Руская царква з самага пачатку была мітраполіяй, адной з правінцый Канстанцінопальскага патрыярхату. Па гэтай прычыне ў патрыярха былі акрэсленыя адміністрацыйныя і судовыя паўнамоцтвы. Меў ён выключнае права на інтэрпрэтацыю канонаў. Прадстаяцель Візантыйскай царквы благаславіў на мітрапаліцкі прастол. На практыцы прызначэнні на гэтую пасаду ў Х-ХІ стст. знаходзіліся ў кампетэнцыі патрыяршага сінода, які для зацвярджэння вылучаў трох кандыдатаў, адпавядаючых кананічным патрабаванням. З ліку прад'яўленых кандыдатаў патрыярх выбіраў аднаго і прызначаў яго мітрапалітам. Такая працэдура выбару мітрапаліта датычыла таксама рускай царкоўнай правінцыі. Розніца ў параўнанні з мітраполіямі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Візантыйскай імперыі, заключалася ў тым, што акт уступлення па прастол быў заадно актам палітычнай акрэдытацыі. Цырыманіял узвядзення мітрапаліта на прастол адбываўся ў кіеўскім кафедральным саборы [1] .
Кіеўская мітраполія, шасцідзесятая па чарзе мітраполія Канстанцінопальскага патрыярхату, была ўстаноўлена каля 997 г. [2] Разам са стварэннем Кіеўскай мітраполіі былі ўстаноўлены вікарныя епархіі [3] : у Белгарадзе [4] , Юр'еве [5] , Ноўгарадзе [6] , Чарнігаве [7] , Пераяслаўі [8] . Дзве астатнія епархіі кароткі час карысталіся статусам тытулярных мітраполій. Сутнасць тытулярных мітраполій заключалася ў тым, што епіскапу пажыццёва або на нейкі час прысвойвалася званне мітрапаліта. У такога мітрапаліта не было вікарных епіскапаў, а пасля яго смерці кіруемая ім тытулярная мітраполія станавілася звычайнай епархіяй гэтай мітраполіі, да якой раней належыла. Становішча тытулярных мітраполій было падобнае да юрыдычнага статусу аўтакефальных архіепархій. Прысвойванне візантыйскімі імператарамі ганаровага звання мітрапаліта епіскапам, пажыццёва або на пэўны час, і вызваленне іх з-пад юрысдыкцыі мітрапаліта сваёй правінцыі ў XI ст. здаралася вельмі часта.
У XII і XIII стагоддзях заснаваны былі епархіі ў Полацку [9] , Уладзіміры на Валыні [10] , Тураве [11] , Тмутаракані [12] і ў Пярэмышлі. У XII ст. рускую царкоўную правінцыю складалі 13 епархій: мітрапаліцкая кіеўская і 12 вікарных. У тым ліку знаходзяцца ўзніклыя ў XIII ст. Смаленская і Галіцкая епархіі і адноўленае ў 1136 г. Растоўскае ўладыцтва. Канчаткова ў канцы XIII ст. Кіеўская мітраполія, апрача мітрапаліцкай епархіі, налічвала васемнаццаць епархій вікарных.
Першыя епіскапы па паходжанні былі грэкамі і не ведалі славянскай мовы, ані палітычных рэаліяў на Русі. Галоўны цяжар хрысціянізацыйнай дзейнасці прыняло славянскае (балгарскае і рускае) духавенства, а таксама князі і вяльможы, якія засноўвалі шматлікія храмы ў гарадах і паселішчах. УI палове XI ст. роля епіскапаў абмяжоўвалася да кананічных спраў (рукапалаганне духоўных, сачэнне за правільнасцю абрадаў, пільнаванне прынцыпаў веры). іх значэнне ўзрасло пасля пераходу епіскапскіх кафедраў ва ўладанне рускага духавенства. Рускія ўладыкі ў другой палове XI ст. сталі сапраўднымі выканаўцамі праграмы евангелізацыі шырокіх слаёў насельніцтва Вялікага Княства Кіеўскага. Царква ў Кіеўскай Русі стала неад'емнай часткай дзяржаўнай арганізацыі. Евангелізацыю рускіх зямель можна было правесці толькі прыдапамозе дзяржаўнага апарату. Руская царква, падобна як і Візантыйская царква, была шчыльна знітаваная з дзяржавай. Такое становішча ўтрымлівалася да палітычнага развалу Вялікага Княства Кіеўскага.
*
Рост палітычнага значэння Галіцка-Валынскага Княства ў XIII ст. спрычыніўся да змяненняў у арганізацыйнай структуры Праваслаўнай царквы. Ужо князь Леў I імкнуўся стварыць у сваім княстве незалежную ад Кіева царкоўную правінцыю. Аднак толькі галіцкі князь Юрый I каля 1303 г. атрымаў згоду царградскага патрыярха Афанасія (1302-1309) і імператара Андроніка II Палеолага Старэйшага (1282-1328) на стварэнне ў Галічы мітраполіі. З XI ст. патрыярх меў кананічнае права прысвойваць епархіі статус мітраполіі. Такое рашэнне магло быць вынесенае толькі на пасяджэнні патрыяршага сінода. У састаў мітраполіі ўвайшлі епархіі: Xолмская, Уладзімірская, Пярэмышльская, Луцкая і Тураўская [13] . Галіцкая мітраполія была 81 мітраполіяй Канстанцінопальскага патрыярхату. Рашэнне Канстанцінопальскага патрыярхату аб стварэнні Галіцкай мітраполіі было прынята пасля перавядзення сталіцы Кіеўскай мітраполіі з Кіева ва Уладзімір-на-Клязьме. Перавод сядзібы Кіеўскай мітраполіі зрабіў у 1299 г. мітрапаліт, грэк Максім (1283-1305), незычлівы ўсім кантактам з лацінскім Касцёлам [14] . Галіцкая мітраполія была палітычным тварэннем Раманавічаў, якія хацелі падпарадкаваць Галіцкую Русь непасрэднай юрысдыкцыі Царградскага патрыярхату. Гэтыя дзеянні мелі на мэце падняць прэстыж Галіча і паказаць пышнасць галіцка-ўладзімірскай дзяржавы пасля падзення Кіева. Гэтае рашэнне мела давесці на рускіх землях да ўраўнавання Галіча з пазіцыяй Цверы і Масквы.
Падобную галіцкім князям палітыку да Праваслаўнай царквы вялі валадары Вялікага Княства Літоўскага. У XIII ст. у межах Вялікага Княства Літоўскага апынулася рускае насельніцтва, якое пераважала ў колькасным і культурным плане. У такой сітуацыі літоўскія князі, якія кантактавалі з Масквой і Галічам, імкнуліся да стварэння сваёй праваслаўнай мітраполіі. У выніку захадаў Віценя (1296-1315) у 1299 г. была створана Літоўская мітраполія з сядзібай у Наваградку. Рашэнне аб яе стварэнні прыняў патрыярх Іаан XII (1294-1303). Ініцыятыва стварыць Літоўскую мітраполію выйшла ад мясцовых князёў. Аднак трэба выразна зазначыць, што ажыццяўленне гэтай ініцыятывы было магчымае дзякуючы імператару Андроніку ІІ, вядомаму з незычлівага стаўлення да лацінскага Касцёла. Заснаванне дзвюх новых мітраполій на паўночна-заходніх ускраінах Канстанцінопальскага патрыярхату мела ўмацаваць Праваслаўную царкву і пашырыць уплыў Царграда на рускіх землях. Шматлікія на рускіх і літоўскіх землях місіі лацінскіх манахаў выклікалі ў праваслаўных боязь за захаванне свайго стану ўладання. Трэба згадаць, што гэта Андронік ІІ адхіліў Ліёнскую ўнію ад 1274 г. і імкнуўся пашырыць уплывы Візантыйскай царквы на славянскіх землях. У царкоўных правінцыях на рускіх землях імператар імкнуўся прызначаць мітрапалітамі іерархаў грэчаскага паходжання.
У спісе мітрапалітаў прыналежных да Каснанцінопальскага патрыярхату Літоўская мітраполія займае 82 месца, зараз за Галіцкай мітраполіяй. Не ведаем імя першага літоўскага мітрапаліта, паколькі ў дакументах патрыяршага сінода (напрыклад, з 1317 г.) згадваецца ён толькі як "літоўскі мітрапаліт". Беручы пад увагу персанальную палітыку імператара Андроніка ІІ, можна меркаваць, што першым літоўскім мітрапалітам быў уладыка грэчаскага паходжання. Вядомы па імені літоўскі мітрапаліт упершыню значыцца ў 1327 г. Гэтым мітрапалітам быў епіскап Феафіл [15] . Не маем ніякай інфармацыі наконт таго, ці былі іншыя, апрача мітрапаліцкай, епархіі на тэрыторыі літоўскай царкоўнай правінцыі. На тэрыторыі рускіх зямель, заваяваных Польшчай, Літвой і Масквой, кожны з бакоў імкнуўся ўстанавіць незалежную царкоўную структуру. У выніку на пачатку ХІУ ст. аднародная Кіеўская мітраполія падзялілася на тры мітрапаліцкія цэнтры: тытулярны кіеўскі (а ў сапраўднасці ўладзімірскі), галіцкі і літоўскі.
Заснаванне Літоўскай мітраполіі ў значнай ступені ўшчаміла ўладу кіеўскіх мітрапалітаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Маскоўскага Княства. Таксама ўстанаўленне Галіцкай мітраполіі выклікала асноўныя змены ў арганізацыі Праваслаўнай царквы на рускіх землях. Узнікла новая, незалежная ад Кіева царкоўная правінцыя [16] .
Пасля пераезду кіеўскага мітрапаліта Пятра ў Маскву, страціў ён уладу над Царквой у Галіцкай Русі. У такой сітуацыі прастол галіцкага мітрапаліта атрымаў Гаўрыіл. У яго юрысдыкцыі апынуліся епархіі, якія знаходзіліся ў Галіцкай Русі.
Галіцкая мітраполія з моманту яе ўстанаўлення ў 1303 г. да першай паловы XIV ст. мела чатырох епіскапаў з тытулам мітрапаліта. Першым быў уладыка Нікан (1303-1305), пасля на мітрапаліцкай кафедры знаходзіліся Пётр (130-1309), затым Гаўрыіл (1326-1328) і Фёдар (1331-1335). Кожны з іх атрымаў ад канстанцінопальскага патрыярха прывілею ўступіць на мітрапаліцкі прастол [17] . Кіеўскія мітрапаліты, якія знаходзіліся ў Маскве або Уладзіміры-Суздальскім, намагаліся ліквідаваць Галіцкую мітраполію. Палітыку маскоўскіх мітрапалітаў падтрымлівалі маскоўскія князі, якія трымалі шчыльныя кантакты з Канстанцінопалем. Маскоўсія князі аказвалі вялікі ўплыў на рашэнні царградскіх патрыярхаў. Асаблівую актыўнасць у ліквідацыі Галіцкай мітраполіі праявіў наследнік мітрапаліта Пятра-Феагност. Нягледзячы на такую палітыку Феагноста, галіцкі ўладыка атрымаў у Канстанцінопалі сан мітрапаліта. На сінодзе ў Царградзе, скліканым 6 красавіка 1331 г. патрыярхам Ісайем (1323-1334), епіскап Фёдар выступаў як галіцкі мітрапаліт. Даведаўшыся, што ў Канстанцінопалі епіскап Фёдар быў прызнаны галіцкім мітрапалітам, Феагност падаўся ў патрыярхат. У выніку яго захадаў галіцкі мітрапаліт стаў кіеўскім вікарным і з такім статусам заставаўся да 1335 г. [18] Аднак ліквідацыя Галіцкай мітраполіі аказалася кароткачасовй з'явай і неўзабаве маларускія епіскапы паднялі спробу аднавіць яе.
Аднаўленне Галіцкай мітраполіі было адным з пунктаў пагаднення Казіміра Вялікага з галіцкімі баярамі. Кароль абяцаў шанаваць усходні абрад і правы Праваслаўнай царквы, а таксама абавязаўся аднавіць Галіцкую мітраполію. Вельмі праўдападобна, што польская дыпламатыя вяла з канстанцінопальскім патрыярхам перамовы наконт аднаўлення згаданай мітраполіі [19] .
Мітраполія была ўзноўлена, калі патрыярхам стаў Іаан Калека - чалавек незвычайнай адукацыі і рашучы праціўнік паламітаў-ісіхастаў, прыхільнікаў дактрыны квіетызму. Патрыярх падтрымліваў таксама непаўналетняга прадстаўніка дынастыі Палеалогаў, антыпаламіта, імператара Іаана У, праціўніка прэтэндэнта на імператарскі прастол Іаана VІ Кантакузена. У сваю чаргу праціўнікі патрыярха, прыхільнікі поглядаў Рыгора Паламы, абвінавачвалі Іаана Калеку ва ўступленні на прастол насуперак волі сінода. Гады 1341-1347 былі перыядам вострых спрэчак паміж прыхільнікамі і праціўнікамі вучэння Рыгора Паламы, дамінацыі лагера варожага імператару Кантакузену [20] . Нічога тады дзіўнага, што ў Царградзе аргументы мітрапаліта Феагноста ў справе Галіцкай мітраполіі не былі прызнаны і што націскі маскоўскіх князёў у гэтай справе былі адхілены. Калі кіеўскі мітрапаліт у 1341 г. асабіста з'явіўся ў Канстанцінопаль, патрыярх пацвердзіў аднаўленне Галіцкай мітраполіі. Галіцкая мітраполія існавала да 1347 г. [21]
Лёсы Галіцкай мітраполіі вырашаліся ў Канстанцінопалі. У 1347 г. адбылася змена на імператарскім троне над Басфорам. Уладу ўзяў паламіт, пазнейшы манах-храніст Іаан VI Кантакузен. Змена на імператарскім прастоле давяла да змены патрыярха. Яшчэ ў лютым 1347 г. патрыярх Іаан Калека быў імператарам Кантакузенам выгнаны з Канстанцінопаля і пракляты іерусалімскім патрыярхам. Канстанцінопальскім патрыярхам стаў тады Ісідар Бухірас, шчыльна звязаны з імператарам Іаанам VI Кантакузенам. Ыператар выдаў булу і загадаў патрыярху зацвердзіць яе на скліканым у верасні 1347 г. канстанцінопальскім сінодзе. На сінодзе былі адхілены ўсе ранейшыя рашэнні папярэдняга патрыярха і вынесенае на разгляд пытанне Галіцкай мітраполіі. Адноўленая патрыярхам Іаанам Калекам Галіцкая мітраполія была зноў ліквідавана "раз назаўсёды на ўсе вякі". Яе існаванне палічылі "неабгрунтаванай інавацыяй", якая ўзнікла "насуперак боскім і святым уставам Царквы па злой волі прадажнага мітрапаліта". Усе епархіі Галіцкай мітраполіі - "Галіч, Уладзімір, Xолм, Пярэмышль, Луцк і Тураў з Божай дапамогай былі вернуты да старажытнага, справядлівага і вельмі благаславёнага парадку" і здадзены ў юрысдыкцыю кіеўскага мітрапаліта - патрыяршага экзарха ўсяе Русі [22] .
Ліквідацыя Галіцкай мітраполіі была вынікам намаганняў кіеўскага мітрапаліта Феагноста і маскоўскага княза Сямёна Гордага. Аб іх памкненнях ведаем з ліста візантыйскага імператара Іаана VI Кантакузена са жніўня 1347 г. да маскоўскага князя. Імператар запэўніваў князя Сямёна Ьанавіча аб выкананні ягоных патрабаванняў пасля каранацыі [23] . Узамен за гэтае рашэнне маскоўскі князь шчодра дапамагаў у разбудове сталічнага храма св. Сафіі. Ахвяраванні, якія паступалі з Масквы, відаць, былі вельмі вялікія, паколькі новы патрыярх адплаціўся ўзаемнасцю ў выглядзе часцінкі "дрэва святога Крыжа і мошчамі чатырох святых мучанікаў-Фёдара Страцілата, Пракопа, Кірыяка і Іаана Эфескага" [24] . Такім чынам аб лёсах царкоўнай правінцыі, якая знаходзілася на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель, упершыню вырашыла маскоўска-царградскае пагадненне. Ліквідацыя Галіцкай мітраполіі аказалася поспехам Масквы, прытым не толькі ў царкоўнай палітыцы. З 1347 г. мітрапаліты сталі называць сябе "мітрапалітамі Кіева і ўсяе Русі". Гэты поспех быў дасягнуты пры падтрымцы Канстанцінопаля, якому лягчэй было кіраваць адным мітрапаліцкім цэнтрам, чым некалькімі. У захаванні адной царкоўнай правінцыі на рускіх землях былі зацікаўлены царградскія патрыярхі, але гэта супярэчыла інтарэсам польскай і літоўскай дзяржаў. Знаходжанне кіеўскіх мітрапалітаў ва Уладзіміры-Суздальскім ці Маскве ўскладняла ім нагляд за царкоўнымі справамі на рускіх землях, якія ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. Царкоўныя адносіны на тэрыторыі распушчанай Галіцкай мітраполіі апынуліся ў стане аслаблення. Па прычыне нястачы епіскапаў і святароў нельга было забяспечыць поўную душпастырскую апеку. У такой сітуацыі натуральным трэба прызнаць памкненне ўстанавіць новыя, незалежныя ад кіеўскіх мітрапалітаў, царкоўныя правінцыі. Такую палітыку вялі Гедымінавічы, якія ў 1354 г. дамагліся паўторнага аднаўлення Літоўскай мітраполіі. Яе ўзнаўленне -вынік намаганняў літоўскага княза Альгерда пры панаванні імператара Іаана VI Кантакузена, таго ж самага, які прывёў да роспуску Галіцкай мітраполіі. Не ведаем бліжэй што паўплывала на змену пазіцыі імператара, ні стаўлення патрыярха Філафея (1354-1355). Абодва, імператар і патрыярх, пасля аднаўлення Літоўскай мітраполіі сышлі са сваіх пасад. На змену іх стаўлення паўплывала смерць мітрапаліта Феагноста ў 1353 г., абаронцы адзінства Кіеўскай мітраполіі. Першым літоўскім мітрапалітам быў уладыка Феадарыт.
