Папярэдняя старонка: Агульная інфармацыя

Лідскія юбіляры 2007 года 


Дадана: 22-11-2008,
Крыніца: Лідскі летапісец №37, 38, 39.



Далеўскі Аляксандр (24.1.1827 - 26.4.1862). Бацька валодаў фальваркам Кункулка ў Лідскім павеце. Аляксандр і Франц Далеўскія, М. Клячкоўскі і А. Янкоўскі арганізавалі ў 1846 г. "Саюз вольных братоў". У Лідзе было створана аддзяленне гэтага саюза.

Сяржант Рафаіл Іванавіч (16(28).01.1897- 4.04.1974) Нарадзіўся ў м. Гавязна Слуцкага павету (цяпер в. Вішнявец Стаўбцкоўскага р-на) у шматдзетнай сям'і з 9 братоў і 1 сястры. У 1916 г. быў датэрмінова прызваны ў армію і апынуўся ў асяроддзі рэвалюцыйна настроеных салдат. Тут ён пранікаецца марксісцкімі ідэямі, свядома вырашае змагацца за інтарэсы людзей працы. Падчас устанаўлення савецкай улады ў 1918 г. быў дружыннікам народнай міліцыі ў Віцебску, а калі тэрыторыя была вызвалена ад нямецкай акупацыі, вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў пісарам, старшынём Свержанскага валвыканкома. У 1920 г. у час наступлення польскіх войск, па заданню павятовага кіраўніцтва пераходзіць на нелегальнае становішча, арганізоўвае падпольны рух у Нясвіжска-Прынёманскім краі. З 1920 г член КСМЗБ, з 1925 - член КПЗБ. У Гавязне арганізаваў камуністычную ячэйку, 30.10.1925 г. быў арыштаваны. 16 лістапада 1925 г. палявы суд у Нясвіжы прыгаварыў Р.І.Сяржанта да расстрэлу. Пад напорам грамадскасці выязная сесія Наваградскага акруговага суда замяніла гэту меру пакарання на 15-гадовае турэмнае зняволенне. Больш за 10 гадоў правёў Р.І.Сяржант у адзіночных камерах і каля 4 гадоў у падвалах Наваградскай турмы, на «Лукішках» у Вільні, у катаржных Равіцкай, Вронкаўскай і Грудзенцкай турмах. I тут ён заставаўся актыўным барацьбітом за правы палітзняволеных. Выйшаў на волю 1 верасня 1939 г.

Узімку 1939 г. у Нясвіжы арганізаваў талаку "Новае Жыццё", прывёў у парадак маёнтак Малева. У 1939-40 гг. - дырэктар прадзільна-ткацкай фабрыкі ў Нясвіжы. Выбіраўся дэлегатам Народнага Сходу ў Беластоку. 24 сакавіка 1940 г абраны дэпутатам Вярхоўнага савета СССР па Лідскай выбарчай акрузе № 607. З траўня 1940 г. па 1941 г. быў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкаму. Вайну пачаткаў у ліпені 1941 г. палітруком 60 сп 44 сд. Прайшоў шлях ад Курска да Берліна. У верасні 1945 г. дэмабілізаваны ў званні маёра. У пасляваенны час у 1945-47 гг. намеснік старшыні Баранавіцкага аблвыканкаму па дзяржаўным забеспячэнні, у 1947- 50 гг. старшыня Нясвіжскага райвыканкаму, у 1950-54 гг. намеснік начальніка Баранавіцкага аблупраўлення па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва, у 1954-61 гг. адказны сакратар Баранавіцкага выканкому Савета дэпутатаў працоўных.

Апошнія гады жыцця быў навуковым супрацоўнікам Баранавіцкага краязнаўчага музея. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней, Знак Пашаны, медалямі. Памёр у красавіку 1974 г. Аўтар успамінаў ( у кн. « У суровыя гады падполля». Мн., 1958).

Стралкоўскі Андрэй Емяльянавіч (18.02.1917- 26.08.1953). Нарадзіўся ў в. Стралковы Барысаўскага павета Менскай губерні ў сям'і селяніна- бедняка. У 1936 г. скончыў вячэрні рабфак. Працаваў на электрастанцыі (1934-35), піянерважатым Бродаўскай няпоўнай сярэдняй школы, загклуба (1936-37), служыў у Чырвонай Арміі (1938-40). Член КПСС з 1939 г. У органах дзяржбяспекі з 1940 г. Падчас вайны выконваў заданні ў тыле ворага. У Лідскім гараддзеле КДБ служыў з 1950 г. Капітан дзяржбяспекі. Узнагароджаны медалямі: "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За абарону Каўказа", "Партызану Айчыннай вайны 1 ступені", "За перамогу над Германіяй". Вуліца Гарыстая названая яго імем (1971). За 11 дзён да смерці ў яго нарадзіўся сын Уладзімір.

У жніўні 1953 г. амерыканскай выведкай у Налібоцкую пушчу былі скінутыя на парашутах тры дыверсанты беларускага паходжання. Усе дарогі з пушчы былі перакрытыя. Капітан Стралкоўскі і трое салдатаў сядзелі на ўзбочыне дарогі паміж Бердаўкай і Кір'янаўцамі. Раніцай з боку Ліды з'явіўся невядомы, ён ішоў спакойна па дарозе, босым, з перакінутымі праз плячо ботамі, у накінутай на плечы фуфайцы (пінжаку). Гэта быў тэрарыст адзіночка І.А. Грынцэвіч з Ёдкаў. Ён у 17 гадоў быў арыштаваны, збег з лагера і хаваўся. На яго ліку былі забойствы ўпаўнаважанага Мін. нарыхтовак Майсея Цітавіча Дзягілева (жнівень 1950), участковага міліцыянера малодшага лейтэнанта Аляксея Кірсанцевіча Кірылава (8 жніўня 1951), старшыні калгаса Пятра Аляксандравіча Шота (жнівень 1953). Стралкоўскі падклікаў яго да сабе і папрасіў прад'явіць дакументы. Грынцэвіч спакойна падышоў, выхапіў пісталет, стрэліў ва ўпор у Стралкоўскага, а затым расстраляў па чарзе трох салдат. З аднаго з іх сарваў аўтамат і па бульбяным полі ўцёк у лес. Стралкоўскі і адзін салдат былі забітыя на месцы, другі салдат памёр у Бердаўскай лякарні, у трэцяга Трыфанава быў перабіты пазваночнік.

"На трох аўтамабілях па Лідзе правезлі тры дамавіны, накрытыя чорна-чырвонымі палотнамі, аркестр граў пахавальныя мелодыі. Было жудасна."

Папова Надзея Іванаўна. Нарадзілася 9.01.1927 г. у сяле Блешня Сямёнаўскага р-на, Чарнігаўскай вобл. у сялянскай сям'і. Украінка. У 1949 г. скончыла Чаркаскі педінстытут і была накіраваная працаваць на ст. Ясінаватая Данецкай чыг. У 1950 г. выйшла замуж і пераехала па месцы службы мужа ў г. Слонім, дзе працавала настаўніцай у СШ № 2. З 1952 г працавала ў СШ № 10 г. Ліды настаўніцай геаграфіі, біялогіі, хіміі і завучам, з 4 лістапада 1962 г. па 30 снежня 1964 г. дырэктарам СШ № 11. У КПСС уступіла ў 1954 г. У СШ № 10 абіралася на працягу 7 гадоў невызваленым сакратаром першаснай партарганізацыі школы. З 30.12.1964 г. па 1.02.1978 г. працавала трэцім сакратаром, а з 1.02.1978 г. па 06.1985 г. першым сакратаром Лідскага ГК КПБ. З ліпеня 1985 г па 1.04.1996 г. -загадчыца аддзела ЗАГС. З 1.04.1996 г. на пенсіі. Дэпутат гарадскога і абласнога саветаў дэпутатаў, член абкаму КПБ, член ЦК КПБ. Двойчы ўзнагароджаная ордэнам "Знак пашаны" (1971 і 1974), двойчы Ганаровай граматай ВС БССР(1977 і 1980).

Карасёва Зінаіда Міхайлаўна. Нарадзілася 23 студзеня 1927 г. у в. Плоскае Руднянскага раёна, Смаленскай вобласці. Скончыла Віцебскі педінстытут па спецыяльнасці прыродазнаўства і хімія (1951). Выкладчыца хіміі і біялогіі СШ № 3 (1951-55), СШ № 8 (1955-61), завуч СШ № 8 (1961- 66), дырэктар СШ № 8 (1966 - 69), настаўніца хіміі СШ № 8 (1969 - 84), СШ № 1 (1987 - 89), СШ № 3 (1990). "Заслужаны настаўнік БССР" (1973).

Бурак (Ворань - дзявоч.) Станіслава Станіславаўна. Нарадзілася 26.03.1927 у д. Агароднікі Дубровенскай гміны Лідскага павета. Першая яе настаўніца - Вольга Славінская, 3-4 класы вучылася ў прыватнай школе Шпельгера ў Дубровні, 5-6 класы - у польскай школе, 6-7 класы - у савецкай Дубровенскай сямігадовай школе (1939-41). Падчас нямецкай акупацыі жыла пры бацьках. У другой палове 1944 г. працавала сакратаром Дубровенскага сельсавета. Скончыла Лідскую педнавучальню (1945-48). Настаўніца пачатковых класаў Дубровенскай школы (1948-60). Дырэктар і адзіная настаўніца Качаноўскай пачатковай школы (1960-91). Настаўніца Кенцеўскай базавай школы, выкладала спевы і маляванне, стварыла гурток вывучэння польскай мовы. Два апошнія гады выкладала ў Ёдкаўскай сярэдняй школе. Выдатнік народнай асветы - Выдатнік Асветы БССР (21.09.1960), Заслужаны настаўнік БССР (22.03.1968). Неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі РайАНА, райкама і абкама партыі. Дэпутат раённага савета двух скліканняў, дэпутат мясцовага савета.

Бобер Мірон Антонавіч. Нарадзіўся 3.03. 1937 у в. Далекія Лідскага павету. Скончыў БДУ (1964), дзе і працаваў на кафедры гісторыі КПСС. З 1974 г. выкладае ў Менскім медыцынскім інстытуце. Кандыдат гістарычных навук (1976). Вывучае рэвалюцыйныя і дэмакратычныя рухі моладзі ў Заходняй Беларусі, методыку выкладання гісторыі ў негуманітарных ВНУ. Адзін з складальнікаў і аўтараў каментароў да зборніка дакументаў і матэрыялаў "Рэвалюцыйны авангард працоўнай моладзі Заходняй Беларусі" (1978), вучэбных дапаможнікаў "Гісторыя Беларусі" (ч.1-2, 1998), "Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі" (2003, з М.П. Саўко, В.І. Карнацкай і інш)

ЗУСМАН Арон Міхайлавіч (22.03 (4.04 па новым стылі)1907 - 4.04.1986) Нарадзіўся ў мястэчку Сярэдзіна-Буда Ноўгарад-Северскага павету Чарнігаўскай губерні ў сям'і рамесніка. Працоўную дзейнасць пачаў у 1921 г. на мылаварных прадпрыемствах, з 1923 г. працаваў на бутэлькавым, хімічным, металургічным заводах у Канстанцінаўцы Сталінскай вобласці: быў баначнікам, паяльшчыкам па свінцы, сечкаром жалеза. Скончыў вячэрні рабфак і ў кастрычніку 1930 г. прызваны ў Чырвоную Армію на 26 гадоў. Служыў у 14 радыётэлеграфным батальёне (1930-32), у частках адмысловага прызначэння (1932-40), а з 1940 г. нам. па тэхчастцы 100 аўтабата 169 стралковай дывізіі. У 1931 г. уступіў у партыю.

Усю вайну з 22 чэрвеня 1941 г. па 9 траўня 1945 г. ваяваў у складзе 169 стралковай дывізіі намеснікам па тэхнічнай частцы 100-га аўтамабільнага батальёна (1941) і намеснікам камандзіра 307 артылерыйскага палка (1942-45). Адбіваў атакі румын, у траўні 1942 г. наступаў на Харкаў, удзельнічаў у Сталінградскай бітве, Курскай бітве, фарсіраваў Сож, вызваляў Рагачоў, Ваўкавыск, Беласток, Польшчу. У 1944 г. пад Наравам быў кантужаны, 2,5 месяцы правёў у шпіталі, пасля чаго ўдзельнічаў у бітвах за Кёнігсберг і Берлін, фарсіраваў Одэр, ля Брандэнбурга сустрэўся з амерыканцамі.

У кастрычніку 1945 г. Рагачоўская Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава, стралковая 169 дывізія сваім ходам прыйшла з Нямеччыны, і ў ліпені 1946 г. была расфармаваная.

Пасля вайны служыў нам камандзіра па тэхнічнай частцы 544 артылерыйскай брыгады (1945-46), пасля яе расфармавання - нампатэхам 480 арткорпуснага палка (1946 -47), затым старэйшым інспектарам па мехцязе 3 арміі, у вайсковым эрэсаўскім палку і нам камандзіра 98 гвардзейскага артпалка 48 дывізіі. Скончыў гадавую вышэйшую афіцэрскую школу (1951). У лістападзе 1955 г. дэмабілізаваны з войска ў званні падпалкоўніка.

Працаваў дырэктарам Лідскай аўтабазы (1956-59), начальнікам транспарт-нага аддзела на камбінаце харчовых канцэнтратаў (1960), начальнікам аддзялення УТЭК (1960-61), інжынерам па цэнтралізаваных перавозках аўтабазы № 4 (1961-62), затым на заводзе электравырабаў прыёмшчыкам АТК (1962-63), майстрам і старшым майстрам зборачнага цэха (1963-70), слесарам па рамонце (1970-76). У 1976 г., у веку 69 гадоў, пайшоў на пенсію.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Чырвонага Сцяга (1950), Чырвонай Зоркі (1943,1944,1944), Айчыннай вайны 1 і 2 ступені (1943), 12 медалямі. За мірную працу ўзнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку" і Ганаровай граматай Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР (1980). 14 гадоў быў дэпутатам Лідскага Савета народных дэпутатаў (1957 - 71), старшынём камісіі жыллёвай гаспадаркі. Да 1980 г. быў старшынём Савета ветэранаў завода электравырабаў.

РУСАК Іван Іванавіч. Нарадзіўся 5 красавіка 1927 г. у в. Крупава Лідскага павета (цяпер Шчучынскага раёна). Скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут (1951). Выкладчык Індурскай СШ (1951-52), вайсковы перакладнік у ГДР (1952-55), выкладчык нямецкай мовы і дырэктар СШ № 7 (1956-57), дырэктар Лідскага дзіцячага дома (1957-1960), выкладчык нямецкай мовы СШ № 2 (1960-67), загадчык Лідскага ГарАНА (1967-76), дырэктар СШ № 4 (1976-94). "Выдатнік народнай асветы" (1968), "Заслужаны настаўнік БССР" (1978).

БІЧЭЛЬ Іосіф Баляслававіч (10.06.1927-ліпень 2007) Нарадзіўся ў в. Новая Жыжма Лідскага павету. Скончыў 5 класаў Князікоўскай ПШ (1939), 6 і 7 класы Дарашоўскай школы. Рабочы на чыгунцы (1944-45). З верасня 1945 г. працаваў у будаўнічых арганізацыях Ліды: БК -2, будучастак № 2, УНР -53, БК -53, будтрэст № 19. Муляр (1949-50), брыгадзір муляроў (1950-56), брыгадзір комплекснай брыгады (з 1956). Прымаў удзел у будаўніцтве 34 аб'ектаў: ЦЭЦ, хлебазавода, мясакамбіната, малочна-кансервавага завода, абутковай фабрыкі, нафтабазы, завода "Лідсельмаш", СПТВ, гаркама партыі, кінатэатра "Кастрычнік", інтарната педвучэльні, тэхнікума, лякарні, дзіцячых садоў, жылых дамоў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі, ганаровымі знакамі, званнямі і граматамі. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

АШМЯНА Георгій Міхайлавіч нарадзіўся 6 траўня 1947 года ў в. Палуты Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і сялян. У 1954 годзе пайшоў вучыцца ў першы клас Феліксаўскай пачатковай школы якую скончыў у 1958 годзе. З 1958 г. па 1962 г. закончыў 8 класаў Сямашкінскай васьмігадовай школы.

У 1965 годзе закончыў 11 класаў СШ № 11 г. Ліды. З 1965 па 1966 год працаваў кіроўцам аўтамабіля саўгаса "М. Мажэйкава" Лідскага раёна. З чэрвеня 1966 па снежань 1968 года служыў у СА, Прыбалтыйская вайсковая акруга. З красавіка працаваў у аўтобусным парку № 2 г. Ліды на пасадах кіроўцы аўтобуса, механіка АТК, начальніка аддзела тэхнічнага кантролю, намесніка дырэктара, а з 1982 года кіраўніком гэтай аўтагаспадаркі. У 1976 годзе скончыў без адрыву ад вытворчасці Беларускі палітэхнічны інстытут. Удзельнічаў у грамадскім жыцці г. Ліды. Шматкроць абіраўся ў кіраўнічыя партыйныя органы. 22 гады запар дэпутат гарадскога і раённага саветаў дэпутатаў.

Жонка Людміла Васільеўна, цяпер пенсіянерка, дачка Таццяна настаўніца СШ № 8 г. Ліды. Сын Сяргей супрацоўнік Лідскага РАУС.

За шматгадовую плённую працу ўзнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку" у 1986 годзе, узнагароджаны ганаровым знакам "Ганаровы транспартнік" (1995 г.), абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001 г.), прысвоена ганаровае званне "Заслужаны працаўнік транспарту Рэспублікі Беларусь" (2002 год).

Міхальчук Ігар Анатольевіч, майстар спорту міжнароднага класу, чэмпіён свету сярод юніёраў (3.05.1967, Ліда - лістапад 1993).

Дзед - Максім Канстанцінавіч (1898-1953) з в. Кавалі Слонімскага павету, беларус, меў 5 братоў, майстар па будаўніцтву млыноў. За сваё жыццё пабудаваў 13 млыноў. Ажаніўся, купілі зямлі 5 га. Перад вайной пабудавалі хату. Немцы далі каманду - перавезці хату на Моўчадзь. Ім пабудаваны ў 1936 г. Ходараўскі турбінны млын. Абсталяванне купіў у Францыі абшарнік Славінскі, вада падавалася ўзбоч па латку шырынёй каля 3 метраў. Дзед надтачыў турбіну, генератар даваў ток. Загінуў 15 траўня 1953 г. Быў недахоп у турбіны, адкручвалася ніжняя гайка. Стаяла вялікая чарга - дзед рызыкнуў, вырашыў падціснуць гайку на турбіне, якая працавала. Схапіла за палу, за-круціла, перамалола ўсе косткі на нагах. Млын у Ходараўцах разабралі, у 1964 г. ужо не малолі.

Бацька - Анатоль Максімавіч 1931 г.н., скончыў будаўнічы тэхнікум у Луганску. Апошнія гады працаваў у лякарні.

Маці - Марыя Апанасаўна Мацвеенка скончыла Гомельскі педінстытут, у Лідскі раён прыслалі па размеркаванні, працавала ў педвучэльні. Яе бацька - каваль-малатабоец, працаваў на БЕЛГРЭС.

Пазнаёміліся ў Ходараўцах. Анатоль прыйшоў касу кляпаць да гаспадыні, у якой жыла Марыя. Ажаніліся ў 1961 г., у Лідзе жывуць з 1964 г., кватэру атрымалі ў 1966 г. Першы сын нарадзіўся 9 лістапада 1963 г., у 11 гадоў памёр ад саркомы. Другі сын Ігар нарадзіўся 3 траўня 1967 г. вагой 5,1 кг.

Займаўся футболам, хакеем. Хацелі аддаць у бокс да Памахі. Прыйшоў трэнер Талдыкоў Вячаслаў Мікалаевіч у 4 клас (1977) і запрасіў займацца вольнай барацьбой, з 1978 г. у старэйшага трэнера ДЮСШ № 2 Турко Іосіфа Лявонцевіча. Скончыў 8 класаў СШ № 3 (1982), школу алім-пійскага рэзерву ў Менску (1983-85). Скончыў тры кур-сы БДІФК (1985-88). У 1989 г ажаніўся з Ўльянай, якая скон-чыла медыцын-скую вучэльню, працавала медся-строй, пазнаёміліся ў Стайках.

Працаваў у Менску на заводзе спартовага абсталявання (1986-93). Сыйшоў з спорту таму, што пасварыўся з А. Мядзведзем, і тады ж сыйшоў з інстытута

Загінуў у Польшчы ў Шчэціне, смерць наступіла ад удушша, у галаве была расколіна. Засталася дачка Саша.

Спартовая біяграфія.

1977 г. 10 гадоў.

27 лютага. Асабістае першынство Ліды сярод юнакоў. 44 кг. 3 месца.

26-27 лістапада. Адкрытае першынство гарсавета ДСТ "Чырвоны сцяг". 52 кг. 3 месца

1978 г. 11 гадоў.

29 кастрычніка. Ліда. Адкрытае першынство гарсавета ДСТ "Чырвоны сцяг". 56 кг. 2 месца.

1979 г. 12 гадоў.

Гулец хакейнай каманды "Усход" ДК-1, Ліда.

15 лютага. Каманда заняла другое месца ў абласных спаборніцтвах на прыз клуба "Залатая шайба" сярод юнакоў 1967-68 г. н.

13 траўня. 33-я абласная спартакіяда школьнікаў, да 68 кг. 3 месца.

Бераставіца. Міжнародны турнір імя Прытыц-кага. 1 месца.

24 верасня. Свіслач. Міжнародны турнір памяці М. Астапчыка. Да 65 кг. 2 кругі. 3 месца.

Вільня. Таварысцкая сустрэча.

1980 г. 13 гадоў.

27 сакавіка. Ліда. Турнір памяці А. Клімко, да 81 кг. 2 месца.

Рыга. Усесаюзны турнір "Дзень Перамогі". 3 месца.

Свіслач. Міжнародны турнір памяці М. Астап-чыка. 2 кругі.

Бераставіца. Міжнародны турнір імя Прытыц-кага. 2 месца.

Бераставіца. 34-я спартакіяда школьнікаў воб-ласці. 4 месца.

30 верасня. Даўгаўпілс. Усесаюзны юнацкі турнір прысвечаны Дню Канстытуцыі СССР, + 77 кг. 1 месца.

18-20 кастрычніка. Усесаюзны турнір ДСТ "Лакаматыў", + 77 кг. 2 месца.

1981 г. 14 гадоў.

30 студзеня (красавіка). Ліда. Турнір памяці А. Клімко, да 87 кг. 1 месца

Вільня. Усесаюзны турнір "Надзея". 3 месца.

15 сакавіка. Асабістае першынство Ліды, + 77 кг. 1 месца.

21 сакавіка. 35-я абласная спартакіяда школьнікаў, да 87 кг. 1 месца.

Сакавік. Калуш. Усесаюзны турнір імя А.П. Каракова. 1 месца

Ленінград. Усесаюзны турнір "Белыя ночы". 2 месца.

Кіеў. Усесаюзны турнір. 2 месца.

5 лістапада. Менск. Першынство БССР сярод ДЮСШ, + 77 кг. 4/1, 3 месца

28-29 лістапада. Гомель. Першынство Белсавета "Дынама" сярод юнакоў, + 77 кг. 2/0, 1 месца.

Снежань. Гомель. Кубак БССР. 1/3, 3 месца.

15-19 снежня. Сухумі. Усесаюзны турнір памяці М. Рогова (Гогава). Юнакі 66-67 г. н., + 87 кг, 3/1, 2 месца.

1982 г. 15 гадоў.

24 студзеня. Магілёў Першынство Белсовета "Дынама" сярод юнакоў + 97 кг 2/0 1 месца.

Люты. Пінск. Першынство БССР. 3/1, 5 месца.

Сакавік. Калуш. Усесаюзны турнір імя А.П. Каракова, 3/0, 1 месца.

12-17 сакавіка. Кемерава. Першынство ЦС "Дынама", 1965-66 г. н., да 97 кг., 3/1, 3 (2) месца.

1 красавіка. Магілёў. Першынство ДЮСШ Міністэрства асветы БССР, + 77 кг. 4/0, 1 месца.

21 красавіка. Ліда. Міжнародны юнацкі турнір на прыз А. Клімко, да 77 кг. 2/0, 1 месца.

"У лідскім Доме фізкультуры "Сельмашавец" завяршыўся традыцыйны юнацкі турнір па вольнай барацьбе, прысвечаны памяці камсамольца - падполь-шчыка Аляксандра Клімко. У турніры прынялі ўдзел 187 маладых волатаў з 12 гарадоў чатырох рэспублік нашай краіны. Хочацца адзначыць, што з кожным годам турнір становіцца ўсё папулярней. У тым не-сумнеўная заслуга арганізатара турніру старшыні федэрацыі барацьбы Гарадзенскай вобласці Ул. Ів. Ваўчка. Пахвальнага водгуку заслугоўвае і дакладная праца суддзяў, якімі кіраваў суддзя міжнароднай катэгорыі Леанід Пятровіч Фурса. Пераможцамі ў парадку вагавых катэгорый сталі: … … А. Банцэвіч (Ліда)… І. Міхальчук (Ліда), М. Філіпчык (Ліда)." (Фізкультурнік Беларусі. 5 траўня 1982 г.)

Красавік. Ліда. 36-я спартакіяда школьнікаў вобласці. 2/0, 1 месца.

12-18 траўня. Ерэван. Першынство СССР, школ-інтэрнатаў. 1965-66 г. н., + 97 кг, 3/2, 1 прайграў чыста.

7-10 ліпеня. Гомель. 36-я спартакіяда школьнікаў БССР, 3/0, 1 месца.

Верасень. Кубак вобласці. 1/0, 1 месца.

21-24 кастрычніка. Менск. Кубак Менска. 6/0, 1 месца.

21-25 кастрычніка. Рыга. Кубак РСДЮШАР МП Латвійскай ССР. 1967-68 г. н., + 77 кг, 4/0, 1 месца.

Кастрычнік. Стайкі. Усесаюзны турнір памяці Сяльнецкага, 2/1, 4 месца.

4 снежня. Менск. Адкрытае першынство тавары-ства "Буравеснік" сярод юніёраў, да 100 кг, 2/0, 1 месца.

Снежань. Віцебск. Кубак БССР, 6/0, 1 месца.

1983 г. 16 гадоў.

5-9 студзеня. Днепрапятроўск. Першынство СССР сярод юнакоў 1966-67 г. н. 15 удзельнікаў, + 97 кг, 4/1 чыста, 2 месца. 1. Лачашвілі. 2. Міхальчук. 3. Маўза, 4. Хацінукоў. 5. Кузьменка. 6. Абдулкарымаў.

Студзень. Гомель. Белсавет "Дынама", 2/0, 1 месца.

Люты. Менск. Першынство Менска. 3/0, 1 месца.

18-20 сакавіка. Пінск. Першынство БССР сярод юнакоў. Да 97 кг, 4/0, 1 месца.

25-28 сакавіка. Масква. Першынство ЦС "Дына-ма" сярод юнакоў 1966-67 г. н., + 97 кг., 4/0, усё чыста, 1 месца. Удзельнічалі: Панфілаў Рас., Міхальчук Белар., Жарабцоў Кірг., Мітронаў Укр., Чынашывілі Груз., Машчынскас Літ.

4-10 траўня. Львоў. Першынство СССР, школ-інтэрнатаў. 2/0, 1 месца.

1-5 чэрвеня. Ленінград. Усесаюзны юнацкі турнір "Алімпійскія надзеі" кругавая сістэма. Адборач-ны да першынства светуу і турніру "Сяброўства" 1965-66 г. н., да 97 кг, 3/1, 2 месца.

Удзельнічалі: 1месца - Іваноў М. - Улан-Удэ. 2. Міхальчук -Ліда. 3. Бігаеў- Арджанікідзэ. 4. Кузьменка- Ташкент. 5. Маўза- Каўнас.

1-5 ліпеня. Магілёў. 37-я спартакіяда школьнікаў БССР. 1967-68 г. н., + 97 кг, 7 удзельнікаў, 4/0, усё чыста, 1 месца.

13 кастрычніка. Кіеў. Матчавая сустрэча зборная ЦС "Дынама" - зборная ЧССР. 1963-64 г. н. + 97 кг, 2/0.

"Першую сутычку змагаўся з чэшскім цяжам, ён важыць 110 кг, і ростам вышэй за мяне на галаву, фізічна здаровы, але тэхнікі няма. У першым перыядзе я ўзяў 2 балы, кінуў млыном. У другім я паплыў, атрымаў два папярэджанні, прайшоў яму ў нагу і перавёў на бал, і гэтаксама аддаў бал. Лік 3:1.

Другую сутычку выйграў. Чэх важыць 102 кг. Тэхнікі няма, але фізічны стан выдатны. Першы перыяд узяў бал, захоп рукі пад плячо, швунг пад сябе і ў нагу. Другі перыяд таксама ўзяў бал, у нагу ўзбоч прайшоў. Лік 2:0."

27-30 кастрычніка. Ліда Першынство БССР сярод юніёраў 1964-65 г.н. +100 кг. 3/0 - усё чыста. 1 месца.

9-12 кастрычніка. Львоў. Усесаюзны турнір на прыз газеты "Наша моладзь" 1967-68 г.н. +97 кг. 3/0. 1 месца.

"У фінале змагаўся з узбекам. Лік 2:2. Першы перыяд, прайграў бал, прапусціў у ногі, і ён падняў мяне наверх . Другі перыяд: я бяру бал, прайшоў у ногі на краі дывана. Другі бал я прайграю ў партэры, ён кідае далёкае сцягно. Я падаю на бок. Да канца 15 сек. Два разы праходжу ў дзве нагі, бяру бал і другі ўжо разам з гонгам."

9-11 снежня. Масква. Адборачнае першынство таварыства "Дынама" сярод юнакоў 1967-68 г.н. + 97 кг. 7 удзельнікаў. 4/0 - усё чыста. 1 месца.

1984 г. 17 гадоў.

5-8 студзеня. Фрунзе. Першынство СССР сярод юнакоў 1967-68 г.н. +97 кг. 14 удзельнікаў. 5/0. 1 месца.

"Першую сутычку выйграў чыста. У пятку і накат, паклаў за 1 хвіліну. Другая сутычка з Лачашвілі (мс, "Праца" Руставі). Першы бал прайграў, ён ідзе ў нагу на краі дывана, я саджуся на зваротны ў зоне, даюць свісток. Другі бал я бяру праходам у нагу, трэці таксама. У другім перыядзе мне і яму далі па два папярэджанні. Лік 2:1. Я выйграў. Трэцяя сутычка з Хубулуры (кмс, "Буравеснік", Горы). Узяў 4 балы па адным праходам у левую нагу ўзбоч. Два балы прайграў, ён выключыў мне руку на ключ. Лік 4:2. Ён дыхае добра. 4-я сутычка з Кочкам (кмс, "Дынама", Фрунзе). Выйграў 6:3. Абыграў на нагах і зрабіў накат. Фінал з Купатадзэ (кмс, "Працоўныя рэзервы" Тбілісі). Першы бал прайграў, затым зрабіў прыга-намку на два балы. У другім перыядзе я ўжо прыплыў. Ён увесь час ідзе ў ногі, Лік 6:5 да канца 30 секунд, я выйграваю. Ён ідзе на мяне, і я кідаю яго прагінам. Тушэ за 5,30. Я першы."

На гэтым першынстве Міхальчук выступаў як кмс.

22-27 лютага. Будапешт. Спартакіяда таварыства "Дынама" і дружалюбных таварыстваў сацыялістычных краін. 1964-65 г.н. +100 кг. 3 удзельнікі. 2/0. 1 месца.

Першая сутычка з балгарынам Барбутавым, выйграў 9:0. Па норах, расцяжка ў партэры. Другая сутычка з румынам Сабо. 1.20 чыста - у дзве нагі, накат, адхоп, за пятку і паклаў.

9-12 красавіка. Гародня. 38-я спартакіяда школь-нікаў вобласці 1967-68 г.н. + 97. 6/0 - усё чыста. 1 месца

17-22 красавіка. Ленінград. Усесаюзныя спабор-ніцтвы сярод юнакоў 66-67 г.н., да 97 кг. 3/2. 3 месца.

"Выйграў 3 сутычкі і 2 прайграў. 7 балаў Ткенілашвілі. Прапусціў 2 нагі, задняя падсечка - прайграў 4 балы са сваіх дзеянняў. 1:1. Парвану: бал аддаў па дурасці, на сваім прыёме ўзяў галаву зверху, ён выслізнуў узбоч."

1-8 траўня. Улан-Батар. Турнір сац. краін, дарослыя, +100 кг. 0/1.

"Прайграў сутычку манголу 3:1, быў траўмі-раваны пасля Ленінграда і зняўся."

11-14 ліпеня. Гомель. Спартакіяда юнакоў "Дынама", 67-68 г.н. 4/0 - усё чыста. 1 месца.

10-15 верасня. Ташкент. 17-я Ўсесаюзная спарта-кіяда школьнікаў. 5 удзельнікаў. 4/1. 2 месца.

1. Парван. 2. Міхальчук. 3. Жывіца. 4. Касмачоў. 5. Хубулуры. Дзве сутычкі выйграў чыста, адну 8:0, адну 2:1. Фінал прайграў 5:0. "Быў зусім мёртвы, нічога не мог зрабіць."

9-12 кастрычніка. Варонеж. Першынство тава-рыства "Дынама" сярод юніёраў 1965-67 г.н. +100 кг. 3/0. 1 месца.

Удзельнікі: Міхальчук (Бел.), Абдулкерымаў, (Масква), Дзідкоўскі (Укр.), Гур'еў (Кірг.), Маўза (Літ.) Арыпаў (Узб.). Фінал 7:2.

1985 г. 18 гадоў.

6-10 лютага. Кіравакан. Першынство СССР сярод юніёраў да 100 кг. 2 месца.

3 сакавіка. Рэспубліканскія летнія юнацкія гульні +97 кг. 1 месца.

23 верасня. Гомель. Міжнародны турнір сярод юніёраў. +100 кг. 1 месца.

2 кастрычніка. Бабруйск. Першынство БССР сярод юніёраў, да 100 кг. 1 месца.

Юнацкія гульні СССР - 8 месца.

1986 г. 19 гадоў.

16 лютага. Фрунзе. Першынство СССР сярод юніёраў да 100 кг. 1 месца.

10- 15 ліпеня. Канада. Чэмпіянат свету сярод юніёраў. 1 месца.

2 лістапада. Наваі. Кубак СССР. 3 месца.

5-7 снежня. Гародня Першынство БССР сярод юніёраў, 100 кг. 1 месца.

Рост 187 см, вага ад 97 да 120 кг.

З 1 .09 81 па 1 .09.82 - 13 спаборніцтваў, 44 сутычкі: выйграў 35, чыста 25, па балах 10; прайграў 9, па балах 5, чыста 4.

З 1.09.82 па 1.09.83 - 14 спаборніцтваў, 50 сутычак: выйграў 47, чыста 36, па балах 11; прайграў 3, чыста 1.

З 1.09.83 па 1.09.84 - 10 спаборніцтваў, 35 сутычак, выйграў 32, чыста 24, па балах 8; прайграў 3, усё па балах.

28-30 кастрычніка 1994 у Лідзе быў праведзены першы міжнародны турнір па вольнай барацьбе, прысвечаны памяці пераможца Кубка Свету Ігара Міхальчука сярод юнакоў 1980-81 г.н.

МАНЬКОЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч (1877- 20(21).09.1933). Нарадзіўся ў в. Малашкі Маладзечанскага р-на ў сялянскай сям'і. Разам з жонкай Вольгай Казіміраўнай (1887-) удзельнічалі ў лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., удзельнік Грамадзянскай вайны, чыгуначны службовец, прыехаў у Селец у 1921-1922 гг, у 1926 г арганізаваў падпольную ячэйку КПЗБ, адзін з арганізатараў ТБШ на Лідчыне, у 1933 г разам з сястрой Паўлінай Міхайлаўнай, якая жыла каля Маладзечна, прысуджаны да смяротнай кары праз павешанне, прысуд ажыццёўлены ў Лідскай турме (цяпер друкарня), цела аддалі жонцы Вользе Казіміраўне, нараджэнцы в. Сялец. Некалькі разоў пераходзіў мяжу з Савецкай Расіяй. У сястры пад Маладзечна існавала явачная кватэра. Вёў выведвальную працу на карысць СССР. Пахаваны на могілках ў в. Селец. У 1965 г. на магіле пастаўленая стэла.

Сын - Міхаіл Міхайлавіч памёр у 1935 г, яго цяжка хворага адмовіліся лячыць у лякарні.

ГАЛІЦКІ Кузьма Мікітавіч (12.10.1897- 14.03.1973). Нарадзіўся ў Таганрозе. У арміі з 1917 г. - шараговец, малодшы ўнтэр-афіцэр, у ЧА з жніўня 1918 г. Чалец партыі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандаваў звязам, ротай, батальёнам, памочнік начальніка штаба брыгады на Ўкраінскім, Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах. Скончыў Вышэйшую стралкова-тактычную школу (1922), Ваенную акадэмію ім. Фрунзе (1927). Камандаваў дывізіяй у савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Поўночна-Заходнім, Калінінскім, 1 Прыбалтыйскім, 3-ім Беларускім франтах: камандзір 24 дывізіі, карпуса, нам камандуючага, камандуючы 3-яй Ударнай, 11 гвардзейскай арміі. Удзельнік абароны Ліды, Гомеля, бітвы пад Масквой, Вялікалукскай, Гомельскай, Гарадокскай, Беларускай, Усходне - Прускай аперацый. Герой Савецкага Саюза (1945). Пасля вайны камандуючы Асобай Прыкарпацкай, Адэскай, Закаўказскай вайсковымі акругамі, Паўночнай групай савецкіх войскаў у Польшчы. Генерал арміі (1955). У СА да 1962 г. Старшыня Ваенна-навуковага таварыства пры ЦДСА. Дэпутат ВС СССР (1946-62). Ганаровы грамадзянін горада Ліды. Яго імем названыя вуліцы ў Гарадку, Лідзе, Маладзечне.

РАДЗЕЦКІ Міхаіл Раманавіч (1907-1942). Нарадзіўся ў Пецярбурзе. У Пудзіна прывезлі ў 1921 г., сям'я вярнулася на радзіму. У Пецярбурзе вучыўся ў гімназіі. У 1926 г. пераходзіў савецкую мяжу, пры вяртанні быў арыштаваны і асуджаны. У 1929 г. з'ехаў у Францыю. Жыў у Ліёне, дзе і ўступіў у Французскую кампартыю. Вярнуўся на радзіму ў 1935 г. Кіраваў ячэйкай КПЗБ. У 1938 г. асуджаны, сядзеў у Картуз-Бярозе. У 1939 г. ізноў асуджаны, выйшаў з Картуз-Бярозы ў верасні 1939 г. Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі, чалец камісіі па выпрацоўцы дэкларацыі. Старшыня Дакудаўскага сельсавета (1940-41), загадчык аддзела сацзабеспячэння Лідскага райвыканкама са студзеня па чэрвень 1941, камісар партызанскай групы.

ШАЎЧЭНКА Міхаіл Цімафеевіч (5.12.1907-1979). Нарадзіўся ў сяле Ліпцы Харкаўскай губерні, украінец. Скончыў 6 класаў Ліпцкай школы (1920), у 1929 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў школу малодшага камскладу. Камандзір палка 4 мехкорпуса (06.1940 -04.41), начальнік штаба 19 матацыклетнага палка 16 мехкорпуса (04 -08.41). Камандзір 142 кав. палка 34 кавалерыйскай дывізіі (12.41 -10.42), камандзір 17 гв. кав. палка 5 гв. кав. дывізіі (10.42 - 03.46). Слухач курсаў удасканалення камандзіраў палкоў пры Ваеннай Акадэміі імя Фрунзе (03.46-05.47). Камандзір 37 гв. каз. кп 5 асоб. гвард. каз. кд (05.47-02.53). Камандзір 18 кп 7 асоб. кав. Хінганскай дывізіі (02-07.53). Камандзір 152 сп 94 сд (07.53-11.54). Палкоўнік у адстаўцы. Жыў у Навачаркаску і Менску. У 1963-71 гг. працаваў у пазаведамаснай ахове Ленінскага раёна г. Менска. У красавіку 1971 г. выйшаў на пенсію. Член КПСС са жніўня 1943 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава Ш ст., ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

КУЛІКОЎ Барыс Мікалаевіч (24.07.1917 - травень 1979). Нарадзіўся ў в. Шунга Кастрамскога раёна Кастрамской вобласці. Скончыў пачатковую школу і школу ФЗА (1934). Электраматарыст Кастрамскога льнокамбіната (1936-38). У 1938 г. прызваны ў ЧА. Скончыў школу малодшых авіяспецыялістаў у Магілёве (1939). З ліпеня 1941 г. механік у частках і злучэннях Заходняга, Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў. З траўня 1943 г. і да канца вайны матарыст 136-га авіяцыйнага гвардзейскага штурмавога палка 1-й гвардзейскай шад на 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. У 1947 г. уступіў у партыю. У пасляваенныя гады гвардыі старшына, служыў авіяцыйным тэхнікам. У 1970 г. выйшаў на пенсію. Вёў вялікую грамадскую працу па выхаванні падрастаючага пакалення. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

ДЗЯМІДАЎ Валянцін Аляксеевіч (14.12.1917-15.04.2005). Нарадзіўся ў с. Чарамушнае Арлоўскай вобласці ў шматдзетнай сям'і - 9 братоў, 2 сястры. Скончыў ПСШ у в. Мурамцава. Затым вучыўся ў школе с. Абярэц. Скончыў школу ФЗА пры першай аўтабазе Массавета (1934), аўтаслесар у Падольскім трэсце сталовых (1934-36). З траўня 1936 г. у Чырвонай Арміі. Скончыў Звенігародскую стралкова-кулямётную вучэльню (1938-40). Камандзір вучэбнага звяза палкавой школы ў 463 сп, камандзір автавучэбнага звяза 663 аўтабатальёна (кастрычнік 40 - травень 41), з траўня 41 - памочнік камандзіра 463 аўтабатальёна па тэхнічнай частцы. На беразе Чудскага возера быў кантужаны і трапіў у палон. Сядзеў у афіцэрскім лагеры ў Лебенродзе ва Ўсходняй Прусіі. Уцёк. З красавіка па лістапад 1942 камандзір групы з 13 чалавек у Воранаўскім раёне. Камандзір роты атрада "Іскра" (люты - травень 1943), начальнік штаба атрада "Іскра" (травень -жнівень 1943), начальнік выведкі штаба брыгады імя Кірава (жнівень 1943 - ліпень 1944), старэйшы апер аддзялення па барацьбе з бандытызмам (1944-47), начальнік аддзялення крымінальнага вышуку КДБ (1947-50), старшыня калгаса "Радзіма" (1953-64), начальнік аддзела кадраў лакафарбавага завода (1964-77). Персанальны пенсіянер. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (1949), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, медалямі. Чалец райкаму, дэпутат раённага Савета.

САСНОЎСКАЯ (Цэцыноўская) Аляксандра Мікалаеўна (1917 - 1997). Нарадзілася на ст. Шыманоўская Амурскай вобл. Скончыла Варонежскі педінстытут па спецыяльнасці геаграфія (1948). Інспектар Лідскага гарана (1947-48), завуч, выкладчык геаграфіі, гісторыі і канстытуцыі СССР у 5-7 класах НСШ № 3 (1948-54), загадчыца метадычным кабінетам (1954-55), настаўнік геаграфіі СШ № 8. "Заслужаны настаўнік БССР" (1967).

СТУДЗЯНІЧНІК (Агурцова) Яўгенія Міхайлаўна. Нарадзілася ў 1927 на хут. Надоўбінскім на Браншчыне. Скончыла фізіка-матэматычны факультэт Берасцейскага педінстытута (1961). Выкладчык матэматыкі СПТВ -196 у 1977-92. "Заслужаны працаўнік народнай адукацыі" (1990).

БІЧЭЛЬ (Бічэль-Загнетава) Данута Янаўна. Нарадзілася 3.12.1937 у сялянскай сям'і ў в. Біскупцы Лідскага павету. Скончыла Карнілаўскую сямігадовую школу, паступіла ў Лідскую педвучэльню, праз тры гады яна была расфармавана, 4 курс закончвала ў Наваградскай педвучэльні (1957). Скончыла Гарадзенскі педінстытут (1962) -аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гародні. Супрацоўнік Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея (1982-95), дырэктар музея ім. М. Багдановіча ў Гародні (1995-99). Старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (да 2003 г.). Друкуецца з 1958 г. Выдала зборнікі вершаў "Дзявочае сэрца" (1961), "Нёман ідзе" (1964), "Запаляна" (1967), "Перапёлка" (1968, дзіц.), "Грыб-парасон" (1969), "Дзічка" (1971, дзіц.), "Рудая палянка" (1971, дзіц.) "Доля" (1972), "Дагані на кані" (1973, дзіц.), "Ты - гэта ты" (1976), "Браткі" (1979), "Лузанцы" (1972, дзіц.), "Дзе ходзяць басанож" (1983), "Загасцінец (1985), "Габрынька і Габрусь" (1985, дзіц.), "Даўняе сонца" (1987), "А на Палессі" (1990), "Гараднічанка" (1993), "Божа, мой Божа" (1993), "Снапок" (1999) "Нядзелька" (1999), "На белых аблоках сноў" (2002), "Ойча наш" (2007) і інш. Друкавалася ў лідскіх газетах у 1959-80 гг. Сябар Саюза пісьменнікаў СССР (1964). Адзначана дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы (1984) за зборнік "Дзе ходзяць басанож". Узнагароджана медалём.


Ларыса Геніюш

Дануце Бічэль

Добры дзень, дарагая, харошая,

маладзенькі. праменьчыку наш,

заварожана разам з Каложаю,

ганаровая Нёмнава страж.

Ноччу цьмянаю зоранька светлая

тым, хто ў цемры, ў бяспуцці - маяк,

беларуская, тысячалетняя,

ў кожнай песні, бы Нёман, свая.

Ві з праменняў сваю недавітую -

з хвойным пахам жывучай смалы -

залатую, пасажную нітачку

на падарак каханай зямлі.

Кіне месяц у Нёман па зорачцы,

потым выбежыць сам на папас.

Хай прадзецца табе, няхай творыцца -

яшчэ скрыні не поўныя ў нас...

1965.

КАЗЛОВА (Новікава ў замустве) Наталля Генадзеўна. Нарадзілася ў Лідзе ў 5 снежня 1967 г. Мама Соф'я Андрэеўна - дэлегат ХХУІ з'езду КПСС, старэйшы майстар хлебнага цэха хлебазавода, бацька - Генадзь Іванавіч - слесар газавай службы на аўтарэмзаводзе. Вучылася ў СШ№ 3 да 9 класа, трэніравалася ў А.С. Цецярука (1977-81). З 1981 г. вучылася ў Менскай школе - інтэрнаце спартовага профілю, адначасова гуляла за валейбольную каманду "Камунальнік". Скончыла БДзІФК (1989). Чэмпіёнка БССР сярод школьнікаў (1982), 5 -кратная чэмпіёнка БССР, чэмпіёнка СССР (1984), бронзавы прызёр першынства СССР у складзе каманды "Камунальнік" Менск (1985), 2-кратная чэмпіёнка Еўропы ў складзе моладзевай зборнай СССР (1984 і 1986). Майстар спорту міжнароднага класа. Чэмпіёнка Францыі.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX