З першага перыяду існавання Рыгі як гораду, з пачатку ХІІІ ст., у ёй функцыянавала, спачатку на правах экстэрытарыяльнасці, асобная калонія купцоў з Беларускага Падзвіння і Смаленска, вядомае як Рускі двор. Як рэлігійнае, так і сацыяльнае жыццё Рускага двара аб'ядноўвалася вакол царквы Св. Міколы, названай так у гонар патрона купецтва. Рускі двор Рыгі як квартал кампактнага рассялення беларускіх купцоў, якія мелі ў Рызе асобны статус, спыніў сваё існаванне ў другой палове XVI ст. - у выніку Інфлянцкай вайны і далучэння Рыгі да Рэчы Паспалітай.
Артыкул у PDF