Кіеўскі мітрапаліт Феадарыт быў рукапаложаны яшчэ ў 1352 г. балгарскім (тырнаўскім) патрыярхам Феадосіем ІІ. Патрыярх Феадосій ІІ быў аднаўляльнікам рэлігійнага жыцця і балгарскай літаратуры. Высвячэнне Феадарыта ў сталіцы балгарскіх цароў у Тырнаве, а не ў Царградзе, не было раней прымяняемай практыкай. Упершыню балгарскія патрыярхі ўмешываліся ў справы, якія былі ў кампетэнцыі канстанцінопальскіх патрыярхаў. Гэты факт выклікаў абурэнне Канстанцінопальскага партыярхату, асабліва таму, што кандыдатура Феадарыта ў кіеўскія мітрапаліты была над Басфорам адкінута. У 1352 г. жыў яшчэ мітрапаліт Феагност. У выніку старанняў яго і маскоўскага князя Сямёна на канстанцінопальскім сінодзе ў чэрвені 1354г. кіеўскім архіепіскапам быў устаноўлены уладзімірскі ўладыка Аляксей. Патрыярх Філафей, каб захавахаць кіраўніцтва над Кіеўскай мітраполіяй, зацвердзіў русіна Аляксея на згаданае архіепіскапства. Больш таго, патрыярх быў фармальна вымушаны пагадзіцца на перанясенне сталіцы Кіеўскай мітраполіі з Кіева ва Уладзімір-на-Клязьме. З 1354 г. Уладзімірская епархія стала другой кафедрай кіеўскіх мітрапалітаў. Уладзімірскія епіскапы заставаліся кіеўскімі мітрапалітамі. I хаця змена сядзібы кіеўскага мітрапаліта абгрунтоўвалася пытаннямі бяспекі, то сапраўдным матывам пераносу быў рост прэстыжнасці Маскоўскага княства. Другой прычынай такога рашэння была прысутнасць у Кіеве рукапаложанага балгарскім патрыярхам мітрапаліта Феадарыта [25] . Рашэнне патрыяршага сінода штучна падтрымлівала адзінства колішняй Кіеўскай мітраполіі. На практыцы лакалізацыя патрыяршага прастола ўсёй Русі ў Кіеве з пастаяннай рэзідэнцыяй ва Уладзіміры-на-Клязьме была накіравана супраць Літвы, а ў далейшай перспектыве-супраць Польшчы. Рашэнне пацвярджала, што патрыярх не ўяўляў сабе на рускіх землях іншага праваслаўя, чым маскоўскае. На сінодзе дамінавала дактрына, што Праваслаўную царкву можа курыраваць толькі артадаксальны манарх.
У 1355 г. канстанцінопальскі патрыярх Каліст I (1350-1354; 1355-1363) асудзіў тырнаўскага патрыярха за ўстанаўленне Феадарыта кіеўскім мітрапалітам. Вядома толькі, што сваё прызначэнне атрымаў ён дзякуючы захадам літоўскіх князёў, зацікаўленых выбарам лаяльнага да Вільні кіеўскага мітрапаліта. Мітрапаліт Феадарыт прабываў у Кіеве, які знаходзіўся па-за межамі літоўскай дзяржавы. У 1354 г., калі царградскі патрыярх Філафей Кокін (1353-1354; 1355-1363; 1364-1373) рукапалажыў у кіеўскага і ўладзімірскага мітрапаліта Аляксея (1354-1378) і асудзіў Феадарыта, у Канстанцінопаль прыбыла літоўская дэлегацыя ў справе аднаўлення Літоўскай мітраполіі.
Гады аднаўлення літоўскай мітраполіі - гэта перыяд бурных здарэнняў над Басфорам. Паводле жыція св. Аляксея, у Канстанцінопалі для рускіх зямель быў хіратанісаваны другі мітрапаліт па імені Раман [26] . Змена на літоўскім прастоле адбылася пасля ўступлення Феадарыта (1354-1355) на пасаду кіеўскага мітрапаліта. Раман быў шваграм князя Альгерда, братам яго другой жонкі Юльяны, цвярской князёўны. Раман мог быць таксама братам віцебскай князёўны Анны Марыі, першай дачкі князя, якая памерла ў 1349 г. Аляксей і Раман былі рукапаложаны ў 1354 г.: Аляксей у кіеўска-ўладзімірскага мітрапаліта, а Раман - у літоўскага мітрапаліта. Рускі летапісец напісаў: "У гэты ж 1354 г. узнікла сумятна на мітраполіі, якой раней на Русі не было: патрыярх у Царградзе пасвяціў двух мітрапалітаў на ўсю рускую зямлю - Аляксея і Рамана. І была між імі вялікая варажнеча" [27] . Сучасны яму візантыйскі гісторык Нікіфар Грыгора напісаў, што патрыярх Філафей рукапалажыў мітрапаліта Рамана за грошы [28] . Не здаецца, каб гэтае меркаванне было верагодным, паколькі сам Філафей у лісце мітрапаліту Аляксею з чэрвеня 1370 г. паведамляў, што прадстаяцель Кіеўскага архіепіскапства не дбаў пра царкоўныя справы на тэрыторыі Малой Русі. Нават аднаўленне Галіцкай мітраполіі царградскі патрыярх прыпісаў у віну кіеўска-ўладзімірскаму мітрапаліту [29] . Другой прычынай аднаўлення літоўскай мітраполіі Філафеем было імкненне пашырыць уплывы Візантыйскай царквы на землі Вялікага Княства Літоўскага.
Справай устанаўлення мяжы паміж Кіеўскай і Літоўскай мітраполіямі паўторна заняўся патрыяршы сінод у 1361 г. Пасля выслухання надзвычайных камісараў, якія пабывалі на Русі ў ліпені 1361 г., імператар Іаан VII Палеолаг і канстанцінопальскі патрыярх Каліст І пацвердзілі прыналежнасць да літоўскай царкоўнай правінцыі раней далучаных Тураўскай і Полацкай епархій. Пры ўстанаўленні абшару Літоўскай мітраполіі быў узяты пад увагу гранічны падзел паміж Літвой і Польскай Каронай.
У апошнія гады свайго панавання Казімір Вялікі вымушаны быў нанава арганізаваць царкоўную структуру і зрабіць яе незалежнай ад замежных цэнтраў, асабліва на Літве. Манарх, выкарыстоўваючы канфлікт паміж Літвой і Царградам за прызначэнне на Літоўскую мітраполію, звярнуўся да канстанцінопальскага патрыярха з прапановай аднавіць Галіцкую мітраполію. У 1370 г. кароль нават прымяніў шантаж у дачыненні да Канстанцінопальскага патрыярхату. У лісце да патрыярха Філафея прыгразіў ён, што калі не атрымае згоды на паўторнае ўстанаўленне Галіцкай мітраполіі, загадае ахрысціць падначаленых яму русінаў паводле рымскага абраду. Адначасна Казімір Вялікі запэўніваў патрыярха, што будзе дбаць, "каб абрад на Русі не загінуў, ані не падвяргаўся скажэнню" [30] . Ліст прывёз патрыярху прызначаны каралём на пасаду мітрапаліта епіскап Антон. За такую мітраполію хадайнічаў перад Канстанцінопальскім патрыярхатам літоўскі князь Альгерд.
Старанні польскага караля падтрымалі рускія князі і баяры. Патрыярхат разгледзеў прапанову памерлага ўжо апошняга Пяста 9 мая 1371 г. і прызначыў Антона мітрапалітам. Патрыярх стаяў на пазіцыі, што ў першую чаргу неабходна забяспечыць рэлігійныя патрэбы рускага народа ў межах Польшчы. Адноўленая ў 1371 г. Галіцкая мітраполія мела ў сваім складзе наступныя епархіі: Уладзіміра-Валынскую, Галіцкую, Тураўскую, Xолмскую і Пярэмышльскую [31] . Такім чынам на абшары, далучаным да Польшчы, Праваслаўная царква была сарганізавана ў адзіную мітраполію ўзначаленую галіцкім мітрапалітам Антонам (1371-1391).
Узніклая ў царкоўнай структуры ў XIV ст. арганізацыйная бязглуздзіца была вынікам некалькіх чыннікаў: плаўнасці дзяржаўных граніц (Польшчы, Літвы і Маскоўскай Русі), адсутнасці паслядоўнай палітыкі Канстанцінопальскага патрыярхату да рускай царкоўнай правінцыі і асабістых памкненняў паасобных мітрапалітаў (галіцкіх, кіеўска-маскоўскіх і літоўскіх) да падпарадкавання сабе рускай царкоўнай правінцыі. Калі да гэтага дадаць палітычныя інтарэсы валадароў Польшчы, Літвы і Масквы - можна зразумець прычыны ўзніклай арганізацыйнай неразбярыхі ў Праваслаўнай царкве на рускіх землях.
*
На тэрыторыі рускіх зямель, далучаных да польскай дзяржавы, Праваслаўная царква з 1371 г. была сарганізавана ў структуры Галіцкай мітраполіі. Падзел паміж Галіцкай і Літоўскай мітраполіямі быў праведзены па актуальных дзяржаўных межах Польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага.
Падобна як Казімір Вялікі, таксама і літоўскі князь Альгерд імкнуўся стварыць незалежную ад Масквы царкоўную структуру, якая, па-за тэрыторыяй Вялікага Княства Літоўскага, уключала б Кіеў, Смаленск, Ніжні Ноўгарад і Цвер [32] . Вынікам гэтай палітыкі было паўторнае аднаўленне Літоўскай мітраполіі ў межах Вялікага Княства, якое адбылося пры панаванні Альгерда ў 1375 г. Альгерд, пагражаючы ліквідаваць Праваслаўную царкву, выступіў у 1375 г. з рашучым патрабаваннем выдаліць з тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага прамаскоўскага мітрапаліта Аляксея [33] . Гэты ўльтыматум патрыярхатам быў прыняты ў асаблівы спосаб. Патрыярх прызначыў і рукапалажыў у мітрапаліта манаха Кіпрыяна, балгарына, выхаванца тырноўскай школы царкоўнай пісьменнасці [34] . Літоўскі мітрапаліт Кіпрыян неўзабавае стаў прадстаяцелем Кіеўскай і Галіцкай мітраполій. Прызначаючы Кіпрыяна літоўскім мітрапалітам, патрыярх даручыў яму нагляд за епархіямі Галіцкай мітраполіі. Філафей прыняў такое рашэнне пасля атрымання інфармацыі аб смерці Казіміра Вялікага і перахопе ўлады на Галіцкай Русі венгерскімі намеснікамі [35] .
Пасля смерці мітрапаліта Аляксея ў лютым 1379 г. патрыяршы сінод афіцыйна прызнаў Кіпрыяна галіцкім мітрапалітам. Літоўскі мітрапаліт Кіпрыян атрымаў званне літоўскага і галіцкага мітрапаліта ў 1380 г. ад канстанцінопальскага патрыярха Ніла. Фармальна Галіцкая мітраполія не была ліквідавана. Мітрапаліт Кіпрыян фармальна аб'ядноўваў дзве царкоўныя правінцыі. Гэтае рашэнне ўзмацніла Праваслаўную царкву на Галіцкай Русі ва ўмовах варожых дзеянняў з боку Каталіцкага касцёла. Фармальна межы Галіцкай мітраполіі былі пасля польска-літоўскай уніі пашыраны на ўсю Чырвоную Русь. Рашэнне патрыярха захоўвала падзел рускіх мітраполій на Літоўскую і Галіцкую ды Кіеўска-Маскоўскую.
Літоўскі мітрапаліт Кіпрыян фактычна выконваў уладу над літоўскімі епархіямі, а пасля 1389 г. узяў уладу над усёй Кіеўскай мітраполіяй. У 1390 г. Кіпрыян быў маскоўскім князем прызнаны адзіным прадстаяцелем рускай царкоўнай правінцыі, а патрыярх Антон ІV (1389-1390) паўторна падпарадкаваў яму Галіцкую мітраполію. З 1405 г. мітрапаліт Кіпрыян афіцыйна пачаў карыстацца тытулам мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі. Такім чынам мітрапаліт Кіпрыян аж да смерці ў 1406 г. утрымліваў адзінства рускай царкоўнай правінцыі і трымаў уладу над епархіямі, якія ўваходзілі ў састаў Кіеўска-Маскоўскай, Галіцкай і Літоўскай мітраполій. Мітрапаліт Кіпрыян паклаў пачатак сонму мітрапалітаў кіеўска-галіцкіх і ўсяе Русі з сядзібай у Кіеве і Вільні. Тытулярная Галіцкая мітраполія ўвайшла ў састаў Кіеўскай мітраполіі ўжо ў якасці епархіі і да 1539 г. была кіраваная намеснікамі кіеўскага мітрапаліта.
Пасля смерці Кіпрыяна кіеўскім мітрапалітам, пры падтрымцы княза Васіля І, быў выбраны ў Маскве грэк Фоцій (1408-1431). Ужо ў 1414 г. Вітаўт прагнаў з Літвы прыбыўшага з візітацый Фоція [36] і адначасна ад імені князёў і баяраў Вялікага Княства Літоўскага запатрабаваў ад патрыярха назначэння новага мітрапаліта [37] . Літоўскі князь прапанаваў патрыярху сваю кандыдатуру Рыгора Цамблака, брата памерлага мітрапаліта Кіпрыяна, выдатнага царкоўнага катэхета, ігумена сербскага манастыра ў Касмеце, які прабываў на Літве з 1406 г. [38] Патрыярх адмовіў патрабаванням князя Вітаўта.
Сінод, які адбаўся восенню 1414 г. з удзелам уладыкаў, архімандрытаў, ігуменаў, князёў і баяраў, фармальна выбраў Цамблака мітрапалітам [39] . За зацвярджэнне выбару беспаспяхова хадайнічала перад патрыярхатам чарговае пасольства ўзначаленае Цамблакам вясной 1415 г. Пасля яго вяртання чарговы сінод у Наваградку, якому старшынстваваў князь Вітаўт, 15 лістапада 1415 г. здзейсніў выбар і пасвячэнне Рыгора Цамблака прысутнымі епіскапамі ў літоўскага і кіеўскага мітрапаліта [40] .
Рускія епіскапы ў абгрунтаванні свайго рашэння пакарысталіся кананічнай аргументацыяй. У адпаведнасці з царкоўнымі канонамі выбар мітрапаліта належыў сіноду ўладыкаў, а патрыярх толькі яго зацвярджаў. Іншую палітыку вёў канстанцінопальскі патрыярх, які з XI ст. пасылаў сваіх назначэнцаў, без папярэдняй кансультацыі з рускімі ўладыкамі [41] . Епіскапы, якія ўдзельнічалі ў наваградскім сінодзе, спасылаліся на апостальскую традыцыю, паводле якой кампетэнтным для выбару мітрапаліта быў выключна сінод, а патрырх мог толькі паблагаславіць яму. Сінод спасылаўся на практыку аўтакефальных патрыярхатаў Сербіі і Балгарыі, якіх арганізацыя была добра вядомай на Русі, дзякуючы мітрапалітам Кіпрыяну і Рыгору Цамблакам.
Наваградскі сінод 1415 г. давёў да змены ладу літоўскай Царквы. Такім чынам была створана аўтакефальная літоўска-руская мітраполія. Упершыню дайшло да выразнага падзелу адзінай Кіеўскай мітраполіі на дзве: Кіеўскую і Маскоўскую - размежаваную дзяржаўнымі граніцамі. У такі спосаб створаны былі арганізацыйныя асновы для незалежнай арганізацыйнай структуры ўсходняй Царквы ў польска-літоўскай дзяржаве. Адначасна епіскапы, якія прымалі ўдзел у сінодзе, абавязаліся аказваць пашану ўсім праваслаўным патрыярхам. Пачынаючы з наваградскага сінода назначэнні на мітрапаліцкую кафедру адбываліся на саборах епіскапаў. Сінод фактычна прызнаў каталіцкаму валадару Літвы паўнату кцітарскіх правоў і права рэкамендаваць духоўных асоб на царкоўныя пасады [42] .
У Маскве ў саракавых гадах XV ст., пасля ўцёкаў прыхільніка царкоўнай уніі Ісідара, узмацніліся непрыхільныя Канстанцінопальскаму патрыярхату настроі. Патрыярх і імператар успрымаліся як адступнікі ад праваслаўнай веры і прыхільнікі уніі. Штораз часцей агучваліся патрабаванні вывесці Кіеўскую мітраполію з-пад юрысдыкцыі Царградскага патрыярхату. Першапачаткова, нягледзячы на крытычнае стаўленне да ўніяцкай палітыкі патрыярха, Васіль ІІ (1425-1462) звярнуўся ў 1444 г. у Канстанцінопаль па згоду на скліканне сабора рускіх епіскапаў, на якім меў адбыцца выбар кандыдата ў мітрапаліты. Просьба маскоўскага князя была адхілена, а ўнутраныя змаганні ў Маскве сталі прычынай таго, што выбар мітрапаліта стаў магчымым толькі ў 1448 г. Вялікарускія епіскапы па загадзе маскоўскага князя Васіля ІІ у 1448 г. мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі выбралі разанскага епіскапа Іону (1448-1461). Выбар мітрапаліта быў здзейснены без санкцыі патрыярха. Гэты факт абазначаў парванне лучнасці з патрыярхатам у Канстанцінопалі і ўваход Маскоўскай Русі на шлях царкоўнай самастойнасці. На практыцы такі выбар мітрапаліта Іоны абазначаў устанаўленне аўтакефаліі Маскоўскай мітраполіі. Вялікарускія епіскапы такі спосаб выбару абгрунтоўвалі тым, што тадышні царградскі патрыярх Рыгор Мамма быў прыхільнікам уніі з Рымам і не дбаў пра інтарэсы рускай царкоўнай правінцыі. Толькі ў 1452 г. Васіль ІІ звярнуўся да патрыярха з просьбай адобрыць выбар мітрапаліта, але падзенне Канстанцінопаля ў наступным годзе не дазволіла прадстаяцелю Візантыйскай царквы сфармуляваць сваё стаўленне. Канчаткова мітрапаліт Іона быў выбраны рускімі епіскапамі без санкцыі пратрыярха [43] . Гэты факт паўплываў таксама на становішча Праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
3 1451 г. мітрапаліт Іона стаў таксама першаіерархам Праваслаўнай царквы на літоўскай і кароннай Русі. Аб гэтым факце ўжо ў канцы 1448 г. мітрапаліт паінфармаваў літоўскіх епіскапаў, князёў і баяраў [44] .
Ужо здаўна кіеўскія мітрапаліты, а фактычна маскоўскія, імкнуліся захаваць сваю ўладу над усімі праваслаўнымі епархіямі. У святле пазнейшых здарэнняў мітрапаліт Іона меў афіцыйную ўладу над епархіямі ў Вялікім Княстве Літоўскім аж да 1458 г. Фактычна мітрапаліт Іона не кіраваў усімі епархіямі, якія знаходзіліся на тэрыторыі дзяржавы Казіміра Ягелончыка. Епархіі колішняй Галіцкай мітраполіі ў далейшым прызнавалі ўладу Ьідара. Аднак улада Іоны не трывала доўга, бо канстанцінопальскі патрыярх Рыгор Мамма, які быў выгнаны з Канстанцінопаля за прыняццё ўніі і пасяліўся ў Рыме, назначыў у 1457 г. балгарына Рыгора кіеўскім мітрапалітам. Прабываючы ў Рыме Ісідар у 1458 г. адмовіўся ад абавязкаў кіеўскага мітрапаліта, каб даць магчымасць выбару на кіеўскага мітрапаліта прыхільніку царкоўнай уніі Рыгору, вучню Ісідара. У 1458 г. вялікарускія епіскапы аб'явілі, што адзінымі сапраўднымі мітрапалітамі кіеўскімі і ўсяе Русі з'яўляюцца толькі тыя іерархі, якія будуць зацверджаны вялікім князем маскоўскім. Гэты факт абазначаў канчатковы разрыў маскоўскага праваслаўя з Візантыяй, якую лічылі заняпалай пасля заключэння Фларэнтыйскай уніі.
Дэкларацыя маскоўскіх епіскапаў мела яшчэ адно важнае значэнне, паколькі канчаткова даводзіла яна да падзелу рускай царкоўнай правінцыі паміж Маскоўскую і Кіеўскую мітраполіі. Кіеўскую мітраполію складалі дзевяць епархій, а Маскоўскую (нейкі час тутулярна называнай кіеўскай)-дзевяць. Наследнікі Іоны пасля 1458 г. адракліся ад тытулу кіеўскіх мітрапалітаў і тытулаваліся мітрапалітамі маскоўскімі і ўсяе Русі. Фармальным пацвярджэннем аўтакефаліі вялікарускай Царквы будзе ўзвядзенне маскоўскага мітрапаліта ў сан патрыярха ў 1589 г. Мяжа паміж абодвума мітраполіямі была ўстаноўлена уздоўж дзяржаўных граніц.
З 1458 г. да Брэсцкай уніі (1596 г.) на рускіх землях польска-літоўскай дзяржавы Праваслаўная царква мела сваю асобную арганізацыю ў выглядзе Кіеўска-Галіцкай мітраполіі іерархічна падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху. Кіеўская мітраполія налічвала дзесяць епархій, з ліку якіх сем знаходзіліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага (Кіеўска-Літоўская, Полацка-Віцебская, Смаленска-Северская, Чарнігаўска-Бранская, Турава-Пінская, Луцка-Астрожская і Уладзіміра-Брэсцкая), а тры - у складзе рускіх зямель Кароны Холмска-Белзская, Пярэмышльска-Самбарская і Галіцка-Львоўская). Да канца XVI ст. Праваслаўная царква на тэрыторыі Рэчы Паспалітай не была аўтакефальнай царквой, толькі заставалася ў кананічнай залежнасці ад Царградскага патрыярхату і складала адну з мітраполій гэтага патрыярхату. Залежнасць Кіеўскай мітраполіі ад Канстанцінопальскага патрыярхату мела намінальны характар. Патрыярх не меў уплыву на стваранне новых епархій і падбор кадраў для іх. Кіеўскія мітрапаліты кіравалі мітраполіяй самастойна і не падвяргаліся ніякім кантролям з боку патрыярха. На такое аслабленне кантактаў паміж Праваслаўнай царквой у Рэчы Паспалітай і Канстанцінопальскім патрыярхатам мелі ўплыў прынцыпы начальства Царграда над падлеглымі яму царкоўнымі правінцыямі ў іншых краінах абмежаваныя да кананічных спраў, падзенне аўтарытэту патрыярхаў пасля заваявання Канстанцінопаля туркамі і адлегласць паміж абодвума рэлігійнымі цэнтрамі. Кантакты паміж Кіеўскай мітраполіяй і патрыярхатам абмяжоўваліся да благаславенства новаабраным мітрапалітам. Згодна з практыкай Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай мітрапаліт перад фактычным уступленнем на прастол павінен атрымаць благаславенства патрыярха. Мітрапаліт, аж да зацвярджэння яго патрыярхам, называўся "нареченным" і толькі пасля атрымання патрыяршага благаславенства лічыўся сапраўдным [45] . Практыка, якой строга прытрымліваліся да канца XV ст., пазней стала парушацца. На практыцы ў сітуацыі вакансіі на мітрапаліцкім прастоле манарх, пасля кансультацый з праваслаўным духавенствам і свецкімі, сам выбіраў адпаведнага кандыдата і затым рэкамендаваў яго патрыярху для здзяйснення чыну хіратоніі і благаславенства. Манарх не чакаў патрыяршага зацяврджэння і надаваў мітрапаліту маёмасць, якая была матэрыяльным забеспячэннем мітраполіі. На практыцы ўжо ў XVI ст. аб выбары кандыдата ў мітрапаліты вырашала выключна каралеўская воля, якая ў першую чаргу кіравалася палітычнымі матывамі.
Канстанцінопальскі патрыярхат - у адрозненне ад Рыма - не імкнуўся падпарадкаваць сваёй уладзе правінцыйныя Цэрквы і не ўмешваўся ў іх унутраныя справы. Крыніцы фіксуюць толькі спарадычныя кантакты прадстаяцеля Візантыйскай царквы з праваслаўнымі цэнтрамі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Патрыярх Іакім даслаў благаславенства Супрасльскаму манастыру ў 1505 г. і антымінс Віленскаму брацтву ў 1509 г., але былі гэта спарадчыныя здарэнні [46] . Большае зацікаўленне патрыярхату пытаннямі Праваслаўнай царквы на польскіх землях наступіла толькі ў васьмідзесятых гадах XVI ст.
Зацікаўленне ўсходніх патрыярхаў справамі Праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай знаходзіць пацвярджэнне ў візіце антыёхскага патрыярха Іакіма ў 1586 г. і канстанцінопальскага патрыярха Іераміі ІІ у 1589 г. Патрыярх Іерамія ІІ, пасля вяртання з Масквы, зняў з пасады мітрапаліта Анісіфара Дзевачку, затым склікаў правінцыйны сінод у Брэсце. Патрыярх зняў абвінавачанні з луцкага епіскапа Кірылы Тарлецкага і прысвоіў яму званне экзарха. Устанаўленне пасады экзарха паслабляла пазіцыю кіеўскага мітрапаліта. Патрыярх Іерамія II надаў Віленскаму і Львоўскаму брацтвам статус стаўрапігіі, выводзячы іх тым самым з-пад юрысдыкцыі мясцовых епіскапаў і захоўваючы іх у сваім непасрэдным падпарадкаванні. Брацтвы наглядалі за духоўным жыццём ды паведамлялі патрыярху аб пазіцыі епіскапату і духавенства.
Прынятыя патрыярхам меры не былі вынікам імкнення да пашырэння сваёй улады над Кіеўскай мітраполіяй, але надыходзячых да Канстанцінопаля вестак аб аслабленні духу сярод духавенства і размовах наконт уніі. Насуперак намерам патрыярха прысваенне брацтвам статусу стаўрапігіі і ўстанаўленне экзарха не прынесла Кіеўскай мітраполіі спакою, толькі давяло да яшчэ большага кампетэнцыйнага закалоту і схіліла частку рускага епіскапату да размоў наконт уніі. Паводле шматлікіх гісторыкаў, дзеянні патрыярхаў паскорылі рашэнне некаторых праваслаўных епіскапаў аб прызнанні папскай улады. Пасля выезду патрыярха хаос у Праваслаўнай царкве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай узмацніўся. Большую актыўнасць у кантактах з праваслаўнымі цэнтрамі ў Рэчы Паспалітай Царградскі патрыярхат праявіў у час падрыхтоўкі і пасяджэння Брэсцкага сабора (1596 г.). Патрыярхат выказаўся тады супраць праектаванай царкоўнай уніі і выступіў у абарону сваёй вярхоўнай улады над усходняй Царквой.
Праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай у юрысдыкцыйным плане была залежная ад канстанцінопальскага патрыярха. Рускую царкву з візантыйскай спалучала кананічнае адзінства. Прыбыўшы на Брэсцкі сабор, Нікіфар меў усе кампетэнцыі, каб начальстваваць Праваслаўнай царкве ў Рэчы Паспалітай. Такія паўнамоцтвы атрымаў ён у 1592 г. ад патрыярха Іераміі II, калі ўступаў на пасаду пратасінгела патрыяршага прастола, г.зн. намесніка патрыярха. У сілу сінадальнага томаса, Нікіфар меў права старшынстваваць лакальным сінодам Праваслаўнай царквы ў Польшчы нават тады, калі прысутнічаў на іх кіеўскі мітрапаліт. Званнем патрыяршага экзарха і падобнымі кампетэнцыямі надзелены быў Кірыла Лукарыс, пазнейшы александрыйскі патрыярх. Епіскапы, якія самавольна пакінулі Праваслаўную царкву і парвалі кантакт з патрыярхатам, падвяргліся кананічнаму выключэнню. У такім становішчы, са згоды сабора, 17 кастрычніка 1596 г. патрыяршы пратасінгел Нікіфар прыняў рашэнне аб вызваленні ад абавязкаў і духоўных пасад тых епіскапаў, якія перайшлі ў папскую юрысдыкцыю. Аб адхіленні ад епіскапскіх пасад уніяцкі сінод атрымаў пісьмовае паведамленне. Патрыяршы пратасінгел абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што мітрапаліт і епіскапы здрадзілі клятве, дадзенай на вернасць патрыярху, выступілі супраць пастаноў усяленскіх сабораў, якія забаранялі епіскапам пераходзіць з-пад юрысдыкцыі аднаго патрыярха да другога, а таксама тым, што без дазволу патрыярха ўладыкі прынялі рашэнне аб аб'яднанні Цэркваў, хаця такое рашэнне мог бы прыняць толькі ўсяленскі сабор. Рашэнні праваслаўнага сабора былі пацверджаны Канстанцінопальскім патрыярхатам. На месца рускіх епіскапаў, якія прынялі ўнію, для кіравання Праваслаўнай царквой у Рэчы Паспалітай была створана часовая калегія [47] .
Вялікія заслугі ў аднаўленні царкоўнай іерархіі ўнеслі царградскія патрыярхі ў 1618-1620 гг. Па іх благаславенні, вяртаючыся праз украінскія землі з Масквы, пасля пасвячэння там патрыярха Філарэта, патрыярх іерусалімскі Феафан пасвяціў у кастрычніку 1620 г. у кіеўскага мірапаліта Іова Барэцкага - ігумена манастыра св. Міхала і былога рэктара брацкай школы ў Львове. Апрача таго патрыярх рукапалажыў таксама іншых епіскапаў на пустуючыя кафедры [48] .
Аднаўленне праваслаўнай іерархіі было ўспрынята як акт нелаяльнасці ў адносінах да дзяржавы, супярэчлівы "праву патранату". Палітычная сітуацыя ў краіне, прэсінг уніятаў і папскага нунцыя Касмы дэ Тарэса спрычыніліся да таго, што кароль Жыгімонт ІІІ адмовіўся прызнаць адноўленую іерархію, але не распачаў супраць яе рашучых дзеянняў. Канчаткова іерархія, хаця не прызнаваная дзяржаўнымі ўладамі, выконвала сваю місію сярод вернікаў. Рускія епіскапы не трымалі блізкіх кантактаў з Царградскім патрыярхатам, але часцей кантактаваліся з Маскоўскім патрыярхатам. Змена пазіцыі рускіх епіскапаў наступіла пасля афіцыйнага аднаўлення праваслаўнай іерархіі ў Польшчы ў 1633 г. Мітрапаліт Пётр Магіла (1633-1647) наладзіў кантакты з Канстанцінопалем і над Басфорам атрымаў пацвярджэнне свайго выбару. Падобна зрабілі ягоныя наследнікі на Кіеўскай мітраполіі: Сілвестр Косаў (1647-1657), Дыянісій Балабан (1658-1663) ды Іосіф Тукальскі (1663-1675) [49] . Кіраўнікі Канстанцінопальскай царквы абмяжоўваліся да пацвярджэння абранага мітрапаліта. Рашучы ўплыў на назначэнне на мітрапаліцкі прастол заставаўся ў руках караля і праваслаўнай эліты. Патрыярхі толькі ў нешматлікіх выпадках умешваліся ў выбар новага кіеўскага мітрапаліта. Такая сітуацыя здарылася падчас двайнога выбару на кіеўскі мітрапаліцкі прастол Іосіфа Нелюбовіч-Тукальскага і Антона Вінніцкага. Такая сітуацыя давяла да ўнутранага расколу ў Праваслаўнай царкве і да спробы атрымаць пацвярджэнне свайго назначэння ад усходніх патрыярхаў. Вінніцкі нават атрымаў пацвярджэнне свайго выбару ў прабываючага ў Малдавіі іерусалімскага патрыярха Нектарыя. Аднак гэтае пацвярджэнне не мела большага значэння, паколькі адзіным кампетэнтным для выдачы такога рашэння быў царградскі патрыярх [50] . Перад канстанцінопальскім патрырярхам за дапамогай хадайнічаў мітрапаліт Тукальскі. Старанні ў справе патрыяршага дэкрэта ў Канстанцінопалі закончыліся поспехам. Патрыярх Мяфодзій III 6 сакавіка 1668 г. накіраваў свой дэкрэт да епіскапаў, праваслаўнага духавенства, гетмана Пятра Дарашэнкі і Запарожскага войска, а таксама да вернікаў. Мяфодзій III дзякаваў у ім за вернасць патрыяршаму прастолу. Царградскі патрыярх загадаў аказваць паслушэнства мітрапаліту Тукальскаму, які пасля смерці Дыянісія Балабана быў выбраны на гэтую пасаду шляхам абрання ў адпаведнасці з кананічным правам. Мяфодзій III прысвоіў Тукальскаму тытул "мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі, экзарха канстанцінопальскага прастола, епіскапа беларускага і архімандрыта ляшчынскага". Дэкрэт аб прысваенні Тукальскаму звання экзарха, апрача патрыярха, падпісалі 18 епіскапаў.
Рашэнне мітрапаліта Іосіфа Нелюбовіч-Тукальскага аб адхіленні з пасады епіскапа львоўскага Антона Вінніцкага 8 кастрычніка 1669 г. зацвердзіў прабываючы ў Магілёве александрыйскі патрыярх Паісій. Патрыярх Паісій асудзіў Вінніцкага за неабгрунтаванае прысваенне тытулу кіеўскага мітрапаліта. Александрыйскі патрыярх пацвердзіў таксама правільнасць выбару Тукальскага на кіеўскі мітрапаліцкі прастол і выкарыстоўвання ім тытулу экзарха Канстанцінопальскага патрыярхату [51] . Прызначэнне новага мітрапаліта польскімі каралямі, насуперак кананічнаму праву, пакідаючы ў праве папярэдніх уладыкаў (Вінніцкага і Тукальскага), узмацняла ўнутраны раскол у Праваслаўнай царкве. У сітуацыі фактычнага падзелу Кіеўскай мітраполіі каралеўскія прызначэнні ўводзілі арганізацыйны хаос. Каб выправіць гэтае становішча, на каранацыйны сейм 1676 г. прыбыла шматлікая дэлегацыя Праваслаўнай царквы з мітрапалітам Антонам Вінніцкім на чале. Замест урэгулявання арганізацыйнай структуры сейм 5 лютага прыняў канстытуцыю, якая забараняла праваслаўным кантактавацца з Царграсдкім патрыярхатам і падпарадкоўвала царкоўныя брацтвы юрысдыкцыі мясцовых епіскапаў [52] . Канстытуцыя ад 1676 г. ставіла за мэту поўную ізаляцыю праваслаўнага насельніцтва ад іншых праваслаўных цэнтраў паза межамі Рэчы Паспалітай.
Ва ўнутранай палітыцы Рэчы Паспалітай наступіў адыход ад талерантнасці ў адносінах да іншаверцаў. У дачыненні да праваслаўных паўторна былі ўведзены юрыдычныя абмежаванні. З другога боку за Кіеўскую мітраполію штораз часцей рабіў захады Маскоўскі патрыярхат, а сталіца мітраполіі Кіеў упершыню апынулася ў межах дзяржавы цароў. Абарона тоеснасці мітраполіі і яе юрысдыкцыйнай прыналежнасці да Канстацінопальскага патрыярхату даводзіла да канфліктаў з праваслаўным маскоўскім царом. Дзякуючы пазіцыі мітрапаліта Тукальскага, афіцыйнае далучэнне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату адбылося толькі ў 1686 г. Польскія каралі замест падтрымаць старанні кіеўскіх мітрапалітаў па ўтрыманні сваёй незалежнасці, успрымалі іх як чыннік унутранай дэстабілізацыі краіны. Рашэнні манархаў узмацнялі ўнутраныя падзелы ў Царкве, а падтрымка ўніі даводзіла да росту антыпольскіх настрояў сярод рускай супольнасці. Перад кіеўскімі мітрапалітамі і рускім епіскапатам паўстала праблема лаяльнасці як перад кананічнымі духоўнымі, так і перад дзяржаўнымі ўладамі. Мітрапаліты ўвесь час захоўвалі вернасць Канстанцінопальскаму патрыярхату і абаранялі статус Кіеўскай мітраполіі.
Весткі аб прыхільнасці львоўскага і пярэмышльскага епіскапаў да ўніі выкарыстала Масква. Расійскі ўрад пачаў афіцыйныя старанні падпарадкаваць Кіеўскую мітраполію маскоўскаму патрыярху. Патрыярх Іакім звярнуўся з заклікам да Канстанцінопаля і цара неадкладна выбраць кіеўскага мітрапаліта [53] . Пад уздзеянным гэтых заклікаў гетман Запарожскага войска Іван Самайловіч склікаў 29 чэрвеня 1684 г. у Кіеве сабор, на якім мітрапалітам выбралі Гедэона Чацвярцінскага. Кіеўскае духавенства з архімандрытам Варлаамам Ясінскім у сваю чаргу, без удзелу гетмана, склікалі другі сабор, на якім выказалі пратэст супраць планаванага высвячэння ў Маскве кіеўскага мітрапаліта. Паводле духоўных, гетман не меў права перадаць Кіеўскую мітраполію Маскоўскаму патрыярхату без папярэдняй згоды канстанцінопальскага патрыярха. Кіеўскія духоўныя звярталі ўвагу на факт, што змена патрыяршай прыналежнасці пазбавіць Кіеўскую мітраполію ранейшых прывілеяў і зраўняе яе ў правах з іншымі рускім мітраполіямі.
У такой сітуацыі гетман і епіскап Чацвярцінскі папрасілі маскоўскага цара юрыдычна ўрэгуляваць статус Кіеўскай мітраполіі. Патрабавалі яны, каб кіеўскі мітрапаліт у структуры Маскоўскага патрыярхату затрымаў тытул "экзарха канстанцінопальскага патрыярха". Пастулат быў прад'яўлены беручы пад увагу інтарэсы праваслаўнага насельніцтва ў Рэчы Паспалітай. Гетман Самайловіч і ўладыка Гедэон не ўяўлялі сабе, што кароль Ян ІІІ Сабескі таксама выказваўся за адмену залежнасці Кіеўскай мітраполіі ад царградскіх патрыярхаў. Захады польскага боку былі выкліканы іншымі прычынамі і мелі на мэце парваць усялякія сувязі праваслаўных епіскапаў з замежнымі цэнтрамі [54] . Пасвячэнне Гедэона Чацвярцінскага стала здзейсненым фактам. Новы мітрапаліт усведамляў сабе, што дадзеная маскоўскаму патрыярху прысяга на вернасць магла пацягнуць за сабой кананічныя паслядоўнасці. Атрымліваючы ў Маскве хіратонію парушыў ён прысягу вернасці Царграду, дадзеную падчас уступлення на прастол луцкага епіскапа. Мітрапаліт баяўся таксама адмоўных паслядоўнасцей гэтага акта на становішчы праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Па гэтай прычыне Чацвярцінскі моцна прасіў маскоўскага патрыярха неадкладна выслаць пасольства ў Канстанцінопаль.
Маскоўскае пасольства з просьбай выказаць згоду на пераход Кіеўскай мітраполіі пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату і санкцыянаваць акт хіратоніі епіскапа Гедэона Чацвярцінскага прыбыло ў Турцыю вясною 1686 г. Турцыя, якая змагалася са Святой Лігай, каб захаваць нейтралітэт Расіі, прымусіла іерусалімскага патрыярха Дасіфея ІІ адобрыць просьбы маскоўскіх паслоў. Таксама новы канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій IV, пад прэсінгам везіраў, у красавіку 1686 г. выказаў згоду на пераход Кіеўскай мітраполіі пад юрысдыкцыю патрыярха Іакіма [55] . Рашэнне патрыряха Дыянісія IV адобрыў сабор епіскапаў грэчаскай Царквы ў чэрвені 1686 г. Такім чынам было сарванае кананічнае падпарадкаванне Кіеўскай мітраполіі канстанцінопальскім патрыярхам, якое існавала з моманту хрышчэння Кіеўскай Русі ў 988 г.
Streszczenie
Cerkiew na Rusi początkowo była jedną z prowincjonalnych struktur Patriarchatu Konstantynopolitańskiego. Pierwsi biskupi byli Grekami, nieznającymi języka słowiańskiego. Ich rola ograniczała się do regulowania spraw kanonicznych. Dopiero w drugiej połowie XI wieku wraz z awansem duchownych ruskich do godności biskupich rozpoczęła się masowa chrystianizacja Rusi Kijowskiej. Cerkiew, podobnie jak w Bizancjum, była mocno powiązana z władzą państwową. Wraz ze wzrostem znaczenia Księstwa Halicko-Wołyńskiego i Wielkiego Księstwa Litewskiego zaczęły następować głębokie zmiany w organizacji Cerkwi na Rusi. Oprócz metropolii kijowskiej powstały jeszcze litewska i halicka. Włączenie Rusi Halickiej do Królestwa Polskiego spowodowało konieczność powołania metropolii w państwie łacińskim. Wszelkie zmiany personalne i organizacyjne dokonywały się za zgodą patriarchów konstantynopolitańskich, którzy szanowali autonomię organizacyjną cerkwi prowincjonalnych. Wraz z zaostrzeniem rywalizacji między Księstwem Moskiewskim i Wielkim Księstwem Litewskim rezydujący w Moskwie metropolici kijowscy zaczęli używać tytułu metropolitów moskiewskich i całej Rusi. Metropolici kijowscy pozostali zwierzchnikami prawosławia w Rzeczpospolitej, lawirując między Moskwą, Konstantynopolem i coraz bardziej wrogą władzą państwową, która w 1596 r. zdelegalizowała Cerkiew.
[1] Е. Голубинский, История Русской Церкви, т. I, ч. 1, Москва 1904, с. 269-272; A. Poppe, Panstwo i Kosciol na Rusi w XI w., Warszawa 1968, s.38-39; tenze, Przyjcie chrzescijanstwa na Rusi w opiniach XI wieku, [w:] Teologia i kultura duchowa starej Rusi, pod red. W. Hryniewicza i J. S. Gajka, Lublin 1993, s. 89-104; G. Podskalsky, Chrzescijanstwo i literatura teologiczna na Rusi Kijowskiej (988-1237), Krakow 2000, s. 59-68.
[2] A. Poppe, Panstwo i Kosciol na Rusi w XI w., s. 25-33.
[3] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. IV, Москва 1866, с. 132; W. Zaikin, Ustroj wewntrzny Kosciola ruskiego w Wielkim Ksiqstwie Litewskim w XV iXVIw. do unii lubelskiej, "Sprawozdania Towarzystwa Naukowego we Lwowie", R. X, nr 2, Lwow 1930, s. 135; L. Bienkowski, Organizacja Kosciola wschodniego w Polsce, [w:] Kosciol w Polsce. Studia nad historiq Kosciola Katolickiego w Polsce, pod red. J. Kloczowskiego, t. II, cz. 2, Krakow 1969, s. 811.
[4] A. Poppe, Uwagi o najstarszych dziejach Kosciola na Rusi, cz. 3, "Przeglad Historyczny", t. LVI, 1965, z. 4, s. 557-564.
[5] Е. Голубинский, История Русской Церкви, т. I, ч. 1, с. 689-690; A. Poppe, Panstwo i Kosciol na Rusi w XI w., s. 188-192.
[6] Полное собрание русских летописей [далей: ПСРЛ] , т. IV, вып. 1, ч. 1, Петроград 1915, с. 90.
[7] ПСРЛ, т. I, Ленинград 1926-1928, кол. 150; A. Poppe, Panstwo i Kosciol na Rusi w XI w., s. 164.
[8] Е. Голубинский, История Русской Церкви, т. I, ч. 1, с. 685-688; A. Poppe, Uwagi..., cz. 1, s. 382-383; G. Podskalsky, Chrzescijanstwo i literatura..., s. 54-55; A. Mironowicz, Kosciolprawoslawny wpanstwie Piastow i Jagiellonow, Bialystok 2003, s. 55-60.
[9] Л. В. Алексеев, Полоцкая земля. Очерки истории северной Белорусии в IX-XII вв., Москва 1966, с. 193-199; A. Poppe, Uwagi..., cz. 2, s. 559-560; H. Lowmianski, Geneza ziemipolockiej, [w:] Zpolskich studiow slawistycznych, seria 3, Warszawa 1968, s. 7-24.
[10] Е. Голубинский, История Русской Церкви, т.І, ч. 1, с.660-671.
[11] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. III, с. 12; A. Poppe, Panstwo iKosciol na Rusi wXI w., s. 183-188; G. Podskalsky, Chrzescijanstwo iliteratura..., s. 57; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 62-63.
[12] Е. Голубинский, История Русской Церкви, т. I, ч. 1, с. 335-336.
[13] Т. Барсов, Константиопольский патриарх и его власть над русскою Церковью, Санкт-Петербург 1878, с. 426-429; J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 492493; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Zarys historyczny 1370-1632, Warszawa 1934, s. 4-5.
[14] I. Szaraniewicz, Sprawy koscielne na Rusi za rzqdow Kazimierza Wielkiego, "Biblioteka Ossolinskich. Poczet nowy", t. II, Lwow 1863, s. 325-326; J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 495-496.
[15] J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 513-514; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 105-106.
[16] I. Szaraniewicz, Patriarchat wschodni wobec Kosciola ruskiego iRzeczypospolitej polskiej, "Rozprawy Wydzialu Historyczno-Filozoficznego Akademii Umiejtnosci w Krakowie", t. VIII, Krakow 1878, s. 257; J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 494.
[17] A. Theiner, Vetera Monumenta Poloniae, t. II, Romae 1860, s. 626-627; Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. IV, с. 57.
[18] Там жа, с. 501-502; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 118-119.
[19] J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 511.
[20] Там жа, s. 503-505, przyp 5.
[21] Там жа, s. 488; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 121-122.
[22] J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 505-506.
[23] Русская Историческая Библиотека, т. VI, Санкт-Петербург 1878, s. 6; J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 503.
[24] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. III, ч. 1, с. 29-30; J. Fijalek, Sredniowieczne biskupstwa..., s. 507; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 124.
[25] J. Fijalek, Biskupstwa greckie..., s. 3-7.
[26] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. IV, с. 42-44; H. Paszkiewicz, Poczqtki Rusi, Krakow 1996; T. Sliwa, Kosciol prawoslawny wpanstwie litewskim w XIII-XIV w., [w:] Chrzest Litwy, pod red. M. T. Zahajkiewicza, Lublin 1990, s. 23-25; T. M. Trajdos, Biskupi prawoslawni w monarchii Jagielly, "Nasza Przeszlosc", vol. LXVI, 1986, s. 113-114; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s. 20; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny wPolsce, [w:] Europa Orientalis. Polska ijej wschodni sqsiedzi od sredniowiecza po wspolczesnosc. Ksi^ga pamiqtkowa z okazji 65. rocznicy urodzin profesora Stanislawa Alexandrowicza, pod red. Z. Karpusa, T. Kempy i D. Michaluk, Torun 1996, s. 212.
[27] ПСРЛ, т. X, с.227.
[28] J. Fijalek, Biskupstwa greckie..., s. 11-12.
[29] Там жа, s. 14; A. Mironowicz, Kosciolprawoslawny..., s. 129-130.
[30] A. Theiner, Vetera MonumentaPoloniae, vol. II, Romae 1860, s. 626, 627; J. Fijalek, Biskupstwa greckie..., s. 27; W. Abraham, Powstanie organizacji kosciola lacinskiego na Rusi, 1.1, Lwow 1904, s. 232-233; H. Paszkiewicz, Polityka ruska Kazimierza Wielkiego, Warszawa 1925, s. 226, przyp. 3; s. 248.
[31] T. M. Trajdos, Metropolici kijowscy Cyprian i Grzegorz Camblak aproblemy Cerkwi prawoslawnej wpanstwie polsko-litewskim u schylku XIV ipierwszej cwierci XV w., [w:] Balcanica Posnaniensia. Acta et studia, t. II, Poznan 1985, s. 213-214; J. Fijalek, Biskupstwa greckie..., s. 27-34; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 137-138.
[32] H. Paszkiewicz, Poczqtki Rusi, s. 250-251; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 142-145.
[33] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. IV, с. 46; Е. Голубинский, История Русской Церкви, т.І, с. 211
[34] J. Fijalek, Biskupstwa greckie..., s. 36; T. Wasilewski, Historia Bulgarii, Warszawa 1970, s. 121.
[35] J. Fijalek, Biskupstwa greckie..., s. 37.
[36] Новгородские летописи, [у:] ПСРЛ, т. III, Санкт-Петербург 1841, с. 105; T. M. Trajdos, Metropolici kijowscy..., s. 225; A. Mironowicz, Kosciolprawoslawny..., s. 167-169.
[37] Е. Голубинский, История Русской Церкви, т. II, с. 369-370; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s.36.
[38] К. Мецев, Григорий Цамблак, София 1969, с. 15-18.
[39] А. И. Яцимирский, Григорий Цамблак. Очерк его административной и книжной деятельности, Санкт-Петербург 1904, с. 177178.
[40] Там жа, с. 180; Акты, относящиеся к истории Западной России, т. I, СанктПетербург 1846, №№: 24 и 25, с. 33; I. Danilowicz, Skarbiec dyplomow papieskich, t. II, Wilno 1862, nr 1178, s. 44-45; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s. 38-40; T. M. Trajdos, Metropolici kijowscy..., s. 224.
[41] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. IV, с. 217; L. Bienkowski, Organizacja Kosciola wschodniego wPolsce, [w:] Kosciol wPolsce. Studia nad historiq Kosciola katolickiego wPolsce, pod red. J. Kloczowskiego, t. II, cz. 2, Krakow 1969, s. 789-790.
[42] W. Zaikin, Ustroj wewn^trzny Kosciola ruskiego w Wielkim Ksiqstwie Litewskim wXV iXVIw. do Unii Lubelskiej, "Sprawozdania Towarzystwa Naukowego we Lwowie", t. IX, nr 2, 1930, s. 134; гэты ж, Участие светскаго элемента в церковном управлении, Варшава 1930, с. 105-107; K. Chodynicki, Kosciolprawoslawny..., s. 4041; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s. 171.
[43] K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s. 53, 54; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny..., s.179-181.
[44] Русская Историческая Библиотека, т. VI, с. 539-542; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s. 56; J. Kloczowski, Mlodsza Europa, Warszawa 1998, s. 334.
[45] A. Lapinski, Zygmunt Stary a Kosciol prawoslawny, s. 4-6; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s. 123-124; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny wdziejach dawnej Rzeczypospolitej, Bialystok 2001, s. 33-34.
[46] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. IX, с. 155-156, 179; K. Chodynicki, Kosciol prawoslawny..., s. 124.
[47] Пра адносіны духавенства і свецкіх да сабора 1596 г., на якім была абвешчана царкоўная унія, гл.: M. Bendza, Prawoslawna diecezjaprzemyska w latach 15961681. Studium historyczno-kanoniczne, Warszawa 1982, s. 108-118; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s. 55-79.
[48] Макарий (М.П. Булгаков), История Русской Церкви, т. XI, с. 333; В. Карташев, Очерки истории Русской Церкви, т. II, Париж 1959, с. 274-275; A. Mironowicz, Bractwa cerkiewne w Rzeczypospolitej, Bialystok 2003, s. 35.
[49] Гл.: A. Mironowicz: Prawoslawie i unia za panowania Jana Kazimierza, wyd. II, Bialystok 1997; Teodozy Wasilewicz, archimandryta slucki, biskup bialoruski, Bialystok 1997; Metropolita Jozef Nielubowicz Tukalski, Bialystok 1998; Sylwester Kossow, wladyka bialoruski, metropolita kijowski, Bialystok 1999; Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s. 97-233.
[50] I. Szaraniewicz, Patryjarchat wschodni wobec Kosciola ruskiego i Rzeczypospolitej Polskiej, "Rozprawy i Sprawozdania z posiedzen Wydzialu Historyczno-Filozoficznego Akademii Umiej^tnosci", t. X, Krakow 1879, s. 28; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s. 195-196.
[51] М. Андрусяк, Львівське, Галицьке i Кам'янець-Подільське православне (в 1539-1700рр.) й уніатське (в 1700-1808рр.) епископство у Львові, "Логос", Йорктон 1959, т.Х, с. 45-49; гэты ж, Jozef Szumlanski, pierwszy biskup unicki lwowski (1667-1708). Zarys biograficzny, Lwow 1934, s. 20-30; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s. 204-205; tenze, Metropolita Jozef Nielubowicz Tukalski, s. 97-98.
[52] Volumina Legum, t. V, Petersburg 1859, s. 180; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s.212.
[53] M. Bendza, Tendencje unijne wzgledem Cerkwi prawoslawnej w Rzeczypospolitej w latach 1674-1686, Warszawa 1987, s. 190; A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s. 227.
[54] Ф. И. Титов, Русская Православная Церковь в Польско-Литовском государстве в XVU-ХУШвв.,т. I, ч. 1, Киев 1905, с. 92-102; Д. Дорошенко, НарисісторііУкраіны, Львів 1991, с. 105; L. Bienkowski, Organizacja Kosciola wschodniego..., s. 852-856.
[55] A. Mironowicz, Kosciol prawoslawny w dawnej Rzeczypospolitej, s. 228-229.