Папярэдняя старонка: Леанід Лаўрэш

Сустрэча з лідскім краязнаўцам 


Аўтар: Зенюкевіч Тамара,
Дадана: 28-05-2023,
Крыніца: zorika.by.



У шосты школьны дзень у рамках тыдня турызма і краязнаўства ў бібліятэцы лідскай школы № 11 адбылася прэзентацыя новай кнігі пісьменніка, лідскага краязнаўцы, выпускніка нашай школы Леаніда Лаўрэша «Iнстынкт пазнання. Нарысы з гiсторыi адукацыi ý горадзе Лiдзе». Сустрэча з лідскім краязнаўцам.

Дарэчы гэту кніга аўтар прысвяціў роднай школе. Госць распавёў пра першую навучальную ўстанову ў горадзе, якая адчыніла свае дзверы для вучняў яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, пра гісторыю сучасных навучальных устаноў. Падзяліўся ўласнымі ўспамінамі пра родную школу і настаўнікаў.

Напярэдадні 700-гадовага юбілею Ліды вучням было асабліва цікава даведацца пра малавядомыя факты з гісторыі горада, у тым ліку пра час заснавання, пра так званую «Ліду Нарбута», пра паходжанне назвы горада, пра гарадскія легенды і г. д. Л. Лаўрэш з задавальненнем падзяліўся цікавай інфармацыяй і эксклюзіўнымі фактамі.

Леанід Лаўрэш з'яўляецца аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў, пры чым не толькі па гісторыі Лідчыны. А ў гэтым годзе ў серыі «Людзі культуры Гродзеншчыны» выйшла кніга доктара гістарычных навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Святланы Марозавай, прысвечаная Леаніду Лаўрэшу.

Свае кнігі Л. Лаўрэш падарыў не толькі бібліятэцы і школьнаму музею, але і перадаў у дар іншым навучальным установам горада.

Тамара Іосіфаўна ЗЕНЮКЕВІЧ, г. Ліда загадчык бібліятэкі, школа № 11.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX