У 1920-я гг. спецслужбы СССР пачалі праводзіць даволі шырокую працу на замежным накірунку, назіраючы не толькі за палітычнымі працэсамі ў той ці іншай краіне, але і ў першую чаргу за дзейнасцю антысавецкай эміграцыі з тэрыторый былой Расійскай імперыі. Пры гэтым замежны (ННО) і контрразведвальны (КРО) аддзелы Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДГТУ) не абмяжоўваліся зборам інфармацыі, а праводзілі дастаткова арганізаваныя акцыі па іквідацыі лідараў эміграцыйнага асяроддзя і цэлых арганізацыйных структур, якія ўяўлялі пагрозу савецкім сферам уплыву. Сярод падобных аперацый найболып вядомымі з'яўляюцца аперацыя “Трэст” па стварэнні псеўдабальшавіцкага падполля ў Расіі і цэлы шэраг акцый супраць адной з вядучых арганізацый рускай эміграцыі — Рускага агульнавайсковага саюза ...
Артыкул ў PDF