Папярэдняя старонка: Рэха мінуўшчыны

Культурная спадчына 


Дадана: 26-02-2012,
Крыніца: Рэха мінуўшчыны, Мінск, 2011.

Спампаваць




ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ІАГАНА КРЫШТАВА ГЛАЎБІЦА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

НЕМАТЕРИАЛЬНОЕ КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ


КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

УДК 726:27 - 523.4(476)

Т.П. Варабей
(Мінск, БДУ)

ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ІАГАНА КРЫШТАВА ГЛАЎБІЦА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Северная война причинила большие разрушения городам Беларуси, многие произведения архитектуры были уничтожены. После войны начался бурный процесс строительства храмов, огромную роль в котором сыграл Иоганн Криштоф Глаубиц. Личность Глаубица признана исключительной в формировании архитектуры ВКЛ XVIII в. Введенные им тенденции помогли сформироваться «виленскому барокко». Мастер проявлял творческую толерантность: он откликался на предложения всех основных религиозных конфессий ВКЛ.

Другая трэць XVIII ст. стала складаным часам для паўночна-ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага, якія панеслі найбольшыя страты падчас Паўночнай вайны 1700 - 1729 гг. Таму нядзіўна, што ў гэты перыяд тут назіраецца актывізацыя будаўніцтва і сюды едуць найперш са сталіцы княства - Вільні - архітэктары высокага ўзроўню. Сярод іх адным з найбольш запатрабаваных стаў Іаган Крыштаф Глаўбіц (1700 - 1767), які ў гэты час актыўна рэалізаваў праекты рэканструкцыі пацярпелых ад пажару будынкаў Вільні. У яшчэ адным буйным культурна-рэлігійным цэнтры княства Літоўскага - Полацку - найбольш магутным заказчыкам выступіў уніяцкі ордэн базыльянаў. Менавіта выдатны дзеяч ордэна, архіепіскап полацкі і пазней мітрапаліт кіеўскі Фларыян Грабніцкі, які шмат зрабіў для пашырэння уніі, фундаваў шэраг храмаў на паўночна-ўсходніх абшарах Беларусі, аўтарства якіх на сённяшні дзень варта прыпісваць І.К. Глаўбіцу.

Так, можна лічыць, што Глаўбіцам быў распрацаваны і ажыццёўлены праект барочнага аблічча Сафійскага сабора ў Полацку (іл. 1), які ў канцы XVI ст. перайшоў да уніятаў і падчас Паўночнай вайны быў разбураны выбухам [1, с. 51]. Гэта пацвярджаецца і высокім мастацкім узроўнем, і стылістычнай блізасцю да віленскіх касцёлаў Св. Кацярыны і Узнясення Дзевы Марыі. Акрамя таго, дакладна вядома, што па заказе архіепіскапа Грабніцкага І.К. Глаўбіц выканаў праект мітрапаліцкай рэзідэнцыі ў в. Струнь непадалёку ад Полацка. На працягу 1738 - 1750 гг., паралельна з аднаўленнем касцёла Св. Янаў у Вільні, на месцы зруйнаванай святыні быў узведзены новы велічны храм, які, па сутнасці, першы з сакральных пабудоў Вялікага Княства цалкам увасобіў стылістычныя і эстэтычныя прынцыпы віленскага барока. Як уніяцкі храм Сафійскі сабор пераарыентаваны алтаром на поўнач, пры гэтым даўжыня старажытнай царквы вызначыла шырыню новай трохнефавай аднаапсіднай базілікі з двухвежавым фасадам-нартэксам. Сіметрычна ўсходнім алтарным апсідам праваслаўнага храма ХІ ст. была ўзведзена заходняя група апсід, якія разам атрымалі барочнае завяршэнне ў выглядзе самкнутых купалоў са светлавымі ліхтарамі (іл. 2).

Мастацкі акцэнт тут зроблены на аб'ёмна-прасторавай структуры галоўнага фасада з дзвюма тэлескапічнымі пяціяруснымі вежамі. Тры верхнія скразныя ярусы рэзка скарачаюцца ўгору па памерах, што стварае моцную аптычную перспектыву. Тарцы даху цэнтральнага нефа з двух бакоў закрываюць фігурныя атыкавыя франтоны. У аздабленні выкарыстаны звязкі пілястраў, валюты з «грабеньчыкамі», дэкаратыўныя вазоны-пінаклі, фігурныя нішы і пластычны ляпны дэкор. Архітэктурным чляненням храма ўласціва неакрэсленасць, яны шматразова дубліруюцца, разрываюцца, ствараючы тонкую гульню святла і ценю. Лініі карнізаў плаўна, хвалепадобна выгінаюцца. Контуры верхніх ярусаў вежаў і франтонаў ствараюць на фоне неба вытанчаны карункавы малюнак.

Храм быў асвечаны ў 1750 г., але афармленне яго ўнутранай прасторы працягвалася ажно да 1765 г. Прасторавыя ячэйкі перакрыты крыжастымі скляпеннямі і падзелены ў цэнтральным нефе адзінкавымі магутнымі падпружнымі аркамі, у астатніх частках - падвойнымі. У інтэр'еры складаная прафіліроўка слупоў і ордэрны дэкор утвараюць характэрную «цякучую» прастору. Бакавыя апсіды раскрыты ўнутр шырокімі арачнымі праёмамі. Найбольш важную эстэтычную і сакральную нагрузку ў інтэр'еры мусіла несці мураваная алтарная перагародка - кампрамісны варыянт паміж праваслаўным іканастасам у сэнсе функцыянальнага прызначэння і з пункту гледжання кампазіцыі і архітэктонікі - прысценным алтаром каталіцкага храма. Яна мае шматпланавую прасторава разгорнутую трох'ярусную будову з рытмічным спалучэннем ордэрных элементаў, а таксама аздоблена ляпнымі пазалочанымі гірляндамі, картушамі, капітэлямі і завершана барэльефнай кампазіцыяй «Тройца Новазапаветная» [2, с. 20]. Тое, што старажытны падмурак і рэшткі сцен былі ўключаны ў новую кампазіцыю храма, не толькі выратавала былую ўніяцкую святыню ад перабудовы ў сярэдзіне ХІХ ст., але ўзбудзіла неверагодны навуковы інтарэс і паспрыяла далейшаму вывучэнню і рэстаўрацыі будынка.

У ходзе будаўнічай кампаніі мітрапаліта Грабніцкага быў узведзены ў 1756 - 1764 гг. і мураваны кляштар ордэна базыльянаў у в. Беразвечча (зараз у межах г. Глыбокае Віцебскай вобл.), цэнтральная пабудова якога - царква Св. Пятра і Паўла (іл. 3) - можа лічыцца адным з найвыдатнейшых дасягненняў архітэктуры віленскага барока. Пакуль не знойдзена дакументальнае пацвярджэнне таго, што гэты помнік створаны Глаўбіцам, аднак даследчыкі бачаць у гэтым помніку працяг і развіццё барочных традыцый Полацкай Сафіі, улічваючы і высокія мастацкія якасці пабудовы.

Гэтая царква ўяўляла сабою трохнефавую базіліку з трансептам і дзвюхвежавым галоўным фасадам (іл. 4). Пры агульнай традыцыйнасці структуры архітэктурны вобраз збудавання смелы і наватарскі: шырокі цэнтральны неф з паўкруглым алтарным завяршэннем пасярэдзіне перасякаецца роўным з ім па вышыні трансептам з таксама закругленымі тарцамі. У беразвецкай царкве план у верхнім сячэнні (без алтарнай часткі) адпавядаў форме роўнаканцовага грэчаскага крыжа, чым падкрэслівалася сувязь з праваслаўнай традыцыяй.

Перакрыжаваныя двухсхільныя дахі над цэнтральным нефам і трансептам на закругленых тарцах завяршаліся выпуклымі франтонамі з пластычным трохпялёсткавым абрысам, якія нагадвалі дыядэму. Фігурны барочны франтон на тарцы цэнтральнага нефа, процілеглым галоўнаму фасаду, упершыню ўжыты Глаўбіцам у Сафійскім саборы, але там ён быў плоскі і аддзяляў больш нізкую алтарную апсіду. У беразвецкай царкве тры франтоны-«дыядэмы» вянчаюць кожны сваю частку і, як карона, будынак у цэлым, адпаведна важнаму прынцыпу барока - падпарадкаванню частак цэламу.

Галоўны паўднёвы фасад беразвецкай царквы быў вырашаны як хвалістая, струменістая, шматпланавая тэатральная куліса, што закрывала ад гледача агульную тэктоніку храма. Канструкцыйна структура фасада адпавядала плоскаму нартэксу, па шырыні роўнаму чацверыкам вежаў, сіметрычна размешчаных па баках. Надзвычайная маляўнічасць фасада, тонкая гульня святла і ценю на яго паверхні дасягалася даволі простымі, матэматычна разлічанымі сродкамі. Дэкаратыўныя вертыкальныя элементы - калоны і аб'ёмныя пілястры - разам з адпаведнымі гарызантальнымі часткамі ордэра - п'едэсталамі і антаблементамі - былі разгорнуты восямі пад вуглом 45 градусаў да рэальнай канструкцыйнай плоскасці фасада, што і надавала яму ілюзорную прасторавую выпукла-ўвагнутую будову. Групоўка вертыкальных элементаў падпарадкавалася строгай люстэркавай сіметрыі.

Трох'ярусныя вежы, што ўзбагачалі сілуэт будынка, мелі тэлескапічную структуру. Надзвычайная ўвага нададзена вытанчанаму малюнку франтонаў, завяршэнням вежаў, валют, капітэляў. Тут упершыню ўжыты на фасадзе ажурныя абрысы праёмаў, якія раней сустракаюцца толькі ў інтэр'еры Сафійскага сабора. Зусім маленькія бакавыя нефы кампазіцыйна падпарадкоўваліся кароткаму, але шырокаму цэнтральнаму нефу, які завяршаўся мураванай алтарнай перагародкай. Яна складалася з двух ярусаў дынамічна згрупаваных калон, злучаных раскрапаваным антаблементам. Прастора алтара ў глыбіні вялікіх скразных праёмаў паміж калонамі здавалася бясконцай і бяздоннай. Скульптурная пластычнасць архітэктуры храма спалучалася з канструкцыйнай логікай, дасканалым выкарыстаннем прыёмаў аптычнай карэкціроўкі мастацкага вобраза.

Не меншае значэнне храмаваму будаўніцтву надавалі і каталіцкія манаскія ордэны. Узвядзенне і аздабленне шэрагу касцёлаў на Беларусі дакладна можна прыпісаць Глаўбіцу на аснове архіўных матэрыялаў. Унікальным помнікам, да якога архітэктар меў дачыненне, з'яўляецца касцёл Св. Яна Хрысціцеля ў в. Сталовічы (цяпер царква Успення Прасвятой Багародзіцы, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), які адзіны ў Вялікім Княстве Літоўскім належаў ордэну кавалераў мальтыйскіх, ці іанітаў (іл. 5). Будаўніцтва гэтага храма было распачата ў 1740 г. архітэктарам Іосіфам Фантанам ІІІ, які заклаў трохнефавую базіліку без трансепта з дзвюхвежавым фасадам і прамавугольным алтарным завяршэннем цэнтральнага нефа (іл. 6), да якога прылягае капліца XVII ст. [3, с. 27]. Верагодна, Фантана распрацаваў і сячэнне апорных слупоў базілікі, якія нагадваюць у плане латарынгскі крыж і, як і арытмічна згрупаваныя падпружныя аркі, нясуць у прасторы нераўнамерны, пульсуючы крок. І.К. Глаўбіц працягнуў будоўлю ў 1743 - 1746 гг. найперш як праектант узнёслага дэкаратыўнага аздаблення і складанай архітэктанічнай алтарнай кампазіцыі ва ўнутранай прасторы храма. На жаль, цяжка вызначыць сярод гэтых творцаў аўтара цікавага вырашэння галоўнага дзвюхвежавага фасада, які ўвасобіў эстэтыку віленскага барока. Вуглы шмат'ярусных вежаў узмоцнены звязкамі слаістых пілястраў, а ў ніжнім ярусе - невялікімі сіметрычнымі бакавымі вежамі накшталт контрфорсаў, якія надаюць кампазіцыі фасада пэўную пірамідальнасць. Акрамя таго, першапачаткова гарызантальныя ярусы фасада, вылучаныя за кошт моцных крапаваных антаблементаў на ўзроўні карнізаў бакавых і цэнтральнага нефаў, завяршаліся тэлескапічнымі ажурнымі вежамі і фігурным франтонам. Гэта страчана пры перабудове храма пад праваслаўную царкву ў 1863 - 1864 гг. [4, с. 219].

Адзін з вядучых даследчыкаў творчасці Глаўбіца С. Лоранц прыпісвае архітэктару фундаментальную перабудову касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі кляштара кармелітаў у г. Мсціслаў (Магілёўская вобл.) у 1746 - 1750 гг. (іл. 7), пры гэтым бралася ва ўвагу стылістычная блізкасць да храмаў у Полацку і Забелах-Валынцах [5, с. 395]. Храм уяўляе сабой мураваную шасцістоўпную базіліку з дзвюхвежавым фасадам і пяціграннай апсідай, да якой далучана двухпавярховая сакрысція. Галоўны фасад фланкіраваны трох'яруснымі чатырохграннымі вежамі з паўсферычнымі купаламі і завершаны фігурным франтонам паміж імі. Магутныя сцены падзелены лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апярэзаны карнізам [6, с. 396].

У 1749 г. абат кляштара яшчэ аднаго каталіцкага ордэна - дамініканцаў - у фальварку Забелы каля в. Валынцы Полацкага ваяводства (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.) запрасіў Іагана Крыштафа Глаўбіца для праектавання мураванага касцёла Св. Юрыя (іл. 8). З Глаўбіцам супрацоўнічаў архітэктар-дамініканец Л. Грыневіч, які прымаў удзел ва ўнутраным аздабленні. Будаўніцтвам кіраваў мясцовы майстар Лаўбе, які заклаў касцёл у 1749 г. У выніку быў узведзены аднанефавы храм, накрыты высокім клінаватым дахам з фігурнымі франтонамі-«дыядэмамі» на абодвух тарцах: на галоўным фасадзе і над больш нізкай алтарнай апсідай. Пры гэтым вышынная пласціна дзвюхвежавага фасада выходзіла за межы нефа на шырыню чацверыкоў вежаў. Незалежная ад агульнай архітэктонікі храма структура галоўнага фасада, рытм яго вертыкальных і гарызантальных чляненняў, тэлескапічная будова вежавых ярусаў, малюнак абрысаў франтонаў, праёмаў, валютаў з «грабеньчыкамі», дэкаратыўных вазонаў, а таксама рафінаваная пластыка ўваходнага прытвора выяўляюцца ў дадзеным будынку як характэрныя рысы творчага почырку архітэктара Глаўбіца. У 1756 г. касцёл быў асвячоны, але ўзвядзенне дзвюх вежаў-званіц працягвалася яшчэ 10 гадоў. У 1759 - 1766 гг. віленскімі майстрамі было ажыццёўлена дэкаратыўнае аздабленне касцёла ў стылі ракако, пастаўлены алтары. Будынак кляштара часткова захаваўся да нашых дзён, аднак касцёл Св. Юрыя, пашкоджаны яшчэ ў часы Вялікай Айчыннай вайны, быў зруйнаваны ў канцы 40-х гг.

На працягу 1759 - 1764 гг. паводле праекта Іагана Крыштафа Глаўбіца стваралася багатае афармленне інтэр'еру касцёла бернардзінак у Слоніме. Тут Глаўбіц выступіў як аўтар агульнага мастацка-архітэктурнага вырашэння ўнутранай прасторы храма, а будаўніцтва алтароў, амбона, канфесіянала (спавядальні) асноўныя работы па ляпной дэкарыроўцы і скульптуры выканаў Іаган Хедэль, з якім Глаўбіц некалі сумесна працаваў над перабудовай віленскага касцёла Св. Янаў. У працэсе афармлення перад майстрамі стаяла нялёгкая задача - упрыгожыць будынак, які ўзнік у XVIІ ст., бо трэба было захаваць раннебарочную прасторавую структуру, і ўсё ж арганізаваць інтэр'ер у адпаведнасці з густамі XVIІІ ст. Устаноўкай багата аздобленых алтароў Глаўбіц і Хедэль здолелі выявіць парадак, узаемасувязь прасторавых частак інтэр'еру.

Асноўны аб'ём храма, абмежаваны апсідай з усходу і хорамі з захаду, складаецца з дзвюх ячэек і ўяўляе сабой адкрыты зальны неф, які праз падпружную арку злучаны з прасторай алтара. Дзякуючы ўдаламу кампазіцыйнаму размяшчэнню алтароў, апсіда, напалову меншая за зальны неф, успрымаецца як роўная яму. Аб'ёму храма была нададзена паваротная і люстэркавая сіметрыя, што робіць магчымым ілюзіяністычнае ўспрыманне алтарнай і зальнай частак, правага і левага бакоў і стварае адзіны кругавы рытм аздаблення інтэр'еру.

Усяго ў храме былі створаны пяць алтароў, а таксама амбон і спавядальня. Галоўны алтар знаходзіцца ў цэнтры прэзбітэрыя, зліваецца з ім па дузе выкружкі і консе скляпення. Ён мае двух'ярусную канструкцыю. Першы ярус аддзелены ад другога раскрапаваным карнізам, які нагадвае бягучую хвалю і трымае на сабе фігуркі анёлаў, якія сядзяць на валютах; карніз трымаюць дзве калоны карынфскага ордэра. У інтэркалумніях знаходзяцца скульптуры Св. Банавентуры і Св. Францыска. Прапарцыянальнае дзяленне на ўзроўні, разгортванне руху фігур па планах надаюць маляўнічасць і манументальнасць агульнай кампазіцыі галоўнага алтара. Чатыры бакавыя алтары падобны адзін да аднаго: яны маюць высокі цокаль, адзін ярус і завяршэнне ў аблямоўцы валют, на якіх размешчаны сядзячыя анёлы. На алтарах Маці Боскай Шкаплернай і Іакіма і Ганны ёсць скульптура, на астатніх яна адсутнічае [7, с. 59]. Маштабна невялікія скульптуры стаяць на кансолях за калонамі, што візуальна закругляе вуглы алтара. Па-барочнаму эфектная скульптура задае той маштабны модуль, які аб'ядноўвае архітэктурныя формы алтароў і іх дэкарыроўку.

Інтэр'ер слонімскага касцёла стаў узорам цэласнага па мастацкай задуме і выкананні твора, прасторавая структура якога акцэнтуецца за кошт расстаўленых у асноўных вуглах крыжападобнага плана алтароў. У распрацоўцы элементаў аздаблення Глаўбіц прытрымліваўся барочных прынцыпаў пабудовы формы, перадачы руху, прасторава-тэатральных эфектаў. У той жа час у матэматычна вывераны барочны інтэр'ер уключаны лёгкія S-падобныя завіткі дэкору амбона і спавядальні - элементы ракако.

Адзначыўся Глаўбіц і ў праваслаўным храмавым будаўніцтве, прыкладам якога выступае Спаса-Праабражэнская царква ў Магілёве (іл. 9), зруйнаваная ў савецкі час [8, с. 229]. Мураваны храм на месцы святыні XV ст. будаваўся ў 1740 - 1754 гг. пры епіскапах Валчанскіх, аднак не быў завершаны. Вядомы па нататках ігумена як «немец» Глоб, Іаган Крыштаф Глаўбіц кіраваў будоўляй у 1755 - 1762 гг. пры архіепіскапе Георгіі Каніскім, які разгарнуў у Магілёве шырокую праграму праваслаўнага будаўніцтва. Верагодна, па праекце Глаўбіца ўзводзіліся архіерэйскі дом і семінарыя.

Верны сваёй стылістычнай скіраванасці, Глаўбіц падышоў да стварэння новай кампазіцыі храма з улікам традыцый і запатрабаванняў праваслаўнай канфесіі. Так, Спаскі сабор меў нетрадыцыйную для праваслаўя трохнефавую, і ўсё ж не базілікальную, крыжова-купальную кампазіцыю з планам у выглядзе выцягнутага лацінскага крыжа і дзвюхвежавым фасадам (іл. 10). Усе нефы былі роўныя па вышыні і накрытыя агульным двухсхільным дахам, таму будынак выглядаў як аднанефавы. Трансепт не адпавядаў па шырыні падкупальнаму квадрату, як звычайна, а плоскімі рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі двухсхільных дахаў распасціраўся ўздоўж алтарнай часткі да невялікай паўкруглай апсіды, што візуальна парушала канструкцыйную логіку збудавання і ўзмацняла яго экспрэсію [9, с. 150].

У вырашэнні вянчаючых мас адчувалася неадпаведнасць першапачатковай задуме, абумоўленая двума этапамі будаўніцтва. Высокі дах прарэзваў моцна выцягнуты светлавы барабан, завершаны паўсферычным купалам, асветленым люкарнамі і ліхтарыкам з цыбулепадобнай галоўкай наверсе. Такія ж галоўкі мелі вытанчаныя ажурныя вежачкі абапал барабана па дыяганалях падкупальнага квадрата, у выніку чаго стваралася пяцігалоўе, кананічнае для рускага праваслаўя, якое несла і значную дэкаратыўную нагрузку.

Асноўнае значэнне было нададзена галоўнаму фасаду, утворанаму дзвюма шмат'яруснымі вежамі. Ніжні ярус адпавядаў па вышыні нефам, а верхнія чацверыкі вежаў, паміж якімі размяшчаўся карункавы атыкавы франтон, тэлескапічна скарачаліся па памерах. Тут рысы віленскага барока ў пластычнай распрацоўцы фасада выявіліся таксама ў вертыкалізме прапорцый пілястраў і прасценкаў.

Арганізацыя інтэр'еру Спаскай царквы вызначалася надзвычайнай дынамікай, нетрадыцыйнай для праваслаўных храмаў. Прасторава дамінаваў падобны да свецкай залы цэнтральны неф дзякуючы роўным з ім па вышыні вузкім бакавым нефам і невялікаму сячэнню апорных слупоў, раскрапаваных слаістымі пілястрамі. Чатырох'яруснае асвятленне падкупальнай прасторы ўражвала багаццем святлоценевых эфектаў. Дэкаратыўнаму аздабленню інтэр'еру былі ўласцівы рысы ракако: храм ўпрыгожвалі драўляныя пасярэбраныя двух'ярусны іканастас, амбон, ківоты, пакрытыя пазалочанай накладной разьбой, а таксама абразы магілёўскіх майстроў.

Такім чынам, архітэктурныя праекты, ажыццёўленыя Іаганам Крыштафам Глаўбіцам па-за Вільняй, на ўздыме храмабудаўніцтва задавольвалі запыты розных канфесій. Найбольш яскрава гэта ілюструюць уніяцкія храмы ў Полацку і Беразвеччы, дзе архітэктар не толькі яскрава ўвасобіў прынцыпы віленскага барока, але і здолеў перадаць сувязь са старадаўняй праваслаўнай традыцыяй. Важныя кананічныя моманты былі перададзены ў архітэктуры праваслаўнай Спаскай царквы ў Магілёве. Каталіцкія храмы ў Забелах і Мсціславе вызначыліся падабенствам да віленскіх, а слонімскі касцёл дае прыклад ілюзіяністычнай познебарочнага інтэр'еру з рысамі ракако. Так ці інакш, гэтыя пабудовы сталі асновай для пераймання і далейшага зацвярджэння віленскага барока як вядучага стылю ў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.

Johann Christoph Glaubitz is generally considered to be the most prominent Baroque architect in the lands of the former Grand Duchy of Lithuania. He is credited for developing distinct Lithuanian school of Baroque architecture, known as Vilnian Baroque. Glaubitz works are often associated with the cityscape of the Old Town of Vilnius, but he also created much on the territory of Belarus. His Belarusian works can be described as further development of the Vilnian Baroque.


Спіс крыніц і літаратуры

1. Lietuvos architektūros istorija = History of Lithuanian Architecture: 4 t. monografija/ Architekturos ir enciklopedijų leidykla, 1994 - T. 2: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. Vidurio / redkol. A. Jankevičienė (Red. Koleg. Pirm.) ir kt. - 1994. - 592 p.: iliustr. - С. 50 - 52.

2. Полацкі Сафійскі сабор / аўтар тэксту Т.А. Джумантаева, фота А.П. Дрыбаса, Дз.М. Раманюка, Э.Я. Цецярэўскага. - Мінск: УП «Выдавецтва «Беларусь», 2005.

3. Габрусь, Т.В. Стваральнікі віленскага барока / Т.В. Габрусь // Наша вера. - 2001. - № 4 (18).

4. Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. - Мінск: Ураджай, 2001. - 287 с.: іл. - С. 219 - 220.

5. Lorentz, S. Architekt koscioła w Berezweczu (w związku z artykułem Piotra Bohdzewicza) / S. Lorentz // Biuletyn historii sztuki. - Warszawa, 1984. - № 4. - S. 395.

6. Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі. - Мінск: Бел. энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. - 488 с.: іл. - С. 396 - 397.

7. Гаршкавоз, В.Д. Інтэр'ер слонімскага храма бернардзінак - помнік віленскага барока / В.Д. Гаршкавоз // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Новыя даслед.: зб. арт. / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. С.В. Марцэлеў. - Мінск: Навука і тэхніка, 1989. - 204 с. - С. 59 - 60.

8. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 2: Другая палова XVІ - канец XVІІІ ст. / рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. тома Я.М. Сахута. - Мінск: Навука і тэхніка, 1988. - 384 с.

9. Габрусь, Т. В. Стылістычныя аспекты архітэктуры віленскага барока / Т.В. Габрусь // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. - Мінск: Беларуская навука, 1998. - 304 с.: 129 іл.

Навуковы кіраўнік - Н.Я. Трыфанава , кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

Дадатак 1

Іл. 1. Сафійскі сабор у Полацку.1738 - 1750 гг. Галоўны фасад, radzima.org. Іл. 2. Сафійскі сабор у Полацку.1738 - 1750 гг. План. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. - Мн.: Ураджай, 2001. - 287 с.: іл. С.177. Іл. 3. Царква Св. Пятра і Паўла ў в. Беразвечча манастыра базыльянаў. 1756 - 1764 гг. Галоўны фасад. Фота 30-х гг. ХХ ст., radzima.org.



































Іл. 4. Царква Св. Пятра і Паўла ў в. Беразвечча манастыра базыльянаў.1756 - 1764 гг. Бакавы фасад. Фота 30-х гг. ХХ ст., radzima.org. Іл. 5. Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (царква Успення Прасвятой Багародзіцы) ордэна іанітаў у в. Сталовічы.1743 - 1746 гг. Галоўны фасад., radzima.org. Іл. 6. Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (царква Успення Прасвятой Багародзіцы) ордэна іанітаў у в. Сталовічы.1743 - 1746 гг. План. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. - Мн.: Ураджай, 2001. - 287 с.: іл. С. 220.



































Іл. 7.  Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі кляштара кармелітаў у Мсціславе 1746 - 1750 гг. Галоўны фасад. Сучасны выгляд., radzima.org. Іл. 8. Касцёл Св. Юрыя кляштара дамініканцаў у Забелах. 1749 - 1756 гг. Агульны выгляд. Літаграфія Н. Орды., i.io.ua. Іл. 9. Спаса-Праабражэнская царква ў Магілёве.1755 - 1762 гг. Агульны выгляд. Фота пач. ХХ ст., radzima.org. Іл. 10. Спаса-Праабражэнская царква ў Магілёве.1755 - 1762 гг. Галоўны і бакавы фасады.,  Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. - Мн.: Ураджай, 2001. - 287 с.: іл. С.202.








































УДК 008

М.А. Лойко
(Минск, БГУ)

НЕМАТЕРИАЛЬНОЕ КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ

В статье рассматривается определение понятия «нематериальное культурное наследие», данное в Международной конвенции ЮНЕСКО об охране нематериального культурного наследия 2003 года. Конвенция предполагает ведение двух списков: Репрезентативного списка и Списка нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране. В статье проанализированы критерии для включения объектов в оба списка, а также сами списки по количеству включенных объектов по годам, по странам. Рассмотрен объект, представляющий Республику Беларусь в Списке нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране обрядом «Колядные Цари», который проводится в деревне Семежево Копыльского района Минской области. Доказано, что данный объект соответствует всем критериям для включения в Список нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране.

В октябре 2003 года на 32-й сессии Генеральной конференции ЮНЕСКО в Париже была принята Международная конвенция об охране нематериального культурного наследия. Республика Беларусь ратифицировала Конвенцию в числе первых десяти государств. Конвенция вступила в действие 20 апреля 2006 года через 3 месяца после сдачи 30-й ратификационной грамоты. Согласно Конвенции, «нематериальное культурное наследие» означает обычаи, формы представления и выражения, знания и навыки, а также связанные с ними инструменты, предметы, артефакты и культурные пространства, признанные сообществами, группами и, в некоторых случаях, отдельными лицами в качестве части их культурного наследия. Такое нематериальное культурное наследие, передаваемое от поколения к поколению, постоянно воссоздается сообществами и группами в зависимости от окружающей их среды, их взаимодействия с природой и их истории и формирует у них чувство самобытности и преемственности, содействуя тем самым уважению культурного разнообразия и творчеству человека.

Нематериальное культурное наследие проявляется, в частности, в следующих областях:

· устные традиции и формы выражения, включая язык в качестве носителя нематериального культурного наследия (например, свистящий язык острова Гомера на Канарских островах);

· исполнительские искусства (например, грузинское полифоническое пение);

· обычаи, обряды, празднества (например, фестиваль лодок-драконов в Китае);

· знания и обычаи, относящиеся к природе и вселенной (например, ритуалы, верования и практика целительства племени кальявая в Андах);

· знания и навыки, связанные с традиционными ремеслами (например, изготовление лубяных тканей в Уганде) [1, ст. 2].

Целями Конвенции являются охрана нематериального культурного наследия; уважение нематериального культурного наследия соответствующих сообществ, групп и отдельных лиц; привлечение внимания на местном, национальном и международном уровнях к важности нематериального культурного наследия и его взаимное признание; международное сотрудничество и помощь [1, ст. 1].

Конвенция предусматривает создание Межправительственного комитета по охране нематериального культурного наследия, который по предложению соответствующих государств-участников составляет, обновляет и публикует Репрезентативный список нематериального культурного наследия и Список нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране.

Важное место в составлении списков и работе Конвенции в целом играют критерии для внесения элементов нематериального культурного наследия в Списки. Было выработано два пакета критериев: для Репрезентативного списка и Списка нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране. Критерии были приняты на первой внеочередной сессии Межправительственного комитета по охране нематериального культурного наследия в Чэнду (Китай) в мае 2007 года [2].

Для внесения элемента нематериального наследия в Репрезентативный список в документах на номинацию от государства-участника (государств-участников) требуется продемонстрировать, что элемент, предложенный для включения в Репрезентативный список, соответствует всем перечисленным критериям.

1. Данный элемент является нематериальным культурным наследием, как это определяется в статье 2 Конвенции.

2. Включение данного элемента будет способствовать обеспечению наглядности, пониманию значимости нематериального культурного наследия и диалога, отражая тем самым культурное разнообразие во всем мире и подтверждая творчество человека.

3. Разрабатываются меры по охране, которые могут обеспечить сохранность и повышение роли данного элемента.

4. Данный элемент включен с возможно более широким участием заинтересованных сообществ, групп или, в некоторых случаях, отдельных лиц и с их свободного, предварительного и информированного согласия.

5. Данный элемент включается в список нематериального культурного наследия, имеющегося на территории подавшего (подавших) заявку государства-участника (государств-участников) [2].

1. а) Данный элемент нуждается в срочной охране, т.к. его существование находится под угрозой, несмотря на усилия заинтересованных сообществ, групп или, в некоторых случаях, отдельных лиц и государства-участника (государств-участников). (или) б) Данный элемент нуждается в чрезвычайно срочной охране, т.к. подвергается серьезной опасности и без немедленной охраны может не уцелеть.

2. Разрабатываются меры по охране, которые могут позволить заинтересованным сообществам, группам или, в некоторых случаях, отдельным лицам продолжать практически использовать и передавать данный элемент.

3. Данный элемент включен в заявку при возможно более широком участии заинтересованных сообществ, групп или, в некоторых случаях, отдельных лиц, а также с их свободного, предварительного и информированного согласия.

4. Данный элемент включен в список нематериального культурного наследия, имеющегося на территории подавшего (их) заявку государства-участника (государств-участников).

5. В случаях чрезвычайной срочности с заинтересованным(ми) государством-участником (государствами-участниками) проведены консультации относительно включения данного элемента в Список НКН, нуждающегося в срочной охране [2].

Два пакета критериев имеют большое сходство. В соответствии с 1-м критерием - общим для обоих списков - элемент, номинированный на включение, должен удовлетворять определению нематериального культурного наследия, данному в Конвенции. 3-й и 4-й критерии требуют разработки мер по охране элемента. 4-й критерий относится к участию и согласию сообществ, групп и в некоторых случаях отдельных лиц. Согласно Конвенции, каждое государство-участник обязано составить свой перечень нематериального культурного наследия, и согласно 5-му критерию номинированный элемент должен входить в этот перечень, что должно способствовать тому, что государства станут соблюдать это обязательство.

2-й и 6-й критерии Списка наследия, нуждающегося в срочной охране, относятся к случаям, когда требуется срочное вмешательство и к процедурам консультаций с заинтересованными государствами-участниками в срочных случаях. 2-й критерий Репрезентативного списка, напротив, предусматривает, что элементы, предложенные для включения, должны удовлетворять целям Репрезентативного списка.

Многие объекты Списка ЮНЕСКО были провозглашены шедеврами нематериального культурного наследия еще до вступления в силу Конвенции. В мае 2001 года Генеральный директор Коитиро Мацуура впервые объявил объектами мирового достояния 19 шедевров устного и нематериального наследия человечества, представляющих собой различные формы выражения образа жизни и культуры людей. В ноябре 2003 года состоялось второе провозглашение 28 шедевров. Следующее провозглашение состоялось в 2005 году, когда было провозглашено 43 шедевра [3]. Таким образом, шедеврами устного и нематериального наследия человечества было объявлено 90 форм культурного самовыражения из 70 стран мира.

Все шедевры устного и нематериального наследия, провозглашенные в 2001, 2003 и 2005 годах, после вступления Конвенции в силу автоматически включаются в Репрезентативный список [4].

Количество объектов, провозглашенных шедеврами устного и нематериального наследия человечества и внесенных в Списки, постоянно росло на протяжении 2001 - 2009 года. Больше всего объектов было внесено в Список ЮНЕСКО в 2009 году (76), что можно объяснить более планомерной и эффективной работой после вступления Конвенции об охране нематериального культурного наследия в действие.

img/image011.gifНаибольшее количество объектов в Репрезентативном списке принадлежит Китаю (26), Японии (16), Корее (8). Республика Беларусь в этом списке не представлена [5]. Очевидно, что наибольшее число объектов в Списке принадлежит странам Юго-Восточной Азии. Это можно объяснить тем, что восточный менталитет более, чем другие, склонен к сохранению традиций. Восток обладает огромным наследием, в том числе и нематериальным, этот регион не так давно как, например, Европа подвергся глобализации. Однако это можно отнести и к другим регионам, таким как Океания, Африка, остальная часть Азии, однако нельзя не отметить большую работу стран именно Юго-Восточной Азии по участию в реализации Конвенции в жизнь.

В Списке НКН, нуждающегося в срочной охране, лидерство по количеству включенных в этот список объектов принадлежит Монголии и Китаю (по 3 объекта).

Республика Беларусь представлена в Списке нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране, одним объектом - обрядом «Колядные Цари» - традиционным новогодним народным обрядом и праздником в деревне Семежево Копыльского района Минской области. Обряд проводится в канун Нового года по юлианскому календарю. В 2009 году обряд был включён в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО как объект, нуждающийся в срочной охране.

Праздник включает колядование, элементы народной пьесы «Царь Максимильян», известной с XIX века [6, с. 127], по другим данным - с начала XVIII века [7].

Согласно преданию, перед Новым годом солдаты и офицеры, расквартированные около деревни, ходили по домам местных жителей, показывали сценки и получали за это подарки. После передислокации солдат в другое место традицию продолжили местные молодые люди, которые одевались в костюмы, напоминающие военную форму. Таких ряженых стали называть «царями». Царей на празднике сопровождают комические персонажи Деда (исполняет девушка в оборванной мужской одежде) и Бабы (исполняет парень).

В первую очередь цари обходят дома незамужних девушек, в каждом доме исполняют сценки, а затем высказывают пожелания хозяевам и в ответ получают подарки. Вечером процессию освещают факелы.

Обряд зародился в деревне в конце XVII - XVIII веках и проводился до 1960-х годов. С конца 1960-х годов по 1980 год традиция праздника была нарушена, обряд проводился лишь эпизодически. В 1980 году группа энтузиастов восстановила празднование [7].

Этот объект полностью соответствует всем критериям для включения в Список нематериального культурного наследия, нуждающегося в срочной охране. Элемент является нематериальным культурным наследием, как это определено в статье 2 Конвенции, нуждается в срочной охране, т.к. его существование находится под угрозой из-за активного переселения жителей деревни в города и потери интереса к празднику у молодёжи [7]. Разрабатываются меры по охране элемента, например, установление ежегодной премии «За охрану традиций Семежево», создание программ по местному и национальному телевидению, проведение ярмарок ремесел в Семежеве [7]. Местные жители согласны с включением объекта в Список [8]. Данный элемент включен также в Список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, как того требует Конвенция об охране нематериального культурного наследия.


This article is about the intangible cultural heritage. The Convention for the Safeguarding of Intangible Cultural Heritage was accepted in 2003. The criteria for inscription on the Representative List and the Urgent Safeguarding List and these Lists were investigated in the article. The Kalyady Tsars, the element which presents The Republic of Belarus in the Urgent Safeguarding List, is described.


Список источников и литературы

1. Международная конвенция об охране нематериального культурного наследия. Париж, 17 октября 2003. Интернет-адрес: unesdoc.unesco.org/images/0013/001325/132540r.pdf

2. Вестник нематериального наследия. Август 2007. № 7. Интернет-адрес: unesco.org/culture/ich/doc/src/00244-RU.pdf

3. Интернет-сайт, посвященный нематериальному культурному наследию: unesco.org/culture/ich/index.php?lg=EN&pg=home

4. Вестник нематериального наследия. Октябрь 2007. № 8. Интернет-адрес: unesco.org/culture/ich/doc/src/00256-RU.pdf

5. The Intangible Heritage Lists. Интернет-адрес: unesco.org/culture/ich/index.php?pg=00011

6. Стэльмах, Д.У. Народная драма «Цар Максімілян» і яе бытаванне на Беларусі / Д.У. Стэльмах // Беларуская літаратура. Вып. 8. - Мінск, 1980. - C. 126 - 135.

7. Convention for the Safeguarding of the Intengible Cultural Heritage. Abu Dhabi, 2009. Интернет-адрес: unesco.org/culture/ich/doc/src/00308-Nomination%20form-EN.doc

8. Письмо жителей деревни Семежево Межправительственному комитету по охране нематериального культурного наследия при ЮНЕСКО. Интернет-адрес: unesco.org/culture/ich/doc/src/00308-Community%20consent-EN.pdf

Научный руководитель - А.И. Махнач , кандидат исторических наук, доцент.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX