Праблема вызначэння мяжы рассялення "рускай" этнаканфесійнай супольнасці ў ВКЛ здаўна выклікала пільную ўвагу навуковай грамадскасці. Яна імкнулася даць просты адказ на пытанне: якога элементу ў палітычным і культурным жыцці дзяржавы было больш — балцкага ці славянскага? Адказ гэты часта залежаў ад палітычных поглядаў аўтараў. У ХХ ст. да спрэчак польскіх і расійскіх даследчыкаў ХІХ ст. далучыліся галасы літоўскіх і беларускіх гісторыкаў і мовазнаўцаў. Дэмаркацыя гэтай умоўнай мяжы, што б пад ёй ні разумелася, у беларускіх даследчыкаў праходзіла каля Вільні, а ў літоўскіх — каля Мінска...
Артыкул у PDF