Паводле прынятага рашэння Лідскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2010 года №17 у нашым горадзе пераназваны вуліцы і бульвар.
На падставе артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь" Лідскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Пераназваць у горадзе Лідзе:
1.1. вуліцу Ламаносава, абмежаваную з поўначы вуліцай 8 Сакавіка, з поўдня - вуліцай Ленінскай, участак вуліцы Перамогі, які з'яўляецца працягам вуліцы Ламаносава, абмежаваны з поўначы вуліцай Ленінскай, да скрыжавання з поўдня з вуліцай Камсамольскай, участак вуліцы Ф. Энгельса, абмежаваны з захаду вуліцай Радзюка, з паўднёвага ўсходу - вуліцай 1-й Навапрудскай, вуліцу 1-я Навапрудская, якая з'яўляецца працягам з поўначы вуліцы Ф. Энгельса і абмежаваную з поўдня вуліцай Транспартнай вёскі Шайбакі Траццякоўскага сельсавета, прысвоіўшы ім і праектаванаму ўчастку магістральнай вуліцы, які злучае вуліцу Ф. Энгельса з вуліцай Перамогі, найменне "проспект Победы" - на рускай мове, "праспект Перамогі" - на беларускай мове;
1.2. участак вуліцы Ф. Энгельса, абмежаваны з поўначы вуліцай Савецкай, з захаду - вуліцай Радзюка, прысвоіўшы яму найменне "улица Грюнвальдская" - на рускай мове, "вулiца Грунвальдская" - на беларускай мове;
1.3. участак вуліцы Камсамольскай, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, абмежаваны з паўночнага ўсходу вуліцай Савецкай, з паўднёвага ўсходу - вуліцай Перамогі, прысвоіўшы яму найменне "уліца Замковая" - на рускай мове, "вулiца Замкавая" - на беларускай мове;
1.4. бульвар Чапаева, абмежаваны з паўночнага ўсходу вуліцай Перамогі, з паўднёвага ўсходу - вуліцай Труханава, прысвоіўшы яму найменне "бульвар князя Гедимина" - на рускай мове, "бульвар князя Гедыміна" - на беларускай мове.
2. Апублікаваць гэтае рашэнне ў "Лiдскай газеце".
3. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
(С) "Лiдская газета".