Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Лаўрэш Леанiд. Выбiтныя манахi-базiлiяне часоў лiквiдацыi ўнii 


Аўтар: Лаўрэш Леанiд,
Дадана: 15-03-2017,
Крыніца: Лаўрэш Леанiд. Выбiтныя манахi-базiлiяне часоў лiквiдацыi ўнii // Biuletyn Historii Pogranicza. №15. С. 65-89.

Спампаваць




Асобы, пра якiя пойдзе гаворка, фiгуруюць у лiсту Баброўскага да настаяцеля Вiленскага Траецкага манастыра iераманаха Вiктара (Фларыяна) Басяцкага [1]. Сам лiст прыводзiцца ў дадатку да артыкула.

Цезары Каменскi

Будучы манах-базыльянiн, астраном Вiленскай абсерваторыi i выкладчык астраномii Вiленскага ўнiверсiтэта (Галоўнай школы) Цэзары Каменскi (Камiнскi) (Cezary Kamienski цi Kaminski) нарадзiўся у 1765 г. З польскага бiяграфiчнага зборнiка вядома што ягоным бацькам бы ў Францiшак Каменскi а мацi Францiшка Каменская з Якубоўскiх [2]. Але iнфармацыi пра месца нараджэння будучага вучонага няма. Кароткая бiяграфiя будучага правiнцыяла базыльянскага ордэна ёсць у "Списке чиновников монашеского духовенства ордена бызыльянского в митрополичьей Литовско-виленской епархии находящихся, за 1815 год": "Кесарый Каменскi, кансультар, дваранскага звання лiто ўскай нацыi, 49 гадо ў, у 1781 г. у манастыры антопальскiм навучаўся красамоўству, 1782-га, 1783-га i 1784-га ў манастыры вiленскiм пры ўнiверсiтэце - логiцы, фiзiцы, матэматыцы, у жыровiцкiм i ў Рыме з 1787-га i па 1792-гi - багаслоўю i правiлам царкоўным, у 1794-м па здадзеным доследзе ў вiленскiм унiверсiтэце азначаны доктарам фiласофii i забяспечаны пасведчаннем. Пастрыжаны ў манахi 1780-га ў манастыры беразвецкiм. Ад 1785-га па 1792-гi бы ў настаўнiкам у вучэльнi жыровiцкай, ад 1792-га да 1797-га ў вiленскiм манастыры навучаў манахаў фiласофii, пасля бы ў ва ўнiверсiтэце 17-гадоў ад'юнктам астраномii i абраны настаўнiкам у тым жа ўнiверсiтэце Вiленскiм астранамiчнай навукi, пасаду выконваў гадоў 5-ць, у 1814-м годзе, па атрыманай адстаўцы з унiверсiтэта, прызначаны iгуменам вiленскага манастыра, i дагэтуль знаходзiцца. Пад судом не быў. З вiленскага ўнiверсiтэта атрымлiвае ў год жалавання срэбрам 250-т руб., з манастыра срэбрам 60-т руб. Здольны" [3]. З аналiзу аналагiчных бiяграфiй iншых асоб, бачна, што "лiтоўская нацыя" абазначае тое, што асоба нарадзiлася на тэрыторыi сучаснай Заходняй Беларусi цi на тэрыторыi сучаснай Вiленшчыны. Прозвiшча Каменскiй (Камiнскi) вельмi часта сустракаецца сярод шляхты Лiдскага, Ашмянскага i iншых паветаў былога ВКЛ.

У 1785 г. Каменскi пазначаны ў спiсах студэнтаў прафесара фiзiкi Галоўнай школы ВКЛ Юзафа Мiцкевiча [4], у 1790 г. стаў святаром, у Рыме вучыўся ў "Collegium de propaganda fide" i скончыў са ступенню доктара тэалогii. У Вiленскiм унiверсiтэце Каменскi стаў яшчэ i доктарам фiласофii.

5 лютага 1797 г. памёр астраном Ежы Стрэцкi - сябар i паплечнiк рэктара Галоўнай школы i дырэктара абсерваторыi Марцiна Пачобута-Адлянiцкага [5]. Замест памерлага астранома на пасаду ад'юнкта Галоўнай школы (Вiленскага ўнiверсiтэта) [6] i памочнiка астранома-абсерватара Вiленскай абсерваторыi быў прызначаны Каменскi. У той час Пачобут-Адлянiцкi ўжо быў сусветна вядомым астраномам. Нястомным назiральнiк, ён кожную ясную ноч праводзiў у абсерваторыi. Працуючы разам з прафесiяналам такога ўзроўню як Пачобут, Каменскi павiнен быў хутка адбыцца як навуковец.

Выкладаць астраномiю ў Вiленскiм унiверсiтэце Цэзары Каменскi пачаў у 1808 г. пасля Iгната Рэшкi. Рэшка не меў сур'ёзнай навуковай падрыхтоўкi, аднак быў прызначаны на кафедру непасрэдна рускiм iмператарам Паўлам I, якому вельмi спадабаўся сваёй зухаватасцю, падчас дэманстрацыi астранамiчных прыбораў пры наведваннi апошнiм абсерваторыi [7]. Лiчылася, што Рэшка выкладаў занадта неглыбока, i Ян Снядэцкi ў 1808 г. вымусiў яго падаць у адстаўку [8]. Ад новага выкладчыка патрабавалася ўзняць навуковы ўзровень выкладання.

Таму пасля 1810 г. Каменскi распрацаваў новую навучальную праграму па астраномii. Курс быў разлiчаны на адзiн год: "Пасля выкладу курса сферычнай трыганаметрыi... перайсцi да практычнага рашэння задач з трохкутнiкамi. Гэта дапоўнiць курс астраномii, у якiм 1) Вывучаюцца метады разлiкаў са сферычнай астраномii па Яну Снядэцкаму... будзе выкладацца: з'явы якiя адбываюцца ад кручэння Зямлi вакол сваёй восi i вакол Сонца, будзе тлумачыцца ўяўны рух Сонца з тлумачэннем прычынаў i таго, што ад гэтага руху адбываецца, - дзень i ноч, iх розная працягласць, змена сезонаў, днi раўнадзенства, вымярэнне часу. 2) Ужыванне сферычнай трыганаметрыi для падлiку становiшча нябесных целаў i практычныя разлiкi, навучанне майстэрству астранамiчных назiранняў, практычнае ўжыванне астранамiчных прылад. 3) Тлумачэнне эфекту пераламлення святла, паралаксу, аберацыi, нутацыi... i iх уплыў на вызначэнне рэальных становiшчаў нябесных цел. 4) Вывучэнне сонечнай сiстэмы, тэорыя планет i iх спадарожнiкаў, камет, закон сусветнага прыцягнення i разлiкi арбiт. Задачы па вылiчэннi становiшча планет на нябеснай сферы. Ужыванне астранамiчных таблiц для астранамiчных назiранняў. 5) Тлумачэнне руху Месяца, фазы Месяца, лiбрацыя. Сонечныя i Месяцовыя зацменнi, пакрыццё Месяцам зорак i спосабы разлiкаў гэтых з'яў". У 1810/11 навучальным годзе Каменскi выкладаў астраномiю тры разы ў тыдзень, па панядзелках i серадах з 10.30 па 12.00 i па пятнiцах з 9.00 да 10.00 [9], у наступныя гады агульная колькасць гадзiн на тыдзень не змянiлася.

На доктарскiх iспытах 1810 г. для экзаменаваных Каменскiм былi прапанаваныя падрабязна сфармуляваныя пытаннi па трох тэмах: 1) час i каляндар; 2) рэфракцыя i паралакс; 3) тлумачэнне нябесных з'яў па сiстэме Капернiка [10].

1 лiпеня 1812 г. Напалеон падпiсваў дэкрэт пра стварэнне дзяржавы - Вялiкага Княства Лiтоўскага i сфармаваў Камiсiю часовага ўраду. Камiсiя стваралася з 7 камiтэтаў, узначальваць Камiтэт асветы i рэлiгii быў прызначаны Ян Снядэцкi. Камiсiя стала вышэйшай уладай адноўленага Вялiкага Княства, якое складалася з 4 дэпартаментаў, утвораных замест былых Вiленскай, Гарадзенскай i Менскай губерняў i Беластоцкай акругi [11]. Цэзары Каменскi ўваходзiў у склад створанага Напалеонам ураду Лiтвы, працаваў у камiсii Снядэцкага i курыраваў справы рэлiгii. Ён выступiў супраць iерархаў унiяцкай царквы Кахановiча i Красоўскага [12] пра якiх адзiн з пазнейшых "лiквiдатараў" унii епiскап Лужынскi пiсаў: "... толькi ў 1799 г. мiтрапалiт Лiсоўскi [13] ... заклаў пачаткi Уз'яднання, за iм архiепiскап Красоўскi [14] i мiтрапалiт Кахановiч [15] дзейнiчалi ў тым жа духу..." [16].

У 1814 г. Каменскi сышоў з унiверсiтэта на пасаду настаяцеля Вiленскага Свята-Троiцкага манастыра, па пратэкцыi Навасiльцава месца Каменскага заняў астраном Вiнцэнт Карчэўскi (1789-1832).

Высокаадукаваны i аўтарытэтны навуковец вярнуўся да царкоўнай пасады ў цяжкi для ўнiяцкай царквы час: узмацняўся цiск царскага ўраду i выспяваў унутраны разлад памiж "белым" i "чорным" духавенствам, якi потым быў выкарыстаны для лiквiдацыi ўнiяцкай царквы. Унiяцкая царква ў гэты час была па-сапраўднаму народнай, але ў адрозненне ад рыма-каталiцкага касцёла - беднай i жабрацкай. Статус i менталiтэт манахаў-базыльянаў ("чорнае" духавенства) у царкве моцна адрознiваўся ад статусу i менталiтэту святароў ("белае" духавенства). Базыльяне ў асноўным, гэта была шляхта са значна вышэйшым адукацыйным i iнтэлектуальным узроўнем за белае духавенства, яны ўтваралi ў царкве своеасаблiвую касту [17]. У першай трэцi ХIХ ст. белае духавенства iмкнулася "скiнуць з рускай унii лацiнiзатарскiя ланцугi". Галоўнай вучэльняй дзе гадавалiся будучыя дзеячы "белага духавенства" была Галоўная семiнарыя у Вiльнi. У Вiленскую Галоўную семiнарыю паступала моладзь якая ў нейкай ступенi была гатовая да барацьбы калi не з рыма-каталiкамi дык, з лацiнiзацыяй часткi ўнiятаў i з праваднiкамi лацiнiзацыi - базыльянамi [18]. Яскравым прыкладам святара - выхадца з "белага" духавенства быў Мiхал Баброўскi, чалавек якi стаў прафесарам-славiстам. У мемуарах бiскупа Лужынскага апiсана прыкрая сутычка памiж прафесарам-славiстам i ўнiяцскiм святаром Мiхалам Баброўскiм i тады яшчэ настаяцелем Вiленскага Свята-Траецкага базыльянскага манастыра Каменскiм: "Калi ў дзень Св. Тройцы каб вiтаць свайго епiскапа (Андрыяна Галаўню - Л. Л.) ў манастыр з'явiўся прафесар М. Баброўскi з грэка-ўнiяцкiмi клiрыкамi, якiя навучалiся ў галоўнай семiнарыi, настаяцель манастыра Цэзары Каменскi сустрэў у iх такiмi словамi: «Навошта сюды прыйшлi? Iдзiце прэч, гэта наш бiскуп, а не ваш, ваш архiбiскуп-схiзматык у Полацку». Пасля такога прыёму Баброўскаму заставалася толькi адно - адвесцi выхаванцаў у галоўную семiнарыю". Неабходна усе ж заўважыць, што сярод семiнарыстаў быў не толькi Лужыцкi але i будучы галоўны "лiквiдатар" унii Iосiф Сямашка [19], з якiм у Каменскага так сама адбыўся канфлiккт, як толькi ён прыехаў вучыцца у Вiленскую галоўную семiнарыю. Прыбыўшы ў Вiльню, Сямашка знайшоў прытулак у Свята-Траецкiм базыльянскiм манастыры, аднак хутка Каменскi сказаў яму, што "па прынятым звычаi, госцi ў нас трымаюцца толькi тры днi", таму праз вiкарнага ўнiяцкага Вiленскага бiскупа Андрыяна Галаўню, Сямашка перасялiўся жыць да святара Фалевiча [20]. Такiя сутычкi былi вынiкам вострага канфлiкту памiж белым духавенствам i базыльянамi.

У 1818 г. Каменскi быў абраны другiм кансультарам базыльянскай правiнцыi i ўслед за гэтым - правiнцыялам. Правiнцыямi базыльянскага ордэна ў той час кiравалi: Беларускай - Нiкадзiм Смыковiч, Лiтоўскай - Цэзары Каменскi, Рускай - Леў Дзяшковiч. Плямяннiк Мiхала Баўроўскага - Баброўскi Павел Восiпавiч, расейскi генерал i гiсторык, адзначае, што "з усiх асаблiвым значэннем i ўтарытэтам у базыльян карыстаўся лiтоўскi правiнцыял Каменскi, абраны ў 1821 г. у архiмандрыты Ляшчынскага манастыра ... Гэта быў адзiн з адукаванейшых манахаў у ордэне, фанатычна прыхiльны лацiнству... Больш за 10 гадоў ён стаяў на чале партыi базыльян..." [21].

У 1820-х гадах Лiтоўская правiнцыя ордэна, якой кiраваў Каменскi, мела 187 манахаў i 72 навiцыi якiя вывучалi багаслоўскiя навукi, рыторыку, лацiну i iнш. У правiнцыi былi: багаслоўская i фiласофская студыя (на правах гiмназii) пры Вiленскiм Свята-Троiцкiм манастыры (вучылася 17 клiрыкаў), клас рыторыкi пры публiчнай школе ў Жыровiцкiм манастыры (20 вучняў), школа лацiны ў Тараканях (у 1-м класе 16 вучня ў, 2-м - 11 вучняў), школы маральнага багаслоўя ў Суткаўскiм i Ваўнянскiм манастырах (8 клiрыкаў). У правiнцыi было 6 публiчных школ для мiран, дзе выкладалi 40 манахаў i прыходскiя школы, дзе так сама выкладалi манахi-базыльяне [22]. Базыльянскi ордэн, з-за свайго значэння ў справе адукацыi, карыстаўся заступнiцтвам расейскiх мiнiстраў народнай асветы: графа Зававадоўскага, графа Разумоўскага, князя Галiцына i апекуноў вiленскай навучальнай акругi князя А. Чартарыскага i М. Навасiльцава [23].

Яшчэ ў 1812 г. 2-гi аддзел мiнiстэрства духоўных спраў [24] i адукацыi пачаў выконваць указ Сената, якi не дазваляў прымаць лацiнян у базыльянскi ордэн [25]. Пазней дырэктар 2-га дэпартамента мiнiстэрства Тургенеў прапанаваў зачынiць значную колькасць базыльянскiх манастыроў а з астатнiх стварыць адну правiнцыю. Аднак мiнiстр князь А.Н. Галiцын часова не згадзiўся з такой прапановай. Базыльяне прапанавалi даслаць у Пецярбург дэлегацыю для абмеркавання спраў, але ў прысылцы дэлегацыi iм было адмоўлена [26]. Тады лiтоўскi правiнцыял напiсаў пiсьмо ў якiм абгрунтаваў неабходнасць iснавання свайго ордэна, апiсаў заняпад манастыроў i ў канцы пiсьма дадаў: "... колькасць унiятаў стала змяншаецца i няма нiякiх сродкаў спынiць гэта няшчасце, таму нават дазвол рыма-каталiкам уступаць у ордэн не спынiць памяншэння колькасцi ўнiятаў..." [27]. Колькасць манахаў, асаблiва ў Беларускай правiнцыi, змяншалася, у манастырах заставалiся адны не да чаго не вартыя старыя, i нават у Супральскiм манастыры настаяцелю, каб правесцi богаслужэнне, прыходзiлася запрашаць святара з суседняга прыходу. Аднак станоўчай рэакцыi на гэты зварот не было.

28 студзеня 1821 г. мiтрапалiт Булгак, грунтуючыся на просьбе правiнцыяла Беларускай правiнцыi Смыковiча, прапанаваў 2-му дэпартаменту далучыць Беларускую правiнцыю ордэна да Лiтоўскай. Правiнцыялам з'яднаных правiнцый павiнен быў стаць Каменскi. Аднак дазвол на гэта атрымаць не ўдалося, супраць выступiў архiепiскап полацкi Красоўскi.

У 1821-1822 гг. у расейскiх урадавых колах узмацнiлiся жаданнi "выказаць урадавую абарону ад прыгнёту лацiнян беламу грэка-ўнiяцкаму духавенству, як адзiнай апоры рускай народнасцi...". 28 верасня 1822 г. выйшла iмператарскае распараджэнне аб скасаваннi базыльянских школ i адкрыццi семiнарый [28].

16-га i 31-га кастрычнiка 1822 г. былi выдадзены "прапановы" мiнiстра духоўных спраў i народнай асветы "пра недапушчэнне асоб рыма-каталiцкага веравызнання ў базыльянскi ордэн" i пра зачыненне "залiшнiх базыльянскiх манастыроў". Натуральна, што кiраўнiцтва ордэна ўбачыла ў гэтым рашэннi намер скасаваць ордэн. У сваiх афiцыйных водгуках менавiта так растлумачылi распараджэнне мiнiстра прадстаўнiкi Лiтоўскай базыльянскай правiнцыi: правiнцыял архiмандрыт Цэзары Каменскi, кансультар правiнцыi настаяцель Свята - Траецкага манастыра iераманах Язафат Жарскi i сакратар правiнцыi iераманах Тамаш Маеўскi. Як пiша П.О. Бабровскi: "Яны самаадвольна прынялi пад сваю абарону iнтарэсы ўсяго ордэна ... прадставiлi скаргу папе Пiю IX, iмператару Аляксандру i мiнiстру князю А.Н. Галiцыну i iмкнулiся перацягнуць на свой бок князя Чартарыскага". Адправiўшы скаргу пра пераслед базыльянаў у Рым, правiнцыял Каменскi у лiсце ад 29 кастрычнiка да князя Галiцына, выказаў свае засцярогi наконт далейшага iснавання базыльянскага ордэна.

Праз нейкi час, скарыстаўшыся праездам iмператара Аляксандра I праз Ружаны па Слонiмскiм гасцiнцы, Каменскi упаўнаважыў настаяцеля Ружанскага базыльянскага манастыра Марцiноўскага асабiста падаць скаргу цару ад iмя ўсяго ордэна. Трэба сказаць, што на горад Слонiм праз Нарву, Мiтаву, Рыгу, Вiльню iшоў тады самы галоўны гасцiнец - дарога з Пецярбурга ў Заходнюю Еўропу. Iмператар Аляксандр, якi у той час шмат вандраваў, часта праязджаў праз Слонiм, але нiколi там не спыняўся, бо заўжды начаваў на другой станцыi ад горада - у Ружанах, у тамтэйшага прыходскага святара Бабровiча, якога вельмi паважаў [29]. У прашэннi прадстаўленым iмператару 12 студзеня 1823 г. iераманах Марцiноўскi просiць "яго вялiкасць не прыводзiць у выкананне распараджэнняў мiнiстэрства духоўных спраў, якiя маюць мэтай скасаванне ордэна i дазволiць ордэну даслаць у сталiцу сваiх дэпутатаў для абароны ...". Гэта "дзёрзкая" выхадка не спадабалася цару. Ён загадаў адмовiць просьбiту. У сакавiку 1823 г. 2-гi дэпартамент запатрабаваў ад правiнцыяла ордэна растлумачыць нагоду "супрацьзаконнага дзеяння".

Тлумачачы свае дзеяннi, Каменскi пiсаў, што ён "шчаслiвы, што мае магчымасць даць ... тлумачэнне вышэйшаму ў iмперыi органу, каб абаранiць правы базыльянскага ордэна". Па яго меркаваннi, падставамi iснавання i валодання маёмасцю ордэна ёсць: 1. Унутранае паклiканне да манаства.... 2. Згодна з 4-м Халкiдонскiм саборам, манастыры высвечаныя бiскупам, павiнны заставацца манастырамi, а прыналежныя iм рэчы застаюцца за iмi..., далей ён спасылаецца на Трыдэнскi, Кобрынскi i Замойскiя саборы, на прывiлеi каралёў Рэчы Паспалiтай i ўказы цара аб тым, што манастырскiя маёнткi маюць правы казённых маёнткаў. 3. Кожны павiнен клапацiцца пра дабрабыт свайго ордэна (з манаскай прысягi). "Па гэтых прычынах, - працягвае Каменскi, - 12 студзеня 1823 г. я звярну ўся да заступнiцтва гасудара з просьбай, але яшчэ раней, 29 кастрычнiка 1822 г. я прасiў заступнiцтва князя Галiцына i мiтрапалiта Булгака, менавiта: пасля атрымання ўказаў з калегii ад 16 i 31 кастрычнiка, у якiх не толькi парушаюцца ўказаныя правы i прывiлеi, але i прысутнiчае пагроза скасавання самога ордэна. Чаго ж больш чакаць? Самыя багатыя манастыры будуць перароблены ў семiнарыi, а найболей бедныя пойдуць на карысць белага духавенства". Да рапарта правiнцыяла былi дададзены 1) даверанасць, дадзеная iераманаху Марцiноўскаму ад iмя ўсяго ордэна, якую падпiсалi: Цэзары Каменскi, правiнцыял; Язафат Жарскi, лiтоўскi кансультар, доктар фiласофii; Тадэвуш Маеўскi, доктар фiласофii, сакратар Лiтоўскай правiнцыi, i 2) тлумачэнне Марцiноўскага ад 23 сакавiка 1823 г. пра дадзеные яму даручэнне [30].

6 лютага 1823 г. мiнiстр духоўных спраў i народнай асветы даручыў 2-му дэпартаменту (духоўных спраў - Л.Л.) на падставе архiваў вызначыць памеры манастырскiх фундушаў. Разбор архiва 2-га дэпартамента выявiў немагчымасць зрабiць гэта. Таму для праверкi капiталаў манастыроў калегiя мiнiстэрства звярнулася да епархiяльных кансiсторый [31], г.зн. да кiраўнiцтва белага духавенства, iнiцыятара гэтай справы [32].

Кансiсторыявыказала намер заняць пад семiнарыю Вiленскi Свята-Траецкi i Жыровiцкi манастыры. Менавiта ў гэтых манастырах былi сабраны галоўныя сiлы базыльянаў, тут была вышэйшая школа ордэна. Так сама ўсе манастыры якiя мелi прыход, падлягалi скасаванню, г.зн. з 39 касавалiся 23 манастыры [33].

У 1819 г. Берасцейскi капiтул прыняў рашэнне арганiзаваць у Супрасльскiм манастыры семiнарыю i прасiў для гэтага дапамогi ў ордэна. Манастыр знаходзiўся ў дрэнным стане, быў заняты артылерыйскiмi складамi i не меў спраўных памяшканняў для планаванай семiнарыi на 30 чалавек i вучэльнi на 70 (дзяцей бедных святароў у Берасцейскай епархii было болей за 100). Лiтоўскi правiнцыял Цэзары Каменскi у сваiм лiсце ў кансiсторыю ад 14 лютага 1823 г. пагадзiўся з меркаваннем белага духавенства. Але з-за ўрадавага рашэння пра скасаванне базыльянскiх школ, нiчога не атрымалася [34]. Быценскi манастыр кiраўнiцтва базыльянаў жадала пакiнуць для сваiх навiцыяў i ў гэтым пытаннi прыйшло да згоды з белым духавенствам. Тараканскi манастыр, знаходзiўся на ўскраiне епархii i таму быў нязручны для семiнарыi, але яго фундушы белае духавенства жадала аддаць планаванай Жыровiцкай семiнарыi цi на ўтрыманне жаночага iнстытута для дачок святароў. Найболей зручным для епархiяльнай семiнарыi лiчыўся Жыровiцкi манастыр, у якiм маглi размясцiцца таксама кансiсторыя i бiскупская кафедра. Кiраўнiцтва ордэна прапанавала для гэтых мэт Супрасльскi манастыр, а Жыровiцкi жадала пакiнуць за сабой, бо ордэн ужо меў у iм публiчную свецкую школу. Аднак жаданне Берасцейскай кансiсторыi забраць Жыровiцкi манастыр у ордэна было цвёрдым [35]. У сваю чаргу, Вiленская мiтрапалiчая кансiсторыя вырашыла арганiзаваць сваю епархiяльную семiнарыю i ў Вiленскiм Свята-Траецкiм базыльянскiм манастыры. У гэтым манастыры жылi манахi ўсiх унiяцкiх правiнцый якiя вучылiся ў семiнарыi пры Вiленскiм унiверсiтэце i знаходзiлася публiчная свецкай вучэльня [36].

П.О. Баброўскi пiша што планы абедзвюх кансiсторый пакуль што "не адпавядалi нi прапанове мiнiстра, нi мэце мiтрапалiта Булгака захаваць у руках базыльянскага ордэна галоўныя манастыры" [37]. Абарону iнтарэсаў базыльянскага ордэна прыняў на сябе лiтоўскi правiнцыял, у той час яшчэ i архiмандрыт Лешчынскага манастыра Цэзары Каменскi са сваiмi кансульторамi i вучонымi багасловамi Свята-Траецкага Вiленскага манастыра. Як пiсаў П.О. Баброўскi: "З першых жа дзеяння ў правiнцыяла было бачна, што яны не жадалi прызнаваць распараджэння ў мiнiстэрства" [38]. Каменскi заручыўся падтрымкай М.М. Навасiльцава, якi у 1823 г. прыбыў у Вiльню па справе фiламатаў, базыльяне пiсалi скаргi, артыкулы ў перыядычным друку i здолелi замарудзiць лiквiдацыю базыльянскiх манастыроў [39]. Напрыклад, 5 красавiка 1823 г. лiтоўскi правiнцыял тлумачыць 2-му дэпартаменту калегii, што на працягу паўгода ён не ў стане выканаць загаду пра манастыры i просiць падоўжыць тэрмiн яшчэ на паўгода, правiнцыял падае 2-му дэпартаменту скаргу на Берасцейскую i Вiленскую кансiсторыi: "Трэба мець на ўвазе, што 1) кансiсторыя да базыльянаў становiцца ў становiшча пазоўнiка (у юрыдычным сэнсе - Л. Л.) i таму не можа сама быць суддзёй у справе ... i 2) што кансiсторыя ... ужо вызначыла свае права на манастыры, быццам бы захопленыя базыльянамi. Тым часам, разглядаючы архiў, я цяпер адшукаў сапраўдныя дакументы iншага роду: гэта - распараджэннi папы на далучэнне Антопальскага прыходскога фундуша ... да манастырскага ... i дазвол мiтрапалiтаў на падобныя ж далучэннi бедных i нiчога не значных прыходскiх фундушоў да манастырскiх ... Таму 3) правiнцыял мае справядлiвую падставу прасiць дэпартамент вызвалiць яго ад падачы дакумента ў кансiсторыю, бо яна стала пазоўнiкам". Скарга Каменскага мела поспех, 2-i дэпартамент калегii зрабiў саступку: ён загадаў кансiсторыям задаволiцца праверкай прабелаў складзенай у 1809 г. ведамасцi пра манастыры, патрабуючы ад правiнцыяла толькi дадатковых папер з абавязковым iх зваротам яму. Лiтоўская правiнцыя была вызвалена ад неабходнасцi шукаць самой на сабе кампраментуючыя дакументы. Напачатку 1824 г. Каменскi баронiць Вiленскi Свята-Траецкi манастыр: "Вiленская кансiсторыя працягвае настойваць на высыланнi дакументаў. Цалкам падпарадкоўваючыся распараджэнням урада, якi прызнаецца уладай Божай на зямлi, лiчу сябе змушаным спытаць: цi абавязаны я задаволiць патрабаваннi епархiяльнай кансiсторыi адносна высылання ўсiх дакументаў пра манастыры Вiленскай епархii, не гледзячы на цяжкасцi, выдаткi i небяспеку перасылання? Тым часам, кансiсторыя, з вопiсу 1809 г. лiчыць сваёй уласнасцю фундушы Вiленскага базыльянскага манастыра. Просiм усё ж пакорна калегiю ... прыняць нас пад сваю абарону, даць нам сродкi растлумачыць няправiльнасць абвiнавачвання i звярнуць увагу на нашу моладзь якая вучыцца, сабраную з усiх правiнцый нашых пры Вiленскiм унiверсiтэце, на немач старцаў нашых, што страцiлi сiлы ў грамадскай службе i змешчаны ў манастыр для збаўлення ад пакут, бо iм тут лягчэй атрымаць медычную дапамогу..., на гатовасць нашу зрабiць усякiя ахвяры для свецкага клiру, толькi без уласнай згубы, i, нарэшце на адзiную аснову, на якой Пацеi, Канцэвiчы, Руцкiя заснавалi святое яднанне i ўзнеслi яго на вышыню ..." [40].

Каменскi зацягнуў падрыхтоўку дакументаў пра манастыр больш чым на два гады: увесь 1824 г. i пачатак 1825 г. прайшлi складаннi iм вопiсаў манастыроў Лiтоўскай правiнцыi. Першыя зробленыя iм вопiсы 16 манастыроў прадстаўлены у 2-гi дэпартамент калегii 24 верасня 1824 г., а 23-26-га красавiка 1825 г. прадстаўлены вопiсы яшчэ 39 манастыроў. Аднак Вiленская i Берасцейская кансiсторыi выразiлi недавер гэтым вопiсам i зноў пачалi патрабаваць праверкi [41].

5 красавiка 1824 г. пакiнуў пасаду апекуна навучальнай акругi князь Адам Чартарыйскi, а 15 траўня пазбавiўся пасады мiнiстра духоўных спраў i народнай асветы князь А. Н. Галiцын. Гэта былi людзi, на падтрымку якiх маглi разлiчваць базыльяне. Замест iх былi прызначаны адпаведна Навасiльцаў i адмiрал Шышкоў. Гiсторык Баброўскi П.О. пiсаў: "Пасля паўстання грэкаў i iншых падзей у Еўропе рашуча спыняецца падтрымка ўрадам базыльянскага ордэна, хутка змяншаецца пратэкцыя князя Галiцына, а калi кiраванне справамi рускай грэка-унiяцкай царквы перайшло ў рукi Аляксандра Сямёнавiча Шышкова, знакамiтага патрыёта ... i самага руплiвага прыхiльнiка славянскай навукi ў Расii, калi ... паў Галiцын i узмацнiлася слава Аракчэева, базыльянскi ордэн, найболей моцны ў лiтоўскай Русi, якi прадстаўляў энергiчны правiнцыял Каменскi i яшчэ падтрымоўва ў Булгак, страцiў раптам сваю ўстойлiвасць..." [42].

Спачатку лiтоўскi правiнцыял Каменскi i яго кансультары знайшлi падтрымку ў Навасiльцава М. М. i рэктара Вiленскага ўнiверсiтэта Пелiкана В.В. Цiкава чытаць у Баброўскага П.О. крытыку Навасiльцава за падтрымку базыльянаў. Навасiльцаў - чалавек з вельмi вызначанай рэпутацыяй, абвiнавачваецца як празмерны заходнiк выгадаваны ў Англii "на не ўласцiвых Расii канстытуцыйных установах"! I сапраўды Навасiльцаў, спачатку, у 1826-27 гг., заступаўся за ордэн перад новым мiнiстрам Шышковым, звяртаючы яго ўвагу на высокi ўзровень базыльянскай адукацыi ў параўнаннi з "разбэшчанасцю" духавенства якое атрымала адукацыю ў епархiяльных семiнарыях [43], але хутка ён перастаў баранiць ордэн.

З прыходам новага iмператара Мiкалая I у гiсторыi базыльянскага ордэна i ўсёй унiяцкай царквы пачаўся новы, апошнi перыяд iснавання.

Пры канцы 1825 г. мiтрапалiт Булгак, склiкаўу "вялiкую кансульту", з прадстаўнiкоў Берасцейскага капiтула i Лiтоўскай базыльянскай правiнцыi з мэтай пагаднення iнтарэса ў ордэна i белага духавенства. У камiсiю ўвайшлi: старшыня бiскуп-суфраган Леў Яворскi, ад белага духавенства - афiцыял Антон Тупальскi [44] i выконваючы абавязкі вiца-афiцыяла Мiхал Бароўскi, ад манаскага саслоўя - лiтоўскi правiнцыял Цэзары Каменскi з кансультарамi [45]. Нарады вялiкай кансульты ў Жыровiчах пачалiся ў снежнi 1825 г. Верагодна апагеем вялiкай кансульты, было паседжанне 21 студзеня 1826 г. на якiм абодва бакi не змаглi пайсцi на кампрамiс, нават перад ужо вiдавочнай небяспекай лiквiдацыi сваёй царквы, пасля чаго адбыўся канчатковы разрыў памiж белым духавенствам i базыльянамi [46]. У лiсце ад 21 студзеня 1835 г. да настаяцеля Вiленскага Траецкага манастыра Вiктара Басяцкага прафесар i ўнiяцкi святар Мiхал Баброўскi пiсаў: "Падчас знаходжання цяперашняга нашага мiтрапалiта ў Жыровiчах ... я, як чалавек на пасадзе сурагата Берасцейскага капiтула, браў ўдзел ў перамовах памiж белым духавенствам i ордэнам адносна семiнарскiх фундушоў, ... на прапанову мiтрапалiта, каб ордэн саступiў некаторыя манастыры i сумы на карысць семiнарый белага духавенства, .... правiнцыял Каменскi заявiў, што па пасадзе сваёй, ён прысягай абавязаны захоўваць у цэласцi ўсе фундушы свайго ордэна, што ордэн утрымоўвае на свае сродкi семiнарыю ў Лаўрышаве для тых, хто рыхтуецца ў белыя святары i што, калi ёсць у тым патрэба, ён гатовы паспрабаваць адчынiць семiнарыю для клiрыка ў яшчэ i ў другiм манастыры" [47]. Iстотна, што ў гэтым лiсце Мiхал Бароўскi - аўтарытэтны святар i навуковец выказаў сваё стаўленне да праблемы: "Калi справа iшла пра адабранне вялiкiх манастыроў, як Жыровiцкi i Вiленскi ... i калi жадалi ператварыць меншыя манастыры iзноў у цэрквы на падставе таго, што яны паўсталi з прыхадскiх цэркваў ... я ў лiсце да афiцыяла Тупальскога ... раiў берагчы базыльянскi ордэн, як адзiную апору нашай унii, адняўшы цi аслабiўшы якую, адно духавенства не ў сiлах будзе выстаяць ў унii. Ордэн, якi кiруецца магутнай карпарацыяй i можа знайсцi дарогу да ўплывовых асобаў, валодае сiлай абаранiць унiю, тады як ... белае духавенства рассыпанае дробнымi сем'ямi, галечаю прыгнечанае, нават сваiх дабрачынных баiцца, таму пры усякiх абяцаннях паляпшэння побыту цi пад ценем пагрозы, яно, як вагаецца трыснёг пад ветрам, лёгка схiлiцца на той цi iншы бок" [48].

У лiстападзе 1825 г. Каменскi, ужо вельмi хворы чалавек, пакiнуў пасаду правiнцыяла i ад'ехаў у свой Лешчынскi манастыр [49].

9 кастрычнiка 1827 г. быў выдадзены ўказ, па якiм у базыльянскiя манастыры маглi паступаць толькi тыя, якiя: "маюць дастатковыя пазнаннi ў славянскай мове i ў чыне грэцкага набажэнства...", 24 кастрычнiка мiнiстр Шышкоў, верагодны аўтар гэтага ўказу, даручыў 2-му дэпартаменту калегii пачаць выконваць гэты ўказ [50]. У наступным 1828 г. базыльянскiя манастыры былi перададзены ў кiраванне кансiсторыям. 17 студзеня калегiя вырашыла зачынiць базыльянскiя манастыры, i 27 красавiка 1828 г. цар зацвердзiў гэтае рашэнне. Ордэн на тэрыторыi Беларусi быў знiшчаны, базыльяне засталiся толькi ў Свята-Траецкiм Вiленскiм манастыры, дзе была iх семiнарыя, але ў 1831 г. i гэты манастыр быў зачынены, а манахi раскасiраваны. Пасля 1831 г. да шасцiдзесятых гадоў у межах Расii базыльяне засталiся толькi ў пяцi манастырах Царства Польскага, а менавiта: у Варшаве, Узгорку, Белай, Люблiне i Замосцi.

Цэзары Каменскi памeр у 1827 г. у кляштары Лешч пад Пiнскам [51]. Вiленскi прафесар батанiкi Юндзiл згадваў: "Памёр 20 сакавiка 1827 г. ... узорны, сцiплы, у навуцы сваёй грунтоўны, пiльны, руплiвы аб студэнтах i славе ўнiверсiтэта, пакiнуў службу праз слабасць здароўя. Смерцю сваёй засмуцiўшы вучняў i сяброў сваiх" [52].

Вiктар Басяцкi

Настаяцель Вiленскага Траецкага манастыра iераманах Вiктар (Фларыян) Басяцкi належаў да лiку найбольш адукаваных i заслужаных базыльянскiх манахаў. 13 лютага 1833 г. афiцыял Тупальскi прапанаваў мiтрапалiту Булгакаву прызначыць яго Мялецкiм абатам, адзначаючы, што ён мае вучоную ступень "добрага матэматыка" [53]. Епiскап Iосiф Сямашка 17 кастрычнiка 1835 г. пiсаў, што Басяцкi, "праходзiў з адзнакай пасады ў вучэльнi i па манастырскiм кiраваннi" [54].

Вiленскi Траецкi манастыр, настаяцелем якога быў Вiктар Басяцкi мае вялiкую гiсторыю. На яго месцы, у 1342 г. былi забiтыя прыдворныя вялiкага князя Альгерда Кумец, Круглец i Няжыла, яны былi славянскага паходжання, г. зн. былi продкамi тутэйшых вiленскiх беларусаў. Князь Канстанцiн Астрожскi, гетман Вялiкага Княства, кашталян Вiленскi i ваявода Троцкi, даў абяцанне Богу за перамогу над маскоўцамi пабудаваць у Вiльнi дзве царквы. У вынiку, ягонымi намаганнямi i коштам, спарахнелыя драўляныя будынкi Мiкалаеўскай i Святатраецкай царквы з манастыром былi перабудаваныя на мураваныя. З нязначнымi перабудовамi яны захавалiся да нашых дзён. Адам Кiркор пiсаў, што ў царкве Св. Тройцы захоўваўся надзвычай каштоўны i старажытны абраз Божай Мацi Праведнiцы. "Паводле падання ... меўся ён быць пэндзля святога евангелiста Лукi". Пасля Берасцейскай царкоўнай унii 1596 г. па загаду караля Жыгiманта III гэтыя муры ў 1608 г. перайшлi ў валоданне ўнiяцкага ордэна манахаў-базыльянаў i з таго часу прыдбалi назву "Базыльянскiх муроў". На працягу XV-XVI ст. манастыр быў сваеасаблiвым культурным цэнтрам беларускага насельнiцтва сталiцы Вялiкага Княства Лiтоўскага, бо пры iм iснавала школа, лякарня, а затым i друкарня. Пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай расейскi рэпрэсiўны апарат выкарыстоўваў Базыльянскiя муры часткова як астрог. Менавiта тут у пачатку XIX ст. былi зняволеныя ўдзельнiкi таемных арганiзацыяў патрыятычнай моладзi Вiльнi - фiламатаў у i фiларэтаў. Сярод iх быў i Адам Мiцкевiч. Тутака ў 1823-1824-ым гг. ён пiсаў сваю знакамiтую драму "Дзяды". Ад пачатку ХХ ст., калi Вiльня стала адным з асноўных цэнтраў беларускага адраджэння, у нашых адраджэнцаў склалiся добрыя сувязi з установамi, што знаходзiлiся ў гэтым будынку. А была тут праваслаўная духоўная семiнарыя ды на працягу нейкага часу прыватная жаночая гiмназiя Нядзюравай i Райсмiлер. Непасрэдная сувязь Базыльянскiх муроў з беларускiм рухам пачынаецца ад заснавання ў iх першай у Вiльнi Беларускай Гiмназii. Пасля, "пад Польшай" Вiленская Беларуская Гiмназiя працягвала iснаваць ажно да 1944 г. На працягу ўсiх дваццацi пяцi гадоўу сваёй дзейнасцi яна кавала кадры беларускай iнтэлiгенцыi i гэтым унесла свой важкi ўклад у нацыянальна-вызвольны рух Заходняй Беларусi. Адначасова з гiмназiяй тут быў адкрыты i беларускi прытулак для дзяцей-сiрот, у асноўным выхадцаў з беларускай сялянскай беднаты. У той жа час тут арганiзавалася i беларуская аматарская тэатральная майстроўня, нейкi час сваю сядзiбу ў Базыльянскiх мурах мела i Таварыства беларускай школы. Цесна звязаная з Базыльянскiмi мурамi гiсторыя Вiленскага беларускага музея. Музей паўстаў з багатай калекцыi беларускай старасвеччыны i этнаграфii Iвана Луцкевiча. У "нашанiўскую пару" калекцыi пэўны час знаходзiлiся ў памяшканнi рэдакцыi "Нашай Нiвы". У Базыльянскiя муры калекцыi былi перавезеныя ў 1921 г., i гэты год прынята лiчыць часам заснавання музея, а злiквiдаваны музей у 1945 г. [55] Такiм чынам гэты манастыр - святое для кожнага беларуса месца ў Вiльнi.

Аднак вернемся да нашай тэмы. План паступовай лiквiдацыi ўнiяцкай царквы, складзены Iосiфам Сямашкам, паступова выконваўся. З 1828 г. у м. Жыровiцы пачала дзейнiчаць Лiтоўская духоўная семiнарыя якая працавала ў вiдавочна "ўз'яднальным" духу. Пасля паўстання 1831 г. цэлы шэраг базыльянскiх манастыроў быў скасаваны. У 1834 г. пачаў выконвацца шэраг новых мерапрыемстваў, накiраваных да зблiжэння ўнiяцкай царквы з праваслаўнай, напрыклад 7 лютага 1834 г. грэка-ўнiяцкая калегiя, па прапанове епiскапа Сямашкi, вырашыла прыняць для ўнiяцкiх цэркваў служэбнiкi i кнiгу малельных спеваў маскоўскага друку. На пачатку 1834 г. Вiктар Басяцкi атрымаў ад Сямашкi спецыяльнае прадпiсанне перарабiць у Траецкай манастырскай царкве прастол "адпаведна правiлаў нашай грэка-ўсходняй царквы" i прызвычаiць манастырскую брацiю да правiльнага набажэнства па яе абрадах. Увесну таго ж 1834 г. Басяцкi атрымаў ад епiскапа прадпiсанне пачаць друкаваць ў яго манастырскай друкарнi святарскiяi дыяканскiя стаўленiчаскiя граматы [56] на царкоўна-славянскай мове. У 1834 г. па энергiчным патрабаваннi Сямашкi пачалося ўсталяванне ў парафiяльных цэрквах iканастасаў. Вiдавочна, пад непасрэдным уражаннем ад гэтых навiн у 1834 г. Вiктар Басяцкi i напiсаў журботны лiст да прафесара М.К. Баброўскага, блiзкiя асабiстыя адносiны з якiм маглi ўсталявацца ў перыяд вiленскай прафесарскай службы Баброўскага. Лiст Басяцкага да гэтага часу не знойдзены [57], але Вiктар Басяцкi атрымаў адказ ад прафесара. З лiста бачна, што знакамiты прафесар-славiст Мiхал Баброўскi, якога пасля справы фiламатаў выгналi з унiверсiтэта, добра разумее, што робiцца навокал, спадзяецца дажыць свой век унiятам i, як чалавек ужо зламаны жыццём, не хоча нiякай барацьбы. Ён прапануе Басяцкаму пачаць займацца гiсторыяй базылiянаў бо "ўжо канец унii ў Лiтве", гледзячы з сённяшняга дня нельга не прызнаць параду прафесара вельмi разумнай, бо практычна ў той час Басяцкi не мог ужо супрацьстаяць навале, i праца па захаваннi для нашчадкаў гiстарычных матэрыялаў была б вельмi карыснай. Мы вернемся да лiста прафесара Баброўскага ў раздзеле пра апошнiя гады яго жыцця.

Вiктар Басяцкi не доўга заставаўся настаяцелем галоўнага ўнiяцкага Вiленскага Свята-Траецкага манастыра. У гэтым манастыры абрады па правiлах праваслаўнай царквы не выконвалiся яшчэ ў канцы 1836 г., не гледзячы на загад епархiяльнага начальства. Тут працягвалi служыць чытаныя абеднi на бакавых прастолах, не мелася царскай брамы i нават у так званых петых абеднях ужывалi замест пяцi прасфор толькi адну. Абеднi здзяйснялiся па ўнiяцкiх напевах i з традыцыйным для нас вымаўленнем славянскiх слоў. Амаль усё 20 манахаў Траецкага манастыра былi перакананымi ўнiятамi, i тых, хто быў згодны перайсцi ў праваслаўе, яны звалi схiзматыкамi, адшчапенцамi i г.д. У 1835 г. мiнiстэрства ўнутраных спраў атрымала ананiмныя заявы, у якiх настаяцель манастыра Басяцкi i некалькi iншых манахаў абвiнавачвалiся ў "вельмi заганных дзеяннях i бясчынствах". Аўтары гэтых заяў вiнавацiлi базыльянаў у манiфестацыях падчас паўстання 1831 г., у далучэннi да мяцежнiкаў двух траецкiх базыльянаў, у апушчэннi на екценiях царскага прозвiшча i шмат у чым iншым [58].

12 кастрычнiка 1835 г. з мiнiстэрства ўнутраных спраў пераслалi да Лiтоўскага епiскапа Сямашкi дасланы з Вiльнi ананiмны данос, у якiм Басяцкi i вiленскiя ўнiяцкiя манахi абвiнавачвалiся наогул у незахаваннi абрадаў грэка-ўсходняй царквы i таму ў амаральнам жыццi. Сямашка ў лiсце да мiнiстра Блудава (ад 17 кастрычнiка 1835 г.) як быццам баранiў Басяцкага ад абвiнавачванняў [59]. Аднак быў напiсаны новы данос у мiнiстэрства, вынiкам гэтага новага даносу стаў новы лiст мiнiстра ўнутраных спраў да лiтоўскага ўнiяцкi епiскапа (ад 12 снежня 1835 г.). 11 жнiўня 1836 г. Сямашка даручыў свайму вiкарыю Антонiю Зубко зрабiць дазнанне на месцы.

Епiскап Антонi зрабiў рэвiзiю Вiленскага манастыра ў кастрычнiку 1836 г. У прадстаўленай Сямашку справаздачы, мiж iншым, ён пiсаў адносна захавання ў Вiленскiм манастыры абрадаў грэка-ўсходняй царквы наступнае: "Да маiх распараджэнняў тут служылi чытаныя абеднi на бакавых прастолах, якiя не маюць царскай брамы, нават у абеднi не ўжывалi пяцi прасфораў: 10 кастрычнiка настаяцель загадаў ужываць 5 прасфораў i забаранiў служыць абеднi на бакавых прыдзелах, якiя аднак жа iснавалi да майго прыбыцця i ўжо пры мне разбiтыя. Я прымушаў пры сабе служыць ўсiх iераманахаў акрамя настаяцеля, якi адкладваў службы на далейшы час, спасылаючыся на розныя заняткi, а зараз прысутнасць пры расследаваннi справы свiранскiх сялян гэтаму перашкодзiла". Бiскуп Антонiў сваёй справаздачы патрабаў выдалiць Басяцкага з пасады ў Вiленскiм манастыры i нават зачынiць гэты i iсны побач з iм жаночы базыльянскi манастыр [60].

Трэба адзначыць, што з 170 базыльянаў прыналежных да Лiтоўскай епархii, толькi 67 пагадзiлiся перайсцi ў праваслаўе. Прычым, многiм нават i не прапаноўвалася змянiць веру. Ад пачатку базыльяне лiчылi, што iм пасля лiквiдацыi сваёй царквы будзе дазволена перайсцi хоць у рыма-каталiцкае веравызнанне, аб чым некаторыя манахi падавалi пiсьмовыя прашэннi. Аднак Сямашка давёў уладам, што хоць усе тагачасныя "грэка-ўнiяцкiя манахi, за малым выключэннем, бескарысныя для праваслаўнай царквы, але звальненне некаторых з iх ў рымскi абрад, магло б паслужыць шкодным прыкладам для шматлiкiх унiятаў" [61].

Басяцкi быў для iх вельмi значнай фiгурай i, калi б атрымалася зламаць яго як асобу, гэта мела б вялiкi адмоўны уплыў на iншых. Таму распараджэннем епархiяльных уладаў ён быў перамешчаны ў Быценскi ўнiяцкi манастыр (Слонiмскага павету, манастыр знаходзiўся недалёка ад мястэчка Жыровiцы). Знаходзячыся тут, Басяцкi ўхiляўся ад адпраўлення богаслужэнняў па расейскiм узоры. Улетку 1838 г. бiскуп Антонi данёс бiскупу Iосiфу, што Басяцкi, "па закаранелай сваёй нянавiсцi да ўсяго рускага", адмаўляецца даць заяву аб далучэннi да праваслаўнай царквы, акрамя таго ён падтрымлiвае зацятасць iншых быценьскiх манахаў, "а можа быць (таемна) i вiленскiх унiяцкiх манахаў". Прынятыя епiскапам Антонiем меры з мэтай зламаць зацятасць Басяцкага (у тым лiку пакаранне галодным сталом) не дасягнулi мэты. 29 лiпеня 1838 г. Сямашка, на падставе данясенняў епiскапа Антонiя, перамясцiў Басяцага ў "адасоблены" Тараканскi манастыр (Кобрынскага павету). Праз паўгода, ужо перад самай лiквiдацыяй унii, епiскап Iосiф Сямашка (6 студзеня 1839 г.) пiсаў обер-пракурору Св. Сiнода графу Пратасаву пра Басяцкага: "Ён, прыхiльны да рымскага (да грэка-каталiцкага - Л.Л.) веравызнання i раздражнёны вядомымi Вашай Яснавяльможнасцi акалiчнасцямi, робiць iншым манахам адваротныя iх абавязку ўнушэннi, якiя маюць дастатковую моц з-за яго ранейшага значэння памiж манаствам". Iосiф прасiў Пратасава, каб Басяцкi i два iншыя ўпартыя iераманахi "былi высланыя ... грамадзянскiм начальствам у велiкарасiйскiя манастыры". Манахi былi высланыя ў Пуцiўльскую, Малчанскую i Сафранiеву пустэльнi [62].

Пасля ссылкi за манахам працягвала сачыць палiцыя, так 2 лiпеня 1839 г. Сямашка пiша канфiдэнцыйны лiст обер-пракурору Свяцейшага Сiнода графу Пратасаву, у якiм каментуе такi радок з лiста Басяцкага "аб маiм жыццi цi пра хуткую смерць, ты шаноўуны брат, зможаш даведацца ў Жыровiчах ад Галубовiча", лiст базылiянiна да свайго брата, вiдавочна, быў таемна прачытаны палiцыяй. Сямашка даводзiць, што Быценскi архiмандрыт Галубовiч не мае нiякiх справаў з Басяцкiм i нават ужо тры гады не бачыў яго адваката, якi дарэчы жыў у Слонiме [63].

5 снежня 1839 г. Сямашка дакладае Пратасаву аб просьбе Басяцкага пра перавод яго з Сафранiевай пустэльнi ў Курскi манастыр: "Iераманах Басяцкi просiць перавесцi яго ў Курскi манастыр для хрысцiянскай падрыхтоўкi i далучэння да Св. сакрамантаў з нагоды ... наблiжэння смерцi", а 13 чэрвеня 1841 г. ён выказвае Пратасаву свае меркаванне аб неабходнасцi адмовiць зацятаму ўнiяту вярнуцца ў Гарадзенскую губерню, куды ён верагодна прасiўся, каб быць пахаваным у роднай зямлi: "На маю думку, было б шкодна вяртаць у Гарадзенскую губерню iераманаха Басяцкага, пакуль у манастырах гэтай губернi знаходзяцца яшчэ манахi сумнеўнай добранадзейнасцi" [64].

Да канца жыцця iераманах Вiктар Басяцкi заставаўся узорам стойкасцi ў маральным непрыняццi зла.

Прафесар Мiхал Баброўскi

Прафесар Вiленскага ўнiверсiтэта, славiст, арыенталiст, унiяцкi святар i канонiк Берасцейскага капiтула Мiхал Баброўскi разам з Ігнатам Данiловiчам лiчыцца адным з першых творцаў "беларускага нацыянальнага адраджэння" альбо "беларускай нацыянальнай iдэi".

Падчас працы Баброўскага ва ўнiверсiтэце, у 1823 г. пачалося следства па справах моладзëвых арганiзацый. Улады раптам убачылi, што ў "лiтоўскiх i беларускiх правiнцыях" iснуюць як таемныя, так i паўлегальныя моладзевыя таварыства i гурткi. Фiламаты, фiларэты, чальцы "Навукова-маральнага таварыства" ў Свiслацкай гiмназii, "Чорныя браты" са школы ў мястэчку Крожы. Абуральныя да уладаў ўлëткi i пасквiлi знайшлiся ў Кейданах, Коўні i Панявежы.

У сувязi са следствам, разгорнутым М.М. Навасiльцавым па справе тайных студэнцкiх таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў, разам з прафесарамi Ю. Галухоўскiм, I. Данiловiчам, I. Лялевелям быў адхiлены ад выкладання i высланы з Вiльнi прафесар Баброўскi. Справа ў тым, што на Св. Iосiфа Абручнiка (19 сакавiка 1823 г.) Баброўскi, як унiяцкi святар, чытаў казанне, у якiм, кажучы пра шлюбныя росшукi, згадаў, што "енчаць у кайданах пасаджаныя за правiннасцi, ад якiх сам узрост iх апраўдвае". Вучоны быў абвiнавачаны ўладамi ў падбухторваннi насельнiцтва. Дарма прафесар спрабаваў усë растлумачыць Навасiльцаву асабiста. Навасiльцаў паўтараў, што "бачыць злыя намеры, як бачыць i тое, што Баброўскi з намерам выкарыстоўваў у казаннi слова «кайданы», як намëк на Кейданы" [65].

З 1824 г. прафесар знаходзiўся ў высылцы ў базыльянскiм кляштары ў Жыровiцах. Дзякуючы заступнiцтву мецэната М.П. Румянцава ў 1826 г. Баброўскi атрымаў магчымасць вярнуцца ва ўнiверсiтэт. Гэтую своеасаблiвую высылку навуковец выкарыстаў для ўпарадкавання сваiх запiсаў. Калi гэта праца ўжо была скончана выпадковы пажар вынiшчыў усе яго паперы. Важна адзначыць, што, як пiсаў Плацыд Янкоўскi, у момант звальнення прафесара з унiверсiтэта па справе фiламатаў "з-за цяжкай нервовай хваробы прафесар Боброўскi ўжо далëка не валодаў той рэдкай памяццю, якая нададзена была яму ад прыроды" [66].

Тым не менш у траўнi 1825 г. у пецярбургскiх "Бiблiяграфiчных лiстках" з'явiўся яго артыкул пра знойдзены ў Супрасльском манастыры пергаментны рукапiсны кодэкс ХI ст. якi патрапiў у рукi навукоўца ўлетку 1823 г.

Пасля закрыцця Вiленскага ўнiверсiтэта, у 1833 г. Баброўскi быў сасланы ў мястэчка Шарашова, дзе да канца жыцця служыў святаром.

У 1834 г. з-за энергiчных патрабаванняў Сямашкi пачалося ўсталяванне ў парафiяльных цэрквах iканастасаў. У папярэднiм частцы я пiсаў, што, верагодна пад непасрэдным уражаннем ад новых мерапрыемстваў у 1834 г. настаяцель Вiленскага Траецкага манастыра Вiктар Басяцкi напiсаў журботны лiст да М.К. Баброўскага [67]. Вiктар Басяцкi атрымаў адказ прафесара Баброўскага. Лiст прафесара дае адказ на пытанне, як адносiўся М.К. Баброўскi да лiквiдацыi унii, i таму ëсць сэнс прывесцi тут яго вялiкi фрагмент:

"Высокаправялебнаму айцу Фларыяну Басяцкаму святар Мiхаiл Кiрылавiч жадае здароўя.

Прабачце, што пачынаю карыстацца важным стылем звароце да Вас.Не таму гэта, што я змянiў сяброўскiя пачуццi да Вас. Але самы прадмет лiста патрабуе гэтага, i нашы продкi гэты спосаб выразу ўжывалi ў больш важных пiсьмовых зносiнах.

Ухiл да заняпаду базыльянскага ордэна i унii ў Лiтве Вы, высокаправялебны айцец, прыпiсваеце, здаецца, дзеянням белых грэка-унiяцкiх святароў, i сярод iх, змяшчаеце i мяне, ... успомнiўшы пра рэформу абрадаў нашай царквы, звяртаецеся тонам, якi клiча да пакаяння: «Стукнiце сябе ў грудзi за вашы справы!». Несправядлiвае шкадаванне, - па крайняй меры, што тычыцца мяне! Я ў гэтым заўсёды ... раiў берагчы базыльянскi ордэн, як адзiную апору нашай унii, адняўшы цi аслабiўшы якую, адно духавенства не ў сiлах будзе выстаяць у ўнii. Я не адмаўляю таго, што некаторыя асобы з белага духавенства, менавiта прэлат Янкоўскi [68], як протапрасвiтар Берасцейскага капiтула, падтрыманы парадай а. Сасноўскага [69], былога Вiленскага афiцыяла мiтрапалiта, звярталiся i ў грэка-ўнiяцкую калегiю, i ў мiнiстэрства асветы i духоўных спраў з мэтай вярнуць i звярнуць на Берасцейскую кафедру, на епархiяльныя семiнарыi i на Берасцейскi капiтул вядомыя фундушы i капiталы, якiя ўтварылiся з вялiкай колькасцi кафедраў i iншых складчын духавенства i набожных людзей i быццам бы захопленыя асобамi з базыльянскага ордэна ў той час, калi духоўная ўлада знаходзiлася яшчэ ... руках ... таго ж ордэна.

Я чытаў некаторыя з зваротаў гэтага роду, але я iх не пiсаў. У час знаходжання цяперашняга нашага мiтрапалiта ў Жыровiцах [70] была паслана ў сталiцу такая заява, што ўнiяцкiя клiрыкi, вучацца сумесна з лацiнскiмi ў галоўнай семiнарыi i набываюць схiльнасць да абрадаў лацiнскiх i такiм чынам змяняюць абрады грэка-ўнiяцкiя, якiя даўно ўжо скажоныя ўплывам лацiнян ... i якiя варта было б выправiць i вярнуць да старажытнага чыну, як ëн у грэкаў захоўваецца (з такой заявай, здаецца выступiў а. Сасноўскi, у той час афiцыял згасаючай Вiленскай мiтрапалiцкай епархii). Гэта заява мела сваiм наступствам тое, што ўнiяцкiх клiрыкаў зусiм аддзялiлi ад лацiнскiх у богаслужбовай практыцы. Я сам быў сведкам гэтага: для гэтых клiрыкаў прызначаны быў асобны духоўнiк, а. Пiлiхоўскi, зараз асэсар калегii. Гэта заява паслужыла, здаецца, падставай да выдалення ўнiяцкiх клiрыкаў з галоўнай семiнарыi. Месца галоўнай семiнарыi мае заняць акадэмiя ў Полацку, на заснаванне якой ëсць указ i ... прызначаны фундуш ... . У цяперашнi час грэка-ўнiяты, дзецi духоўнага i свецкага звання, вучацца ў Жыровiцкай i Полацкай семiнарыях, а таксама ў павятовых вучэльнях ... . Якiм духам дыхае Жыровiцкая школа i да чаго iмкнецца, чытайце тэкст выступу, сказаны пры адкрыццi гэтай школы ў 1834 годзе iнспектарам Фердынандам Гамалiцкiм [71] (надрукаваны ў Гродне) [72]. Што б там нi было, гэтыя i падобныя iм крокi, павароты i непаразуменнi памiж ордэнам i белым духавенствам прывялi i да закрыцця базыльянскiх манастыроў, да рэформы абрадаў усходняй царквы, злучанай з рымскай. Але ўсë гэта, можа быць, толькi падставы, i засмучаныя гэтай раптоўнай пераменай мы прыпiсваем адзiн аднаму тое, што адбываецца ад iншых прычын, якiх мы не ведаем цi ведаць нам не варта. Хай жа лацiняне скажуць, чаму закрываюцца iх манастыры i памяншаюцца прыходы? Чаму забаронена нам, як унiятам, зносiны з iмi ў набажэнстве? Гэта - промысел Боскi. Яго шляхi неспасцiгальныя! Нашчадкi нашы толькi пра iх пазнаюць. Iснаванне, ва ўсякiм разе, або падзенне унii ў Лiтве - у руках Божых. Не ад рэформы абрадаў залежыць яе быццë, а ад таго, да чаго гэтая рэформа iмкнецца [73]. Раней, чым у нас, рэформа абрадаў грэка-ўiяцкай царквы пачалася ў Галiцыi - пры iмператрыцы Марыi Тарэзii, стараннямi арцыбiскупа Ангяловiча [74] папярэднiка цяперашняга, але гэта нiколькi не перашкаджала iснаванню там унii. У нас пачаў яе нябожчык мiтрапалiт Лiсоўскi [75] з базыльянаў, у Полацкай архiдыяцэзii: i на Полацкую семiнарыю, i на кансiсторыю ëн вярнуў ордэнскiя фундушы. Вось хто быў першай спружынай да адчужэння ордэнскiх фундушоў. За iм арцыбiскуп Полацкi Красоўскi [76] з белага духавенства, моцна падтрымаў яе. Пры мiтрапалiце Кахановiчу [77] з белага духавенства i па абставiнах часу, i па прычыне нерашучага характару мiтрапалiта, нiчога ў гэтай справе не было зроблена на Валынi. Цяпер рэформа велiчэзнымi крокамi iдзе наперад, i, да чаго яна дойдзе, сказаць цяжка. Зроблены ў гэтым сэнсе зварот да епiскапа Холмскага Шумборскага [78] але згаданы бiскуп у сваëй водпаведзi, як я чуў, не выяўляе схiльнасцi да рэформы. Калi праўда, як кажуць, што нашы бiскупы, не выключаючы Жарскага [79] (за выключэннем мiтрапалiта) далi падпiскi на злучэнне з пануючай рэлiгiяй, i калi iмкнуцца атрымаць распiскi ад некаторых святароў, якiя займаюць адмiнiстрацыйныя пасады, i некаторыя з iх такiя падпiскi ўжо далi: то ўжо канец унii ў Лiтве. Несумненна, што наймудрэйшы наш iмператар свята захоўвае памяркоўнасць да ўсiх рэлiгiяў у сваëй дзяржаве i нiкога не прымушае да змены сваëй веры ... . Тыя толькi перад Госпадам Богам хай дадуць адказ, якiя з-за абяцанных пасад або маëнткаў схiляюць да гэтага прагных ... або прасцякоў, - не зважаючы на сумленне мiльëна простых людзей, выклiкаюць сярод iх смуту, а прадстаўляючы ўраду вымушаныя падпiскi, падманваюць сам урад, быццам добраахвотна пераходзяць з адной веры ў iншую. Хiба за пакорлiвасць прызыву ў праваслаўе, або за шчырую службу не адзiн ужо узнагароджаным закрытым манастыром. Што тычыцца мяне, у якой веры я нарадзiўся i якой трымацца загадвае мне сумленне, у такой я iмкнуся i памерцi, ... ўдзячны за пенсiю, спакойна сядзець у баку i не жадаючы нi ў што мяшацца [...]" [80].

Чаму ж Баброўскi заняў пазiцiю не ўмяшання i захавання сваëй душэўнай раўнавагi любым коштам?

З успамiнаў Плацыда Янкоўскага вядома, што з'язджаючы з Вiльнi, Баброўскi зачынiў шафы сваëй вялiкай бiблiятэкi, перадаў ключы ад iх у надзейныя рукi i замовiў адмысловыя цюкi, у якiх яго кнiгi былi б упакаваныя па iх парадку i класiфiкацыi. Пасля гэтага ëн даручыў выслаць яму кнiгi з першым зiмовым транспартам. Сам жа з аднымi толькi часопiсамi ды з калекцыямi кветак, адправiўся да месца высылкi. Адразу, на другi дзень пасля свайго прыезду ў Шарашова, новы гаспадар заняўся кветкамi i кветнiкам, да самай глыбокай восенi прафесар прысвячаў гэтай любiмай справе ўвесь свой вольны час.

Узiмку кнiгi з Вiльнi не прыбылi, прафесар пачаў сумаваць. I толькi частыя гасцiны суседзяў, якiя жадалi пазнаëмiцца са славутым навукоўцам, неяк дазвалялi заняць вольны час. Наступнай зiмой, па першай снежнай дарозе, абоз з бiблiятэкай прафесара Баброўскага праз мястэчка Жыровiцы праехаў на Шарашова. У Шарашова, з пладоў свайго сада, Баброўскi пачаў вырабляць выдатны кiршвасер, алкагольны напой з вiшняў i мëду, рэцэпт прыгатавання якога прафесар занатаваў у Германii: вiшнi ў бутэльках цi глiняных пасудзiнах залiвалiся мëдампатакай, закаркоўвалiся герметычна i закопвалiся ў зямлю на дастакова працяглы час.

I калi ўлетку, на другi год ссылкi, да паважанага прафесара прыехалi гасцяваць семiнарысты з яшчэ ўнiяцкай Жыровiцкай семiнарыi, дык iх частавалi менавiта гэтым цудоўным напоем. Бiблiятэка ж прафесара заставалася неразабраная. У цюках бiблiятэка была i праз год, у наступны прыезд семiнарыстаў. Сусед вучонага, Уладзiслаў Трамбiцкi, чалавек "адукаваны, ... якi валодаў вялiкiмi сродкамi i меў шмат рэдкiх кнiг i рукапiсаў у сваëй бiблiятэцы, убачыўшы каталог кнiг прафесара Баброўскага ... не выявiў ... нават жадання хоць бы толькi зазiрнуць у запаветныя цюкi з кнiгамi, а ... прапанаваў Баброўскаму так набыць яго кнiгi з умовай, што ... кнiгi застануцца ў пажыццëвым карыстаннi ранейшага ўладальнiка. Гэта апошняя ўмова, здаецца, асаблiва кранула протаiерэя Баброўскага. Ëн пагадзiўся з прапановай, дадаўшы, што зараз, калi ... абавязак ... паспяшацца з неадкладным заканчэннем сваiх лiтаратурных прац" [81]. Аднак, як пiсаў Плацыд Янкоўскi, прафесар Баброўскi "да самага свайго скону (ад халеры) ... нават не дакрануўся да ... цюкоў (з кнiгамi - Л.Л.). Яны, без усякага сумневу, перайшлi да новага свайго законнага ўладальнiка ў тым жа самым выглядзе, у якiм за паўтара дзясяткi гадоў назад прыбылi з Вiльнi" [82].

Верагодна такiя дзiўныя паводзiны навукоўца тлумачацца той самай "цяжкай нярвовавай хваробай" пра якую пiсалася вышэй, i якая з цягам часу павiнна была толькi узмацняцца. Што i здарылася. З-за лiквiдацыi ўнii хвароба вярнулася i, верагодна, абвастрылася. Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэмii I. Шабацiн пiсаў: "На ўрадцi мы знойдзем сярод бiëграфаў Сямашкi асобаў, якiя ня атэставалi б iншага прафесара гэтай семiнарыi - протаiерэя М. Баброўскага, як «абудзiцеля ... самасвядомасцi студэнтаў». Але разам з тым нiхто не адмаўляе i таго, што гэты «абудзiцель» ледзь не звар'яцеў з гора, калi пераканаўся што замест размоў пра ўз'яднанне унiятаў з Рускай Праваслаўнай Царквой пачалося само уз'яднанне" [83].

Думаю, з-за гэтай хваробы прафесар не пажадаў выступiць супраць лiквiдацыi ўнiяцкай царквы, хоць i ў асабiстым лiставаннi выказваўся як прыхiльнiк сваëй царквы.

Але знакамiты вучоны быў неабходны лiквiдатару унii Сямашку. Прафесар Латышонак Алег пiсаў, што "адзiным чалавекам, якi мог супрацiвiцца лiквiдатарам, быў Баброўскi" [84]. Да 1837 г. Мiхал Баброўскi адмаўляўся даць падпiску пра свой пераход у праваслаўе. Калi Сямашка, падчас свайго аб'езду епархi ў 1834 г. прыбыў у г. Пружаны, то суправаджаўшы яго вiца-афiцiял Галубовiч адклiкаў М. Баброўскагаў бок i раiў яму даць падпiску пра гатоўнасць далучыцца да праваслаўя. Па сведчаннi сучаснiка i блiзкага суседа Баброўскага, Андрэя Кургановiча (ëн пакiнуў рукапiснае сачыненне на польскай мове, пад загалоўкам "Powrot Litewskich uniatow w lono prawoslawia"), "тады (у 1834 г.) на гэта не пагадзiўся ксëндз Баброўскi, аднак пасля (1837 г.) даў распiску разам з iншымi святарамi Пружанскага дабрачыння" [85].

Прафесар М.К. Баброўскi лiчыў сябе часткай вялiкай "сям'i" духавенства Супрасльскай епархii, часткай вялiкай сям'i ўнiяцкiх святароў тых мясцiн. Паколькі ўсе баялiся падступiцца да яго з прапановай, каб адмовiўся ад унii, "сям'я" паслала да яго свайго патрыярха, "папу" Тупальскага [86]. Шпацыруючы, вучоныя мужы абмяркавалi праблемы царквы [87]. Плацыд Янкоўскi так апiсаў тую сустрэчу: "З далiкатнасцю да выключнай асобы ... прафесара Баброўскага даручана было протапрасвiтару Тупальскаму, якi карыстаўся сяброўствам i павагай Баброўскага, паведамiць яму пра цалкам ужо тады саспелую думку ўз'яднання.

Дасведчаны протапрасвiтар павëў гаворку здалëку:

- Вы гэтулькi разоў бывалі ў Рыме i нават там доўга пражывалi; скажыце ж нам, прафесар, цi праўда, што ў Рыме i ëсць манаполiя выратавання?

- Не магу вам дакласцi, - адказваў Баброўскi, - бо я гэтага не пiсаў (Ja sie do tego nie pisalem). Далей гэтага гутарка ўжо не пайшла" [88].

Прафесар Латышонак адзначыў, што, "ачышчаючы" унiю ад лацiнскага ўплыву, Баброўскi аб'ектыўна садзейнiчаў яе зблiжэнню з праваслаўем. I калi старэйшыя дзеячы, у тым лiку i сам прафесар, не хацелi пакiдаць сваëй веры, дык узгадаваныя ва "ўсходнiцтве" маладыя дзеячы сумненняў ужо не мелi.

Паварот да праваслаўя яны лiчылi смелым крокам наперад па шляху, якiм iшлi iх настаўнiкi. Маладых асляпляў бляск iмперскай улады, и яны марылi, што цар аддасць у iхнiя рукi ўладу на Беларусi. Марныя мары. Як слушна заўважыў А. Цвiкевiч, з Баброўскiм паўтарылася амаль тая ж гiсторыя, што і з Хмяльнiцкiм, якi, падняўшыся на барацьбу з Польшчай, аддаў Украiну ў рукi Масквы [89].

Але i падпiсаўшы паперу, прафесар выказваў глыбокi смутак з нагоды смерцi апошняга ўнiяцкага iерарха, Язафата Булгака, - смерцi, якая фактычна спынiла iснаванне дарагой для яго унii. "Гэтую сумную катастрофу (канец унii - Л.Л.), - пiша прафесар Баброўскi свайму сябру, Кляшчэлеўскаму протаiерэю Антону Сасноўскаму, рашучаму барацьбiту супраць лiквiдацыi сваëй веры, - прадказвалi восенню мiнулага 1837 г. землятрусы на Валынi i Падоллi. Смерць ад халеры, суровая зiмы, паўсюдны неўраджай - вiдавочныя бiзуны, пасланыя Богам за адступнiцтва ад веры нашых продкаў. Але баранi нас Бог ад чаго-небудзь горшага" [90].

"Нельга сказаць з упэўненасцю, чым тлумачылiся адносiны М. Баброўскага да праваслаўя - цi простай пасiўнасцю, слабахарактарнасцю цi фiласофскай абыякавасцю", - пiсаў прафесар Варшаўскага унiверсiтэта Фiлевiч пры канцы XIX ст. "Гэты былы прафесар Iосiфа Сямашкi, якi некалi моцна жадаў прывесцi унiю да яе першабытнай чысцiнi i толькi што падпiсаўшы ў 1837 г. падпiску на ўз'яднанне, адразу горка жалiцца на пагiбель унii свайму сябру Сасноўскаму, якi таксама некалi быў дбайным прыхiльнiкам рэформаў у грэка-ўнiяцкай царкве, - рэформаў, здавалася б накiраваных у бок праваслаўя. Сасноўскiя, Боброўскiя, Куземскiя (апошнi адстойваў унiю ў Холмскай епархii) уяўляюць увасабленне той дзiўнай амальгамы, якая пачала выпрацоўвацца ў унii пад уплывам цяжкiх гiстарычных умоў. Стан заходнерускага ўнiята быў трагiчны. У iм увесь час змагалiся дзве душы: руская i рымская" [91]. Думаю, што тая дзiўная для расейца амальгама, якая выпрацавалася ў унii, гэта i ëсць беларуская душа.


У якасцi ўзнагароды за згоду, у 1841 г. М.К. Баброўскi быў прызначаны Пружанскiм дабрачынным. I "заслужаны прафесар унiверсiтэта i член-карэспандэнт розных замежных i расейскiх навуковых таварыстваў ..., знакамiты фiлосаф-арыенталiст, якi ведаў у дасканаласцi амаль што ўсе мовы Еўропы, пачынае акуратна, кожную нядзелю i ў святы, прамаўляць павучаннi ў царкве на прастанародным прыслоўi, названым ... беларускiм" [92].

Гiсторык Кiпрыяновiч пiсаў са слоў нейкага пружанскага старажыла, што калi ў 1842 г. Баброўскi быў узнагароджаны камiлаўкай, яго вернiкi - былыя ўнiяты пагражалi не хадзiць у царкву дзе святар служыць "у шапцы". Аднак народ усе ж прыйшоў у царкву, бо прагнуў пачуць ад свайго пастыра "казанне, якое ëн нязменна па святах прамаўляў на простанароднай мове" [93].

Дадатак

Письмо протоиерея Михаила Кирилловича Бобровского от 21 января 1835 г. из м. Шерешева, к настоятелю Виленского Свято - Троицкого базилианского монастыря, о. Виктору Босяцкому [94].

«Высокопреподобному отцу Босяцкому священник Михаил Кириллович желает здравия».

«Простите, что начинаю пользоваться важным стилем в обращении к Вам. Не потому - это, ято я изменил дружеские чувства к Вам. Но самый предмет письма требует этого, и наши предки этот способ выражения употребляли в более важных письменных сношениях».

«Наклон к упадку базлианского ордена и унии в Литве Вы, высокопреподобный отец, приписываете, кажется, действиям белых греко - униатских священников, и среди них, помещаете и меня, когда в письме ко мне, упомянувши о теперешней реформе обрядов нашей церкви, обращаетесь тоном, призывающим к покаянию: «Ударьте себя в грудь за ваши делишки!». Несправедливое сожаление, - по крайней мере, что касается меня! Я в этом всегда умывал руки, при начале даже действий против базилианского ордена я, сколько мог, отсоветовал. Когда шло об отобрании больших монастырей, каковы Жировицкий и Виленский, и обращении их на епископские кафедры, и когда хотели меньшие монастыри, под предлогом, что они возникли из приходских церквей, превратить опять в церкви, что бы более заслуженным священникам из белого духовенства дать лучшие фундуши, я в письме к о. Тупальскому, имеющему среди духовенства авторитет, советовал щадить базилианский орден, как единственную опору нашей унии, отнявши или ослабивши которую духовенство одно не в силах будет устоять в унии. Орден, управляемый могущественной корпорацией и умеющий найти дорогу к влиятельным лицам, обладает силой защитить унию, между тем как, напротив, белое духовенство, рассыпанное мелкими семьями и нищетою угнетенное, и даже благочинных боящееся, под всяким предлогом улучшения быта ли тенью угрозы, склониться легко, как трость, ветром колеблемая, на ту или другую сторону».

«Я не отрицаю того, что некоторые лица из белого духовенства, именно прелат Янковский, как протопресвитер Бресткой капитулы, поддержанной советом о. Сосновского, бывшего Виленского митрополичьего официала, обращались и в греко - униатскую коллегию, и в министерство просвещения и духовных дел с целью возвратить и обратить на Брестскую кафедру, на епархиальные семинарии и на Брестский капитул известные фундуши и камиталы, образовавшиеся сос стольких кафедр и иных складчин духовенства и благочестивых людей и будто бы захваченные лицами из базилианского ордена в то время, когда кормило духовное находилось еще в более светлых руках из среды того же ордена. Я читал некоторые из обращений этого рода, но я к ним не писал. Во время пребывания теперешнего нашего митрополита в Жировицах на юбилее я, как исправляющий должность суррогата в Брестском капитуле, признан был для участия в переговорах между белым духовенством и орденом относительно семинарских фундущей, и в то же время на предложение митрополита, чтобы орден уступил некоторые монастыри и суммы в пользу семинарий белого духовенства, покойный провинциал Каминский заявил по должности своей, что он присягой обязан хранить в целости все фундуши своего ордена, что орден содержит на свои средства семинарию в Лавришове для готовящихся в белые священники и что, если есть в том нужда, он готов постараться об открытии семинарии для клириков еще в другом мона стыре. И этим дело окончилось. Было послано в столицу и такое заявление, что униатские клирики, учась совместно с латинскими в главной семинарии, приобретают склонность к обрядам латинским и таким образом изменяют (латинизируют) обряды греко-униатские, которые давно уже искажены влиянием латинян и не приличествуют греческой литургии и которые следовало бы исправить и возвратить к древнему чину, как он у греков сохраняется (с таким заявлением, кажется выступил о. Сосновский, в то время оффициал угасающей Виленской митрополичьей епархии). Это заявление имело своим последствием то, что униатских клириков совсем отделили от латинских в богослужебной практике. Я сам был свидетелем этого: для этих клириков назначен был особый духовник, о. Пилиховский, ныне ассесор коллегии. Это заявление послужило, кажется, поводомк совершенному удалению униатских клириков из главной семинарии. Место главной семинарии имеет занять академия в Полоцке, на основание которой есть указ и Всемилостивейше назначен фундуш, подобно тому, как уже открыта духовная Виленская академия для римско-католических питомцем. В настоящее время греко-униаты, дети духовного и светского звания, учатся в Жировицкой и Полоцкой семинариях, а также в уездных училищах, содержимых на монастырские фундушив Кобрине, Супрасли, Борунах и т.д. Каким духом дышит Жировицкая школа и к чему стремиться, читайте речь, сказанную при открытии учения этой школы в 1834 году инспектором Фердинандом Гомолицким (напечатана в Гродне). Что бы то ни было, эти и подобные им шаги, обращения и недоразумения между орденом и белым духовенством привели и к закрытию базилианских монастырей, и к реформе обрядов восточной церкви, соединенной с римской. Но все это, может быть, только предлог, и опечаленные этой внезапной переменой мы приписываем друг другу то, что происходит от других причин, которых мы не знаем или знать нам не следует. Пусть же латиняне скажут, почему закрывают их монастыри и уменьшают приходы? Почему запрещено нам, как униатам, общение с ними в богослужении? Это - судьба Промысла Божия. Его пути непостижимы! Потомки наши только о них узнают. Существование, во всяком случае, или падение унии в Литве - в руках Божьих. Не от реформы обрядов зависит ея бытие, а от того, к чему эта реформа стремиться. Раньше чем у нас, реформа обрядов греко-униатской церкви началась в Галиции - при императрице Марии Терезии, стараниями архиепископа Ангеловича, предшественника теперешнего; но это нисколько не препятствовало существованию там унии. У нас начал ее покойный митрополит Лисовский, из базилиан, в Полоцкой архиепархии: и на Полоцкую семинарию, и на консисторию он обратил орденские фундуши. Вот кто был первой пружиной к отчуждению орденских фундушей. За ним архиепископ Полоцкий Красовский, из белого духовенства, сильно поддерживал ее. При митрополите Козановиче, из белого духовенства, и по обстоятельствам времени, и по причине нерешительного характера митрополита, ничего в этом отношении не было предпринято на Волыни. Теперь реформа исполинскими шагами идет вперед, и, до чего она дойдет, время покажет. Сделано было в этом смысле обращение к Холмскому епископу Шумборскому, но упомянутый епископ в своей отповеди, как я слышал, не обнаруживает, повидимому, склонности к ней. Если правда, как говорят, что наши епископы, не исключая и пресв. Жарского (за исключением митрополита) дали подписки на соединение с господствующей религией, а если стремятся получить их от некоторых священников, занимающих административные должности, и некоторые из них такие подписки уже дали: то уже конец унии в Литве. Несомненно, что мудрейший наш император свято хранит терпимость ко всем вероисповеданиям в своем государстве и никого не принуждает к перемене своей веры, а что он позволяет принимать в православную веру добровольно к ней приходящих, это совершенно не мешает веротерпимости. Те только перед Господом Богом пусть дадут ответ, которые увещанием и обещаниями должностей или имений склоняют к этому жадных к ним или простецов, попирая совесть миллиона простых людей, вызывают среди них смуту, а представляя правительству вынужденные подписки, обманывают само правительство, будто добровольно переходят из одной веры в другую. За свою ли покорность призыву в православие, или за усердную службу не один уже оказался награжденным закрытым монастырем. Что касается меня, в какой вере я родился и какой держаться велит мне совесть, в такой я стремлюсь и умереть, всегда верный подданный моего государя и благодарный за пенсию, спокойно сидящий в сторонке и не желающий ни во что мешаться».

«Виленский монастырь всегда пользовался той славой, что с древних времен и до настоящей минуты неизменно и держался унии, поддерживал унию. Провидение Вам, высокопреподобныйотец, вручило управление этим монастырем. От Ваших убеждений зависит, соблюсти ли его древнюю славу, или нет. Самую полезную услугу Вы бы оказали, если бы собрали материалы для истории своего кланящегося к падению ордена и угасающей церкви. У Вас под руками архив ордена, а как влиявший в последние времена на кормило своего ордена, Вы можете в этом отношении более и вернее знать, нежели кто - либо другой. Среди хозяйственных хлопот это будет развлечением - для того, кто любит заглядывать в покрытые плесенью свитки. Будьте здоровы, высокопреподобный отец, не забывайте в молитвах и вспоминайте того, кто объясняется с открытым сердцем. Сохраните то, что пишу, про себя; потому что, может быть, еще преждевременно некоторые вещи вырвались из - под моего пера».



[1] Жукович П.Н. Взгляд проф. прот. М.К. Бобровского на общий ход униатского вопроса в XIX веке // Христианское чтение. 1907. № 12. С. 767-769.

[2] Polski Słownik Biograficzny, t. 11, s. 529.

[3] Описание документов архива Западнорусских Униатских Митрополитов. СПб., 1907. Т. 2. С. 698.

[4] Гл: Bieliński Jozef, Stan nauk matematyczno-fizycznych..., s. 114.

[5] Гл: Sniadecki Jan, Żywot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobuta, s. 348.

[6] У 1811 г. ад'юнкт Каменскi атрымаў 1000 руб. за год з касы унiверсiтэта, а ў 1813 г. "за цэлы год срэбрам 911 руб. 67,25 кап. i 331 руб. 64,5 асiгнацыямi", а ў 1823 г. ён атрымаў ад унiверсiтэта 247,5 руб. пенсii. Цыт. Паводле: J. Bieliński, Uniwersytet Wileński, t. I. s. 340, 347, 379.

[7] Гл: Rybka E., Rybka P. Historia astronomii w Polsce, s. 102.

[8] Гл: J. Bieliński, Stan nauk matematyczno-fizycznych..., s. 85.

[9] Гл: J. Bieliński, Uniwersytet Wileński, t. II, s. 32.

[10] Гл: J. Bielinski, Stan nauk matematyczno-fizycznych..., s. 86

[11] Гл: E. Rybka, P. Rybka, op. cit., s. 106.

[12] Бобровский П.О., Греко-униатская церковь при императоре Александре I // Журнал Министерства народного просвещения. Ч. CCLXIV, отд. 2. С. 295.

[13] Iраклi Лiсоўскi, полацкi ўнiяцкi архiбiскуп (1784-1809), быў мiтрапалiтам унiяцкай царквы у Расii (1806-1809).

[14] Ян Красоўскi, полацкi ўнiяцкi архiбiскуп (1809-1826), потым луцкi япiскап (1826-1827).

[15] Рыгор Кахановіч, унiяцкi мiтрапалiт (1809-1814), разам з тым быў i луцкiм япiскапам.

[16] Записки о воссоединении унии архиепископа Василия Полоцкого // Русский архив. 1881. II. С. 283.

[17] Марозава С.В. Унiяцкая царква ў этнакультурным развiццi Беларусi (1596-1839 гады). Гродна. 2001. С. 182.

[18] Ibidem, С. 196.

[19] Бобровский П.О. Михаил Кириллович Бобровский. Историко-биографический очерк. 1784-1848. // Русская старина. 1889. № 5. С. 329.

[20] Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского, и воссоединение западно-русских униатов с православной церковью в 1839 году. Вильна. 1893. С. 12.

[21] Бобровский П.О., op. cit., С. 296.

[22] Ibidem, С. 299.

[23] Бобровский П.И. Подготовка реформ в русской греко-униатской церкви (1803-1827) // Христианское чтение. 1889. № 5-6. С. 726.

[24] У 1817-1824 гг. Мiнiстэрства народнай асветы было часткай Мiнiстэрства духоўных спраў i народнай асветы.

[25] Бобровский П.О. Греко-униатская церковь..., С. 293.

[26] Ibidem, С. 294.

[27] Ibidem, С. 296-297.

[28] Ibidem, С. 298-303.

[29] Пржецлавский А.О. Воспоминания // Поляки в Петербурге в первой половине XIX века. М. 2010. С. 96.

[30] Бобровский П.О. Греко-униатская церковь..., С. 91-93.

[31] Кансiсторыя (лац. consistorium) - падначалены архiрэю калегiяльны епархiяльны орган з царкоўна-адмiнiстрацыйнымi i судовымi функцыямi.

[32] Бобровский П.О. Греко-униатская церковь при императоре Александре I Журнал Министерства народного просвещения. Ч. CCLXVI, отд. 2. С. 71.

[33] С. 81.

[34] С. 82-83.

[35] С. 83.

[36] С. 85.

[37] С. 86.

[38] С. 80.

[39] С. 93.

[40] С. 94-96

[41] С. 97.

[42] Бобровский П.И. Подготовка реформ в русской греко-униатской церкви (1803-1827) // Христианское чтение. 1889. № 5-6. С. 733.

[43] Бобровский П.О. Греко-униатская церковь... Журнал Министерства народного просвещения. Ч. CCLXVI, отд. 2. С. 107-109.

[44] Антонiй Тупальскi, з 1799 г. ассесар, з 1804 г. вiцэ-офiцыал, з 1807 г. офiцыал (старшыня) Брэсцкай унiяцкай кансiсторыi, член Брэсцкага капiтула. Пам¨ eр у 1848 г. у сане праваслаўнага протапрэсвiтара.

[45] Бобровский П.О. Греко-униатская церковь... Журнал Министерства народного просвещения. Ч. CCLXVI, отд. 2. С. 311.

[46] Ibidem, С. 319.

[47] Жукович П.Н. Взгляд проф. прот. М.К. Бобровского на общий ход униатского вопроса в ХIХ веке. // Христианское чтение. 1907. № 12. С. 772.

[48] Ibidem, С. 770-771.

[49] Бобровский П.О. Греко-униатская церковь... Журнал Министерства народного просвещения. Ч. CCLXVI, отд. 2. С. 351.

[50] Бобровский П.И. Подготовка реформ в русской греко-униатской церкви (1803-1827) // Христианское чтение. 1889. № 5-6. С. 721.

[51] Гл: E. Rybka, P. Rybka, Historia astronomii w Polsce, s. 108-109.

[52] Гл: J. Bieliński, Stan nauk matematyczno-fizycznych..., s. 87.

[53] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 952.

[54] Записки Иосифа, митрополита литовского. Санкт-Петербург, 1883. Т. III, С. 227.

[55] Луцкевiч Лявон. Вандроўкi па Вiльнi. Вiльня, 1998. С. 48-54.

[56] Дакумент, якi выдаецца епiскапам святару, у пасведчанне яго пасвячэння, з указаннем яго ступенi i правоў якiя яму належаць.

[57] Жукович П.Н., op. cit., С. 767-769.

[58] Киприанович Г. Я., op. cit., С. 118-119.

[59] Записки Иосифа..., С. 224-229.

[60] Извлечение из отчета епископа Антония напечатано в приложении к книжке О. В. Щербицкого: «Виленский Свято-Троицкий монастырь» (Вильна 1886).

[61] Киприанович Г. Я., op. cit., С. 140.

[62] Записки Иосифа..., Т. III. С. 387, 413-414; Киприанович Г. Я., op. cit., С. 120.

[63] Записки Иосифа..., Т. II. С. 113-114.

[64] Записки Иосифа..., Т. II. С. 113-114.

[65] Иохим Лелевель. Новосильцов в Вильне // Вильня 1823-1824. Перекрестки памяти. Минск, 2008. С. 39.

[66] Янковский Плакид. Протоиерей Михаил Бобровский // Литовские Епархиальные Ведомости № 1, 2. 1864.

[67] Жукович П.Н., op. cit., С. 767-769.

[68] Гаўрыiл Янкоўскi, протапрасвiтар Берасцейскага унiяцкага капiтула.

[69] Антонi Сасноўскi, з 1822 г. вiцэ-офiцыял Брэсцкай унiяцкай кансiсторыi, з 1825 па 1828 афiцыял Вiленскай унiяцкай кансiсторыi, член Брэсцкага капiтула. Пра яго гл. даследаванне П.В. Баброўскага «А. Ю. Сосновский» (Вильна, 1890) i яго ж брашуры «К биографии А. Ю. Сосновского» (Вильна, 1891)» i «Материалы к истории Русской греко-униатской церкви», содержащие в себе копии писем А. Ю. Сосновского за 1826-1828 гг. (Спб., 1891). Першыя дзве брашуры - адбiткi з «Литовских Епархиальных Ведомостей», апошняя - з «Журнала Министерства Народного Просвещения».

[70] Язафат Булгак, унiяцкi мiтрапалiт з 1817 па 1838 г.

[71] Потым, рэктар Лiтоўскай духоўнай семiнарыi, протаiерэй Iпалiт Гамалiцкi.

[72] Аўтар у вераснi 2012 г. у Гродзенскiм архiве чытаў гэты тэкст, напiсаны рукой самаго Гамалiцкага, у тэсту няма нiчога, акрамя хваласпеваў цару i нянавiсцi да Рыма.

[73] Падобна, што Баброўскi намякае на "план Сямашкi" якi ён па-крокава выконваў, прыкрываючыся дэмагогiяй пра працу дзеля дабра ўнii.

[74] Антонi Ангелавiч, з 1792 г. бiскуп Пярэмыскi, з 1808 да 1814 арцыбiскуп - мiтрапалiт Галiцкi. Пераемнiкам яго быў мiтрапалiт унiяцкiх цэркваў у Расii (1806-1809).

[75] Іраклiй Лiсоўскi, полацкi унiяцкi арцыбiскуп (1784-1809), быў мiтрапалiтам унiяцкiх цэркваў у Расii (1806-1809).

[76] Ян Красоўскi, полацкi ўнiяцкi арцыбiскуп (1809-1826), потым луцкi бiскуп (1826-1827).

[77] Рыгор Кахановiч, унiяцкi мiтрапалiт (1809-1814), так сама быў луцкiм бiскупам.

[78] Фiлiп - Фелiцыян Шумборскi, Холмскi ўнiяцкi бiскуп (1830-1838).

[79] Язафат Жарскi, пiнскi ўнiят, бiскуп, вiкарый лiтоўскай епархii (1833-1838). Аб Жарскiм гл. брашуру I. А. Хлябцэвiча «Язафат Жарскi» (Гродна, 1897).

[80] Жукович П.Н., op. cit., С. 767-777.

[81] Янковский Плакид. Древняя харатейная псалтирь Виленской Свято-Николаевской церкви // Литовские Епархиальные Ведомости 1866. № 20, 21.

[82] Ibidem.

[83] Шабатин И. Из истории воссоединения белорусских униатов. Очерк второй // Журнал Московской Патриархии № 02, февраль 1951. С. 38.

[84] Латышонак Алег. Народзiны беларускай нацыянальнай iдэi // Спадчына 1992. № 1. С. 9-14.

[85] Киприанович Г. Я., op. cit., С. 97.

[86] Антонi Тупальскi, з 1799 асесар, з 1804 г. вiцэ-офiцыял, з 1807 офiцыял (старшыня) Брэсцкай унiяцкай кансiсторыi, член Брэсцкага капiтула. Памëр у 1848 г. у сане праваслаўнага протапрэсвiтэра.

[87] Латышонак Алег, op. cit., С. 9-14.

[88] Янковский Плакид, op. cit.

[89] Латышонак Алег, op. cit., С. 9-14.

[90] Киприанович Г. Я., op. cit., С. 115-116.

[91] Там жа. С. 116.

[92] Янковский Плакид, op. cit.

[93] Киприанович Г. Я., op. cit., С. 163.

[94] Жукович П.Н. op. cit., С. 767-777.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX