Папярэдняя старонка: Востраўскае пагадненне 1392 г.

Востраўскае пагадненне 1392 г. 


Аўтар: Леанід Лаўрэш,
Дадана: 02-07-2009,
Крыніца: 'Наша Слова' № (18)806 - (23)811, 2007.

Спампаваць




4 жніўня 1392 года было заключана Востраўскае пагадненне. Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладзіслаў ІІ, ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і яго жонка польская каралева Ядвіга, з другога боку князь гарадзенскі Вітаўт і яго жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную вайну. Вітаўт стаў фактычным правіцелем Вялікага княства Літоўскага. Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага росквіту і магутнасці.

img/wosrtrau1.jpg

Пагадненне было заключана ў маёнтку Востраў. Але да гэтага часу лакалізацыя маёнтка Востраў (Ostrów, Ostrowo) выклікае спрэчкі сярод краязнаўцаў і гісторыкаў. Ёсць нават меркаванне аб тым, што яно адбылося пад Люблінам у населеным пункце Востраў (Ostrów). У зборніку "Наш радавод" (кніга 6 стр 43) са спасылкай на Т. Нарбута даецца яшчэ адна версія месца падпісання пагаднення. Указваецца, што "имение литовской казны Остров с обширным дворцом распо-лагалось к западу от Лиды недалеко от д. Мыто на берегу Дитвы". Далей робіцца выснова, што Востраў знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Навасёлкі, дзе захаваліся старыя муры нейкай пабудовы.

Нямецкая вайсковая мапа 1913 г. (перадрук 1893 г.). Каля Янцавіч абазначаны фальварак Востраў.

Аўтар, працуючы з "Дзеямі народа Літоўскага" Т. Нарбута, дзеля размяшчэння ўсіх тамоў гэтай працы нашага выдатнага гісторыка і зямляка на сайте "Павет", (http://pawet.net), знайшоў тэкст Нарбута аб месцы, дзе знаходзіўся Востраў. Вялікі гісторык дае дакладную і дастатковую інфармацыю. У 5-тым томе "Дзеяў...", (выданне 1839 г., Вільня, на старонцы № 491, у дадатку № 1) Нарбут піша: "Востраў, у павеце Лідскім, на захад ад Ліды недалёка ад Мыто, за левым берагам ракі Дзітва, раней уласнасць скарбу літоўскага, дзе быў вялікі палац і да гэтага часу фундамент і склепы захаваліся, сад меў памер 9 моргаў, у апошнія часы належаў да Тадэвуша Нарбута, падкаморага Лідскага. Зараз, пасля здрабнення праз exdywizye, ёсць невялікім фальфаркам, які належыць да паноў Міхалоўскіх" (Ostrów w powiecie Lidzkim, na zachód Lidy niedaleko Myta, za lewym brzegiem rzeki Dzitwy, niegdyś ogromna majętność skarbu litewskiego, gdzie były pałace obszerne, jak dotąd fundamenta i sklepy przekonywają, ogrod owocowy miał zawierać w sobie 9 morgów przestrzeni, pod ostatnie czasy należała do Tadeusza Narbutta, Podkomorzego Lidzkiego. Dziś w zdrobnieniu przez exdywizye jest niewielkim folwarkiem, należącym do PP. Michałówskich).

"За левым берагам" гэта адносна Мыто. Такім чынам маем, што Востраў знаходзіўся на левым - лідскім беразе Дзітвы, але ж Навасёлкі знаходзяцца на правым беразе, на поўнач у бок Ваверкі.

У кнізе Часлава Малеўскага "Роды шляхецкія на Літве ў 19 стагоддзі, Лідскі павет", Вільня, 2005 г. на стар. 175 чытаем што панам Міхалоўскім, сярод іншага належаў Востраў (1832-1845 гг.) з вёскай Янцавічы - 350 дзесяцін, 40 душ мужчынскіх, 35 жаночых, у 1845 г., Лідская парафія. Такім чынам Востраў - гэта Лідская парафія, левы бераг Дзітвы, і не можа знаходзіцца ў Навасёлках, якія належаць да Ваверскай парафіі.

Знаходзім у Малеўскага і дадатковую інфармацыю аб уладальніку маёнтка Востраў: Севярын Міхалоўскі (Michałowski Seweryn - Ostrów – 39 dusz. Wykaz alfabetyczny z 1844 r. majątków pow. Lidzkiego ze wskazaniem właścicieli i ilości dusz męskich przez nich posiadanych według spisu 1834 r. "Ziemia lidzka" kwiecień, 2004 r., nr 2(60)).

Фрагмент польскай тапаграфічнай мапы 1929 г.

Нарбуты - вельмі разгалінаваны шляхецкі род у Лідскім павеце. Але ж у спісе шляхты 1765 г. абодва Нарбуты - падкаморыя Лідскага павету Пётр і Міхал, уладальнікі Вострава ў 18 стагоддзі, таксама належаць да Лідскай парафііі (Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku. Czesław Malewski, Wilno. "Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy". Rok 2005, ss. 168-183).

Фрагмент тапаграфічнай мапы 1983 г.

Знаходзіць лагічнае тлумачэнне і назва вёскі Астроўля (Астроўля: ля - Острава). Напрамкі ад Астроўлі да Янцавіч усяго некалькі кіламетраў. Значна бліжэй, чым да Навасёлкаў. Астроўля як раз знаходзіцца на месцы, дзе са старога шляху ад Ліды неабходна было збочваць да маёнтка Востраў (Янцавічаў).

Янцавічы знаходзяцца ў забалочанай пойме ракі Дзітва і рэчкі Крупкі. Нават на сучаснай мапе бачна, што вада і дрыгва там з усіх бакоў. Праехаць да маёнтка Востраў можна толькі з усходу. У тыя часы - сапраўдны недаступны востраў сярод дрыгвы. Выдатнае месца для абароны і - сэрца старажытнага княства Дайнаўскага! Можа, менавіта гэтым і было абумоўлена месца падпісання дамовы? Нешта было там сакральнае для абодвух стрыечных братоў, тое, на чым можна было скласці зарок аб заканчэнні крывавай міжусобіцы ....

Улічваючы, што 350 дзесяцін маёнтка Востраў разам з вёскай Янцавічы - гэта невялікая плошча, рэшткі палаца неабходна шукаць каля сучаснай вёскі Янцавічы. Вось там і знаходзіцца маёнтак Востраў у якім было заключана Востраўскае пагадненне 1392 г.

І калі артыкул ужо быў напісаны, мне удалося знайсці нямецкую вайсковую мапу 1913 г. (перадрук 1893 г.), дзе каля Янцавіч абазначаны Востраў. Гэта здымае пытанне аб тым дзе знаходзіўся маёнтак а потым фальварак Востраў.

Пасля таго як маёнтак Востраў, дзе 4 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне паміж вялікімі князямі і стрыечнымі братамі Вітаўтам і Ягайлам, быў знойдзены "на кончыку пяра", паўстала неабходнасць знайсці яго на мясцовасці. Дзеля гэтага мелася нямецкая мапа 1893 г. Далейшы пошук па мапах вывеў на польскую тапаграфічную мапу 1929 г. На ёй Востраў абазначаны, але ж назва падаецца на польскі манер: " Fw. Ostrowo" (фальварак Востраў). Параўнанне розных мап дазволіла прыйсці да высновы, што на тапаграфічнай мапе 1983 г. на месцы Вострава абазначана зялёная купка дрэў. (3). Ткацэвіч Ф. Ч. 'Вось на гэтым месцы быў Востраў'.

Неабходна дадаць, што ў польскім "Слоўніку геаграфічным" (Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich , Warszawa, 1888, T. 7., S. 727.) так сама прысутнічае фальварак Востраў Міхалоўскіх у вясковай акрузе Сукурчы. Так як Сукурчы знаходзіліся прыкладна за адзін кіламетар ад Вострава, то гэта яшчэ адно ўказанне на месцазнаходжанне легендарнага маёнтка.

І ў расейскім спісе населеных пунктаў 1904 г. маёнтак Востраў на рацэ Крупка належыць Міхалоўскай. На рацэ Крупка фігуруе яшчэ і засценак Востраў, які належыць Гейштоўту (Гейштоўты - вядомы разгалінаваны шляхецкі род Лідчыны герба Гейш. Трохі на поўдзень, па рацэ Дзітва была вялікая ваколіца Гейштоўты). Ужо тое, што назва засценка адрозніваецца ад прозвішча гаспадара, сведчыць аб тым, што засценак быў набыты. Ч. Малеўскі ("Роды шляхецкія на Літве ў 19 стагоддзі, Лідскі павет", Вільня, 2005 г.) таксама не піша аб тым, што Гейштоўты валодалі гэтым засценкам у 19 ст. Зразумела, што засценак - гэта частка здрабнелага маёнтка Востраў. Астатнія населеныя пункты Лідскага павету з назвай Востраў: на рацэ Жыжма, пад Васілішкамі, каля Дубіч і інш. ў нашым кантэксце цікавасці не маюць Пляцоўка дзе быў Вострава. Напрасткі, праз 1 км старая дарога да щляху Кракаў - Вільня.

Такім чынам, дакладную лакалізацыю Вострава Міхалоўскіх, акрамя кнігі Малеўскага, нам даюць яшчэ "Слоўнік геаграфічны ..." і "Спіс населеных пунктаў Расейскай імперыі". І, можа самае галоўнае, аб тым што Міхалоўскія былі ўладальнікамі Вострава і зараз памятаюць жыхары вёскі Янцавічы.

У спісе польскага бізнэсу 1929 г. фальварак Остров Лідскай гміны, належыць Міхалоўскім, і таксама запісаны як "Ostrowo".

Перад паездкай пра маёнтак Востраў паразмаўляў з Юзафам Юзафавічам Хрулём (1929 г. нараджэння, герба Праўдзіц) - сынам апошняга уладальніка фальварка Воўкавічы што за 7 км на поўдзень ад Вострава. І Юзаф Юзафавіч адразу сказаў, што добра ведае Востраў! Гэта быў адзіны пункт з такой назвай вакол Ліды ў бок Мыта. У 20-м стагоддзі Рэшты пабудоў фальварка каля вескі Янцавічі. Востраў існаваў як фальварак. Апошні ўладальнік гістарычнага месца - Барташэвіч. Гаспадар пакінуў сваю маёмасць у 1939 г. Фальварк быў добра бачны з гасцінца з боку Крупава як зялёны сад з домам і пабудовамі. Барташэвіч апошні раз з'явіўся на Лідчыне ў сярэдзіне 50-х гадоў, паглядзець што сталася с ягонай маёмасцю. З кнігі Ч. Малеўскага ("Роды шляхецкія на Літве ў 19 стагоддзі, Лідскі павет" Вільня, 2005 г. стар. 78-80) бачна, што Барташэвічы - вялікі і разгалінаваны шляхецкі род Лідскага павету гербаў Бонча і Самсон. Самае цікавае, у 1835 г. Барташэвічам належалі Кербедзі, якія мяжуюць з Востравам. Верагодна таму Барташэвічы купілі здрабнелы маёнтак. Улічваючы, што яшчэ ў 1929 фальварак належаў Міхалоўскім, то Барташэвічам ён перайшоў у 30-я гады 20 стагоддзя. Міхалоўскія валодалі ім больш за 100 гадоў.

Разам з Юзафам Юзафавічам выехалі ў Янцавічы. І першы ж жыхар вёскі Янцавічы адразу згадзіўся правесці нас да Вострава. Тапонім з такой назвай жыве да нашага часу! Вяскоўцы помняць і ўладальніка фальварка Міхалоўскага. Мясцовы жыхар - Ткацэвіч Франц Часлававіч (1953 г. нараджэння) расказаў, што аб існаванні фальварка ён чуў ад старэйшых. Сам жа памятае толькі мураваныя падмуркі з рэшткамі пабудоў. Большы падмурак меў памеры прыкладна 25 х10 м. Фальварак быў засаджаны дрэвамі, добра запомнілася вялікая груша. У пачатку 80-х гадоў 20-га ст. бульдозерамі падмуркі і рэшты пабудоў былі зруйнаваныя і адсунутыя на 150 м да ваколіцы Янцавічаў у вялікую яму прыкладана 8 х 20 м. Куча зямлі і вялікіх апрацаваных камянёў і валуноў ляжыць на тым жа месцы і зараз. Гэта ўсе, што засталося ад найстаражытнейшага на Лідчыне маёнтка Востраў. Ад гэтых каменёў, каля 150 метраў на ўсход ( арыентыр - комін лідскай ТЭЦ), у полі Франц Часлававіч упэўнена паказаў месца, дзе стаяў фальварак. Па рэльефу поля і зараз бачна пляцоўка двара. За 150 м на поўнач знаходзяцца вясковыя могілкі. Так скончыў сваё гістарычнае існаванне Востраў - адзін с першых населеных пунктаў Лідчыны, маёнтак, ад назвы якога пайшоў другасны тапонім - вёска Астроўля.

Жыхары Янцавічаў і зараз памятаюць, што ўладальнікамі Вострава былі Міхалоўскія. Барташэвіча ўжо не помняць.

Рэшты былога фальварка Мыто. Відарыс ад р. Дзітвы.

Франц Часлававіч расказаў, што летась на месцы фальварка цэлы тыдзень шукаў скарб металашукальнікам "чорны археолаг". Але нічога для сябе каштоўнага не знайшоў. Для "чорнага археолага "гэта безназоўны фальварак", знойдзены, верагодна, па мапе 1929 г. Але з яго працы скарысталіся і мы. На месцы маёнтка ён выкапаў вялізную колькасць ямаў і шурфоў. На паверхні ляжаць металічныя часткі гаспадарчых прылад, цвікі, фрагменты цэглы, керамікі і нават два патроны. Яўна, у зямлі застаўся вялізны культурны пласт. І хто ведае, можа на глыбіні захаваліся падмуркі. Павінны былі застацца і рэшткі склепа ці лядоўні.

Былая жыхарка вёскі Заполле ( 2 км ад Вострава) Паўлюкевіч Ядвіга Іосіфаўна (1940 г. нараджэння) таксама выдатна ведае гэты тапонім і добра памятае пабудовы. З яе слоў, гэта быў вялікі драўляны аднапавярховы панскі дом з высокімі, у рост чалавека каменнымі падмуркамі. Дом меў належны ганак з чатырма высокімі мураванымі прыступкамі. У доме было 5 пакояў (4 вялікія і адзін малы) і кухня. Каля дома былі: гумно, свіран, хлеў, лядоўня і флігель для наёмных працаўнікоў. Пасля 2-й Сусветнай вайны ў доме знаходзіўся ФАП, і жыла сям'я медыкаў Смалякоў. У 1963-64 гадах дом быў пакінуты людзьмі.

Вось так, ідучы па шляху Нарбута, быў знойдзены найстарэйшы маёнтак Лідчыны Востраў. Уся прамая і ўскосная інфармацыя аказалася дакладнай. Факты шчыльна ляглі адзін да аднаго "без зазору" і пацвердзіліся на месцы. З досведу краязнаўца ведаю, што так бывае нячаста.

Дарэчы, аглядзеў і рэшты пабудовы на поўнач ад Мыто, аб якой у зборніку "Наш радавод" (кніга 6 стар. 43) пісалася, што гэта былы маёнтак Востраў. Пабудова цікавая. А вылічыць, што было на гэтым месцы - не вялікая праблема. На мапе 1983 г. гэты аб'ект знаходзіцца на месцы зліцця рэк Дзітва і Крупка. На нямецкай мапе 1893 г. тут пазначаны асобны дом (фальварак). На значна больш падрабязнай польскай вайсковай мапе 1929 г. у гэтым пункце абазначаны фальварак Мыто! Такім чынам, гэта гістарычная частка старажытнай лідскай вёскі, і калі прытрымлівацца логікі артыкула ў "Нашым радаводзе", то Востраўскае пагадненне было падпісана ў Мыто?! (2) . Але тое не тэма майго артыкула.

* * *

Верагодна Знайшоў!. Востраў быў абраны, як месца сустрэчы па некалькіх чынніках. Па-першае, маёнтак знаходзіўся на мяжы Гарадзенскага княства, якое належала Вітаўту, і лідскіх ўладанняў Ягайлы. Мяжа праходзіла па рацэ Дзітва. Па-другое, каля Вострава праходзіў старажытны шлях з Вільні на Варшаву.

Але ж на адлегласці ў некалькі кіламетраў ад маёнтка знаходзіўся Лідскі замак, дзе два ўладары маглі атрымаць годны прыём. Таму аўтару здаецца, што на выбар маёнтка Востраў маглі паўплываць і іншыя чыннікі, аб якіх зараз можна толькі здагадвацца. Напрыклад: наяўнасць каля Вострава (Вялікакняскай маёмасці ў той час) нейкіх сямейных, а можа, і паганскіх святыняў, на якіх стрыечныя браты маглі б прынесці зарок, каб спыніць крывавую міжусобіцу.

А можа справа была ў тым, што ў студзені таго ж 1392 г. аддзелы крыжакоў на чале з камандорамі Янам Румпенгаймам, Конрадам Ліхтэнштэйнскім разам з войcкам Вітаўта (які ў той час яшчэ змагаўся з Ягайлам за кантроль над Літвой) пераправіліся каля мястэчка Алітус праз Нёман і па закаванай марозам дрыгве падышлі да сцен Лідскага замка. Яны разрабавалі і спалілі город і аблажылі замак. Князь Зміцер Карыбут вырашыў пакінуць замак. Дачакаўшыся ночы, ён з залогай накіраваўся ў бок Наваградка. Замак быў заняты і разрабаваны. Таму якраз Ліда не магла належным чынам прыняць стрыечных братоў.

Спрэчкі аб тым, ці не было пагадненне падпісана ў Востраве пад Люблінам, выходзяць за маю кампетэнцыю, гэта справа прафесійных гісторыкаў.

Т. Нарбут на той жа старонцы № 491 "Дзеяў ...", у дадатку № 2 (выданне 1839 г., Вільня) дае спасылку на крыніцу інфармацыі аб пагадненні: "Tranzakcyi w Ostrowiu zawartej nieznamy z innych źródeł, prócz Łubieńskiego. Opera Poslhuma etc. Antwerp. 1643. Rozprawa de Jure Reg. Pol. ad Rusch. Mosch. ditiones. gdzie p. 184 przytacza, tytuł tej tranzakcyi pod datą Ostrovo die S. Dominici A. 1391, rok mylny. Mówi o poręce przez Annę, Xiężnę Witoldową, za męża Królowej Jadwidze wydanej, tamże tę mamy u Krumera spomnianą".

Кнігу Любеньскага удалося адшукаць. Вось яе дадзеныя: Stanislai Lvbienski [...] Opera posthvma, historica, historo-politica, variiqve discvrsvs, epistolae, et aliqvot orationes [...] edita ab execvtoribvs testamenti, 1643.

На старонцы 184 ён піша пра тое, што Вітаўт - князь Літоўскі, віной якога было паўстанне (culpa rebellionis) супраць кароны, вярнуўся пад уладу караля Ўладзіслава. Пагадненне падцвердзіла Ядвіга, каралева Польшчы. Заключана у Востраве (datum in Ostrowo) ў 1393 г. у Дзень Св. Дамініка.

Нарбут з памылкай цытуе Любеньскага "daten Ostrovo die S. Dominici A. 1391", на старонцы 184 пададзены 1393 г., (nonagesimo tertio). Год, як і піша Нарбут, памылковы.

Старонка 184 кнігі Любеньскага з тэкстам аб Востраве. Старонка 184 кнігі Любеньскага з тэкстам аб Востраве.

Цікава аб пагадненні піша Ян Длугаш (Jana Długosza, kanonika krakowskiego Dziejów polskich ksiąg dwanaście. Przekład Karola Mecherzyńskiego, Kraków, 1868; T. 3, ks. 9, 10; S. 470.): "Ўладзіслаў, кароль Польскі ... прагнучы забяспечыць спакой Літвы, да якой, як да роднай зямлі меў найвялікшае шанаванне ... пастанавіў нарэшце паяднацца з князем Вітаўтам і даць яму ўладу над Літвой і Руссю, бо іншыя браты ягоныя былі аматарамі палявання і п'янства і не былі здатныя да кіравання дзяржавай. Дзеля гэтай мэты патаемна выслаў Генрыка, князя Мазавецкага, які быў абраны біскупам Плоцкім ... але потым парушыўшы стан духоўны, родную сястру Вітаўта ... узяў за жонку). ... кароль Польскі Ўладзіслаў на прыканцы месяца ліпеня выехаў у Літву, а 7 жніўня стаў ў Востраве, туды ж для сустрэчы прыбыў князь Вітаўт з найбольш адданымі прыхільнікамі, і з доўгай пачцівай просьбай, слязьмі заліты, умольваў караля аб прабачэнні для сябе і дараванні сваёй віны. Кароль Уладзіслаў адпусціў яму ўсе правіны. Потым выправіўся з ім ў Вільню ... і не толькі вярнуў Вітаўту спадчынную тэрыторыю і замкі, але і ўсю Літву і Русь з замкамі аддаў пад ягоную ўладу ..." (1)

Длугаш піша, што дзеля заключэння пагаднення Ягайла выехаў ў Літву! Аналіз і параўнанне сучасных мапаў Польшчы з мапай заходніх граніцаў ВКЛ к кнігі Казлова Л. і Цітова А. "Беларусь на сямі рубяжах" (Казлоў Л. Цітоў А. "Беларусь на сямі рубяжах", 1993 г. С.19.) дазваляе сцвярджаць што Востаў-Любельскі не ўваходзіў у склад ВКЛ (Падляшша).

* * *

Падрабязная гісторыя Вострава - гэта справа будучага даследавання. Але ў агульных рысах гэта можна зрабіць ужо зараз.

На момант падпісання пагаднення 1392 г. маёнтак быў уласнасцю скарбу ВКЛ.

Цікавую інфармацыю аб Востраве дае выбітны лідскі гісторык першай паловы 20 ст. Міхал Шымялевіч (Ziemia Lidzka 2001 r., № 2(45)). Ён піша, што на мапе "Rizzi Zannoni " выданай ў 1772 г у Парыжы, між Лідай і Мыто намаляваны вялікі лес з назвай "Лес Лідскі". Гэты лес уваходзіў ў Лідскае староства і быў падзелены між маёнткамі Дайнова, Цыбары і інш. Напрыканцы 16 ст. Ян Янавіч Завіша, падкаморы Лідскі, а потым кашталян і ваявода Віцебскі выкупіў маёмасць, якая належала яшчэ ягонаму дзеду, Андрэю Завішу - Белагруду. Па смерці ваяводы Віцебскага Белагруда разам з Жырмунамі і Востравам перайшла ягонаму пляменніку Мікалаю Завішу, таксама кашталяну Віцебскаму. Пасля смерці бяздзетнага Мікалая Завішы, ўся гэтая маёмасць перайшла да ягонай удавы, а потым, напрыканцы 17 ст. да Ганны Завішы, дачкі Яна Юрыя Завішы, старасты Браслаўскага. У сярэдзіне 18 ст. Жырмуны і Востраў з Белагрудай - маёмасць кн. Барбары Радзівіл (з Завішаў). Ад яе пераходзіць да сына - Станіслава Радзівіла (1722-1784), падкаморага літоўскага, і далей - Мікалаю Радзівілу, уладальніку Жырмунаў. Т. Нарбут піша, што перадапошнім гаспадаром Вострава быў Тадэвуш Нарбут, падкаморы Лідскі, таму недзе напрыканцы 18 - пачатку 19 ст. Востраў набываюць Нарбуты. У час напісання "Дзеяў ..." Востраў "пасля здрабнення праз exdywizye, ёсць невялікім фальфаркам, які належыць да паноў Міхалоўскіх". Згодна з Малеўскім Міхалоўскія становяцца гасападарамі ў 1831 г. Верагодна, што маёмасць Нарбутаў была сканфіскавана за ўдзел у паўстанні 1831 г. І ў 30-я гады 20 ст. Востраў усё яшчэ маёмасць Міхалоўскіх.

Міхал Шымялевіч піша, што ў 18 ст. у Белагрудскую парафію ўваходзіла маёмасць князёў Радзівілаў: Востраў, Дайнова, Вялікае Ольжава, Тарноўшчына. Акрамя касцёла ў Белагрудзе, парафія мела некалькі капліцаў: ў Востраве, Дайнове, Дзітве, Вялікім Ольжаве і інш.

Белагрудскую парафію стварыў біскуп Война ў XVII ст. з частак лідскай і ваверскай парафій. Межы парафіі часта мяняліся. Апошняе размежаванне зрабіў арцыбіскуп Галавінскі ў 1844 г. Таму не дзіўна, што ў Малеўскага, інфармацыя якога грунтуецца на віленскіх архівах, у 1831 г. Востраў належыць да лідскай парафіі.

Таксама вядома, што войскі рускага ваяводы Хаванскага разбурылі Востраўскі замак - палац падчас вайны (1654 - 1667) Расіі з Рэччу Паспалітай.


Дадаткі:

(1) Поўны польскі тэкст паводле Яна Длугаша, выдзелена тое, што перакладзена па беларускі:

KRÓL WŁADYSŁAW POJEDNAWSZY SIĘ Z KSIĄŻĘCIEM WITOŁDEM PRZEZ HENRYKA ELEKTA PŁOCKIEGO, KSIĄŻĘCIA MAZOWIECKIEGO, A POTEM ZIĘCIA TEGOŻ WITOŁDA, POGROMCĘ KRZYŻAKÓW WZBRANIAJĄCYCH MU POWROTU DO LITWY, KTÓRY IM SPALIŁ TRZY ZAMKI, WITOŁDA UCZYNIŁ CAŁEJ LITWY ZWIERZCHNIKIEM, USUNĄWSZY Z NIEJ JAŚKA Z OLEŚNICY, WIELKORZĄDCĘ LITEWSKIEGO, I POMINĄWSZY SWOICH RODZONYCH BRACI. Władysław król Polski po stracie najukochańszego z braci książęcia Alexsandra Wigunta, pragnąc ubezpieczył; spokojność Litwy, ku której jako ojczystej ziemi największą pałał miłością, i całość innych braci swoich, aby w podobny sposób nie poginęli od trucizny; postanowił wreszcie pojednać się z książęciem Witołdem i zdać mu namiestniczo rządy Litwy i Rusi, gdy inni bracia jego, zamiłowani w myślistwie i pijaństwie, zdawali się mniej zdatnymi do rządów. Wysłał tym celem potajemnie Henryka książęcia Mazowieckiego (który był wprzódy obrany biskupem Płockim, i przez dwa lata brał z tego biskupstwa dochody, lecz potem porzuciwszy stan duchowny, siostrę rodzoną Witołda Ryngalę wziął za żonę). Ten więc użyty za pośrednika, wziąwszy na się pojednanie Władysława króla Polskiego z książęciem Witołdem, przybył naprzód do komtura Balgi do Krzyżborka (Cristbarg), od którego uprzejmie przyjęty, udał się z jego zlecenia do Ritterswerder do książęcia Witołda. Tam wysiadując przez trzy tygodnie, zawarł małżenstwo z Ryngalą siostrą Witołda, odprawił podług zwyczaju gody weselne i Witołda z królem Władysławem pogodził. Witołd upewniony o łasce i przychylności pojednanego z sobą króla Władysławu rozkazawszy Krzyżaków i kupców, którzy u niego przebywali w zamku Ritterswerder, pochwytać i powiązać, a zamek podpalić, z wszystkimi książętami, bojarami, domownikami, z całym uraz rynsztunkiem miejscowym i zasobem, działami i kuszami, wrócił do Litwy, gdzie od Jaśka z Oleśnicy wielkorządcy Litewskiego, który już w tej mierze od króla otrzymał był zlecenie, wdzięcznie był przyjęty i podejmowany. Dowiedziawszy się o odejściu Witołda Krzyżacy, którzy zajmowali dwa inne zamki, Naugardt i Methenburg, wyszli zbrojno i zastąpili mu drogę ale w stoczonej bitwie porażeni pierzchnęli. Kniaź Witołd z zabrana, zdobyczy poskoczywszy do zamków, z których wyszli byli Krzyżacy, z łatwością, je opanował, zrabował i spalił. Zawiadomiony o jego powrocie król Polski Władysław; przy końcu miesiąca Lipca wyjechał do Litwy; a gdy dnia siódmego Sierpnia stanął w Ostrowie, przybył u a jego spotkanie książę Witołd z przedniejszymi ze swoich stronnikówi w długiej a rzewliwej prośbie, łzami zalany, błagał króla o przebaczenie sobie i swoim winy. Król Władysław odpuścił mu wszystkie urazy; poczem udał się z nim do Wilna, a złożywszy Jaśka z Oleśnicy z wielkorządztwa Litwy, oddał jej zarząd książęciu Witołdowi. Nie tylko zaś wrócił mu część ojczysty i odjęte wprzódy zamki, ale nadto wszystkie ziemie Litwy i Rusi wraz z należącemi do nich zamkami poddał pod zwierzchnią jego władzę. Nawzajem książę Witołd zobowiązał się przysięgą i urzędowemi pismy, że kraje rzeczone z wierną przychylnością dzierżeć bedzie w imieniu króla i królestwa Polskiego, i nigdy ich tak w szczęściu jako i nieszczęściu nie odstąpi. Znał bowiem król Polski Władysław książęcia Witołda, z dawnego z nim w młodości obcowania, że był mężem dzielnego i wielce w działaniu obrotnego umysłu, i że nikogo nie było zdolniejszego do rządzenia Litwą, i podźwignienia jej z upadku i nieszczęść przez wojny ostatnie zrządzonych. Zaczem pominąwszy czterech innych dotąd żyjących braci, Skirgiełłę, Kory buta, Lubarta i Świdrygiełłę, jego uczynił namiestniczym rządcą i zwierzchnikiem Litwy. I nie zawiódł sin w swej nadziei król Władysław, W krótkim czasie bowiem, za przezornemi staraniem książęcia Witołda, Litwa znacznie się podniosła. I byłaby więcej jeszcze zakwitła, gdyby nie zdrada i odstępstwo brata królewskiego Bolesława Świdrygiełły, który niecną powodowany zazdrością, że Witołda nad niego przeniesiono, zbiegł do Krzyżaków, i z ich pomocą odnowiwszy wojnę, najazdami swemi trapił Litwę.

(2) Аналіз мапаў з "Востравам" Сліўкіна В. з зборніку "Наш радавод" (кніга 6 стр 43). Бачна што гэта былы фальварак Мыто - гістарычная частка старажытнай лідскай вёскі :

Мапа 1983 г. Пазначана ферма каля Мыто, дзе па атрыкула з зборніку 'Наш радавод' быў маёнтак Востраў. Месца зліцця рэчак Дзітвы і Крупкі. На нямецкай мапе 1893 г. пазначаны асобны дом (фальварак). На польскай мапе 1929 г. у гэтай кропцы абазначаны фальварак Мыто.
































(3) Спіс населеных пунктаў з назвай Востраў і ці падобнай ў Лідскім павеце са "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краеў славянскіх"

Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich , Warszawa, 1888, T. 7., S. 727. Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich , Warszawa, 1888, T. 7., S. 701. Тут можа вызваць цікавасць фальварак с капліцай. Ён у 10 верстах ад Ліды, але ўваходзіць ў Лідскаю парафію. Так далека парафія цягнулася толькі на ўсход. Такім чынам гэта Востраў на р. Жыжма.












Роздумы пасля апублікавання артыкулаў

Такім чынам, Востраў Міхалоўскіх, аб якім пісаў Т. Нарбут знойдзены. Ягоную лакалізацыю, акрамя Нарбута, нам даюць наступныя крыніцы:

  1. Кніга Ч. Малеўскага "Роды шляхецкія на Літве ў 19 веку, Лідскі павет" Вільня 2005 г.
  2. "Слоўнік геаграфічны польскі"
  3. "Спіс населеных пунктаў Расейскай імперыі"
  4. "Спіс польскага бізнесу 1929 г." дзе фальварак Востраў Лідскай гміны, належыць Міхалоўскім
  5. Мапы 19 - 20 ст. на якіх ёсць фальварак Востраў
  6. Аб тым, што Міхалоўскія былі ўладальнікамі Вострава, і зараз памятаюць жыхары вёскі Янцавічы.

Яле працы Т. Нарбута сур'езнымі гісторыкамі не лічыцца надзейнымі крыніцамі. Аднак трэба адзначыць, што ў нашым выпадку інфармацыя Нарбута:

Магчыма гэта можа "узняць" кошт ягонай інфармацыі?

    Вялікую важкасць набываюць ўскосныя доказы:

  1. Падобна на тое, што Востраўская дамова была заключана каля Ліды. Аб гэтым піша самая апошняя "Энцыклапедыя ВКЛ" 2005 г. Т. І. С.465.
  2. Востраў Міхалоускіх знаходзіцца прыкладна ў кіламетры ад старога шляху Вільня-Кракаў на мяжы уладанняў Ягайлы і Вітаўта. Длугаш піша, што для заключэння дамовы Ягайла выехаў на Літву. І адразу пасля прымірэння ён разам з Вітаўтам рушыў у Вільню, кажучы па сучаснаму, "здаваць справы новаму уладару Літвы". Таму гэта найбольш выгаднае месца на Лідчыне для іх сустрэчы.
  3. Гэта месца сапраўдны востраў пасярод дрыгвы і дае магчымасць малымі сіламі гарантаваць бяспеку найвышэйшых асобаў.
  4. Длугаш і Лубенскі не паказваюць дакладна дзе знаходзіўся маёнтак. Яны зыходзяць з таго, што ягонае месцазнаходжанне - агульнавядомы факт. Міхал Шымялевіч пералічвае Востраў сярод найбуйнешых маёнткаў Завішаў і Радзівілаў на Лідчыне. Мае асабістыя краязнаўчыя даследванні гавораць аб тым, што яшчэ ў першай палове 20-га ст. менавіта Востраў Міхалоўскіх каля Янцавіч, быў найбольш вядомым сярод населеных пунктаў з такой ці падобнай назвай на Лідчыне.
  5. Знаходзіць лагічнае тлумачэнне назва вескі Астроуля (Астроуля: ля - Острава). Напрамкі ад Астроулі да Янцавіч усяго некалькі кіламетраў. Астроуля - другасны тапонім, які застаўся як напамін аб некалі вялікім і агульнавядомым маёнтку.

Мае сэнс працягваць пошук па старым мапам. Пры тым неабходна адзначыць, што ва ўнікальнай працы Т. Новака "Вобраз Лідчыны на мапах 16-18 ст. (Tadeusz Marian Nowak. Obraz Ziemi Lidzkiej na mapach XVI - XVIII wieku.// Z dziejow ziemi Lidzkiej. Warszawa, 1997) прааналізаваны 25 старажытных мап і складзена зводная табліца ўсіх населеных пунктаў Лідчыны, якія прысутнічаюць на старых мапах. Надрукаваны копіі ўсіх гэтых мапаў. Востраў адсутнічае. Няма яго нават на дастаткова падрабязных мапах Радзівіла - Макоўскага 1613 і 1633 гг.

Археолагі маглі б даказаць наяўнасць рэштаў падмуркаў 14 ст. там, дзе пазней стаяў фальварак Востраў (Ostrowo). Але толькі ў тым выпадку, калі там нешта захавалася пасля ўсіх бедаў якія прайшлі па нашай зямлі.

Буду працягваць далейшыя пошукі ...

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX