Папярэдняя старонка: Марозава С.В.

Мастацкая спадчына Беларусі 


Аўтар: Марозава С. В., Марозаў С. П.,
Дадана: 11-02-2023,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Рэцэнзенты :

Мастацкая спадчына Беларусі.

А. У. Астапенка, доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі (БІП-Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій);

А. А. Любая, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы)


Марозава, С. В.

Марозаў, С. П.

Мастацкая спадчына Беларусі. / Марозава С. В., Марозаў С. П. - Гродна: «ЮрСаПрынт», 2022. - 576 с.

Кніга прысвечана знакавым творам беларускага мастацтва апошняга тысячагоддзя, якія сталі гістарычным брэндам Беларусі, прадметам нацыянальнага гонару беларусаў і годна прадстаўляюць у свеце нашу краіну і народ. Разглядаюцца аб'екты мастацкай спадчыны са сферы архітэктуры, скульптуры, жывапісу, кніжнай культуры, музыкі, тэатра, кінематографа, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама сімвалы сучаснай Беларусі як аб'екты спадчыны. Усе яны паказаны ў кантэксце развіцця нацыянальнай культуры, пануючых еўрапейскіх мастацкіх стыляў і густаў розных эпох. Прыведзена інфармацыя пра гісторыю стварэння, аўтара, змест, ідэю і мастацкія вартасці многіх помнікаў, пра іх лёс і прысутнасць у сучаснай беларускай культуры і памяці народа. Кнігу аздабляе 650 каляровых ілюстрацый. Большасць з іх - арыгінальныя аўтарскія фотаработы, якія адлюстроўваюць сённяшні стан спадчыны. Ілюстрацыі размешчаны блокамі пасля кожнага з раздзелаў. Спасылка ў тэксце адсылае да адпаведнай ілюстрацыі.

Кніга прызначана для тых, каго наша спадчына цікавіць у навуковых, пазнавальных, вучэбных, краязнаўчых, турысцкіх і іншых мэтах.


ISBN 978-985-7257-43-0


УДК 008(476)(091)(075.8)

ББК 63.3(4Беи)-7я73


Кніга ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX