Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Бона Сфорца і Кацярына Медычы 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 28-09-2016,
Крыніца: Дзярновіч Алег. Бона Сфорца і Кацярына Медычы: 'чорная легенда' італьянцаў у Еўропе XVI стагоддзя // Беларускі гістарычны часопіс. 2011, № 11. С. 13—21 (іл.: 1, 2, 3 с. вокладкі).

Спампаваць




Сучасныя даследчыкі гісторыі культуры i спецыялісты па семіотыцы мяркуюць, што дыскрэдытаванае паняцце "культурны ўплыў" варта замяніць тэрмінам "культурны дыялог", паколькі ў шырокай гістарычнай перспектыве ўзаемадзеянне культур заўсёды дыялагічнае. Пасля першых этапаў падобнага дыялогу з папераменнай актыўнасцю таго, хто перадае, i таго, хто прымае, чужое робіцца сваім, паддаецца трансфармацыі i часта каранным чынам мяняе сваё аблічча. Дыялог культур суправаджаецца паступовым нарастанием непрыхільнасці да таго, хто культурна дамінуе, i ў выніку наступае этап вострай барацьбы за духоўную незалежнасць. Адбываецца бунт перыферыі супраць цэнтра культурнага арэалу. Гэта не раз назіралася ў гісторыі у розныя часы i у розных краінах.
Недзе на перыферыі культурнага дыялогу таксама ўзнікаюць "чорныя легенды" - ўстойлівыя адмоўныя стэрэатыпы, якія пашыраюцца на цэлыя культуры i народы. Уяўленні многіх еўрапейцаў XVI ст. пра італьянцаў i асобных прадстаўнікоў гэтага народа добра ілюструюць механізмы функцыянавання "чорных легенд". I гэта пры тым, што Італія эпохі Рэнесансу займала выключнае месца ў Еўропе ...

Артыкул PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX