У артыкуле аналізуюцца і друкуюцца дакументы і матэрыялы аб гісторыі беларусізацыі Праваслаўнай Царквы ў міжваенны перыяд. Дзякуючы гэтым дакументам можна прасачыць асаблівасці паўсядзённай практыкі выкарыстання беларускай мовы ў царкоўным жыцці Заходняй Беларусі, вызначыць асноўныя тэарэтычныя погляды, якія існавалі сярод беларускай інтэлігенцыі і духавенства адносна пытання выкарыстання беларускай мовы ў царкве. Апублікаваныя матэрыялы будуць карыснымі для гісторыкаў, навучэнцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Праваслаўнай Царквы на Беларусі.
Ключавыя словы: беларусізацыя, беларускі нацыянальны рух, Вільня, Заходняя Беларусь, Праваслаўная Царква.
Артыкул ў PDF