Прадмова i падрыхтоўка публікацыі Уладзіміра ЛЯХОЎСКАГА.
Пасля зачынення царскімі ўладамі Віленскага ўніверсітэта (1832) i Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1863) Беларусь на доўгі час засталася без вышэйшай школы. Некалі славутая сваімі культурнымі здабыткамі краіна паступова ператваралася ў «задворкі» імперыі. Мясцовая моладзь, каб атрымаць адукацыю, вымушаная была ехаць на чужыну. Некаторыя асядалі там назаўсёды, а тыя, хто вяртаўся, глядзелі на сваю бацькаўшчыну пасля той «навукі» як на Паўночна-Заходні край альбо як на «крэсы ўсходнія». Ненармальнасць такога становішча разумелі розныя колы грамадства: ад свядомых беларусаў-адраджэнцаў да так званых «западнарусаў». Апошнія, праўда, дамагаліся тут стварыць «истинно» рускі ўніверсітэт расійскай дзяржаўнай ідэалогіі. На пачатку XX ст. пытанне аб утварэнні Краёвага ўніверсітэта неаднаразова ўздымалася земствамі i органамі гарадскога самакіравання беларускіх губерняў, але гэтыя спробы не далі станоўчых вынікаў. За хутчэйшае адкрыццё ўніверсітэта ў 1916 г. выступаў на старонках газеты «Дзяньніца» З. Жылуновіч. Пра гэта ж марылі вядомыя беларускія навукоўцы, раскіданыя па розных кутках Расійскай імперыі: М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, М. Янчук ды інш.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі, калі беларускі нацыянальны рух заявіў пра сябе на поўны голас, пытанне аб вышэйшай школе стала адным з праграмных для беларускіх нацыянальных партыяў і арганізацыяў. Але спадзяванні, што Часовы ўрад дасць народу Беларусі свабоду нацыянальнага і культурнага развіцця, хутка развеяліся. З восені 1917 г. ідэі ўтварэння Беларускага ўніверсітэта i незалежнасці Беларусі робяцца непарыўнымі. На Усебеларускім з'ездзе ў снежні таго ж года пытанне пра ўніверсітэт не раз уздымалася ягонымі дэлегатамі. Калі, напрыклад, браў слова Карскі, многія дэлегаты дружна сустракалі яго выкрыкамі: «Шчыра вітаем прафесара Беларускага ўніверсітэта!». Секцыя народнай асветы з'езду выказалася «за неадкладнае адкрыццё на Беларусі Беларускага ўніверсітэта...» з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі ідэя арганізацыі вышэйшай школы, здавалася, пачала ўвасабляцца ў жыццё. У красавіку 1918 г. Народны сакратарыят на чале з А. Смолічам даручыў Доўнар-Запольскаму i Карскаму ўлажыць праекты арганізацыі Краёвага ўніверсітэта, што яны ў хуткім часе i зрабілі. Яшчэ адзін праект быў прадстаўлены земскай губернскай управай, якая акрамя таго выдзеліла на гэтыя мэты 20 000 рублёў. У траўні таго ж года Доўнар-Запольскі паведамляў ураду БНР, што ён атрымаў згоду 36 вядомых навукоўцаў (у асноўным выхадцаў з Беларусі) на заняцце прафесарскіх пасадаў у Беларускім універсітэце. Вядомыя прозвішчы некаторых з ix: У. Завітневіч, П. Жуковіч, Я. Карскі, I. Лапа, М. Янчук, А. Ясінскі, Б. Эпімах-Шыпіла. 6 чэрвеня 1918 г. у памяшканні сакратарыята адбылася нарада, на якой абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні na стварэнні ў Менску ўніверсітэту. Сярод запрошаных былі П. Аляксюк, А. Аўсянік, Э. Будзька, кс. В. Гадлеўскі, Т. Грыб, К. Гадыцкі-Цвірка, А. Данілевіч, Л. Заяц, Р. Зямкевіч, Р. Каплан, М. Касцевіч (Краўцоў), I. Куодзіс, Ст. Лянкоўскі, Я. Лёсік, М. Масоніус, Д. Мейчык, У. Самойла, М. Фрумкіна, В. Янчэўскі ды інш. Прысутнічаў таксама вядомы юрыст Казімер Петрусевіч - той адвакат, што бараніў у 1907 г. Якуба Коласа на судзе, выступаў абаронцам Грамады (БСРГ) у 1927 г. у Заходняй Беларусі. Дададзім яшчэ, што ён - удзельнік з'езда РСДРП у Менску ў 1898 г. Зыходзячы з тагачасных рэаліяў (адсутнасць нацыянальных выкладчыцкіх