Кожны з нас мае продкаў
Кожны з нас аднекуль прыходзіць
Амаль кожны з нас нясе з сабой пах дому, зь якога выйшаў,
яго выяву, яго водгукі
(Дэвіз Згуртаваньня польскае шляхты)
Міхась Баўтовіч
Спадчына Мяніцкіх
Паводле статыстычных зьвестак з другой паловы ХІХ стагодзьдзя землі былога Полацкага ваяводства былі пакрытыя сеткай шляхецкіх гаспадарак. Шчыльнасьць гаспадарак, якія мелі больш за 50 дзесяцінаў зямлі, была прыблізна адна на 4, 5 кв. км. Сядзібы зьяўляліся ня толькі цэнтрамі гэтых гаспадарчых суб'ектаў, але і пэўнымі культурніцкімі асяродкамі, што ўплывалі на жыцьцё навакольля. Адным з такіх значныхб але забытых асяродкаў была сядзіба Мяніцкіх у Селігорах.
Род Мяніцкіх належыць да почату старажытных полацкіх шляхецкіх родаў i вядомы з XIV ст. За пратапласта вызнаецца Пётар сын Харына, які паводле дакумэнтаў набыў у 1444 г. зямлю на рацэ Сар'я [1, c.55]. Карыстаюцца Мяніцкія гербам "Леў на муры", які выводзіцца зь герба "Зарэмба" і быў атрыманы 22.ХІ.1551 г. Васілём Грыдкавічам у часе набілітацыі яго ваяводам Полацкім Станіславам Давойнам за паходы супраць маскавітаў і татараў. Ужо ў 1552 годзе Васіль Грыдкавіч валодаў маёмасьцю Мяніца на р.Вушачы (адсюль назва роду) [2, c.137], а ў 1557 годзе набыў ад Яцка Будзькі Селігоры, якія да 1921 году заставаліся ў валоданьні ягоных наўпроставых нашчадкаў.
У першай палове ХІХ ст. фальварак Селігоры перайшоў ад ротмайстра полацкага ваяводзтва Міхала Мяніцкага да аднога зь ягоных сыноў Пятра. Кожная шляхецкая сям'я старанна захоўвала паперы аб каралеўскіх наданьнях, або зямельных набытках ад іншых асобаў. Паперы складалі пэўны сямейны архіў. Аднак падобна ўжо Пётар не абмяжоўваўся адно захаваньнем юрыдычных дакумэнтаў, але пачаў зьбіраць і іншыя, на яго погляд вартыя таго, паперы. Гэтак у архіве Мяніцкіх захоўвалася карэспандэнцыя між родным братам Пятра лепельскім дэканам Вінцэнтам Мяніцкім і дваюрадным братам, удзельнікам паўстаньня 1831 году, Юрыям Брынкам [3, c.80]. Пра Пятра вядома няшмат. Ажаніўся ён недзе ў 1848 годзе на маладзенькай Ганьне Сушынскай (нар. 1830) з суседняга Сушына. Позьні шлюб можа тлумачыцца далучанасьцю Пятра да паўстаньня. І калі і ня быў асуджаны мусіў пэўна недзе да часу хавацца ад царскіх уладаў. У сям'і нарадзіліся дочкі Ева і Паўліна ды сын Вінцэнт. У 1855 годзе Пётар памёр і ўдава, якой было толькі 25 гадоў, засталася з трыма малымі дзецьмі.
Вінцэнт Мяніцкі. Бацька не пасьпеў падзяліцца з адзіным сынам, які нарадзіўся 31.V.1850 г., сваімі поглядамі на жыцьцё, вопытам, распавесьці пра былыя часы, продкаў. Вінцэнту да ўсяго трэба было зь цягам часу даходзіць самому. Разьбіраючы і ўпарадкоўваючы сямейны архіў, малады Мяніцкі спазнаваў свой род. Сям'я Мяніцкіх валодала 287 дзесяцінамі зямлі ў фальварках Селігоры, Катушонкі, Каралёва, Ракусіна [4, с.308]. Дапамога маці па гаспадарцы вымагала значных высілкаў. З гэтае прычыны Вінцэнт ня меў магчымасьці прыдбаць належнае гістарычнае адукацыі, адно здолеў скончыць гімназію [5, с.26]. Найверагодней гэта была найбліжэйшая Віцебская гімназія, бо Рыская, куды пазьней ён адсылаў па навуку сваіх сыноў расчыніла дзьверы толькі ў 1868 годзе. Па дасягненьні паўнагадовага ўзросту Вінцэнт цалкам пераняў клопат аб маёнтку і добра разьвіў гаспадарку, асабліва лясьніцтва [6, c.92]. У 1885 годзе Мяніцкі пабраўся шлюбам з Зоф'яй Слушкай-Цяпінскай (нар. 1862), дачкой паўстанца 1863 году Мечыслава, дзяцінства якой прайшло на выгнаньні ў Сібіры. Трохі ўладкаваўшы справы гаспадарчыя, Вінцэнт аддаўся ўлюбёнай справе зьбіраньня памятак даўніны. Наведваў навакольныя маёнткі, праглядаў сямейныя архівы. Шмат гадоў супрацоўнічаў з часопісамі "Kraj" (Санкт-Петэрбург), "Kwartalnik Historyczny" (Львоў), "Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne" (Кракаў), "Wisła" (Варшава).
Згадваецца імя Вінцэнта Мяніцкага і ў шаснацацітамовым выданьні "Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich". Ужо ў другім томе, што ўбачыў сьвет у 1881 годзе імя Мяніцкага пазначанае між асобаў, што стала дапамагаюць у працы над слоўнікам [7, c.ХІ]. У выданьні маецца шмат артукулаў без пазначэньня аўтараў, таму цяжка вызначыць ступень удзелу маладога ўладальніка Селігораў. Адно ў непадпісаным артыкуле пра Кублічы згадана пра апісаньне мястэчка, зробленае зьбіральнікам мясцовых рарытэтаў Мяніцкім, якое захоўваецца ў рукапісе [8, c.833]. Верагодна тое апісаньне лягло ў аснову энцыклапедычнага артыкула. Але гэтае апісаньне не адзінае. Між папераў сямейнага архіву маецца апісаньне вёскі Крупніцы, што раней належала Мяніцкім, а потым Мараўскім. Са збораў Мяніцкага паходзіць ліст польскага філосафа Браніслава Трантоўскага, пісаны недзе каля 1860 году да ўдавы паэта Зыгмунта Красінскага, ліставаньне 1790 году між каралём Станіславам Аўгустам і ўладальнікам маёнтку Мосар, полацкім кашталянам Рабэртам Бжастоўскім. Зборамі Мяніцкага карыстаўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла пры ўкладаньні зборніка "Biеłаrusskajа Chrestomatija". Можа нават знаёмства са зборам сталася для Шыпілы штуршком да працы, бо першым творам у хрэстаматыі ёсьць песьня "О, мой Божа, веру табе", друкаваная з дазволу ўніяцкага луцкага біскупа і полацкага адміністратара Якуба Мартусевіча недзе ў 1822-26 гг. Пасьля тэксту песьні ўкладальнік зрабіў запіс "Сьпісана ў чэрвені месяцы 1889 г. у Селігорах у п. В. Мяніцкага з друкаванае карткі." Апроч таго з гэтага збору Шыпіла пазычыў і некальнікі іншых твораў. З друкаванай спадчыны ўладальніка Селігораў варта адзначыць зьмешчаныя ў петэрбурскім часопісе "Kraj" пасьмяротныя ўспаміны аб А.Семянтоўскім, артыкул пра першыя зафіксаваныя ў Полацкім ваяводстве, а магчыма і ў Беларусі, раскопкі, зробленыя "у Мосары ў канцы ХVIII ст.", "Кароткае паведамленьне пра старэйшую рэвізію Полацкага ваяводства", агляд "Камяні Дзьвінскія або князя Барыса" . Некаторыя зь іх пазьней выйшлі ў сьвет асобнымі кніжкамі.
Вінцэнт Мяніцкі ахвотна дзяліўся сваімі набыткамі, ведамі, за што яму былі ўдзячныя: ужо згаданы Браніслаў Эпімах-Шыпіла; гісторык, аўтар кнігі "Браніслаў Трэнтоўскі (1808-1869)" Уладыслаў Гарадыскі [9, c.423]; Ян Марэк Гіжыцкі за дапамогу ў працы над артыкулам "Школы ў Полацкім ваяводстве ХVIII ст. пасьля першага падзелу краю" [10, c.71]. Найверагодней са збораў Мяніцкага паходзіць "Штодзённае апісаньне падзеяў і мясцовых выпадкаў ва Ўшацкіх школах, пачатае ў верасьні 1791 году", урывак зь якога пададзены Гіжыцкім у часопісе "Квартальнік гістарычны" [11, c.29-39]. Быў Мяніцкі шчырым хрысьціянінам. Частку сабраных ім з зачыненных касьцёлаў абразоў ён ахвяраваў віленскаму касьцёлу Сьв. Духа [6, c.92]. Быў таксама ініцыятарам пабудовы ва Ўшачах касьцёла Сьвятога Лаўрэна. Ужо згаданы Гіжыцкі паведаміў, што "... некалькі гадоў таму ўдалося людзям добрай волі ... і асабліва пану Вінцэнту Мяніцкаму з Селігораў, палкаму каталіку, палымяна закаханаму ў айчынную гісторыю (які валодае багатым архівам), атрымаць дазвол на пабудову філіяльнай сьвятыні..." [12, c.230]. Спачыў Вінцэнт, як і ягоная сужэнка Зоф'я ў першай палове 1916 году, калі ўсе сыны былі ў войску. Пахаваны пэўна на могілках ля Шандзялоў, бо гэта бліжэйшыя каталіцкія могілкі, дзе ляжаць і нашчадкі Сталыгваў, якія на пачатку ХХ ст. валодалі зямлёй у суседняй Крупніцы.
Толькі ўлетку 1918 году сыны здолелі наведаць родную сядзібу і ўратаваць частку каштоўных дакумэнтаў, што пазьней склалі фонд №599 Мяніцкіх у дзяржаўным гістарычным архіве ў Вільні [13, c.152]. За савецкім часам сядзіба зазнала разбурэньне, а пакінутыя зборы былі зьнішчаныя.
У Вінцэнта з Зоф'яй было чацьвёра дзетак: Рышард, Мар'ян, Пётар і малодшая дачка Ганна. Бацькі дбалі аб добрай адкацыі для сваіх дзяцей. Сыны навучаліся ва ўнівэрсітэтах, дачка атрымала сярэднюю адукацыю ў Рызе, пэўна ў той самай навучальнай установе, што і будучы геолаг Ганна Місуна. І хоць Ганна была малодшай, але дзеля зручнасьці выкладаньня пачнем зь яе.
Ганна Мяніцкая. Народжаная ў 1894 годзе Ганна прыймала ўдзел у змаганьні з бальшавікамі ў польскіх вайсковых аддзелах у якасьці медычнай сястры. У міжваенным часе была супрацоўніцай Віленскага ўнівэрсітэту імя Сьцяпана Батуры. Спачатку была замужам за ўладальнікам маёнтку Вэнсамполь (былога Полацкага ваяводства, потым Дзісьненскага павету, цяпер Шаркаўшчынскі раён) Вінцэнтам Турскім, а пасьля ягонае сьмерці - за Гедымінам Маліноўскім [6, c.93]. Пасьля другой сусьветнай вайны эмігравала ў Ангельшчыну. Памерла ў 1993 годзе ў Манчэстары на 99-м гаду жыцьця. Захоўвала нейкую частку сямейнага архіву Мяніцкіх, пра што згадвае ейны сваяк Зьбігнеў Сямашка [14, c.80].
Пётар Мяніцкі. Малодшы з братоў Пётар нарадзіўся 1 траўня 1892 году. Бацька меркаваў, што ён мусіць заняцца гаспадаркай. Таму па сканчэньні ў 1912 годзе Аляксандраўскае гімназіі ў Рызе Пётар паступіў на земляробчы факультэт Ягелонскага ўнівэрсітэту ў Кракаве. Аднак пасьля двух гадоў навучаньня быў пакліканы да расейскага войска. У 1915 годзе ў Маскве скончыў Аляксееўскую вайсковую школу і быў прызначаны ў 142-і Зьвянігарадскі полк. Даслужыўся да чыну падкапітана. У кастрычніку 1917 году пакідае шэрагі часткі і далучаецца да 1-га корпусу генерала Даўбор-Мусьніцкага. Служыў у 5-м палку 2-й стралковай дывізіі. У студзені 1918 году прыймаў удзел у баях з бальшавікамі за Бабруйск. Пасьля расфармаваньня немцамі корпуса ў чэрвені 1918 году на кароткі час вяртаецца на радзіму.
Увосень 1918 году ад'язджае да Вільні, дзе ўступае ў шэрагі Самаабароны Віленскай зямлі. Быў адасланы ў Ліду дзеля дапамогі генералу Адаму Макрэцкаму ў фармаваньні аддзелаў Самаабароны Лідзкай зямлі [15, c.7]. Ачоліў 2-і батальён пяхоты, што сфармаваўся з дабраахвотнікаў зь Ліды, Шчучына, Радуні, Беліцы [16, c.29]. З ад'ездам генерала ў Вільню заступае яго на чале Лідзкай Самаабароны ад 12.ХІІ.1918 да 13.І.1919. Пасьля аб'яднаньня з аддзелам маёра Дамброўскага і рэарганізацыі ў Шчучыне стаў на чале першага батальёну пяхоты Лідзкага палка, але паплечнікамі ўважаецца за першага камандзіра 76-га палка Лідзкіх стралкоў імя Людвіка Нарбута, што увайшоў у склад Літоўска-Беларускай дывізіі [17, c.1]. 14 лютага 1919 году аддзел Мяніцкага ў складзе пяці афіцэраў і 57 жаўнераў разьбівае бальшавіцкі аддзел у складзе 180 жаўнераў, 80 зь іх бярэ ў палон, здабывае 105 карабінаў, 2 кулямёты, 16 коняў і палявую кухню, ды ўрэшце займае Бярозу Картускую. Гэтая дата ангельскім гісторыкам Норманам Дэвісам уважаецца за пачатак савецка-польскае вайны [18, c.496]. У часе наступу 23 ліпеня 1919 году на мястэчка Камень (6 км на паўднёвы захад ад Івянца) ачольваў групу ў складзе батальёну пяхоты (453 чал.) і 10-га кавалерыйскага швадрону (50 шабляў). Калі бальшавіцкі аддзел кулямётным агнём прыціснуў жаўнераў да зямлі, ён сваім прыкладам падняў іх у атаку, але быў цяжка паранены і памёр ад страты крыві, перажагнаўшы жаўнераў і прамовіўшы: "Больш ужо вас не павяду" [19, c.9]. Пахаваны Пётар на парафіяльных могілках у Наваградку. Пасьмяротна ўзнагароджаны крыжом вайсковае доблесьці Vitrtuti Militari.
Мар'ян Мяніцкі. Сярэдні сын Мар'ян нарадзіўся 15 лютага 1890 году. Скончыў медычны факультэт Дорпацкага ўнівэрсітэту (Тарту, Эстонія). 12 ліпеня 1915 году пабраўся шлюбам з Браніславай Цыбульскай з маёнтку Маназыль (былога Полацкага ваяводства, потым Дзісьненскага павету, цяпер Мёрскі раён; у 4-х км ад Вэнсамполя) [20, c.447]. Мабілізаваны ў расейскую армію. У 1917-1918 гг. таксама знаходзіцца ў корпусе Даўбор-Мусьніцкага. У часе арганізацыі Віленскай самаабароны ачольвае лякарскую службу ў аддзеле Ўладыслава Дамброўскага, пазьней - у складзе 76-га палка Лідзкіх стралкоў [21, c.28].
Мал.7. Здымак 1920 г. у Вільні (ад левага боку: маёр Рышард Мяніцкі, капітан Мар'ян Мяніцкі і былы камандзір 76-га палка палкоўнік Вільгельм Загурскі). Мал.8. Рышард Мяніцкі
Пасьля вайны дэмабілізаваўся ў чыне капітана медычнае службы. Ад 1 кастрычніка 1922 году Мар'ян ад'юнктам у дэрматалагічнай клініцы пры вайсковым шпіталю на Антокалі (Вільня) [22, c.32]. Ад 15.ХІІ.1927 г. ачольвае згаданую клініку [23, c.400]. Разам з сваім кіраўніком прафэсарам Зьдзіславам Савінскім Мяніцкі зьяўляўся арганізатарам 5-га штогадовага зьезду польскага дэрматалагічнага таварыства ў Вільні 5 чэрвеня 1927 году, дзе выступіў са спавешчаньнем "Дыятэрма-каагуляцыя ў дэрматалогіі" [24, c.1]. З 8.І.1929 году выкладае на лякарскім факультэце Віленскага ўнівэрсітэту. Ад 1925 году ягоныя артыкулы стала зьяўляюцца ў медычных выданьнях "Polska Gazeta Lekarska" (Кракаў), "Przegląd Dermatologiczny" (Варшава), "Pamiętnik Wileńskiego Towarzystwa Lekarskiego" (Вільня) [23, c.452]. Ягоныя працы друкуюць таксама эўрапейскія і амэрыканскія перыядычныя выданьні: "Annales de dermatologie et de syphiligraphie" (Парыж), "Dermatologische Wochenschrift" (Ляйпцыг), "Acta dermato-venereologica" (Стакгольм), "Archives of dermatology and syphilology" (Чыкага), "The Urologic and cutaneous review" (Вэст Палм Біч, ЗША) ды іншыя. 15 ліпеня 1932 году Мяніцкі абараняе годнасьць прафэсара [25, c.7]. У часе другой сусьветнай вайны Мар'ян заставаўся ў Вільні. У начы з 16 на 17 верасьня 1943 году быў як і 13 іншых прафэсараў былога Віленскага ўнівэрсітэту ўвязьнены літоўскай службай бясьпекі (Sauguma), але праз дзень выпушчаны [26, c.48]. Пасьля вайны з прычыны перадачы Вільні Літве вымушаны быў зьехаць. У 1945 годзе пасяляецца ў Лодзі, становіцца адным з закладальнікаў медычнага факультэту Лодзьскага ўнівэрсітэту і стваральнікам Лодзьскай дэрматалогіі. Чалавекам Мар'ян быў вясёлым. Казімір Ляскарыс, бацькі якога таксама былі змушаныя пакінуць Вільню і перабрацца ў Лодзь, так апісвае Мяніцкага, які 22 ліпеня 1946 году быў між запрошаных на дні нараджэньня ягонае маці: "Быў пан Мяніцкі, сьведка шлюбу бацькоў, чалавек надзвычай даўгі, з гучным голасам, якім голасна гукаў, узыходзячы па лесьвіцы: "Людзі, людзі, дайце хутчэй гарэлкі, каб мае кішкі не распаўзьліся на часткі" [27, р.3]. Але працаўніком быў нястомным. Кіраваў дэрматалагічнай клінікай у Лодзі [28, c.198]. Да 1964 году працягваў займацца навуковай дзейнасьцю. Спачыў у 1966 годзе, пахаваны ў Лодзі [29, c.401-404]. Ягонае імя ўключанае ў Польскі біяграфічны слоўнік [30, c.799-800].
Рышард Мяніцкі. Нарэшце пра старэйшага сына Вінцэнта Мяніцкага. Рышард нарадзіўся 28 ліпеня 1886 году. Звыклым было, што старэйшы сын пераймаў ад бацькі клопат аб гаспадарцы. Але для Вінцэнта больш важным было, каб сын прасякнуўся ягоным замілаваньнем гісторыяй і пайшоў далей, зрабіў тое, чаго сам гаспадар Селігораў з аб'ектыўных прычынаў ня здолеў. Скончыўшы Аляксандраўскую гімназію ў Рызе, дзе навучаўся ад 1896 да 1904 году, Рышард паступае на гістарычна-філалагічны факультэт Петэрбурскага ўнівэрсітэту. Праз два гады ён перабіраецца ў Кракаў, дзе да 1910 году працягвае навучаньне ў Ягелонскім унівэрсітэце.
1910-м годам дасьледчыкі датуюць першую публікацыю Рышарда Мяніцкага пад назвай "Страта Смаленска ў 1654 годзе і справа Абуховіча", надрукаваную ў "Літоўскім квартальніку" [31, c.39]. Аднак варта зьвярнуць увагу на асобу, што падпісвалася мянушкамі "Румбольт з Полацка" або "Румбольт Полацкі". Першы артыкул Румбольта зьявіўся яшчэ ў 1906 годзе ў "Гістарычным аглядзе" і меў назву "Рафал Корсак: мітрапаліт Русі (нар. 1601г. + 1642г.)". Уважаць за аўтара артыкула Рышарда Мяніцкага маюцца наступныя падставы:
1.Супадаюць першыя літары імёнаў;
2.Румбольт і Мяніцкі друкаваліся ў тых самых выданьнях "Гістарычны агляд", "Літва і Русь";
3.Працы Румбольта ахопліваюць той самы абшар (ВКЛ) і тыя самыя часы (XVI-XVII ст.), што і большасьць раньніх працаў Рышарда Мяніцкага. Да таго ж абодва аддаюць значную перавагу часу панаваньня Ўладыслава IV (артыкул Румбольта "Здароўе Ўладыслава IV" і некалькі варыянтаў ненадрукаванае працы Мяніцкага пад канчатковым тытулам "Постаць Уладыслава IV" [32, c.88];
4.Урэшце імя Румбольта ўзята з эпохі таго самага Ўладыслава IV, калі пад элекцыяй караля ад Полацкага ваяводства падпісаўся Ян Румбольт.
Завадовай прычынай выкарыстаньня мянушкі пеўна была адсутнасьць напачатку ў Мяніцкага належнае адукацыі, бо ён толькі пачаў навучацца ў Ягелонскім унівэрсітэце. У 1911 годзе вярнуўся ж да яе верагодна з прапановы Яна Корвін Каханоўскага, рэдактара "Гістарычнага агляду", дзе адначасова друкаваліся два артыкулы Рышарда "Апошнія гады Гераніма Радзяёўскага" і "Здароўе Ўладыслава IV".
У 1911 годзе Мяніцкі непрацягла дасьледуе зборы Віцебскага цэнтральнага архіву старажытных актаў. Вынікам досьледу стала праца "Архіў старажытных актаў у Віцебску 1852-1903", якая ўбачыла сьвет толькі ў 1939 годзе. Ад 1912 году Рышард дапамагае Яну Корвін Каханоўскаму ў працы над укладаньнем дыпляматычнага кодэксу Мазовіі [33, c. XII, XXVI]. Адначасова ён даскаліць веды на юрыдычным факультэце Дорпацкага ўнівэрсітэту, дыплём якога атрымлівае ў 1915 годзе [34, c.154].
У тым самым 1915 годзе Мяніцкі мабілізаваны ў расейскую армію. Пасьля бальшавіцкага перавароту пакідае частку і далучаецца да 1-га польскага корпусу пад началам Юзафа Даўбор-Мусьніцкага [35, c.7]. Улетку 1918 году па расфармаваньні корпусу прыязджае ў родны маёнтак, дзе забірае з бацькоўскага архіву найбольш каштоўныя дакумэнты і перавозіць іх у Вільню. Прымае ўдзел у стварэньні Віленскай Самаабароны. Паводле загаду начальніка вайсковай акругі Літвы і Беларусі Ўладыслава Вейтка №1 ад 29.ХІІ.1918 г. Мяніцкі прызначаны шэфам канцалярыі штабу акругі [16, c.71], пазьней ад'ютантам штабу аддзела пад началам маёра Ўладыслава Дамброўскага [36, c.8]. У складзе Літоўска-Беларускай дывізіі, на чале якой стаяў генерал Люцыян Жалігоўскі, прыймаў удзел у заняцьці 9 кастрычніка 1920 г. Вільні.
Дэмабілізаваўшыся пасьля вайны ў чыне маёра, уладкоўваецца на працу ў Віленскі архіў. У 1922 годзе бярэ шлюб з удзельніцай савецка-польскай вайны Ірэнай Кіркор, якая ў 1926 годзе нарадзіла яму сына Гаральда. Ад часу абароны дысертацыі 20.IX.1923г. [25, c.7] выкладае ў Віленскім унівэрсітэце гісторыю [37, c.161], не пакідаючы архіўнае працы [38, c.323]. Рышард Мяніцкі быў актыўным сябрам Віленскага таварыства сяброў навук [39, c.5], Польскага гістарычнага таварыства [40, c.61], Аб'яднаньня польскіх бібліятэкараў [41, c.82]. У 1932 годзе ён стаўся ахвяраю змаганьня санацыйнага рэжыму Польшчы зь іншадумцамі, бо належаў да кансэрватыўнага лягеру, што гуртаваўся вакол віленскай газэты "Слова". (Галоўным рэдактарам выданьня быў Станіслаў Мацкевіч, які як і Мяніцкі служыў у часе вайны пад началам маёра Дамброўскага.). Канфлікт меў пачатак у 1929 годзе, калі зь ініцыятывы рэжыму быў адпраўлены на пенсію загадчык катэдры Ўсходняй Эўропы Фелікс Канечны. Гуманітарны факультэт унівэрсітэту на вольную пасаду вылучыў Рышарда Мяніцкага. Аднак Міністэрства рэлігійных вызнаньняў і асьветы не падтрымала кандыдатуры. Калі факультэт пацьвердзіў свой выбар, міністэрства ў асобе намесьніка міністра Жангаловіча катэгарычна запатрабавала зьняцьця кандыдатуры Мяніцкага, пагражаючы расфармаваць факультэт. Самога Рышарда высокае начальства вырашыла вызваліць ад працы ня толькі ў унівэрсітэце, але і ў архіве [34, c.158]. Толькі пасьля перамоваў і адмовы Мяніцкага ад пасады загадчыка катэдры сітуацыя стабілізавалася. Катэдру ачоліў больш лаяльны да рэжыму Генрык Лаўмянскі [42, c.14]. 1 красавіка 1939 году пасьля зыходу на пенсію кіраўніка Віленскага Дзяржаўнага архіва Вацлава Студніцкага Рышарда прызначаюць новым кіраўніком. Як зважалі ў міністэрстве, гэта было лепш чым дапусьціць яго да кіраваньня навучальным працэсам маладых гісторыкаў. Тады ж Мяніцкі быў адзначаны Залатым Крыжам Заслугі. [43, c.81].
Пасьля заняцьця Вільні савецкімі войскамі Рышард Мяніцкі ад 28 сьнежня 1939 году быў пераведзены ў намесьнікі, а ягонае месца заняў літовец Юозас Стакаўскас. У 1940 годзе Мяніцкі быў арыштаваны савецкімі ўладамі, але адпушчаны [44, c.109]. У начы з 16 на 17 верасьня 1943 году гэтак сама як і брат Мар'ян быў ўвязьнены літоўскай службай бясьпекі, але праз дзень выпушчаны [26, c.48]. У сярэдзіне ліпеня 1944 году ў часе баёў за Вільню згарэла жытло Мяніцкіх, а разам зь ім маёмасьць, архівы, пачатыя працы. Сярод стратаў найбольш каштоўнымі былі матэрыялы да гісторыі Полацкага ваяводства, якія складаліся з 30000 старонак розных занатовак, выяваў, дакумэнтаў. Быў зьнішчаны базіс вялікае працы, да якой Рышард Мяніцкі падступаўся цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў [45, c.628]. Сям'я мусіла зьехаць.
Напачатку яны спыняюцца ў Кельцах, дзе 17-27 ліпеня 1945 году сын Гаральд на гуманітарным факультэце каталіцкага ліцэю імя Станіслава Косткі здае экзамен на сталасьць [46, c.4]. Непрацяглы час Рышард Мяніцкі выкладае ў Ягелонскім унівэрсітэце, але, даведаўшыся ад брата Мар'яна аб утварэньні новага ўнівэрсітэту ў Торуні, недзе ў канцы кастрычніка 1945 году разам з сям'ёй перабіраецца на новае месца. Тут ва ўнівэрсітэце імя Мікалая Капэрніка ад пачатку ён ачольвае катэдру гісторыі Ўсходняй Эўропы, а ад 1951 году - катэдру архівістыкі. Лекцыі чытаныя Мяніцкім у тым часе прафэсар Торуньскага ўнівэрсітэту Ежы Вайтовіч успамінае гэтак: "Ненадоўга на трэцім курсе навучаньня сутыкнуўся з праф. Рышардам Мяніцкім як случач ягонае лекцыі пад назвай "Гісторыя Інфлянт у другой палове XVII ст.". Быў гэта высокі чалавек, заўсёды выпрастаны, у часе лекцыі сядзеў нерухома, трымаючы перад сабой скрыжаваныя далоні, глядзеў перад сабой і ніколі не карыстаўся ані якімі занатоўкамі, хаця прыводзіў розныя падрабязнасьці і дэталі, якія "звычайна" чытаюцца з паперак." [47, c.368]. Ад 1952 году Мяніцкі дасьледуе архівы Хэлмінскага біскупства, аднак у 1955 годзе з палітычных прычынаў, ня даўшы скончыць пачатае працы, яго адпраўляюць на пенсію [48, c.45]. Верагодна гэта сталася адным з чыньнікаў, якія прысьпешылі сьмерць, што напаткала навукоўца 26 студзеня 1956 году. Пахаваны быў Рышард Мяніцкі на гарадзкіх могілках Сьвятога Ежы. Пры жыцьці прафэсара выйшаў у сьвет толькі першы том "Інвентароў маёмасьці Хэлмінскага біскупства" (1955), цалкам падрыхтаваны прафэсарам і агучаны на навуковым пасяджэньні. Другі амаль гатовы том, дапрацаваны намаганьнямі жонкі Ірэны і сына Гаральда, зьявіўся ў наступным годзе. Трэці, дзякуючы ягоным сябрам і супрацоўнікам прыйшоў да чытача яшчэ праз тры гады.
Спадчына Мяніцкага значная і ахоплівае розныя галіны гістарычнае навукі. Найбольш значнымі ёсьць: з галіны архівістыкі - ужо згаданыя "Інвентары маёмасьці Хэлмінскага біскупства" , зь гісторыі - "Здароўе Уладыслава IV" ды "Ян Пётар Дварэцкі-Багдановіч, карэктар друкарні Віленскага ўнівэрсітэту, забыты геральдык (1773-1840)", з успамінаў пра тое, што бачыў і перажыў сам - "Вільня ў польскім збройным высілку" ды "Першае дзесяцігодзьдзе ўнівэрсітэту Сьцяпана Батуры ў Вільні". Ня менш каштоўным ёсьць выдадзены пад началам Мяніцкага "Біябібліяграфічны слоўнік былога Віленскага ўнівэрсітэту" [49, c.45]. Мяніцкі прыймаў удзел у разнастайных канфэрэнцыях. Да прыкладу на VI-м зьезьдзе польскіх гісторыкаў, што праходіў 17-20 верасьня 1935 году ў Вільні, Рышард Мяніцкі выступіў са спавешчаньнем "Агляд дасьледваньняў гісторыі Літвы 1569-1696". На тым самым зьезьдзе прагучалі спавешчаньні "Нарадавольцы-беларусы і іхны орган "Гоман" Антона Луцкевіча ды "Роля беларускіх земляў у польска-літоўскіх уніях" Вінцэнта Грышкевіча. З пад пяра Мяніцкага выходзілі ня толькі навуковыя працы. Ён быў аўтарам пасьмяротных успамінаў аб Атоне Гедэмане, аўтары грунтоўных працаў па гісторыі Браслаўскага і Дзісьненскага паветаў, аб Леантыне Івашэўскай, кіраўніцы полацкага рыма-каталіцкага таварыства дабрачыннасьці і закладальніцы прыватнае сістэмы навучаньня [50, c.259] ды іншых. Шмат напісаў Мяніцкі біяграфічных артыкулаў для шматтамовага выданьня "Польскі біяграфічны слоўнік", рэцэнзіяў на кнігі, што выдаваліся ў розных краінах, у ліку якіх і Беларусь. Для дасьледчыкаў гісторыі Полацкай зямлі безумоўна каштоўнымі зьяўляюцца працы "Тры дакумэнты ХV стагодзьдзя датычныя Полацкай зямлі", "Гальшка Слушчанка", "Справаздача Віцебскага губарнатара аб паўстаньні ў Інфлянтах у 1863 г.", "Станіслаў Давойна, ваявода полацкі" і нарэшце "Полацкія выгнаньнікі (1563-1580)". Зь ненадрукаванай, але захаванай спадчыны цікаўнымі ёсьць: "Нарыс гісторыі Літвы да 1865 году", "Дзёньнікі Альжбэты з Рудамінаў Пакаш (1804-1867)", "Уладыслаў IV (1632-1648)" [35, c.11].
Ушаноўваючы памяць выдатнага архівіста, Торуньская філія Таварыства Польскіх архівістаў ад 2007 году штогод ладзіць конкурс дыплёмных працаў з галіны архівістыкі імя Р.Мяніцкага. Вартым і карысным для нас было б выдаць невялікі зборнік ягоных працаў па гісторыі Полацкай зямлі. Сталася б гэта данінаю павагі калі не адзінаму, дык пэўна найбуйнейшаму дасьледчыку гісторыі Полацкага краю ў міжваенным часе.
Бібліяграфія:
1. Uruski, S.; Kosiński, A.; Włodarski, A. Rodzina, herbarz szlachty polskiej opracowany przez Seweryna hrabiego Uruskiego; przy współudziale Adama Amilkara Kosińskiego; wykończóny i uzupełniony przez Aleksandra Włodarskiego / S. Uruski; A. Kosiński; A. Włodarski. - Warszawa, 1994. - T. XVI. - Cz. 1.
2. Лаппо, И. И. Полоцкая ревизiя 1552 года / И. И. Лаппо. - Москва, 1905.
3. Śliwowska, Wiktoria. Zesłańcy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej połowie XIX wieku: Słownik biograficzny / Wiktoria Śliwowska. - Warszawa, 1998.
4. Памятная книжка Витебской губернии на 1878 год / сост. А.М. Сементовский. - Витебск, 1878.
5. Bahdanowicz, Iryna. Rękopismienne zbiory Wincentego Mienickiego w Białoruskim Państwowym Archiwum-Muzeum Literatury i Sztuki / Iryna Bahdanowicz // Białostocczyzna. - Białystok. 1998. - Nr. 4.
6. Mienicki, Harald. Mienicki Wincenty h. Lew z Muru / Harald Mienicki // Ziemianie polscy XX wieku: słownik biograficzny. - Warszawa, 2000. - Cz. 5.
7. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / red. F. Sulimierski, B. Chlebowski, W. Walewski. - Warszawa, 1881. - T. II.
8. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / red. F. Sulimierski, B. Chlebowski, W. Walewski. - Warszawa, 1883. - T. IV.
9. Krasiński, Zygmunt (1812-1859). Listy do Augusta Cieszkowskiego, Edwarda Jaroszyńskiego, Bronisława Trentowskiego / Zygmunt Krasiński. / oprac. Zbigniew Sudolski. - Warszawa, 1988. - T. 2.
10. Gozdawa, Marek. Szkoły w woj. połockiem w XVIII w. po pierwszym Kraju rozbiorze / Marek Gozdawa // Kwartalnik Litewski. - Petersburg, 1910. - T. 2.
11. Z Pamiętnika szkoły OO. Dominikanów w Uszaczu. Podał M. K. // Kwartalnik historyczny. - Lwów, 1903. - T. XVII.
12. Wołyniak. Wiadomości o dominikanach prowincyi Litewskiej / Wołyniak. - Kraków, 1917. - Cz.І.
13. Miscellanea historico-archivistica. - Warszawa, 1997. - T. IX.
14. Siemaszko, Zbigniew Sebastian. Zaplecze i młodość: XV wiek-17 wrzesień 1939 r. / Zbigniew S. Siemaszko. - Londyn, 2000.
15. Dziczkaniec, Józef. Bohaterowie Ziemi Lidzkiej. S.p. kapitan Piotr Mienicki / Józef Dziczkaniec // Ziemia Lidzka. - Lida, maj 1936. - Nr. 2.
16. Wejtko, Władysław. Samoobrona Litwy i Białorusi: szkic historyczny / Władysław Wejtko. - Wilno, 1930.
17. W hołdzie poległym // Nowiny: żołnierska gazeta ścienna. - Warszawa, 1939. - 1. II. 1939. - Nr. 9.
18. Davies, Norman. Boże igrzysko: historia Polski. Od roku 1795 / Norman Davies. - Kraków, 1991. - T. 2.
19. Dziczkaniec, Józef. Ostatnia bitwa kapitana Mienickiego ze wschodnim najeźdźcą / Józef Dziczkaniec // Ziemia Lidzka. - Lida, maj 1936. - Nr. 2.
20. Łoza, Stanisław. Czy wiesz kto to jest? / Stanisław Łoza. - Warszawa, 1938.
21. Dziczkaniec, Józef. Samoobrona Ziemi Lidzkiej / Józef Dziczkaniec. - Warszawa, 1992.
22. Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie. Skład Uniwersytetu w roku akademickim 1923/24. - Wilno, 1924.
23. Trzebiński, Stanisław. Wydział Lekarski U.S.B. w latach 1919-1929 / Stanisław Trzebiński // Księga Pamiątkowa Uniwersytetu Wileńskiego. - Wilno, 1929. - T. II.
24. Program V-go Zebrania Dorocznego P[olskiego] T[owarzystwa] D[ermatologicznego] w dniach 5 i 6 czerwca 1927 roku w Wilnie. - Wilno, 1927.
25. Wykaz imienny docentów według stanu z dnia 31 grudnia 1937 r. - Warszawa, 1938.
26. Korab-Żebryk, Roman. Biała Księga w obronie Armii Krajowej na Wileńszczyźnie / Roman Korab-Żebryk. - Lublin, 1991.
27. Laskarys, Kazimierz. Wilno Engramem Jest Moim. - Рэжым доступу http://www.jedrusie.org/laskarys/2_03.htm.
28. Piechnik, Ludwik; Puchowski, Kazimierz. Z dziejów Almae Matris Vilnensis / Ludwik Piechnik; Kazimierz Puchowski. - Kraków, 1996.
29. Chęciński, Tadeusz. Profesor dr med. Marian Mienicki (1890-1966) / Tadeusz Chęciński // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1966. - T. 53. - Nr. 4.
30. Lutowiecki, Jerzy. Mienicki Marian (1890-1966) dermatolog wileński, profesor Uniwersytetu Łódzkiego / Jerzy Lutowiecki // Polski słownik biograficzny. - Wrocław, 1975. - T. XX.
31. Ryszard Mienicki // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego w Toruniu. - Toruń, 1956. - T. 7.
32. Posiedzenie naukowe z dnia 17. II. 1948 r. // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego w Toruniu. - Toruń, 1949. - T. 1.
33. Codex Diplomaticus et Commemorationum Masoviae Generalis. - Warszawa, 1919. - T. I.
34. Tomczak, Andrzej. Ryszard Mienicki, pierwszy kierownik Katedry Archiwistyki i Nauk Pomocniczych Historii na Uniwersytecie Toruńskim (1886 - 1956) / Andrzej Tomczak // Archeion. - Warszawa, 1972. - T. LVII.
35. Ryszewski, Bohdan. Spuścizna rękopiśmienna Profesora Ryszarda Mienickiego w zbiorach Biblioteki Uniwersyteckiej w Toruniu / Bohdan Ryszewski // Studia o działalności i zbiorach Biblioteki Uniwersytetu Mikołaja Kopernika. - Toruń, 1991. - Cz. VI.
36. Zarys historji wojennej 76-go Lidzkiego pulku piechoty. - Warszawa, 1930.
37. Kolbuszewski, Kazimierz; Oko, Jan. Wydział humanistyczny U.S.B. w latach 1919-1929 / Kazimierz Kolbuszewski; Jan Oko // Księga Pamiątkowa Uniwersytetu Wileńskiego. - Wilno, 1929. - T. II.
38. Żytkowicz, Leonid. Ryszard Mienicki / Leonid Żytkowicz // Zapiski historyczne. - Toruń, 1956. - T. XXII.
39. Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie. - Wilno, 1936.
40. Spis członków Polskiego Towarzystwa Historycznego z końcem roku 1938 oraz zapisanych na rok 1939 // Kwartalnik historyczny. - Lwów, 1939. - T. LIII. - Z. 2.
41. Przegląd Biblioteczny. - Kraków, 1929. - Z.1.
42. Łowmiański, Henryk; Kosman, Marceli. Prusy-Litwa-Krzyżacy / Henryk Łowmiański; Marceli Kosman. - Warszawa, 1989.
43. Wróblewska, Elwira. Spuścizny rękopiśmienne w Bibliotece Uniwersyteckiej w Toruniu / Elwira Wróblewska // Zeszyty Naukowe UMK w Toruniu. Nauki Humanistyczno-Społeczne. Nauka o książce IV. - Toruń, 1966. - Z. XVIII.
44. Alma Mater Vilnensis. - London, 1949. - T. 1.
45. Górski, Karol. Polska nauka historyczna - problemy odbudowy / Karol Górski // Kwartalnik historyczny. - Warszawa, 1979 - T. LXXXVI. - Z. 3.
46. Kto otrzymał maturę w Kielcach? // Dziennik Powszechny. - Radom-Kielce, 1945. - 9 sierpnia. - Nr. 85.
47. Wojtowicz, Jerzy. Moi nauczyciele akademiccy - garść wspomnień historyka: studenta i pracownika naukowego UMK / Jerzy Wojtowicz // Uniwersytet Mikołaja Kopernika: wspomnienia pracowników. - Toruń, 1995. - T. II.
48. Archiwista polski. - Toruń, 2001. - Nr. 1.
49. Hejnosz, Wojciech. Ryszard Mienicki 28.VII.1886 - 29.I.1956 / Wojciech Hejnosz // Archeion. - Warszawa, 1957. - T. XXVII.
50. Aftanazy, Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie / Roman Aftanazy. - Wrocław, 1991. - T. 1.
Друкаваная спадчына Вінцэнта Мяніцкага:
1. Mienicki, W. Wykopalisko w Mosarzu w koncu XVIII stulecia / W. Mienicki // Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne. - Kraków, 1892. - Nr. 1 i 2. - S. 285-289.
2. Mienicki, W. Wspomnienie pośmiertne o A. Siemiętowskim / W. Mienicki // Kraj. - Petersburg, 1893. - Nr. 9. - S.13.
3. Mienicki, W. Krótka wiadomość o najdawniejszej rewizyi województwa Połockiego / W. Mienicki // Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne. - Kraków, 1894. - Nr. 1 і 2. - S. 152-155.
4. Mienicki, W. Kamienie dżwińskie czyli księcia Borysa / W. Mienicki // Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne. - Kraków, 1896. - Nr. 1. - S. 20-25.
Друкаваная спадчына Мар'яна Мяніцкага:
1. Mienicki, M.; Wąsowski, T. Wpływ promieni Roentgena na krzepliwość krwi i formułę leukocytową w świetle własnych spostrzeżeń / M. Mienicki; T. Wąsowski // Polska gazeta lekarska. - Kraków, 1925.
2. Mienicki, M. Przypadek słoniowatości nabytej powiek / M. Mienicki // Polska gazeta lekarska. - Kraków, 1925.
3. Mienicki, M. Przyczynek do leczenia wilka pospolitego angiolymphą / M. Mienicki // Polska gazeta lekarska. - Kraków, 1925.
4. Mienicki, M. O zastosowaniu jontoforezy w dermatologji / M. Mienicki // Pamiętnik Wileńskiego Towarzystwa Lekarskiego. - Wilno, 1926.
5. Mienicki, M.; A. Mańkowski. Próby leczenia kiły preparatem arseno-bismutowym "Bias" / M. Mienicki; Mańkowski A. // Polska gazeta lekarska. - Kraków, 1926.
6. Mienicki, M. Leczenie wilka pospolitego diatermo - koagulacją / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1926. - T. 21.
7. Mienicki, M. Pityriasis lichenoides chronica (Parapsoriasis Brocq avec atrophie cutanee) / M. Mienicki // Acta dermato-venereologica. - Stockholm, 1926. - T. 7.
8. Mienicki, M. Diatermo-koagulacja w dermatologji / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1927.
9. Mienicki, M.; Abramowicz, J. L'influence de la ponction lombaire sur la pression artérielle rétinienne chez les malades syphilitiques / M. Mienicki; J. Abramowicz // Archives d'ophtalmologie. - Chicago, 1927. - T. 44. - Nr. 9. - S. 566-573.
10. Mienicki, M. Postępujący samoistny zanik skóry / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1928.
11. Mienicki, M. Stosowanie kollargolu wzgl. korgolu w przebiegu rzeżączki męskiej / M. Mienicki // Polska gazeta lekarska. - Kraków, 1928.
12. Mienicki, M. Ziarninak grzybiasty (mycosis fungoides) / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1929.
13. Mienicki, M.; Ryll-Nardzewski, Cz. Reaktionen bei Psoriasis-Kranken in Verbindung mit der Fieberbehandlung / M. Mienicki; Cz. Ryll-Nardzewski // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1932. - T. 27. - S. 143-175.
14. Mienicki, M. Recherches sur la coagulation du sang des malades syphilitiques avec considération du taux de calcium dans le sérum et des groupes sanguins / M. Mienicki // Acta dermato-venereologica. - Stockholm, 1933. - T. 13. - S. 63.
15. Mienicki, M.; Ryll-Nardzewski, Cz. Les reactions chez les psoriasiques par rapport a la pyrotherapie / M. Mienicki; Cz. Ryll-Nardzewski // Acta dermato-venereologica. - Stockholm, 1933. - T. 14. - S.137-164.
16. Mienicki, M.; Ryll-Nardzewski, Cz. Bemerkungen liber Psoriasis ais Allergiezustand. / M. Mienicki; Cz. Ryll-Nardzewski // Dermatologische Wochenschrift. - Leipzig, 1933. - T. 97. - S. 1685-1688.
17. Mienicki, M.; Ryll-Nardzewski, Cz. O łuszczycy wywołanej. Dalsze studjum nad łuszczycą jako stanem alergicznym / M. Mienicki; Cz. Ryll-Nardzewski // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1933. - T. 28. - S. 527-535.
18. Mienicki, M. An Attempt to Increase the Curative Effect of a Salt-Free Diet on Lupus Vulgaris / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1934. - T. 29. - S. 346.
19. Mienicki, M. Multiple Gangrene of the Skin in an Adult / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1934. - T. 29. - S. 459.
20. Mienicki, M.; Ryll-Nardzewski, Cz. Du psoriasis provoqué / M. Mienicki; Cz. Ryll-Nardzewski // Annales de dermatologie et de syphiligraphie. - Paris, 1934. - T. 5. - S. 499-508.
21. Mienicki, M.; Ryll-Nardzewski, Cz. Przypadek sporotrychozy skóry i błony śluzowej jamy ustnej / M. Mienicki; Cz. Ryll-Nardzewski // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1937. - T. 32. - S. 62-69.
22. Mienicki, M. Grzybica madurska. Potówki / M. Mienicki // Choroby zakaźne. Podręcznik dla lekarzy. - Warszawa, 1937. - T. 1. - S.441-444.
23. Mienicki, M. De l'effet de l'autosérum introduit par voie intradermique sur le psoriasis / M. Mienicki // Annales de dermatologie et de syphiligraphie. - Paris, 1939. - T. 10. - S. 1054-1063.
24. Mienicki, M. Zaburzenia troficzne w przebiegu łuszczycy / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1955. - T. 5(3). - S. 219-223.
25. Mienicki, M.; Kossakowska-Kośmińska, H. Leczenie bliznowców w świetle własnych doświadczeń klinicznych / M. Mienicki; H. Kossakowska-Kośmińska // Polski tygodnik lekarski. - Warszawa, 1956. - T. 22. - S. 972-977.
26. Mienicki, M.; Panusz, H. Próby wykrycia swoistego działania autosurowicy w przebiegu łuszczycy w oparciu o elektroforetyczne oznaczanie frakcji białkowych / M. Mienicki; H. Panusz // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1956. - T. 6(5). - S. 407-418.
27. Mienicki, M.; Kossakowska-Kośmińska, H. Remarks on cases of keloid & scleroderma / M. Mienicki; H. Kossakowska-Kośmińska // Annales de dermatologie et de syphiligraphie. - Paris, 1957. - T.84(2). - S. 159-164.
28. Mienicki, M.; Kossakowska-Kośmińska, H. Keloide und Sklerodermie / M. Mienicki; H. Kossakowska-Kośmińska // Dermatologische Wochenschrift. - Leipzig, 1958. - T. 137. - S. 159.
29. Mienicki, M.; Kossakowska, H. Remarques sur des problèmes d'étiologie et de thérapeutique des Chéloïdes / M. Mienicki; H. Kossakowska // La Presse Médicale. - Paris, 1959. - 28 janv. - Nr. 5. - S. 176-179.
30. Mienicki, M.; Kossakowska, H. On therapeutic problems in scleroderma / M. Mienicki; H. Kossakowska // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1961. - T. 48. - S. 267-272.
31. Mienicki, M. Professor Dr. Czeslaw Ryll-Nardzewski (1893-1961) / M. Mienicki // Przegląd Dermatologiczny. - Warszawa, 1962. - T. 49. - S. 307-312.
32. Mienicki, M.; Kossakowska, H. Recherches sur le taux de la vitamine K et plus particulierement 1'influence therapeutique exercee par celle-ci dans le traitement de cheloides / M. Mienicki; H. Kossakowska // Annales de dermatologie et de syphiligraphie. - Paris, 1963. - T. 90. - S. 389-392.
Друкаваная спадчына Рышарда Мяніцкага:
1. Rumbold z Połocka. Rafał Korsak: metropolita Rusi (ur. 1601 r. † 1642 r.) / Rumbold z Połocka // Przegląd Historyczny. - Warszawa, 1906. - T. III. - Z. 3. - S. 351-373; 1907. - T. IV. - Z. 1. - S. 37-61.
2. Mienicki, R. Utrata Smolenska w roku 1654 i sprawa Obuchowicza / R. Mienicki // Kwartalnik Litewski. - Petersburg, 1910. - T. 4. - S. 41-66.
3. Mienicki, R. Ostatnie lata Hieronima Radziejowskiego / R. Mienicki // Przegląd Historyczny. - Warszawa, 1911. - T. XIII. - Z. 1. - S. 24-56; Z. 2. - S. 181-202; Z. 3. - S. 315-346.
4. Rumbold z Połocka. Zdrowie Władysława IV / Rumbold z Połocka // Przegląd Historyczny. - Warszawa, 1911. - T. XIII. - Z. 1. - S. 1-23; Z. 2. - S. 167-180; Z. 3. - S. 301-314.
5. Mienicki, R. Stanisław Radziejowski wojewoda łęczycki / R. Mienicki. - Warszawa, 1911. - 29 s.
6. Mienicki, R. Halszka Słuszczanka / R. Mienicki // Litwa i Ruś. - Wilno, 1912. - T. IV. - Z. I. - S. 3-18; T. IV. - Z. II. - S. 96-105.
7. Mienicki, R. Pierwszy zatarg Jerzego Lubomirskiego z Janem Kazimierzem (1651) / R. Mienicki // Z okolic Dźwiny. - Wilno, 1912. - S. 144-153.
8. Mienicki, R. Ze stosunku Trentowskiego z Krasińskim / R. Mienicki // Kurier Warszawski. - Warszawa, 1912. - Nr. 214.
9. Mienicki, R. Aleksander Jabłonowski (1829-1913) / R. Mienicki // Przegląd Narodowy. - Warszawa, 1913. - T. XII. - S. 356-366.
10. Mienicki, R. Poglądy polityczne w dziejopisarstwie polskiem XVII w. / R. Mienicki // Przegląd Historyczny. - Warszawa, 1913. - T. XVI. - Z. 1. - S. 35-66; Z. 2. - S. 164-186; Z. 3. - S. 257-293.
11. Mienicki, R. Z pzeszłości wojewodztwa połockiego / R. Mienicki // Ziemia. - Warszawa, 1913. - 15 marca. - Nr. 11. - S. 162-164; 29 marca. - Nr. 13. - S. 195-198.
12. Połocki, Rumbold. Z dziejów starostwa Dzisnieńskiego / Rumbold Połocki // Litwa i Ruś. - Wilno, 1913. - Z. X-XII. - S. 114-134.
13. Mienicki, R. Samoobrona wileńska / R. Mienicki // Wilno Wyzwolone. - Wilno, 1920. - 10 października.
14. Mienicki, R. Kartka z dziejów samoobrony wileńskiej. (5 stycznia 1920 r.) / R. Mienicki. - Wilno, 1923.
15. Mienicki, R. Archiwum Akt Dawnych w Wilnie w okresie od 1795 do 1922 roku: Rys historyczny / R. Mienicki. - Warszawa, 1923. - 146 s.
16. Mienicki, R. Sprawozdanie witebskiego gubernatora o powstaniu w Inflantach w r. 1863 / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1924. - Z. 5-6. - S. 234-246.
17. Mienicki, R. Wileńska Komisja Archeograficzna (1864-1915) / R. Mienicki. - Wilno, 1925. - 222 s.
18. Mienicki, R. Powstanie w Radoszkowiczach w r. 1831 / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1925/26. - Z. 9. - S. 104-145.
19. Mienicki, R. Notatka o zaginionem archiwum Jaroszyńskich w Kunie / R. Mienicki // Archeion. - Warszawa, 1927. - T.I. - S. 215-219.
20. Mienicki, R. Zamach na kaplicę i obraz / R. Mienicki // Żródla Mocy. - Wilno, 1927. - Z. II. - S. 73-75.
21. Mienicki, R. Diarjusz Walnej Rady Warszawskiej z roku 1710 / R. Mienicki. - Wilno, 1928. - 432 s.
22. Mienicki R. Jan Piotr Dworzecki-Bohdanowicz, korektor drukarni Uniwersytetu Wileńskiego, zapomniany heraldyk (1773-1840 r.) / R. Mienicki // Księga pamiątkowa ku uczczeniu CCCL rocznicy założenia i X wskrzeszenia Uniwersytetu Wileńskiego. - Wilno, 1929. - T. I: Z dziejów dawnego Uniwersytetu. - S. 297-312.
23. Mienicki R. Pierwsze dziesięciolecie Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie / R. Mienicki // Księga pamiątkowa ku uczczeniu CCCL rocznicy założenia i X wskrzeszenia Uniwersytetu Wileńskiego. - Wilno, 1929. - T. II: Dziesięciolecie 1919-29. - S. 116-158.
24. Mienicki R. "Беларускі архіў". Т 2. (ХV-ХVІ), Менск, 1928. Recenzja / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1930. - Z. 1-2. - S. 365-370.
25. Mienicki, R. Trzy dokumenty z wieku XV dotyczące ziemi połockiej / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1930. - Z. 3-4. - S. 893-904.
26. Mienicki R. Dąbrowszczycy i ich dzieje / R. Mienicki // Słowo. - Wilno, 1930. - Nr. 259.
27. Mienicki R. Wilno w polskim wysiłku zbrojnym / R. Mienicki // Wilno i ziemia wileńska. Zarys monograficzny. T. I. - Wilno, 1930. - S. 31-42.
28. Mienicki, R. Wyzyskanie wileńskich akt władz centralnych litewskich / R. Mienicki // Pamiętnik V Powszechnego Zjazdu Historyków Polskich w Warszawie 28 listopada do 4 grudnia 1930 r. Referaty. - Lwów, 1930. - S. 231-240.
29. Mienicki, R. Bibljoteka Archiwum Panstwowego / R. Mienicki // Bibljoteki Wileńskie / red. A. Łysakowski. - Wilno, 1932. - S. 159-163.
30. Mienicki, R. Egzulanci Połoccy (1563-1580 r.) (Karta z dziejów ziemi połockiej) / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1933/34. - R. IX. - S. 33-128.
31. Mienicki, R. Bazanow Dymitr (ur. 1838); Benet Jerzy; Berdowski Adolf (ur. 1822); Berg Władysław; Biegański Jan Kazimierz; Biegański Piotr Kazimierz / R. Mienicki // Polski słownik biograficzny. - Kraków, 1935. - T. I.
32. Mienicki, R. Ziemia Nowogródzka w dobie porozbiorowej: 1793-1915 / R. Mienicki. - Wilno, 1935. - 79 s.
33. Mienicki, R. Archiwa Wielkiego Księstwa Litewskiego / R. Mienicki // Pamiętnik VI Powszechnego Zjazdu Historyków Polskich w Wilnie 17-20 września 1935 r. Referaty. - Lwów, 1935. - S. 403-413.
34. Mienicki, R. Przegląd badań nad dziejami Litwy 1569-1696 / R. Mienicki // Pamiętnik VI Powszechnego Zjazdu Historyków Polskich w Wilnie 17-20 września 1935 r. Referaty. - Lwów, 1935. - S. 26-36.
35. Mienicki, R. "Granica polsko-moskiewska wedle pokoju polanowskiego (wytyczona w latach 1634-1648)", Godziszewski Władysław, Kraków, 1934. Recenzja / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1935. - R. X. - S. 419-422.
36. Mienicki, R. Bieńkowski Jan (1837-1863); Białłozor Jerzy (zm. 1665); Białłozor Kazimierz (zm. 1644); Białłozor Krzysztof (zm. 1687); Białłozor Stanisław; Bitis Adam (1836-1884); Bohdanowicz Paulin Ksawery (1842-1863) / R. Mienicki // Polski słownik biograficzny. - Kraków, 1936. - T. II.
37. Mienicki, R. "Krestjanskoje dwiżenje w Biełorussii XVI i XVII w. ", W. K. Szczerbakow, Trudy Istoriczeskoj Komissii Akadiemii Nauk S.S.S.R., Istoriczeskij Sbornik, 4, Moskwa-Leningrad 1935. Recenzja / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1936. - R. XI. - S. 518-521.
38. Mienicki, R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1936. - R. XI. - S. 303-342.
39. Mienicki, R. "Russland zwischen zwei Dynastien (1598-1612) eine Untersuchung über die Krise in der obersten Gewalt", Hedwig Fleischhacker, Wiedeń, 1933. Recenzja / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1936. - R. XI. - S. 521-524.
40. Mienicki, R. Wacław Sobieski (ur. 26.X.1872 r. - zm. 3.IV.1935 r.). Nekrolog / R. Mienicki // Ateneum Wileńskie. - Wilno, 1936. - R. XI. - S. 881-892.
41. Mienicki, R. Archiwum Murawjewskie w Wilnie (r. 1898 - 1901 - 1936) / R. Mienicki. - Warszawa, 1937. - 85 s.
42. Mienicki, R. Archiwum państwowe w Wilnie / R. Mienicki // Wilno i ziemia wileńska. Zarys monograficzny. T. II. - Wilno, 1937. - S. 126-130.
43. Mienicki, R. Jerzy Karol Chodkiewicz / R. Mienicki // Polski słownik biograficzny. - Kraków, 1937. - T. III.
44. Mienicki, R. Otto Hedemann (ur.29. IV.1887 - zm.16. V.1937). Nekrolog / R. Mienicki // Atheneum Wileńskie. - Wilno, 1937. - R. XII. - S. 700-705.
45. Mienicki, R. Stanisław Dowojno wojewoda połocki / R. Mienicki // Atheneum Wileńskie. - Wilno, 1937. - R. XII. - S. 404-482.
46. Mienicki, R. Uniwersytet Wileński / R. Mienicki // Wilno i ziemia wileńska. Zarys monograficzny. - Wilno, 1937. - T.II. - S. 11-41.
47. Mienicki, R. Ciapiński Wasil (Bazyli) / R. Mienicki // Polski słownik biograficzny. - Kraków, 1938. - T. IV.
48. Mienicki, R. "Dzieje Polski Nowożytnej", T. I (1506-1648), T. II (1648-1795), Władysław Konopczyński. Recenzja / R. Mienicki // Atheneum Wileńskie. - Wilno, 1938. - Z. 2. - S. 294-296.
49. Mienicki, R. Oddział majora Dąbrowskiego / R. Mienicki // Słowo. - Wilno, 1938. - Nr. 341.
50. Mienicki, R. Zeznania i zobowiązania uczestników powstania r. 1830-31 na Litwie w świetle akt sledczych / R. Mienicki. - Wilno, 1938. - 16 s.
51. Janowski, Ludwik. Słownik bio-bibliograficzny dawnego Uniwersytetu Wileńskiego, wydany pod kierunkiem Ryszarda Mienickiego / Ludwik Janowski. - Wilno, 1939. - 527 s.
52. Mienicki, R. Archiwum akt dawnych w Witebsku (Centralne Archiwum Witebskie). 1852-1903 / R. Mienicki. - Warszawa, 1939. - 107 s.
53. Mienicki, R. Księga Batoriańska (Zbiór dokumentów ku uczczeniu 350-letniej rocznicy zgonu króla Stefana Batorego, wydany na 20-lecie wskrzeszenia Wszechnicy Wileńskiej) / R. Mienicki. - Wilno, 1939. - 53 s.
54. Mienicki, R. Leontyna Iwaszewska. Wspomnienie pośmiertne / R. Mienicki // Słowo. - Wilno, 1939. - Nr. 5.
55. Mienicki, R. Uniwersał z roku 1688 dla Karaimów trockich / R. Mienicki // Myśl Karaimska (1937-1938). - Wilno, 1939. - Z. 12. - S. 20-21.
56. Mienicki, R. Dorohostajski Mikołaj h. Leliwa; Dowojno Stanisław, starosta merecki, lekarz Zygmunta Augusta / R. Mienicki // Polski słownik biograficzny. - Kraków, 1939-1946. - T. V.
57. Mienicki, R. Ehrenkreutz Stefan / R. Mienicki // Polski słownik biograficzny. - Kraków, 1948. - T. VI.
58. Mienicki, R. "Histoire de Suède", R. Svanström, C. F. Palmstierna, Paryż 1947. Recenzja / R. Mienicki // Zapiski Towarzystwa Naukowego w Toruniu. - Toruń, 1949. - T. XV. - Z. 1-2. - S. 191-194.
59. Mienicki R. "Piotr Kostka biskup chełmiński", Tadeusz Glemma, Toruń 1949. Recenzja / R. Mienicki // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego w Toruniu. - Toruń, 1949. - T. 1. - S. 92-93.
60. Mienicki, R. "Polska a Prusy i Brandenburgia za Władysława IV", Władysław Czapliński, Wrocław, 1947. Recenzja / R. Mienicki // Roczniki Historyczne. - Poznań, 1949, - T. XVIII. - S. 430-434.
61. Mienicki, R. "Rationes" hetmana Krzysztofa Radziwiłła z r. 1635 / R. Mienicki // Zapiski Towarzystwa Naukowego w Toruniu. - Toruń, 1949. - T. XV. - Z. 1-2. - S. 187-190.
62. Mienicki, R. "Znajomość Wschodu w dawnej Polsce do XVIII wieku", Bohdan Baranowski, Łódź, 1950. Recenzja // Zapiski Towarzystwa Naukowego w Toruniu. - Toruń, 1951. - T. XVII. - Z. 1-2. - S. 97-103.
63. Mienicki R. Inwentarze dóbr biskupstwa chełmińskiego (1646-1676) / R. Mienicki. - Toruń; Warszawa, 1955. - 182 s.
64. Mienicki R. Inwentarze dóbr biskupstwa chełmińskiego (1723-1747) / R. Mienicki. - Toruń; Warszawa, 1956. - 278 s.
65. Mienicki R. Inwentarze dóbr biskupstwa chełmińskiego z r. 1759 / R. Mienicki. - Toruń; Łódź, 1959. - 420 s.
Недрукаваная спадчына Рышарда Мяніцкага:
1. Mienicki, R. Generał Karol Stahl i jego pamiętniki (1816-1868) // Biblioteka Uniwersytetu M. Kopernika. Dział rękopisów. - Toruń. - Rkps. 947/1-2, 948.
2. Mienicki, R. Pamiętnik Elżbiety z Rudominów Pakoszowej (1804-1867) // Biblioteka Uniwersytetu M. Kopernika. Dział rękopisów. - Toruń. - Rkps. 951.
3. Mienicki, R. Sprawa pruska w Polsce w latach 1632-1648 // Biblioteka Uniwersytetu M. Kopernika. Dział rękopisów. - Toruń. - Rkps. 952.
4. Mienicki, R. Władysław IV (1632-1648) // Biblioteka Uniwersytetu Mikołaja Kopernika. Dział rękopisów. - Toruń. - Rkps. 945.
5. Mienicki, R. Zarys dziejów Litwy do 1865 r. // Biblioteka Uniwersytetu M. Kopernika. Dział rękopisów. - Toruń. - Rkps. 951.
6. Mienicki, R. Ze stosunków dworu polskiego z Gdańskiem 1645 r. // Biblioteka Uniwersytetu M. Kopernika. Dział rękopisów. - Toruń. - Rkps. 952.