У артыкуле на аснове раней не вывучаных архіўных дакументаў і іншых матэрыялаў раскрываецца малавядомы аспект міжваеннай гісторыі — дзейнасць Цэнтра нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Дадзеная арганізацыя была створана маладымі беларускімі актывістамі з мэтай аформіць легальны леварадыкальны рух у Заходняй Беларусі пад патранатам КПЗБ. Важным накірункам дзейнасці гэтай арганізацыі з’яўлялася выданне газет і часопісаў, такіх як “Беларуская газэта”, “Літаратурная старонка” і “Асва”, якія бясплатна распаўсюджваліся ў заходнебеларускіх гарадах і вёсках. Актыў Цэнтра жадаў пашырыць беларускую культурную прастору ва ўмовах паланізацыі і даць магчымасць рэалізавацца новым літаратарам і культурным работнікам. Судовы працэс над дзеячамі Цэнтра стаў апошнім маштабным судом над беларускімі актывістамі ў міжваеннай Польшчы.
Артыкул у PDF