Папярэдняя старонка: Ваенная гісторыя

Буднік І.Ф. Да падзеяў 1863-64 гг. на Гарадзеншчыне 


Аўтар: Буднік І.Ф.,
Дадана: 13-09-2016,
Крыніца: Гродна, 2013.

Спампаваць




Іван Буднік

ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 - 64 гг. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ

ЮрСаПрынт
2013
Гродна


УДК 261.7
ББК 86.2
Б90

Буднік, І.Ф.
Б90 Да падзеяў 1863 - 64 гг. на Гарадзеншчыне / Буднік Іван Фёдаравіч . - Гродна : «ЮрСаПрынт», 2013. - 108 с. : - іл..

ISBN 978-985-90264-8-5

© Буднік І.Ф., 2013
© Афармленне, ТАА «ЮрСаПрынт», 2013

Кніга ў PDF

Падзеі 1863-64 г.г. для беларусаў застануцца на вякі важнейшым этапам на шляху да незалежнасці. Да іх мы будзем звяртацца і ў юбілейныя гады, і штогодна, бо яны з'явіліся чарговым яркім парывам народа да волі.

Хочацца звярнуцца да рэгіянальных падзей паўстання, што адбываліся на тэрыторыі тагачаснага Гродзенскага ўезда і горада Гродна. Паўстанню прысвечана вялікая літаратура, але гэта не гарантавала добрае веданне яго падзей і асобы яго кіраўніка асабліва людзьмі старэйшага веку, выхаваных на савецкай трактоўцы гэтага паўстання. Памятаючы аб гэтым, хацелася б вярнуцца да незабыўных падзей паўстання 1863-64 г.г., аддаць даніну павагі, выказаць захапленне подзвігам маладога пакалення, якое адважылася на самаахвярную барацьбу з адладжанай рэпрэсіўнай машынай Расійскай імперыі.

Падзеі памянёнага паўстання разглядаюцца ў нарысе ў межах сучаснага Гродзенскага раёна з улікам зацікаўленасці сучасных яго жыхароў. Тэрыторыя раёна часткова не супадае з тэрыторыяй уезда другой паловы ХІХ ст.: так, левабярэжная частка раёна ад дзяржаўнай мяжы з Літвой да в. Ласосна адносілася да Аўгустоўскага ўезда Царства Польскага, сучасны Адэльскі сельсавет - да Сакольскага.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX