Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Загінуць на берагах Нёмана: 'Чалавек з Сент-Біс' і праблема ідэнтыфікацыі сярэднявечных пахаванняў 


Аўтар: Дзярновіч А. І.,
Дадана: 13-04-2025,
Крыніца: Дзярновіч А.І. Загінуць на берагах Нёмана: 'Чалавек з Сент-Біс' і праблема ідэнтыфікацыі сярэднявечных пахаванняў // Актуальныя вопросы антропологии. Сборник научных трудов. Вып. 20. Минск: Беларуская навука, 2025. С. 92—107.

Спампаваць




У артыкуле апісаны прыклад комплекснага міждысцыплінарнага даследавання, падчас якога была праведзена паспяховая ідэнтыфікацыя двух асоб з сярэднявечнага пахавання ў прыяраце Сент-Біс (графства Камбрыя, Анг-лія) - барона Энтані дэ Люсі і яго сястры Мод. У 1981 г. у крыпце былога бенедыктынскага манастыра былі знойдзены два пахаванні - добра захаванае цела мужчыны ў свінцовым саркафагу і шкілетаваныя парэшткі жанчыны. Вызначэнне асоб пахаваных стала магчымым дзякуючы правядзенню археалагічных, генеалагічных, геральдычных і мастацтвазнаўчых даследаванняў артэфактаў з прыярата Сент-Біс, а таксама дзякуючы комплекснаму антрапалагічнаму аналізу чалавечых астанкаў. Мэтай артыкула з’яўляецца аналіз выкарыстаных метадаў з улікам звестак наратыўных крыніц па гісторыі Вялі-кага Княства Літоўскага. Падчас антрапалагічнага даследавання, акрамя кла-січных метадаў, выкарыстоўваліся таксама біягеахімічны (ізатопны) і радые-вугляродны аналізы. Канчатковае вызначэнне асобы, абставінаў смерці і пахавання стала магчымым дзякуючы аналізу пісьмовых дакументальных крыніц Англіі і наратыўных помнікаў ордэнскага летапісання. Наяўнасць гістарычных звестак дазваляе сцвярджаць, што ў сярэдзіне XIV ст. прадстаўнікі арыстакратыі і дваранства Англіі рэгулярна ўдзельнічалі ў паходах Тэўтонскага ордэна на паўночна-заходнія землі Вялікага Княства Літоўскага. У 1367-1368 гг. у склад такой экспедыцыі ўваходзіла група прадстаўнікоў эліты графства Камбрыя. Прамыя і ўскосныя крыніцы сведчаць аб тым, што барон Энтані дэ Люсі быў не толькі адным з удзельнікаў, але і арганізатарам гэтай экспедыцыі.

Ключавыя словы: экспансія Тэўтонскага ордэна, англійская эліта, Вялікае Княства Літоўскае, архітэктурна-археалагічныя даследаванні, ізатопны аналіз, радыевугляродны аналіз.

A. DZIARNOVICH
T0 PERISH ON THE BANKS OF THE NIOMAN (MEMEL) RIVER: ‘THE ST BEES MAN’ AND THE PROBLEM OF IDENTIFYING MEDIEVAL BURIALS

The article describes an example of a complex interdisciplinary study that successfully identified two individuals from a medieval burial in St Bees Priory (Cumbria, England) - Baron Anthony de Lucy and his sister Maud. In 1981, two burials were discovered in the crypt of a former Benedictine monastery - the well-preserved body of a man in a lead sarcophagus and the skeletonised remains of a woman. The identification of the buried persons was made possible through archaeological, genealogical, heraldic and art history studies of artefacts from St Bees Priory, as well as through a comprehensive anthropological study of the human remains. The aim of the article is to analyse the methods used, taking into account the information from narrative sources on the history of the Grand Duchy of Lithuania. In the course of anthropological research, in addition to classical methods, biogeochemical (isotopic) and radiocarbon analyses were also used. The final establishment of the identity, circumstances of death and burial became possible thanks to the analysis of written documentary sources of England and narrative monuments of the Order's chronicle. The availability of historical data allows us to assert that in the middle of the 14th century representatives of the aristocracy and nobility of England regularly participated in the campaigns of the Teutonic Order to the north-western lands of the Grand Duchy of Lithuania. In 1367–1368 such an expedition included a group of representatives of the elite of the county of Cambria. Direct and indirect sources testify that Baron Anthony de Lucy was not only one of the participants but also the organiser of this expedition.

Keywords: expansion of the Teutonic Order; English elite; Grand Duchy of Lithuania; architectural and archaeological research; isotope analysis; radiocarbon analysis.

Артыкул ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX