Касцёл у гістарычным мястэчку Вішнева з'яўляецца адным з адметных сакральных аб'ектаў эпохі Барока. Мястэчка Вішнева (Вішнеў) было часткаю гістарычнага Ашмянскага павету 1566-1920 гг. Існуе ўжо цэлая традыцыя гістарычна-архітэктурных, мастацтвазнаўчых і мастацкіх апісанняў гэтага помніка. Між тым, па-ранейшаму ў літаратуры цыркулююць некаторыя стэрэатыпныя звесткі пра раннюю гісторыю Вішнеўскай парафіі. У першай частцы артыкула зроблена сістэматызацыя і ўдакладнне звестак па гісторыі Вішнеўскай парафіі і Вішнеўскага касцёлу ў XV-XVII стст., у тым ліку адносна даты іх заснавання.
Артыкул у PDF