Папярэдняя старонка: Волкаў Мікола

Забеспячэнне ўзбраеннем і боепрыпасамі рэзідэнцый Радзівілаў у XVI – пачатку XVIII ст. 


Аўтар: Волкаў Мікола,
Дадана: 07-09-2018,
Крыніца: Волкаў М. Забеспячэнне ўзбраеннем і боепрыпасамі рэзідэнцый Радзівілаў у XVI – пачатку XVIII ст. // Acta anniversaria. Т. 4. 2018. С. 6–34.

Спампаваць




Узбраенне і абарончая архітэктура адносяцца да крытэрыяў, па якіх можна вызначыць ступень падрыхтаванасці фартэцыі да доўгатэрміновай абароны. Гэтыя паняцці цесна звязаны паміж сабой. Часта здаралася, што адначасова з будаўніцтвам абарончых умацаванняў набывалася ці выраблялася ўзбраенне, якое непасрэдна адпавядала характару фартыфікацый. Вялікая ўвага гэтаму пытанню надавалася і таму, што магчымасці ўдасканалення фартыфікацый, а таксама папаўнення іх арсеналаў непасрэдна ў ходзе баявых дзеянняў былі абмежаваныя. Для абароны замкаў і крэпасцяў у першую чаргу прызначалася зброя далёкага бою і, перадусім, артылерыя. У пачатку XVI ст. агняпальная зброя амаль цалкам выцесніла кідальную і стала адным з важнейшых фактараў забеспячэння абароназдольнасці ўмацаванняў. Інвентары арсеналаў радзівілаўскіх рэзідэнцый даюць магчымасць вызначыць узровень іх забяспечанасці зброяй і боепрыпасамі. Пры гэтым дадзеныя па колькасці зброі дазваляюць параўнаць баяздольнасць фартэцый, а таксама вызначыць іх абарончы патэнцыял у розныя перыяды...

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX