Беларусы даследуюць Зямлю
Географы і падарожнікі з Беларусі прыклалі шмат намаганняў для вывучэння Зямлі, зрабілі нямала геаграфічных адкрыццяў. Іван Казырэўскі і Іван Еўраінаў - першыя даследчыкі Курыльскіх астравоў, Зміцер Паўлуцкі - адкрывальнік Аляскі і даследчык Чукоткі, Васіль Пранчышчаў даследаваў паўвостраў Таймыр, а Тамаш Аўгусціновіч - востраў Сахалін, Іван Чэрскі і Бенядзікт Дыбоўскі вывучалі возера Байкал, Ігнат Дамейка і Канстанцін Ельскі - славутыя даследчыкі Паўднёвай Амерыкі, Мікалай Пржавальскі і Пётр Казлоў - вядомыя падарожнікі і даследчыкі Цэнтральнай Азіі, Андрэй і Барыс Вількіцкія шмат зрабілі для вывучэння Паўноч-нага Ледавітага акіяна. Наш зямляк Міхась Урончанка быў адным з заснавальнікаў Імператарокага Рускага геаграфічнага таварыства.
Нямногім нашым землякам, якія сталі вядомымі прыродазнаўцамі, удавалася падарож-нічаць па сваёй волі. Лёс многіх з іх быў незайздросны: палон, ссылка, эміграцыя. Што ж падтрымлівала іх фізічныя сілы ў далечыні ад родных краёў? Прага да ведаў, цвёрдасць духу, мужнасць, працавітасць і аптымізм давалі ім сілы і паратунак выжыць у чужых краях.
Кожнае іх вандраванне ў далёкія краіны было ўвасоблена ў артыкулах, дзённіках і кнігах, якія сталі здабыткам для сусветнай навукі.
Прозвішчы некаторых славутых беларускіх землепраходцаў увекавечаны на сусветнай геаграфічнай карце, пра іх ведаюць у многіх краінах свету. На жаль, некаторыя з іх забыты на сваёй Радзіме. Для асэнсавання ўласнай годнасці і нацыянальнай свядомасці нам важна памятаць, што наша Айчына дала свету не толькі Францішка Скарыну, славутых пісьменнікаў Фёдара Дастаеўскага, Аляксандра Грына ды Адама Міцкевіча, вядомых мастакоў Івана Левітана і Марка Шагала, але і вядомых землепраходцаў-Мікалая Пржавальскага, Барыса Вількіцкага, Ота Шміта ды іншых.
У пачатку XXI стагоддзя беларусьг, прадаўжаюць даследаваць Зямлю. Работа вядзецца ў двух кірунках: навуковым і спар-тыўным. Навуковымі даследаваннямі займаюцца сябры Беларускага геаграфічнага таварыства, якое было створана 19 сакавіка 1954 г. (у той час як філіял Геаграфічнага таварыства СССР). Важны ўклад у даследаванні ўносяць спартсмены-алыііністы, якія аб'яднаны ў арганізацыю "Беларуская федэрацыя альпінізму і скалалажання". У апошнія 15 гадоў беларускія альпіністы ўзыходзілі на многія горныя вяршыні. Яны ўжо пакарылі 5 з 14 "васьмітысячнікаў" Зямлі.
Далёка ад Беларусі зямныя полюсы, але ёсць у нас свае палярнікі. Для іх у 1999 г. на Менскім падшыпнікавым заводзе наладжана доследная вытворчасць уседарожнікаў на пнеўматычных шынах нізкага ціску.
Першая група беларускіх палярнікаў - Аляксандр Барысевіч, Віталь Мазуркевіч, Андрэй Рэмін, Юры Судак на чале з Уладзімірам Драбо - на ўседарожніку дабралася 7 студзеня 2000 г. да Паўднёвага полюса і ўстанавіла там Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Тады ж беларускія і расійскія даследчыкі на Паўднёвым полюсе ўстанавілі праваслаўны крыж, абраз Мікалая Угодніка і запалілі сімвалічны агонь Міру.
Друтая група беларускіх палярнікаў на чале з Уладзімірам Драбо ў сакавіку 2001 г. за месяц прайшла на ўседарожніках па маршруце Берынга, ад вусця ракі Об да пасёлка Уэллен (на 180° усходняй даўгаты).
Геолагаў вабіць пошук новых радовіш-чаў карысных выкапняў, а алыііністаў, турыстаў і падарожнікаў клічуць няходжаныя сцежкі і новыя адкрыцці.
Аўгусціновіч Тамаш Мацвеевіч (1809, маёнтак Крывічы на Мядзелыпчыне - 1891), геабатанік. Даследаваў расліны Украіны, Сібіры і Сахаліна, вывучаў побыт жыхароў Сахаліна. Пахаваны ў Свянцянах (цяпер у Рэспубліцы Летува).
Багдановіч Карл (29.11.1864, маёнтак Люцын Віцебскайгуб. - 05.06.1947 Варшава), падарожнік, геолаг і географ. Даследваў Закаспійскі край, хрыбет Капетдаг, Персію (1886 - 1887 гг.). У 1895-1901 гг. узначальваў вельмі складаную экспедыцыю па ўзбярэжжы Ахоцкага мора і Камчаткі з мэтамі геалагічнага даследавання і пошукаў радовішчаў золата.
Булатовіч Аляксандр Ксавер'евіч (08.10.18 70, г. Арол - 06.12.1919, г. Харкаў), падарожнік, даследчык Усходняй Афрыкі, дыпламат, тапограф.
Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч (24.10. 1864, в. Бабкоў Аршанскага пав. - 18.06.1937, Ленінград), заолаг і географ. Удзельнічаў у Палярнай экспедыцыі на караблі "Зара" ў 1900-1901 гг. Вывучаў жывёльны свет Сярэдняй Азіі ў 1928 г.
Валасовіч Канстанцін Адамавіч (21.05. 1869, в. Старчыцы Слуцкага пав. - 25.09.1919, ст. Бяспалаўка каля Харкава), рэвалюцыянер, вядомы падарожнік, географ і геолаг. У 1908-1909 гг. удзельнічаў у дзвюх геолага-геаграфічных экспедыцыях на поўнач Якуціі, збярог для навукі шкілет вядомага Ляхаўскага маманта, склаў геалагічна-геаграфічную карту Новасібірскіх астравоў.
Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч (01.07. 1858, Менская губ. - 26.02.1913, Санкт-Пецярбург), гідрограф-геадэзіст, генерал-лейтэнант, скончыў Марскую акадэмію. Узначальваў экспедыцыю на Новую Зямлю (1887 г.), кіраваў навуковымі даследаваннямі ў Енісейскім заліве і Обскай губе.
Вількіцкі Барыс Андрэевіч (03.04. 1885, Пулкава, Санкт-Пецярбург - 06.03.1961, Бельгія), гідрограф-геадэзіст, сын Андрэя Вількіцкага. Скончыў Марскую акадэмію. Узначальваў гідраграфічную экспедыцыю ў Паўночны Ледавіты акіян. У 1914-1915 гг. ажыццявіў першае скразное плаванне Паўноч-ным марскім шляхам з Уладзівастока ў Архангельск.
Віткевіч Ян Праспер (Іван Віктаравіч, 06.07. 1808, м. Пашаўша, цяпер у Літве -20.05.1839, Пецярбург). Атрымаў афіцэрскі чын. У1823 г. стварыў таварыства "Чорныя браты", падтрымліваў філаматаў. Сасланы салдатам на Арэнбургскую лінію. У 1835-1836 гг. падарожнічаў у Бухару і Персію. У 1837-1838 гг. узначальваў расійскую дыпламатычную місію ў Афганістан.
Галынскі Аляксандр Вікенцьевіч (1816, м. Крычаў Магілёўскай губ. - 1893, Львоў), памешчык, урач, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., супрацоўнічаўу Лондане з А.І. Герцанам. У 1836-1837 гг. падарожнічаў па Блізкім Усходзе, напісаў кнігу ўспамінаў пра Егіпет. У ёй выказаўся аб мэтазгоднасці будаўніцтва Суэцкага канала. Ажыццявіў падарожжа па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У Бруселі выдаў кнігу пра Каліфорнію, у якой прапанаваў ідэю будаўніцтва канала праз Панамскі перашыек. Выказаныя ім ідэі былі рэалізаваны праз некалькі дзесяткаў гадоў. Суэцкі канал быў пабудаваныў 1869 г., а Панамскі канал - у 1914 г.
Гашкевіч Іосіф (Язэп) Антонавіч (1814, Менскі пав. - 05.10.1872, маёнтак Мэлі, цяпер Астравецкі р-н), дыпламат, натураліст, арыенталіст, мовазнавец. Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках уВільні.
Грамбчэўскі Браніслаў (15.01.1855, в. Каўнатова Віленскай губ. - 27.11.1926, Варшава), генерал рускай арміі, выдатны падарожнік і даследчык прыроды. Ажыццявіў падарожжы ў Заходні Кітай (1885 г.) на Цянь-Шань (да вытокаў Сыр-Дар'і, 1886 г.), падарож-нічаў па Гіндукушу, па Паміру, прайшоў паміж Каракумамі і Гімалаямі (1888 г.), а ў 1890 г. - па Тыбету.
Дабрынін Барыс Фёдаравіч (26.05. 1885, Менск - 04.09.1951, Кіеў), географ, геамарфолаг, картограф, падарожнік. Даследа-ваў Крым, Каўказ, Урал.
Дамейка Ігнат Іпалітавіч (31.07.1802, маёнтак Мядзведка Наваградскага пав., цяпер Карэліцкі р-н - 23.01.1889, Сант'яга), удзель-нік паўстання 1830-1831 гг., падарожнік, геолаг. Даследаваў Анды, пустыню Атакама, правінцыю Араўканію ў Чылі, заснаваў горную прамысловасць у Чылі. Чылійскі ўрад абвясціў яго нацыянальным героем.
Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч (11.05. 1833, маёнтак Адамарын Вілейскага пав. - 31.01.1930, Львоў), лекар, прыродазнавец і падарожнік. Даследаваў азёры Свіцязь, Чорнае і інш. За ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. сасланы ва Усходнюю Сібір. У1878-1882 гг. вывучаў рэкі Амур і Ангара, прыроду Хабараўскага краю, Камчаткі і Камандорскіх астравоў, даследаваў фаўну Байкала. Адным з першых стаў прыхільнікам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна.
Ельскі Канстанцін Міхайлавіч (17.02.-1837, в. Ляды Ігуменскага пав. - 20.11.1896, Кракаў), падарожнік і першы беларускі заолаг. Падтрымаў эвалюцыйную тэорыю Ч. Дарвіна, вывучаў фаўну і флору Гвіяны і Перу, адкрыў новы від жывёлы Dinonus. Уражанні аб сваіх падарожжах пакінуў у кнігах, выдадзеных на польскай і іспанскай мовах.
Еўраінаў Іван (?-1724, Вятка, Расія), выдатны геадэзіст і падарожнік. Упершыню ў Расіі склаў карту Курыльскіх астравоў, а таксама карту Сібіры.
Зан Тамаш Карлавіч (21.12.1796, в. Мясата Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н - 07.07. 1855, маёнтак Кахачын пад Оршай), арганізатар і кіраўнік віленскіх тайных студэнцкіх таварыстваў. Сасланы ў Арэнбург. Вывучаўу 1825-1837 гг. рэльеф, глебы, фальклор і побыт прыуральскіх народаў. Пахаваны ў м. Смаляны Аршанскагапавета.
Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч (1842, в. Шусцянцы Дынабургскага пав. Віцебскай губ. - 28.04.1883, Пецярбург), прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі, муж знакамітага матэматыка Соф'і Кавалеўскай. Ажыццявіў падарожжа па Еўропе і Паўночнай Амерыцы.
Кавалеўскі Язэп (Юзаф, Восіп Міхайлавіч, 09.01.1801, в. Вялікая Бераставіца, - 07.11.1878, Варшава), гісторык, падарожнік, заснаваў навуковае манголазнаўства. У 1829-1830 гг. пабываў у Манголіі і Кітаі.
Казарскі Аляксандр Іванавіч (1789, м. Дуброўна Віцебскай губ. - 28.06.1833), вайсковы марак, капітан першага рангу, герой руска-турэцкай вайны 1828-1829 гг. У 1831 г. адшукаў найкарацейшы шлях з Колы (Мур-манск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера. Праз 100 гадоў на гэтым шляху пабудаваны Беламора-Балтыйскі канал.
Казлоў Пётр Кузьміч (03.10.1863, г. Духоўшчына Смаленскай губ. - 26.09.1935, Ленінград), даследчык Цэнтральнай Азіі.
Казлоўскі Яўген Аляксандравіч (1929, в. Доўск Рагачоўскагарна Гомельскай вобл), вучоны, геолаг, акадэмік, міністр геалогіі СССР (1975-1989 гг.), галоўны рэдактар "Горнай энцыклапедыі"(Т. 1-5. Масква. 1984-1991), першаадкрывальнік шэрагу радовішчаў карыс-ных выкапняў.
Казырэўскі Іван Пятровіч (1680-02.12.1734), з ліцвінскай шляхты трапіў у рускі палон. Землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх астравоў іпаўднёвай часткі Камчат-кі,першы даследаваў вусце ракі Лены, склаў чарцёж Камчаткі і Курыльскіх астравоў.
Каменскі (Каменскі-Длужык) Адам (?, з Оршы - пасля 1672, Орша), аўтар "Дыяруша", у якім апісаў сваё зняволенне ў Сібіры. Расказаў у ім аб прыродзе і жыхарах Сібіры ў XVII ст.
Каржанеўскі Мікалай Леапольдавіч (1879, в. Завярэжжа Віцебскай губ. - 1958), географ, гляцыёлаг, аўтар кнігі "Муксу и ее ледники" (1927).
Карніцкі Ксаверы (13.08.1750, Наваградскае ваяв. - 1801), падарожнік. У1774-1789 гг. жыў у Чылі. Першы ліцвін, які ў 1790 г. наведаў Аўстралію. Памёр у Шэрбуры (Францыя).
Копаць Юзаф (15.05.1762, пад Пінскам - 1827, в. Дрысвяты Браслаўскага р-на), паручнік. Удзельнік паўстання 1794 г., падарожнік, мемуарыст, аўтар "Дзённіка падарож-ніка Юзафа Копаця праз усю Азію", надрукаванага ў 1863 г. у Берліне на польскай мове. Пахаваны ў в. Дрысвяты пад Браславам.
Кульбачанка Віктар (нар. 1962 г.), беларускі альпініст. У 1994 г. узняўся на трэцюю вяршыню свету - гару Канчэнджанга (8586 м), у 1998 г. - на вышэйшы пункт свету - гару Эверэст (8848 м), у жніўні 2006 г. - на небяспечную пакістанскую гару Чачоры (8611 м).
Мухлінскі Антон Восіпавіч (1808, маёнтак Саснова, кяля Наваградка - 25.10. 1877, Варшава). З беларускіх татар, прафесар арабскай філалогіі Пецярбургскага універ-сітэта. У 1832-1835 гг. падарожнічаў па Егіпту і вёў дзённік. Напісаў кнігу "О Танесской земле в Нижнем Египте"(СПб., 1858). Мухлінскі як ганаровы госць прысутнічаў на ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця Суэцкага канала.
Несін Уладзімір Пятровіч (нар. 13.01. 1950, в. Попіна Драгічынскага р-на), электрык, шафёр, выкладчык фізкультуры, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, з відэакамерай пабываў у 80 краінах на 5 кантынентах і прайшоў басанож каля 80 тыс. км. Атрымаў ад ААН ганаровы "Пашпарт грамадзяніна свету".
Нямцэвіч Юльян Урсын (16.02.1758, в. Скокі Брэсцкага р-на - 21.05.1841), пісьменнік, палітычны дзеяч, падарожнік. Аўтар кнігі "Падарожжа па Амерыцы 1797-1807", выдадзенай у 1959 г.
Паўловіч Эдвард Баніфацый Францавіч (07.06.1825, м. Тургелі, Літва - 10.02.1909), мемуарыст, мастак, падарожнічаў па Заходняй Еўропе, аўтар брашуры "Колькі слоў літвіна" (Парыж, 1857), кнігі "Успаміны з-над Віліі і Нёмана" (1882).
Паўлуцкі (Паўлоцкі) Зміцер (?-21.03. 1747), маёр, выдатны падарожнік, першаадкры-вальнік Аляскі і першы даследчык Чукоткі. 3 ліцвінаў прысягнуў на вернасць маскоўскаму пасаду. Загінуў у баі з чукчамі.
Пранчышчаў Васіль Васільевіч (1702-29.08. 1736, Усць-Алянёк). Продкі лейтэнанта В.Пранчышчава паходзілі з Беларусі. Яго прамы продак Іван Васільевіч Прончышчаў служыў стольнікам у маскоўскага вялікага князя Івана III. Яго прозвішча, на думку В.П. Грыцкевіча, паходзіць ад назвы ракі Проні.
Пржа-вальскі Мікалай Міхайлавіч (12.04. 1839, в. Кімбарава, цяпер у Па-чынкаўскім р-не Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі - 01.11. 1888, Каракол, цяпер Пржавальск), зна-каміты падарож-нік і даследчык Цэнтральнай Азіі, генерал-маёр рус-кай арміі. Яго продкі жылі ў Віцебскім ваяводстве.
Пякарскі Эдуард Карлавіч (25.10.1858, хутар Пятровічы ігуменскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н - 29.06.1934, Ленінград), народнік.у 1881 г. высланы ў Якуцію. Прыро-дазнавец, географ, лінгвіст, этнограф. Удзель-нічаў у Аяна-Нэльканскай эк-спедыцыі. Склаў слоўнік якуцкай мовы. Ганаровы акадэмік АН СССР.
Радзівіл Мікалай Сіротка (1549, Няс-віж - 1616, Нясвіж), выдатны падарожнік, заснавальнік геаграфічнай літаратуры ў Беларусі.
Рафаловіч Арцём Аляксеевіч (1816, Гарадзенская губ. - 1851), доктар медыцыны, вывучаў побыт насельніцтва падчас падарожжа ў Егіпет у 1846-1849 гг. Па выніках падарожжа падрыхтаваў "Этнографические заметки о египтянах" і выдаў кнігу "Путешествие по Нижнему Египту и внутренним областям дельты Нила" (СПб., 1850). Абраны сапраўдным членам Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.
Рыла Максімілян Станіслаў (31.12.1802, в. Падорск Ваўкавыскага пав. - 17.06.1848, Хартум), прафесар філасофіі, апостальскі вікарый Цэнтральнай Афрыкі (Хартум, Судан). У 1836 г. стаў адкрывальнікам і першым даследчыкам руін старажытнага Вавілона. У 1841 г. у Бейруце заснаваў навучальную ўстанову з выдавецтвам, бібліятэкай і музеем. Памёр у Хартуме, аў 1900 г. быў перазахаваны ў сталіцы Егіпта - Каіры.
Сапега Аляксандр Антоні (03.09.1773, г. Страсбург, Францыя - 08.09.1812, Кодзень-ка-ля Брэста), з магнацкага роду, вучоны, падарожнік. Аўтар працы "Мінералогія" і падручніка па неарганічнай хіміі. Ажыццявіў мінералагічныя экспедыцыі ў Польшчу і Літву, а таксама ў Альпы і на Балканы. Падарожнічаў па ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, вынікі даследаванняў апублікаваў пад назвай "Пада-рожжа па славянскіх краінах у 1802 і 1803 гг." (1811).
Судзілоўскі Мікалай Канстанцінавіч (псеўд. Русель, 15.12.1850, г. Магілёў- 30.04.1930, г. Цянь-дзінь, Кітай), народнік, дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, лекар, вучоны прыродазнавец, прэзідэнт Гавайскай рэспублікі ў 1901-1902 гг. Першы падарожнік, які грунтоўна пазнаёміў расійскіх чытачоў з флорай і фаўнай астравоў цэнтральнай часткі Ціхага акіяна.
Сянкоўскі Восіп Юльян Івававіч (л іт. псеўд. Барон Брамбеўс; 31.03.1800, маёнтак Антокаль, каля Вільні - 16.03.1858, Пецяр-бург), заснавальнік расійскага ўсходазнаўства. У 1819-1821 гг. падарожнічаў па Блізкаму Усходу і паўночна-ўсходняй Афрыцы. Першы прафесар-арабіст у Расіі. Каля 25 гадоў займаў кафедру ўсходніх моў Пецярбургскага універсітэта. У 1834 г. заснаваў літаратурны часопіс "Библиотека для чтения".
Сяніцкі Людвік (02.02.1677-24.01. 1757). У час Паўночнай вайны кіраваў абаронай Быхава. У 1707 г. узяты ў расійскі палон. Сасланы ў Табольск, потым у Якуцк, адкуль вярнуўся на радзіму ў Беларусь толькі ў 1722 г. У сваіх успамінах "Дакумент асаблівай міласэрнасці Божай..." (Вільня, 1754) расказаў пра асаблівасці жыцця і побыту якутаў, эвенкаў і іншых сібірскіх народаў.
Сянкевіч Юры Аляксандравіч (04.03. 1937, г. Чайбалсан (цяпер Баін-Тумен), Манголія - 25. 09.2003, Масква), нашчадак беларусаў з Віленскай губерні, урач і тэлежурналіст, удзельнік многіх экспедыцый у Антарктыду і Арктыку, плаваў на папірусных лодках "Ра-1" (1969 г.) і "Ра-2" (1970 г.) праз Атлантычны акіян ад Афрыкі да астравоў Цэнтральнай Амерыкі. 3 1973 г. каля 30 гадоў вёў праграму "Клуб кінапа-дарожнікаў" на тэлебачанні.
Урончанка Міхаіл Паўлавіч(1801 ці 1802, в. Капысь Магілёўскай губ. - 14(26).10. 1855, Харкаў), генерал-маёр, ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. У 1828-1829 гг. праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Малдове, Валахіі і Балгарыі. У 1837- 1840 гг. падарож-нічаў па Малой Азіі і напісаў даследаванне "Обзор Малой Азии в современном ее состоянии" (Ч. 1-2. 1838-1840).
Фялінская Ева Зыгмунтаўна (26.12. 1793, в. Узнога каля Клецка - 20.12.1859, Ваюцін), рэва-люцыянерка, пісьменніца, высланая ў горад Бяроз аўТабольскай губ. (цяпер Цюменская вобл.), вяла дзённік, у якім апісала прыроду і побыт тамашняга краю.
Ходзька Юзаф (Іосіф Іванавіч, 06.12. 1800, м. Крывічы Вілейскага павета - 21.02. 1881, Тыфліс), геадэзіст, тапограф, генерал-лейтэнант рускай арміі. У 1830-х гадах праводзіў тапаграфічныя работы на Дунаі і Басфоры, у 1845- 1853-х гг. - у Закаўказзі. Склаў першую карту Каўказскіх гор.
Цанкоўскі Леў Сямёнавіч (1822, г. Варшава - 1887, г. Лейпцыг), з сям'і беларусаў, батанік, заснавальнік расійскай школы мікрабіё-лагаў. Удзельнічаў у 1847-1849 гг. у навуковай экспедыцыі па паўночна-ўсходняй Афрыцы. Вывучаў афрыканскую флору і фаўну.
Цяцерскі Фаўстын Іванавіч (1760, в. Валынцы, цяпер у Верхнядзвінскім р-не - 1832 або 1833), доктар філасофіі і тэалогіі, першы даследчык флоры і фаўны Забайкалля. Удзельнік паўстання 1794 г., пасля паражэння паўстання стварыў "Віленскую асацыяцыю". Быў сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле. У 1806 г. напісаў "Успаміны" ("Дзённік") - адно з першых этнаграфічных даследаванняў Даурыі, якое было надрукавана на польскай мове ў 1865 г. у Львове.
Чэрскі Іван Дзяменцьевіч (Ян Дамінікавіч, 15.05.1845, маёнтак Свольна Дрысенскага пав. - 07.07.1892, Ніжне-Калымск, цяпер Чэрск, Расійская Федэрацыя), геолаг, географ. За ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. аддадзены ў салдаты і высланы ў Сібір. Склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера Байкал.
Шміт Ота Юльевіч (30.09.1891, Магілёў - 07.09.1956, Масква), матэматык, астраном, геафізік, даследчык Арктыкі, адзін з арганізатараў асваення Паўночнага марскога шляху, Герой Савецкага Саюза, акадэмік АН СССР. У сакавіку 1937 г. кіраваў паветранай экспедыцыяй (5 самалётаў) да Паўночнага полюса. Расійская Акадэмія навук заснавала прэмію імя О.Ю. Шміта за лепшыя навуковыя працы ў галіне даследавання і асваення Арктыкі.
Янушкевіч Адольф Міхал (09.06. 1803, Нясвіж - 06.06.1857, в. Дзягільна, цяпер Дзяржынскі р-н), пісьменнік, падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, казахскіх і кіргізскіх стэпах. Яго брат Яўстах выдаў на польскай мове кнігу пад назвай "Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў. Кн. 1-2" (Парыж, 1861,Берлін, 1861, 1875).