Папярэдняя старонка: Горны Аляксандр

Беларускі нацыянальны рух у Лідскім павеце ў міжваенны перыяд 


Аўтар: Горны А. С.,
Дадана: 23-11-2022,
Крыніца: Горны А. Беларускі нацыянальны рух у Лідскім павеце ў міжваенны перыяд / А. Горны // Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: К. В. Сыцько, А. Б. Доўнар ; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – С. 162-170.

Спампаваць




У міжваенны перыяд беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусь якая ўваходзіла ў склад Полыичы, дасягнуў значных арганізацыйных поспехаў і фактычна стаў масавай з’явай, ахапіўшы розныя рэгіёны і мясцовасці. Пашырэнне нацыянальнага дыскурсу стала не толькі з’явай, характэрнай для ўрбанізаванага насельніцтва, але і набыло новае гучанне ў сельскай мясцовасці, якая менавіта ва ўмовах міжваеннай Заходняй Беларусі канчаткова далучылася да беларускай нацыянальнай справы. Беларускія ініцыятывы, беларускамоўныя газеты і кнігі, беларускія актывісты сталі неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця заходнебеларускай правінцыі, арганічна спалучаючы ў агульны нацыянальны праект беларусаў з розных рэгіёнаў. Адным з тагах рэгіёнаў, у шмат чым перэферыйным, з’яўляўся Лідскі павет, дзе ў 1920-1930-я гг. беларускі нацыяналізм быў значным фактарам мясцовага палітычнага жыцця.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX