Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Археалагічныя даследаванні Юравай гары ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў 2021 годзе 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 07-02-2024,
Крыніца: Дзярновіч А. I. Археалагічныя даследаванні Юравай гары ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў 2021 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Вып. 33. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – С. 188—197.

Спампаваць




Юрава (Юравая) гара – ландшафтны аб'ект, які з'яўляецца самай высокай кропкай у наваколлях Крэўскага замка (255 м.). У ходзе археалагічных даследаванняў 2011-2012 гг. былі выяўлены рэшткі каменнага падмурка неглыбокага залажэння кампактнай пабудовы, размешчанай на Юравай гары. Даследаванні 2021 г. пацвердзілі папярэднія высновы і дазволілі ўдакладніць параметры меркаванай пабудовы. Выяўленыя артэфакты адносяцца да двух храналагічных перыядаў: XIV-XV стст. і XVII-XVIII стст. Акрамя таго, як увесь ландшафт Крэва, так і Юравай гары зведалі значныя змены падчас Першай сусветнай вайны.

Абрысы знойдзенага падмурка даюць падставы для рэканструкцыі. Гэта мог быць прастакутны (верагодна, квадратны ў плане) цэнтральны драўляны будынак памерам каля 4 х 4 м. Можна меркаваць, што на Юравай гары ў XIV—XV стст. знаходзілася драўляная вартавая вежа, якая выконвала сігнальную функцыю для Крэўскага замка. Пры гэтым верхні ўзровень Княжай вежы (данжона Крэўскага замка) знаходзіўся ніжэй за Юравую гару.


Archaeological excavations of the Jurava Hill in Krevo (Smarhoń district) in 2021
Jurava Hill (Jurava Hara) is a landscape object, which is the highest point in the vicinity of the Kreva Castle (255 m). Archaeological excavations in 2011—2012 revealed the remains of the stone foundation of a compact shallow building. Excavations in 2021 confirmed previous findings and clarified the parameters of the proposed construction. The artifacts found belong to two chronological periods: 14th – 15th c. and 17th – 18th c. In addition, both the entire landscape of Kreva and Jurava Hill underwent significant changes during the First World War.

It can be assumed that in the 14th and 15th centuries there was a wooden watchtower on Jurava Hill, which served as a signal function for the Kreva Castle. At the same time, the upper level of the Prince's Tower (the dungeon of Kreva Castle) was below Jurava Hill.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX