Анатацыя:
Важным уяўляецца параўнанне прынцыпаў дзейнасці Канцылярыі ВКЛ і Кароны канцылярыі, адпаведна – прынцыпаў вядзення Метрыкі ВКЛ і Кароны Метрыкі. Гаворка ідзе аб дзяржавах, якія знаходзіліся ў уніі і на працягу XV—XVI стст. часцей за ўсё мелі супольнага манарха. Пры падобным супастаўленні Метрыка ВКЛ выглядае сапраўдным феноменам. Гэта выявілася ў устойлівай традыцыі стварэнні картулярыяў, у моўнай спецыфіцы, а таксама ў тым, што Метрыка была ў ВКЛ у значнай ступені атрыбутам дзяржаўнасці. Ці былі гэтыя спецыфічныя рысы заканамернымі? Адказы трэба шукаць у самой палітыка-дзяржаўнай прыродзе Вялікага Княства Літоўскага як поліэтнічная і поліканфесійнай краіны. Унутраная неадналітасць ВКЛ і тэндэнцыя да яе пераадолення паўплывалі на асаблівую ролю функцыянавання прававых норм і кадыфікацыі права ў ВКЛ, што выявілася, у тым ліку, у рэгулярным вядзенні Метрыкі і стварэнні такіх помнікаў права, як Статуты.
Як падаецца, вось гэта розніца паміж канцылярыямі – розніца ў дзяржаўнай традыцыі, прынцыпах справаводства і фармавання складу, – паўплывалі як раз на фармаванне пэўнага скепсісу “караняжаў” (жыхароў Кароны Польскай) на канцылярыю ВКЛ. Гэта быў скепсіс адносна іншага, няхай блізкага, але адрознага.
Артыкул у PDF