Папярэдняя старонка: Марозава С.В.

Людзі культуры Гродзеншчыны: Леанід Лаўрэш 


Аўтар: Марозава С. В.,
Дадана: 23-04-2023,
Крыніца: Гродна, 2023.

Спампаваць




Марозава С. В. Людзі культуры Гродзеншчыны: Леанід Лаўрэш. - Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. - 64 с.

Марозава С. В. Людзі культуры Гродзеншчыны: Леанід Лаўрэш. - Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. - 64 с.

ISBN 978-985-7257-40-9.

Кніга прысвечана біяграфіі, радаводу, даследчай і творчай дзейнасці беларускага пісьменніка, даследчыка гісторыі Беларусі, буйнага гродзенскага краязнаўца Леаніда Лявонцьевіча Лаўрэша - інжынера па адукацыі і роду дзейнасці. Ён паказаны як пісьменнік, які прэзентуе прафесійную культуру гісторыка; як асветнік, што стварыў і паставіў на службу навуцы і краязнаўству гістарычны сайт pawet; як патрыёт Лідскага краю. Кніга ўтрымлівае 300-гадовы радавод і генеалагічнае дрэва роду Лаўрэшаў.

Прыводзяцца выказванні вядомых гісторыкаў пра навуковую вартасць кніг Леаніда Лаўрэша. Спіс публікацый Л. Лаўрэша дае ўяўленне пра сферу яго даследчых інтарэсаў: праблематыку, храналогію, геаграфію. У сукупнасці матэрыялы гэтага выдання адлюстроўваюць уклад пісьменніка-даследчыка ў пашырэнне ведаў аб гісторыі Лідчыны і асэнсаванне месца гэтага краю ў еўрапейскім гістарычнымкантэксце.

Прызначана для даследчыкаў і аматараў гісторыі і культуры Беларусі, Гродзеншчыны, Лідчыны; тых, хто любіць гэты край і цікавіцца персаналіямі яго вядомых ураджэнцаў.


УДК 929.52

ББК 63.3(4БЕИ)


Кніга ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX