90 гадоў з дня нараджэння
Антоні МАСЬЛІНСКІ, 13 ліпеня 1917 г. (1918 г.), Вільня - 14 траўня 1994 г., Люблін.
Антоні Маслінскі выпускнік Дзяржаўнай гімназіі імя Караля Хадкевіча ў Лідзе і Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, прафесар, доктар звычайны гуманітарных навук Люблінскага Каталіцкага Ўніверсітэта, доктар габілітаваны Гістарычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, вядомы ў свеце спецыяліст у антыцы, рэнесансе, маньерызме і барока, прадэкан факультэта гуманітарных навук Люблінскага Каталіцкага Ўніверсітэта, шматгадовы чалец Камітэта гуманітарных штогоднікаў, заснавальнік і рэдактар выдавецкай серыі "Даследванне мастацтва рэнесансу і барока", чалец Камітэту мастацтвазнаўчых навук Польскай акадэміі навук, сябар Таварыства імя Вінпольмана ў Стэндалі, сябар Люблінскага навуковага таварыства Люблінскага Каталіцкага Ўніверсітэта, шматгадовы старшыня Таварыства гісторыкаў мастацтва, выкладчык Веймарскай палітэхнікі і, перш за ўсё, знакаміты выхаваўца моладзі.
Пасля прыезду ў 1945 г. з Вільні ў Люблін прафесар Антоні Масьлінскі разам з прафесарам Мар'янам Маралоўскім прадоўжыў у Люблінскім Каталіцкім Ўніверсітэце працу кафедры гісторыі мастацтва Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, а ў 1966 прыняў кіраўніцтва кафедрай, поўная назва якой тады гучала як "Кафедра гісторыі сярэднявечнага і найноўшага мастацтва".
Ліда - край гадоў дзяціных
Антоні Масьлінскі
Ліда размешчана за 100 км на поўдзень ад Вільні. Налічвае зараз падобна каля 37 000 жыхароў, у тым ліку каля 20 000 палякаў.
Найважнейшым у тым горадзе помнікам старыны, як з погляду архітэктуры, так і мастацкай разьбы, ёсць парафіяльны касцёл Узнясення Святога Крыжа.
Пабудаваў яго, найбольш дакладна, выбітны віленскі архітэктар. Ян Крыштаф Глаўбіц (вел. Глаўбіч) у шэсцідзесятых гадах ХУІІІ ст.
Касцёл стаіць блізка ад замка Гедзіміна, павернуты фасадам да галоўнай вуліцы горада. Некалькі адсунуты ад яе і аддзелены грунтоўным мурам з вы штукованай брамай, стаўшай дамінантай мураванай агароджы прыкасцельных могілак.
Касцёл пабудаваны ў стылі позняга барока, арыентаваны на падоўжным плане трохнефавы і трохпралётны, перакрыты без трансэнту, з прэзбітэрыюмам роўнай вышыні і шырыні з галоўным нефам, закончаным сегментавай аркай. Касцёл мураваны з цэглы, пакрыты дахам з чырвонай глінянай дахоўкі, атынкованы знадворку і ўнутры, знадворку пабелены вапнай.
Унутры касцёл падзелены на тры нефы і тры пралёты з дапамогай апілястраваных калонаў, завершаных прыгожымі карнізамі, якія выдатна выступаюць наперад і ўтвараўць квазікапітэль калоны. Кожная калона трымае чатыры паўкруглыя гурты (тры з іх у бакавых нефах на паднятай арцы), якія расходзяцца ў розных кірунках і падтрымліваюць крыжовыя скляпенне. Вокны прамавугольныя, завершаныя паўкругам Арганныя хоры абапіраюцца на адну арку, парапет хораў выгінаецца да праходу ўвагнута-выпуклай лініяй.
У касцёле ёсць некалькі алтароў. Усе архітэктурныя і мураваныя, пакрытыя маляваным алебастрам. Усе бакавыя алтары без скульптур. Вялікі алтар у двух- павярховай абсідзе, у плане выпукла-увагаўты, вырашаны прасторава, з нахіленай устаноўкай калон на фоне пілястраў. Паміж калонаў у капітэлях карынфска ракаковых, пазалочаных, стаяць шэра-белыя драўляныя статуі святых Пятра і Паўла. памераў большых за натуральную велічыню. Абодва ў кантрпосце. Вопратка ўзлахмачана, як бы ўздута ветрам, як бы была з мокрага матэрыялу, які загінаецца ў ненатуральныя геаметрычныя целы, нагрувашчаныя вулканічнай сілай, манументальнай і ўрачыстай.
Св. Пётр, які стаіць з боку Евангелля (г.зн. з левага боку, калі глядзець з нефа касцёла) выцягвае лёгка сагнутую левую руку з ключамі на пальцах улева і ўвысь да Хрыста на крыжы, выкананага ў тэхніцы поўнай разьбы, шэра-белага колеру, так як і крыж, натуральнай велічыні, які разам з крыжам утварае галоўную, сярэднюю плоскасць алтара.
Хрыстос пададзены ў тэхніцы ідэалізаванага рэалізму. Яго твар прыгожы, у класічных рысах, без следу пакуты.
Руцэ з ключамі св. Пятра адпавядае выстаўленая ўперад улева левая нага і адпаведны левы паварот галавы, што выклікае напругу ў шыі мускула грудзіна ключыцава-сасковага (musculus sternoc-leidomasto-ideus). Такі паварот галавы ў некаторых месцах называюць "жэстам Брута" з тым жэстам святы Пётр мае ў сабе штосьці ад арла, які ўчапіўся за горную скалу. Насупраць яго стаіць святы Павел з мячом, які вісіць паміж пальцамі правай рукі, у той час, як у левай трымае адкрытую кнігу. Твар аскетычны, выцягнуты, з выпуклымі скуламі. Святы пагружаны ў містычнае сузіранне.
Верхні ярус алтара аздабляе пара анёлаў. На скляпеннях галоўнага нефа, на фасаднай сцяне арганных хораў і на скляненні прэсбіторыюма фрэскі, якія паказваюць цыкл стварэння Свету і чалавека.
Калоны (філяры) касцёла пакрыты фрэскавай імітацыяй мармуру ў жылкі ў колерах белаохравых Падлога з мармуровых пліт, пакладзеных у шахматным парадку, у колерах шаравата-бялявым і шаравата-ружаватым. Лаўкі і канфесіяналы барокавыя. Такі ж і амбон на баку Евангелля. Арган 19-га стагоддзя ў неарэнесансавых формах з вельмі прыгожым гучанне.
Касцёл мае вялікае мастацкае значэнне, як з-за сваёй архітэктуры, так і з-за скульптурнай разьбы. Фасад трохі пазнейшы, бязвежавы, двухярусны, з ярусамі няадпольнавай шырыні, па тыпу фасада касцёла святых Пятра і Паўла ў Кракаве, але без нішаў і статуяў. Архітэктура гэтага касцёла дачакалася толькі кароткай, але важнай змены, яго скульптуры, яго дэкор з'яўляюцца зусім арыгінальнымі.
Ёсць у Лідзе і другі касцёл, тады айцоў-піяраў, пры той самай, галоўнай тады, Сувальскай вуліцы. Ён уяўляе сабой ратонду, увянчаную купалам з калонным порцікам і двума скразнымі бакавымі парталамі .
Пабудаваны ў неакласічным стылі на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. У час расейскай акупацыі перароблены на царкву, у незалежнай Польшчы вернуты касцёлу рымска-каталіцкаму.
Ёсць яшчэ і малютная драўляная цэркаўка на працягу той самай вуліцы, на могілках ужо на прадмесці. Была, а можа і ёсць сінагога пры бакавой вуліцы ў цэнтры горада.
У касцёл піяраў мы хадзілі ў нядзелю на гімназічную святую імшу ў 10 гадзін. Гімназія была васьмікласная, гуманітарная, імя гетмана Караля Хадкевіча - сучасны гмах, але збудаваны разумна, без нонсенсаў сённяшняга "будаўніка-прамысловага пластызму", шыкоўна абсталяваная, дар маршала Юзафа Пілсудскага. Збоку ўсеагульная школа (па-сучаснаму базавая) семікласная, сапраўдны палац імя прэзідэнта Габрыеля Нарутовіча.
Пры папярэднім ксендзу - прэфекту ў нядзелю быў збор у гімназіі, адкуль парамі ішлі да касцёла. Новы выкладчык катэхізму адмяніў гэта на нашу радасць - гімназія была ад касцёла з кіламетр. Цяпер мы павінны былі прыходзіць да касцёла непасрэдна, хто часусьці не быў, меў абавязак сумлення сказаць гэта на найбліжшым уроку рэлігіі. Сярод тых, хто прапусціў імшу, устае і мой найбліжшы калега (сядзелі на крэслах, кожны пры асобным століку, на нагах лямцавыя тапачкі, паркет быў нацёрты).
- А ты, Уладзімір, чаму не быў на імшы? - пытаецца ксёндз - прэфект з пунцовым, налітым крывёй тварам, з галавой паголенай да скуры, трапна празваны "памідорам", пра што, зрэшты, ведаў і з гумарам некалі пра тое ўспамінаў, шчыры каплан, чалавек вельмі высакародны і інтэлігентны, але з невялікімі выхаваўчымі здольнасцямі.
- Часу не меў, - адказаў мой калега, хлопец культурны і акуратны, з тэхнічнымі здольнасцямі, але не філалагічнымі (сам напрыклад пабудаваў байдарку, на якой навучыўся веславаць на Нёмане). На такі адказ выпуклыя вочы блізарукага "Памідора" сталі за яго біноклямі яшчэ больш выпуклымі, але сам ён маўчыць. Збянтэжыла гэта Уладзіміра ці Воўку, ён спрабуе тлумачыць, чым на відавоку тоне яшчэ хутчэй.
- Бо... павінен быў прыбіраць залу для спаборніцтваў па пінпонгу, мы з Кунцэвічам прыбіралі (клас трасяцца ад смеху) і .. я не меў часу паведаміць (спазматычны смех вучняў дасягае апагею).
- Дык, каму ты не меў часу паведаміць, таму Кунцэвічу, ці як яго там? - пытаецца "Памідор".
- Не, ксендзу, - гучыць адказ лагодным, ціхім голасам (у класе ўжо рогат).
Шапнуў тады яму: "Ты гавары, што не меў часу папрасіць ксендза-прэфекта аб вызваленні ад школьнай імшы, бо меў намер пайсці на іншую."
Сказаў. На гэта "Памідор":
- А, дык, гэта зусім іншая справа. Бачыш Уладзімір, я не сумняваюся, што той ваш пінг-понг - гэта рэч вельмі важная, без гэтага жыцця сабе нельна ўявіць, але ёсць на свеце і іншыя рэчы не менш важныя, напрыклад, імша школьная ў нядзелю.
Аднаго разу клас не вывучыў урок рэлігіі. У кару "Памідор" сказаў нам перапісаць 10 разоў адну старонку з падручніка. Клас абразіўся. Што, праз год выпуск, а тут нам кажа, як дзецям, перапісваць. Не, не будзем перапісваць. Прыходзіць тэрмін. На лекцыі рэлігіі "Памідор" пытаецца:
- Ці перапісалі?
- Не, не перапісалі, ніхто не перапісаў.
- Ага. Добра. - адказаў спакойна ксёндз. Адкрыў журнал і пачаў у алфавітным парадку вычытваць прозвішчы "вучняў". Да гэтага мы не былі гатовыя, таму што кожны "вырваны" ў паасобку траціў упэўненасць у сабе.
"Памідор"
- А ты, N. N. чаму не перапісаў?
- А, бо, бо ... быў хворы, -выкручваецца выкліканы.
- Добра, быў хворы, - гаворыць "Памідор", які відавочна ў тую хваробу не верыць, - а тады, на калі перапішаш?
- А, ну, ... можа за два тыдні, - капітулюе вучань і так даходзіць да нашага Воўкі
- А ты, Уладзімір, чаму не перапісаў?
- Бо я чакаў, што сёння будзе.
- Ты, пане дабрадзою, не павінен быў чакаць, што сёння будзе, але ты павінен быў на сёння перапісаць.
- Прашу прабачэння ў ксендза-прэфекта. Калі б я на сёння перапісаў, то я не меў бы часу вывучыць іншыя ўрокі, і тады іншыя выкладчыкі задалі б мне перапісваць (смех у зале). А каб я так пачаў перапісваць, то я да канца жыцця перапісваў бы (рогат у класе)...
СЭРЦА І ГЕКСАМЕТР
Верасы гуляюць пчоламі,
У здранцвелым пачаканні
Дрыжыць ліловае паветра,
Купаючы разагрэтую зямлю,
Калі дрыготкія цені
Прыплюшчваюць вочы.
А водар хвалюе
І шаты сосен
Павевам калыша -
Душу растапляе пылкае сонца,
Каб з конікаў стрэкатам
У небе стуліцца.
Не аблачынай, што вее расою.
А Божым, з Апакаліпсу
Зіхценнем абрамована,
Песціць велічнасць сонца
Грывай абтрэпанай.
Ягова на слупе воблака -
Творца як у дні Хаосу -
Тут зямля, якая дыхае раскошай,
Гулам аваднёў напоўненая -
Пасярод - сэрца чалавека
Замалое для Бязмернасці,
А мера яго гняце
А журбота цісне...
Антоні Масьлінскі.
(Напісаны ў Лідзе, у лесе, позьнім летам 1936 г., надрукаваны ў Вільні ў літаратурным дадатку часопіса "Адкрытыя справы" ў 1937 або ў 1938 г.)
Пераклад Станіслава Судніка.