Папярэдняя старонка: Лісейчыкаў Дзяніс

Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. 


Аўтар: Лісейчыкаў Д.В.,
Дадана: 01-07-2019,
Крыніца: Лісейчыкаў Д.В. Звон з Каложы і падсвечнікі з Караляўца: візіты ўніяцкіх цэркваў Гродзенскай пратапопіі 1696 г. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт.; вып. 16 / рэд. В.Ф.Голубеў [і інш.]. - Мінск: НГАБ, 2018. - С. 65-100.

Спампаваць




У шэрагу папярэдніх публікацый, у тым ліку на старонках штогодніка «Архіварыус», ужо асвятлялася гісторыя правядзення візітацый цэркваў уніяцкай Кіеўскай мітраполіі ў XVII ст., а таксама змяшчаліся тэксты візітаў канца XVII ст. паўднёвай і паўночна-ўсходняй часткі беларуска-літоўскіх зямель: Пінскага павета і Полацкага ваяводства. Структурна гэтыя тэрыторыі належалі да складу Пінска-Тураўскай і Полацкай епархій. Цэрквы цэнтральнай часткі беларуска-літоўскіх зямель – ад Вільні і Гродна да Бабруйска і Рэчыцы – адносіліся да складу Кіеўска-Віленскай епархіі. Вынікі візітацый 1680–1682 гг. многіх храмаў на гэтай тэрыторыі захаваліся і не так даўно пабачылі свет у выглядзе асобнага выдання. У дадзеным артыкуле будзе зроблена спроба рэканструяваць арганізацыйную структуру і становішча ўніяцкіх цэркваў у канцы XVII ст. на самым заходнім ускрайку Кіеўска-Віленскай епархіі – на тэрыторыі Гродзенскай пратапопіі ...

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX