Папярэдняя старонка: Ваенная гісторыя

Мікалаевіч Аляксандр. Бежанцы Першай Сусветнай вайны 


Аўтар: Мікалаевіч Аляксандр,
Дадана: 08-10-2013,
Крыніца: Мікалаевіч Аляксандр. Бежанцы Першай Сусветнай вайны // Спадчына №3-1994. С. 17-21.



Запытайцеся ў сябе, што вы ведаеце пра першую сусветную вайну, ейныя падзеі i вынікі? Тое-сёе зафіксавалася ў памяці з эпізодаў кінастужак, фотаздымкаў: брусілаўскі прарыў, чэргі за хлебам, зухаватыя матросы ля вогнішчаў, залп «Аўроры». А што савецкія гісторыкі? Яны цікавіліся больш сацыяльна-эканамічнымі падзеямі ды палітычнымі аспектамі вайны. Падзеі першай сусветнай вайны былі прыдатным матэрыялам для маладых камандармаў - на ім вучыліся рыхтавацца да ваенных аперацый. А сацыяльнае становішча краіны разглядалася як доказ, што тады жылося горш, чым пры Саветах. Лёсы ж людзей, чые дзялянкі зямлі былі парэзаныя акопамі, чые хаты сталіся казармамі маршавых ротаў, палявымі штабамі, шпіталямі ці проста мішэнямі для прыстрэлкі гарматаў, нікога не цікавілі. Іхную гаротную долю можна вызначыць трагічным, ёмістым словам - бежанцы.

Між іншым, звестак пра ix заўсёды было багата. Існаваў Камітэт дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў, што ўтварыла Яе Вялікасць вялікая кнійкна Таццяна Мікалаеўна. У архіве пры гэтым Камітэце збіралі звесткі i матэрыялы пра бежанцаў з усіх франтоў. Але па розных прычынах сама з'ява бежанства, як i наагул працэсы міграцыі насельніцтва былой Расейскай імперыі, не аналізавалася. У гэтай сувязі нельга абысці ўвагай шэраг праблемаў, звязаных са стаўленнем грамадства Расейскай імперыі да вайны. Нават да апошняга часу існавала афіцыйная (ленінская) думка, што першая сусветная вайна - вынік сутыкнення імперыялістычных краінаў за перадзел свету, рынкі збыту ды сферы уплыву.

Іншы погляд, народжаны ў расейскіх эмігранцкіх колах i абвешчаны яшчэ ў жніўні 1914 г. вялікім князем Мікалаем Мікалаевічам, гучыць так: «Россия - единая по вере и крови со славянскими народами, и никогда не взирала на их судьбу безучастно (и поможет им в борьбе против германской экспансии)».

Зразумела, што абедзве думкі слушныя. Толькі калі першая была ўласцівая савецкай гістарычнай навуцы, дык другая, пра дапамогу славянскім краінам, сталася афіцыйнай у царскай Расейскай імперыі. «Войну приняли с энтузиазмом, местами с великим подъемом», - пісаў Дзянікін. Вайну нават называлі «Великой Отечественной». Такі погляд актыўна прапагандаваўся прэсай: абывацель за кубкам кавы чытаў захапляючыя замалёўкі пра баявыя дзеянні «кавалеристов, чью работу можно сравнить с работой веселой странствующей артели», пра «дивное зрелище - наступление нашей пехоты» i да т. п. Шмат якія выданні тыражавалі тэзіс, што «это освободительная война для всего западного, южного славянства». Амаль усе палітычныя партыі, інтэлігенцыя трымаліся гэтай афіцыйнай версіі адносна вайны. Розніца існавала толькі на ўзроўні фармулёвак. Грамадская думка Расейскай імперыі апраўдвала тактыку «выжженой земли». Тагачасны часопіс «Современный мир» пісаў: «Разрушают обе стороны всё, что возможно. Район переходит из рук в руки. Жжём сперва мы, а потом неприятель, а потом мы, а потом опять неприятель». Зразумела, што больш за ўсіх пакутавалі ад такіх дзеянняў тутэйшыя жыхары.

Першыя бежанцы з раёнаў баявых дзеянняў з'явіліся на Беларусі вясной 1915 г., калі расейскія войскі пакінулі значную-частку этнічнай Польшчы. Гэта былі, чытаем у тым жа «Современном мире», у асноўным «выселенцы-евреи», «шли они тогда, когда остальное население находилось за сто вёрст, их выселяли поголовно». З этнічнымі палякамі расейскія ўлады так абыходзіцца не маглі, бо ўзніклі б складанасці. Дзеля гэтага з імі вялі гульні і нямецкі ўрад, і аўстрыйскі, і расейскі.

Няўдалы для расейскай арміі ход вайны летам 1915 г. выклікаў яшчэ большую плынь бежанцаў. Фронт адкаціўся на лінію: Дзвінск - возера Нарач - Баранавічы - Пінск. Пачала здзяйсняцца тактыка «выжженой земли»: вывозілася ўсё, што было магчыма вывезці, нават царкоўныя званы. Астатняе знішчалася. Для армейскіх колаў стала звычайным аддаць, да прыкладу, такі загад:

«Начальникам 182-й и 70-й дивизий. 1915 г. 25 мая. 2 часа дня. № 1607.

1) уводить мужское население возрастом от 18 до 50 лет

2) уводить весь скот...

3) уводить местное население... предложить выселяться с домашним имуществом...»

Узгадвае жыхар Горадзенскай губерні П. Хадыка: «Казакі акружылі нашу вёску і сілай прымусілі нас эвакуявацца... выганяючы ўсіх на забітую людзьмі i быдлам дарогу». (Ходыка П. По велению сердца.- Мн., 1980, с. 9).

Зразумела, што гэткая «тактыка» выклікала шмат праблемаў. «Поток беженцев обострил бедствия, увлекая Россию в революцию... Россия обрекает себя на социальные потрясения», - галасілі расейскія газеты, як правыя так і левыя.

Першыя небяспечнасць хвалі бежанства зразумелі вайсковыя колы, бо муселі выдаткаваць на патрэбы ўладкавання бежанцаў 2000000 руб. У пастанове Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ад 21.06.1915 г. чытаем: «Составлять акты соответствующего вознаграждения за разрушенные строения и павший скот в ходе военных действий». Пазней армія нават пачала выдаваць грашовыя авансы мясцовым уладам, каб, як сведчаць архіўныя дакументы, выкарыстоўвалі ix «для проходящих беженцев без задержек на стратегических направлениях, для уменьшения опасностей эпидемий». Бежанцы былі сацыяльна небяспечныя ў тыле дзеючай арміі, таму адкрываліся харчовыя пункты на дарогах, дзе яны праходзілі, ды загадвалася не дапушчаць успышак хваляванняў, а «доведение беженцев до потрав, до нападения на полицию, будет ставиться ей в вину». Так, генерал Аляксееў тэлеграфаваў у губернскія гарады: «...необходимо устранить всякий признак насильственного удаления населения».

Хутка і расейскі ўрад зразумеў, якая небяспека можа зыходзіць ад вялікай колькасці збяднелых, бяздомных людзей. Ужо 3 ліпеня 1915 г. пытаннямі ўладкавання бежанцаў займаецца кіруючы справамі МУС граф А. Тышкевіч. За гэтыя праблемы на франтах адказвалі ўпаўнаважаныя: па Паўночна-Заходнім - сябра Дзяржаўнага Савета, генерал С. Зубчанінаў, па Паўднёва-Усходнім - князь М. Урусаў. 30 жніўня 1915 г. быў зацверджаны «Закон об обеспечении нужд беженцев», які вызначаў статус бежанца, ягоныя правы, а таксама называў установы, што павінны дапамагаць бежанцам. I артыкул закона сведчыў, што: «Беженцами признаются лица, оставившие местности угрожаемые неприятелем, или им уже занятые либо выселенные распоряжением военных или гражданских властей из районов военных действий...» Для кіравання ўладкаваннем бежанцаў была зацверджаная Асабістая Нарада пад старшынствам міністра ўнутраных справаў. Фінансаваць гэтую дзейнасць абавязалі Дзяржаўнае Казначэйства.

Тым, хто не пакідаў дому нават пад прымусам, стваралі невыносныя ўмовы: «тем, кто не уходит из дому, оставлять одну корову и сенажа на один месяц». Да гэтага дадамо, што маршавыя армейскія роты ставіліся да тутэйшага насельніцтва далека не ветліва. Нездарма быў аддадзены загад па расейскай арміі аб пакаранні за марадзёрства. Людзі змушаныя былі пакідаць сваю зямлю, ратуючыся ад абстрэлаў гарматаў, разораў рэквізіцыяў i маршавых ротаў, ад нямецкага акупацыйнага рэжыму (пастараліся тут ідэолагі, што запалохвалі народ «немецкими псами», ды i самыя немцы вывозілі з занятых тзрыторыяў усё, што было магчыма).

Людзі ішлі пехатою, у суправаджэнні паліцэйскага чыну. На ўсіх негалоўных магістралях выстаўляліся армейскія, казацкія, паліцэйскія дазоры «с тем, чтобы беженцы продвигались на восток, не имея возможности оставаться в проходящих селениях». Праўда, пазней быў дадзены дазвол «тем, кто имеет родственников... (в проходящих губерниях) могут остаться».

Важнейшыя шлях) бежанцаў вялі праз Менскую губерню:

Івянец - Ракаў - Ст. Сяло - Менск; Баранавічы - Нясвіж - Менск; Сіняўка - Слуцак - Ст. Дарогі - Магілеўская губерня. Як правіла, ад Менска яны рухаліся ў бок Барысава - Смаленска. Пасля жніўня 1915 г., калі хваля бежанцаў узрасла, а Петраград i Масква былі зачыненыя для пасялення, людзей накіроўвалі ў губерні Цэнтральнай I Цэнтральна-Паўднёвай Расеі.

Маюць цікавасць розныя звесткі пра колькасць бежанцаў. Да захопу немцамі Горадні i Вільні (жнівень 1915 г.) у Горадзенскай губерні было 25 000 бежанцаў, у Віленскай - 20 000, у Магілеўскай i Віцебскай - па 20 000. Гэты лік павялічваўся, бо лінія фронту пасоўвалася на ўсход аж да кастрычніка 1915 г. А ў снежні таго ж года на тэрыторыі ваенных дзеянняў ужо не зарэгістравалі ніводнага бежанца.

Паводле звестак Усерасейскага саюзу гарадоў на 1 чэрвеня 1916 г. было 757 735 бежанцаў. З ix: 38 % складалі жыхары Горадзенскай губерні, 8,6 % - Віленскай, 3,7 % - Менскай, 3,7% - Віцебскай. Такім чынам, каля 47,1 % ад агульнага ліку - жыхары Беларусі.

Паводле звестак Таццянінскага Камітэту, на 1 лютага 1917 г. колькасць бежанцаў з усіх франтоў складала

200 512 чалавек. Адносна нацыянальнасці іх размяркоўвалі так: рускіх - 1 726 068, палякаў - 513 434, латышоў - 285 814, яўрэяў - 199 895, літоўцаў - 85 552, іншых - 192 596.

Як бачна з прыведзеных лічбаў, пра беларусаў гаворкі няма. Але ж ваенныя дзеянні на тэрыторыі этнічнай Расеі не вяліся (фронт праходзіў па лініі Рыга - Дзвінск - возера Нарач - Баранавічы - Пінск - Цярнаполь). Зразумела, якія гэта былі «рускія». Дакументы таго часу даюць звесткі пра мясцовасць, скуль прыйшлі бежанцы: з Віленскай губерні - 164 351 чалавек, з Віцебскай - 54 794, з Горадзенскай - 750 680, з Менскай - 161 453, з Магілеўскай - 1 964. А паслалі ix, нашых землякоў, у Тамбоўскую губерню - 98 613 чалавек. Самарскую - 72 056, Саратаўскую - 55 753, Калужскую - 49 634, Уфімскую - 47 724, Казанскую - 47 802, Разанскую - 43 366, Аранбургскую - 40 459, Маскоўскую-40 423, Харкаўскую-39 634, Петраградскую-37 442, Екацярынаслаўскую - 35 285, вобласць Войска Данскога - 35 051, Пензенскую - 32 711.

Такім чынам, колькасць бежанцаў была істотная, а геаграфія іхных перасяленняў шырокая. Урад дапамагаў ім. Артыкул № 3 закона пра бежанцаў гучаў так: «оказание помощи лицам пострадавшим от военных бедствий, составляет задачу Комитета Ея Императорского Высочества Великой Княжны Татьяны Николаевны». Камітэт утварыўся яшчэ 14 верасия 1914 г. над ганаровым старшынствам дачкі Мікалая II - Таццяны. Старшынёй яго быў сябра Дзяржаўнага Савета гофмайстар А. Б. Нейдгарт, а ў склад уваходзілі прадстаўнікі розных міністэрстваў. Камітэт выдаваў аднаразовую дапамогу пацярпелым, адчыняў прытулкі, садзейнічаў атрыманню кампенсацыйных выплатаў за нанесеныя ў выніку ваенных дзеянняў страты, займаўся рэгістрацыяй. Да канца 1915 г. Камітэт Вялікай Княжны Таццяны Мікалаеўны меў аддзелы амаль ва ўсіх губернях, куды накіроўваліся бежанцы.

Яшчэ адной буйной установай з гэткай арыентацыяй быў Усерасейскі саюз гарадоў i земстваў, які працаваў з 6 ліпеня 1915 г. Пры ім утварыліся розныя аддзелы, напрыклад, па эвакуацыі дзяцей, па юрыдычнай дапамозе бежанцам, адчыняліся харчовыя пункты, школы-сталовыя. Таксама дапамагалі бежанцам уладкавацца на працу. Вядома, што яны на новых месцах згаджаліся на любыя працоўныя ўмовы. Пачаліся «попытки местных властей принудить и эти раздавленные элементы к труду, лишая беженцев казённого пайка». З гэтай нагоды ў Менску ўтварылася адно з першых Бюро працы, якое абараняла правы бежанцаў пры заключэнні працоўных пагадненняў.

Асноўная дапамога ішла ад дзяржавы, непасрэдна ад Асабістай Нарады па дапамозе бежанцам. Сума вызначалася Саветам Міністраў. Да 1916 г. яна склала 297 000 000 рублёў. Новы старшыня Нарады, Энгельгарт, прызначаны на гэтую пасаду ў чэрвені 1916 г., заяўляў, што: «50% от суммы уходят на решение жилищной проблемы, продпайки. Проживающим в городе выплачивается 6 руб. (в мес.) каждому члену семьи, независимо от возраста, первым четырём, а дальше - половину суммы».

Зразумела, гэтыя сродкі давалі людзям нейкую магчымасць выжыць. Так, усе яны, бежанцы першай сусветнай вайны, атрымлівалі ад ураду, грамадскіх установаў дапамогу. Іншая справа, у якім памеры. Гэта залежала ад канкрэтных сітуацый. Узгадвае Здановіч Г. Е.: «Прынялі нас вельмі добра (на харчовым пункце)... выкупалі ў ванне, выдалі новую бялізну... паклалі спаць на асобны ложак з чыстай i цёплай коўдрай - пра фронт нічога не нагадвала» (Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна.- Мн., 1989, с. 131).

Нягледзячы на такія захады расейскага ўраду, становішча вялікай масы людзей было кепскае. Толькі на ст. Менск у кастрычніку 1915 г. пад адкрытым небам знаходзілася 13 000 чалавек. За некалькі дзён тут памерла 1516 асобаў. Як пісала газета «Северо-Западное слово», «тернистый путь беженцев усеян десятками тысяч деревянных крестов». У жніўні 1915 г. расейскія войскі атрымалі загад: «в случае смерти беженцев, хоронить в братских могилах, применительно к правилам, установленных для войск».

Існавалі вострыя праблемы з жыллём. Бо нават у такіх аддаленых ад фронту губернях, як Вяцкая і Кастрамская, насельніцтва павялічылася амаль у два разы за кошт бежанцаў. Што ўжо казаць пра беларускія гарады і вёскі... Прыкладам, за тэлефонную будку ў Менску патрабавалі 1 руб. 25 кап. за суткі. Шмат хто нажываўся на чужым горы. У «Вестнику Всероссийского попечения о беженцах» прыводзіўся такі факт: «Арестован и заключен в тюрьму начальник станции Верейцы... Сенько, который был уличен в злоупотреблениях при эвакуации беженцев, он взял со священника-беженца 100 руб. за место в вагоне-теплушке».

Вакол праблемы адбываліся і палітычныя гульні. Так, урад і Таццянінскі Камітэт людзей з Беларусі называў «беженцами русской национальности». «Всероссийское общество попечения о бежёнцах» акурат і ўзнікла дзеля аказання дапамогі бежанцам «русской национальности». Фундатар гэтай установы - «Западно-Русское общество». Назва гаворыць сама за сябе. I адразу знайшліся сродкі ад Асабістай Нарады - 150 000 руб. Да снежня 1915 г. таварыства мела свае аддзелы ў 33 губернях. На Беларусі - толькі тры.

Першае Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны пачало працаваць вясной 1915 г. у Вільні. Пасля адступлення з Вільні таварыства не мела магчымасці дапамагаць бежанцамбеларусам. У снежні 1915 г. у Пецярбурзе ўтварылася новае Беларускае таварыства дапамогі, якое ўзначалілі Л. Сяўрук, Б. Эпімах-Шыпіла, А. Ярэміч. Але было ўжо позна: людзі не ўцякалі, бо фронт стабілізаваўся. Ды i сродкаў не вельмі шмат давала Асабістая Нарада. Таварыства рэгістравала людзей, давала ім невялікую матэрыяльную дапамогу, часовую працу, мела інтэрнаты для навучэнцаў, наладжвала «беларускія вечарыны». Прыкладна так працавала аналагічнае таварыства i ў Менску. Старшынёй тут быў тутэйшы адвакат Чавусаў. Паколькі бракавала сродкаў, дзейнасць гэтай установы абмяжоўвалася, асабліва ў плане харчовай дапамогі. Таму энтузіясты хацелі, «каб быў чутны i наш голас - голас Маладой Беларусі». Такім чынам, легалізоўваўся нацыянальны рух, бо ўсялякія палітычныя рухі ў прыфрантавой паласе ад пачатку вайны былі забароненыя. Безумоўна, дапамога бежанцам стаяла на першым месцы, але адначасова ладзіліся вечарыны, вывучаліся айчынныя культура, мова, гісторыя. Шмат нашых людзей на новых месцах, дзе-небудзь у Сібіры ці Цэнтральнай Расеі, пачувала сябе беларусамі. На адной з такіх вечарынаў у Яраслаўлі ўпершыню прачытаў Максім Багдановіч сваю «Пагоню». Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны мела свае філіі ў многіх гарадах, дзе былі беларусы. Яно нават мелася склікаць у 1916-1917 гг. нелегальны з'езд прадстаўнікоў усіх грамадскіх i палітычных арганізацый Беларусі.

Гэта не падабалася ўладам, якія не давалі сродкаў беларускім таварыствам i стваралі аддзелы дапамогі «беженцам русского населения». Была забароненая нават лекцыя М. Багдановіча «Беларускае адраджэнне», якую ён меўся прачытаць на роднай мове у Менску 4 снежня 1916 г.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адбылася рэарганізацыя вышэйпамянёных установаў. У траўні 1917 г. Таццянінскі Камітэт злучыўся з Асабістым прадстаўніцтвам пры МУС. Да 1 ліпеня была арганізаваная часовая калегійная структура - Усерасійскі Камітэт аказання дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў, у склад якой увайшлі ўсе буйныя ўстановы, што займаліся гэтай справай. Пасля кастрычніка 1917 г. ягоная дзейнасць была прыпыненая.

Тое, што бежанцы - «сацыяльны порах», зразумеў царскі ўрад, але рабіў выгляд нібыта не заўважае гэтага. Бальшавікі - наадварот. Прыкладам, Ф. Дзяржынскі ў сакавіку 1917 г. браў удзел у мітынгу, дзе прысутнічалі некалькі тысячаў так званых палякаў-бежанцаў (на самой справе - беларусаў-каталікоў), бо «придавал большое значение работе среди поляков-солдат, железнодорожников, беженцев». Новую ўладу бежанцы цікавілі i тады, калі вырашаліся нацыянальныя пытанні або з'яўляліся «очаги угрозы Советской власти». Тады Народны Камісарыят зацвярджаў спецыяльны аддзел пад кіраўніцтвам прадстаўніка пэўнай нацыянальнасці. I вось ужо 31 студзеня 1918 г. бальшавікі ствараюць Белнацкам (камісар - А. Чарвякоў), у якім быў аддзел па пытаннях бежанцаў.

У іхнае асяроддзе трапляюць моцныя кіраўнікі савецкай Масквы. Становіцца зразумелым, чаму бежанцы-беларусы ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. Дарэчы, некаторыя савецкія дзеячы выйшлі з бежанцаў. Гэта генерал-маёр Г. Здановіч i намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў БССР П. Ратайка, i былы начальнік Менскай школы міліцыі П. Хадыка.

Есць звесткі, што бежанцы ваявалі i на баку «белых». У Адэсе 13 студзеня 1919 г. старшыня «Беларускага нацыянальнага цэнтра» С. Некрашэвіч звяртаўся да камандуючага войскамі Антанты генерала Бертэло з мемарандумам аб стварэнні Заходняй Беларускай Арміі, абяцаючы набраць з бежанцаў вайсковы кантынгент да 40 000 чалавек. I хаця з гэтай задумы нічога не атрымалася, але сам факт сведчыць пра настроі іншага кшталту. Але большасць кіраўнікоў Беларускага таварыства помачы трапіла пад уплыў бальшавікоў i спявала іхную песню. Усерасейскі з'езд бежанцаў з Беларусі (17-21.07.1918 г.) у Маскве прыняў рэзалюцыю адносна БНР: «Прэч незалежнасць, накінутую немцамі, з дапамогай польскіх паноў! Няхай жыве адзіная, вольная работніцка-сялянская Беларусь у цесным братнім саюзе з Расійскай Савецкай Рэспублікай». Новы расейскі ўрад дамогся свайго...

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX