Неаднаразова на экранах кінатэатраў Беларусі, па тэлебачанні дэманстраваўся двухсерыйны мастацкі фільм "Знахар", пастаўлены па аднайменнаму раману пісьменніка Тадэвуша Даленгі-Мастовіча. Колькі б яго не глядзеў, кожны раз здаецца, што бачыш упершыню. Фільм падкуплівае шырынёй паказу жыцця звычайных мястачковых абывацеляў з правінцыі даваеннай Польшчы. Прыцягвае да сябе глыбінёй псіхалагічнага зместу і драматызмам лёсу людзей ніжэйшага стану. Гэтаму спрыяе не толькі сам твор, але і майстэрства акцёраў, якія выконваюць галоўныя ролі. Даленга-Мастовіч - вялікі майстра сямейнага рамана, папулярных сатырыка-бытавых аповесцей: "Кар'ера Нікадзіма Дызмы" (1932), "Браты Дальч і С-ка" (т. 1-2, 1933), "Пракуратар Аліцыя Горн" (т. 1-2, 1933), "Свет пані Маліноўскай" (1934), "Знахар" (1937), "Прафесар Вільчур" (1939), "Дзённік Пані Ханкі" (1939). Шмат твораў пісьменніка інсцэніраваны, і па іх зняты мастацкія фільмы. Акрамя "Знахара", напрыклад, "Кар'ера Нікадзіма Дызмы", "Дзённік пані Ханкі".
А хто ж такі Тадэвуш Даленга-Мастовіч, і якое ён мае дачыненне да нашага горада?
Пра жыццё Тадэвуша Даленгі-Мастовіча маўчаць на працягу многіх гадоў, творчасць ігнаруюць. Сёння з абрыўкаў памяці, паспрабуем аднавіць малавядомую біяграфію.
Нарадзіўся Тадэвуш Мастовіч 10 жніўня 1898 года ў маёнтку Акунёва Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, на беразе Акунёўскага возера. Час няўмольны - амаль нічога сёння не нагадвае пра былы, самы прыгожы ў акрузе, маёнтак. Толькі здзічэлыя кусты бэзу, валуны ды рэшткі падмурка сведчаць пра гэта. У свой час трактары добра папрацавалі, калі раўнялі поле. Бацька Тадэвуша быў юрыстам, маці - хатняй гаспадыняй, выхоўвала трох дзетак. Менавіта маці Тадэвуша паходзіла са старажытнага беларускага роду герба Даленга. Неўзабаве Мастовічы пераехалі з Акунёва ў Глыбокае. У жніўні 1998 года да стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка ў Глыбокім на сцяне дома, каля тога месца, дзе ён жыў, адкрылі памятную дошку. У Глыбоцкім краязнаўчым музеі ёсць стэнд, прысвечаны выдатнаму земляку.
Успаміны пра дзяцінства і асяроддзе, у якім жыла мясцовая шляхта, ляглі пасля ў аснову многіх аповесцяў пісьменніка.
Пасля атрыманай дома пачатковай адукацыі Тадэвуш паступіў у Віленскую гімназію, а потым на працягу некалькіх семестраў вывучаў права ў Кіеве, дзе ён пачаў удзельнічаць у дзейнасці польскай вайсковай арганізацыі. З успамінаў яго сястры Ядвігі, апошняй жонкі прэм'ер-міністра даваеннай Польшчы Феліцыяна Славой Складкоўскага вынікае аднак, што ўжо з гімназіі ён уцёк у войска, каб прыняць удзел у барацьбе за незалежнасць. Вядома, што ён быў дабраахвотнікам у вайне 1920 г. Але ніхто не можа сказаць, што ён рабіў, дзе ён змагаўся і пра тое, што адбывалася з ім да 1922 года. А ў 1922 годзе ён з'яўляецца ў Варшаве, дзе працаваў наборшчыкам і карэктарам у "Рэчы Паспалітай". Выпадкова сталася, як паведамляе Ядвіга Складкоўская, што яму было даручана сур'ёзнае рэпарцёрскае заданне. Так пачалася выдатная журналісцкая кар'ера Мастовіча.
Ён напісаў дзесяткі фельетонаў, нарысаў, тэатральных крытычных матэрыялаў. З-за свайго бліскучага, бескампраміснага, рэзкага пяра стаў ахвярай найзнакаміцейшага праз два дзесяцігоддзі гісторыі даваеннай Польшчы выкрадання і жорсткага збіцця прыхільнікамі Пілсудскага. Пасля таго здарэння ён правёў у шпіталі больш за тры месяцы, і, калі верыць аповядам родных, ужо ў шпіталі ён пачаў пісаць "Апошнюю брыгаду". Наступныя гады жыцця Тадэвуша Даленгі, ён узяў такі літаратурны псеўданім, прынеслі некалькі аповесцяў, у тым ліку самыя вядомыя: "Кар'ера Нікадзіма Дызмы", "Браты Дальч і С-ка", "Знахар", "Прафесар Вільчур" ці "Дзённік панны Ханкі" .
У сярэдзіне 30-х быў адным з самых папулярных польскіх пісьменнікаў. Зарабляў тысячы злотых не толькі на кнігах, якія выдаваліся блізкімі да 30- тысячных накладамі, але і на адаптацыі сваіх аповесцяў пад фільмы. Перад вайной, два сцэнары, у тым ліку адзін для Бэты Дэвіс, купіў Галівуд. З кінастудыі Warner Bros атрымаў прапанову напісаць сцэнар аб вайне 1920 г. Закончыў "Баляслава", гістарычную аповесць, якой папярэднічала дбайнае вывучэнне гісторыі. На жаль, ужо завершаную кнігу проста нехта скраў з пакінутай у верасні 1939 года кватэры пісьменніка.
Ён быў чалавекам поспеху, гэта праўда. Але праўда таксама і тое, што сапраўды быў чалавекам тытанічнай працы. Ён пісаў кожны дзень, абкладзены кнігамі, а тых у ягоным доме, па словах зайздроснікаў, немагчыма было падлічыць. "Яго білетрыстычныя аповеды былі дынамічныя, заснаваныя на рэальнасці, і таму пераканаўчыя", - пісаў пасля многіх гадоў Здзіслаў Уміцскі, адзін з крытыкаў, хто разумеў яго незвычайны талент. "Такому дару апісальнасці маглі пазайздросціць многія з больш знаных творцаў. Напэўна Мастовіч не змяніў сутнасці нашай літаратуры, не ўнёс у яе новых мастацкіх з'яваў. Зрабіў, аднак жа, больш, чым можа падацца: паказаў кавалак рэальнай жыцця". "Ён быў чалавекам, які нападаў на сацыяльную рэальнасць, без якой-небудзь канкрэтнай праграмы, - дадаваў Джордж Брашкевіч, - але ён біў у тое, што можна было б назваць санацыйнай структурай Польшчы, біў на адмаш і без гусінай скуры на карку (без страху, рэд.)".
У даваенныя гады (да 1939) пісьменнік не раз бываў у Лідзе па запрашэнні кіраўніцтва і навучэнцаў дзяржаўнай гімназіі імя Караля Яна Хадкевіча і прыязджаючы да сястры Ядвігі Мастовіч, якая выкладала ў гімназіі латынь. Сустрэчы адбываліся ў будынку сённяшняга каледжа, тады - гімназіі. Сустракаўся з грамадскасцю горада, у прыватнасці, з рабочымі і службоўцамі чыгуначнага вузла станцыі Ліда ў клубе чыгуначнікаў. Будынак гэты не захаваўся. Знаходзіўся ён па вуліцы Труханава, былая Чыгуначная, у раёне сённяшняга ПЧ. І не выключана, што некаторыя рысачкі з жыцця нашых гараджан знайшлі сваё адлюстраванне ў героях яго літаратурных твораў.
У студзені 1939 года, у сувязі з штогадовымі прэміямі для маладых пісьменнікаў Варшавы чырвоны "Кур'ер", які публікаваў водгукі выдатных пісьменнікаў і паэтаў, у першы раз звярнуўся з пытаннем аб кандыдатах да Даленгі. "Я прынцыпова супраць любых літаратурных прэмій, - сказаў Даленга. - Яны б мелі рацыю толькі як грашовая дапамога для пачаткоўцаў або тых, чый талент згасае. У нас зрабіліся сістэмай нейкія цэнзуркі, нядобрыя ў аснове, і ў любой градацыі.
Гэта з'яўляецца не добрай прыкметай, захворваннем, якое парушае ўсё нашае грамадскае жыццё, якое б я назваў... рангаманіяй..., якая ў літаратуры і мастацтве ў цэлым ніколі не зможа вытрымаць выпрабаванне часам." Варта памятаць гэтыя словы, у той час калі крытыкі панадчасовасці яго творчасці (адзін мільён трыста тысяч агульнага накладу кніжак у ПНР), да гэтага часу не даацэньваюць яго, калі не пагарджаюць.
У Трэцяй Рэчы Паспалітай, у знак кампенсацыі за маўчанне аб жыцці і творасці, усе раптам пачалі пісаць пра яго смерць. Да нядаўняга часу было вядома толькі тое, што ў верасні 1939 года, 40-гадовы пісьменнік, які пакутаваў ад сардэчнай недастатковасці быў прызваны на вайну. Больш не ведалі нічога.
Згодна з найбольш папулярнай легендай, ён адправіўся на Усходні фронт на сваім элегантным буіку. Ён быў забіты ўкраінскай куляй у яго ўласнай машыне пры перасячэнні мяжы 17 верасня на мосце ў Кутах. Паводле іншай версіі, насуперак таму, што краіну пакінуў ўвесь ўрад і вярхоўнае камандаванне, ён вырашыў застацца. Сабраў такіх жа, як сам, уцекачоў, і вырашылі абараняць Кут ад нападу Чырвонай Арміі. Ён быў забіты, калі адмовіўся скласці зброю па патрабаванні рускіх. Паводле чарговай версіі, апублікаванай нядаўна, загінуў з-за афіцэрскага ..., угледзеўшы якое савецкі салдат, упэўнены, што перад ім афіцэр, узяў пісталет і стрэліў.
Ва ўсіх гэтых версіях прысутнічаюць подпісы з імёнамі і прозвішчамі сведак. Вынятыя з кішэні загінулага пісьменніка апошні рахунак з выда-вецтва "Рой", фатаграфія яго жонкі і сына, або яго вераснёвы дзённік, які заканчвааецца, на жаль, у дзень ад'езду з Варшавы. Але Даленга-Мастовіч ніколі не быў жанаты, не меў дзяцей, і ніколі, як катэгарычна цвердзіць яго радня, не пісаў дзённіка. Таксама не загінуў 17 верасня, што на працягу многіх гадоў мела сімвалічны сэнс, і не прыкрываў са зброяй у руках уцёкі "заечым следам" польскага ўраду. Ён не быўў капітанам, хаця інфармацыя гэтая была паўтораная энцыклапедычным выдавецтвам. А цяпер ужо за поўную выдумку трэба прыняць жывыя ў тых легендах перакананні, што савецкі салдат, які застрэліў Даленгу, быў аддадзены пад суд і расстраляны.
Праўда аб абставінах яго жаўнерскай смерці, рэканструяваная на аснове некалькіх дзесяткаў паведамленняў, якія былі атрыманыя ў адказ на заклік "Надзвычайнай рэвізіі" ад даўнейшых жыхароў Кут, не менш драматычная. Дзень і ноч з 17 па 18 верасня праз Куты, невялікі курортны гарадок на румынскай мяжы, прайшла "ўся Польшча." Дзесяткі тысяч людзей пераходзілі мост на Чарамошы. Пасля ўваходу ў межы Рэчы Паспалітай Чырвонай Арміі прайшлі той дарогай і прэзідэнт, і ўрад і галоўнакамандуючы. Няма патрэбы апавядаць, чаму пакідалі Польшчу ў такой паспешнасці, каб не сказаць, у паніцы. Расейцы ўступілі ў Кут 21 верасня. Як падаецца, Сталіну было з розных прычын выгадна не браць у палон польскіх саноўнікаў.
18 верасня ў Кутах зрабілася ціха. У гэты дзень, да гэтага часу не вядома, адкуль, з'явіўся там Тадэвуш Даленга-Мастовіч. Ён быў у мундзіры капрала падхарунжага. Ніхто не ведае адказу на пытанне, што было з ім у верасні. Не вядома ці ваяваў і ці зрабіў па крайняй меры хоць адзін стрэл па ворагу. Быў уключаны ў батальён маёра Хенрыка Пянткоўскага, які арганізаваў абарону гарадка, або, хутчэй, дэманстрацыю польскай прысутнасці ў польскім горадзе "як мага даўжэй". Дамова з румынамі па другі бок памежнага маста Чарамошы прадугледжвала, што, калі ў горадзе раздасца хоць адзін польскі стрэл ў бок рускіх, то ніхто з палякаў не пяройдзе мяжу, і румыны ўзарвуць мост. Таму яны чакалі рускіх, якія, падавалася, зусім не спяшаліся.
На працягу двух дзён у Кутах нічога не адбывалася. 21 верасня раніцай маёр Пянткоўскі атрымаў паведамленне з Каламыі, што ў бок Косава і Кут выйшлі некалькі савецкіх танкаў. Маёр вырашыў накіраваць да горада звяз пяхоты для аховы машыны, якую накіраваў гадзін 10 назад па хлеб для войска. На адкрытым паўгрузавіку паехалі паручнік Войда, кіровец, капрал падхарунжы Даленга-Мастовіч. Першыя двое сядзелі ў кабіне, Даленга, які быў ростам больш за два метры, заняў месца ў кузаве. Калі машына з грузам хлеба рушыла ў зваротны шлях, а Даленга, усміхаючыся махаў нейкаму хлопчыку прагучала чарга стрэлаў з танка, які з'явіўся ў верхняй частцы вуліцы. Аўтамабіль перакуліўся на крутым павароце. Мужчынам, якія сядзелі ў кабіне ўдалося ўцячы. Застаўся адзін забіты, ахвяра адной чаргі стрэлаў, якія прагучалі падчас вайны ў Кутах. Лёс хацеў, каб гэта быў Тадэвуш Даленга-Мастовіч - для тых, хто хаваў яго на наступны дзень на мясцовым могілках, вялікі польскі пісьменнік і гераічны салдат. Усе астатнія салдаты батальёна маёра Пянткоўскага выжылі. Каля 11.55 польскі аддзел не атакаваны рускімі пакінуў межы Рэчы Паспалітай. Доўгі час чамусьці гэты трагічны выпадак замоўчвалі. І толькі ў 1991 годзе пра яго напісаў Збігнеў С. Сямашка ў сваёй кнізе "У савецкім атачэнні", якая была надрукавана ў Лондане.
Пахавалі пісьменніка там жа ў Куце 22 верасня 1939 года, а ў 1978 годзе парэшткі Тадэвуша Даленгі-Мастовіча перанеслі і пахавалі на адных з могілкаў Варшавы.
Цяжка пазбегнуць ўражання, што памяць пра Тадэвуша Даленгу-Мастовіча і надалей застаецца нечым нязручным для палякаў. II Рэч Паспалітая адварочвалася ад яго, робячы выгляд, што знакамітае сатырычнае і маральнае пісьменства яе не датычыцца. ПНР аглядалася на яго палітычную творчасць, прадстаўляўшы яго альбо, як левака, альбо як плэйбоя. У ІІІ Рэчы Паспалітай Тадэвуш Мастовіч не дачакаўся ні адной вуліцы яго імя, пра помнік ужо ніхто не заікаецца. Таму застаецца толькі спадзявацца, што будучыя пакаленні, зачытаныя ў яго кнігі і зачараваныя сцэнарамі фільмаў па яго раманах, прызнаюць у ім нарэшце слыннага палітычнага пісьменніка. Можа пагодзяцца прызнаць, што вечны не яго Дызма Нікадзім, але польская палітычная ўласцівасць, якая незалежна ад палітычнай сістэмы родзіць чарговых Дызмаў. І ўжо толькі за гэты дыягназ польскай палітычнай хваробы яму належыць паставіць помнік.
Як ужо згадвалася, у Лідзе ў той жа гімназіі імя гетмана Караля Яна Хадкевіча, на працягу некалькіх гадоў перад вайной працавала выкладчыцай лацінскай мовы родная сястра Тадэвуша Ядвіга Мастовіч, будучая пасляваенная жонка былога прэм'ера Польшчы (да 1939 года), паплечніка Пілсудскага, генерала Феліцыяна Славой Складкоўскага.
У гімназіі Ядвіга Мастовіч узначальвала моладзевую арганізацыю скаўтаў. Восенню 1939 года прымала актыўны ўдзел у дзейнасці падпольнай арганізацыі персаналу і навучэнцаў гімназіі, якая выступала супраць устанаўлення савецкай улады на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі, за што была арыштавана і інтэрнавана.
Пасля выбуху германа-савецкай вайны 22 чэрвеня 1941 года была вызвалена. А калі на тэрыторыі СССР стваралася польская армія пад камандаваннем генерала У. Андэрса, без ваганняў уступіла ў яе шэрагі. Служыла загадчыцай чытальні ў вайсковай вучэльні вайсковай часткі, якая дыслакавалася ў горадзе Тацішчаў над Волгай паблізу Саратава. Разам з арміяй Андэрса праз Іран, Блізкі Усход прайшла шлях ад берагоў Волгі да астравоў Вялікабрытаніі. Пасля жыла ў Польшчы. Апошні раз наведала Ліду як дэлегат першага з'езду палякаў Лідчыны, якія зараз жывуць за мяжой.