Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Рахунак пры будаўніцтве ў 1642 г. касцёла Звяставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гародні (брыгітак) 


Дадана: 15-01-2024,
Крыніца: Рахунак пры будаўніцтве ў 1642 г. касцёла Звяставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гародні // Наша слова.pdf № 6 (110), 7 лютага 2024.



З тэчкі даследчыка мінулага

Хто з тых, хто ўвесь час атрасае ў архівах пыл са старых фаліянтаў ці тэчак, не задаваў сабе пытанне, якім раней было жыццё ў нашай краіне і як бы было цікава пра гэта даведацца, калі б нейкая нябесная сіла змагла ўваскрасіць былое. Таму я і люблю старыя гмахі - яны для мяне жывыя і красамоўныя сведкі гісторыі, і я імкнуся даведацца, як яны будаваліся - ад урачыстай закладкі першага каменя да пачатку функцыянавання новага будынка па яго прызначэнні. Звычайна звяртае на сябе ўвагу, што сярод старых збораў Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Гродна). ніколі не было планаў (чарцяжоў) старых касцёлаў, хоць у свой час яны і мусілі існаваць. Таксама не сустракаліся кантракты на будаўніцтва ці розныя рахункі і каштарысы.

Толькі ў архіве пры кляштары сясцёр Назарацянак у Гародні, мне ўдалося знайсці рахункі якія засталіся з часоў будаўніцтва касцёла пад тытулам Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1642 г. (касцёл кляштара брыгітак - Л. Л.), і гэтыя дакументы праліваюць святло на працэс будаўніцтва, а менавіта:

- сніцарскія работы ў 1647 г. выканаў Ганс Гільбрант;

- цэглу ў 1647 г. даставіў гарадзенскі яўрэй Маер Маркевіч;

- цяслярскія работы выканаў у 1642 г. цесля з Вільні Ганс Вэгнер, які тытулаваўся "Майстрам Яго Каралеўскай Мосці";

- фундатарскія эпітафіі меў зрабіць у 1648 г. гданьскі месціч, "разьбяр па камені" Конрад Вальтэр разам з яго таварышам Пятром Гэбнерам;

- арган пабудаваў у 1647 г. арганны майстар ("Оrgelbauer") Марцін Фрызэ;

- алтары распісаў у 1647 г. мастак Якуб з Тыкоціна;

- абразы ў 1646 г. маляваў віленскі месціч, мастак ("Мahler") Ёган Шрэтэр;

- алтары пабудаваў у 1646 г. гарадзенскі цясляр Георг Цэль;

- пакрыў дах у 1647 г. цясляр Мельхіёр Шміт.

Па гучанні гэтых прозвішчаў можна зрабіць выснову, што ў першай палове XVII ст. вельмі слабым яшчэ быў стан рамёстваў сярод мясцовых людзей і амаль што выключна рознымі рамёствамі займаліся немцы, якія пасяліліся ў нашым краі. Калі казаць пра мясцовыя стылі як у будаўніцтве, гэтак і ва ўпрыгожванні, дык трэба слушна сказаць, што яны таксама залежалі ад тых жа немцаў, якія прыстасоўвалі іх да пэўных традыцый мясцовага будаўніцтва, да матэрыялаў, клімату, навакольнага асяроддзя і, нарэшце, да мастацкага густу фундатараў, якія ў нас пераважна былі магнатамі са старых летувіскіх і беларускіх родаў.

Ведаючы гэта, лёгка канстатаваць, колькі грубага перабольшання ў тэзах польскіх шавіністаў, што касцёлы і палацы ў нашым краі з'яўляюцца вынікам працы выключна палякаў, пра што, быццам бы, крычыць на ўвесь свет нават кожная цагліна будынкаў. Сапраўдным шчасцем эндэкаў ёсць тое, што такога кшталту дакументы з'яўляюцца ў нас вялікай рэдкасцю і толькі таму яны могуць скажаць гістарычную праўду [1]. Польскай культуры, аднак, не трэба прыбірацца ў паўлінавыя пёры, калі яна хоча замацаваць свае законнае становішча ў свеце.


O. Przesada (Z teki badacza przeszłości) // Pregląd Wileński. 1921. № 3-4. S. 10–11.

Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.



[1] У свой час мне пашчасціла знайсці адпаведныя дакументы, напісаныя пры будаўніцтве Дзікушскай грэка-каталіцкай царквы, гл: Лаўрэш Леанід. Новае з гісторыі ўніяцкай царквы на Лідчыне: царква ў Дзікушках і прыватнаўласніцкія капліцы ў Вялікім Мажэйкаве і Красулях // Лідскі летапісец. 2019. №2 (86). C. 37-40.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX