Папярэдняя старонка: Агульная інфармацыя

Род князеў Сапегаў 


Дадана: 03-11-2004,
Крыніца: Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі, т 6. - Мн., 2001, Стар. 222-228.



САПЁГА Леў Іванавіч (4.4.1557, в. Астроўна Віцебскага пав., цяпер у Бешанковіцкім р-не --7.7.1633), бел. дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са старэйшай, чарэйскай лініі магаацкага роду Сапегаў, сын Івана Іванавіча Сапегі, старосты драгічынскага і падстаросты аршанскага, і Багданы Друцкай-Саколінскай. Пісар вялікі ВКЛ у 1581--85, падканцлер у 1585--89, канцлер у 1589--1623, Л.І.Сапега. Партрэт 17 ст. ваявода віленскі з 1623 і адначасова гетман вялікі з 1625. Праваслаўны, вучыўся ў кальвіяісцкіх настаўнікаў у Нясвіжы, у 1570--73 у Лейпцыгскім ун-це, дзе перайшоў у кальвінізм. Добра ведаў замежныя мовы. У 1579--81 на чале гусарскай харугвы прьгмаў удзел у Лівонскай вайне 1558--83. Разам з канцлерам А.Б.Валовічам і падканцлерам К.Радзівілам удзельнічаў у стварэнні Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. У 1584 падпісаў у Маскве пагадненне аб новым перамір'і. У 1586 перайшоў у каталіцтва. У час бескаралеўя ў 1587 прапаноўваў план федэрацыі Польшчы, ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы з адным каралём, якім праланоўваўся цар Федар Іванавіч. Калі гэты план не быў рэалізаваны, падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта III Вазы. Узначальваў соймавую камісію па падрыхтоўцы Статута Вялікага княстеа Літоўскага 1588, адрэдагаваў яго тэкст і фінансаваў яго выданне ў віленскай друкарні Мамонічаў. 3 1589 як канцлер стаў кіраўніком знешняй і ўнутр. палітыкі ВКЛ. На царк. саборы ў Брэсце ў 1596 як каралеўскі камісар выступіў у абарону царк. уніі. Па яго загадзе ў 1594--1607 былі нанава перапісаны кнігі Метрыкі Вялікага княстм Літоўскага, каб пры карыстанні яны не прыходзілі ў непрыгоднасць (новыя кнігі зберагліся да нашага часу). У 1600--01 узначальваў пасольства ў Маскву, у выніку якога перамір'е працяпнута яшчэ на 20 гадоў, але дзярж. уніі з Масквой не дамогся. С. не падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, бо лічцў за лепшае заключыць унію з Маскоўскай дзяржавай. У 1609, пераканаўшыся, што унія з Масквой не адбудзецца, выступіў за вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609--18 і падтрымаў Ілжэдзмітрыя II. Удзельнічаў у аблозе Смаленска і падтрымаў кандыдатуру каралевіча Уладзіслава Жыгімонтавіча на маскоўскі трон. У 1617--18 садзейнічаў арганізацыі і фінансаванню паходу каралевіча Уладзіслава на Маскву, выставіў гусарскую і пяхотную роты і суправаджаў Уладзіслава да Вязьмы. У кастр. 1618 вярнуўся да каралевіча пад Маскву, у Тушына. Удзельнічаў у перагаворах з маскоўскімі пасламі, у выніку чаго падпісана Дэулінскае перамір'е 1618. Пасля забойства уніяцкага полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча віцебскімі праваслаўнымі мяшчанамі ў 1623 С. ўзначаліў судовую камісію, якая вынесла суровыя пакаранні ўдзельнікам забойства. У 1625 удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай саШеецыяй 1600--29 на чале дывізіі ў Інфлянтах. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, няўхільна прытрымліваўся 12-га артыкула 3-га раздзела Статута ВКЛ 1588, які забараняў раздаваць польскай шляхце маёнткі і пасады ў ВКЛ. С. быў адным з багацейшых магнатаў, меў маёнткі з цэнтрамі ў Ружанах, Друі, Іказні, Чарэі, Талачыне, Копысі, Круглым, Коханаве, Бялынічах, Лепелі, Асвеі, Бешанковічах, Горах, Горках і інш. Валодаў Слонімскім, Маплёўскім, Брэсцюм і інш. староствамі. Меў свае вайск. атрады. Садзейнічаў развіццю бел. кнігадрукавання. У Ружанах сабраў вял. б-ку. Увайшоў у гісторыю Беларусі як відны дзярж. дзеяч і дыпламат.


САПЁГА Ян Казімір (? -- 22.2.1730), дзяржаўны і ваен. дзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі. Ген.-фельдмаршал рас. службы (1726). 3 роду Сапегаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Варшавы (да 1685) і Брунсберга (Бранева, 1692). 3 1682 староста бабруйскі, з 1697 пасол (дэпутат) сойма ад Брэсцкага ваяв. Удзельнік Паўночнай вайны 1700--21. Для атрымання дзярж. пасад і Ян Казімір Сапега захавання зямельных уладанняў неаднаразова мяняў паліт. арыентацыю. У 1702 далучыўся да войска караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II, але неўзабаве перайшоў на бок шведаў. Адзін з ініцыятараў Варшаўскай канфедэрацыі 1704, створанай для дэтранізацыі Аўгуста II і абрання каралём Станіслава Ляшчынскага. Атрымаў шэраг перамог над войскамі Аўгуста II, каля Пултуска (1704), Ляхавічаў (12.4.1709, удзельнік няўдалай бітвы каля Каліша (1706). 13.5.1709 разбіты рус. войскамі каля Лядухава (Украіна). У 1708--09 вял. гетман літоўскі (прызначаны шведскім каралём Карлам XII). Пасля паражэння шведаў у Палтаўскай Бітве 1709 перайшоў на бок рускіх і Аўіуста II і дамогся для сябе амністыі; 11.11.1709 яго 15-тысячнае войска капітулявала каля Брэста і было распушчана Аднак, страціўшы пасаду гетмана, з канца 1709 з мэтай вяртаннл гетманскай булавы зноў павёў барацьбу (у 1711--13 узброеную) супраць Аўгуста. У 1713 зноў перайшоў на яго бок і атрымаў амністыю. Выношваў план захопу Карла XII у час яго праезду праз Польшчу з Бендэр (Малдова) у Памор'е і выдачы яго аднаму з кіраўнікоў Сандамірскай канфедэрацыі вял. кароннаму гетману А. Сяняўскаму. Але пасля няўдачы гэтай аперацыі быў сам арыштаваы прыхільнікамі Аўгуста II і аддадзены пад суд гетманаў; вызвалены праз заступніцтва крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1714 прапаноўваў Аўгусту II пачаць вайну супраць Расіі ў саюзе са Швецыей і Турцыяй, каб вярнуць Інфлянты. Спрабаваў выкарыстаць у сваіх мэтах барацьбу Віленскай канфедэрацыі 1716 з Саксонскай дынастыяй. У 1720 разарваў адносіны з Аўгустам II. Намераваўся ажаніць свайго сына Пятра з Марыяй -- зачкой рас. князя Д.Меншыкава, які хацеў з дапамогай С. агрымаць Курляндскае Земгальскае герцагства (заручыны адбыліся вясной 1726 у Пецярбургу, падарожжа С. ў рас. сталіцу апісана ў яго дзенніку). Аднак планы Меншыкава і не здзейсніліся, і пасля скасавання заручын іх адносіны пагоршыліся. Тым не менш С. застаўся пры двары Кацярыны 1 і захаваў свае пазіцыі пры Пятру П (1727--30). Удзельнічаў у рабоце вышэйшых дзярж. устаноў Расіі. Пасля ссылкі Меншыкава (1727) ген.-губернатар Пецярбурга і Інгрыі. Выступаў за падтрымку Станіслава Ляшчынскага з боку Расіі ў саюзе з Францыяй. Вясной 1728 выехаў у ВКЛ, каб умацаваць пазіцыі Сапегаў у дзяржаве, але беспаспяхова.


САПЕГІ, буйны магнацкі род герба «Ліс» у ВКЛ, прадстаўнікі якога ў 15--16 ст. займалі вышэйшыя дзярх., адм. і вайсковыя пасады; буйныя землеўладальнікі. Лічыўся другім па значэнні ( пасля Радзівілаў) магнацкім родам ВКЛ. Беларусы па паходжанні, напачатку былі праваслаўнымі, у 2-й пал. 16 ст.частка з іх далучылася да пратэстанцтва, аднак ужо ў канцы 16 ст. С. Герб роду Сапегаў (варыянт, што выкарыстоуваўся з 18 ст.) прынялі каталіцтва. У 17--18 ст. складаліся радаводы С., дзе сцвярджалася пра іх быццам бы княжацкае паходжанне ад Нарымонта, сына Гедзіміна. У 18--19 ст. некат. даследчыкі выводзілі С. ад трокскага кашталяна Сунігайлы, нібыта праўнука Нарымонга. А.Банецкі, Ю.Вольф і У.Сямковіч у сваіх даследаваннях даказалі, што С. паходзяць ад Сямёна Сапігі (Сапегі), велікакняжацкага пісара ў 1440-х г. з полацкіх баяр. Першапачаткова вял. маёнткі С. знаходзіліся ў Смаленскай зямлі: Ельня, Гарадзішча, Апакоў. У выніку вайны Маскоўскай дзяржаеы з Вялікім княствам Літоўскім 1500--03 С. страцілі Гарадзішча і Алакоў, якія адышлі да Масквы, а ў выніку вайны Маскаўскай дзяржавыз Вялікім княствам Літоўскім 1512--22 страцілі і Ельню. С. набылі новыя маёнткі ў Беларусі. У 16 ст. С. ўвайшлі ў шэрагі магнатаў. У 16--18 ст. прадстаўнікі роду займалі пасады ваявод і кашталянаў, гетманаў вялікіх і польных, канцлераў і падканцлераў, маршалкаў вялікіх і дворных і інш. Яны выбіраліся пасламі на соймы, прызначаліся старостамі. У родапачынальніка Сямёна былі 4 сыны, з якіх Багдан і Іван сталі пачынальнікамі 2 гал. ліній галін роду -- чарэйска-ружанскай і коданьскай (дадатковая назва гэтай лініі ў некат. даследчыкаў «северская» з'яўляецца памылковай). Багдан (да 1450 -- пасля 1512) у выніку шлюбу з князёўнай Фядорай Друцкай-Саколінскай атрымаў Чарэю і інш. маёнткі -- ядро ўладанняў С. У Полацкам і Віцебскім ваяв. Іван (каля 1450--1517) атрымаў за службу маёнткі на Браслаўшчыне (Друю, Іказнь, Пагост), Кодань каля Брэста і інш. У 2-й пал. 16--17 ст. С. валодалі Чарэяй, Свіслаччу, Асвеяй, Дрысвятамі, Друяй, Коханавам, Ружанамі, Бешанковічамі, Лепелем, Сянном, Зэльвай, Дзятлавам, Бялынічамі, Дуброўнам, Старым і Новым Быхавам, Горамі, Горкамі, Цяцерынам, Круглым, Талачыном, Луннам, Гальшамамі, Станькавам, Ляхавічамі, Цімкавічамі, Косавам, Смілавічамі, Дукорай. Яны таксама рэгулярна атрымлівалі ў сваё пажыццёвае карыстанне дзярж. маёнткі (староствы). У іх расйараджэнні былі свае крэпасці, гарнізоны, ваеннаслужылыя людзі, у тл. шляхта. Старэйшая, чарэйска-ружанская лінія роду займала больш трывалыя пазіцыі ў дзярж. колах, малодшая мела меншае паліт. значэнне. Багдан Сямёнавіч Сапега. Гравюра І.Шубелера 1872 з партрэта 16 ст. У апошняй чвэрці 17 ст. род яшчэ больш узвысіўся. Кароль Ян III Сабескі, каб супрацьдзейнічаць магутнаму роду Пацаў, даваў вышэйшыя дзярж. пасады С., якія, умацаваўшы сваё становішча, выступілі супраць караля. У гэты час пашыршася незадаволенасць усеўладствам і злоўжываннямі С. У 1696 супраць іх пачалася адкрытая барацьба большай часткі шляхты ВКЛ. На сойме 1696 ёй удалося правесці канчатковае ўраўнаванне яе правоў з правамі польскай шляхты («каэквацыя»), у т.л. ў кантролі над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб, і хоць сойм 1697 пацвердзіў «каэквацыю» і прымірыў абодва бакі, канфлікт паміж С. і шляхтай працягваўся. У 1700 ён набыў харакгар грамадзянскай вайны. 18.11.1700 пад Алькенікамі (на Пд ад Вільні) адбылася рашучая бітва паміж атрадамі С. і шляхты. Войска С. было разбіта, самі яны пазбаўлены пасад, некаторыя з іх пакінулі краіну. У час Паўночнай вайны 1700--21С. сталі на бок шведскага караля Карла XII і падтрымалі шведскага стаўленіка караля Станіслава Ляшчынскага. Шляхта працягвала ваяваць супраць С. і заключыла з царом Пятром 1 дагавор аб рас. ваеннай і грашовай дапамозе (гл. Сандамірская канфедэрацыя). Тады С. пайшлі нават на стварэнне казацка-сялянскіх атрадаў на чале з Юрэвічам, Більдзюкевічам і Хмарай, яюя дзейнічалі супраць шляхты ва ўсх. частцы Беларусі (пад Дуброўнам, Галоўчынам, Быхавам). У 1702 гэтыя атрады былі разбіты. У 1704 рас. армія ачысціла Беларусь ад шведскіх і сапегаўскіх атрадаў. Пасля Паўн. вайны паліт. ўплыў С. паменшаў, аднак яны па-ранейшаму атрымлівалі гал. пасады ў цэнтр. і мясц. адміністрацыі ВКЛ. 14.9.1700 германскі імператар Леапольд I, каб узмацніць свой уплыў у Рэчы Паспалітай, надаў прадстаўнікам чарэйска-ружанскай лініі роду С. тытул князёў «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Памылковымі з'яўляюцца звесткі пра наданне Івану Сямёнавічу С. графскага тьггула ад германскага імператара Максіміляна II 6.1.1572 і пацвярджэнне гэтага тытула Жыгімонтам II Аўгустам 4.5.1572. Гэтыя фальсіфікаваныя дакументы былі ўпісаны ў Метрыку ВКЛ у 1744 канцлерам Янам Фрыдэрыкам С. і, такім чынам, сталі дзярж. дакументамі, на якія потым можна было спасы лацца. У 1768 па патрабаванні С. сойм Рэчы Паспалітай на падставе гэтых запісаў прызнаў усіх С. князямі, нашчадкамі Нарымонта Гедзімінавіча. Княжацкі тытул С. быў пацверджаны ў Каралеўстве Польскім у 1822, у Аўстрыі --у 1840, у Расіі -- у 1874. С. збіралі б-кі (гл. Бібліятэкі Сапегаў), архівы (гл. Архівы Сапегаў), калекцыі твораў мастацтва, трымалі тэатры. За ўдзел некат. прадстаўнікоў роду С. у паўстанні 1830--31 іх маёнткі ў Беларусі былі канфіскаваны царскім урадам. У 1915--18 С. прэтэндавалі на трон ВКЛ, якое меркавалася адрадзіць пасля магчымай перамогі Германіі ў 1-й сусв. вайне; С. мелі кантакты з нац. арг-цыямі на акупіраванай ням. войскамі тэр. Літвы і Беларусі, у тл. з беларускімі. У 1918--39 у Польшчы С. -- землеўладальнікі, дыпламаты, службоўцы. Пасля 2-й сусв. вайны ў эміграцыі.


Найб. вядомыя:

Багдан Сямёнаві ч (да 1450 --пасля 1512), старэйшы сын Сямёна, заснавальнік чарэйска-ружанскай галіны роду. У 1471--88 пісар гаспадарскі (велікакняжацкі) Казіміра IV Ягелончыка. У 1475 ажаніўся з князёўнай Фядорай Друцкай-Саколінскай і атрымаў у пасаг маёнткі Чарэю, Белую (цяпер Лепель), Тухачова, Лемніцу, Сярэю, Грэзань. У абмене з братам Іванам атрымаў Ельню. У час панавання Казіміра купіў на Віцебшчыне 11 маёнткаў, чым стварыў ядро сапегаўскіх латыфундый у Віцебскім пав. У 1494--1500 намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любецкі, пасля акольнічы смаленскі, з 1503 намеснік высакадворскі. У 1504 і 1507 у складзе пасольстваў у Маскву, дзе ў 1507--08 быў зняволены як заложнік за сям'ю М.Глінскага.


Іван Сямёнавіч (Івашка Сапежыч; каля 1450--1517), Іван Сямёнавіч Сапега. Гравюра І.Шубелера 1872 з партрэта 16 ст.2-і сын Сямёна, пачынальнік коданьскай галіны роду С. Пісар гаспадарскі Казіміра IV Ягелончыка з 1488. Пасол у Маскву ў 1497, 1498, 1499, у Рым у 1501, дзе дамогся ад папы зацвярджэння мітрапаліта Іосіфа 1 Балгарыновіча, там далучыўся да Фларэнтыйскай царк. уніі. 3 1501 канцлер вял. княгіні Алены Іванаўны. У 1502 пасол да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 -- у Маскву, заключыў 6-гадовае перамір'е, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500--03. Маршалак гаспадарскі з 1504. Пасля абрання на трон Жыгімонта 1 Старога (1506) тытулаваўся найвышэйшым сакратаром ВКЛ. У 1505 зноў пасол у Маскву, аднак прадоўжыць тэрмін перамір'я не ўдалося. Намеснік віцебскі ў 1508--14 (з 1511 ваявода). Пасол у Маскву ў 1508, заключыў мір, якім скончана вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княстёам Літоўскім 1507--08. У 1512 вёў перагаворы ў Польшчы з кароннаю радаю аб дапамозе ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512--22. Удзельнічаў у кампаніі 1514 г. пад кіраўнштвам гетмана К.Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27.8.1514 і ў Аршанскай бітве 1514. Ваявода падляшскі з 1514. Заклаў асновы латыфундыі коданьскай лініі роду С. У 1504 заснаваў мяст. Іказнь і Іказненскі замак, збудаваў мяст. Кодань з замкам (на левым беразе Буга каля Брэста). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вял. князёў новыя -- на Браслаўшчыне, Падляшшы і Брэстчыне.


Іван Багданавіч (каля 1480--1546), сын Багдана Сямёнавіча. Пісар гаспадарскі ў 1507--16, маршалак гаспадарскі ў 1515--41, ваявода віцебскі ў 1520--41 і падляшскі з 1529; староста драгічынскі ў 1529--41 і з 1545. Пасол ў Маскву ў 1508, 1531--32, 1536, у Турцыю ў 1534.


Павел Іванавіч (каля 1490--1579), сын Івана Сямёнавіча. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це. Дзяржаўца браслаўскі ў 1517--47, маршалак гаспадарскі ў 1519--57, ваявода падляшскі ў 1556--51 і навагрудскі з 1558. Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534--35, Лівонскай вайне 1558--83 у 1561. Быў праціўнікам Люблінскай уніі 1569, але акт уніі падпісаў.


Мікалай Паўлавіч (каля 1525--1.11.1599), сын Паўла Іванавіча. Вучыўся ў Лейпцыгскім і Кёнігсбергскім ун-тах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў у Лівонскай вайне 1558--83, у пераможнай Ульскай бітве 1564. Маршалак гаспадарскі ў 1566--76. ваявода мінскі ў 1576--88, брэсцкі ў 1588 і віцебскі з 1588. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569. Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Брэсцкім, Лідскім, Ашмянскім пав., на Валыні, трымаў Рэчыцкае (1570--73) і Аршанскае (з 1588) староствы, Суражскую і Веліжскую дзяржавы.


Багдан Паўлавіч (каля 1530--1-я пал. 1593), сын Паўла Іванавіча. Падкаморы бельскі ў 1566--69, староста гомельскі ў 1572--82, кашталян брэсцкі ў 1579--85 і смаленскі ў 1585--88, ваявода мінскі з 1588. Пасля смерці караля Стафана Баторыя (1586) быў прыхільнікам абрання на каралеўскі трон маскоўскага цара Фёдара Іванавіча. Быў членам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове. Выступаў супраць ганенняў на кальвіністаў. Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Святошынам, Гердышкамі, Аснежыцамі, заснаваў мяст. Багданаў.


Леў Іванавіч (4.4.1557--7.7.1633). канцлер ВКЛ, гл. Сапега Л.І.


Андрэй Іванавіч (каля1565--1611), малодшы брат канцлера Л.І.Сапегі. Староста аршанскі з 1588, кашталян віцебскі ў 1600--05, ваявода мсціслаўскі з 1605. У 1596 удзельнічаў у задушэнні паўстання С.Налівайкі, у вайне з Расіяй 1609--18.


Андрэй Паўлавіч (каля 1560--да 11.10.1621), сын Паўла Іванавіча. У 1590-я г. вучыўся ў Падуанскім ун-це. Ротмістрам удзельнічаў у Лівонмкай вайне 1558--83, 21.10.1578 разграміў рас. атрады, што аблажылі Вендэн (Пэсіс), захапіў у палон ваявод П.Тацева і В.Варанцова. Падчашы ВКЛ у 1588 -92, кашталян мінскі ў 1592--97, ваявода полацкі ў 1597--1613 (адмовіўся ад пасады з-за канфлікту з палачанамі) і смаленскі з 1621. Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.


Павел Стафан (1565--19.7.1635). сын Багдана Паўлавіча. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Выбіраўся паслом на соймы. Канюшы ВКЛ у 1593--1623, падканцлер ВКЛ з 1623.


Ян Пётр (1569--15.10.1611), сын Паўла. Вучыўся ў Віленскай акадэміі Падуанскім ун-це. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі. У час вайны са Швецыяй 1600--29 камандаваў гусарскай і Ян Пётр Сапега. Гравюра В.Гондзіуса. 17 ст. казацкай харугвамі, 7.1.1601 удзельнічаў у пераможнай бітве пад Вендэнам (Цэсісам), 29.6.1601 -- пад Какенгаўзенам (Кокнесе), 5.3.1603 --пад Ракверэ, 13.4.1603 -- ва ўзяцці Дэрпта (Тарту); у Кірхгольмскай бітве 1605 камандаваў правым крылом. У час рокашу М.Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6.7.1607 гусарскую і казацкую харугвы. У жн. 1607 са згоды канцлера Л.І.Сапегі прапанаваў Ілжэдзмітрыю II сваю дапамогу ў авалоданні маскоўскім тронам. У ліп. 1608 з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25.8.1608 заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак з яе бацькам (гл. ў арт. Мнішкі) і прывёз іх у Тушына да Лжэдзмітрыя II. 2.10.1608 разбіў войска І.Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым 1610 заняў Дзмітраў. 1.3.1610 пацярпеў паражэнне ад М.В.Скопіна-Шуйскага, у чэрв. 1610 далучыўся да Лжэдзмітрыя II у Калузе. 25.6.1610 абвешчаны сваімі жаўнерамі гетманам. У ліп. 1610 рушыў на Маскву. 27.7.1610, калі быў скінуты з трона цар Васіль Шуйскі і ўстанавілася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перагаворы пра перадачу ўлады Лжэдзмітрыю II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясціць царом свайго гетмана). У ліп. 1611 заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15.8.1611 штурмам узяў Белы Горад у Маскве. Памёр ад хваробы ў Крамлі, пахаваны ў Лепунах (Гродзенскі пав.). Валодаў Вяйсеямі ў Гродзенскім пав., з 1600 трымаў Усвяцкае староства.


Мікалай (каля 1581--14.3.1644), сын Мікалая Паўлавіча. Вучыўся ў езуцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе), ун-тах Вены, Трыра, Майнца, Парыжа. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Каралеўскі сакратар, харужы ВКЛ у 1627--38, ваявода мінскі ў 1638 і брэсцкі ў 1638--42, кашталян віленскі з 1642. Валодаў Коднем (збудаваў там касцёл і шпіталь), Вішніцай, Заазер'ем, Мсціжом.


Аляксандр Дажбог (Багдан, Тэадат; 1585--студз. 1635), сын Рыгора. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу. Падкаморы віцебскі з 1606, староста аршанскі з 1610, кашталян віцебскі ў 1613--15 (адмовійўся ад пасады), староста прапойскі і чачэрскі з 1622, крычаўскі (да 1631), чашнік ВКЛ у 1631--32. Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609--18, у вайне з туркамі ў 1621, са шведамі ў 1627. Заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Астроўне (Віцебскае ваяв.).


Ян Станіслаў (25.10.1589, г. Маладзечна -- 10.4.1635), сын канцлера Л.І.Сапегі. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім ун-тах. Пасол на соймы. Староста сло німскі з 1605, падстолі ВКЛ у 1611--17, маршалак дворны ў 1617--21, маршалак вялікі з 1621.


Андрэй Станіслаў (1592 --25.3.1646), сын Яна Пятра. Староста ўсвяцкі ў 1612--23 і ваўкавыскі з 1645, кашталян трокскі ў 1641--44 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (1622--28).


Казімір Леў (15.7.1609, Вільня --19.1.1656), сын канцлера Л.І.Сапегі. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Мюнхене, Інгальштацкім, Лёвенскім, Балонскім ун-тах. Выбіраўся Казімір Леў Сапега. Павел Ян Сапега. Гравюры П.Ландры. 1663. паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Каралеўскі сакратар і вял. Пісар ВКЛ у 1631--37, маршалак дворны ў 1637--45, падканцлер з 1645. Адміністратар Брэсцкай эканоміі, староста рагачоўскі. Удзельнічаў у барацьбе з казакамі на Украіне ў 1648--53, у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654--67 выставіў полк. Валодаў латыфундыяй з цэнтрам у Ружанах, дамогся ад караля прывілеяў на магдэбургскае права і кірмашы для сваіх мяст. Бялынічы, Талачын, Бешанковічы, Ружаны.


Павел Ян (1609--30.12.1665),сын Яна Пятра. Як ротмістр гусарскай харугвы ўдзельнічаў у вайне Расіі з РэччуПаспалітай 1632--34. Абозны вялікі ВКЛ у 1638-45, падстолі ВКЛ у 1645--46, ваявода віцебскі ў 1646--56, ваявода віленскі і гетман вялікі з 1656. Выбіраўся паслом на соймы, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1649. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654--67 23.11.1655 недалёка ад Брэста на р. Лясная разбіў рас. войскі на чале з С.А. Урусавым і Ю.Н.Барацінскім. На пачатку 1656 ачышчаў Падляшша ад шведскіх войск і іх саюзнікаў. Разам з С.Чарнецкім атрымаў перамогу ў Палонкаўскай бітве 1660. 8.10.1660 нанёс паражэнне рас. ваяводам у бітве над р. Бася каля Чавусаў. Валодаў Ружанамі, Косавам, Ляхавічамі, Старым Быхавам, Чарэяй, трымаў Рослаўскае (з 1640) і Здзітаўскае (з 1645) староствы.


Аляксандр Казімір (13.5.1624, в. Мацееў на Валыні -- 22.5.1671), сын Фрыдэрыка. Вучыўся ў Любліне, Вільні, Кракаве, Падуі, Балонні, Рыме. Каралеўскі сакратар з 1647, канонік віленскі з 1649, прэпазіт з 1650, канонік варшаўскі з 1651, суфраган віленскі з 1655, рэферэндар духоўны ВКЛ у 1657--59, біскуп жамойцкі ў 1659--67 і віленскі з 1667.


Казімір Ян Павел (1642--13.3.1720), сын Паўла Яна. Вучыўся ва ун-тах Граца і Лёвена. 3 1664 выбіраўся паслом на соймы. Чашнік ВКЛ у 1659--61, падстолі ў 1661--63, падскарбі дворны ў 1663--70, ваявода полацкі ў 1670--81, гетман польны ў 1681--83, гетман вялікі ў 1683--1703 і 1705--08, ваявода віленскі ў 1682--1703 і з 1705, староста брэсцкі. Падтрымліваў караля Міхала Вішнявецкага, стаў лідэрам апазіцыі да ўсемагутных у 1670-я г. Пацаў. Удзельнічаў у паходах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі конніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт С.), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славакіі), 1689, 1691, 1694 (нанёс паражэнне каля Днястра). Устанавіў рэжым сваёй і клана С. улады ў ВКЛ. У Паўн. вайне 1700--21 стаў на бок шведаў, за што ў 1703 пазбаўлены пасад. Шведскі стаўленік на троне Рэчы Паспалітай Станіслаў Ляшчынскі аднавіў яго на пасадах ваяводы віленскага і гетмана вялікага. У 1706 і 1708 разам з арміяй шведаў ваяваў у Беларусі. Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказню, Асвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Іллёй, Заслаўем, Дуброўнам, Іўем, Ружанамі, Воўчынам.


Бенядзікт Павел (каля 1643--12.8.1707), сын Паўла Яна. 3 1657 вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 --у Лёвенскім ун-це (Іспанскія Нідэрланды, у 1663--64 падарожнічаў па Зах. Еўропе. 3 1664 выбіраўся паслом на соймы. Падстолі ВКЛ у 1663--65, стольнік у 1665--70, крайчы ў 1670, падскарбі дворны ў 1670--76, падскарбі вялікі з 1676, староста слонімскі. На элекцыйным сойме 1674 быў маршалкам і садзейнічаў абранню на трон Яна III Сабескага, што спрыяла ўстанаўленню гегемоніі С. у ВКЛ. Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх праціўнікаў («рэспубліканцаў»). 5.10.1700 яго войска напала на атрад шляхты пад Ашмянамі і разбіла яго. У Алькеніцкай бітве 18.11.1700 яго армія разбіта, паранены, ён уцёк у Курляндыю. У сак. 1702 перайшоў на бок шведскага караля Карла XII і ўдзельнічаў у яго кампаніі ў Польшчы. На сойме 1703 пазбаўлены сваіх пасад і тытулаў. Удзельнічаў у Варшаўскай канфедэрацыі 1704, якая дэтранізавала Аўгуста II. Новы кароль Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска Ляшчынскага, з якім удзельнічаў у паходзе на Беларусь у 1706, потым у маршы шведскай арміі ў Саксонію.


Казімір Уладзіслаў (1650 --29.4.1703), сын Яна Фрыдэрыка. Вучыўся ў езуіцкіх навучальных установах у Львове і Брунсбергу. Удзельнічаў у войнах з туркамі ў 1673, 1676, 1683. Пасол на соймы. Падстолі ВКЛ у 1685--86, стольнік у 1686, падскарбі надворны ў 1686--89, трокскі кашталян у 1689--97 і ваявода з 1697.


Уладзіслаў Юзафат (5.11.1652, мяст. Косава -- 13.3.1733), сын Крыштофа Францішка. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Любліне і Брунсбергу, ун-тах Прагі і Вены. Удзельнічаў у вайне 1673--74 супраць туркаў. Чашнік ВКЛ у 1681--84, крайчы ў 1684--99, ваявода мінскі ў 1699--1709 і брэсцкі з 1709. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Быў прыхільнікам саюза з Расіяй у час Паўн. вайны 1700--21.


Ежы Станіслаў (1668--12.10.1732), сын Казіміра Яна Паўла. Вучыўся ў Вільні і Брунсбергу. Удзельнічаў у войнах супраць туркаў. Выбіраўся паслом на соймы. Падстолі ВКЛ у 1686, стольнік ВКЛ у 1686--1703 і з 1709, ваявода мсціслаўскі ў 1732. У час Паўн. вайны 1700--21 ваяваў на баку шведаў і Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду ваяводы трокскага (1706--09). Пасля перайшоў да Аўгуста II.


Міхал Францішак (1670--19.11.1700), сын Казіміра Яна. Вучыўсяў езуіцкіх калегіумах у Варшаве і Брунсбергу. У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, ген.-маёр (1692). У 1696 вярнуўся ў ВКЛ. Канюшы ВКЛ з 1690, адначасова генерал артылерыі з 1698, староста ашмянскі з 1699. У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара чын генерал-фельдмаршала-лейтэнанта і тытул князя «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхгы -- «рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18.11.1700 капітуляваў і быў засечаны шляхгай.


Міхал Юзаф (1670 -- 6.3.1738), сын Бенядзікта Паўла. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Варшаве. Выбіраўся паслом на соймы. Чашнік ВКЛ у 1687--92, стражнік у 1692--98, пісар польны ў 1698--1730, ваявода падляшскі з 1728, ген.-маёр войска ВКЛ (1710), ген.-лейт. кавалерыі (1714), ген.-лейт. саксонскага войска (1733). Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695, 1698. У Паўн. вайне 1700--21 у 1702--09 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага, пасля Аўгуста II.


Аляксандр Павел (8.9.1672--4.1.1734), сын Казіміра Яна Паўла. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, у 1685--89 у Парыжы. Чашнік ВКЛ у 1692, маршалак дворны ў 1692--98, маршалак вялікі ў 1698--1703, 1705--08 і з 1713. Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, у час Паўн. вайны 1700--21 стаў на бок шведаў, караля Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму пасаду вял. маршалка (1705--08). Пасля аднаўлення ўлады Аўгуста II у 1709 у апазіцыі да яго. Валодаў Друяй, Іказню, Сапежынам, Дуброўнам і інш.


Ежы Феліцыян (лют. 1680 --3.9.1750), сын Францішка Стафана. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У час Паўн. вайны 1700--21 стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, ген.-маёр (1708), атрымаў ад яго пасаду кухмістра ВКЛ (1709). Пасля перайшоў да Аўгуста II. Выбіраўся паслом на соймы, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1717, ваявода мсціслаўскі з 1742.


Ян Фрыдэрык (18.10.1680,. в. Дабратычы Брэсцкага пав. -- 6.7.1751), сын Казіміра Уладзіслава. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Брэсце, Любліне і Варшаве. У час Паўн. вайны 1700--21 Ян Фрыдэрык Сапега. Партрэт невядомага мастака. Каля 1720 спачатку быў на баку Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі, у 1706 перайшоў у лагер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду рэферэндара ВКЛ (1706--09). Пасля вяртання на трон Аўгуста II амнісціраваны. Кашталян мінскі ў 1711--12, трокскі ў 1716--35, канцлер ВКЛ з 1735. Далучыўся да Тарнагродскай канфедэрацыі праціўнікаў караля. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, трымаў Брэсцкае (з 1697) і Прапойскае (з 1739) староствы. Напісаў гісторыю абраза Дзевы Марыі ў Кодні (Торунь, 1720), гіст.-генеалагічны нарыс роду С. (Варшава, 1730) і інш. У Кодні сабраў вял. б-ку, у Коданскім касцёле стварыў партрэтную галерэю С.


Ян Казімір(?-- 22.2.1730), дзярж. і ваенны дзеяч; гл. Сапега Я.К.


Антоні Казімір (1689--16.5.1739), сын Ежы Станіслава. Вучыўся ў Парыжы. Стольнік ВКЛ у 1706--09, кашталян трокскі з 1737. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Аўтар дыярыуша (не надрукаваны).


Ігнацы (? -- 15.4.1758), сын Уладзіслава Юзафата. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Чашнік ВЛК у 1770--44, падскарбі надворны ў 1744--50, ваявода мсціслаўскі з 1750.


Кароль Юзаф (?--20.3.1768), сын Уладіслава Юзафата. Выбіраўся паслом на соймы. Пісар польны ВКЛ у 1730--48, ваявода брэсцкі з 1748.


Пётр Павел (28.1.1701, г. Дрэздэн -- 23.1.1771), сын Яна Казіміра. У 1726 з дапамогай імператрыцы Кацярыны 1 быў заручаны з дачкой АД.Меншыкава Марыяй, стаў царскім камергерам; пазней ажаніўся з пляменніцай імператрыцы Соф'яй Скаўронскай (з б. прыгонных С. у Беларусі). У 1728 выехаў у Рэч Паспалітую, дзе стаў адным з найбагацейшых магнатаў. Стольнік ВКЛ у 1732--44, ваявода смаленскі з 1744. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 выехаў у Славакію, дзе знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфедэрацыі, там і памёр. Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Здзітавам, маёнткамі ў Польшчы, з 1730 трымаў Здзітаўскае староства.


Міхал Антоні Сапега. Партрэт сярэдзіны 18 ст.

Міхал Антоні (10 або 12.3.1711, Каралевец, цяпер Калінінград --11.10.1760), сын Аляксандра Паўла. 3 1732 выбіраўся паслом на соймы. Лоўчы ВКЛ у 1739--46, ваявода падляшскі ў 1746--52. падканцлер ВКЛ з 1752. Перакладаў на польскую мову творы Вальтэра. Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі, з 1757 трымаў Мсціслаўскае староства.


Аляксандр Міхал (12.9.1730--28.5.1793), сын Казіміра Лявона. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любартаве. 3 1746 неаднаразова выбіраўся ў сойм. Абозны ВКЛ у Аляксандр Міхал Сапега.Паргрэт 2-й пал. 18 ст. 1748--50, ген.-маёр (1750), падскарбі дворны ў 1750--54, ваявода полацкі ў 1754--75, гетман польны ВКЛ у 1762--75, канцлер з 1775. Таемна падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, хоць быў лаяльным да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і рас. улад. Непрыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791. У 1792 па прапанове караля далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і быў абраны яе маршалкам у ВКЛ, пасля чаго засядаў з кіраўніцтвам канфедэрацыі ў Гродне. Збіраў кнігі, рукапісы. Валодаў Высокім, Друяй, Зэльвай, Сгарым і Новым Быхавам, Дзярэчынам, Луннам і інш.


Казімір Нестар (14.2.1757, г. Брэст -- 25.5.1798), сын Яна. У 1767--72 вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Казімір Нестар Сапега. Партрэт Ю.Пічмана Страсбургу. 3 1772 палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773--93 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 чл. Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788--92 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіўсупраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.


Францішак (28.8.1772, Варшава --30.5.1829), сын Аляксацдра Міхала. Вучыўся ў Віленскай гал. школе (ун-це). У 1792 увайшоў у кіраўніцтва Таргавідкай канфедэрацыі, у складзе яе дэлегацыі наведаў Пецярбург. Генерал артылерыі ВКЛ у 1793--95, шэф карпусоў артылерыі і інжынераў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794, яго кіраўнік у Слонімскім, Ваўкавыскім пав. і на ўсх. Падляшшы. Атрымаў чын ген.-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй. Пасля задушэння паўстання прысягнуў Кацярыне II, атрымаў чын тайнага саветніка, быў прадвадзіцелем дваранства Мінскай губ. У сваіх маёнтках Ружаны і Дзярэчын трымаў тэатры.


Аляксандр Антоні (3.9.1773, г. Страсбург, Францыя -- 8.9.1812), сын Юзафа. Атрымаў хатнюю адукацыю, дзяцінства правёў на Падляшшы (Коцк, Сямяцічы). Ажыццявіў мінералагічныя экспедыцыі ў Польшчы і Літве, а таксама ў Альпы, на Балканы і Валынь. Аўтар працы «Мінералогія» (1800--01), падручніка па неарганічнай хіміі, нарыса па крышталяграфіі. Падарожнічаў па Адрыятычным узбярэжжы, вывучаў этнаграфію славенцаў, харватаў, баснійцаў, герцагавінцаў; вынікі даследаванняў апублікаваў у выглядзе лістоў да Ж.-Э.Жылібера «Падарожжа ў славянскіх краінах у 1802 і 1803 гг.» (1811). У 1807 арганізаваў знаходжанне Напалеона ў Варшаве, стаў афіцэрам яго гвардыі, камергерам. 1.7.1812 увайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага і ўзначаліў ваенны аддзел, але хутка выйшаў з урада з-за непаразуменняў з ген.-губернатарам ВКЛ Д. ван Гогендорпам.


Яўстафій Каэтан (7.8.1797, Веркі каля Вільні -- 16.11.1860), сын Францішка. У маладосці служыў у рас. кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе, натуралізаваўся ў Англіі. Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі. Удзельнічаў у паўстанні 1830--31, падпаручнік у штабе галоўнакамавдуючага ген. Я.Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання ў эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая 1 прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, б-кі і архівы С. вывезены ў С.-Пецярбург. Памёр у Парыжы.


Адам Стафан (14.5.1867, г. Красічын, Польшча -- 23.7.1951), сын Адама. Вучыўся ў Вене, Інсбруку. 3 1911 біскуп кракаўскі. У 1918--19 адзін са стваральнікаў адзінай касцельнай арганізацыі ў Польшчы. 3 1925 мітрапаліт кракаўскі, з 1926 архібіскуп мітрапаліт. Утварыў свецкую арг-цыю католікаў «Акцыя каталіцка» і касцельную дабрачьшную арг-цыю «Карытас». У час 2-й сусв. вайны звязаны с падпольным рухам. 3 1946 кардынал.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX