Папярэдняя старонка: Агульная інфармацыя

Лiдзяне ХХ стагоддзя   


Дадана: 16-05-2002,
Крыніца: Лідскі летапісец № 14.



У канцы 2000-га года па просьбе рэдакцыі часопіса "Лідскі летапісец" была зроблена спроба вызначэння найбольш знакамітых людзей ХХ стагоддзя, чыё жыццё ці дзейнасць звязаны з Лідай. У працы ўзялі ўдзел Валеры Сліўкін, старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея, Тамара Зенюкевіч, бібліёграф Лідскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы, Аляксандр Колышка, старшыня Таварыства польскай культуры на Лідчыне, рэдактар часопіса "Ziemia Lidzka", Лявон Лаўрэш, стваральнік і рэдактар лідскага сайту ў Інтэрнэце, Антось Савук, збіральнік біяграфій ураджэнцаў Лідчыны і Уладзімір Мільграм, даследчык гісторыі лідскіх яўрэяў. Рэдакцыі быў прапанаваны спіс найбольш слынных лідзян ХХ стагоддзя ў 20 намінацыях.


Акадэмікі:

Мігдал Аркадзь Бенядыктавіч (11.03.1911 - 9.02.1991). Нарадзіўся ў Лідзе. Акадэмік Акадэміі Навук СССР (1966). Фізік-тэарэтык, заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. У навуковай літаратуры шырока выкарыстоўваюцца такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала. Узнагароджаны Ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Коган Пётр Сямёнавіч (8(20).05.1872 ці 1.06.1872 - 2.05.1932). Нарадзіўся ў Лідзе ў сям'і лекара. Прэзідэнт Расейскай Акадэміі мастацтвазнаўчых навук (1921-29). Літаратуразнавец і крытык, тэатра-знавец, педагог.

Котвіч Уладзіслаў Людвігавіч (1.04.1872 - 3.10.1944). Нарадзіўся ў в. Восава. Акадэмік Польскай Акадэміі Навук (1927). Філолаг-усходазнавец. Рэктар Петраградскага інстытута ўсходніх моваў (1920-22)

Буйныя навукоўцы:

Макрэцкі Зыгмунт Аўтаназі (1865 - 1936). Нара-дзіўся ў в. Дзітрыкі Белагрудскай воласці. Адзін з піянераў у вобласці аховы раслін, доктар філасофіі, прафесар энтамалогіі. Заснавальнік Сімферопаль-скага музея прыроды і Інстытута энтамалогіі і аховы лесу ў Скарневічах (Польшча). Вынаходнік хімічных сродкаў для аховы раслін і тытунёвай сыравіны.

Будзевіч Іван Іванавіч. Нарадзіўся ў Лідзе 25.12.1940 г. Прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук (1992), член-карэспандэнт Аграрнай Акадэміі Навук Беларусі (1996). Беларускі навуковец у вобласці біятэхналогіі сельскагаспадарчых жывёлаў.

Шукевіч Вацлаў (1896 - 1992). У юнацтве жыў у родавым маёнтку Крупа (Крупава), арганізатар Лідскай самаабароны (1918). Вынаходнік польскага штучнага каўчуку (1935). Узнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі.

Стасевіч-Ясюкова Ірэна - прафесар, доктар гістарычных навук, старшыня камітэту гісторыі навукі і тэхнікі Польскай Акадэміі навук;

Халяўскі Шолам (1914) - доктар гістарычных навук, аўтар працаў па Халакосту ў Заходняй Беларусі.

Прамыслоўцы:

Мелуп Саламон - заснавальнік і прэзідэнт буйнейшай у Усходняй Еўропе фабрыкі "Ардаль" (зараз абутковая фабрыка). У 1930 г. на міжнароднай выставе ў Бруселі -- першая прэмія і залаты медаль.

Столе Юліюш (1855 - 1927) - уладальнік аднаго з буйнейшых у Еўропе шкляных заводаў, завода "Нёман" у Бярозаўцы. Пупко Мейлах Носелевіч - будаўнік і ўладаль-нік піўнога завода ў Лідзе. Медалі на міжнародных выставах у 1903 і 1908 гадах.

Шапіра Лейба Мендзялеевіч - будаўнік і ўла-дальнік завода сельскагаспадарчых машын (зараз "Лідсельмаш").

Працаўнікі сельскай гаспадаркі.

Брахоцкі Уладзіслаў (каля 1870 - 1931). Ула-дальнік маёнтка Малое Мажэйкава. Сыры Бра-хоцкага былі славутыя па ўсім Заходнім Краі.

Слук Вацлаў Дамінікавіч. Нарадзіўся 7.09.1926 г. у в. Паддубна. Даглядчык па адкорму буйной рагатай жывёлы саўгасу "Тарнова". Герой Сацыя-лістычнай Працы (1966).

Ярмантовіч Алена Васільеўна (15.08.1929 - 19.09.1986). Нарадзілася ў в. Леснікі. Звенявая льновырошчвальнага звяна. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат і член Прэзідыюму Вярхоўнага Савету БССР (1967-71).

Новікаў Алег Цімафеевіч (1928 -9.02.1998). Дырэктар саўгасу "Тарнова" (1960-88). "Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі БССР". Узнагаро-джаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Міністры і грамадскія дзеячы.

Хітрун Леанід Іванавіч. Нарадзіўся 24.06.1930 г. у в. Навіцкія-2. Міністр машынабудавання дляжывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР (1986-87), першы сакратар Разанскага абкаму партыі (1987-90), старшыня Разанскага абласнога Савету народных дэпутатаў. Член ЦК КПСС. Народны дэпутат СССР.

Іваноўскі Вацлаў Леанардавіч (25.05. (7.06.)1880 - 7.12.1943). Нарадзіўся ў маёнтку Лябёдка Лідскага павету (зараз Шчучынскі раён). Доктар тэхнала-гічных навук (1909). Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Выдавец. Дацэнт Пецяр-бургскага тэхналагічнага інстытута (1909-13). Рэктар Менскага педагагічнага інстытута і міністр асветы ва ўрадзе БНР (1918). Прафесар, дэкан хімічнага фа-культэта Варшаўскай Палітэхнікі (1930-33). У 1941-1943 г.г. бургамістр Менска.

У Лідзе нарадзіўся 17.10.1930 г. пракурор БССР Магільніцкі Адам Іванавіч. У Бярозаўцы нарадзіўся ў 1941 годзе Брыль Станіслаў Васілевіч - міністр будаўніцтва БССР.

У Лідзе працавалі:

Грыцук Іван Міхайлавіч - міністр сувязі БССР;

Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч (15.02.1919 -28.03.1987) - міністр адукацыі БССР, член ЦК КПБ, дэпутат ВС БССР;

Курачкін Генадзь Філіпавіч - міністр будаўніцтва Рэспублікі Беларусь з 1999 г.

Архітэктары:

Юхновіч Станіслаў. Нарадзіўся 10.08.1923 г. у Лідзе. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1974). Выканаў праекты аднаўлення галоўнага горада ў Гданьску (1948-50), будаўніцтва Новай Гуты (1950-59, у суаўтарстве), перабудовы цэнтраў Лодзі, Кракава, Хорава, Любліна, Сант-Яга (1962-70), рэкультывацыі і рэабілітацыі тэрыторый, пашкоджа-ных пры здабычы вугалю ў раёне Вальбрыха (1990-91). Аўтар 6 кніг па гарадскому будаўніцтву і праектаванню гарадскога ландшафту.

Ліневіч Яраслаў Львовіч. Нарадзіўся 16.01.1932 г. у Беліцы. Заслужаны архітэктар Беларусі (1982). Галоўны архітэктар Менска з 1989 г., галоўны архітэктар інстытута "Менскпраект" (1994-98).

Масліньскі Антоні. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1918 г. Прафесар архітэктуры ў Любліне.

Мастакі:

Ямант Браніслаў Казіміравіч (5.08.1886 - 4.02.1957). Нарадзіўся ў Дакудаве, вядомы мастак, прафесар Віленскага (1937-39) і Торуньскага (1946) універсітэта, доктар мастацтвазнаўства (1953). У Торуні яго імем названа вуліца.

Мягкова Людміла Міхайлаўна. Нарадзілася 26.04.1929 г. З жніўня 1959 г. на шклозаводзе "Нёман". Мастак - прыкладнік у сферы мастацкага шкла. "Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР" (1977).

Мурахвер Уладзімір Сямёнавіч. Нарадзіўся 5.12.1931 г. З жніўня 1959 г. працуе на шклозаводзе "Нёман". Мастак-прыкладнік у сферы мастацкага шкла, у 1979 г. на выставе шкла і фарфору ў г. Яблонец (ЧССР) атрымаў залаты медаль. "Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР" (1990).

Кампазітары:

Горскі Канстанцін Антоні Канстанцінавіч (13.06.1859 - 31.05.1924). Нарадзіўся ў Лідзе. Скрыпач, аўтар дзвюх опер, сімфанічных паэм, пяці скрыпічных канцэртаў, мазуркі, паланезу, 12 песень, фантазіі для аргана, літургічных песень. Дзвілянскі Аркадзь Якаўлевіч. Нарадзіўся 2.09.1950 г. у Лідзе. Вучыўся ў СШ № 1 і ў Лідскай музычнай школе. Аўтар 10 прэлюдый, дзвюх санат і рапсодыі для фартапіяна, чатырох камерна-ва-кальных цыклаў, сюіты на тэмы яўрэйскіх песень, танцавальнай сюіты, шматлікіх песень. Музычны педагог, этнамузыколаг, паэт. Кандыдат мастацтва-знаўства (1989). Дацэнт (1995).

Мазітава Дзінара Рымаўна. Нарадзілася ў Лідзе 24.03.1984 г., вучаніца СШ № 11 і 17, лідскай музычнай школы, зараз вучыцца ў ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі. Пачала складаць музыку ў 7 гадоў. лаўрэат некалькіх музычных фестываляў. Напісала дзве оперы, тры балеты ("Дзюймовачка", "Торт у небе") сюіты ("Нязнайка", "Лясныя сцэны") цыклы "Рознахарактарныя п'есы", "Дзесяць скерца", "Усходнія танцы", "Вясновыя сцэны", дзесяткі сачыненняў для фартапіяна, скрыпкі, вілаянчэлі, флейты, мноства песень і рамансаў, гімн беларускіх татараў.

Пыпець Вячаслаў Анатолевіч. Нарадзіўся ў Лідзе 23.04.1959 г. Закончыў СШ № 10. Кіраўнік тэатра песні "Ліда-мюзікл". Аўтар больш ста песень. Лаўрэат ІІ міжнароднага конкурсу дзіцячай песні "Дзень нараджэння" ў Санкт-Пецярбургу (2000). Дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў за лепшую аранжыроўку песні.

Спевакі:

Пячора Станіслаў - оперны спявак. У 30-я гады спяваў у Лідскім Язэпаўскім касцёле. Пасля вайны некалькі гадоў выступаў у лонданскім Ковент-Гардане.

Халшчанкова (дзявочае Рэдзька) Ганна Ста-ніславаўна. Нарадзілася у в. Банцавічы 21.01.1951, вучылася ў СШ № 2 і 10. Спявала ў ансамблі "Лідчанка". Салістка Белтэлерадыё з 1971 г. Заслужаная артыстка БССР (1982).

Статкевіч Вячаслаў Казіміравіч. Нарадзіўся 21.11.1971 г. на хутары паблізу в. Рэпнікі, вакаліст Дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі "Свята", адказны сакратар Саюзу фалькларыстаў.

Уронская Вольга. Нарадзілася ў 1971 г. у Лідзе. Эстрадная спявачка, актрыса, з 1997 г. салістка Дзяржаўнага моладзевага тэатра эстрады ў Менску. Дыпламант конкурсу маладых выканаўцаў "Славян-скі базар" (1998), лаўрэат конкурсу "Ялта-99" і конкурсу маладых выканаўцаў "Залаты шлягер" (1999).

Рудзевіч Юры. Нарадзіўся ў Лідзе, закончыў СШ № 3. Саліст ансамбля "Чысты голас".

Акцёры:

Ракса Поля (у замустве Ракса-Кастэнка). Нара-дзілася 14.04.1941 г. у Лідзе. Вядомая польская кінаактрыса. Здымалася ў мастацкіх кінафільмах: "Чатыры танкісты і сабака" (серыял), "Попел", "Пагоня за Адамам", "Беата", "Снегапад", "Накцюрн", ""Зося" і інш. Ордэн "Залаты крыж заслугі"(1974), "Заслужаны дзеяч культуры" Польшчы(1979).

Галіна (Александроўская, дзявочае Грудзінская) Вольга Уладзіміраўна (11 (24).03.1899 - 4.12.1980). нарадзілася ў м. Жалудок Лідскага павету. Актрыса ў тэатры імя Я.Купалы (1923 - 62). Народная артыстка БССР (1946). Рынковіч Алена Васільеўна. Нарадзілася 30.09.1923 г. У 1939 - 45 г. жыла з бацькамі ў Сцеркаве і Бердаўцы. З 1948 г. -- у тэатры ім. Янкі Купалы. "Заслужаная артыстка БССР" (1968).

Бубашкін Андрэй Мікалаевіч. Нарадзіўся ў Лідзе 4 траўня 1958 г. Закончыў СШ № 8. Здымаўся ў фільмах "Мытар", "Паражняк", "Дракон", "Злодзей у зако-не", "Плач перапёлкі", "Першы хлопец" і інш. Прапаў без вестак у 1999 г. у Польшчы.

Паэты:

Гардон Шмуэль Лейб (1865-1933). Нарадзіўся ў Лідзе. Аўтар кнігі вершаў "Арфа Ізраіля" і шмат-томных каментараў да Бібліі.

Пашкевіч (у замустве Кейрыс) Алаіза Сцяпанаўна (Цётка) (3 (15) 07. 1876 - 5 (18).02.1916). Нарадзілася ў в. Песчына Лідскага павету. Беларуская паэтэса, актрыса, пісьменніца. У 1915 годзе адкрыла ў Лідзе першую ў гісторыі горада легальную беларускую школу.

Таўлай Валянцін Паўлавіч (26.01. (8.02) 1914 - 27.04.1947). Вучань лідскай усеагульнай школы № 5 у 1921 - 24 г.г. Карэспандэнт лідскай газеты "Уперад" (1939-41). Беларускі паэт і літаратуразнавец.

Бічэль (Бічэль-Загнетава) Данута Янаўна. Нара-дзілася 3.12.1937 г. або 1.01.1938 г. у в. Біскупцы. Беларуская паэтэса. Дзяржаўная прэмія БССР (1984) за зборнік "Дзе ходзяць басанож".

Пісьменнікі:

Путрамент Ежы (14.11.1910 - 23.06.1986). Закон-чыў Лідскую гімназію ім. К. Хадкевіча. Польскі пісьменнік, журналіст, сакратар польскага Саюзу пісьменнікаў у 60-х гадах, напісаў мемуары "Паўстагоддзя", у якіх апісаў Ліду 30-х гадоў.

Лялько Крысціна Аляксееўна. Нарадзілася 30.03.1956 г. у в. Хадзюкі. Сябар Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1983). Выдала кнігі прозы "Дарога пад гору" (1985, прэмія камсамолу Беларусі ў 1986), "Світанак над бярозамі" (1989), зборнік казак у апрацоўцы "Хітрэй свету не будзеш" (1988). Аўтар сцэнарыю кароткаметражнага мастацкага фільма "Лёгкі хлеб" (1987). Працуе рэдактарам аддзелу літаратуры ў часопісе "Беларусь" і рэдактарам-выдаўцом часопіса "Наша вера".

Праўдзін Віктар Аляксандравіч. Нарадзіўся 11.05.1955 г. у Лідзе ў сям'і вайскоўца. Сябар Саюзу беларускіх пісьменнікаў (1996). Аўтар кніг "Візіцёр з поўначы" (1992), "Боль. Споведзь міліцыянера" (1996), "Эксгумацыя" (1997).

Клімовіч Уладзімір Аркадзевіч. Нарадзіўся ў в. Ігнатаўцы ў 1967 г. Аўтар кніг "Выратаванне безданню", "Той, хто будуе горад" (1997), "Лаліта і кактус" (1997).

Журналісты:

Камянецкі І. Д. рэдактар і выдавец першай лідскай штотыднёвай грамадска-палітычнай газеты "Лидское слово", якая выходзіла ў 1912-1913 г.г.

Абрамовіч Уладзіслаў - рэдактар і выдавец часопіса "Ziemia Lidzka" (1936 - 39). Аўтар кнігі "Strony Nowogrodzkie" (1938).

Жалкоўскі Аляксандр Васілевіч. Нарадзіўся 1.03.1933 г. З 1969 па травень 1986 г. - рэдактар лідскай газеты "Уперад", з траўня 1986 г. - уласны карэспан-дэнт газеты "Гродзенская праўда".

Суднік Станіслаў Вацлававіч. Нарадзіўся 21.09.1954 г. З 1994 г. жыве ў Лідзе. Журналіст, паэт, выдавец, грамадскі дзеяч. Рэдактар газет "Голас з Ліды" (1995), рэспубліканскай газеты "Наша слова" (1997 - 2000),часопіса "Лідскі летапісец" (1997 - 2000), выдавец газеты "Голас Ліды" (1998 - 2000), заснавальнік і выдавец літаратурна-мастацкага часопіса "Ад лідскіх муроў" (1998 - 2000).

У Лідзе нарадзіліся:

Сямашка Віталь - карэспандэнт спецыяльных праектаў БелТА.

Пяткевіч Барбара - карэспандэнт штотыднёвіка "Палітыка" (Польшча).

Медыкі:

Казубоўскі Стэфан Стэфанавіч. Выпускнік Імператарскай вайсковай Медыцынскай Акадэміі, галоў-ны ўрач Лідскай бальніцы ў 1921 - 39 г.г.

Вераб'ёў Віктар Андрэевіч (11.03.1912-8.08.1991). З лістапада 1944 г. у Лідзе. Загадчык хірургічнага аддзялення Лідскай бальніцы. "Заслужаны ўрач БССР" (1958). Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966).

Кляўзунік Іван Зіноўевіч. Нарадзіўся 29.03.1925 г. у в. Васілішкі Лідскага павету (зараз Шчучынскі раён). Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1970), спецыяліст у вобласці анестэзіялогіі і рэанімацыі.

У Лідзе нарадзіліся:

Стасевіч Вітольд (1900-1975) - прафесар, ваяводскі ўрач у Беластоку.

Маркевіч Часлаў (1922 г.н.) - прафесар медыцынскай Акадэміі ў Шчэціне.

У Лідзе пахаваны:

Бірыла Іван Антонавіч (1900 - 3.03.1945), жыў у горадзе ў 1942-45 г.г. хірург, распрацоўшчык методыкі ажыўлення шляхам артэрыяльнага напампоўвання крыві ў сэрца.

Генералы:

Макрэцкі Адам Вінцэнт (16.02.1856 - 6.04.1921). Нарадзіўся ў маёнтку Дзітрыкі над Дзітвой. Генераласейскай арміі. Кіраўнік ІІ групы Віленскай Самаабароны са штабам у Лідзе. Камандзір І Літоўска-Беларускай дывізіі. Генерал брыгады польскай арміі (1921).

Макрэцкі Стэфан Адам (11.05.1862 - 1932). Нарадзіўся ў маёнтку Дзітрыкі. Камандзір расейскага палка ў Першую сусветную вайну. Камандзір брыгады палтаўскай украінскай арміі гетмана Паўла Скарападскага (1918). Генерал дывізіі польскай арміі.

Кандратовіч Кіпрыян Антонавіч (28.04.1859 - 31.10.1932). Намеснік генерал-губернатара і каманду-ючага войскамі Туркестанскай вайсковай акругі (1907), камандзір першага каўказскага армейскага корпуса (1910), генерал ад інфантэрыі (1910), сябар Цэнтральнай Беларускай вайсковай Рады ў 1917 - 1918 г.г., сябар Народнага Сакратарыяту БНР (1918). Быў пахаваны ў Лідзе, у 1997 г. парэшткі перазахаваны ў Воранава.

Пашкевіч Густаў (1893 - 1954). Нарадзіўся ў Васілішках Лідскага павету. Падпалкоўнік расейскай арміі, камандзір палка (1920) польскай арміі, камандзір дывізіі (1935 - 39), камандзір Першага польскага корпуса (1943 - 45), камандуючы Варшаўскай вайсковай акругай (1947 - 49). Генерал брыгады (1939). Узнагароджаны ордэнамі Святога Станіслава, Святой Ганны, Святога Ўладзіміра, трыма ордэнамі "Віртуці мілітэры"

Царкоўныя дзеячы:

Каяловіч Язэп Язэпавіч (1840? - 1920). Пра-васлаўны святар у Лідзе з 1860 па 1920 г.г. Лідскі Дабрачынны (1866-1890), протаіярэй з 1866 г., настаяцель Лідскага Сабора з 1890 г. Узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны 3-й ступені (1879), Святой Ганны 2-й ступені (1883), Святога Уладзіміра 4-й ступені (1890).

Роек Станіслаў Каласанты (16.11.1908 - 6.10.1996). Каталіцкі святар у Лідзе з 1939 па 1996 г. Манах піярскага ордэну, дэкан Лідскага дэканату, ксёндз у Крыжаўзвіжанскім касцёле.

Курыловіч Віктар Аляксандравіч (3.04.1913 - 05.1984). Протаіярэй, з 1946 г. служыў у прыходах Лідскага Дабрачыння. У 1961-63 і 1968-84 г.г. Дабрачынны Лідскай акругі. Узнагароджаны ордэнам прападобнага Сяргея Раданежскага 3 ступені (1983).

У Лідзе нарадзіўся:

Горвіц Шымон (1865-1946) - вядомы рабін і кабаліст;

Нарушэвіч Язэп (1914-1994) -- доктар тэалогіі.

У Лідзе працаваў і адкрыў у 1905 г. іешыву Іцхак Якаў Рэйнес (1839-1915) - лідар руху Мізрахі.

Выкладчыкі ВНУ:

Смольскі Рычард Баляслававіч. Нарадзіўся ў Лідзе 3.04.1946 г. Тэатразнавец, доктар мастацтва-знаўчых навук. Рэктар Акадэміі Мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Аўтар кніг і манаграфій пра беларускі тэатр і яго майстроў.

Баранава (у дзявоцтве Галаватая) Наталля Пятроўна. Нарадзілася 23.06.1950 г. Закончыла СШ №1. Доктар педагагічных навук, рэктар Лінгвістычнага універсітэта Беларусі.

Далінскі Іосіф Львовіч (1900-2000) - прафесар Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінаматаграфіі ў Маскве.

Варшаўскі Сцяпан (8.04.1904 г. - ?). Матэматык, прафесар універсітэта ў Мінесоце (ЗША).

Полак Гары (1.06.1913 - ?), матэматык, прафесар Марылендскага універсітэта (ЗША).

Настаўнікі:

Навіцкая (у дзявоцтве Снітко) Марыя Канстан-цінаўна (3.06.1865 - 26.11.1908). Заснавальніца Лідскай жаночай навучальні.

Івашка Дзмітры Філіпавіч (26.10.1896 - 25.02.1973). Настаўнік хіміі з 3 снежня 1945 г. і завуч СШ № 1 "Заслужаны настаўнік БССР" (1957). Ганаровы грамадзянін г. Ліды. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і "Знак Пашаны".

22 гарадскія педагогі і 11 раённых уганараваны ў розныя гады званнем "Заслужаны настаўнік БССР" і чатыры педагогі - званнем "Заслужаны работнік народнай адукацыі". Шэраг выдатных педагогаў працаваў у лідскіх школах перад вайной.

Спарцмены:

Цыленць Валеры Антонавіч. Нарадзіўся ў Лідзе 22.09.1969 г. Майстар спорту міжнароднага класу, бронзавы прызёр ХХУІ Алімпійскіх гульняў у Атланце ў 1996 г. у грэка-рымскай барацьбе ў сярэдняй вазе.

Гебельт Вацлаў Яўгенавіч (10.12.1913 - 16.10.1999). У Лідзе жыў з 1949 г. Міжнародны арбітр ФІДЭ па шахматнай кампазіцыі (1959), міжнародны майстар па шахматнай кампазіцыі (1977). Неаднаразовы чэмпіён СССР у асабістым і камандным першынствах. Пераможац 1-га чэмпіянату Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў камандным першынстве (1975).

Нікольскі Уладзімір Уладзіміравіч. Нарадзіўся ў Лідзе 10.07.1975 г. Чэмпіён свету па армрэстлінгу ў вагавай катэгорыі 100 кг (1997). Майстар спорту міжнароднага класу.

Трэнеры:

Ваўчок Іосіф Лявонцевіч. (13.01.1945 - 29.11.1996) У Лідзе з 1968 г. Трэнер, старшы трэнер па вольнай барацьбе і дырэктар ДЮСШ №2 (1972 -1991). Майстар спорту СССР (1971). "Заслужаны трэнер БССР" (1986).

Ваўчок Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 2.04.1939 г. У Лідзе з 1967 г. працаваў трэнерам у таварыстве "Спартак", "Чырвоны сцяг", у ДСШ. Майстар спорту СССР па вольнай барацьбе (1964). Суддзя рэспуб-ліканскай катэгорыі (1973). Заслужаны трэнер Беларусі (1993). Падрыхтаваў 42 майстроў спорту па вольнай барацьбе.

Грышановіч Уладзімір Рыгоравіч (10.01.1948-30.12.1993). Трэнер футбольнай каманды "Абутнік" - чэмпіёна БССР 1983, 1985, 1986, 1989 г.г., уладальніка кубка БССР 1989 г. "Заслужаны трэнер БССР" (1989).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX