Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у сістэму кіравання нашых гарадоў паступова пачалі ўводзіцца нормы расійскага заканадаўства, што азначала рашэнне ўсіх пытанняў толькі губернскім ці мясцовым начальствам разам з чыноўнікамі. Бяспраўнасць мясцовых органаў і іх поўная залежнасць ад бюракратычнага апарата істотна стрымлівала развіццё гарадской гаспадаркі.
Падрыхтоўка рэформы гарадскога самакіравання пачалася ў 1862 г. падчас ліберальных пераўтварэнняў імператара Аляксандра II. Да абмеркавання праекту рэформы былі прыцягнутыя прадстаўнікі розных саслоўяў гарадскога насельніцтва краю. Праект рэформы абмяркоўваўся ў тым ліку і камісіяй у Лідзе - камісія ў нашым горадзе падтрымала ідэю высокага маёмаснага цэнзу, але на пасаду гарадскога галавы прапаноўвала дапусціць «як хрысціян, гэтак і яўрэяў». Наш горад быў сярод 49 гарадоў імперыі, камісіі якіх выказаліся таксама і за ўвядзення адукацыйнага цэнзу для выбарных асоб муніцыпальнага кіраўніцтва.
Прынятае ўладамі імперыі 16 чэрвеня 1870 г. «Городовое положение» сталася больш кансерватыўным у параўнанні з першапачатковым праектам, але, безумоўна, і яно было больш прагрэсіўным у параўнанні з ранейшым заканадаўствам. Рэформа павінна была стварыць сістэму мясцовага самакіравання на аснове выбарнасці, удзелу ў выбарах усіх саслоўяў і маёмаснага цэнзу. Права прымаць удзел ў гарадскіх выбарах атрымлівалі мужчыны ў веку ад 25 гадоў, якія валодалі ў горадзе нерухомай маёмасцю або гандлёвымі і прамысловымі прадпрыемствамі і выплачвалі падатак у скарб горада. Гэтыя асобы складалі выбарчыя сходы, дзе з свайго асяроддзя выбіралі дэпутатаў («гласных») у думу - распарадчы орган гарадскога самакіраванні.
На тэрыторыі Беларусі рэформа пачала праводзіцца пасля прыняцця 29 красавіка 1875 г. адпаведнага закона. У 1879 г. былі складзены і вывераны спісы выбаршчыкаў па разрадах, праведзены выбары, вызначаны склад думы. Усе гэтыя мерапрыемствы запатрабавалі значнага часу.
Новае «Городовое положение» было ўведзена ў Лідзе 21 кастрычніка 1880 г. Пасля ўрачыстага богаслужэння і вітальных прамоў гарадская дума адкрыла свае першае пасяджэнне. Сацыяльны склад першай гарадской думы Ліды быў пераважна мяшчанскім, што адпавядала складу насельніцтва і статусу горада. З 36 «гласных» мяшчанамі з'яўлялася 30 чалавек, 6 «гласных» належалі да дваранскага саслоўя [1].
Спіс Лідскай гарадской думы з'явіўся толькі ў Памятнай кніжцы Віленскай губерні за 1882 г. Гарадскім галавой быў абраны Рудольф Банецкі (каталіцкага веравызнання, на пасадзе з 20 кастрычніка 1880 г.), гарадскім сакратаром стаў Андрэй Татароўскі (каталіцкага веравызнання, на пасадзе з 20 кастрычніка 1880 г.) [2]. Гарадскі галава ўзначальваў усё гарадское кіраванне і абіраўся думай. Ён з'яўляўся старшынём думы - распарадчага органа самакіравання, а таксама кіраваў управай - выканаўчым органам. Колькасць чальцоў управы вызначалася думай самастойна. Дума вызначала таксама памер заробку чальцоў управы і гарадскому галаве. У склад гарадской управы Ліды ўваходзіла чатыры асобы. Акрамя гарадскога галавы Банецкага ў склад управы ўвайшлі мяшчанін Фердынанд Эйсмант (ён быў абраны намеснікам гарадскога галавы), мяшчане Тамаш Вянцкевіч і Іцка Пупко.
Гарадская дума абіралася на чатыры гады. Выбары і зацвярджэнне кіраўнічых асоб Лідскага самакіравання на другое чатырохгоддзе ў ліпені 1885 г. суправаджалася значнымі праблемамі. Гарадскім галавой Ліды большасцю галасоў тагачасная дума абрала І. Шагуна, які яшчэ ва ўправе зарэкамендаваў сябе актыўным дзеячам. Аднак гэтая кандыдатура не была зацверджана губернскім начальствам, і таму былі праведзены паўторныя выбары.
Падобная сітуацыя паўтарылася і на выбарах 1889 г. У лістападзе 1889 г. гарадскім галавой Ліды на трэцяе чатырохгоддзе дума абрала двараніна каталіцкага веравызнанні Антона Малеўскага. Тады частка «гласных» думы звярнулася са скаргай на ход выбараў. Было праведзенае расследаванне, і хоць пераканаўчых доказаў парушэнняў не знойдзена, губернатар прасіў міністра ўнутраных спраў адхіліць кандыдатуру Малеўскага і замест яго зацвердзіць на пасаду гарадскога галавы двараніна Рафаловіча, які набраў падчас выбараў меншую колькасць галасоў. Матывуючы сваю просьбу, губернатар падкрэсліў, «што гарады заходніх губерняў не могуць лічыцца суцэльна добранадзейнымі». У сакавіку 1890 г. міністр унутраных спраў зацвердзіў на пасадзе лідскага гарадскога галавы Рафаловіча [3].
Гісторык Ірына Грыбко адзначыла, што, нягледзячы на значнае супрацьстаянне і апеку з боку губернскай адміністрацыі, падчас дзейнасці ўстаноў самакіравання Ліды, гарадскія справы значна палепшыліся. Сродкі для муніцыпальнага бюджэту першым чынам былі атрыманы коштам спагнання нядоімак, парадкавання розных збораў і павелічэння прыбытковасці гарадской маёмасці. У выніку бюджэт горада істотна вырас, што дазволіла больш эфектыўна вырашаць штодзённыя пытанні лідзян. Гарадскія даходы з 1882 па 1892 г. узняліся з 6 185 да 15 835 руб. Аднак узмацненне рэакцыйнай палітыкі падчас царавання Аляксандра ІІІ прывяло да абмежавання інстытутаў самакіравання. У снежні 1893 г. віленскі генерал-губернатар паведаміў у МУС аб увядзенні ў Лідзе і шэрагу іншых гарадоў губерні так званага спрошчанага кіравання.
Такім чынам, перыяд дзеяння рэальнага прадстаўнічага самакіравання ў г. Лідзе быў вельмі нядоўгачасовым [4].
Разам з Гарадской думай у горадзе працягвала сваю дзейнасць і ранейшае гарадское кіраванне праз мяшчанскага старасту і яго памочнікаў (якое атрымала назву «спрошчанае»). Менавіта пра гэты орган і ідзе размова ў артыкуле Якуба Пупко, які я падаю ніжэй. Аналіз Памятных кніжак Віленскай губерні паказвае адсутнасць так званага спрошчанага самакіравання толькі ў перыяд з 1885 па 1888 г., але ў 1888 г. яно зноў з'яўляецца ў выглядзе Лідскай гарадской ўправы на чале з гарадскім старастам Ігнатам Дзямідовічам (каталіцкага веравызнання, на пасадзе з 1884 г.). Адначасова дзейнічае і Гарадская дума на чале з гарадскім галавой Эдуардам Качынскім (закончыў С.-П.-б хірургічную акадэмію, каталіцкага веравызнання, на пасадзе з 1 снежня 1885 г.). Размеркаванне кампетэнцый паміж гэтымі двума органамі самакіравання для мяне застаецца цьмяным.
Тым не менш, вядома, што гарадское (ці мяшчанскае) спрошчанае самакіраванне мела наступныя абавязкі:
«1) апека па ўсіх справах, якія адносяцца да мяшчанскага саслоўя;
2) прыняцце ад губернскага начальства ўказаў і загадаў, а ад іншых устаноў патрабаванняў і іх выкананне;
3) збор і перадача вышэйшаму кіраўніцтву і ўтрыманне ў парадку і спраўнасці рэвізскіх казак свайго саслоўя;
4) адказнасць за наяўнасць ведамасцей аб мяшчанах: па імёнах, сямействах, гадах нараджэння і іншым, з вызначэннем асоб састарэлых і збяднелых і звестак аб паводзінах і занятках мяшчан;
5) скліканне ў патрэбных выпадках сходу грамадства горада або адмысловых выбарных дэпутатаў, ахова парадку падчас сходу і сведчанне, што вырак грамадства горада падпісаны тымі асобамі, якія знаходзіліся на сходзе;
6) раскладка са згоды грамадства, дзяржаўных і грамадскіх павіннасцяў на мяшчан» і г. д.
Гарадскі стараста і яго памочнікі абіраліся на адзін год і зацвярджаліся на пасадзе губернатарам [5].
Для лепшага разумення спраў, якімі займаліся гарадскія ўлады, прывяду некалькі прыкладаў. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. Лідскім спрошчаным самакіраваннем было праведзена не менш за 40 публічных гандляў, у выніку якіх мяшчане атрымалі ў карыстанне надзелы гарадской зямлі розных памераў на тэрмін ад 6 да 12 гадоў. Пасля правядзення гандляў з арандатарам падпісваўся кантракт, у якім дубліраваліся патрабаванні да арэнднага карыстання надзелам і пазначалася арэндная плата, аб'яўленая на публічных гандлях. У выпадку неабходнасці ў кантракт маглі быць унесены больш дакладна вызначаныя патрабаванні да арандатараў. Напрыклад, надзел гарадской зямлі Пагулянка, які быў размешчаны па правы бок ад Віленскага паштовага тракта з г. Ліды ў г. Вільню на адлегласці трох вёрст памерам 80 дзесяцін з гаспадарчымі пабудовамі перадаваўся ў 1896 г. у 12-гадовае арэнднае карыстанне на ўмовах адвядзення дзвюх дзесяцін пад сядзібу і вядзення чатырохпольнай сістэмы. Пры гэтым арандатар на працягу першых двух гадоў павінен быў пабудаваць на зямлі, адведзенай пад сядзібу, свіран даўжынёй і шырынёй па 9 аршынаў, хлеў даўжынёй 12 аршынаў, шырынёй 9 аршынаў і вышынёй 4 аршыны з сасновага дрэва і пакрытых гонтай. Гэтыя пабудовы, а таксама драўляны дом і хлеў, якія ўжо меліся на арэнднай зямлі, неабходна было застрахаваць на імя гарадскога ўпраўлення на кошт не менш 1200 руб. Таксама вызначалася, што на працягу першага года арандатар абавязваўся абзавесціся садам з фруктовымі дрэвамі плошчай каля 1/3 дзесяціны.
У канцы ХІХ ст. у сувязі з актывізацыяй прамысловай дзейнасці мяшчан значна пашырылася практыка арэнды мяшчанамі прамысловых прадпрыемстваў. Пры гэтым у кантракце на іх арэнду маглі асобна прапісвацца патрабаванні да карыстання зямельным надзелам, на якім размяшчалася прадпрыемства. У 1895 г. Лідскім гарадскім спрошчаным кіраваннем быў заключаны кантракт з мешчанінам Мардухом Ляйбавічам Алькеніцкім на перадачу ў трохгадовае арэнднае карыстанне на тэрмін з 1896 па 1899 г. прадпрыемства па вытворчасці цэглы ва ўрочышчы Лайкоўшчына. Завод з усімі пабудовамі і прыстасаваннямі пераходзіў у арэнднае карыстанне разам з надзеламі зямлі для вядзення гаспадаркі і промыслаў. Гэты цагельны завод потым быў перададзены мешчаніну Мардуху Алькеніцкаму ў далейшае арэнднае карыстанне на тэрмін з 1899 па 1905 г. Разам з тым у кантракце было пазначана, што зямельны надзел пры заводзе забаранялася выкарыстоўваць для здабычы гліны
Надзел гарадской зямлі «Зарэчча» памерам 10 дзесяцін 1460 сажняў знаходзіўся ў 12-гадовым утрыманні лідскага мешчаніна Восіпа Каятанава Высоцкага за арэндную плату 31,8 руб на год. За гэты тэрмін былі пастаўлены сядзібныя пабудовы, а таксама выкарыстаны значныя сродкі на апрацоўку і паляпшэнне глебы, у сувязі з чым арандатар неаднаразова падаваў прашэнні пакінуць за ім гэты надзел у далейшае карыстанне. Пастановай лідскага спрошчанага кіравання ад 30 лістапада 1906 г. надзел Зарэчча быў перададзены мешчаніну Восіпу Высоцкаму на 12-гадовы тэрмін арэнды, які пачынаўся з 1 красавіка 1909 г., за арэндную плату 35 руб. на год.
Пры ўзнікненні патрэбы гарадскога кіравання ў пэўным надзеле ці яго частцы мешчанін павінен быў да канца арэнднага тэрміну саступіць гэты надзел гораду, у іншым выпадку зямля забіралася горадам без вяртання арандатару залогу. Напрыклад з гарадскога надзела «Лідская плябанія», памерам да 7 дзесяцін 688 сажняў, які быў перададзены ў 12-гадовае арэнднае карыстанне на тэрмін з 1897 па 1909 г. мяшчанам Зэльману Шмуйлавічу Беркавічу і Ізраэлю Арыелевічу Каменскаму за арэндную плату 31,6 руб., пад лінію чыгункі была адрэзана паласа даўжынёй 55 сажняў і шырынёй 20 сажняў. У акце мясцовага агляду 1908 г. упаўнаважаных г. Ліды на Віленскай заставе падчас праверкі зямлі ўдзельнікаў кантракта ад 30 кастрычніка 1883 г. адзначана, што ў Елі Мардуховіча Каплана з надзелу зямлі памерам 7 дзесяцін 1221 сажняў пад пабудову Мікалаеўскай чыгункі адышоў 621 сажань а адзін з арэндных надзелаў Антона Шыбайлы, размешчаны паблізу чыгункі, быў адведзены пад пабудову казарм для Лідскага палка. У данясенні ад 23 верасня 1910 г. лідскаму старасту адзначана, што частка зямлі, якая знаходзіцца ў арэндзе двараніна Уладзіслава Гераніма Селятыцкага і мешчаніна Уладзіслава Запасніка памерам каля 3 дзесяцін 800 сажняў, адышла пад пабудову казарм для Лідскага палка [6].
Ніжэй прыводжу свой пераклад цікавага даследавання раней невядомага нам лідскага краязнаўца Якуба Пупко [7] і поўныя каштарысы даходаў і расходаў Ліды за 1890 г. Гэтыя каштарысы дазваляюць зразумець, чым жыў наш горад пры канцы XIX ст., яны ўжо выкарыстоўваліся мной раней пры напісанні папярэдніх прац.
Заўважу, што гэты мой артыкул пачынаўся з каментавання перакладу тэкста Якуба Пупко.
З мінулага Ліды [8]
Якуб Пупко
Пасля таго, як ў Расіі быў прыняты закон аб усеагульнай вайсковай павіннасці, ва ўрадавых сферах набыло актуальнасць пытанне гарадскога самакіравання для спраўнага выкання абавязкаў у сферы падаткаў, выканання вайсковай павіннасці і інш. 29 красавіка 1875 г. расійскі урад выдаў распараджэнне аб утварэнні ў паўночна-заходніх губернях хрысціянскіх і яўрэйскіх самакіраванняў і гарадскіх дум, якія на 4 гады абіралі гарадскога галаву. Выбарчае права надавалася паўнагадовым асобам мужчынскага полу, якія мелі нерухомасць. Галасавалі шарамі, якія кідалі ў адмысловыя урны.
У 1888 г. яўрэйскае і хрысціянскае самакіраванні Ліды было аб'яднана ў адно агульнае самакіраванне, на чале якога стаяў гарадскі стараста, абраны радай «выбаршчыкаў ад пяці дамоў» - г.з. кожныя 5 уладальнікаў нерухомасці выбіралі 1 выбаршчыка.
Гарадское самакіраванне адказвала за збор падаткаў, прымала ў гараджане новых людзей, вяло ўлік асоб, якія маюць карыстацца выбарчым правам і г. д.
Месца гарадскога старасты ад 1884 г. па 1891 г. займаў шавец Ігнат Дзямідовіч. Яго змяніў Вінцэнт Урбановіч [9], які адкрыў гандаль фальшывымі пашпартамі і таму ў 1894 г. быў змушаны ратавацца ў Амерыцы. З 1881 па 1895 г. намеснікам старасты быў Ісак Пупко па мянушкі «Ізя Член» [10]. У 1895 г. годзе інстытут самакіравання быў ліквідаваны [11].
Маю перад сабой вельмі характэрны дакумент: Указ Расійскага Сената № 7571 ад 8 чэрвеня 1899 г. у якім абмяркоўваецца скарга трох лідскіх абывацеляў: Зэліка Пупко (сына намесніка гарадскога старасты), Мардуха Айзіковіча і Віктара Янушэўскага на няправільнае галасаванне (арэхамі замест адмысловых шароў) пад час выбараў гарадскога старасты 26 студзеня 1888 г. [12] Гэты выпадак меў месца пасля сканчэння кадэнцыі старасты Дзямідовіча. Скарга была пададзена віленскаму губернатару, які перадаў яе для разбору ў губернскую ўправу. Губернская ўправа скаргу адхіліла. Тады скаржнікі звярнуліся да найвышэйшай інстанцыі ў Пецярбург. Правячы Сенат прыхільна паставіўся да скаргі і адмяніў выбары.
Улічваючы важкасць выраку Сената, падаю тэкст цалкам:
«У імя Яго Царскай Мосьці, Правячы Сенат разгледзеў справу скаргі мяшчан горада Ліда - Зэліка Пупко, Мардуха Айзікавіча і Віктара Янушэўскага на рашэнне Віленскай губернскай управы ... па справе выбараў на пасаду лідскага гарадскога старасты і яго намеснікаў і вырашыў: са справы бачна, што 26 студзеня 1888 г. ў Лідзе адбыліся выбары лідскага кіраўніка гарадскога самакіравання. Выбары гэтыя былі аспрэчаны перад віленскім губернатарам некаторымі гараджанамі, прычым асобы, які аспрэчылі выбары, указалі на адхіленне ад закону падчас выбараў, між іншым, замест шароў для галасавання ужываліся арэхі і выбарчы пратакол не быў падпісаны нават адной дваццатай часткай удзельнікаў выбараў. Лідскі павятовы спраўнік са свайго боку па гэтай справе данёс губернатару наступнае, між іншым:
1) Выбары ў Лідскую Гарадскую ўправу прайшлі ў прысутнасці паліцмайстра г. Ліды, прычым той адзначыў, што выбары гарадскога старасты і яго намеснікаў адбыліся з ужываннем арэхаў з-за браку шароў.
2) Выбарчы пратакол падпісала чатырнаццаць выбарцаў з двухсот прагаласаваўшых, прытым, як давёў гарадскі стараста, астатнія адмовіліся падпісаць выбарчы пратакол.
Віленская губернская ўправа, якой губернатар загадаў правесці следства па гэтай дасланай да нас скарзе, вырашыла, што довады скаржнікаў галаслоўныя, а тыя, якія пацвярджаюцца, малаістотныя, як, напрыклад, факт галасавання арэхамі замест шароў ці непадпісанне выбарчага пратакола. Таму яна палічыла, што няма падстаў да прызнання выбараў нядзейснымі.
Таму губернская ўправа на пасяджэнні 7 траўня 1888 г. скаргу гараджан горада Ліда адхіліла.
На гэты вырак губернскай управы гараджане Ліды Зэлік Пупко, Мардух Айзікавіч і Віктар Янушэўскі [13] злажылі скаргу, дзе на падставе выяўленых падчас выбараў парушэнняў, просяць адмяніць пастанову губернскай управы.
Вывучыўшы ўсе прыведзеныя факты, Правячы Сенат пастанавіў, што выбары гарадскога старасты і яго намеснікаў шляхам галасавання арэхамі ёсць незаконнымі, бо, згодна з выбарчым заканадаўствам, для галасавання павінны ўжывацца шары аднолькавага памеру і кшталту. Галасаванне пры дапамозе арэхаў стварае поле для розных парушэнняў з боку выбарцаў і праз гэта парушае справядлівасць і законны парадак. З дакладу павятовага спраўніка бачна, што гэтыя парушэнні мелі месца пры выбарах гарадскога старасты і яго намеснікаў. Таксама тое, што пратакол падпісалі толькі 14 выбарцаў, пры тым што іх было каля 200 чалавек, ёсць довадам, што разгляданыя выбары праведзены з парушэннямі ўстаноўленага парадку, у адваротным выпадку большасць выбарцаў не мелі б падставы адмаўляцца ад падпісання дакумента, які пацвярджае справядлівасць выбараў.
З вышэйпададзенага, прызнаць вырак віленскай Губернскай управы ад 7 траўня 1888 г. страціўшым законную моц. Правячы Сенат пастанавіў ... указ пераслаць віленскаму губернатару і паведаміць скаржнікам ... па месцы жыхарства ў г. Лідзе па вуліцы Віленскай ...».
Іншых матэрыялаў, датычных гэтай справы няма. Акты лідскай управы часткова ацалелі ў пажары 1891 г. У часы эвакуацыі 1915 г. былі часткова кінуты ў Лідзе, а часткова вывезены ў Маскву разам з актамі магістрата г. Ліды. Пасля вайны гэтыя акты савецкі ўрад перадаў Літве, і яны захоўваюцца ў ковенскім архіве [14].
Цяжка рабіць нейкія высновы аб гэтай справе. Аднак, фактам з'яўляецца тое, што гарадскі стараста Дзямідовіч кіраваў горадам у 1888-1891 гг. і заставаўся кіраўніком горада нават праз чатыры гады пасля скаргі [15].
Каштарыс даходаў г. Ліды на 1890 г. [16]
Даходы звычайныя
§ 1. З зямлі, якая знаходзілася ў часовай арэндзе:
- Участак Зарэчча, 10 дзесяцін 1559 сажняў (у Мойшы Рыбацкага, па 23 красавіка 1897 г. па кантракце ад 18 красавіка 1888 г.) - 40 р.
- Лідская Плябанія, 7 дзесяцін 688 сажняў (у Пятра Малашкевіча па кантракце ад 2 траўня 1889 г. на 8 гадоў) - 29 р.
- Замкавы Ключ, 7 дзесяцін 5 сажняў; таксама ўчастак 8 дзесяцін 2393 сажні; Лідская Плябанія, 17 дзесяцін 322 сажні і 17 дзесяцін 362 сажні (у Янкеля Нябульскага па 11 красавіка 1889 г. па кантракце ад 20 снежня 1886 г.) - 60 р. 40 к.
- Участак зямлі паміж землямі Губарэвіча і Гарневіча, 1 дзесяцін 400 сажняў (у Рафаіла Шчыткоўскага па кантракце ад 3 красавіка 1889 г., на 10 гадоў) - 8 р. 50 к.
- Лідская Плябанія, 7 дзесяцін 1922 сажні, 7 дзесяцін 936 сажняў, 11 дзесяцін 64 сажні, 8 дзесяцін 1250 сажняў; Лідскае Войтаўства 11 дзесяцін 96 сажняў і Камароўшчына, 10 сажняў (кантракт ад 31 студзеня 1884 г. у Ёхеля Дубчанскага, Елі Маўшовіча, Мойшы Рыбацкага, Лейбы Палячака, Лейзера Маўшовіча і Янкеля Беліцкага, па 11 красавіка 1909 г.) - 177 р. 95 к.
- І паша Сойкішкі з прыналежнымі да яго 3 кавалкамі зямлі: Запашка, 7 дзесяцін і 8 дзесяцін 150 сажняў і Перхураўскі клін, 12 дзесяцін 1099 сажняў (у жыхароў ваколіцы Даліна па кантракце ад 18 траўня 1888 г. на 3 гады па 23 красавіка 1891 г.) - 70 р.
- Лідская Плябанія, 7 дзесяцін 688 сажняў (па кантракце ад 18 красавіка 1888 г. у Іосіфа Забелы, па 23 красавіка 1897 г.) - 30 р.
- Участак Лідская Плябанія, 11 дзесяцін 339 сажняў (па кантракце ад 15 траўня 1885 г. у Каэтана Кандыбы, па 1 студзеня 1897 г.) - 12 р. 60 к.
- Цыбараўшчына, 2 дзесяціны 2076 сажняў (па кантракце ад 18 красавіка 1888 г. у Аляксандра Маліноўскага, па 23 красавіка 1897 г.) - 21 р.
- Участак Лідская Плябанія, 14 дзесяцін 587 сажняў (па кантракце ад 15 траўня 1885 г. у Янкеля Нябульскага, па 1 студзеня 1897 г.) - 40 р.
- Участак Зарэчча, 10 дзесяцін 1460 сажняў (па кантракце ад 20 траўня 1885 г. у Ханы Наркунскага, па 1 студзеня 1897 г.) - 30 р.
- Участак Зарэчча, 11 дзесяцін 494 сажні (па кантракце ў Юдэля Цагельніцкага, па 1 студзеня 1897 г.) - 30 р. 20 к.
- Участак зямлі за Віленскай заставай, 15 дзесяцін 1292 сажні (у Станіслава Куліцкага, Каэтана Кандыбы, Восіпа Радзевіча і Восіпа Хаткевіча, па 1 студзеня 1897 г.) - 27 р.
- Участак зямлі за Віленскай заставай, 7 дзесяцін 1221 сажняў (у Эльяша Каплана) - 35 р.
- Участак зямлі, 6 дзесяцін 739 сажняў; участак зямлі, 6 дзесяцін 739 сажняў; участак зямлі, 7 дзесяцін 1199 сажняў (па кантракце ад 3 кастрычніка 1883 г. у Вігдора Беньямовіча і Лазара Пупко, па 11 красавіка 1909 г.) - 60 р.
- Участак зямлі па Каменскім тракце, 5 дзесяцін 1872 сажні (у Георгія Роўбы і Авіцэнція Людкевіча, па 23 красавіка 1900 г.) - 13 р. 85 к.
- Участак Лідская Плябанія, 10 дзесяцін 312 сажняў (у Вікенція Каржанеўскага, па 1 студзеня 1897 г.) - 23 р. 85 к.
- Участак зямлі Глінішча, 1974 сажні (у Валяр'яна Рафаловіча, па кантракце ад 2 лістапада 1889 г. на 12 гадоў) - 7 р.
- Фруктовы сад Дуброўня, 1 дзесяціна (па кантракце ад 4 жніўня 1887 г. у Казіміра Гатоўкі і Пятра Гяцэвіча) - 31 р. 55 к.
- Млын на рацэ Лідзейка (па кантракце ад 23 красавіка 1883 г. у Гірша Палячака, на 12 гадоў з 18 траўня 1882 г. па 23 красавіка 1894 г. ) - 925 р. 50 к.
- Цагляны завод Лайкоўшчына (па кантракце ад 26 ліпеня 1881 г. у Ізраіля Катлярэўскага, па 1 студзеня 1893 г.) - 30 р.
- Участак зямлі, 10 дзесяцін (па кантракце ад 1 ліпеня 1884 г. у Лейбы Палячака) - 18 р.
- Дзве сенажаці на Ферме Ліда (па ўзоры 1889 г.) - 83 р.
Разам, па першым артыкуле - 1804 р. 40 к.
З зямлі, якая знаходзіцца ў бестэрміновай арэндзе:
Чатыры ўчасткі гарода былой павятовай каманды:
- № 1-шы, 1500 сажняў - 15 р. 7 к.
- № 2-гі, 1500 сажняў - 13 р. 86 к.
- № 3-ці, 79 сажняў - 9 р. 39 к.
- № 4-ты, 1500 сажняў - 21 р. 17 к.
Па кантракце ад 27 лютага 1876 г., які грунтуецца на ўказе Віленскага губернскага праўлення ад 20 лютага 1876 г., у Ёселя Франкфурта, Франца Сабуткевіча, Варфаламея Тамашэвіча і Беньяміна Пупко і згодна пастановы гарадской думы ад 11 жніўня 1888 г.
Участкі, створаныя на ферме Ліда:
- № ¾ плошч. 1600 кв. сажняў (па кантракце ад 28 жніўня 1877 г. у калежскага дарадцы Пекура) - 3 р. 85 к.
- № ¾ плошч. 1600 кв. сажняў (па кантракце ад 20 снежня 1877 г. у Гяршона Пупко) - 8 р. 25 к.
- № 20 плошч. 1600 кв. сажняў (па кантракце ад 17 жніўня 1877 г. у Іцкі Вордаля ) - 11 р. 6 к.
- № 21/33 (?) плошч. 1600 сажняў (па кантракце ад 4 верасня 1877 г. у Вікенція Анціпяровіча) - 4 р. 89 к.
- № 6 і 1/3 7 плошч. 1104 сажняў (па кантракце ад 28 траўня 1878 г. у Іосіфа Шагуна) - 7 р. 46 к.
- № 8 і 1/3 7 плошч. 1104 сажняў (па кантракце ад 30 сакавіка 1878 г. у Ненаха Ілютовіча) - 7 р. 92 к.
- № 11 плошч. 1056 сажняў (па кантракце ад 10 снежня ў Казіміра Яманта) - 8 р. 80 к.
- № 12 плошч. 1056 сажняў (па кантракце ад 20 снежня 1877 г. у Сцяпана Русаловіча) - 8 р. 20 к.
- № 11 плошч. 1056 сажняў (па кантракце ад ) - 8 р. 80 к.
- № 10/14 (?) плошч. 1496 сажняў (па кантракце ад 29 снежня 1877 г. у Пятра Каласоўскага) - 7 р. 4 к.
- № 33/34 (?) плошч. 1200 сажняў (па кантракце ад 2 студзеня 1878 г. у Марціна Белапятровіча) - 5 р. 6 к.
- Паласа таго ж участка, 120 сажняў (у Юліі Догель) - 1 р. 10 к.
- № 34 плошч. 660 сажняў (па кантракце ад 8 лістапада 1877 г. у Казіміра Яманта) - 3 р. 69 к.
- № 28 плошч. 660 сажняў (па кантракце ад 30 сакавіка 1876 г. у Казіміра Міцюкевіча) - 12 р. 54 к.
- Участак зямлі плошч. даўжынёй 43 1/3 шыр. 35 сажняў (па кантракце ад 1 снежня 1877 г. у Фердынанда Эйсманта) - 6 р. 71 к.
- № 34/35 (?) плошч. 1320 сажняў (па кантракце ад 12 верасня 1878 г. у Сцяпана Капелюка) - 6 р. 82 к.
- № 39/50 (?) плошч. 1320 сажняў (па кантракце ад 1 снежня 1877 г. у Надзеі Куставай) - 8 р. 25 к.
- № 17 плошч. 758 сажняў (па кантракце ад 30 студзеня 1878 г. у Вікенція Кахны) - 6 р. 11 к.
- № 14/16 (?) плошч. 1452 сажняў (па кантракце ад 26 студзеня 1878 г. у Рохлі Вінаград) - 5 р. 94 к.
- № 9/10 плошч. 1600 сажняў (па кантракце ад 4 верасня 1878 г. у Леапольда Куцінскага) - 6 р. 9 к.
- № 1 плошч. пры нуль. шыр. 30, даўж. 46 сажняў (па кантракце ад 29 красавіка 1881 г. у Сцяпана Захарэвіча) - 10 р.
- № 31 шыр. 22 1/3, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 18 ліпеня 1882 г. у Уладзіслава Багноўскага) - 6 р. 6 к.
- № 18 шыр., 22 ½ даўж. 30 сажняў (па кантракце ад жніўня 1882 г. у Алены Контаўт) - 7 р. 40 к.
- № 38 - 39 плошч. 36, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 8 лютага 1884 г. у Стэфаніі Паплаўскай) - 3 р. 35 к.
- Таго № даўж. 80, шыр., 18 сажняў (у Алены Янішэўскай) - 1 р. 65 к.
- № 40 і 1/3 41 шыр. 33 ½, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 29 красавіка 1882 г. у Мацвея Жукоўскага) - 15 р. 3 к.
- № 1/3 41 і 42 шыр. 33, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 29 красавіка 1881 г. у Антона Шукіса) - 14 р. 5 к.
- № 43 і ½ 44 шыр. 33, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 30 жніўня 1882 г. у Багумілы Жахоўскай) - 10 р. 5 к.
- № 46 і ½ 47 шыр. 33, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 29 красавіка 1881 г. у Восіпа Віжэля) - 10 р. 35 к.
- № 1/3 47 і 48 шыр. 33, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 25 студзеня 1882 г. у Людвіга Сабалеўскага) - 9 р. 25 к.
- № 49 і ½ 50 шыр. 33, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 30 верасня 1881 г. у Мардуха Таладона) - 9 р. 40 к.
- № 52 і 1/3 51 шыр., 33 ¾ , даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 17 верасня 1881 г. у Рохлі Вінаград) - 8 р. 60 к.
- № 53 і ½ 54 шыр., 33 ¾ даўж. 35 сажняў (па кантракце ад 29 красавіка 1881 г. у Пераца Ратнера) - 5 р. 2 ½ к.
- Палова таго ж участка (у Эльяша Дамінскага) - 5 р. 2 ½ к.
- № 55 і ½ 56 шыр., 33 ¾ даўж. 35 сажняў (па кантракце ад 18 чэрвеня 1883 г. у Тодраса Ілютовіча) - 4 р. 70 к.
- Палова таго ж участка (у Давіда Рубіновіча) - 4 р. 70 к.
- № 57 і ½ 56 шыр., 33 ¾ даўж. 35 сажняў (па кантракце ад 13 верасня 1883 г. у Пятра Сяглы) - 3 р.
- ¾ участка, паказанага па плане пад № 50 і 1/3 51, шыр 22, даўж. 30 сажняў (па кантракце ад 13 верасня 1883 г. у Віктара Янішэўскага) - 4 р.
- ½ участка зямлі (па кантракце ад 3 лістапада 1883 г. у Вікенція Сідаровіча) - 3 р.
- Участак зямлі Кутае балота, шыр. 4, даўж. 4 сажняў (па кантракце ад 10 верасня 1876 г. у Сцяпана Захарэвіча) - 75 к.
- Участак зямлі памерам 1 дзесяціна 160 сажняў (па кантракце ад 8 сакавіка 1884 г. у Лейбы Цагельніцкага) - 6 р. 10 к.
- Участак зямлі каля Альховага гаю даўж. 12 сажняў 2 аршыны, шыр. 9 сажняў 1 аршын (па кантракце ад 22 лютана 1886 г. у Восіпа Тункеля) - 1 р.
- Участак зямлі Бугарок, шыр. 22, даўж. 42 аршыны (па кантракце ад 31 снежня 1885 г. у Івана Марцэвіча) - 4 р.
- Участак зямлі пры рацэ Лідзейка, шыр. 7, даўж. 20 сажняў (па кантракце ў Міхала Роўбы) - 3 р.
- Участак зямлі на Замкавай вуліцы, плошч. 360 сажняў (па кантракце ад 28 лютага 1886 г. у Восіпа Вяжаля) - 2 р. 16 к.
- Участак зямлі на Вісмантах даўж. 100 шыр., 20 аршын (па кантракце ад 31 студзеня 1886 г. у Міхала Рухлевіча) - 9 р.
- Участак зямлі па Наваградскім тракце (па кантракце ад 30 чэрвеня 1886 г. у Лейзара і Песі Рэзнікаў) - 60 к.
- Участак зямлі каля сажалкі Лідскага млына (па кантракце ад 23 сакавіка 1886 г. у Сямёна Федаровіча) - 2 р.
Разам, па 2-м артыкуле - 362 р. 46 к.
З пляцаў зямлі унутры горада:
- № 2 122 кв. саж. (па кантракце ад 1862 г. у Абрама і Яхі Левінаў) - 16 р. 77 к.
- № 4 і ... (па кантракце ад 2 жніўня 1862 г. у Ізраіля Валынскага) - 6 р. 10 к.
- № 8, 6 саж. (па кантракце ад 14 жніўня 1862 г. Меера Камянецкага) - 6 р. 5 к.
- 400 саж. (у Шмуйлы-Юды Цагельніцкага ад 10 траўня 1873 г.) - 3 р. 55 к.
- 400 саж. (у Міхала Пэзы) - 3 р. 11 к.
- 340 саж. (па кантракце ад 31 траўня 1874 г. у Ліпы Сікурчы) - 6 р. 5 к.
- 75 саж. (па кантракце ад 20 жніўня 1874 г. у Лезара Тукалоўскага) - 3 р. 11 к.
- 30 саж. (па кантракце ў Гірша Ліпніка) - 3 р. 19 к.
- Пляц зямлі насупраць былых гарадскіх казарм па кантракце ад 12 ліпеня 1885 г. у Хаіма Ілютовіча) - 5 р.
- Пляц зямлі каля цвердзі (у Антона Пухальскага) - 4 р. 60 к.
- Пляц зямлі ў гарадскім садзе, пад павільёнам штучных вод (па выраку гарадской думы ў Янкеля Германішскага) - 6 р.
Разам, па артыкуле № 3 - 63 р.
З зямель, якія знаходзяцца ў чыншавым уладанні без кантрактаў:
- За 67 участкам ці пляцам пад будынкамі унутры горада (па выраку камітэта для павялічэння гарадскіх даходаў у 1859 г.) - 119 р. 96 к.
- Нядоімкі гандлёвага збору - 217 р. 99 к.
Разам, па артыкуле № 4 - 337 р. 95 к.
З дамоў, якія здаюцца ў арэнду:
- 4 мясныя лаўкі каля пажарнай адрыны - 90 р. 75 к.
- Свіран па Каменскай вуліцы - 10 р. 50 к.
- Ад адчужэння чыншавых гарадскіх пляцаў зямлі (з 1 студзеня 1890 г. у Шаі Каменскага і Неваха Голды па кантракце ад 8 студзеня 1890 г.) .
Разам, па артыкуле № 5 - 101 р. 25 к.
За часовае карыстанне гарадскімі пабудовамі:
- З аддачы на водкуп гарадскіх мер і вагаў (па гэтым артыкуле даход не вызначаны, бо гарадская дума пастановай ад 30 снежня 1889 г. вызваліла арандатара ад кантракта).
- За права ўборкі гною з базарнай плошчы і школьнага двара (па кантракце ад 12 снежня 1888 г. у Пятра Малашкевіча) - 45 р. 5 к.
Разам, па артыкуле № 6 - 45 р. 5 к.
§ 2. Падатак з нерухомасці
- Адзінкавы збор з нерухомасці, 1% кошту: з прыватнай і казённай маёмасці, якая дае даходы - 1400 р.
Разам, па артыкуле § 2 - 1400 р.
§ 3. Падатак на прамысловасць
- 15% з казённай пошліны і купецкіх пасведчанняў, 10 % з іншых пасведчанняў - 922 р.
Разам, па артыкуле § 3 - 922 р.
§ 4. Падатак з гандлёвых і прамысловых устаноў
- Падатак з гандлёвых лазняў г. Ліды - 20 р.
- Акцыз на карысць горада з корчмаў і заезджых дамоў - 170 р.
- З гатэляў - 30 р.
Разам, па артыкуле § 4 - 220 р.
§ 5.
- Збор з тавараў і прадуктаў, якія прывозяць у г. Ліду - 604 р.
- Збор з возніцтва - 30 р.
- За таўраванне мер і вагаў - 1 р. 69 к.
- Зборы на карысць горада з вэксаляў, пры пратэсце з пазыкавых лістоў і пры заключэнні кантрактаў і дамоў - 525 р.
Разам, па артыкуле § 5 - 1160 р.
§ 6. Дадатковыя паступленні
- На канцылярскія расходы па размеркаванні дзяржаўнага падатку - 30 р.
- Па размеркаванні падатку на наём кватэры для паліцэйскіх наглядчыкаў і гарадавых - 300 р.
- Тое самае для аднаго жандармскага унтэр-афіцэра - 50 р.
- Па размеркаванні падатку па экіпіроўцы 12 гарадавых - 300 р.
- З утрымальнікаў корчмаў і піцейных устаноў за выдадзеныя ім дазволы - 27 р.
Разам, па артыкуле § 6 - 707 р.
§ 7.
- Са спагнання нядоімак - 3591 р.
- З Банецкага за растрачаныя гарадскія сумы - 445 р. 87 к.
Разам, па артыкуле § 7 - 4036 р.
§ 8. Абаротныя прыбыткі
- Ад скарбу за памяшканні для часовых войск ў прыватных дамах з ацяпленнем і асвятленнем:
а) За раскватараванне 2 чыгуначнага батальёна - 7935 р.
б) Тое самое, канвойнай каманды - 133 р.
в) Ад камандзіра 4-га Данскога казачага палка - 600 р.
г) Ад губернскага распарадчага камітэта за памяшканні для 4-га Данскога казачага палка - 1590 р.
д) Ад скарбу за раскватараванне 4-га Данскога палка ў 1888 г. - 599 р.
- Ад скарбу для найму памяшканняў для аднаго жандарскага унтэр-афіцэра - 24 р.
- Ад скарбу на ацяпленне Лідскай турмы за 1887, 1889 і 1890 гг. - 900 р.
- Ад скарбу за памяшканне для ўправы Лідскага павятовага воінскага начальніка - 456 р.
- Ад спагнання земскіх павіннасцяў з арэндных уладальнікаў, якія ўтрымліваюць гарадскія землі па кантрактах павінны за іх плаціць разам з нядоімкамі - 59 р.
Разам па § 8 - 12297 р.
Усяго гарадскіх даходаў - 23 498 р. 33 к.
Каштарыс расходаў г. Ліды на 1890 г.
§ 1-ы. Утрыманне гарадской нерухомасці
Утрыманне будынкаў і зямельных участкаў
Выплата земскіх збораў па апошнім акладным спісе на 1890 г., паказаны нядоімкі папярэдніх гадоў і акладу 1890 г., - 6705 р. 22 к.
На 1890 г. ... прыкладна па колькасці зямлі, якой валодае горад - 150 р.
Утрыманне гарадскіх дамоў
- Страхаванне ад пажару гарадскіх драўляных дамоў, якія стаяць на Вісмантах і Крывой вуліцы (адзін з гэтых дамоў застрахаваны ў рускім страхавым таварыстве на суму 1200 р. па полісе, а другі па папярэднім пасведчанні) - 37 р. 38 к.
- Ачыстка дымавых комінаў і прыбіральняў - 40 р.
Усяго па § 1-м - 227 р. 38 к.
§ 2-гі. Папраўка і рамонт
- На папраўку пажарных інструментаў, вадзянога гарадскога забеспячэння і таксама на наём людзей і коней для ўратавання - 50 р.
- На ўтрыманне аднаго вартаўніка пры пажарнай адрыне - 96 р.
Усяго па § 2-м - 146 р.
§ 3-ці
- Выпадковыя расходы і на ўзмацненне каштарысу па гарадской гаспадарцы - 150 р.
Усяго па § 3-м - 150 р.
Расходы па гарадскіх справах
§ 4-ы
- Выплата капіталу з працэнтаў па раскладцы на 37 гадоў. Лідскаму павятоваму скарбу за набыты горадам участак Ферма (З Высачайшага дазволу ад 15 лістапада 1872 г. горадам набыты ўчастак зямлі з аброчнымі артыкуламі за 5606 р. З гэтай сумы 1/4 выплачана адразу, а астатнія грошы растэрмінаваны на 37 гадоў па 269 р. 9 к. у год) - 269 р. 9 к.
- Па выраку судовых улад (гэтыя грошы, акрамя працэнтаў будуць выплачаны Хаіму Сакалоўскаму на пабудову бруку на Ферме ) - 141 р.
- За наём памяшканняў для ніжніх чыноў для раскватараванага ў г. Лідзе 2-га чыгуначнага батальёна і 4-га Данскога казачага палка (за казачы полк: Хаіму Баяроўскаму - 800 р. і 2-гі чыгуначны батальён: Малцы Разенталь - 135 р., Нафталю Сольцу - 625 р. Філіпу Шымкевічу - 192 р., Юдыфе Жыжморскай - 100 р., Песе Рэзнік - 151 р. 2 к., Лейбе Поляку - 515 р. 54 к., Антону Шукісу - 12 р., Марыі Сегень - 300 р., Хаіму Рогаву - 295 р. 50 к., Ёселю Франкфурту - 250 р., спадчыннікам Зысканда - 1027 р. 90 к., Беньяміну Пупко - 202 р. 10 к., Мееру Рубіновічу - 207 р., Шлёме Бакштанскаму - 55 р. 20 к., спадчыннікам Яманта - 684 р. 87 к., Ліпе Сікурчу - 358 р. 30 к., Хаіму Каменскаму - 326 р. 40 к., Мярлінскай - 147 р., Пейсаху Табольскаму - 157 р., Баярскім - 277 р. 40 к., Іце Левінсону - 150 р., Зэліку Зарцыну - 135 р., Ненаху Бярковічу - 180 р., Юзафу Рымшу - 10 р., Шэйме Вінаград - 102 р. 75 к., Мойшы Гутману - 120 р., Арону Собалю - 295 р. 50 к., Зэлману Розенштэйну - 66 к.) - 10 616 р.
- Янкелю Нябульскаму за пабудову гарадской хлебапякарні (згодна з дамовай ад 19 кастрычніка 1887 г.) - 353 р. 56 к.
- На ўтрыманне паліцыі, ёсць нядоімкі па 1-е студзеня 1885 г. - 4974 р. 58 к., з-за беднасці сродкаў горада, прапануецца выконваць штогод звыш акладу - 249 р. 73 к.
- Вяртанне ўзятых у пазыку з залогавых сум, якія захоўваюцца ва ўправе 1273 р. 32 к. - 752 р. 42 к.
- За ачыстку дымавых комінаў і прыбіральняў - 25 р.
Усяго па § 4-м - 12407 р.
Гарадское добраўпарадкаванне
Утрыманне гарадскога грамадскага кіравання
§ 5-ы. Утрыманне асабовага складу
Утрыманне службовых асоб гарадской управы, якія служаць бо абраныя:
а) гарадскі галава - 688 р. 82 к.
б) члены ўправы - 300 р.
в) гарадскі сакратар - 300 р.
Утрыманне асоб, якія служаць па найму:
а) бухгалтары - 180 р.
б) 4 пісары - 552 р.
Утрыманне прыслугі:
- Утрыманне аднаго вартаўніка ў гарадскім лесе Сойкішкі - 60 р.
- Утрыманне аднаго вартаўніка пры гарадской управе - 108 р.
Усяго па § 5-м - 2188 р.
§ 6-ы
- Канцылярскія тавары: такія як кнігі, розныя бланкі, выпісванне ўрадавага весніка, губернскіх ведамасцей для ўправы і сірочага суда, а таксама сенацкіх ведамасцей для тых жа устаноў, папера, атрамант (чарніла), пёры, сургуч і інш. - 150 р.
- На паштовыя расходы для перасылкі карэспандэнцыі ў месцы не вольныя ад гербавага збору.
Усяго па § 6-м - 160 р.
§ 7-ы
Памяшканне, ацяпленне і асвятленне канцылярыі думы, управы і сірочага суда.
На памяшканне канцылярыі ў нанятым доме на 1890 г. - 300 р.
Асвятленне - 30 р.
Усяго па § 7-му - 330 р.
§ 8-ы
- Расходы па ацэнцы нерухомасці г. Ліды і складання ведамасці, г.з., на наём пісара, канцылярскія матэрыялы, бланкі, кнігі і інш. - 30 р.
Усяго па § 8-м - 30 р.
§ 9-ы
- Расходы па вядзенні спрэчных спраў горада - 100 р.
Усяго па § 9-м - 100 р.
§ 10-ы
- На знішчэнне шалёных сабак, арганізацыю месцаў для закопвання падлага быдла - 50 р.
- Уладкаванне Ярдані з мосцікам падчас крыжовых ходаў - 5 р.
Усяго па § 10-й - 55 р.
Дабрабыт жыхароў горада
§ 11-ы
- На ўтрыманне паліцыі - дзяржаўнаму скарбу як вяртанне выдаткаваных ім грошай на ўтрыманне Лідскай паліцэйскай управы ў 1886 г. - 179 р. 77 к.
- У 1887 г. - 478 р. 5 к.
- У 1888 г. - 551 р. 77 к.
- У 1889 г. - 551 р. 77 к.
- У 1890 г. - 551 р. 77 к.
Усяго па § 11-м - 2313 р. 13 к.
§ 12-ы
Утрыманне шараговых паліцэйскіх:
- Заробак - 1344 р.
- Абмундзіраванне - 300 р.
- На наём памяшкання з ацяпленнем і асвятленнем - 200 р.
Усяго па § 12-м - 1844 р.
§ 13-ы
Утрыманне турмаў
- На ацяпленне і асвятленне турэмнага замка і памяшканняў, нанятых для войск у 1890 г., і тыя, за якія трэба плаціць у 1889 г. - 2500 р.
Усяго па § 13-м - 2500 р.
§ 14-ы
Ускладзеныя на горад і прынятыя горадам павіннасці па раскватараванні войска і іншыя воінскія павіннасці
- На наём памяшкання для аднаго жандармскага унтэр-афіцэра - 50 р.
- На наём памяшкання для канвойнай каманды - 200 р.
- На наём памяшкання для паліцэйскага наглядчыка г. Ліды за 1889 і 1890 г. - 200 р.
- На наём памяшкання пад управу Лідскага павятовага воінскага начальніка і ніжніх чыноў пры ім - 456 р.
- На часовыя кватэры для воінскіх чыноў, якія часова прыбываюць у Ліду - 25 р.
Усяго па § 14-м - 931 р.
- Янкелю Нябульскаму за пабудову гарадской хлебапякарні (згодна з дамовай ад 19 кастрычніка 1887 г.) - 353 р. 56 к.
- На ўтрыманне паліцыі, ёсць нядоімкі па 1-е студзеня 1885 г. - 4974 р. 58 к., з-за беднасці сродкаў горада, прапануецца выконваць штогод звыш акладу - 249 р. 73 к.
- Вяртанне ўзятых у пазыку з залогавых сум, якія захоўваюцца ва ўправе 1273 р. 32 к. - 752 р. 42 к.
- За ачыстку дымавых комінаў і прыбіральняў - 25 р.
Усяго па § 4-м - 12407 р.
Гарадское добраўпарадкаванне
Утрыманне гарадскога грамадскага кіравання
§ 5-ы. Утрыманне асабовага складу
Утрыманне службовых асоб гарадской управы, якія служаць бо абраныя:
а) гарадскі галава - 688 р. 82 к.
б) члены ўправы - 300 р.
в) гарадскі сакратар - 300 р.
Утрыманне асоб, якія служаць па найму:
а) бухгалтары - 180 р.
б) 4 пісары - 552 р.
Утрыманне прыслугі:
- Утрыманне аднаго вартаўніка ў гарадскім лесе Сойкішкі - 60 р.
- Утрыманне аднаго вартаўніка пры гарадской управе - 108 р.
Усяго па § 5-м - 2188 р.
§ 6-ы
- Канцылярскія тавары: такія як кнігі, розныя бланкі, выпісванне ўрадавага весніка, губернскіх ведамасцей для ўправы і сірочага суда, а таксама сенацкіх ведамасцей для тых жа устаноў, папера, атрамант (чарніла), пёры, сургуч і інш. - 150 р.
- На паштовыя расходы для перасылкі карэспандэнцыі ў месцы не вольныя ад гербавага збору.
Усяго па § 6-м - 160 р.
§ 7-ы
Памяшканне, ацяпленне і асвятленне канцылярыі думы, управы і сірочага суда.
На памяшканне канцылярыі ў нанятым доме на 1890 г. - 300 р.
Асвятленне - 30 р.
Усяго па § 7-му - 330 р.
§ 8-ы
- Расходы па ацэнцы нерухомасці г. Ліды і складання ведамасці, г.з., на наём пісара, канцылярскія матэрыялы, бланкі, кнігі і інш. - 30 р.
Усяго па § 8-м - 30 р.
§ 9-ы
- Расходы па вядзенні спрэчных спраў горада - 100 р.
Усяго па § 9-м - 100 р.
§ 10-ы
- На знішчэнне шалёных сабак, арганізацыю месцаў для закопвання падлага быдла - 50 р.
- Уладкаванне Ярдані з мосцікам падчас крыжовых ходаў - 5 р.
Усяго па § 10-й - 55 р.
Дабрабыт жыхароў горада
§ 11-ы
- На ўтрыманне паліцыі - дзяржаўнаму скарбу як вяртанне выдаткаваных ім грошай на ўтрыманне Лідскай паліцэйскай управы ў 1886 г. - 179 р. 77 к.
- У 1887 г. - 478 р. 5 к.
- У 1888 г. - 551 р. 77 к.
- У 1889 г. - 551 р. 77 к.
- У 1890 г. - 551 р. 77 к.
Усяго па § 11-м - 2313 р. 13 к.
§ 12-ы
Утрыманне шараговых паліцэйскіх:
- Заробак - 1344 р.
- Абмундзіраванне - 300 р.
- На наём памяшкання з ацяпленнем і асвятленнем - 200 р.
Усяго па § 12-м - 1844 р.
§ 13-ы
Утрыманне турмаў
- На ацяпленне і асвятленне турэмнага замка і памяшканняў, нанятых для войск у 1890 г., і тыя, за якія трэба плаціць у 1889 г. - 2500 р.
Усяго па § 13-м - 2500 р.
§ 14-ы
Ускладзеныя на горад і прынятыя горадам павіннасці па раскватараванні войска і іншыя воінскія павіннасці
- На наём памяшкання для аднаго жандармскага унтэр-афіцэра - 50 р.
- На наём памяшкання для канвойнай каманды - 200 р.
- На наём памяшкання для паліцэйскага наглядчыка г. Ліды за 1889 і 1890 г. - 200 р.
- На наём памяшкання пад управу Лідскага павятовага воінскага начальніка і ніжніх чыноў пры ім - 456 р.
- На часовыя кватэры для воінскіх чыноў, якія часова прыбываюць у Ліду - 25 р.
Усяго па § 14-м - 931 р.
§15-ы
- Сродкі на ўзмацненне цэнтральных упраўленняў МВД - 13 р.
Усяго па § 15-м - 13 р.
Усяго па горадзе - 28 395 р. 52 к
[1] Грибко И.Л. Из истории городского самоуправления г. Лиды (конец XIX ст.) // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада : матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.). Ліда, 2008. С. 62-63.
[2] Старшынём гарадской управы быў гарадскі галава, членамі ўправы абраны Тамаш Вянцкевіч, Фердынанд Эйсмант і Ісак Пупко.
Асобы абраныя «гласныя» Гарадской думы: Эдуард Качынскі, Альфонс Астравух, Людвік Гурскі, Тамаш Вянцкевіч, Фердынанд Эйсмант, Міхал Астроўскі, Іван Брэйва, Сямён Стасевіч, Ян Валюкевіч, Вінцэнт Брэйва, Антон Іллюковіч, Іосіф Кудоцін, Леапольд Рудніцкі, Геранім Сялятыцкі, Франц Ёдка, Марцін Лебядзінскі, Іван Семяновіч, Ігнат Дзямідовіч, Стэфан Гнядзевіч, Сямён Гарневіч, Міхал Гарневіч, Антон Пухальскі, Іосіф Сягла, Вакс Зысканд, Ісак Пупко, Нафталь Сольц, Хаім Каган, Іцка Вольфавіч, Саламон Разенталь, Гірш Музыканцкі, Ёсель Камянецкі, Мойша Баран, Янкель Пупко, Айзік Эпштэйн, Гдалія Гальданскі. - Гл: Памятная книжка Виленской губернии на 1882 год. Вильна, 1882. С. 247-248.
[3] Валяр'ян Іванавіч Рафаловіч, праваслаўнага веравызнання, на пасадзе з 1890 г. - Гл: Памятная книжка Виленской губернии на 1891 год. Вильна, 1890. С. 225.
[4] Грибко И.Л. Из истории городского самоуправления г. Лиды (конец XIX ст.) С. 62-65.
[5] Юрочкин М.А. Становление и развитие деятельности органов мещанского самоуправления в Северо-Западном крае Российской империи во второй половине XIX - начале XX вв // Актуальные вопросы современной науки. 2015. № 41. С. 160-169.
[6] Церашкова К. С. Мяшчанскае домаўладанне і землекарыстанне на тэрыторыі Беларусі (1860-я гг. - пачатак ХХ ст.) // Часоп. Беларус. дзярж. ун-та. Гісторыя. 2018. № 1. С. 62-63.
[7] Пра Якуба Пупко вядома толькі тое, што ў 1929 г. ён заснаваў у нашым горадзе газету «Lider Wokenblat» на яўрэйскай мове, у якой, верагодна, друкаваліся і даследаванні па гісторыі нашага горада. Але хто сёння змог бы прачытаць тэксты гэтай газеты на мове ідыш? - Л. Л.
[8] Pupko Jakób. Fragment z przeszłości m. Lidy // Kurjer Wilenski №214(3104) 8 sierpnia 1934.
[9] Віцэнт Урбановіч, каталіцкага веравызнання, на пасадзе з 1891 г. - Л .Л.
[10] «Лідскае слова» 28 снежня 1912 г. паведаміла: «Учора пасля цяжкай хваробы на 65 годзе жыцця памёр Ісак Носелевіч Пупко. Нябожчык быў адным з выбітных грамадскіх дзеячаў г. Ліды і стаяў на чале яўрэйскай бальніцы, якая была пабудавана па яго ініцыятыве... Ён любіў свой горад і ў апошні час, калі хвароба забрала яго сілы і не дазваляла актыўна працаваць на карысць грамадства, пісаў шмат тэкстаў з гістарычнага мінулага нашага горада».
Таксама былы лідзянін Якаў Ілютовіч узгадваў Ісака Пупко - «Ізю Члена» ў сваіх успамінах: «Усе ў Лідзе ведалі «Ізю Члена», сузаснавальніка... бровара Носеля Шымона Пупко. Мянушка «Член» з'явілася таму, што ён быў членам самакіравання горада і вельмі разумным яўрэем, адным з грамадскіх дзеячаў, якія аддалі сябе гораду. Адзін з яго сыноў ажаніўся з дачкой Моці Халерчыка (адкуль паходзіць прозвішча, ніхто не ведаў). Таксама ён меў зяця, якога ўсе звалі Яша-гой. Мянушку атрымаў, бо жыў у маленькім мястэчку сярод «гояў». Ізя жартаваў пра нявестку і зяця: «Халера схопіць «гоя»«. - цыт. па: Лаўрэш Леанід. Шэпт пажоўклых старонак. Гродна, 2018. С. 49.
[11] Аўтар блытае самакіраванне праз гарадскую думу і так званае спрошчанае самакіраванне. У 1893 г. была ліквідавана Гарадская дума з пасадай гарадскога галавы і вернута ранейшае гарадское самакіраванне на чале з гарадскім старастам. - Л. Л.
[12] Падставай для правядзення выбараў служыў імянны спіс. Выбаршчыкі прыводзіліся да прысягі перад пачаткам выбараў, кожны ў адпаведнасці са сваім веравызнаннем. Выбары адбываліся праз балатаванне шарамі. Абранымі лічыліся тыя, хто набраў найбольшы лік выбарчых шароў. - Л. Л.
[13] Магчыма менавіта гэты Віктар Янушэўскі ў 1927 г. быў абраны лаўнікам Лідскага магістрата, бургамістрам тады быў абраны Рудольф Бергман. - Гл: Лаўрэш Л.Л. Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг. Гродна, 2017. С. 145.
[14] Улетку 1938 г. гарадскія ўлады звярнуліся ў Цэнтральны літоўскі архіў у Коўне з просьбай зрабіць копіі вялікай колькасці дакументаў нашага горада, якія знаходзяцца там. У 1914 г. архівы горада былі вывезены ў Расію, а перададзены Літве. Без гэтых дакументаў гарадскія ўлады не маглі вырашыць шэраг маёмасных праблем. Хутка рэдактар «Лідскай зямлі» Абрамовіч праз былога лідзяніна атрымаў з Коўні план горада Ліды, выкананы ў 1851 г. - Гл: Лаўрэш Л.Л. Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг. С. 292.
[15] Верагодна, губернскія ўлады жадалі, каб старастам стаў менавіта Дзямідовіч, і таму фальсіфікавалі выбары. Пасля ж адмены выбараў Сенатам, проста прызначылі Дзямідовіча сваім загадам. - Л. Л.
[16] Виленские губернские ведомости № 54, 11 июля 1890.