Папярэдняя старонка: Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына

Рака ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў 


Аўтар: Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына,
Дадана: 24-04-2012,
Крыніца: Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына. Рака ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 14 /рэдкал.: В.П. Рагойша (старш) [і інш.]; пад нав. рэд. В.В. Прыемка, Т.А. Марозавай. - Мінск : РІВШ, 2018. - 286 с. - С. 28-41.

Спампаваць




У міфалогіі рака з’яўляецца элементам ландшафтнага коду светабудовы і выступае ў якасці стрыжня, які пранізвае верхні, сярэдні і ніжні свет. Яна сімвалізуе дарогу, рух, шлях, які вядзе ў Іншасвет і звязвае жывых з памерлымі. Рачной вадзе прыпісваецца ажыўляльная сіла (жывая вада, здаровая, моцная, хуткая). У паэтычных тэкстах рака называецца карміцелькай, маці. З водамі рэк звязана шанаванне ніжняга свету, царства памерлых і яго багоў, асабліва Вялеса (Воласа). У чарадзейных казках кінутыя героямі рэчы (ручнік, пояс, стужка) ператвараюцца ў рэкі, якія выратоўваюць ад пагоні. Міфічная Вогненная Рака, што аддзяляе свет жывых ад іншасвету – перашкода, якую пераадольвае душа памерлага. А малочныя рэкі з кісельнымі берагамі, рэкі з мёду і віна – сімвал матэрыяльнага дастатку, бестурботнага жыцця і багацця. Разам з тым, Птушыны Шлях на нябёсах уяўляецца дарогай на той свет і асацыіруецца з ракою, якая аддзяляе свет жывых ад свету памерлых. Яна можа асэнсоўвацца і як падземная, і як горная...

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX