Пасля Першай сусветнай вайны ў беларускай палітычнай думцы з’явілася некалькі плыняў, якія акрэслівалі розныя вектары будучага развіцця беларускай дзяржаўнасці. У міжваеннай Заходняй Беларусі, гэтыя кірункі мелі магчымасць, хоць і адносна абмежаваную, пашыраць свой уплыў і набываць новых прыхільнікаў, асабліва падчас значных палітычных кампаній. На сённяшні дзень мала вывучанай застаецца паланафільская плынь беларускага руху, прадстаўнікі якой спадзяваліся вырашыць «беларускае пытанне» з дапамогай Польшчы. Сваю палітычную праграму беларускае паланафільства актыўна пашырала ў часы парламенцкіх выбараў у Польшчы, паралельна выступаючы ў якасці інструмента польскіх уладаў па аслабленню беларускай актыўнасці на так званых «усходніх крэсах». ...
Артыкул ў PDF