Леанід Лаўрэш «Вандалін Шукевіч: беларускі археолаг і краязнаўца»
Аўтар: elefant, 29 мая 2017 г., 01:23
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/review/815259-vandalin-shukevich-belaruski-arheolag-i-krayaznatsa-leanid-laresh
Вандалін Мацей Шукевіч (1852 - 1919) з Лідчыны - славуты беларускі археолаг, этнограф, фалькларыст і краязнаўца, член Віленскага таварыства сяброў навукі, член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі ведаў. Кніга пра заснавальніка беларускай археалогіі.
Невялічкае але вельмі карыснае даследванне пра знакамітага археолага, краязнаўца і фалькларыста. І не толькі таму, што сінтэтычнай працы яго жыцця і дзейнасці ў айчыннай гістарыяграфіі не існуе і па сённяшні дзень, але і дзякуючы якасці самой працы. Леанід Лаўрэш пайшоў шляхам не апісальным і біяграфічным, а сістэматызацыі і абагульнення ўсяго таго, што паспеў пакінуць пасля сябе Вандалін Шукевіч, што пры невялічкім аб'ёме кніжкі (ўсе выданні серыі па 64 старонкі) - дае больш плённы вынік.
Лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш падзяляе сваё даследванне на чатыры часткі, кожную з якіх прысвячае асобнаму накірунку дзейнасці свайго земляка і калегі па рамяслу: біяграфіі В. Шукевіча, навуковай дзейнасці, грамадскай, а таксама збіранню і абагульненню фальклора і этнаграфічнага матэрыялу. Гісторык не проста падае факты з жыцця В. Шукевіча, але раскладвае перад сваім чытачом сапраўдную неверагодную гісторыю, поўную кахання і здрады, барацьбы і несломнага духу. Так што першая частка не перагружана датамі і чытаецца вельмі лёгка.
Гаворачы аб навуковай дзейнасці, аўтар аналізуе захапленне В. Шукевіча археалогіяй і яго раскопкі, што праводзіліся на паўночным захадзе сучаснай Беларусі на працягу 35 год! Л. Лаўрэш адзначае уклад земляка ў развіццё археалогіі таго часу, што негледзячы на сапрацьстаянне афіцыйным поглядам на край аб яго "ісконная рускасці", смаглі пераламіць людск светапогляд. Шмат - аб тым, што знайшоў В. Шукевіч, да якіх вынікаў прыйшоў, што з гэтага аправергнута сучасным развіццём архаелогіі, а што - падцвердзілася часам.
Частка аб грамадскай дзейнасці распавядае аб удзеле ў шматлікіх гістарычных і грамадсіх таварыствах, захадах па барадзьбе за аднаўленне замкаў: плённых (на прыкладзе выратавання ад поўнага знішчэння Тракайскага замка) і не вельмі (замкі ў Радуні і Лідзе). Шмат аб ідэлагічным супрацьстаянні с "даследчыкамі-вялікаросамі", барацьбе за права "самастойнай" гісторыі краю, стварэнні музея і краязнаўчых даследваннях. Вельмі цікавы апошні раздзел аб збіранні В. Шукевічам фальклору і іншага этнаграфічнага матэрыялу: усяго 400 запісаў звычаяў, 15 лягенд і 159 вераванняў. Усе вераванні сістэматызаваны па групам: спробы хутчэйшга замужжа, паводзіны ў замужжу, сакрэты поспеха ў жыцці, спробы шкодзіць іншым і заклінанні, варажба і прадсказанні, лячэнні і замовы. Тыя вынікі, да якіх у выніку прыхдзіць В. Шукевіч, а разам з ім і Л. Лаўрэш - здзіўляюць і падаюцца вельмі цікавымі.
"Забабоны часам даходзяць да абсурду. Перажыткі былі настолькі трывалымі, што калі б не юрыдычныя нормы, і не страх пакарання з боку дзяржаўных улад, то протыя людзі карысталіся б у жыцці звычаёвым сярэдневяковым правам дзеля расправы з "чараўнікамі"… У народзе створаны цэлы комплекс паводзін, прыдатны на ўсе выпадкі жыцця, які складаецца з розных перасцярог, абмежаванняў, забарон і г.д."
Цікавы аналіз павер'яў аб лекавых сродках, спосабах лячэння, звычаяў, звязанных з выпечкай хлеба і вырабу масак: вельмі часта сяляне знаходзілі ў кургнанах старажытныя каменныя сякеры. Яны верылі, што гэта не прылады іх далёкіх дагістарычных продкаў, а што гэтыя стрэлы кідае уніз Пярун пры моцнай навальніцы. Больш таго, сякэры гэтыя яны лічылі чароўнымі і здольнымі лекаваць. Таму іх драбнілі, крышылі і ужывалі парашок пры хваробах страўніка! Гаспадыні нават змешвалі гэты каменны парашок у цеста, каб хлеб выпякаўся смачней.