кадраў, вучэбнай літаратуры i распрацаванай навуковай тэрміналогіі ў роднай мове), бальшыня прамоўцаў выказалася за выкладанне навукаў як у беларускай мове, так i ў расейскай i ў польскай, з паступовым пераходам цалкам на беларускую мову. Меркавалася стварыць ва ўніверсітэце польскую, літоўскую i яўрэйскую секцыі па вывучэнні гісторыі i культуры гэтых нацыянальных меншасцяў на Беларусі. На нарадзе быў абраны Арганізацыйны камітэт (Камісія) па закладзінах вышэйшай навучальнай установы ў складзе: Доўнар-Запольскі (старшыня), Масоніус (намеснік старшыні), Данілевіч, Гадыцкі-Цвірка, Заяц, Аўсянік, Зямкевіч, Лёсік, Лянкоўскі, Смоліч. Пазней у ягоны склад былі кааптаваныя i іншыя. Былі вызначаныя неабходныя секцыі па канкрэтнай арганізацыі новай навучальнай установы - па арганізацыі вучэбна-навуковай працы, фінансавая, гаспадарчая, музейна-калекцыйная (na архівах, бібліятэцы, музейных каштоўнасцях) ды інш. У вельмі адказную фінансавую секцыю разам з дзеячамі нацыянальнага руху В. Іваноўскім i Р. Скірмунтам запрашаліся ведамыя заможныя людзі Беларусі, неабыякавыя да лёсу беларускай культуры: М. Рагавы, Э. Вайніловіч, Ю. Булгак, княгіня М. Радзівіл ды інш. Інжынеру Каплану даручалася зрабіць праект новага будынка, а знанаму менскаму адвакату Мейчыку - афармленне арэнды на часовае памяшканне для ўніверсітэта. Няпэўнае палітычнае становішча, адсутнасць грашовых сродкаў не дазволілі ўраду БНР здзейсніць задуманае. 10 снежня Чырвоная Армія ўжо ўваходзіла ў сталіцу Рэспублікі - Менск.
Беларускія арганізацыі, што існавалі ў 1918 г. на тэрыторыі Савецкай Расіі, неаднаразова звярталіся да бальшавіцкага кіраўніцтва па пытанні стварэння беларускай вышэйшай навучальнай установы. Так, Беларускі абласны камітэт хадайнічаў аб пераводзе Нова-Аляксандраўскага інстытута ў Горы-Горкі, а Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) дамагаўся замацавання за Беларуссю эвакуяванага Юр'еўскага ўніверсітэта. Аднак гэтыя праекты не былі ажыццёўленыя. Савецкі ўрад не выяўляў асаблівай зацікаўленасці ўкладваць сродкі ў эканамічнае i культурнае развіццё «спрэчнай тэрыторыі», на якую прэтэндаваў новы імперыяліст - Польшча. Падчас кароткага існавання ССРБ ідэю стварэння ўніверсітэта высунулі дзеячы беларускага нацыянальнага руху В. Іваноўскі, У. Ігнатоўскі, А. Трэпка, Б. Тарашкевіч ды іншыя, што засталіся працаваць у Менску пры Саветах. Намаганнямі камісара асветы А. Чарвякова ЦВК ССРБ прыняў пастанову ад 25 лютага 1919 г. пра пажаданасць утварэння ўніверсітэта ў Менску i выдзеліў на гэтыя мэты 1 млн. рублёў. Была створаная Арганізацыйная камісія на чале з Я. Карскім. Адпаведная камісія была створана ў Маскве пры Наркамасветы РСФСР. Сапраўдная пазіцыя мясцовых бальшавікоў па гэтым пытанні выявілася пасля фактычнага разгону першага Ўраду Савецкай Беларусі, які ўзначальваў З. Жылуновіч. У сакавіку - красавіку 1919 г. савецкія рэпрэсіўныя органы арыштоўваюць i інтэрніруюць А. Трэпку i Б. Тарашкевіча. У траўні такі ж лёс чакаў i сябру Менскай камісіі Вацлава Іваноўскага, а ейнаму старшыні акадэміку Карскаму забаранілі чытаць лекцыі ў Менскім Беларускім педагагічным інстытуце «да высвятлення яго [Карскага] палітычнага крэда». Незаконныя арышты, канфіскацыі маёмасці, «кватэрныя ўшчыльненні буржуазных элементаў» адштурхнулі ад новай улады большасць мясцовай інтэлігенцыі, якая не йшла ўжо дабрахвотна на супрацоўніцтва з бальшавікамі. Усе гэтыя факты сведчаць, што прычыны, якія не дазволілі стварыць Краёвы ўніверсітэт у Менску ў 1919 г., крыліся не толькі ў знешнім фактары - польскай інтэрвенцыі, але i ва ўнутранай палітыцы бальшавікоў.
Вясной - летам 1920 г. ва ўмовах польскай акупацыі рэктар Беларускага педінстытута Вацлаў Іваноўскі намагаўся стварыць, нарэшце, нацыянальны ўніверсітэт, які адпавядаў бы ўзроўню, напрыклад, Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Падмуркам новай школы мусеў стаць той жа педінстытут. З боку польскіх акупацыйных уладаў гэтая ідэя не выклікала энтузіязму, наадварот, яны рабілі ўсё, каб перашкодзіць беларускім нацыянальным дзеячам у іхнай справе. Яшчэ ў верасні 1919 г. польская адміністрацыя ў прамым сэнсе слова выкінула на вуліцу выкладчыкаў i студэнтаў інстытута, забраўшы будынак пад вайсковы шпіталь. Частка інстытуцкай маёмасці (мэбля, рэчывы хімічнай лабараторыі ды інш.) было раскрадзена польскімі жаўнерамі; знішчаны каталогі i лекцыі па хіміі Іваноўскага. Выкладчыкам i настаўнікам беларускіх навучальных установаў Менску паўгода не плацілі зарплаты. Нягледзячы на такі ўціск, арганізацыя Беларускага ўніверсітэта рухалася наперад. Беларускі педінстытут меў моцны i вопытны прафесарска-выкладчыцкі склад. У ім выкладалі, акрамя Іваноўскага, Мікалай Байкоў, Кастусь Гадыцкі-Цвірка, Карскі, Ігнатоўскі, Тарашкевіч, Антось Трэпка, Уладзімір Тэраўскі. Былі запрошаныя таксама Максім Гарэцкі, кс. Фабіян Абрантовіч, Аляксандр Данілевіч, Васіль Дружчыц, Хведар Імшэннік, Станіслаў Любіч-Маеўскі ды інш. Пажаданне чытаць лекцыі па аграноміі i пачатках кааперацыі выказаў Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), выкладанне музыкі браў на сябе беларускі кампазітар Іван Тарасевіч. Пры інстытуце была створана спецыяльная камісія па выпрацоўцы навуковай тэрміналогіі (пазней, у 1921 г., у Вільні была выдадзеная «Арыхметычная тэрміналёгія» А. Данілевіча, ухваленая гэтай камісіяй). Пашыралася i навуковая база інстытута. Яму была падпарадкаваная Менская земская балотная станцыя, якую акупанты хацелі раней вывезці ў Польшчу. У распараджэнні інстытута меліся калекцыі Менскага гарадскога музея, які быў створены яшчэ ў 1912 г. Таварыствам аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі i археалогіі. На карысць будучага Беларускага ўніверсітэта акадэмік Карскі дараваў сваю бібліятэку, якую ён вывез з Варшавы вясной 1920 г.
Зараз цяжка адказваць на пытанне: ці здолелі б беларускія нацыянальныя дзеячы здзейсніць сваю задуму пра ўтварэнне Беларускага ўніверсітэта, калі б не чарговы прыход Чырвонай Арміі ў Менск у ліпені 1920 г.? Гісторыя не любіць умоўнага ладу. Бясспрэчна тое, што на той час беларуская ідэя ўжо трывала замацавалася ў свядомасці многіх беларусаў i ігнараваць іхныя нацыянальна-культурныя патрэбы стала немагчыма. У 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адчыніў свае дзверы...
ЛІТАРАТУРА I КРЫНІЦЫ
- Беларускі дзяржаўны архіў, ф. 221, воп. 2, спр. 2; 3; 7; ф. 604, воп. 1, спр. 1; 2; 3; 6; 8.
- Аўген Калубовіч. Акт 25 Сакавіка й адраджэнне нацыянальнай беларускай культуры // Яго ж: Крокі гісторыі. Мн., 1993.
- У. I. Пічэта. Пытаньне аб вышэйшай беларускай школе на Беларусі ў Мінулым. // Працы БДУ, 1928. № 19.
- Ф. Турук. Летопись Университета // Працы БДУ, 1921, № 1-2.
ВОПРОС ПО ПОВОДУ УНИВЕРСИТЕТА
1) Полагая, что уже имеется комитет из представителей общественных организаций, я считал бы наиболее необходимым, чтобы означенный комитет, а равно и рада, снеслись бы с земствами и городами и выяснили бы, насколько эти органы заинтересованы в открытии университета и могут ли его субсидировать. При настоящих условиях в этом деле наиболее целесообразно опереться на органы общественного самоуправления.
2) Полагаю, что комитет сам позаботится о подходящем помещении. Для анатомического театра желательно изолированное помещение с хорошими подвалами и ледниками.
3) Сейчас необходимо собирать: а) библиотеку - покупать книги и просить жертвовать; б) собрать все архивы, как в городе, так и разбросанные в разных местах, выяснить местонахождение эвакуированных архивов. Если свозить нельзя, нужно наложить печати и поставить охрану. Нужно просить частных лиц, особенно землевладельцев, жертвовать свои архивы; в) также нужно немедленно собирать сведения о предметах древности.
4) Нужно войти в сношения с Киевским университетом через здешнее правительство по следующим двум вопросам: а) университет св. Владимира владеет библиотекой Виленского университета и частью его коллекций. Надо просить их возвратить; б) тот же университет временно хранит еще не развернутую библиотеку графа Аполинария Николаевича Хрептовича-Бутенева. (Москва, Поварская, свой дом). Эта библиотека поступила в Киевский университет при моем содействии, с условием, что она будет передана белорусскому университету, когда последний будет основан. Об этом надо просить содействия у графа [1].
5) Желательно теперь же выяснить, можно ли отвести участок земли и леса для опытного поля и леса для агрономического факультета. Эти учреждения желательно иметь под самым городом, чтобы студенты действительно могли там заниматься. Желательно также определить участок для ботанического сада и зоологического. Если эти сады будут удобно расположены, то они могут, как московский зоологический сад, быть доходными статьями (устройство гуляний и театра).
6) В постановлениях рады, земств и городов желательно провести постановления о том, что университет будет пользоваться правами для студентов и для профессоров и других служащих. Для профессоров и других служащих в том смысле, что пенсионные права их будут обеспечены. Желательно принципиально постановить об увеличении пенсии сравнительно с ныне установленным окладом.
7) Предполагаю, что университет должен состоять из следующих факультетов:
1. Историко-филологический с двумя отделениями - историческим и историко-литературным;
2. Физико-математический в составе естественного, химического и агрономического отделений. Чистая математика привлекает немногих и потому сейчас удорожит содержание университета;
3. Юридический;
4. Коммерческо-экономический. Он имеет теперь большое применение и потребует весьма мало особых кафедр, раз читаются науки юридические, исторические и естественные;
5. Медицинский;
6. Советовал бы открыть и богословский факультет. При параллельном существовании с историко-филологическим факультетом будет стоить недорого, ибо потребует немного особых кафедр (около 10), и сверх того, его содержание могло бы быть принято духовенством на счет церковных сумм.
7. При распланировке университетского преподавания следует достигнуть наибольшего удешевления университета. Намеченные мною факультеты распланировываются таким образом, что многие кафедры обслуживают сразу два или даже три факультета. Число кафедр определяется самое необходимое, без излишней роскоши. В университет следует допустить мужчин и женщин, причем последних с обычными аттестатами женских гимназий, как они принимаются на женские курсы. Все эти меры, в связи с расчетливым оборудованием учебно-вспомогательных учреждений, должны уменьшить расходы на содержание университета.
8) Однако придется сделать исключение для историко-филологического факультета и допустить на нем известного рода роскошь преподавания, что называется, национальным характером университета (кафедра белорусская, польская и литовская).
9) Кстати заметить, что я разумею языком преподавания русский с допущением в известных случаях польского.
Жалованье профессорам надо назначить достаточное, примерно: доцентам 4500, экстраординарным 6000, ординарным 9000. По теперешним временам и это немного. Получают больше. Выслужившим уже пенсии придется уплачивать жалованье полностью.
11) Следует одновременно открыть народный университет и привлечь к нему профессоров.
12) Подробную смету составлю по получении ответа и уяснения других подробностей. Теперь же замечу, что полный университет, то есть, все четыре курса, должен иметь 75 кафедр, без богословского факультета. Предполагая оплату каждой кафедры в среднем в 7000 р., на содержание личного состава потребуется 525 000 р. Содержание ассистентов, лаборантов, приват-доцентов - до 200 000 р. На 4000 студентов, по 200 р. в год дадут 800 000 р. При готовых зданиях представляется уже возможным или почти возможным существование университета без субсидий. Но, конечно, нужны затраты на оборудование, правильно было бы поднять статьи дохода и понизить статьи расхода.
13) С будущего года следовало бы открыть первые курсы всех факультетов. Для чтения на этих курсах пришлось бы пригласить 20-25 профессоров. При этом желательно было бы не стесняться в средствах и иметь возможность пригласить с первого же года и профессоров, кафедры которых относятся к следующим курсам, руководствуясь следующими соображениями: 1) приглашать профессоров - уроженцев Белоруссии, желающих вернуться на родину; 2) следует сделать исключение для выдающихся ученых, желающих к нам перейти независимо от их происхождения. Работа для таких профессоров найдется по устройству и оборудованию университета, по чтению необязательных курсов.
14) Для практического осуществления предполагаю образовать здесь комитет из своих коллег и сверх того, советую нужным снестись по всем вопросам с профессорами-белоруссами: Завитневичем, Карским, Лаппо, Жуковичем и др. [2].
Киев. Проф. Довнар-Запольский.
Дакумент захоўваецца у Беларускім дзяржаўным архіве, ф. 604, в. 1, спр. 3, арк. 470-470а. Дакладная дата напісання невядомая.
ЗАПІС НАРАДЫ СХОДУ ДАКЛАДЧЫКАЎ АБ АРГАНІЗАЦЫІ I ЗАКЛАДЗІНАХ БЕЛАРУСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА 1918 ГОДУ ЧЭРВЕНЯ 6-га ДНЯ А 9.30 ВЕЧАРА.
Нараду распачаў Сэкратар Асьветы А. Смоліч, далажыўшы сходу аб мэтах гэтай нарады.
Массоніус даведваецца - ці меіць быць поўны ўніверсітэт, ці філёлёгічны факультэт, бо з гэтага факультэту найлягчэй пачынаць будову ўніверсітэту.
Смоліч паясьняіць, што першыя гады навука ў Беларускім Універсітэце будзіць ня толькі па беларуску, а i па расейску, па польску, вось дзеля гэтага прафесурай абязпечыць Беларускі Універсітэт досыць легка, як думаюць прафесары Довнар-Запольскі i Карскі.
На запытаньня аб дастатках для універсітэту Смоліч паясьняіць, што яшчэ пэўнага нічога няма, алі як ужо падрахоўвывалася, дык дастаткі акажуцца. Відаць гэта i з пісьма праф. Довнар-Запольскага, каторае Смоліч прачытваіць.
Массоніус крытыкуіць даверчывыя надзеі на ўніверсітэт сёліта. Дзівіцца, чаму дапускаць навуку ў Беларускім Універсітэце на чужых языках, а ні па беларуску.
Фрумкіна думаіць, што чыста беларускі нацыянальны Ўніверсітэт - ня скорая удача, а Краявы Ўніверсітэт - самая патрэбная цяпер на Беларусі школа. Слухаць лекцыі па польску ні, канешна, ехаць у Варшаву або куды-нібудзь слухаць лекцыі па расійску можа каму i захочацца, алі студэнты будуць рахавацца з эканамічнай стараной - i з гэтай стараны ім будзіць дагадней у Краі вучыцца, чымся дзесь далека выіжджаць. Евреі пэўнаж у Краёвы Ўніверсітэт кінуцца. Варта, каб ва Ўніверсітэце былі навукі i спец. евреев інтересуюіція, як із гісторыі i культуры еврейскай.
Янчэўскі радзіць ня ўсе факультэты адкрыць, а толькі нікаторыя. Найперш патрэбнейшымі ёсьць навукі па зямельнай гаспадарцы, i для гэтага найлепі адкрыць інстытут сельска-гаспадарскі. Вялікія грошы цяпер дастаць, здаецца, трудна, бо на падмогу ад земстваў спадзівацца ня можна, яны ці ні рассыпюцца i найбольшай падмогі хіба трэба спадзівацца ад Краёвай власьці, калі такая будзіць.
Каплан кажыць, што i ў Расеі i ў Японіі ў вышэйшых школах пачыналі вучыць на чужых мовах.
Лянкоўскі кажыць, што ў Японіі i цяпер яшчэ на чужых мовах здараюцца навукі ў вышэйшых школах.
Смоліч паясняіць, што, рахуючыся з сіламі, у праекце i ёсьць - адкрыць універсітэт у Менску з навукамі па нескульскіх языкох, бо толькі па беларуску - гэта цяпер німажлівая рэч.
Смоліч просіць зрабіць выбары камітэту для арганізацыі Беларускага Ўніверсітэту. Паясняіць - што пры Народным Сакратару Асьветы сазываецца камісія/ каторая, так як цяпер, будзіць рашаць важкія справы i выбіраць К-т, каторы далей будзе дабівацца да мэты.
Ідзець гутарка аб кандыдатах.
Усімі згодна выбіраіцца старшынёй камітэту прафесар М. В. Доўнар-Запольскі. Намесьнікам старшыні ўсімі згодна выбіраецца Марыян Массоніус. Сакратаром - выбіраецца Адвард Будзька.
Далей у парадку дня - выбары Фінансавай сэкцыі.
Старшыня Массоніус радзіць выбраць найперш старшыню Фінансавай сэкцыі, а тады падбіраць яму таварышоў.
Смоліч i Фрумкіна радзюць пірачысліць усе камісіі, якія выбіраць трэба, а тады выбіраць будзем.
Рашылі, што прысутныя самі запішут сябе на спіскі да той камісіі, да якой кажды пачуваіцца быць карысным. На параду гэтых камісій запрасіць i другіх грамадзян, спісак каторых цяпер зроблін.
Прызнаецца права Камісій кооптоваць посьля памоцнікаў.
Далей ідуць выбары ў арганізацыйную камісію. Тут далей разводзюцца гутаркі аб тым - што маіць значыць «Беларускі Ўніверсітэт»: ці то маіць значыць нацыянальны ці толька геаграфічна-краёвы. Лёсік i Земкевіч кажуць, што ён мусіць перш наперш задаволіць патрэбы беларускага народу, яго народавыя жаданьня, Можа калі будзіць у ім выкладацца навука толькі па беларуску, алі цяпер ніхай i на іншаму, абы выкладалася найперш тое, што для беларускай ідэі пільней патрэбна.
Kіpaўнік сходу - Народны сэкрэтар [А. Смоліч]
Пісар Адвард Будзька
Дакумент захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве, ф. 604, в. 1, спр. 3, арк. 479- 482.
ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА АБ ПРАЦЫ ПЕДАГАГІЧНАГА ІНСТЫТУТУ З 1-га САКАВІКА ПА 15 КРАСАВІКА 1920 г.
Лічучы сваім абавязкам інформіраваць Беларускую Школьную Раду аб тым, што робіцца цяпер i што Інстытут думае рабіць далей, даводзім да ведама Рады аб працы інстытуцкай з 1-га сакавіка па 15 красавіка 1920 г...
Арганізацыя інстытуту падобна да арганізацыі Віленскага Універсітэту, маючы на мэце, што інстытут разаўецца ў Беларускі Універсітэт. У галаве адміністрацыі стаяць рэктар i прарэктар інстытуту, у галаве педагогаў - дзеканы i факультэцкія сходы.
Інстытут складаецца:
1) Курсу прыгатаваўчага, на каторым дапаўняюцца навукі ў межах сярэдняй школы;
2) Астатніе два курса, на каторых праходзяцца больш менш у межах 2-х першых курсаў аналёгічных да факультэту Універсітэту.
3) Спецыяльнага курса, гдзе будуць адбывацца спецыяльныя навукі i педагагічная практыка. Прымаючы пад увагу, што Ў прошлым гаду i агульныя прошлыя гады блізка зусім не было практычных работ, думаем заняцца ў першую чаргу з студэнтамі старшых курсаў практычнымі работамі. Так, п. В. Міхальскі, кіраўнік балотнай станцыі, дэкляраваў узяць на сябе экскурсіі з батанікі. Лабарант фізікі А. Трэпка заняты апрацаваньнем практыкі для 1 i 2 курсаў, тое самае робіць i асыстэнт хіміі В. Ю. Ленкевіч.
Што датычыць сыстэматычных курсаў, то ў першую чаргу манімся закончыць з 4 курсам i выпусціць ix Беларусамі... На жаль, усе яны з боку беларушчыны слабаваты, дзеля чаго трэба былоб правясьці семінарыі беларускай мовы i беларусазнаўства. На жаль, прафэсар беларускай мовы Тарашкевіч дагэтуль затрыманы ў Варшаве з справамі Беларускіх Школ. Прафэсар Ігнатоўскі збіраецца выехаць у Саветчыну да сваёй сямьі.
У цяперашні час Інстытут перапісваецца вось з якімі гісторыкамі:
1) I. Іодкоўскім - Городня, Пачтовая вул., дом уласны.
2) Імшэньнікам - Марына Горка,- які мае пераехаць чераз нядзелю ў Менск i заняцца працай у Інстытуце.
3) Дружчыцам.
... З першым курсам манімся зачаць работу так, як усе навукі ад пачатку да канца праходзіліся як у Беларускай Школе. Посланы запрашэньня лектарам. Есьць ужо: Цвірко-Гадыцкі, які хворы цяпер, так сама ёсць прафэсар лацінскай мовы ксёндз Абрантовіч. Пачатая работа з прычыны хваробы К. Цвірко-Гадыцкага, а так сама атсутнасьць Тарашкевіча зацягваецца. Прымаючы пад увагу пільную патрэбу падручнікаў з матэматыкі, запрошаны як спецыяліст у тым напрамку п. А. Данілевіч, катораму даручана падгатаваць матэматычную тэрміналёгію i перагледзіць рукапісі падручнікаў, ім ужо перагледзяны i нахвалены «Асноўныя пачаткі арыфметыкі» Цымельмана. Скончыўшы гэту работу, ён прыступіць да сабраньня i упарадкаваньня арыфметычнай тэрміналёгіі, каторая будзе разгледжана i зацверджана Камісіяй. Вось што зроблена Інстытутам за полтара месяца. Як праца будзе ісьці, далей будзем Школьную Раду паведамляць.
Рэктар Інстытуту - В. Іваноўскі.
Дакумент захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве, ф. 604, в. 1, спр. 6, арк. 252. Друкуецца са скарачэннямі.
[1] Пытанне аб вяртанні бібліятэкі графа Храптовіча было ўзнята праўленнем Белдзяржуніверсітэта у дваццатыя гады, але яно не было вырашана станоўча.
[2] У дакладной запісцы маюцца яшчэ пункты 15, 16, 17 i 18 (матэматычныя разлікі па каштарысу планаванага ўніверсітэта), якія паўтараюць змест i сэнс пунктаў 10 i 12 i для часопіснай публікацыі неістотныя.