Абрагамовічы, шляхецкі род герба «Любіч» зменены, або «Ястрабец» зменены. Родапачынальнік Абрам Мацкевіч, дзяржаўца відзаўскі, у пач. 16 ст. атрымаў ад віленскага біскупа Яна пацвярджэнне на 4 валокі зямлі ў Дуброўне каля Ліды. Меў сыноў Станіслава і, магчыма, Якуба i Юзафа Ждана. У мужчынскай лініі род згасу 1867.
Найб. вядомыя:
Я н (?-19.4.1602), сын Станіслава. Віленскі войсю' ў 1570 i намеснік (падваявода) у 1572-89, прэзідэнт дорпацкі ў 1589-1601, ваявода менскі ў 1593-96 i смаленскі з 1596; стараста лідскі з 1579 i вендэнскі з 1589. Выхоўваўся пры двары М.Радзівіла Рудога. Падтрымліваў кальвінісцкую галіну Радзівілаў i ix апазіцыйную да Польшчы палітыку. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558-82. На сойме 1585 дамагаўся ўключэння Інфлянтаўу склад ВКЛ. Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў ВКЛ, але быў цесна звязаны i з праваслаўнымі, з кн. К.К.Астрожскім. Яго жонка, Дарота з Валовічаў, была апякункай віленскага правасл. Святадухава брацтва. Удзельнічаўудыскусіях з езуітамі ў Вільні ў 1585 i 1599, у дысідэнцкіх з'ездах у Торуні ў 1595 i ў Вільні ў 1599. У сваім маёнтку Варняны ў Віленскім пав. (валодаўз 1587) збудаваў кальвінскі збор,школуі шпіталь. Напісаў кн. «Меркаванне літвіна пра куплютанней збожжа i больш дарагі продаж» («Zdanie Litwina o kupczy taniej zboża a drogiej sprzedaży», 1595). Апякаў А.Волана i Я.Радвана, якога схіліў да напісання паэмы «Радзівіліяда». Сваім коштам выдаў кальвінісцкі катэхізіс віленскага прапаведніка С.Суроўскага (Вільня, 1598). Валодаў маёнткамі Дубнікі i Язаў у Віленсю'м пав., Свіраны, Суражі Кабыльнік у Ашмянскім пав.М i к a л a й (?-люты 1651), сын Яна. У1603 аддадзены на выхаванне на двор біржанскіх Радзівілаў. Каралеўскі палкоўнік, генерал артылерыі ВКЛ з 1634, адначасова чашнік ВКЛ у 1638-40, кашталян мсціслаўскіў 1640-43, ваявода мсціслаўскі ў 1643-47 i троцкі з 1647; стараста старадубскі ў 1636-47, мядзельскі i курклійскі; неаднаразова выбіраўся паслом на соймы i дэпутатам Трыбунала ВКЛ. У 1-й пал. 1620-х г. ваяваў супраць шведаўу Курляндыі i Інфлянтах у войску К.Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай. У1626- 27 ваяваў супраць шведаў на Памор'і i ў Прусіі. У вайну Раа'і з Рэччу Паспалітай 1632-34 са студз. 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, a з 1634 старшы над гарматай (з 1640 называўся генерал артылерыі ВКЛ), камандзір калоны ў маршы на г. Белы. Камісар пры заключэнні Палянаўскага міру 1634. У 1646 прызначаны камісарам на перагаворах з Масквой i па даручэнні караля перадаў Расіі Трубчэўскую вол., за штотрыбунальскім судом прыгавораны да штрафу 60 тыс. злотых i смяротнага пакарання. У 1648 прызначаны камісарам для перагавораў са Швецыяй. Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў ВКЛ. У 1631 падараваў Літ. сіноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыяльнага сінода 1644. Акрамя бацькавых маёнткаў меў Мглін i Дрокаў у Старадубскім пав., Лебедзева ў Ашмянскім пав.,Холмечу Рэчыцкім пав., маёнткі ў Кіеўскім ваяв.
Самуэль Андрэй (1617-63), сын Мікалая. Каралеўскі палкоўнік, стараста старадубскі з 1647. У 1637-38 вучыўся ў Лейдэнскім ун-це. У 1654 перайшоў у каталіцтва i зачыніў кальвінскі збор у Варнянах. Меў маёнткі ў Кіеўскім ваяв., Лідскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Аршанскім, Новагародскім, Мазырскім, Старадубскім i Пінскім пав.
A н д р э й (?-вер. 1763), сын Самуэля. Харужы, пасля паручнік пяцігорскі, віленскі цівун, стольнік з 1736 i пісар земскі з 1748, кашталян берасцейскі з 1757; пасол на сойм 1754, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1748. 3 маладосці звязаны з М.К.Радзівілам Рыбанькай,адстойваў яго інтарэсы на віленскіх сойміках, у Трыбунале i сойме. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Жупраны i Беразавец, у дзяржаве - Цітавяны i Новае Места.
Е ж ы (?-1767), сын Самуэля, брат Андрэя. Харужы пяцігорскі, віленскі падчашы ў 1746-63, пісар гродскі ў 1746-48, суддзя гродскі ў 1748-50, падваявода ў 1750-63; стараста старадубскі з 1763; пасол на сойм 1758, віцэ-маршалак Трыбунала ВКЛ 1763. 3 маладосці звязаны з Радзівілам Рыбанькай, ад якога атрымаў пасаду падваяводы. Трымаўу заставе радзівілаўскія маёнткі Новае Места, Суботнікі i Цітавяны.
Адам (23.8.1710-76), сын Самуэля, брат Андрэя i Ежы. 3 1726 езуіт. 3 1743 выкладаў у езуіцкіх навуч. установах у Вільні, Новагародку (1748-49), Варшаве. У 1752 узначаліў канвікт у Вільні, які ператварыў у шляхецкі калегіум (гл. Віленскі езуіцкі «Калегіум нобіліум»), быў яго першым рэктарам. Рэктар калегіумаў у Нясвіжы (1758-63 i 1770-73), Полацку (1763-66) i Менску (1766-70). Шмат намаганняў прыклаў да адбудовы касцёлаў i калегіумаў. Выдаў кн. «Нядзельныя казанні» ("Kazania niedzielne", Вільня, 1753), дзе ўзняў важныя праблемы грамадскага жыцця, асуджаў бязмежную эксплуатацыю, заклікаў да дабрачыннасці на карысць бедных.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
        