Папярэдняя старонка: Агульная інфармацыя

Лідскія юбіляры 2017 года 


Дадана: 12-08-2018,
Крыніца: Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). C. 8 - 11.



215 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі

я 1802 г. y poдaвaй cядзiбe Мядзведкa. Гэтa нeдaлёкiя вaкoлiцы мяcтэчкa Мip Нaвaгpaдcкaгa пaвeтa. У ceм гaдoў Ігнacь cтpaцiў бaцькy, выxoўвaўcя ў бaцькaвыx бpaтoў. Адзiн з ix, тaкcaмa Ігнaт Дaмeйкa, yзяў ягo дa cябe ў мaёнтaк Жыбyртoўшчынa ў Лiдcкiм пaвeцe. Вyчыўcя Ігнacь y пiяpcкaй шкoлe ў Шчyчынe. Быў тaм пaд aпeкaй Анyфpыя Пeтpaшкeвiчa, з якiм paзaм yвaxoдзiў пoтым y Тaвapыcтвa фiлaмaтaў. У 1822 г. cкoнчыў Вiлeнcкi ўнiвepciтэт. Кaлi пaчaлocя cлeдcтвa пa cпpaвe фiлapэтaў i фiлaмaтaў, ягo apыштaвaлi. Алe пpaз пaўгoдa вызвaлілі i aдпpaвілі ў Зaпoллe пaд нaгляд пaлiцыi.

У чac Лicтaпaдaўcкaгa пaўcтaння (1831 г.) Дaмeйкa cтaнoвiццa ў шэpaгi змaгapoў зa вызвaлeннe Айчыны aд мacкoўcкaгa "пpылyчэння". Пacля paзгpoмy пaўcтaння выexaў y эмiгpaцыю. У Дpэзданe cycтpэўcя з Адaмaм Мiцкeвiчaм i paзaм з iм ды iншымi зeмлякaмi выexaў y Пapыж. Дaпaмaгaў Адaмy Мiцкeвiчy ў выдaннi ягo твopaў, y тым лiкy "Пaнa Тaдэвyшa".

У Пapыжы Ігнaт Дaмeйкa дoбpa пaпoўнiў cвae вeды ў пpыpoдaзнaўcтвe, зaкoнчыў тaм Гopнyю шкoлy. Адaм Мiцкeвiч знaйшoў ямy мecцa пpaцы ў дaлёкaй aмepыкaнcкaй кpaiнe - Чылi. Пpaгны дa вaндpaвaнняў Ігнaт Дaмeйкa згaдзiўcя aдпpaвiццa зa aкiян. Еxaў тyды нa пэўны чac, a зacтaўcя нa ўcё жыццё. Стaў пpaфecapaм мiнepaлoгii ў Кaкiмбa i Сaнт'ягa. Аpгaнiзaвaў шыpoкae вывyчэннe пpыpoдныx бaгaццяў Чылi. Ён нeaднapaзoвa выбipaўcя pэктapaм Чылiйcкaгa ўнiвepciтэтa ў Сaнт'ягa, быў aб'яўлeны нaцыянaльным гepoeм Чылi. На яго помніку ў Сант'яга дэ Чылі выбіта лаканічна "Гpaндэ Эдyкaдop", штo пa-нaшaмy aзнaчae - "Вялiкi Аcвeтнiк". У яго творах на іспанскай і іншай мовах шмат беларускіх слоў...

Вікіпедыя.

Нашчадкі Ігната Дамейкі ў Беларусі і на Лідчыне

31 ліпеня споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння навукоўца-мінеролага, геолага Ігната Дамейкі, ураджэнца в. Вялікая Мядзведка Наваградскага павета Менскай губерні, удзельніка Таварыстваў філаматаў і філарэтаў ды паўстання 1830-1831 гадоў, нацыянальнага героя Чылі.

У Менск прыехалі праўнукі Ігната Дамейкі - Пас, Сесілія і Мігель Дамейкі. Госці ўзялі ўдзел у навуковай канферерэнцыі "Геалогія і мінеральныя рэсурсы Захаду Усходне-Еўрапейскай платформы", прысвечанай юбілею даследчыка, якая праходзіла ў Нацыянальнай Акадэміі навук з 31 ліпеня па 3 жніўня.

У менскім Чырвоным касцёле 31 ліпеня адбылася адмысловая святая імша. Падчас імшы было абвешчана пра тое, што каталіцкі касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для кананізацыі Дамейкі

31 ліпеня ў Міністэрстве замежных спраў адбылася прэзентацыя кнігі сеньёры Пас Дамейкі "Ігнат Дамейка: з Мядзведкі - Сант'яга-дэ-Чылі (1802-1889)", перакладзенай з іспанскай на беларускую мову. Пас Дамейка жыве ў Аўстраліі, у яе пяць дачок і шасцёра ўнукаў. Яе бацька быў палітыкам, які быў вымушаны з'ехаць з сям'ёй у эміграцыю.

- Я вельмі ўсхвалявана цырымоніяй , - сказала сеньёра Пас Дамейка, праўнучка Ігната Дамейкі. - Мне вельмі прыемна бачыць яго партрэт у касцёле. Дон Ігнацыё быў добрым мужам і сем'янінам, у яго было чацвёра дзяцей, і сёння ў Чылі жывуць каля 200 яго нашчадкаў. Апошнія 20 гадоў я прысвяціла даследванню жыцця майго прадзеда. Пасля таго, як я перанесла аперацыю, і некалькі імгненняў перажывала клінічную смерць, дон Ігнацыё прыцягнуў мяне да сябе. Калі я прыйшла ў прытомнасць, то вырашыла, што буду даследваць яго жыццё. Я паехала на Беларусь, у Літву, Польшчу, Францыю, Чылі. На іспанскай мове я напісала кнігу, якая была выдадзена ў Чылі і перавыдадзена па-ангельску ў Аўстраліі. Самымі шчаслівымі, поўнымі падарожжаў і прыгодаў, былі апошнія 20 гадоў майго жыцця, якія я прысвяціла майму прадзеду. У кнізе я імкнулася паказаць паўнату яго асобы. Ён быў рамантыкам і адначасова рэлігійнай асобай, навукоўцам, добрым бацькам.

Пра экспедыцыю ў Чылі прадстаўнікоў Беларусі, якая адбывалася ў 2012 годзе, распавёў касцельны актывіст Леанід Галубоўскі.

- На 200-годдзе Ігната Дамейкі ў інстытуце геалогіі НАН праводзілася канферэнцыя. Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ ў 2012 годзе адправіліся ў Чылі на чале з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам, наведалі ўніверсітэт у Сант'яга, дзе працаваў наш суайчыннік. Там стаіць бюст Ігната Дамейкі. Капсулу з зямлёй з Беларусі мы даставілі ў радавую спачывальню сям'і Дамейкаў у Сант'яга. Удзельнікі экспедыцыі пабывалі ў гарах, наведалі Патагонію, экватарыяльныя раёны краіны і горад Ла-Серэна. Былая горная школа ў Ла-Серэне, а сёння - універсітэт, носіць імя Ігната Дамейкі. Нас правялі па аўдыторыях гэтага ўніверсітэта, паказалі калекцыю мінералаў з усяго свету, якую збіраў Дамейка. У геалагічным музеі стаіць помнік вучонаму. З Чылі на Беларусь таксама была дастаўлена каспула з зямлёй. У Менску ў сярэдняй школе № 120 ёсць музей, прысвечаны вялікаму падарожніку і навукоўцу. Вучні школы пішуць пра яго свае даследванні і выступаюць на гарадскіх вучнёўскіх канферэнцыях.

У Чылі вельмі шануюць даследчыка-мінеролага, прафесара Ігната Дамейку. У яго гонар названыя вуліцы ў Сант'яга-дэ-Чылі, Вальпараіса і яшчэ ў васьмі гарадах Чылі, а таксама ў Вільні, Менску, Наваградку, Лідзе, Крупаве...

2 і 3 жніўня нашчадкі Ігната Дамейка ў суправаджэнні прадстаўнікоў навуковай грамадскасці, журналістаў наведалі памятныя месцы на Гарадзеншчыне, звязаныя з жыццём іх продка.

Другога жніўня іх маршрут пралёг праз Карэліцкі і Наваградскі раёны. Там госці наведалі Вялікую Мядзведку, дзе захаваўся падмурак дома, у якім нарадзіўся Ігнат Дамейка, і сямейны касцёл (цяпер гэта праваслаўная царква), а таксама ўсталяваны помнік навукоўцу. Затым быў пераезд у Мір. Нашчадкі Дамейкі пабывалі ў Мірскай школе, дзе размяшчаецца прысвечаны навукоўцу музей, наведалі магілу яго бацькі. У Мірскім замку з іх удзелам прайшло адкрыццё выставы, прысвечанай іх знакамітаму продку, на якой была прадстаўлена каталагізаваная ім калекцыя мінералаў з Горнай школы ў Парыжы. У праграму на Наваградчыне было ўключана, у прыватнасці, наведванне музея Адама Міцкевіча, які быў блізкім сябрам Ігната Дамейкі, возера Свіцязь.

Трэцяга жніўня ў Дзятлаўскім раёне нашчадкі навукоўца пабывалі ў Жыбуртоўшчыне, такой мілай сэрцу Ігната Дамейкі, дзе да нашых дзён захаваўся шляхочы дом. Дом ляжыць у руінах, але пра сваю ідэю аднавіць сядзібу і стварыць пры ёй музей распавёў ённяшні ўласнік будынка Канстанцін Шуляк. Канстанцін Шуляк патлумачыў, што арганізуе на тэрыторыі маёнтка аграсядзібу. Найперш пабудуе гасцявы дом, а потым возьмецца за аднаўленне сядзібы Дамейкаў. Цяпер сядзіба ў аварыйным стане і патрабуе кансервацыі. Таксама Канстанцін Шуляк плануе адкрыць тут музей. Ён будзе прысвечаны гісторыі мясцовага краю, у тым ліку сям'і Дамейкаў.

- Мы б хацелі аднавіць дом, наколькі гэта магчыма. Спадзяёмся, што праз колькі год вы ці вашы дзеці зможаце прыехаць сюды і прыпыніцца, - сказаў Канстанцін Шуляк.

Жыбуртоўшчына належала дзядзьку Дамейкі - таксама Ігнату. Будучы навуковец жыў тут у 1822-1823 гадах. Маючы 82 гады, Дамейка зноў прыехаў у Жыбуртоўшчыну да дачкі і зяця, якія жылі ў маёнтку.

- Вельмі прыемна быць у месцы, дзе наш продак правёў шчаслівыя гады ў сваім дзяцінстве, - сказала Пас Дамейка падчас візіту ў Жыбуртоўшчыну. - У сваіх успамінах ён пісаў: "Я вельмі шчаслівы знаходзіцца тут. У тым самым пакоі, дзе я жыў дзіцем".

- Мы яго лічым не толькі героем Чылі, але і героем Беларусі, - сказаў Аляксандар Дубовік, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама.


У Шчучыне замежныя госці наведалі касцёл Святой Тарэзы і калегіюм піяраў, а таксама пабывалі ў адноўленым палацы Друцкіх-Любецкіх. А потым іх ветліва сустрэла Лідская зямля.


На Лідчыне, у Крупаўскай сярэдняй школе, з 1995 года функцыянуе музей Ігната Дамейкі (дарэчы, у гэтым жа, 1995-м, годзе ў Крупаве яго імем назвалі былую вуліцу Лідскую). Заснавальнікам музея з'яўляецца Іван Гівойна (да выхаду на пенсію ён быў дырэктарам СШ, а цяпер - настаўнік гісторыі). Крупаўская школа і стала першым прыпынкам нашчадкаў навукоўца на Лідчыне. Тут гасцей з Чылі, Аўстраліі, ЗША, а таксама прыбылых з імі навукоўцаў, даследчыкаў сустракалі старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч, начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Леўшунова і іншыя прадстаўнікі райвыканкама, дырэктар Крупаўскай СШ Наталля Агіенка, прадстаўнікі Крупаўскага і Дзітвянскага сельскіх саветаў, Лідскага гістарычнамастацкага музея.

У двары школы з хлебам-соллю віталі гасцей навучэнцы ў нацыянальных беларускіх строях. Затым усе прайшлі да памятнага знака Ігнату Дамейку, усталяванага ля сцен навучальнай установы ў 2002 годзе да двухсотгадовага юбілею навукоўца. У вітальнай прамове кіраўнік раёна Міхаіл Карповіч адзначыў, што хоць Ігнат Дамейка параўнальна нядоўга жыў на Лідчыне, сёння яго землякі гэтым вельмі ганарацца і памятаюць яго. У прыватнасці, імем Ігната Дамейка названы вуліцы ў Лідзе і тут, у Крупаве. У слове ў адказ госць з Чылі Мігель Заўшкевіч-Дамейка падзякаваў мясцовай ўладзе, асабіста Міхаілу Карповічу і ўсім прысутным за сардэчны прыём. "Вялікі дзякуй!" - сказаў ён у завяршэнне па-беларуску. І дадаў: "Жыве Беларусь!".

Пасля ўсе прайшлі ў школьны музей. Вучні школы пазнаёмілі гасцей з экспазіцыяй музея, пры гэтым у сваіх каментарах асобна спыняліся на фактах біяграфіі знакамітага навукоўца, звязаных з Прынёманскім краем, і, вядома, з маёнткам Заполле, размешчаным недалёка ад Крупава. Таксама юныя экскурсаводы не хавалі, што будуць вельмі радыя, калі паміж нашчадкамі Ігната Дамейкі і школьным музеем усталююцца цёплыя адносіны ў будучыні.

Асабліва ўрачыстым быў момант, калі кіраўніку школьнага музея Івану Гівойне ад старшыні літоўскага таварыства імя Ігната Дамейкі, акадэміка Альгімантаса Грыгялюса былі ўручаны два асобнікі напісанай ім кнігі пра выбітнага навукоўца. Сам акадэмік, нажаль, не змог прыехаць. Каштоўны дарунак (адзін асобнік для музея, а другі - асабіста для Івана Барысавіча) уручаў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Алег Гайдукевіч, які дапамагаў літоўскаму аўтару пісаць кнігу.

Ад'язджаючы з Крупава, нашчадкі Дамейкі пакінулі падзячныя запісы ў музейнай кнізе водгукаў. Наперадзе іх чакаў асабліва трапяткі момант - яны мелі ступіць на зямлю былога фальварка Заполле, па якой хадзіў іх знакаміты продак.

І вось ззаду застаўся параўнальна нядоўгі адрэзак дарогі па сельскай гравейцы, і аўтобус спыніўся на павароце на былы фальварак. Прыпынак тут зроблена невыпадкова. На гэтым павароце ў 1995 годзе быў усталяваны памятны знак Ігнату Дамейку. А адразу за паваротам да былога фальварка і сёння вядзе алея з векавых дрэў. Алея завяршаецца вялікай палянай, дзе захаваліся прыступкі і падмуркі сядзібнага дома. Было відавочна, што для нашчадкаў Дамейкі тыя хвіліны ў іх жыцці, калі яны хадзілі па гэтай зямлі і дыхалі гэтым паветрам пад велізарнымі дрэвамі, былі асаблівымі і незабыўнымі.

Паводле СМІ.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX