Папярэдняя старонка: Міхал Шымялевіч

Новае пра лепшага лідскага гісторыка XX ст. Міхала Шымялевіча 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 16-02-2022,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Новае пра лепшага лідскага гісторыка XX ст. Міхала Шымялевіча // Лідскі Летапісец. 2021. № 1(93). С. 15-17.



Вывучэнне біяграфіі Міхала Шымялевіча пачыналася з цалкам «пустога месца» - пра яго жыццё практычна нічога не было вядома. Гэта і прадэманстраваў першы артыкул пра лідскага гісторыка, надрукаваны ў «Лідскім летапісцы» ў 2008 г. У прынцыпе, акрамя спісу Здымкі Лідскага замка з альбома Шымялевічаў. Прыкладна пад такім ракурсам бачны замак з падворка лідскага дома Міхала Шымялевіча. надрукаваных ў 1930-х гг. артыкулаў, больш падаць не было чаго [1]. Малодшая дачка Ганна з мужам Адамам Махніцам, вяселле адбылося 13 лютага 1939 г. Газеты 'Кур'ер Вiленскi' i 'Лідская зямля' надрукавалі: '13 лютага а 16-й гадзіне ў Фарным касцёле адбыўся шлюб панны Анны Шымялевіч (дачка знанага лідскага гісторыка) з панам паручнікам Адамам Махніцам', 'у шлюбе ўзялі ўдзел ксёндз-капелан мясцовага гарнізона, група афіцэраў на чале з камандзірамі палкоў, знаёмыя і сябры маладых'; Жонка Міхала Хэлена Шымялевіч з Таўгінаў, 1880 г. н.; Брат Міхала - Павел Шымялевіч у Порт-Саідзе, 1944 г. У тым жа артыкуле быў перадрукаваны здымак рэдакцыйнага калектыву легендарнага часопіса «Лідская Зямля» (Ziemia Lidzka). Перадрукоўка здымка была зроблена з дастаткова няякаснай ксеракопіі старонкі часопіса № 4 за 1937 г. У 1937 г. здымак быў надрукаваны да першай гадавіны выхаду часопіса. Дастаткова працяглы час распрацоўкай біяграфіі Міхала Шымялевіча займаўся аўтар гэтага артыкула [2]. У выніку, пасля вялікай перакладчыцкай і рэдакцыйнай працы Станіслава Судніка і аўтара гэтага артыкула, у 2019 г. кніжная серыя «Лідскі кнігазбор» была распачата томам работ лідскага гісторыка [3].


Хачу ў гэтым артыкуле дадаць зусім новую інфармацыю пра лідскага гісторыка, якая з'явілася ў мяне нядаўна:

- Акрамя працы ў архівах маёнткаў Ішчална і Вялікае Мажэйкава, пра што я пісаў раней, да 1914 г. Шымялевіч купіў найкаштоўнейшы архіў маёнтка Паперня, які недзе да 1830-га г. належаў уладальнікам Паперні і Касцянёва Кастравіцкім [4].

Аўтар артыкула з Янушам Сегенем. Варшава, 2016 г.

- Вясной 1919 г., калі ў Ліду чарговы раз ўвайшлі польскі войскі і адбыўся закалот паміж войскамі і яўрэйскім насельніцтвам горада [5], «адвакат Шымялевіч, які быў сябрам яўрэяў і асабістым другам равіна, уратаваў іх, схаваўшы ў сваім доме» [6].


Вялікую працу ў справе вывучэння біяграфіі Міхала Шымялевіча зрабіў сябар маёй сям'і (і сваяк маёй жонкі), нястомны даследчык генеалогіі роду Сегеняў, жыхар Варшавы Януш Сегень. Сегені - гэта старажытная лідская шляхта. Дзед Януша - Ян Сегень (1875-1973) жыў у Лідзе на Зарэччы і пакінуў цікавыя ўспаміны пра наш горад [7]. Бацька, выпускнік Львоўскай палітэхнікі, інжынер Ян Сегень (1911-1994), таксама напісаў цікавыя ўспаміны [8].

Дзед Януша - Ян Сегень - аднакласнік, сусед і ўсе жыццё сябар Міхала Шымялевіча (дадам, што іх трэцім аднакласнікам і пажыццёвым сябрам быў дзед маёй жонкі Юзаф Хруль). Януш Сегень знайшоў ва Уроцлаўскай бібліятэцы імя Асалінскіх дэпанаваныя рукапісы Міхала Шымялевіча, перадаў лісты Шымялевіча да свайго дзеда і ўспаміны яго бацькі пра лідскага гісторыка. Усё гэта было надрукавана ў томе «Збор твораў» нашага гісторыка.

Але да гэтага часу мы нават не мелі фотаздымка Міхала Шымялевіча. Па ксеракопіі фотаздымка з «Лідскай зямлі», мастак Вадзім Вераб'ёў намаляваў партрэты ўсяго рэдакцыйнага калектыва, у тым ліку і Шымялевіча, гэты малюнак быў надрукаваны ў «Зборы твораў» Міхала Шымялевіча.

І вось нядаўна, Януш Сегень знайшоў праўнучку гісторыка. Дачка ўнука Міхала - Земавіта Шымялевіча, Крысціна Лабэйка-Быра жыве ва Уроцлаве. Па просьбе Януша Сегеня, яна даслала цікавыя фотаздымкі з сямейнага альбома. Гэтыя найкаштоўнейшыя здымкі мы і друкуем у «Лідскім летапісцы».

Дадам, што старэйшай дачка Міхала Шымялевіча Марыя Вось рана стала ўдавой, дзяцей не мела і з канца 1940-х гг. жыла з бацькам і маці ў Сопаце. Малодшая дачка - Ганна, з мужам польскім афіцэрам Адамам Махніцам ваявала ў арміі Андэрса і пасля Другой сусветнай вайны жыла ў Англіі. Дзяцей Махніцы не мелі. Сярэдняя дачка Зоф'я з мужам, з былым лідскім старастам Генрыкам Багаткоўскім і сынам Земавітам жыла ва Уроцлаве.



Міхал Шымялевіч, 1937 г. Рэдакцыйны калектыў 'Лідскай Зямлі', 1937 г. Менавіта гэты здымак быў адрукаваны ў 4-м нумары часопіса. Злева - направа: Аляксандр Снежка, Антон Гржымайла-Прыбытка, Міхал Шымялевіч і рэдактар часопіса Уладзіслаў Абрамовіч.


















[1] Суднік Станіслаў. Міхал Шымялевіч. 130 гадоў з дня нараджэння // Лідскі летапісец. 2008. № 2(42). С. 20-21.

[2] Гл: Лаўрэш Леанід. Сябар ТБШ Міхал Шымялевіч // Наша Слова. № 38 (1137), 18 верасня 2013.; Лаўрэш Леанід. Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Мінск, 2015. С. 133-165.; Лаўрэш Леанід. Міхал Шымялевіч. Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // Лідскі летапісец. 2016. № 1 (73). C. 45-58.; Лаўрэш Леанід. Гісторык у высылцы: да біяграфіі Міхала Шымялевіча // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 8. Мінск. 2018. C. 136-139.

[3] Шымялевіч Міхал. Збор твораў / укл. Л. Лаўрэш. - Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2019. - 326 с.

[4] Stern Anatol. Dom Apollinaire'a: rzecz o polskości i rodzinie poety. Kraków, 1973. S. 232.

[5] Гл: Лаўрэш Л. Л. Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг. Гродна, 2017. С. 108-109.

[6] Sefer Lida. Former residents of Lida in Israel and the Committee of Lida Jews in USA. Tel-Aviv. 1970. P. 41-42.

[7] Сегень Ян. Успаміны пра Ліду канца ХІХ стагоддзя // Лідскі летапісец. 2001. № 12. С. 17.; Jan Seheń. Wspomnienie o Lidzie z końca XIX wieku // Ziemia Lidzka. 2003. nr 6(58).

[8] Jan Seheń. Lida (1938-1939). 5-tym Pułk Lotniczy, szkoła rzemieślnicza (http://pawet.net/memoirs/1938c/Lida_(1938-1939)._5-tym_Pułk__Lotniczy,_szkoła_rzemieślnicza.html); Jan Seheń. Wspomnienia z Lagru (http://pawet.net/memoirs/1938cc/Wspomnienia_z_Lagru.html).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX