Папярэдняя старонка: Леанід Лаўрэш

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам 


Аўтар: Канановіч Вольга,
Дадана: 26-02-2020,
Крыніца: Канановіч Вольга. Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам // НАША СЛОВА № 9 (1472), 26 лютага 2020.

Спампаваць




Беларускага пісьменніка і краязнаўца Леаніда Лаўрэша, даследчыка гісторыі нашай радзімы запрасіла да нас, студэнтаў-гісторыкаў першага курса Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, на сваю лекцыю па крыніцазнаўстве прафесар, доктар гістарычных навук С.В. Марозава. Крыніцазнаўства - новая для нас дысцыпліна. Гэта была адна з першых лекцый, на якіх Святлана Валянцінаўна знаёміла нас са значэннем гістарычных крыніц для даследавання мінуўшчыны і шляхамі іх пошуку: у бібліятэках, архівах, інтэрнэце. Леанід Лаўрэш быў прадстаўлены нам, студэнтам, як краязнавец, які свае навуковыя і навукова-папулярныя працы будуе выключна на гістарычны крыніцах, чым яны і ўяўляюць вялікую цікавасць для гістарычнай навукі. А таксама як стваральнік і адміністратар гістарычнага сайта pawet.net, дзе ім назапашаны вялізныя рэсурсы крыніц і літаратуры аб гарадзенскай і беларускай даўніне.

Да нашай сустрэчы была падрыхтавана выстава кніг, аўтарам якіх з'яўляецца Леанід Лаўрэш. Больш за гадзіну ён цікава расказваў нам пра свае кнігі і адказваў на пытанні, якіх студэнты накідалі яму шмат.

Сустрэча з пісьменнікам пакінула прыемныя ўражанні. Вельмі ўразіла тое, што ён, інжынер па адукацыі, займаецца не толькі любімай працай у сферы энергетыкі, але і з'яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Дзякуючы яму, я даведалася пра яго сайт, які змяшчае інфармацыю па гісторыі і культуры Беларусі. Гэтым сайтам я абавязкова буду карыстацца. Мне захацелася прачытаць кнігі Леаніда Лаўрэша, а найперш - кнігу "Маламажэйкаўская царква", у якой, дарэчы, пісьменнік-даследчык аднавіў імёны ўсіх настаяцеляў храма.

Я ўсвядоміла, што даследчая праца, якой ён займаецца, - гэта цяжкая праца, якая патрабуе шмат часу, а кнігі і наогул пішуцца гадамі. Я хацела б яшчэ калісьці сустрэцца з гэтым чалавекам, бо ён ведае шмат цікавага і новага для мяне. Гэтая сустрэча і мяне натхніла паспрабаваць напісаць штосьці незвычайнае.

Вольга Канановіч, студэнтка І курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам. Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам. Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам. Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам. Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам. Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX