ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У 1921 - 1939 ГАДАХ
Загідулін А.М. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У ДАСЛЕДАВАННЯХ ГРОДЗЕНСКІХ ГІСТОРЫКАЎ 117
Саракавік І.А. ГРАМАДСКІ РУХ СТУДЭНЦТВА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД 131
Казарэз І.Л. КАЗІМІР СВАЯК: ПАЭТ МІЖ СВЯТАРОЎ І СВЯТАР МІЖ ПАЭТАЎ 143
Горны А.С. ТОДАР ВЕРНІКОЎСКІ - БЕЛАРУСКІ ГРАМАДСКІ І ЦАРКОЎНЫ ДЗЕЯЧ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ 147
Вайцешчык Г.С. З ГІСТОРЫІ МЯСТЭЧКА ЗЭЛЬВА (20 - 30 гг. XX ст.) 152
УДК 303.446.4: 94(976)
А.М. Загідулін (Гродна)
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ
У ДАСЛЕДАВАННЯХ ГРОДЗЕНСКІХ ГІСТОРЫКАЎ
В статье рассматриваются исследования историков г.Гродно, посвященные Западной Беларуси. Выделяются основные особенности и направления, определившиеся в гродненской историографической традиции в рамках данной тематики.
Калі параўноўваць зацікаўленасць заходнебеларускай праблематыкай гісторыкаў Гродна і іншых гарадоў - навуковых цэнтраў, неабходна адзначыць, што цікавасць гэта на ўзроўні яшчэ выбара тэмы дыпломных работ студэнтаў-гісторыкаў абумоўлена прастатой доступа да архіўных крыніц. Для гродзенцаў выбар тэматыкі вызначаны наяўнасцю ў горадзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродна, які змяшчае дакументы пераважна Новага часу. Калекцыя дакументаў міжваеннага часу, што змяшчаецца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці, бяднейшая і менш інфарматыўная, чым, напрыклад, у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці. Таму са 156 сёлетніх дыпломнікаў факультэта гісторыі і сацыялогіі ўсіх форм навучання толькі 7 маюць тэмы так ці інакш звязаныя з Заходняй Беларуссю.
Гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай складае адну з самых яркіх і неадназначных старонак айчыннай гісторыі. Ёй прысвечаны тысячы старонак публікацый на розных мовах. Для савецкіх даследчыкаў, якія дзейнічалі ў межах існаваўшай ідэалогіі, яна была выйгрышнай паводле кан'юнктуры і адназначнасці трактовак. Нацыянальная палітыка Польшчы не аддзялялася ад сацыяльнай і характарызавалася як праява прыгнёту і паланізацыі працоўных мас беларусаў. Каб апраўдаць прэтэнзіі на гэту тэрыторыю пад эгідай аб'яднання беларускага народа ў адзінай савецкай дзяржаве, неабходна было стварыць уражанне ў насельніцтва Савецкай Беларусі, ды і ўсяго свету, аб невыносна цяжкім становішчы беларусаў - жыхароў Польшчы. Найпершым з аргументаў, скіраваных на выкрыццё ўнутраных спраў «панскай Польшчы», было сцверджанне аб вераломнасці і антызаконнасці нацыянальнай палітыкі палякаў. Такая тэматыка была вызначана міжваеннымі гісторыкамі ў БССР. Падобная скіраванасць застаецца актуальнай і ў пасляваенны час. Даследаванні беларускіх савецкіх гісторыкаў і публікацыі дакументаў былі сканцэнтраваны ў асноўным на рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларусаў у складзе Польшчы. Не выключэннем з'яўляюцца і гродзенскія гісторыкі. У Гродзенскім педінстытуце, потым універсітэце імя Янкі Купалы, з'яўляюцца даследаванні, прысвечаныя Заходняй Беларусі. Вучань А.М.Мацко М.В.Васілючак уздымаў праблему і абставіны ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, акрамя шэрагу артыкулаў, прысвечаных заходнебеларускай праблематыцы, ім была выдадзена манаграфія «В семье единой (Воссоединение Западной Белоруссии в братской семье народов)» [1]. Накірунак даследаванняў грамадска-палітычнага развіцця Заходняй Беларусі закладвае І.І.Коўкель [2]. Заходнебеларускую тэматыку падтрымоўвае і В.Э.Працэнка [3].
Айчынная савецкая гістарычная навука сярод праблем Заходняй Беларусі акцэнтавала ўвагу на рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбе, таму і ў гістарыяграфіі вызначаўся адпаведны напрамак. Гісторык навукі В.Ц.Леанавец апублікаваў артыкул «Гістарыяграфія рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі» [4].
Тэматыка рэвалюцыйнай барацьбы не вычарпана да канца і ў постсавецкі час. Т.А.Лугачова працягвае вывучаць дзейнасць Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам у Заходняй Беларусі, прысвяціла гэтаму значную колькасць артыкулаў, а таксама манаграфію [5].
Вывучэнне гісторыі рэлігіі з'яўлялася і з'яўляецца так званым брэндам гродзенскіх гісторыкаў. На сённяшні дзень абгрунтавана наяўнасць Гродзенскай гістарычнай школы канфесійных даследаванняў, якая створана была прафесарам Я.Н.Марашам у савецкі час. Значнае месца ў даследаваннях заснавальніка і паслядоўнікаў школы займаюць пытанні канфесій у Заходняй Беларусі. Я.Н.Мараш фактычна ўпершыню падняў канфесійную праблематыку на ўзровень дысертацыйных даследаванняў. У 1954 г. ён абараняе кандыдацкую дысертацыю «Агрессия католицизма и Ватикана в Литве и Белоруссии во второй половине XVI - начале XVII вв.». Нягледзечы на тое, што ў асноўную сферу навуковых інтарэсаў Я.Н.Мараша ўваходзіў у першую чаргу каталіцкі касцёл на Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, лагічным працягам яго даследаванняў з'явілася падрыхтоўка і выхад у свет у 1983 г. яго манаграфіі «Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918 - 1939 гг.)». Вучні і паслядоўнікі Мараша займаліся шырокім спектрам канфесійных праблем, у тым ліку і міжваенным перыядам. І.А.Фёдараў у 1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Униатская политика Ватикана в Западной Белоруссии в довоенные годы (1919 - 1939 гг.)». Пытаннямі, звязанымі з царквой і рэлігіяй у Заходняй Беларусі, займаўся М.М.Ганчароў [6].
Вывучэнне канфесійнай гісторыі застаецца актуальным ў Гродзенскім універсітэце і ў постсавецкі час. Рэлігійнай праблематыкай займаецца В.М.Чарапіца. З-пад яго пяра выйшаў шэраг манаграфій, дзесяткі артыкулаў, у тым ліку і энцыклапедычных, пра заходнебеларускіх праваслаўных дзеячаў і не толькі [7]. Трэба сказаць, што кола інтарэсаў В.М. Чарапіцы - вельмі шырокае. Можна адзначыць манаграфію, прысвечаную вядомаму заходнебеларускаму грамадска-палітычнаму дзеячу Гродзеншчыны П.Сеўруку, «Счастье жить для других: Западнобелорусские последователи религиозно-философского учения Л.Н.Толстого. 1921 - 1939 гг.» [8].
Гісторыка-канфесійныя даследаванні працягваюць Э.А.Мазько, які ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ўплыў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на фармаванне культурнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі ў 20 - 30 гады ХХ ст.» [9], І.І. Трацяк, што вывучае жыццёвыя дарогі і дзейнасць заходнебеларускіх каталіцкіх святароў [10].
Да гродзенскай школы канфесійных даследаванняў можна аднесці і выпускніка гістфака ГрДУ А.Ф.Вашкевіча. Нягледзечы на рознабаковасць яго інтарэсаў, прасочваецца яго зацікаўленасць беларускімі каталіцкімі дзеячамі ў міжваеннай Польшчы [11].
У постсавецкі час кола праблем гісторыі Заходняй Беларусі, што разглядаюцца гродзенскімі вучонымі, значна пашыраецца. Развіваецца традыцыя вывучэння грамадска-палітычнага руху, закладзеная І.І.Коўкелем. У 2001 г. кандыдацкую дысертацыю на тэму «Политика Польши на окупированной территории Беларуси в период советско-польской войны (февраль 1919 - март 1921)» абараняе А.М.Чарнякевіч [12]. Андрэй Мікалаевіч працягвае плённа працаваць па вывучэнні палітычных аспектаў жыцця Заходняй Беларусі і гісторыі Гродна першай паловы ХХ стагоддзя. Можна назваць некалькі характэрных яго работ і публікацый дакументаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909 - 1939 гг.» [13], «Кароткі нарыс гісторыі ўзаемаадносін беларускага руху і ІІ аддзелу Галоўнага камандавання (Генэральнага штабу) Войска Польскага ў 1918 - 1939 гг.», «Новый свет и его окрестности». У 2007 г. абаранілі кандыдацкія дысертацыі яшчэ два вучні І.І.Коўкеля: А.К.Гецэвіч «Деятельность польских политических партий и организаций в Западной Беларуси (1918 − 1926 гг.)» і А.І.Борка «Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)». У 2009 г. − П.Т.Сцяцкевіч «Деятельность еврейских политических партий и организаций на территории Западной Беларуси (1918-1926 гг.)». Іван Іванавіч сам увязваецца ў прынцыповую навуковую дыскусію аб паходжанні тэрміна «Заходняя Беларусь», вызначэнні яе тэрыторыі і насельніцтва [14]. Увагу гродзенскіх даследчыкаў прыцягваюць усё больш разнастайныя аспекты заходнебеларускай рэчаіснасці. Так, В.Каранеўская вывучала перыядычны друк Заходняй Беларусі [15]. Сёння гэтым займаецца студэнт П.Сарока, навуковым кіраўніком якога з'яўляецца прафесар В.М.Чарапіца. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі вывучаюць М.Б. Сямёнчык [16] і С.М.Грэсь (кандыдацкая дысертацыя «Аграрныя пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. » - абаронена ў 2007 г.).
Заходнебеларуская праблематыка працягвае быць актуальнай у нашым універсітэце. Працягваецца работа над дысертацыямі, былая аспірантка прафесара І.І.Коўкеля А.Ф.Вырастка займаецца праблемай цывільнага асадніцтва [ Вырастка, А.Ф. Сучасны погляд на культурна-асветніцкую дзейнасць асаднікаў / А.Ф. Вырастка // ЕС и восточнославянский мир (конец ХХ − начало ХХI вв.): материалы Междунар. научн. конф. (Гродно, 19 окт. 2006 г.) / Гродненский государственный университет имени Я.Купалы. − Гродно, 2008. − С. 206-212], яшчэ адна яго вучаніца - В.Л.Шчука - дзейнасцю яўрэйскіх палітычных партый ІІ Рэчы Паспалітай з 1926 па 1939 гады [ Сарочык, В.Л. Дзейнасць яўрэйскіх палітычных партый і арганізацый на тэрыторыі Наваградскага ваяводства (1926-1939 гг.) / В.Л. Сарочык // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зб. навук. арт. / Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы. − Гродна,2007. − С.212-216. Щука, О.Л. Общественно-политическая жизнь еврейского населения в г.Гродно в межвоенный период / О.Л. Щука // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнар. навук. канф.. − Гродна,2008. − С.500-504]. Цікавую праблему развіцця мястэчак Заходняй Беларусі ўздымае Г.С. Вайцешчык.
Такім чынам, сярод гродзенскіх спецыялістаў па заходнебеларускай праблематыцы можна вылучыць наступныя плыні, якія складваюцца ў савецкі час: а) вывучэнне рэвалюцыйнага, нацыянальна-вызваленчага руху, што ў постсавецкі перыяд развіваецца ў даследаванне грамадскіх рухаў, палітычных партый, увогуле грамадска-палітычнага жыцця Заходняй Беларусі; б) у савецкі час закладваецца школа канфесійных даследаванняў, якая набывае новае гучанне ў 90 - 2000-я гады.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Василючек, М.В. В семье единой (Воссоединение Западной Белоруссии в братской семье народов) / М.В.Василючек. - Мн.: Вышэйшая школа, 1977. - 112 с.
2. Сташкевич Н.С., Ковкель И.И. Создание подпольных коммунистических организаций (1921 - 1924 гг.) // Тезисы докладов научно-практической конференции «Очерки истории Гродненской областной организации Компартии Белоруссии». Гродно: ГрГУ, 1983. - С. 4 - 6. Ковкель, И.И. Руководство КПЗБ крестьянским движением (1929 - 1933) / И.И. Ковкель // Тезисы докладов научно-практической конференции «Очерки истории Гродненской областной организации Компартии Белоруссии». Гродно: ГрГУ, 1983. - С. 6 - 9.
3. Проценко, О.Э. О роли произведений В.И.Ленина в революционном воспитании молодежи Западной Беларуси в 20 - 30-е гг. / О.Э. Проценко // «На пути борьбы и созидания»: Тезисы докл. обл. науч.-практ. конф., посвящ. 70-летию образования СССР и Компартии Белоруссии. - Гродно, 1988. - С. 41 - 44; Проценко О.Э. (в соавторстве) Роль КПЗБ и КСМЗБ в организации анитивоенных выступлений молодежи Западной Беларуси в 30-е годы / О.Э. Проценко // 50 лет воссоединения Западной Белоруссии с СССР : Тезисы докладов и сообщений научно-практической конференции 25 - 26 октября 1989 г. - Гродно: ГрГУ, 1989. - С. 19 - 23.
4. Леанавец, В.Ц. Гістарыяграфія рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі / В.Ц. Леанавец // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. - 1986. - № 4. - С. 65 - 73.
5. Лугачева, Т.А. Международная организация помощи революционерам (МОПР) в Западной Белоруссии (1923 - 1939 г.) / Т.А.Лугачева. - Гродно: ГрГУ, 2001. - 114 с.
6. Гончаров, Н.Н. К вопросу о руководстве КПЗБ антирелигиозной борьбой трудящихся масс / Н.Н.Гончаров // Тезисы докладов ІІ областной конференции молодых ученых "Молодежь и научно-технический пргресс», посвященная 60-летию образования СССР (17-18 февраля 1983 г. ). - Гродно: ГрГУ, 1983. - С. 35 - 36; Гончаров, Н.Н. Антиклерикальные выступления в Западной Белоруссии (1921 - 1939) / Н.Н.Гончаров // Веснік БДУ імя У.І.Леніна. - 1986. - № 1. - С. 23 - 26.; Гончаров, Н.Н. Борьба против клерикализации общественной жизни в Западной Белоруссии / Н.Н. Гончаров // 50 лет воссоединения Западной Беларуси с Белорусской ССР в составе Союза ССР : тезисы докл. и сообщ. науч.-практ. конф. 25-26 октября 1989 г. Гродно: ГрГУ, 1989. - С. 34-37; Гончаров, Н.Н. К вопросу о религиозной обстановке в Западной Беларуси межвоенного периода // Шлях у навуку: матэрыялы 7-й рэспубл. навук.-практ. канф., прысвеч. 40-годдзю студ. навукова-краязнаўчага гуртка ГрДУ імя Янкі Купалы. - Мінск: БелНДІДАС, 1997. - С. 70-75.
7. Черепица, В.Н. Очерки истории Православной церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней) / В.Н. Черепица : монграфия : Ч.II. - Гродно: ГрГУ, 2005. - 440 с.
8. Черепица, В.Н. Счастье жить для других: Западнобелорусские последователи религиозно-философского учения Л.Н. Толстого. 1921 - 1939 гг./ В.Н. Черепица. - Монография. Гродно:ГрГУ, 2007 г.
9. Мазько, Э. Уплыў самадзейнага тэатра на культурнае жыццё беларусаў у міжваеннай Польшчы ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя (у кантэксце дзейнасці Беларускай хрысціянскай дэмакратыі) / Э.Мазько // Biaіoruskie Zeszyty Historyczne. - 2002. - № 18. - S. 51-62. Мазько, Э.А. Уплыў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на фармаванне культурнай сітуацыі ў Заходяй Беларусі ў 20-30 гады ХХ стагоддзя: аўтарэферат дыс. … канд. гістар. навук: 24.00.01. - / Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».- Гродна, 2003.- 21 с.
10. Трацяк, Я. Беларускае духавенства ў першай палове ХХ ст / Я.Трацяк // Беларускі гістарычны часопіс. - 1999. - № 2. - С. 41-48.
11. Вашкевіч, А.Ф. Эвалюцыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў святле яе палітычных праграмаў (1917 - 1939 гг.) // Спадчына. - 2006. − № 1. С. 22-35; Вашкевіч, А. Супрацоўніцтва паміж КПЗБ и БХД (восень 1935 - восень 1936 гг.) // БГЧ. - 2006. - № 10. - С. 19 - 24.
12. Чернякевич, А.Н. Политика Польши на окупированной территории Беларуси в период советско-польской войны (февраль 1919 - март 1921): дис. … канд. истор. наук - 07.00.02. / А.Н.Чернякевич; ГрГУ им. Я.Купалы. - Гродно, 2001. - 130 с.
13. «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909 - 1939 гг.» / А.Чарнякевіч. - Гродна, 2003; Кароткі нарыс беларускага пытання. - Мінск: І.П. Логвінаў, 2009. - 396 с.
14. Коўкель, І.І. Аб паходжанні тэрміну «Заходняя Беларусь», яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесійным складзе насельніцтва (1921 - 1939 гг.) / І.І.Коўкель // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: материалы междунар. науч. конф., Гродно, 16-18 ноября 1999 г. / Гродн. гос. ун-т. - Гродно: ГрГУ, 2000. - С. 407-415.
15. Кореневская, О. Периодическая печать Виленского региона Польши в 1930-е годы / О.Кореневская // Зборнік артыкулаў аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы / Гал. рэд. Л.В.Рычкова. - Гродна: ГрДУ, 1996. - С. 65 - 67; Каранеўская, В.У. Палітыка ўрада ІІ Рэчы Паспалітай у адносінах да друку нацыянальных меншасцей (1921 - 1926 гг.) / В.У Каранеўская // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.- 2000. - № 2. - С. 56-61; Каранеўская, В. Умовы развіцця беларускага перыядычнага друку ў міжваеннай Польшчы (1921 - 1939 гг.) / В.У. Каранеўская // Беларускі гістарычны часопіс. - 2001. - № 2. С. 47 - 50., Каранеўская, В.У. Палітыка ўрада ІІ Рэчы Паспалітай у адносінах да друку нацыянальных меншасцей (1921 - 1926 гг.) / В.У Каранеўская // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.- 2000. - № 2. - С. 56-61.
16. Сямёнчык, М.Б. Эканамічная палітыка Польшчы ў Заходняй Беларусі / М.Б.Сямёнчык // Шлях у навуку: матэрыялы 7-й рэспубл. навук.-практ. канф., прысвеч. 40-годдзю студ. навукова-краязнаўчага гуртка ГрДУ імя Янкі Купалы. - Мінск: БелНДІДАС, 1997. - С. 49-54; Сямёнчык, М.Б. Колькасць, нацыянальны склад і галіновая дыферэнцыяцыя рабочага класа Заходняй Беларусі па ІІ Усепольскім перапісе насельніцтва / М.Б. Сямёнчык // Зборнік артыкулаў аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы / Гал. рэд. Л.В.Рычкова. - Гродна: ГрДУ, 1996. - С. 73 - 77.
Аляксей Мікалаевіч Загідулін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Янкі Купалы,
УДК 947,6
В.П. Гарматны(Баранавічы)
ВАЙСКОВАЕ АСАДНІЦТВА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921 − 1939 гг.) У ПРАЦАХ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ
В статье рассматривается современная белорусская историография насаждения и деятельности военного осадничества на землях Западной Беларуси в 1921-1939 гг. Среди современных отечественных историков исследованием истории военного осадничества Западной Беларуси (1921-1939 гг.) занимаются в первую очередь А.Ф. Выростка (Степанова) и С.М. Гресь, в научных трудах которых показаны многие противоречивые страницы деятельности западнобелорусских военных осадников.
Вайсковыя асаднікі - гэта ветэраны польскай арміі, якія асабліва адзначыліся пад час Савецка-польскай вайны 1919 − 1921 гг. У знак падзякі вайскоўцам (большасць якіх складалі былыя сяляне і батракі) за праяўленую ў баях з Чырвонай Арміяй мужнасць і храбрасць, а таксама з мэтаю ўздыму сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, забеспячэння харчовай бяспекі дзяржавы, каланізацыі новадалучаных зямель, барацьбы з партызанамі і леварадыкальнымі элементамі, аховы польска-савецкай мяжы, урад Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай) перадаваў асаднікам на ільготных умовах ці навогул бясплатна надзелы зямлі на гэтых тэрыторыях і аказваў ўсялякую дапамогу ў абзавядзенні асабістаю гаспадаркаю.
Насаджэнне вайсковага асадніцтва на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 − 1939 гг. распачалося на падставе закона аб вайсковым асадніцтве, прынятым Сеймам Другой Рэчы Паспалітай 17 снежня 1920 г., якім вызначаліся правілы пераходу ў дзяржаўную ўласнасць зямлі шэрагу паветаў адроджанай Польшчы і надзяленні зямлёю польскіх вайскоўцаў, што адзначыліся ў вайне супраць Савецкай Расіі. Сярод беларускіх, польскіх і ўкраінскіх даследчыкаў вядуцца працяглыя і зацятыя дыскусіі па пытанню насаджэння на заходнебеларускіх землях вайсковага асадніцтва (1921-1939 гг.), аб іх дзейнасці і ролі ў аграрнай гісторыі рэгіёна разглядаемага перыяду.
Даследаваннем сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай і культурна-асветніцкай дзейнасці вайсковых асаднікаў Заходняй Беларусі ў 1921 − 1939 гг. займаецца А.Ф. Вырастка (Сцяпанава). У яе навуковых артыкулах [2-7] адлюстраваны разнастайныя бакі складанай і супярэчлівай гісторыі заходнебеларускага вайсковага асадніцтва. А.Ф. Вырастка дасканала прааналізавала заканадаўчае афармленне і трансфармацыю палітыкі польскіх улад па насаджэнню ў 1921-1939 гг. вайсковых асаднікаў на заходнебеларускіх землях [2; 3], а таксама паказала доўгі і складаны працэс станаўлення «Саюза асаднікаў» і яго структуру [5; 7].
Даследчык разгледзела стаўленне айчынных гісторыкаў 20 − 40-х гг. ХХ ст. да насаджэння і дзейнасці вайсковых асаднікаў. На думку тагачасных даследчыкаў «Саюз асаднікаў» з'яўляўся вайсковай арганізацыяй, якой падпарадкоўваліся мясцовыя асаднікі. У працах некаторых айчынных гісторыкаў азначанага перыяду «асадніцкія калоны (калоніі) параўноўваліся з ваеннымі ўмацаваннямі, на якіх пражывалі асаднікі, узброеныя рэвальверамі і вінтоўкамі» [4, с. 66]. У цэлым трэба адзначыць, што стаўленне прадстаўнікоў савецкай гістарыяграфіі да «Саюза асаднікаў» і саміх вайсковых асаднікаў было адназначна негатыўным, што абумоўлена ў першую чаргу ідэалагічнымі прычынамі - у Савецка-польскай вайне (1919 − 1921 гг.) вайсковыя асаднікі ваявалі супраць Чырвонай Арміі.
З усіх чатырох заходнебеларускіх ваяводстваў «Саюз асаднікаў» атрымаў найбольшы ўплыў і распаўсюджванне на тэрыторыі Палескага ваяводства, менавіта тут асаднікі вялі найбольш актыўную і паспяховую грамадска-палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць, чым садзейнічалі каланізацыі акрэсленага рэгіёну [6, с. 208-209]. Трэба адзначыць, што некаторыя члены і нават мясцовыя кіраўнікі «Саюза асаднікаў» скампраметавалі сябе і саму арганізацыю фінансавымі злоўжываннямі і амаральнымі паводзінамі, чым у значнай меры падрывалі ідэйна-палітычны аўтарытэт арганізацыі сярод саміх асаднікаў і навакольнага сялянства [7, с. 28-29].
Вайсковыя асаднікі вялі ў 1921 − 1939 гг. актыўную і даволі паспяховую культурна-асветніцкую дзейнасць сярод мясцовага насельніцтва з мэтаю распаўсюджвання тут польскага ўплыву і хутчэйшай каланізацыі краю. Неабходна аднак адзначыць, што разам з безумоўным негатывам (асаднікі выступалі перш за ўсё ў ролі каланізатараў), вайсковыя асаднікі ўнеслі ў разглядаемы перыяд значны станоўчы ўклад у павышэнне агульнага культурнага і адукацыйнага ўзроўню заходнебеларускага насельніцтва дзякуючы арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі розных курсаў, і таварыстваў, правядзенню рознага роду выстаў і мерапрыемстваў, стварэнню народных дамоў, школ і бібліятэк. А.Ф. Вырастка падкрэслівае, што значнай цяжкасцю і перашкодаю вайсковым асаднікам ў іх культурна-асветніцкай і грамадска-палітычнай дзейнасці ў 1920-1930-я гг. стала малая колькасць літаратуры, якая ў асноўным насіла агранамічны характар, а таксама састарэлыя перыядычныя выданні [6, c. 208-209]. Набываць новыя кнігі і перыядычныя выданні вайсковыя асаднікі не мелі магчымасці з-за абмежаваных фінансаў.
Насаджэнню вайсковага асадніцтва на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 − 1939 гг. прысвечана праца С.М. Грэся [8]. Даследчык падкрэслівае, што галоўнае прызначэнне вайсковых асаднікаў было ў падтрымцы і непарушнасці існуючых у міжваеннай Польшчы парадкаў у сферы сельскай гаспадаркі, таму ў вайсковых асаднікаў усталёўваліся вельмі складаныя ўзаемаадносіны з мясцовым сялянствам, якое прэтэндавала на зямлю, перададзеную ўрадам асаднікам. Адсутнасць паспяховых кантактаў з заходнебеларускім сялянствам значна ўскладняла выкананне імі сваіх каланізатарскіх функцый [8, с. 255-256].
Аўтарам навуковай працы, прысвечанай развіццю памешчыцкай гаспадаркі Камянеччыны (у 1921 − 1939 гг. частка Брэсцкага павета Палескага ваяводства), напісана Т.А. Калесніковіч [9], у якой паказаны асноўныя асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёну ў азначаны перыяд і гаспадарчая дзейнасць вайсковых асаднікаў Камянеччыны, якім з боку польскіх улад аказвалася вялікая маральная і матэрыяльная дапамога.
В. Утгоф напісаны змястоўны артыкул [10], у якім падрабязна разглядаецца актыўная грамадска-палітычная дзейнасць вайсковых асаднікаў на тэрыторыі Палескага ваяводства ў 1921 − 1939 гг., арганізацыя і структура «Саюза асаднікаў». Аўтарка паказвае, што нягледзячы на тое, што насаджэнне вайсковага асадніцтва было мэтанакіраванаю палітыкай польскіх улад, паміж вайсковымі асаднікамі і мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі, непасрэдна задзейнічанымі ў гэтым працэсе, узнікалі значныя супярэчнасці і нават канфлікты, для вырашэння якіх патрабавалася стварэнне спецыяльных камісій.
У працы даследчыка А.М. Баюры [1] паказаны асноўныя моманты складанай і супярэчлівай гісторыі заходнебеларускага вайсковага асадніцтва. Аўтар разглядае насаджэнне на землях Заходняй Беларусі вайсковага асадніцтва ў кантэксце правядзення ў 1921-1939 гг. урадавай аграрнай палітыкі, разглядаецца таксама абмеркаванне пытання насаджэння вайсковага асадніцтва ў Сейме ІІ Рэчы Паспалітай (1919 − 1925 гг.) і іх роля ў аграрнай гісторыі Заходняй Беларусі міжваеннага перыяда [1, с. 10-14].
Такім чынам, трэба адзначыць, што на сучасным этапе даследаваннем насаджэння і дзейнасці вайсковага асадніцтва на тэрыторыі Заходняй Беларусі займаецца некалькі аўтарытэтных айчынных даследчыкаў, якія на падставе шматлікіх навуковых прац, архіўных дакументаў і матэрыялаў перыядычнага друку 1920 − 1930-гг. паспяхова даследуюць азначаную праблематыку, але далёка не ўсе яшчэ актуальныя і супярэчлівыя старонкі насаджэння і дзейнасці вайсковага асадніцтва на заходнебеларускіх землях знайшлі сваё адлюстраванне ў сучаснай айчыннай гістарыяграфіі.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Баюра, А.Н. Аграрная реформа во ІІ Речи Посполитой: некоторые вопросы проведения политики осадничества / А.Н. Баюра // Осень 1939 года: коренной перелом в судьбе белорусского народа. Материалы республиканской научно-практической конференции, посвященной 70-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР, 24-25 сентября 2009 г. Брест, БрГТУ, 2009. - 212 с. - С. 10-14.
2. Вырастка, А.Ф. Выпрацоўка заканадаўства аб асадніцтве ў ІІ Рэчы Паспалітай і яго рэалізацыя / А.Ф. Вырастка // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: зборнік навуковых артыкулаў / Гродзенскі дзяржаўны універсітэт; рэдкалегія: І.П. Крэнь, У.І. Навіцкі, В.А. Белазаровіч [і інш.] - Гродна, ГрДУ, 2006. - 422 с. - С. 232-237.
3. Вырастка, А.Ф. Заканадаўчая трансфармацыя і юрыдычнае афармленне палітыкі асадніцтва ў Другой Рэчы Паспалітай у перыяд 1919-1920 гады / А.Ф. Вырастка // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. - 2008. - № 1. - С. 43-48.
4. Вырастка, А.Ф. Праблема асадніцтва ў беларускай гістарыяграфіі 20-40-х гг. ХХ ст. / А.Ф. Вырастка // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі, новай і навейшай гісторыі краін Еўропы і ЗША: матэрыялы Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай БДПУ імя М. Танка; рэдкалегія А.І. Андарала, М.М. Забаўскі, А.П. Жытко [і інш.]; адказны рэдактар В.А. Пілецкі. - Мінск, БДПУ імя М. Танка, 2008. - 296 с. - С. 65-67;
5. Вырастка, А.Ф. Працэс стварэння і структура арганізацыі «Саюз асаднікаў» / А.Ф. Вырастка // Культура, наука, образование в современном мире: материалы III Международной научной конференции - Гродно, ГГАУ, 2007. - 290 с. - С. 73-78;
6. Вырастка, А.Ф. Сучасныя погляды на культурна-асветніцкую дзейнасць асаднікаў / А.Ф. Вырастка // ЕС и восточнославянский мир (конец ХХ - начало XXI вв.): материалы Международной научной конференции (Гродно, 19 октября 2006 г.) / ГрГУ им. Я. Купалы [и др.]; под общ. ред. А.Н. Нечухрина. - Гродно, ГрГУ, 2008. - 239 с. - С. 206-212.
7. Выростка, Е.Ф. Основные направления деятельности «Союза осадников» на территории Полесского воеводства (1921-1939 гг.) / Е.Ф. Выростка // Вести Института современных знаний. - 2008. - № 1. - С. 26-29.
8. Грэсь, С.М. Насаджэнне асадніцтва на землях Заходняй Беларусі ў 1921 − 1939 гг. / С.М. Грэсь // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі, супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 3-4 мая 2002 г., г. Гродна. У 4 ч. Ч. 4. - Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2003. - С. 252-257, 309-310.
9. Калесніковіч, Т.А. Памешчыцкая гаспадарка на тэрыторыі Камянецкага раёна ў міжваенны перыяд (1921 − 1939) / Т.А. Калесніковіч // Моладзь Берасцейшчыны: зборнік студэнцкіх навуковых прац. - Брэст, Академия, 2006. - С. 94-99.
10. Утгоф, В. Общественные организации осадников и их деятельность на территории Полесского воеводства (1921-1939 гг.) / В. Утгоф // Беларусь і Польшча ў ХХ стагоддзі: агульнае і адметнае ў гістарычных лёсах. Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі. Брэст, БрДУ імя А.С. Пушкіна, 7-8 красавіка 2000 г. - Брэст, Выдавецкі дом С. Лаўрова, 2001. - 239 с. - С. 143-146.
Віталь Пятровіч Гарматны, магістр гістарычных навук, выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта, аспірант кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу БДУ.
УДК (093) (476)
А.Ф. Вашкевіч (Гродна)
МАТЭРЫЯЛЫ ПА ГІСТОРЫІ
БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ
Ў ФОНДАХ АСОБАГА АРХІВА ЛІТВЫ
В фондах Особого архива Литвы (бывший архив КГБ ЛССР) в городе Вильнюсе хранятся уникальные материалы, касающиеся истории советских репрессий против многонационального населения Виленского края. В числе прочих есть достаточно большое количество следственных и судебных дел известных деятелей белорусского национального движения первой половины ХХ века, которые жили на Виленщине и в 1940-х - 1950-х гг. подвергались преследованиям со стороны органов НКВД и МГБ. В статье кратко анализируются дела активистов партии Белорусская христианская демократия, которая действовала на территории Западной Беларуси в 1920-х - 1930-х гг.
У самым цэнтры літоўскай сталіцы, на праспекце Гедыміна, вокнамі на Лукішскую плошчу выходзіць вялізны неакласіцыстычны будынак пабудаванага яшчэ ў часы Расійскай імперыі губернскага ўпраўлення Міністэрства дзяржаўнай бяспекі. У савецкі час будынак працягваў быць сядзібай карных органаў ужо Савецкай Літвы. Тут жа месціўся і архіў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ЛССР. Пасля таго, як Літоўская рэспубліка стала незалежнай, у гэтым будынку паўстаў музей генацыда літоўскага народа, а архіў КДБ быў пераўтвораны ў Асобы архіў Літвы (па-літоўску Lietuvos Ypatingasis Archyvas).
У фондах Асобага архіва Літвы захоўваюцца унікальныя матэрыялы, якія тычацца гісторыі рэпрэсій супраць шматнацыянальнага насельніцтва Віленскага края. У ліку іншых есць дастаткова вялікая колькасць следчых і судовых справаў вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху першай паловы ХХ ст., якія жылі на Віленшчыне і ў 1940-х - 1950-х гг. падпадалі пад пераслед з боку ворганаў НКУС і МДБ. Паміж іншымі варта тут назваць прозвішчы А. Луцкевіча, А. Сакаловай-Лёкант, М. Пецюкевіча, А. Неканда-Трэпкі, К. Дуж-Душэўскага і многіх іншых.
Матэрыялы гэтага архіва, на вялікі жаль, амаль не вывучаюцца беларускімі даследчыкамі, хаця іх польскім і літоўскім калегам яны вельмі добра вядомыя. Фактычна толькі ў 1999 г. беларускім даследчыкам з Вільні Сяргеем Вітушкам была апрацавана справа ксяндза Адама Станкевіча [4, c. 16-18]. Некаторыя дакументы з Асобага архіва Літвы былі апублікаваны А. Сідарэвічам і А. Вашкевічам [1; 3; 5]. Сёння найбольш актыўна з матэрыяламі гэтага архіва сярод беларускіх даследчыкаў працуюць Алесь Смалянчук і Юры Бачышча, якія з'яўляюцца навуковымі кіраўнікамі даследчага праекта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Беларусістыка ў архівах і бібліятэках Вільні». [1]
Між тым каштоўнасць матэрыялаў гэтага архіва для даследчыкаў беларускай гісторыі вельмі вялікая. Па-першае ў матэрыялах следчых спраў беларускіх дзеячаў можна адшукаць значную колькасць невядомых раней фактаў аб падзеях і ўдзельніках барацьбы за беларускую дзяржаўнасць ў першай палове ХХ ст., па-другое беларускі даследчык мае выдатную магчымасць уявіць метады работы карных ворганаў савецкай сістэмы, пабачыць "кухню" працы па збору матэрыялаў супраць «ворагаў народа», сістэму, па якой фарміраваліся справы, праводзіліся допыты і многае іншае.
Сёння хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на тры справы актывістаў міжваеннай заходнебеларускай палітычнай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ксяндза Адама Станкевіча, Адольфа Клімовіча і Яна Шутовіча [7; 8; 9].
Кожная з гэтых спраў мае сваю спецыфіку. Адам Станкевіч меў кантакты з савецкімі спецслужбамі як у 1940 - 1941 гг., так і ў 1944 - 1949 гг., г. зн. на працягу даволі доўгага часу. Янка Шутовіч быў арыштаваны напрыканцы 1944 г. і хутка асуджаны, аднак яшчэ ў другой палове 1950-х гг. змагаўся за сваю рэабілітацыю, Адольф Клімовіч доўга хаваўся ад ворганаў МГБ і быў арыштаваны толькі ў 1952 г. Таму ў справе Адама Станкевіча найбольш разважанняў тэарэтычнага характару (праекты па рэформе каталіцкага касцёла ў БССР, аўтабіяграфіі, напісаныя ў дастаткова вольнай форме, паколькі А. Станкевіч нейкі час не быў падследным). У сваю чаргу адзін з найбольш цікавых аспектаў справы Я. Шутовіча - спробы паказаць ім свой удзел ў нацыянальна-вызваленчым руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі з боку супрацоўніцтва з леварадыкальнымі дзеячамі і партыямі. Напрыклад у справе Я. Шутовіча захоўваецца напісаная Максімам Танкам гісторыя супрацоўніцтва актывістаў БХД з паэтам, які тады быў актыўным дзеячам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
Справы ўяўляюць сабой папкі, у якія яшчэ ў 1960-х - 1970-х гг. былі аб'яднаныя следчая, судовая, маёмасная і назіральная справы кожнага з асуджаных (калі-некалі гэтыя справы могуць захоўвацца паасобку). Асобна захоўваюцца сёння і не знаходзяцца ў вольным доступе толькі агентурныя справы (гэта значыць справы тых, хто супрацоўнічаў з савецкімі спецслужбамі як агенты). Напрыклад, аб супрацоўніцтве Адама Станкевіча з савецкімі спецслужбамі ў якасці агента ўдалося даведацца толькі дзякуючы даведцы, якая аказалася ў следчай справе.
Следчая справа ўтрымлівае наступныя дакументы: ордэры на арышт, анкеты арыштаваных, пратаколы допытаў, спісы «скампраментаваных паказаннямі падследнага асоб», на якіх пасля заводзіліся асобныя справы і інш. Цікава адзначыць, што ў выпадку Адольфа Клімовіча да следчай справы другой паловы 1940-х - пачатку 1950-х гг. падшыты матэрыялы яго справы яшчэ 1940 - 1941 гг., якія дзіўным чынам ператрывалі ў Вільні нямецкую акупацыю. У судовай справе знаходзяцца матэрыялы судовага справаводства - акты абвінавачвання, сістэматызаваны доказны матэрыял, перапіска з Асобай нарадай, якая судзіла палітычных злачынцаў напрыканцы 1940-х гг., і інш. У маёмаснай справе знаходзяцца матэрыялы аб рэчах, канфіскаваных у падследных. Найбольш цікавая ў гэтым сэнсе справа Адама Станкевіча, у якой есць даволі падрабязныя звесткі аб умовах жыцця ксяндза, яго архіве і бібліятэцы. Назіральная справа - збор дакументаў аб «вандроўках» падследнага, а пасля асуджанага - распіскі аб перадачы справы з аддзела ў аддзел або з горада ў горад, дакументы аб этапах і месцах зняволення і інш. Фактычна ж у тых ці іншых справах могуць знаходзіцца дакументы зусім рознага характару.
У некаторых справах можна адшукаць цікавыя здымкі падследных з часоў арышту ці папярэдніх перыядаў іх жыцця (напрыклад у справе Яна Шутовіча захаваліся яго здымкі з Максімам Танкам яшчэ з сярэдзіны 1930-х гг.).
Прадстаўнікі савецкіх спецслужбаў не вельмі добра арыентаваліся ў расстаноўцы сілаў на палітычнай арэне міжваеннай Польшчы. Менавіта таму дзеячы БХД (таксама як і дзеячы Беларускай сялянска-работніцкай грамады) часта трактаваліся імі ў лепшым выпадку як партыі беларускай буржуазіі, а ў горшым як арганізацыі-пасобнікі польскай адміністрацыі. Менавіта таму былым лідэрам хрысціянскіх дэмакратаў прыходзілася па-доўгу пераконваць афіцэраў МГБ у тым, што хаця БХД і стаяла на пазіцыях незалежнай беларускай дзяржавы, аднак ніколі не дзейнічала на шкоду беларускаму народу. Напрыклад А. Станкевіч, тлумачачы эвалюцыю свайго стаўлення да савецкай улады, сцвярджаў, што «по существу всей моей общественно-политической деятельности я являлся белорусским национальным деятелем, боровшимся за создание белорусского независимого буржуазного государства путём эволюции». Ксёндз пераконваў, што хаця цягам некалькіх дзесяцігоддзяў часта крытыкаваў савецкую ўладу ў заходнебеларускай прэсе, асабліва ў справах развіцця беларускай культуры, прымусовай калектывізацыі ці рэпрэсій супраць беларускага нацыянальнага актыва ў БССР, аднак ніколі не заклікаў да вайны супраць СССР. Апісваючы сваю палітычную дзейнасць у часы Польскай рэспублікі, Адам Станкевіч абсалютна праўдзіва падкрэсліваў, што ніколі не выступаў перад палякамі супраць БССР. Больш таго, ён неаднаразова з сеймавай трыбуны адкрыта выказваў свае сімпатыі да маладой беларускай дзяржавы. Пастаянныя параўнанні А. Станкевічам становішча беларусаў у БССР і Польшчы (натуральна, не на карыць Польшчы) нярэдка выклікалі ў польскіх правых дэпутатаў сейма хвалю абурэння, паколькі «правіца» звыклася бачыць каталіцкіх святароў на сваіх лавах [6, С. 815]. «На официальных заседаниях Сейма я никогда не выступал против Советского Союза, но я, как белорусский деятель, иногда в печати подвергал критике с антисоветских позиций некоторые проводимые Советской властью мероприятия» [7, арк. 170].
Нельга таксама пакінуць па-за ўвагай згадкі ксяндза аб яго палітычнай дзейнасці ў міжваеннай Польшчы. Напрыклад, насуперак уласным словам аб тым, што пасля знакамітай біскупскай забароны у канцы 1928 г. ён не прымаў асабістага ўдзелу ў палітычнай працы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, А. Станкевіч згадвае аб сустрэчах з актывістамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі: «…в последнее время, в период переоценки своих воззрений, часто приходилось встречаться с коммунистами, членами КПЗБ. Со мною встречались большей частью законспирированные люди, они мне являлись не для того, чтоб время провести, а для того, чтоб обсудить наш белорусский вопрос» [7, арк. 183]. Напэўна, можна сцвярджаць, што гэтыя сустрэчы адбываліся ў канцы 1935 - пачатку 1936 гг., калі БХД і КПЗБ вялі перамовы аб супрацоўніцтве ў барацьбе за правы беларускага народа ў Польшчы.
Цікавыя, аднак, не толькі тэарытычныя разважанні былых лідэраў БХД.
У справах А. Станкевіча і Я. Шутовіча можна адшукаць факты аб колькасці членаў міжваеннай БХД. Калі, напрыклад, паводле матэрыялаў польскай паліцыі колькасць актывістаў БХД адначасова даходзіла да дзвюх тысяч [2, а. 52], то, карыстаючыся сведчаннямі саміх членаў БХД, гэтую лічбу трэба прызнаць завышанай. У сваіх паказаннях следству ў 1949 г. А. Станкевіч сцвярджаў: «Састаў нізавых ячэек даходзіў ад 10 да 15 чалавек. У кожным павеце было да дзвюх нізавых ячэек. За час майго членства ў «БХД» было ў ёй каля 150 членаў арганізацыі» [7, а. 172]. Аднак калі ўзяць пад увагу словы А. Станкевіча аб наяўнасці аднаго-двух гурткоў БХД у кожным павеце, то колькасць членаў партыі ў некалькі разоў павінна была перавышаць лічбу ў 150 чалавек. Былы старшыня ЦК БХД А. Клімовіч пісаў, што колькасць членаў партыі ў сярэдзіне 1930-х г. дасягала 500 чалавек [9, а. 17]. Хутчэй за ўсё адначасовая лічба членаў БХД сапраўды не перавышала 400-500 чалавек, што, аднак, разам з членамі БІГіК, давала агульную лічбу каля 1500 актывістаў беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху.
Няма сумніву, што ў перспектыве цікавасць беларускіх гісторыкаў да матэрыялаў Асобага архіву Літвы будзе толькі павялічвацца, а справы дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху дачакаюцца выдання з грунтоўнымі каментарамі.
[1] Аўтар выказвае шчырую падзяку гэтым гісторыкам за дапамогу ў падрыхтоўцы дадзенага артыкула.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Вашкевіч, А.Ф. Адам Станкевіч: арышт і смерць / А.Ф. Вашкевіч // Homo Historicus 2009. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука. - Вільня, 2010. - С. 20-37.
2. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. Фонд. 67. - Воп. 1. - Спр. 1232. Справаздачы Беластоцкага, Люблінскага ваяводстваў і рапарты Камандавання акругі корпуса ІХ, ІІІ аб грамадска-палітычным руху 2. ІІІ. 29-11. ХІІ. 29.
3. Луцкевіч, А. Барацьба за вызваленьне / А. Луцкевіч / Укл., прадм., камент., анатав. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча. - Вільня: "Інстытут беларусістыкі", 2009. - 649 с
4. Луцкевіч, Л. Адам Станкевіч / Л. Луцкевіч, Г. Войцік. - Вільня: Рунь, 2002. - 23 с.
5. Станкевіч, А. "Ворагі Савецкага Саюза ніколі не былі маімі сябрамі" / А. Станкевіч // ARCHE. - 2009. - №1,2. - С. 274-292.
6. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: Збор твораў / А.Станкевіч / Укладанне, навуковая рэдактура, прадмова, каментары А.Вашкевіча, А.Пашкевіча. - Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. - 1074 с.
7. Lietuvos Ypatingasis Archyvas (LYP). F. К-1. - Ap. 58. - B. P-12505-Li. Дело по обвинению Станкевича Адама Викентьевича. 1944-1949.
8. LYP. F. К-1. - Ap. 58. - Д. P-10305. Дело по обвинению Шутовича Ивана Осиповича. 1944-1957 .
9. LYP. F. К-1. - Ap. 58. - B. P-6879. Дело по обвинению Климовича Адольфа Устиновича. 1940-1953.
Андрэй Вашкевіч, навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
УДК 329.78(438)(476)
І.А. Саракавік(Мінск)
ГРАМАДСКІ РУХ СТУДЭНЦТВА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Ў МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД
В статье рассматриваются основные белорусские студенческие организации в Западной Беларуси в межвоенный период.
У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам ад 18 сакавіка 1921 г. Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Яна павінна была забяспечыць свабоднае развіццё беларускай культуры, мовы, прадаставіць права арганізацыі беларускіх школ [1, с. 17]. Пра гэта гаварылася і ў Канстытуцыі Польшчы ад 21 сакавіка 1921 г.
Аднак на справе Польшча не толькі не прадаставіла нават культурнай аўтаноміі анексіраваным беларускім землям, але ажыццяўляла палітыку, накіраваную на поўнае іх далучэнне да сябе. Увяла тут свой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Утварыла 4 ваяводствы. За гэтай тэрыторыяй, плошча якой складала 113 тыс. кв. км (24 % усёй тэрыторыі Польшчы), замацавалася неафіцыйная назва «Заходняя Беларусь». У 1931 г. тут пражывала 4,6 млн чалавек - 13 % насельніцтва Польшчы [2, с. 421](каля 70 % − беларусы, па 10 % − палякі і яўрэі, па 5 % − украінцы і літоўцы, 2 % − рускія [3, c. 17]).
Дыскрымінацыйная палітыка польскага ўрада да насельніцтва Заходняй Беларусі праяўлялася і ў тым, што мясцовае насельніцтва не магло быць прадстаўлена у кіраўніцтве мясцовага самакіравання. Беларусы не мелі магчымасці займаць адміністрацыйныя пасады ў органах улады і кіравання. Улада свядома насаджала каталіцкае веравызнанне, не прадастаўляючы праваслаўным магчымасці быць на дзяржаўнай службе. Многія беларусы пераходзілі ў каталіцтва, каб не страціць працу, і адразу ж лічыліся палякам.
Найбольш дыскрымінацыя закранула асвету, навуку і культуру. Да 1921 г. у Заходняй Беларусі мелася прыкладна 400 беларускіх школ, 2 настаўніцкія гімназіі і 5 гімназій. 31 ліпеня 1924 г. у сейме быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім асноўным тыпам школы навучання стала двухмоўная. Школы нацыянальных меншасцей зачыняліся. Такая палітыка прывяла да таго, што ў 1934 г. беларускіх школ засталося толькі 16 [3, с. 423]. У 1938/39 навучальным годзе іх зусім не стала [4, с. 221]. Затое ў Заходняй Беларусі працавала 4421 агульная польская школа. Дзейнічала толькі адна беларуская гімназія ў Вільні [5, с. 467]. І не было ні адной беларускай вышэйшай навучальнай установы.
Такім чынам, польскія ўлады рабілі ўсё для таго, каб вытравіць у беларусаў нацыянальную самасвядомасць, ажыццявіць іх дэнацыяналізацыю і тым самым далучыць да пальшчызны, замацаваць беларускія землі за Польшчай. Адсюль - забарона ўсяго беларускага.
Аднак і ў такіх неспрыяльных умовах беларускае насельніцтва ў Заходняй Беларусі імкнулася развіваць сваю асвету, навуку і культуру. Не атрымліваючы матэрыяльнай падтрымкі ад дзяржавы, у якой жыло і працавала, яно на свае ахвяраванні стварала розныя ўстановы, аб'яднанні, перыядычны друк беларускай накіраванасці. Такое становішча спрыяла і развіццю беларускага грамадскага руху, у тым ліку і студэнцкага.
У навуковай літаратуры праблема грамадскага руху студэнцтва Заходняй Беларусі слаба распрацавана. А між тым яна мае пэўнае навуковае і практычнае значэнне. З аднаго боку, дазваляе паказаць адну са старонак разнастайнага жыцця беларускага народа, а з другога боку, вучыць як у складаных умовах жыццядзейнасці можна і трэба заставацца самім сабою, праяўляць гонар і годнасць, працягваць лепшыя традыцыі сваіх дзедаў і бацькоў.
Значную частку студэнцкай моладзі Заходняй Беларусі складалі былыя ўдзельнікі нацыянальнага руху, стваральнікі і прыхільнікі БНР. З-за змены палітычнага рэжыму яны вымушаны былі эмігрыраваць. Другую частку студэнцтва складалі маладыя людзі з Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, якія сталі вучыцца ва ўніверсітэтах Варшавы, Коўна, Прагі, Вільні [6, С.2]. У іх яны, як правіла, утваралі свае гурткі і арганізацыі. Найбольш буйныя з іх былі створаны ў Празе, Вільні, Варшаве. У 1926 г. Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА) у Празе было прынята ў міжнародную студэнцкую арганізацыю - СІЕ. Яго прадстаўнікі прымалі ўдзел у міжнародных студэнцкіх форумах у Рыме і Парыжы [7, с. 12 - 13].
Яшчэ ў 1915 г., калі быў адноўлены Варшаўскі ўніверсітэт, сярод яго студэнтаў з'явіліся першыя беларускія гурткі. Яны былі больш таварысцкімі, чым злучаныя адзінствам поглядаў. У 1930 г. студэнцкая моладзь утварыла «Саюз беларускіх студэнтаў у Варшаве» [8, с. 11 - 12].
Беларускі студэнцкі саюз (БСС) у Вільні быў утвораны ў 1920 г. пры ўніверсітэце імя Стэфана Баторыя. Ён перыядычна арганізоўваў вечарыны беларускай культуры, падрыхтоўку і заслухоўванне навуковых рэфератаў на розныя тэмы, ладзіў дыскусіі, праводзіў суботнікі, экскурсіі па ваколіцах Вільні, а таксама на Навагрудчыну. Па колькасці сваіх сяброў БСС быў малалікім. У 1937 г. у ім мелася 65 чалавек. А за ўвесь час яго існавання членамі саюза было каля 300 асоб. Кіраўніцтва яго, напрыклад у 1928 г., складалася з І. Гагалінскага - старшыня, Ст. Станкевіча - сакратар, М. Амельяновіча - скарбнік, А. Бартуля і Я. Ермаковіча - сябры [6, с. 23].
Другой студэнцкай арганізацыяй пры Віленскім універсітэце было Таварыства прыяцелей беларусаведаў. Мэта - навуковая праца ў розных галінах беларусазнаўства. Кіраўнікамі яго ў 1937 г. былі А. Шукелойць - старшыня, а таксама В. Жукоўская, М. Смаршчок, Ст. Нарушэвіч.
Студэнцкія арганізацыі імкнуліся наладзіць асветна-культурную дзейнасць у розных паветах Заходняй Беларусі. З гэтай нагоды БСС накіраваў рэктару Віленскага ўніверсітэта 30 просьбаў на дазвол чытаць навукова-папулярныя лекцыі ў 10 паветах. Хоць рэктар і падтрымаў просьбу Беларускага студэнцкага саюза, але канчатковы дазвол уладаў не быў атрыманы [8, с. 80 - 82].
Беларускі студэнцкі саюз у сваёй дзейнасці не замыкаўся ў секту, а падтрымліваў стасункі з іншымі студэнцкімі фарміраваннямі, найперш з украінскімі. На гэта паўплывалі і пазітыўныя сувязі ўкраінскіх і беларускіх студэнтаў у Празе. Справа ў тым, што там у 1922 г. быў утвораны Цэнтральны саюз украінскага студэнцтва - ЦэСУС. Там жа дзейнічала АБСА. Яно сумесна з ЦэСУС стварыла супольны Дапамагаўчы камітэт. Паміж двумя арганізацыямі назіраліся сталыя абмены часопісамі, частыя супольныя ўкраінска-беларускія сходкі [7, с. 11 - 12]. 21 студзеня 1927 г. у Празе беларускія і ўкраінскія студэнты на агульным сходзе прынялі, а затым распаўсюдзілі ў друку пратэст супраць тэрору ў Польшчы [9, с. 75 - 76].
Гэтыя кантакты ў Чэхаславакіі станоўча паўплывалі і на беларуска-украінскія студэнцкія кантакты ў Заходняй Беларусі. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць артыкул старшыні Аб'яднання ўкраінскіх студэнцкіх арганізацый у Празе В. Арэлецкага ў часопісе беларускага студэнцтва ў Вільні «Студэнцкая думка» [6, с. 11 - 13].
Студэнцкія суполкі ў Вільні перыядычна ладзілі вечарыны, на якія запрашалі сваіх гасцей. Адна з такіх таварысцкіх вечарын адбылася 10 лютага 1929 г. у памяшканні Літоўскага студэнцкага саюза. У ёй прынялі ўдзел літоўскія, беларускія і ўкраінскія студэнты. На вечарыне выступілі прадстаўнікі студэнцкіх саюзаў: літоўскага - Блажыс, беларускага - А. Бартуль, украінскага - Сагайка. Слухачы азнаёміліся з выступленнем украінскага студэнта Вацыка «Адраджэнскі ўкраінскі рух». Затым адбылася дэкламацыя вершаў і выкананне песняў на роднай мове. А пасля - гульні, карагоды, танцы [6, с. 34 - 35].
У 1930/31 навучальным годзе ўжо Беларускі студэнцкі саюз, у якім тады было каля 90 сяброў, наладзіў пры Віленскім універсітэце супольны беларуска-літоўска-украінскі студэнцкі бал [6, с. 24].
Удзельнікі беларускага студэнцкага руху прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ў Вільні грамадска значных акцый − дзён беларускай культуры, юбілеяў па выпадку ўтварэння Таварыства беларускай школы, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Беларускага музея імя І. Луцкевіча, а таксама з нагоды нараджэння ці смерці вядомых асоб. Так, 13 снежня 1936 г. у Вільні быў урачыста адзначаны дзень беларускай культуры ў зале літоўскай гімназіі імя Вітаўта. У святкаванні прынялі ўдзел вядомыя грамадскія і культурныя беларускія дзеячы ў Заходняй Беларусі: С. Паўловіч, А. Станкевіч, М. Машара, М. Танк, Р. Шырма, А. Клімовіч, П. Сергіевіч, Я. Пазьняк, Я. Шутовіч, М. Канцэлярчык [8, с. 38].
У 1937 г. у Вільні быў праведзены вечар, прысвечаны творчасці Н. Арсенневай, заслуханы рэфераты П. Засіма аб становішчы беларускага сялянства ў ХІХ ст. і В. Пакуцэвіча аб Казіміры Шафнаглі [8, с. 61]. 3 сакавіка гэтага ж года ў Віленскай беларускай гімназіі адбыўся канцэрт з удзелам скрыпачоў і віаланчэлістаў, жаночых хораў гімназіі і пад кіраўніцтвам Р. Шырмы. Там жа праз адзінаццаць дзён быў праведзены вечар паэзіі А.С. Пушкіна [8, с. 88].
10 снежня 1938 г. заходнебеларуская грамадскасць адзначыла 15-годдзе творчай працы Р. Шырмы на беларускай музычнай ніве. Дзеля гэтага ў вялікім універсітэцкім зале імя Снядэцкіх сабралася больш за паўтысячы чалавек. Быў арганізаваны Беларускім студэнцкім саюзам вялікі ўрачысты канцэрт з удзелам выдатнага беларускага опернага тэнара Міхася Забэйды-Суміцкага, які да гэтага часу быў з гастролямі ў Таліне і Рызе, і беларускага студэнцкага хора пад кіраўніцтвам Р. Шырмы [8, с. 98].
Такім чынам, выкладзены матэрыял дазваляе заключыць, што ў 1921 - 1939 гг. назіраўся пэўны грамадскі рух студэнцтва Заходняй Беларусі. Як бачна, ён у сваёй большасці не прадугледжваў палітычных і ідэалагічных мэт, а быў накіраваны на падтрыманне і развіццё беларушчыны ў неспрыяльных умовах польскай санацыі для беларускай нацыянальнай культуры, знаёмства з культурай суседніх брацкіх народаў.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Мирный договор между Россией и Украиной с одной стороны и Польшей - с другой // Спадчына. − 1993. − № 4.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. − Мн., 1966.
3. Палуян, У.А. Беларуская сялянска-рабочая грамада / У.А. Палуян. − Мінск, 1967.
4. Нарысы Гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. − Мінск, 1995.
5. Бардах Ю. История государства и права Польши / Ю. Бардах, Б. Леснодорский, М. Пиетрчак. − М., 1980.
6. Студэнцкая думка. − Вільня. − 1928. − № 3 (10).
7. Орэлэцькій, В. Украінска - беларускія студэнскія ўзаемаадносіны / В.Орэлэцькій // Студэнцкая Думка. Орэлэцькій В. Вільня. − 1928. − № 3 (10).
8. Беларускі летапіс. − Вільня, 1937.
9. Наш прамень. - Прага. − 1927. - № 1.
Іван Аляксандравіч Саракавік, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
УДК 329.78(438)(476)
В.И. Кузьмич (Гродно)
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ МОЛОДЕЖНЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ ПОЛЬСКИХ ПОЛИТИЧЕСКИХ ПАРТИЙ И ОБЪЕДИНЕНИЙ В ЗАПАДНОЙ БЕЛАРУСИ
В 1918 - 1926 гг.
В статье рассматриваются основные направления деятельности молодежных организаций польских политических партий в Западной Беларуси в 1918-1926 гг., методы и формы работы Стрелецкого Союза, МО ТУР и ОПМ с молодым поколением.
В первые послевоенные годы общественное движение на территории Западной Беларуси находилось в состоянии покоя и молодежные организации только начинали свою работу.
Деятельность Стрелецкого Союза в Польше и Западной Беларуси в основном сводилась к подготовке будущих защитников государства. Значительное внимание в ходе подготовки уделялось обучению их партизанским действиям. Стрельцы изучали устав, историю, традиции и обычаи организации, должны были знать о началах польского государства, правлении династий Пястов и Ягелонов, восстании Т. Костюшки [2, с. 47].
Первым шагом к привлечению молодого поколения в польские организации было «правильное» образование. Именно в школах первоначально закладывали основы идеологии Польского государства. В целом, дети и молодежь получали определенные знания в области истории, польского языка и литературы, географии и физики в соответствии с программой, предусмотренной для всей ІІ Речи Посполитой[16, с. 152].
Польское государство отличалось в это время высокой степенью неграмотности: на 1921 - 1926 гг. у 31% населения отсутствовало образование. С первых дней захвата края польские власти начали закрывать белорусские школы, численность которых к 1925 г. уменьшилась с 350 до 4. На территории Несвижской гмины на март 1922 г. были зафиксированы только 18 школ [8, л. 54; 7, л. 9]. В Новогрудском воеводстве в конце 1924 г. закрывались школы, которые насчитывали менее 40 учащихся [14, л. 20].
Учебные заведения находились в крайне запущенном состоянии. Были случаи, когда под предлогом нехватки помещений для школ отнимались дома православных священников. Так, в деревне Жисицы Несвижского повета использовалось полдома священника в учебном процессе (1922 г.) [10, л. 3].
Стрелецкий Союз тщательно следил за уровнем подготовки молодежи. При каждом отряде создавалась своя библиотека. Также он активно занимался организацией вечеров. Так, 14 ноября 1925 г. в Лиде в здании местного кино «Нирвана» состоялся танцевальный вечер, доход от которого пошел на культурные и организационные цели союза [6, л. 1571].
Союз вовлекал молодежь в экскурсии. Культурно-художественное воспитание в свою очередь предполагало организацию самодеятельных хоровых и театральных кружков, спортивных секций, участие в оборудовании светлиц (клубов). Учили польский государственный гимн «Jeszcze Polska ne zgineіa» [2, с. 49].
Ставился вопрос на собраниях Союза и об организации оркестров. Так, в 1925 г. в г. Бенеконичи Лидского повета состоялось собрание членов Стрельца, на котором председатель Александр Маскевич предлагал создать свой оркестр, члены которого за собственные средства приобретут музыкальные инструменты, причем инструменты остаются собственностью покупателя. На их покупку записались 8 человек [5, л. 695].
Следует отметить, что достаточно часто руководство выступало с жалобами, связанными с непосещением стрельцами собраний. Например, из 120 человек появлялось только 26, как было 29 марта 1925 г. в г. Бенековичи Лидского повета [5, л. 696].
Для государства немаловажным было празднование 3 мая - Дня Конституции. В соответствии с программой проведения мероприятия в городах утром отправляли богослужение. В Новогрудке 3 мая 1923 г. был отмечен в этот день и парад польского войска [12, л. 3], в Лиде роздали несколько медалей 3-го мая. Безусловно, не обошлось и без развлечений. Молодежь организовала увеселения для публики в виде показа любительских спектаклей, которые ставились на телегах, ездивших по улицам города с актерами-любителями в национальных польских одеяниях, что вызывало бурный смех со стороны зрителей [5, л. 803].
Деятельность МО ТУР (Organizacja Mіodziezowa Towarzystwa Uniwersitetu Robotniczego ) была тесно связанная с Польской Социалистической Партией. Открытие молодежных кружков наряду с организацией лекций, бесед, любительских спектаклей, основанием библиотек и читательских залов было одним из пунктов программы деятельности «Towarzystwa Pomocy Spoіecznej» [13, л. 10].
С целью укрепления на Лидчине 5 июля 1925 г. местным комитетом ППС было открыто представительство ТУРа [1, с. 185]. Первоначально целью союза являлось развитие культуры, просвещения и спорта в среде пролетарской молодёжи. Чтобы притянуть большее количество молодежи, МО ТУР решила даже открыть Спортивный кружок [6, л. 1197].
11 июля 1925 г. в Лиду привезли передвижную библиотеку, в составе которой преобладали произведения Г. Сенкевича. Здесь же присутствовали и книги по философии [6, л. 1195].
Однако перед руководством молодежных отделов стояло несколько вопросов. Во-первых, членство организаций было достаточно маленьким. Во-вторых, следовало решать проблему места собраний, ведь в одном здании сразу размещалось МО ТУР, ППС и Профсоюз с/х работников [6, л. 1101].
Немаловажным было празднование не только 3-го мая, но и 1-го мая. В Лиде в 1925 г. сбор намечался в 11.00 по ул. Слободка, 1 - 3, откуда со знаменами и транспарантами участники отправятся в кино «Эдиссон», где выступят представители каждого участвующего союза [5, л. 749].
В г. Гродно во время празднования 1-го мая 1925 г. был выставлен караул на железнодорожном и автотранспортном мостах и Скидельком шоссе [4, л. 157].
Что же касается устройства в летние месяцы на сельскохозяйственные работы несовершеннолетних (старше 14 лет), то Совет по общественной опеке должен был быть полностью уверен, что работодатель не будет их эксплуатировать. Для этого заключался договор, в котором прописывались обязанности обеих сторон [15, л. 13].
В декларации ОПМ говорилось, что целью ее является воспитание просвещённых, дельных и проникнутых католическим духом поляков. В Западной Беларуси это означало участие в полонизации местной молодёжи [2, с.101].
В Несвижском старостве 03.01.1922 г. в Казановичах был зарегистрирован просветительный кружок ОПМ [9, л. 8].
В 1922 г. на территории Гродненского уезда культурно-просветительские польские общества активной деятельности не проявляли. Только в некоторых городках, таких как Скидель, Лунно, Каменка, Мосты, Большая Берестовица, были созданы Объединения польской молодежи [3, л. 1 об.]. Однако никаких других молодежных организаций не было создано [3, л. 29].
Объединение Католической Академической молодежи «Возрождение» с 1920-х годов проводило Общественные недели, где организовывались дискуссии с чтением рефератов [2, с.105]. Немаловажным являлось проведение «Недели Академика». Что касается вопроса оздоровительных мероприятий, то организацией средства собирались с представителей студенческой среды [11, л. 6], причем 5% сборов предназначалось Верховному совету [11, л. 7].
Собрание Верховного совета просило Правительство обращать внимание на прошения молодежи о субсидировании учебных заведений [11, л. 7].
Таким образом, можно сделать вывод, что в первые послевоенные годы не наблюдалось активной деятельности со стороны молодежных организаций польских политических партий на территории Западной Беларуси. Действовали такие объединения, как Стрелецкий Союз, Союз Братской Помощи, МО ТУР, ОПМ, Объединение Католической Академической молодежи «Возрождение» и Кружки сельской молодежи. Их работа сводилась преимущественно к созданию новых отделов Союзов, где это было возможно. Но, к сожалению, членство данных организаций было преимущественно формальным.
Список источников и литературы
1. Гецевич, А.К. Деятельность ППС на территории г. Лиды и Лидского повета (март 1921 - май 1926) / А.К. Гецевич // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў. - Гр., 2006. - С. 183-188.
2. Кривуть, В.И. Молодежные организации на территории Западной Беларуси (1929-1939 гг.) / В.И. Кривуть. - Минск: Белорус. наука, 2008. - 166 с.
3. Государственный архив Гродненской области (ГАГО). - Ф. 17. - Оп. 1. - Д. 17. - Л. 1 об., 29.
4. ГАГО. - Ф. 17. - Оп. 1. - Д. 76. - Л. 157. Т.1.
5. ГАГО. - Ф. 200. - Оп. 1. - Д. 17. - Л. 695, 696, 749, 803. Т.2.
6. ГАГО. - Ф. 200. - Оп. 1. - Д. 17. - Л. 1101, 1195, 1197, 1571. Т.3.
7. ГАГО. - Ф. 541. - Оп. 1. - Д. 8. - Л. 9.
8. ГАГО. - Ф. 541. - Оп. 1. - Д. 9. - Л. 54.
9. ГАГО. - Ф. 541. - Оп. 1. - Д. 78. - Л. 8
10. ГАГО. - Ф. 541. - Оп. 1. - Д. 370. - Л. 3.
11. ГАГО. - Ф. 551. - Оп. 1. - Д. 18. - Л. 6, 7.
12. ГАГО. - Ф. 551. - Оп. 1. - Д. 30. - Л. 3.
13. ГАГО. - Ф. 551. - Оп. 1. - Д. 35. - Л. 10.
14. ГАГО. - Ф. 551. - Оп. 1. - Д. 1372. - Л. 20.
15. ГАГО. - Ф. 551. - Оп. 1. - Д. 1564. - Л. 13.
16. Dylegowa, H. Historia Polski 1795 - 1990 rr. / H. Dyl№gowa. - Lublin: Instytut Europy Њrodkowo-Wschodniej, 2000. - 415 s. - S. 136 - 155.
Вероника Кузьмич , студентка факультета истории и социологии ГрГУ имени Янки Купалы
УДК 271.2(476)
Н.В. Самосюк(Брест)
ЯЗЫКОВОЙ ВОПРОС В ОТНОШЕНИЯХ
ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ И ГОСУДАРСТВЕННОЙ
ВЛАСТИ НА ТЕРРИТОРИИ ПОЛЕССКОЙ ЕПАРХИИ
В 1921 − 1939 гг.
В двадцатые годы православное духовенство Полесской епархии в душрастырской деятельности использовало преимущественно русский язык. С начала тридцатых годов, под давлением административных властей, русский язык планомерно вытеснялся из церковной жизни.
В 1921 г. по условиям Рижского мирного договора территория Беларуси была разделена на Западную и Восточную. Православная Церковь на территории Западной Беларуси, до провозглашения автокефалии в 1925 г. являвшаяся частью Русской Православной Церкви, вошла в состав Польского государства. Прежнее разделение по епархиям было неприемлемо для новых условий, и в 1922 г. была создана Полесская епархия.
Православное духовенство, которое занималось душпастырской деятельностью на территории Полесской епархии, было воспитано в духовных заведениях Российской империи и повсеместно пользовалось русским языком. Польские власти такое положение дел не устраивало, нередко православное духовенство обвиняли в русификаторстве.
Традиционно богослужения проходили на церковнославянском языке. В 1922 г. Синод постановил «допустить употребление украинского, белорусского, польского и чешского языков, в тех богослужебных чинах, тексты которых одобрены Высшей церковной властью: 1) в тех приходах, где этого пожелают прихожане, 2) где к этому представятся возможности по местным условиям» [4, л. 15]. В 1926 г. Полесская духовная консистория постановила, что «…языком богослужения должен быть только церковно-славянский…» [5, л. 16]. В 1936 г. Синод благословил употребление апробированных литургических текстов на польском языке: литургии Святого Иоанна Златоуста, панихиды и благодарственного богослужения [8, л. 15]. Постановление от 27 февраля 1937 г. дополнительно поясняло, что «…реальная потребность употребления в определённом храме литургических текстов на польском языке, как и на украинском, белорусском и чешском, кроме языка церковнославянского должна быть установлена тщательным исследованием дела на местности».
Постановление Полесской духовной консистории от 1 мая 1926 г. определяло язык преподавания Закона Божьего: «…религия должна преподаваться на родном (детям) языке» [8, л. 17]. В 1933 г. постановление было подтверждено. Данное распоряжение было вызвано требованием школьных инспекторов, чтобы обучение детей Закону Божьему осуществлялось исключительно на польском языке [10, л. 22]. В конце тридцатых ситуация сильно изменяется. В частности, указ Полесской духовной консистории от 1 декабря 1937 г. устанавливал, что «…обучение религии на территории Полесской епархии должно проходить преимущественно на польском языке, частично: молитвы, церковные чины, цитаты из Библии; на церковно-славянском языке» [8, л. 60].
Синод в 1922 г. рекомендовал священнослужителям всей митрополии церковные проповеди и внебогослужебные собеседования проводить на языке местного населения [4, л. 15]». В 1926 г. Полесская духовная консистория информировала приходское духовенство, что «… языком проповеди должен быть русский или местный язык…» [5, л. 16]. Указ консистории от 1 декабря 1937 г. определил: «церковные проповеди являются частью богослужений и должны произноситься на диалекте определённой местности либо польском языке…при произнесении речей во время государственных торжеств, следует употреблять только польский язык» [8 л. 60]. В 1939 г. в Гродно православным научно-издательским институтом был издан первый том «Религиозных бесед и проповедей» на польском языке для православного духовенства. Издание содержало 37 примеров проповедей, предназначенных для произнесения в дни церковных и государственных праздников. Руководство института обратилось к воеводе с просьбой о содействии по распространению данного издания среди духовенства Полесской епархии. Летом 1939 г. в каждом повете воеводства проходили конференции по поводу произнесения поучений на польском языке. Духовенство Пружанского повета, согласно донесению старосты, полностью поддержало идею произнесения проповедей на польском языке. Кроме того, часть священников ещё до проведения конференции приобрели «Религиозные беседы и проповеди». В Дрогичинском повете большинство священников к идее произнесения проповедей исключительно на польском языке отнеслось отрицательно. Тем не менее, пять священников Дрогичинского повета по собственной инициативе проповедовали только на польском языке [3, лл. 1, 1 об. 4, 5].
В двадцатые годы на территории Полесской епархии метрические книги велись на двух языках: польском и русском, один экземпляр хранился в приходском архиве, другой в духовной консистории [4, л. 26]. Часто приходское духовенство неправильно переводило имена с русского на польский язык. В 1926 г. Полесская духовная консистория рекомендовала духовенству при ведении метрических книг пользоваться алфавитным указателем православных имён на польском языке, размещённом в православном календаре [5, л. 13]. В метрических книгах не было достаточного количества бланков, поэтому благочинные были обязаны следить, чтобы приходское духовенство «…недостающие бланки выписывало из синодальной типографии» [4, л. 24]. В 1927 г. эта проблема была решена, так как повсеместно вводились новые метрические книги, изготовленные по установленному образцу в синодальной типографии по постановлению Синода [5, л. 78]. Согласно постановлению Полесской духовной консистории от 31 декабря 1932 г.: «с 1 января 1932 года записи в метрических книгах и выписки из них должны быть только на польском языке» [6, л. 95]. Первые экземпляры метрических книг заполнялись только на польском языке, вторые - на польском и местном языках. Имена в метрических книгах, на польском языке и местном наречии, писались в славянской транскрипции, согласно переводу на польский язык: Gieorgij, Foma, а не Jerzy,Tomasz [9, л. 68].
В январе 1933 г. Полесское воеводское управление через поветовых старост собирало информацию, о языках, которыми пользовалось православное духовенство дома, в храме, на уроках Закона Божьего. Из всего духовенства Дрогичинского, Каширского, Пружанского, Столинского, Кобринского, Коссовского и Лунинецкого поветов только Фёдор Дмитрюк, настоятель в Пружанах, и Евгенией Наумов, псаломщик в Натиевичах Пружанского повета, говорили на польском языке в школах. Духовенство Полесской епархии дома, в церкви, в школе пользовалось преимущественно русским, а также украинским, белорусским, и «местным» языками. Староста Коссовского повета местный язык определил как: «…смесь русского белорусского и украинского и с каждым годом он всё ближе к белорусскому» [2, лл. 2, 5, 4, 2, 29, 31].
В 1933 г. духовные власти Полесской епархии приняли решение о переводе всего делопроизводства на польский язык. В том числе с 1 апреля 1933 г. обращения духовенства епархии в консисторию должны были быть только на польском языке [11, л. 10]. Несмотря на распоряжения епархиальных властей, настоятели приходов и даже благочинные вели переписку на русском языке. В 1934 г. Духовная консистория настаивала на том, чтобы во всей корреспонденции употреблялся только государственный язык [7, л. 6].
Министр Исповеданий и Народного Просвещения в письме воеводе от 21 декабря 1938 г. отмечал: «проводя дерусификацию, следует толерантно относиться к старшему поколению… ограничивать молодое поколение от русского влияния» [1, л. 12]. В письме были определены основные задачи по распространению польского языка в Православной Церкви на территории Полесского воеводства: 1) необходимо полностью перевести преподавание Закона Божьего с русского на польский язык; только в младших классах допустимо употребление местного наречия; 2) православные священники должны проповедовать только на польском языке во время государственных праздников; 3) следует расширять употребление литургических текстов на польском языке. [1, л. 14].
В двадцатые годы православное духовенство Полесской епархии преподавало Закон Божий, произносило поучения, делало записи в метрических книгах, вело переписку с духовными властями преимущественно на русском языке. В тридцатые годы под давлением гражданских властей русский вытеснялся польским языком. Употребление белорусского, украинского, а также местных языков допускалось в тех местностях, где по различным причинам невозможно было сразу ввести польский язык.
Список источников и литературы
1. Государственный архив Брестской области (ГАБО). - Фонд. 1. - Оп. 10. - Д. 2305. Отчёты Полесского, Белостоцкого воеводы по общерелигионым настроениям на территории указанных воеводств, учётные карточки и характеристики политических взглядов и моральной устойчивости православного духовенства.
2. ГАБО. - Фонд. 1. - Оп. 10. - Д. 2316. Сведения о языках, употребляемых православным духовенством.
3. ГАБО. - Фонд. 1. - Оп. 10. - Д. 2828. Донесения поветового старосты о проведении службы в православных церквах на польском языке.
4. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 8. Указы ПДК за 1932 г.
5. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 9. Указы ПДК за 1935 г.
6. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 8. Указы ПДК за 1932 г.
7. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 9 Циркуляры Полесского архиепископа о порядке ведения службы в церквах.
8. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 12. Указы ПДК за 1937 г.
9. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 26а. Указы ПДК и переписка со священнослужителями о деятельность церквей Брестского повета.
10. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 28. Указы ПДК за 1933 г.
11. ГАБО. - Фонд. 2059. - Оп. 1. - Д. 29. Указы и распоряжения Полесского архиепископа за 1933 г. и ПДК.
Надежна Самосюк, студентка исторического факультета Брестского государственного университета имени А.С.Пушкина
УДК 821. 161. 3 (092) К. Сваяк
І.Л. Казарэз (Гродна)
КАЗІМІР СВАЯК:
ПАЭТ МІЖ СВЯТАРОЎ І СВЯТАР МІЖ ПАЭТАЎ
Статья расскрывает основные вехи жизненного, творческого и духовного пути священнослужителя, поэта, философа, публициста К. Степовича, известного под псевдонимом Казимир Свояк.
Кажуць, чалавек памірае двойчы. Упершыню − калі назаўжды пакідае гэты свет. У другі раз − калі згасае ў душах людскіх апошняя іскрынка памяці аб ім. У гэтым сэнсе Канстанціну Стэповічу − паэту - святару − наканавана бессмяротнасць.
Сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага патрыёта, святара, паэта, драматурга і філосафа Канстанціна Стэповіча, больш вядомага пад літаратурным псеўданімам Казімір Сваяк.
Упершыню на Астравеччыне, яго радзіме, адкрыў Сваяка - паэта, усю веліч яго талента, Адам Восіпавіч Мальдзіс. Менавіта А. Мальдзісу належыць шэраг публікацый, якія адлюстроўваюць жыццё К. Сваяка, характарызуюць яго як творчую асобу [2].
Не раз да асобы К. Сваяка звярталіся і працягваюць звяртацца ў сваіх даследаваннях А. Пяткевіч, І. Валуевіч, Г. Чакур, Ф. Краско, А. Канановіч, І. Замара і інш.
Найбольшай грунтоўнасцю ў даследаванні жыцця і творчасці Казіміра Сваяка вызначаецца польская даследчыца Алена Глагоўская, прафесар Беластоцкага універсітэта. Яна звярнула ўвагу як на жыццёвы шлях К. Сваяка, так і на паэтычныя здольнасці святара.
Казімір Сваяк нарадзіўся ў вёсцы Барані Свянцянскага павета Віленскай губерні (сучасны Астравецкі раён) 19 лютага 1890 года. Вялікая сям'я (шасцёра дзяцей − Аляксандр, Кастусь, Стэфан, Альбін, Ян, Бернард, Кацярына, Зузана − і бацькі - Мацей і Альжбета) месцілася ў маленькай няўдалай хацінцы. Кастусь, як яго называлі ў дзяцінстве, рана далучыўся да спраў дарослых, дапамагаючы бацькам на полі, спраўляючы абавязкі пастуха. Казкі і легенды, расказаныя маці і бабуляй, суседства з лесам, які ўражваў сваёй таямнічасцю і веліччу, аказалі свой уплыў на фарміраванне чуйнай паэтычнай душы.
Пачатковую школу Казімір скончыў у роднай вёсцы. Пасля ў 1905 годзе была павятовая ў Свянцянах. У 1906 − 1907 гадах ён жыў у Вільні, дзе рыхтаваўся да паступлення ў духоўную семінарыю. Менавіта ў Вільні ён пазнаёміўся з беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам і яго прадстаўнікамі, газетай «Наша ніва», і з гэтай пары яго жыццёвая сцяжынка была неадлучнай ад грамадска-патрыятычных спраў.
З восені 1908 года К.Стэповіч займаецца ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якая знаходзілася пад кіраўніцтвам архібіскупа Э.Ропа, вядомага прыхільніка беларускай мовы ў касцёлах. Гады вучобы ў семінарыі − гэта час шукання Бога, гады вялікай працы над сабой. Гэта спроба асэнсаваць, што ёсць чалавек, якая роля адведзена яму ў жыцці сусвету. Напрыканцы трэцяга года навучання прыйшлося надоўга выехаць у Закапанае: у яго, слабага здароўем, пачынае развівацца туберкулёз [5; с. 298].
З-за хваробы К.Сваяк «толькі вясной 1915 года высвяціўся на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цяпляка» [5; с. 290], і адразу ж атрымаў прызначэнне: вікарыем у Камайскім касцёле. Але неўзабаве маладога святара пераводзяць ў Клюшчаны. У нядзелю 31 мая 1915 года у мясцовым парафіяльным касцёле адбылася прыміцыя маладога ксяндза. К. Сваяк сустрэў вельмі цёплы прыём, бо быў добра знаёмы мясцовым людзям. Тут ён разгортвае сярод парафіян шырокую культурна-асветніцкую працу. Стварае вялікі - у 40 чалавек - хор беларускай песні, арганізуе лекцыі па беларусазнаўству. Пры яго садзейнічанні ў тутэйшай парафіі былі адчынены сем беларускіх школ і нават беларускія настаўніцкія курсы. У 1916 годзе на базе клюшчанскага хору ўзнікае гурток беларускай моладзі «Хаўрус сваякоў». Гурток ладзіць беларускія спектаклі, канцэрты, практыкуе рэфераты на тэмы нацыянальнай гісторыі і культуры [6; с. 194 - 200].
Запаветнай жа марай ксяндза было − распачаць Святую Імшу на беларускай мове. І нарэшце яна спраўдзілася. Першае казанне К.Сваяка на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года. «Ціш, − як піша сам Сваяк, − была нямая» [4; с. 24]. У штодзённых дачыненнях з людзьмі ксёндз імкнецца будзіць іх душэўную памяць пра роднае - згадвае народныя казкі, чытае вершы беларускіх паэтаў, раздае беларускія кніжкі [1; с. 23].
Усё больш праследуе яго за гэтыя справы віленскае касцельнае начальства. У лістападзе 1916 года яго пераводзяць на новае месца працы − Беласточчыну, у Карыцін, дзе мясцовы пробашч патрабуе ад яго забыцца пра ўсякую беларускасць, але К.Сваяк на адступае ад сваіх прынцыпаў.
У канцы 1920 года яго пераводзяць у Засвір, каля Свянцян, і тут ён працягвае энергічную працу з беларускім насельніцтвам. Менавіта з гэтай парафіяй звязана найбольш інтэнсіўная літаратурная і грамадская дзейнасць К. Сваяка ў апошнія гады ягонага жыцця. Нягледзячы на тое, што гэта была малая парафія, да якой належала пяць невялікіх вёсак (Засвір, Коркі, Унукі, Ключаткі і Дубнікі), жыхары былі пераважна беларусы-каталікі, якія з вялікім захапленнем слухалі казанні маладога святара па-беларуску.
Толькі выезды ў Закапанае становяцца цяпер і часцейшымі, і даўжэйшымі: хвароба прагрэсіруе. З захаваўшайся карэспандэнцыі вынікае, што ў Закапаным ён знаходзіўся на лячэнні восенню 1922 года, сустрэў тут К.Сваяк і зіму з 1924 на 1925 год. Частыя пісьмы прылятаюць адтуль у Барані да брата Альбіна, дасылае К.Сваяк і тэлеграмы ксяндзу А.Станкевічу з просьбай забраць яго з Закапанага. Зімой і на вясну 1926 года Казімір Сваяк прадчувае, што набліжаюцца яго апошнія хвіліны…
Шостага мая 1926 года Казімір Сваяк, «як свечка на алтары мук і цярпення, згас і адышоў у лепшую краіну» [5; с. 309]. Сёмага мая 1926 года цела яго было перавезена з літоўскай паліклінікі ў касцёл св. Мікалая. На наступны дзень адбылося хаўтурнае набажэнства і пасля яго экспартацыя цела на могілкі Роса ў Вільні, пад час якой хор моладзі з Віленскай беларускай гімназіі спяваў беларускія рэлігійныя песні [6; с. 203].
Казімір Сваяк - беларускі патрыёт, ксёндз, паэт, філосаф. Ён быў паэтам між святароў і святаром між паэтаў. І гэта відавочна так. Кароткае жыццё і кароткую, але плённую дзейнасць Казіміра Сваяка цяжка размежаваць паміж яго дзейнасцю святарскай і грамадскай, паэтычнай і публіцыстычнай.
Паэтычная ліра для Сваяка стала галоўнай спадарожніцай жыцця. У паэзіі ён знаходзіў магчымасць выказаць самыя запаветныя і інтымныя пачуцці. Дваццаць трэцяга кастрычніка 1912 г. з'явіўся яго першы верш па-беларуску − «На імяніны майго пробашча», які быў надрукаваны ў газеце «Беларус» [3; с. 88].
У 1924 годзе ў Вільні выйшаў зборнік вершаў К.Сваяка «Мая ліра», выпушчаны Беларускім выдавецкім таварыствам. У вершах, якія ўвайшлі ў зборнік, мала мажорных нотаў. Няма амаль традыцыйных для лірыкі пейзажных малюнкаў. Ён не азіраў наваколле, а ўглядаўся і ўслухоўваўся ў самога сябе. Паэзія К.Сваяка спавядальная, настроеная на драматычнае і журботнае. У 1994 годзе «Мая ліра», нібы ластаўка з выраю, даляцела да нас - рэпрынтным спосабам, перавыдадзеным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
К.Сваяк быў адмысловым публіцыстам, тонкім крытыкам і бліскучым апавядальнікам, майстрам мастацкай прозы. Найбольш грунтоўнай працай, якая характарызуе яго як публіцыста, стала напісанне ім на працягу жыцця дзённіка, які адлюстроўвае ягонае цікавае, але вельмі кароткае жыццё. Гэты дзённік цікавы дакумент часу, рэпартаж - споведзь зняможанай душы, якая шукала магчымасці ахвярна паслужыць людзям дзеля высокіх ідэалаў дабра і справядлівасці. Твор гэты з надта характэрнаю аўтарскай назваю - «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» [4] - выйшаў у Вільні асобнай кніжкай пасля смерці К. Сваяка, у 1932. Ягоным рэдактарам і выдаўцом стаў ксёндз Адам Станкевіч.
Казімір Сваяк выступаў у друку ў розных жанрах: напісаў паэму «Шляхам цярністым», апавяданні «Ганулька», «Мікодам», драматычную паэму "Купалле", публіцыстычны трактат «Алкаголь», п'есу «Янка Канцавы».
Проза Сваяка ўражвае жанравай дынамікай, багаццем камічных калізій, разнастайнасцю з'яваў жыцця. Яна літаральна іскрыцца майстэрствам жартоўных сцэнак, непераўзыдзеным хараством жывой народнай мовы. К. Сваяк як ніхто бліскуча валодаў таксама жанрам філасофскага апавядання, навэлы - рэфлексіі, у якіх фармуляваў сваё ідэйнае і духоўнае крэда. З'яўляючыся каталіцкім святаром, К. Сваяк сцвярджаў у сваіх творах духоўную сутнасць быцця як аснову дабра, ісціны і красы ў сусвеце, гэтак званае «станоўчае ўсёадзінства», якое ўтвараецца арганічнай паяднанасцю і ўзаемапранікненнем прыватнага і агульнага, матэрыяльнага і ідэальнага, прасторавага і часавага [3; с. 88].
Творчасць Казіміра Сваяка, паэта і святара, арганічна ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры. Яго паэзія можа служыць прыкладам духоўна-эстэтычных памкненняў эпохі, бо ў ёй знайшлі сваё асэнсаванне актуальныя для тагачаснай прагрэсіўнай творчай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі ідэі беларускага філосафа Ігната Канчэўскага, а таксама ідэі рускай і замежнай рэлігійнай філасофіі. У сваёй творчасці ён змог спалучыць ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння і хрысціянскія каштоўнасці.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Валуевіч, І. Усе яго дарогі вялі да алтара / І. Валуевіч - Спонды, 2010. - 43 с.
2. Мальдис, А. Свояки / А. Мальдис // Советская Беларусь. - 2010. - 13 марта. - С. 22.
3. Пяткевіч, А. Беларускі святар і паэт. / А.Пяткевіч // Свіцязь. - 1994. № 1. - С. 87 - 90.
4. Сваяк, К. Дзея маёй мыслі, сэрца і волі / К. Сваяк - Мн., 1992. - 44 с.
5. Станкевіч, А. З богам да Беларусі /А. Станкевіч. - Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2008. - С. 272 - 311.
6. Стэповіч, Б. З успамінаў пра К. Сваяка / Б. Стэповіч // Полымя. - 1990. − № 2. - С. 192 - 205.
Іна Казарэз, студэнтка факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы
УДК 94 (476)
А.С. Горны (Гродна)
ТОДАР ВЕРНІКОЎСКІ - БЕЛАРУСКІ ГРАМАДСКІ
І ЦАРКОЎНЫ ДЗЕЯЧ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
В статье рассматриваются основные вехи жизни и деятельности белоруского общественного и церковного деятеля Федора Верниковского. На основе малочисленных источников и сведений делается попытка описать его достижения на поприще белорусского национального движения, его политические взгляды и убеждения, его деятельность в церковной сфере.
Сёння да шырокай грамадскасці паступова вяртаюцца імёны забытых герояў беларускай гісторыі. Але па-ранейшаму значная іх колькасць невядома сучаснаму беларусу. Выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння, якія адмовіліся ад зямных багаццяў і паклалі сваё жыццё на алтар свабоды Радзімы, былі на доўгі час забыты тымі, дзеля якіх яны змагаліся. Такія прозвішчы, як П.Трамповіч, С.Паўловіч ці А.Трэпка нічога не скажуць цяперашняму студэнту, інжынеру ці чыноўніку. Але ўсе гэтыя людзі у той ці іншай ступені ўнеслі сваю цаглінку ў будаўніцтва нашага агульнага беларускага дома. І мы не павінны іх сціраць са сваёй памяці. Да такіх людзей адносіцца і постаць Тодара Вернікоўскага. У жыцці гэтага чалавека былі і грукат перамог, і жорсткая крытыка апанентаў, і пашана з боку прыхільнікаў і аднадумцаў. Але зразумела адно - Вернікоўскі прайшоў даволі цікавы і неадназначны шлях дзеяча беларускага нацыянальнага руху, які павінен быць асэнсаваны сучаснымі нашчадкамі.
Тодар (Фёдар) нарадзіўся 11 (24) лістапада 1861 г. у мястэчку Дудзічы на Міншчыне ў сям'і Міхаіла і Ганны Вернікоўскіх. Яго бацькі паходзілі і самі былі цесна звязаны з духоўным саслоўем (бацька Міхаіл быў псаломшчыкам мясцовай царквы). Пачатковую адукацыю Тодар атрымаў у народнай школе роднага мястэчка. Потым была вучоба ў розных духоўных школах - духоўным вучылішчы і праваслаўнай семінарыі ў Мінску. Відавочна, што родныя бачылі ў юным семінарысце будучага выдатнага святара. Але лёс распарадзіўся па-іншаму. Да царкоўнай справы Тодар вернецца толькі ў даволі сталым узросце як ужо склаўшыся палітык і беларускі дзеяч. Дарэчы яго брат, Клімент, скончыўшы духоўную акадэмію, абраў шлях манаха і стаў нават сябрам Сіноду [2, с. 3].
У 1878 г. Вернікоўскі вырашае змяніць род сваіх заняткаў. Для атрымання вышэйшай адукацыі ён ад'язджае ў Пецярбург, дзе паступае ў тэхналагічны інстытут. Па яго заканчэнні Тодар працуе служачым на пошце, праз нейкі час пераўладкоўваецца ў Гаспадарчы Сялянскі Банк. У гэты перыяд пачынаецца буйны кар'ерны рост маладога спецыяліста. Трамплінам для ўздыму была Заходняя экспедыцыя па асушцы палескiх балот i арашэннi паўднёвых зямель, у якой Вернікоўскі працаваў на працягу 27 гадоў. Удзел у меліярацыйных мерапрыемствах дапамог яму пашырыць свае веды па сельскай гаспадарцы і земляробству, а таксама набыць шматлікія сувязі і карысныя сяброўствы. Акрамя гэтага, ён у адзначаны перыяд наведвае Каўказ, Крым, Сібір, Еўропу ды нават Амерыку, дзе знаёміцца з новымі эканамічнымі здабыткамі і вынаходніцтвамі.
Праца беларуса была заўважана зверху. Ён трапляе на службу ў Міністэрства земляробства і дзяржаўнай маёмасці Расійскай імперыі. У 1906 г. Вернікоўскі таксама быў прызначаны кансультантам-дарадчыкам камісіі па зямельным паляпшэнні гаспадаркі ў 1-й Дзяржаўнай думе Расіі [3]. Пасля сваёй адстаўкі ён пераязджае ў Мінск, дзе ўключаецца ў тагачаснае грамадска-палітычнае жыццё. На правах сябра яго абіраюць у Мінскую гарадскую думу. Але Вернікоўскі ўжо быў апантаны новай справай - беларускім Адраджэннем, якое паступова захоплівала гарачыя сэрцы мінскай інтэлігэнцыі. Гэтае захапленне ён і пранясе праз астатак свайго жыцця.
Даволі спрэчным з'яўляецца час, калі Т.Вернікоўскі далучыўся да беларускага руху. Ю.Гарбінскі ў сваім даведніку ўказвае на паслялютаўскі перыяд 1917 г. Аднак адзін з біёграфаў Вернікоўскага, нейкі Вас.Б., які быў яго сучаснікам, згадвае, што той ужо з 1905 г. «бярэ дзейны ўдзел у беларуска-адраджэнскім руху, сутыкаючыся з ужо працуючымі Карскім, Эпімах-Шыпілай, Зайцам, Бурбісам і інш.» [2, с. 4]. Такі незвычайны пералік беларускіх дзеячоў дае падставы лічыць гэтую цытату даволі слушнай. Але трэба заўважыць, што актыўна Вернікоўскі далучыўся да беларускай справы толькі ў 1917 г. У снежні 1917 г. ён становіцца скарбнікам Мінскага беларускага народнага прадстаўніцтва - арганізацыі, якая аб'ядноўвае пераважна дзеячоў кансерватыўнай скіраванасці. Пасля гэтага ён шчыра далучаецца да беларускага дзяржаўнага будаўніцтва. І гэта нездарма, бо такія вопытныя эканамісты і гаспадарнікі былі як паветра патрэбны новай беларускай дзяржаве. Вернікоўскі ўваходзіць у склад Рады БНР і на 2-ой сесіі ў траўні 1918 абіраецца ў склад яе харчовай і фінансавай камісіі. Дарэчы падчас пасяджэнняў Рады ён, як адзін з лідэраў Мінскага прадстаўніцтва, вылучаўся даволі правымі поглядамі і нярэдка прыбягаў да неабгрунтаванай рэзкасці ў бок сацыялістаў. Так на пасяджэнні Рады 11 ліпеня 1918 г.услед зыходзячым сацыялістам Вернікоўскі крычаў: «Собрали манатки и скатертью дорога» [6, с. 120]. Такая пазіцыя абумовіла яго збліжэнне з лідэрамі правых - Р.Скірмунтам, П.Алексюком і інш. У ліпені 1918 г. Вернікоўскі выбіраецца дзяржаўным скарбнікам кабінета Р.Скірмунта (у першым народным сакратарыяце ён займаў пасаду дарадцы па справам бежанцаў). Аднак потым яго ідэалагічныя перакананні рэзка змяняюцца. У новым сакратарыяце Я.Серады, Вернікоўскі абіраецца народным сакратаром гандлю і прамысловасці ад… партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў [2, с. 4]. Прычына такіх дзіўных метамарфозаў пакуль застаецца невядомай. На пасадзе міністра ён здзяйсняе камандзіроўку ў Кіеў, дзе з дапамогай П.Крэчэўскага і М. Доўнар-Запольскага спрабуе наладзіць стасункі з украінскім бокам па эканамічных пытаннях і заключыць з ім узаемакарысныя гандлёвыя дамовы [1, с. 4].
Апрача дзяржаўнай працы ў гэты час Вернікоўскі актыўна ўдзельнічае ў грамадска-культурным жыцці краю. Пры гэтым, сфера яго інтарэсаў даволі разнастайная. Ён становіцца на чале кааператыўнага руху ў Мінску, заарганізоўвае беларускі народны тэатр, з'яўляецца старшынёй культурна-прасветнага таварыства «Заранка», таварыства «Беларуская Хатка» і г.д. Нягледзячы на такі вялікі аб'ём працы, паспявае таксама апекавацца сталоўкай для бедных і дзіцячым прытулкам. Менавіта ў Мінску часоў БНР Тодар Вернікоўскі вяртаецца да сваіх каранёў і пачынае плённа прапагандаваць ідэю збліжэння праваслаўнай царквы і беларускага нацыянальнага руху. Дзеля яе ажыццяўлення ім было закладзена Беларускае царкоўнае брацтва [2, с. 4]. На жаль больш падрабязнай інфармацыі пра дзейнасць гэтай арганізацыі (і ці ўвогуле гэтая дзейнасць мела месца) ў крыніцах і літаратуры не сустракаецца.
Пасля наступу бальшавікоў і захопу Мінску ў канцы 1918 г. Вернікоўскі спешна пераязджае ў Вільню, а пасля ў Гародню, дзе на гэты час сфарміраваўся значны асяродак беларускіх дзеячоў. У 1919 г. ён уваходзіць у склад Цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, заарганізоўвае розныя культурніцкія суполкі і клубы, сярод якіх, напрыклад, было вядомае таварыства «Бацькаўшчына». Імкнуўся апекавацца таксама і гарадзенскімі бежанскімі арганізацыямі. Дзейнасць Вернікоўскага ў Гародні была даволі станоўча ацэнена адным з правадыроў беларускага нацыянальнага Адраджэння Антонам Луцкевічам [4, с. 497, 509].
У жніўні 1919 г. Вернікоўскі вяртаецца ў захоплены палякамі Мінск. Тут яго абіраюць скарбнікам Часовага Беларускага Нацыянальнага Камітэта і Беларускай Вайсковай Камісіі. Акрамя гаспадарчай працы, Тодар Міхайлавіч, як ужо свядомы царкоўны дзеяч і аўтарытэт, адказваў і за ўзаемныя стасункі ЧБНК з Царкоўнай радай Мінскай праваслаўнай епархіі [3]. Аднак ваенныя і палітычныя дзеянні зноў уносяць карэкціроўкі ў паступовую работу Вернікоўскага. Зноў пачынаюцца вандроўкі, пераезды, уцёкі. Толькі ў 1921 г. ён змог канчаткова асесці ў Заходняй Беларусі, якая ўжо з'яўлялася тэрыторыяй новай польскай дзяржавы. Тут і пройдзе апошні перыяд жыцця гэтага беларускага дзеяча.
Трэба заўважыць, што на пачатку 1920-х гг. палітычныя погляды Вернікоўскага ізноў істотна змяняюцца. У тым жа 1921 г. 60-гадовы дзеяч становіцца скарбнікам скандальна вядомай віленскай паланафільскай арганізацыі «Краёвая сувязь», кіраўніком якой з'яўляўся ягоны сябра, ужо вышэй згаданы П.Аляксюк. Невядома, што магло падштурхнуць Вернікоўскага на шлях згодніцтва і паланафільства: ці то нейкія карысныя прычыны, ці то даволі сталы ўзрост, ці то агульнае расчараванне ў формах і метадах барацьбы. Дзве апошнія прычыны на нашу думку могуць мець рацыю, бо фактычна з гэтага часу Вернікоўскі пачынае паступова адыходзіць ад актыўнай палітычнай дзейнасці і засяроджваць сваю увагу менавіта на грамадска-асветніцкай і царкоўнай працы.
У 1922 г. Вернікоўскі ад'язджае ў мястэчка Радашковічы, дзе разам са сваім старым сябрам А.Уласавым пачынае закладаць гурток ТБШ і беларускую гімназію. У апошняй ён працуе інспектарам, а пасля студзеня 1923 г. выконвае абавязкі і яе дырэктара. З сярэдзіны 1920-х гг. Вернікоўскі збліжаецца з флагманам заходнебеларускага паланафільства - Часовай Беларускай Радай - і стварае суполку (фактычна намінальную) гэтай арганізацыі ў мястэчку Ушы. Дарэчы вось як сам «дзядзька Тодар» тлумачыў сваё «паланафільства» аднаму са сваіх паслядоўнікаў, студэнту Сароке: «Калі-ж я зблізіўся з палякамі, то каб гэткім чынам дапамагчы свайму народу. Ты малады (студэнт С.Сарока - А.Г.) і табе гэта ня можна рабіць…, а я ўжо стары, мне трэба шукаць іншыя для гэтага спосабы… Эх, каб я быў малады дык ня гэткую кашу заварыў бы, што людзі на сценку палезлі бы. Ты думаеш, што мне прыемна на старасці кланяцца?» [5, с.5]. Зразумела, што такая пазіцыя абумовіла яго пераважны ўдзел у культурна-асветніцкіх арганізацыях. Ён пачынае актыўна закладаць гурткі таварыства «Прасьвета», быў абраны нават віленскім акружным кіраўніком гэтай арганізацыі. Прыхільнікі Вернікоўскага сцвярджалі, што за 1927 г. ён арганізаваў каля 84 гурткоў «Прасьветы» [2, с. 4]. Аднак, калі ўлічыць тое, што гэтае таварыства не пакінула значнага следу ў беларускім руху, вышэй пададзеная лічба з'яўляецца вельмі нацягнутай і не адпавядае рэчаіснасці.
Бадай апошняй справай у жыцці старога змагара была арганізацыя руху па беларусізацыі праваслаўя у Заходняй Беларусі. 14 сакавіка 1930 г. пад яго непасрэдным кіраўніцтвам і старшынством быў утвораны Цэнтральны Беларускі Праваслаўны Камітэт па беларусізацыі Царквы. Асноўнымі мэтамі камітэта былі пашырэнне беларускай мовы ў царкоўным ужытку і казаннях, барацьба з уплывам на народ «русафільскага» духавенства, вырашэнне пытання аб царкоўных падатках і рэвіндыкацыі і г.д. Для пашырэння сваіх ідэй, сябры камітэта распачалі выданне часопіса «Сьветач Беларусі», неафіцыйным рэдактарам і аўтарам якога быў і Т.Вернікоўскі. Аднак з-за супрацьдзеянняў духоўных уладаў і рознагалоссяў у беларускім руху ЦБПК не змог разгарнуць шырэйшай дзейнасці і дэ-факта спыніў сваё існаванне. Для 70-гадовага Вернікоўскага гэта азначала канец ягонай дзейнасці і адраджэнскай працы. Змагацца ў яго ўжо не хапала ані маральных, ані фізічных сілаў. Невядома дакладная дата смерці Тодара Вернікоўскага, але згадкі пра яго губляюцца пасля 1935 г.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Белорусская торговая делегация // Белорусское эхо - 30 сентября 1918 − № 8.
2. Вас. Б. Тодар Вернікоўскі (біаграфічны нарыс) // Сьветач Беларусі - 1931 - № 3 - С. 3-4.
3. Гарбінскі, Юрась. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст., Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. / Юрась Гарбінскі - Мінск-Мюнхен, 1999. - Рэжым доступу: kamunikat.fontel.net/www/knizki /historia/harbinski/brd/spis.htm − Дата доступу: 12.04.2010.
4. Луцкевіч, Антон. Барацьба за вызваленьне. Збор твораў / Антон Луцкевіч - Вільня-Беласток, 2009. - 650 с.
5. Сарока, С. Успаміны / С.Сарока // Сьветач Беларусі - 1931 - № 3 - С. 5-6.
6. Сідарэвіч, А. Урады БНР і кабінет Рамана Скірмунта / А.Сідарэвіч // Arche - 2008. - № 4. - С. 108-126.
Аляксандр Горны, студэнт факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
УДК 94 (476) ׀451׀
Г.С. Вайцешчык (Гродна)
З ГІСТОРЫІ МЯСТЭЧКА ЗЭЛЬВА (20 - 30 гг. XX ст.)
Статья посвящена изучению истории небольшого местечка Зельва в 1921 - 1939 гг. Автор приходит к выводу, что, несмотря на непоследовательную и полонизаторскую политику польского правительства, развитие местечка продолжалось и имело не мало прогрессивных явлений.
На развіццё мястэчак ў 1921 - 1939 гг. паўплываў фактар знаходжання Заходняй Беларусі ў эканамічна адсталай Польшчы, што не магло не адбіцца на тэмпах, формах і выніках развіцця на «польскі манер» усіх заходнебеларускіх гарадоў і мястэчак.
У 1921 - 1939 гг. Зэльва была мястэчкам Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства, цэнтрам Зэльвенскай гміны. Паводле перапісу 1921 г. у Зэльвенскай гміне пражывала 5282 чалавека: 2578 беларусаў, 1156 палякаў, 1344 яўрэяў [1, с. 120-121].
У 1927 г. польскія ўлады надалі мястэчку гарадскі статус, аднак ужо ў 1931 г. мястэчка страціла гэты статус [2, с.101]. Як у кожным беларускім мястэчку, насельніцтва Зэльвы было поліканфесійным і поліэтнічным. У пачатку XX ст. каля 70 % жыхароў Зэльвы складалі яўрэі [3, с. 3]. Пераважным заняткам яўрэяў быў гандаль, пагэтаму Зэльву можна лічыць гандлёвым мястэчкам. Аб гэтым сведчылі асаблівасці забудовы і вулічнай планіроўкі мястэчка, бо галоўнай прыкметай, які адрознівае любы, нават самы малы горад ад вёскі, з'яўляюцца рэгулярныя таргі, а спецыфічную рысу яго планіроўкі складае найперш месца, дзе гэтыя таргі праводзіліся - рынак. Як і ў еўрапейскіх гарадах, рынкі мястэчак па перыметру забудоўваліся жылымі дамамі, якія пераўтвараліся пазней у вуліцы. Зэльвенскі рынак у 20 - 30 гг. XX ст. быў чатырохвугольным рынкам, рыначная плошча знаходзілася паміж дзвюмя вуліцамі - «Млыновая» і «Маршалкоўская» [4, 13 чэрвеня. - с. 4].
Зэльва была мнагавулічным мястэчкам і свае назвы вуліцы атрымоўвалі ў залежнасці ад заняткаў жыхароў і ад размешчаных на іх прамысловых прадпрыемстваў. Самай шчыльна заселенай была вуліца «Млыновая» (сучасная «17 верасня»), якая сваю назву атрымала ад вадзянога млына. Пабудаваны гэты млын быў ў 1884 г., побач з ім у 20 - 30 гг. размяшчаўся крухмальны завод і цэх па вытворчасці вапны. [4, 13 чэрвеня. - с. 4].
Ад яўрэйскай школы, якая размяшчалася ў двух аднапавярховых будынках, паходзіла назва вуліцы «Школьная». Непадалёку ад школы знаходзіліся сінагога і яўрэйскія могілкі. У 1938 г. польская ўлада запланавала пабудаваць на вуліцы «Школьная» аэрадром, але так і не паспела пачаць будаўніцтва [4, 27 чэрвеня. - с. 3].
Нягледзячы на тое, што бальніца ў Зэльве да 1939 г. не працавала, насельніцтва мястэчка не засталося без медыцынскага абслугоўвання. У Зэльве практыкавалі 3 урачы: павятовы ўрач Хаінскі, прыватны урач Весялуха і яўрэйскі ўрач. Да 1939 г. у Зэльве дзейнічала амбулаторыя, якая была адзінай медыцынскай установай і якую фінансаваў Ваўкавыскі Сеймік [5, с. 4].
Як сцвярджаў жыхар мястэчка Зэльва Адам Іосіфавіч Данюк (1932 г. нараджэння), медыцынскае абслугоўванне было дастаткова даступным для ўсіх слаёў насельніцтва [4, 13 чэрвеня. - с.4]. Аднак, на падставе звестак з іншых крыніц, медыцынскае абслугоўванне на Зэльвеншчыне, як і ў іншых мястэчках Беластоцкага ваяводства, было вельмі дарагім. За адзін дзень лячэння ў павятовай бальніцы плацілі ад 5 да 8 злотых, а зараблялі ў летні дзень 1 злоты. Каб аплаціць 2 тыдня лячэння ў бальніцы селяніну неабходна было прадаць карову [6, с. 16]. Аднак пераважная большасць жыхароў мястэчка Зэльва былі гандляры-яўрэі, то можна пагадзіцца з А.І. Данюком, што для іх медыцынскае абслугоўванне было дастаткова даступным. 20 верасня 1939 гг. ў Зэльве была адкрыта бальніца на 15 ложкаў, пры якой працягвала дзейнічаць амбулаторыя [7, с. 228].
Зэльва як і многія іншыя мястэчкі Беластоцкага ваяводства была цэнтрам лясной прамысловасці. Прамысловыя прадпрыемствы Зэльвы былі дробнымі, але іх было шмат. Большасць з іх размяшчалася каля ракі Зэльвянкі і непадалеку ад чыгуначнай станцыі. Яўрэю Сальману ў 30-я гг. належаў лясны завод з 2 наёмнымі рабочымі, ў будынку якога знаходзіліся 2 піларамы, лесапільня, сталярная майстэрня, а таксама цэх па вырабу масла з рапсу і ільнянога семені [4, с. 20 чэрвеня - с. 3].
Назва вуліцы «Фабрычная» (сучасная «Булака») паходзіла ад суконнай фабрыкі. На гэтай вуліцы знаходзіўся яшчэ адзін лесазавод з 3 наёмнымі рабочымі і газагенератарны млын, якія належалі яўрэю Барадзіцкаму [4, с. 27 чэрвеня - с. 3]. Непадалёку ад гэтай вуліцы размяшчалася чыгуначная станцыя, на якую местачковыя гандляры часта прывозілі свой тавар для продажу. Перавоз тавараў гужавым і аўтамабільным транспартам быў значна даражэйшым за перавоз тавараў чыгункай. За адрэзак шляху з Ваўкавыска да Зэльвы (26 км) перавоз тавару фурманкай ці аўтамабілем каштаваў 3 зл., чыгункай - 1,32 зл. [8, с. 1516]. Праз мястэчка праходзіла аўтобусная лінія, якая звязвала Зэльву са Слонімам і Дзярэчынам [9, л.1].
Брукаванай была вуліца «Маршалкоўская» (сучасная «Савецкая»), цэнтр мястэчка, бо менавіта на гэтай вуліцы знаходзіліся будынкі гміннай управы і паліцыі. Тут жылі пераважна багатыя купцы-яўрэі, мясцовая адміністрацыя і заможныя сяляне. На вуліцах Зэльвы было чыста, бо за беспарадак жыхары плацілі штраф - 2 злотых. За чысцінёй сачыў солтыс [4, 20 чэрвеня - с. 3].
Яўрэйскія лаўкі, магазіны, аптэкі і аптэчныя склады, прамысловыя майстэрні аздаблялі рыначную плошчу. Трэцяга чысла кожнага месяца на плошчы праводзіўся кірмаш, на які з'язджаліся шмат людзей з усёй гміны [10, с. 113]. Па таваразваротам гэты кірмаш значна адрозніваўся ад славутага на ўвесь свет Аненскага кірмашу, які быў да канца XIX ст. візітнай картачкай мястэчка. Таргі і базары праводзіліся па аўторкам і чацвяргам. У канцы вуліцы Маршалкоўскай знаходзіўся тракцір-сталовая − любімае месца яўрэяў-фактораў, якіх было вельмі шмат у Зельве [4, с. 20 чэрвеня - с. 3]. Факторы ў залежнасці ад характару аказваемых паслуг дзяліліся на некалькі катэгорый: гандлёвыя, прамысловыя, службовыя. Іх працай карысталіся як у паліцыі, так ў банках і судах. Мэтай працы фактора − за грошы кліента вырашыць нейкую спрэчную справу, даць параду, займаліся справамі, якія патрабавалі шмат часу (збіралі звесткі, сачылі за людзьмі, шукалі што-небудзь і г.д.) [11, с. 21].
У 30-я гг. у Зэльве дзейнічалі шэраг дробных майстэрань: майстэрня па вырабу коўдры, воўначасальная, шавецкая, гарбарныя майстэрні, такарня [10, с.99]. Кааперацыйную форму набыла малочная прамысловасць [12, с.154].
Асновай эканамічнага жыцця Ваўкавыскага павета ў 20 - 30 гг. заставалася сельская гаспадарка, становішча якой было дастаткова складаным: польскія памешчыкі адабралі ў сялян маёмасць, вярнулі адпрацоўкі і здольшчыну. У 1930-х гадах на Зэльвеншчыне было 36 панскіх маёнткаў. Каля 44 % з іх мелі звыш 100 га зямлі ў кожнай гаспадарцы, валодалі 48 % ад усіх сельскагаспадарчых угоддзяў. У той час большасць сялянскіх гаспадарак мела ў сваім карыстанні ад 2 да 5 га зямлі. Іх колькасць адносна да ўсіх сялянскіх гаспадарак, якія валодалі ад 5 да 10 га зямлі, было каля 33 %, заможных гаспадарак - 14 % [10, с. 98]. Згодна з законам аб хутарызацыі 1923 г. Зэльва выйшла на водрубы ў 1926 г. Многія водрубы складалі 1 - 3 дзесяціны. Пры правядзенні хутарызацыі рабілася ацэнка зямлі. За горшую і далёка размешчаную зямлю ад вёскі давалася некалькі больш таго, што селянін меў да рэформы. Уся лепшая зямля пераходзіла кулакам. Зямлю беднякоў куплялі кулакі. Толькі 5 - 6 % сераднякоў выходзілі ў кулакі. Астатнія год ад году бяднелі. У Заходняй Беларусі ішло хуткае расслаенне вёскі. Зэльва была наглядным прыкладам гэтага. Зямлю ў якасці водруба атрымлівалі за вёскай (у адлегласці 3 - 5 вёрст) [3, с. 3].
Асвета займала вельмі важную ролю ў ідэалогіі адноўленай польскай дзяржавы па стварэнню сапраўдна польскіх і этнічнааднародных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі. У 1935 г. сельскагаспадарчым таварыствам у Зэльве былі арганізаваны агульна-асветніцкія адукацыйныя курсы на польскай мове для дарослых, галоўная мэта якіх - навучыць вядзенню грамадскай дзейнасці (арганізацыі сходаў, сабранняў, мітынгаў). Курсы праходзілі раз у тыдзень у нядзелю на працягу 5 месяцаў, у якіх удзельнічала 150 чалавек [13, с. 84].
На тэрыторыі мястэчка дзейнічала шэраг апазіцыйных дэмакратычных маладзёжных арганізацый, сярод якіх неабходна выдзеліць ячэйкі КСМЗБ, Саюза Вясковай Моладзі «Віці», Саюза рабочай і рамеснай моладзі «Цукунф» і гміннае аддзяленне маладзёжнай арганізацыі «Таварыства Універсітэта Рабочых» (МА ТУР). Так, у пачатку снежня 1933 г. пры падтрымцы Бунда і пры непасрэдным удзеле маладзёжных арганізацый ў Зэльве адбыўся антываенны мітынг [14, л. 97]. У жніўні 1933 г. «Цукунф» сумесна з МА ТУР праводзілі ў Зэльве і іншых гарадах і весках Заходняй Беларусі «антываенны месяц» [15, л. 217].
Сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыцце мястэчка Зэльвы яскрава адлюстроўвае, што ў 20 − 30 гг. XX ст., нягледзячы на ўсе цяжкасці і хібы палітыкі польскага ўрада адносна гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі, местачковае жыцце працягвалася і мела шмат прагрэсіўных з'яў і працэсаў.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Матэрыялы па геаграфіі і статыстыкі Беларусі. Т. 1 Крыніца ведаў аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі. /пад. рэд. А. Смоліча. - Мінск, 1928. - 216 с.
2. Milewski, J. Z dziejуw wojewуdztwa biaіostockiego w okresie miкdzywojennym / J. Milewski. - Biaіystok, 1999. - 137 s.
3. Палякоў, І. Зэльва - мястэчка / І. Палякоў. // Праца. - 1985. - 31 студзеня. - с. 3
4. Данюк, А. Зельва: страницы истории. / А. Данюк. // Праца. - 2007. - 11 ліпеня. - с. 5; 13 чэрвеня. - с.4; 27 чэрвеня - с.3; 20 чэрвеня - с. 3
5. Budїet Sejmiku Woіkowyskiego // Tygodnik Woіkowyski: pismo poњwiẹcone sprawom powiaty Woіkowyskiego. - 1928. - 18 marca (№ 12) - s. 4 - 5
6. Sprawozdanie wojewody Biaіostockiego (z 01.04.1931. - 01.04.1932) z dziaіalnoњci administracji paсstwowej Samorz№dуw wojewуdztwa Biaіostockiego. - Biaіystok, 1933. - 193 s.
7. Фрэйберг, А.П., Мирский, В.И., Дорош, Е.В., Ильяшевич, В.К. История здравоохранения Зэльвенского района берёт свое начало в XVI в. / А.П. Фрэйберг, В.И. Мирский, Е.В. Дорош, В.К. Ильяшевич. // Славуты Зэльвенскі край: мат-лы навук. гіст-краязн. канфер. "Старонкі гісторыі Зэльвеншчыны", г.п. Зэльва, 12 снежня 1998. / Рэдкал.: Д.С. Аляшкевіч - Ліда: ГАУПП "Лідская друкарня", 2004. - с. 228 - 230.
8. Gieysztor, J. Wspуіzawodnictwo drog koіowych z koleja. / J. Gieysztor. // Przemysl i handel: rolnictwo - finance - komunikacje - 1927. - № 49. - с. 1515 - 1517
9. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. - Ф.1. - Воп.1. - Спр.762.
10. Памяць: Гіст-дакум. хроніка Зэльвенскага р-на - Мн.: "Паліграфафармленне", 2003. - 501 с.
11. Poznaj їyda. - Suwalki: druk. St. Milewskiego, 1923. - 49 s.
12. Polski przemysl i handel: ksiкga adresowa i informacujna przebsiкbiorstw przemysowych, handlowych i finansowych w Rzeczypospolitej Polskiej. - Warszawa: Izba Przemysіowo-handіowa, 1930. - 1156 s.
13. Z oњwiaty pozaszkolnej w okrкgu szkolnym Wilejskim (sprawozdanie za rok 1934/35). - Wilno, 1935. - 311 s.
14. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). Ф. 242 п. - Воп.1. - Спр. 299.
15. НГАБ у Мінску. - Ф. 242 п. - Воп.1. - Спр.465.
Ганна Вайцешчык , аспірантка кафедры гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, даследуе гісторыю мястэчак Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду.