Гісторыя разгортвання беларускай праэсэраўскай партызанкі на Беласточчыне ў 1921 – 1922 гг. з'яўляецца тэмай, якая на сённяшні час недастаткова падрабязна даследавана гісторыкамі, у тым ліку з-за недахопу рознабаковых крыніц. Адным з найбольш грунтоўных даследаванняў па гэтай тэматыцы застаецца артыкул Юрыя Каліны “Брацтва сялян беларусаў (1921 – 1922)”, надрукаваны ў 1994 г., звесткі з якога, аднак, патрабуюць цяпер значнага ўдакладнення i перагляду [Jerzy Kalina. Bractwo Włościan Białorusinów (1921-1922) „Białoruskie Zeszyta Historyczne" 1994, nr 1, s. 29-38.]
Артыкул ў PDF