Папярэдняя старонка: Эканоміка

Лідчына ў 2012 годзе 


Дадана: 04-07-2013,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 61(1).



Выступ старшыні Лідскага райвыканкаму А.М. Астроўскага 28.02.2013 г. на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў працы за 2012 г.

Паважаныя ўдзельнікі ўрачыстага сходу!

Кажуць, што няма нічога лягчэйшага, чым быць занятым, і няма нічога больш цяжкага, чым быць дзейсным.

Кожны з нас у мінулым 2012 годзе працаваў на сваім працоўным месцы, займаўся выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Тым не менш, нават самая дробная і малаважная, на першы погляд, праца ў сукупнасці з іншымі такімі ж уплывае на агульны вынік.

Таму сёння мы сабраліся, каб ацаніць, якіх вынікаў мы дасягнулі, дзе памыляліся летась і да чаго варта імкнуцца, на што звярнуць увагу ў 2013 годзе.

Кажучы сцісла пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна ў 2012 г., трэба адзначыць наступныя моманты:

- захавана тэндэнцыя росту ў сферах эканомікі, якія фармуюць валавы рэгіянальны прадукт Гарадзенскай вобласці;

- індэкс фізічнага аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў 110,7%;

- тэмп росту вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі - 111,4%, рознічнага таваразвароту - 114,6%;

- за год экспартавана прадукцыі на суму звыш 406 млн. дол. ЗША, што на 16,8% вышэй, чым у 2011 годзе;

- сальда знешняга гандлю таварамі дадатнае - амаль 205 млн. дол. ЗША;

- паказчык па энергазахаванні склаў мінус 7,1%;

- намінальная сярэднямесячная заработная плата павялічылася амаль у 2 разы і склала амаль 3 млн. 200 тыс. руб., у тым ліку ў снежні амаль 4 млн. 100 тыс. руб.

За 2012 год прамысловасцю раёна выраблена прадукцыі на суму каля 6-ці трыльёнаў рублёў (5818,0 млрд. руб.). Тэмп росту - 186,2%.

Сярэднямесячны аб'ём вытворчасці дасягнуў 500 млрд. руб. ці больш за 58 млн. дол. ЗША.

Павялічаны выпуск прадукцыі па большасці відаў сельскагаспадарчай тэхнікі, практычна па ўсіх пазіцыях мяса-малочнай і хлеба-булачнай прадукцыі.

Вырасла вытворчасць аўтобусаў (у 1,5 разы), фталевага ангідрыду (без малога на 30 адсоткаў 29,2%), фарбаў, лакаў, эмаляў (на 12,5%), дзвярэй (на 40,6%), радыятараў ацяплення (у 1,8 раза), свяцільнікаў (на 10,5%), абутку (амаль на 5 адсоткаў, на 4,9%).

Аказваўся новы від паслуг па нанясенні пакрыццяў на метал.

Амаль 60% лідскай прадукцыі экспартуецца ў 70 краін свету: ва ўсе краіны СНД, Прыбалтыкі, а таксама Германію, Егіпет, Польшчу, Турцыю, Аўстрыю, Італію, Харватыю, Грузію, Ізраіль, ЗША, Іран, Францыю, Румынію, Ліван, Венгрыю, Фінляндыю, Балгарыю і многія іншыя.

За 2012 год прыцягнута 1,5 трыльёна рублёў інвестыцый. Сума замежных інвестыцый на чыстай аснове дасягнула амаль 20 млн. долараў ЗША.

У 2012 г. пачаў працу завод гарачага ацынкавання на "Конусе", былі адкрыты супермаркет "Алмі" і гіпермаркет "Еўраопт", завершана будаўніцтва гандлёвага цэнтра "Торунь".

Галоўная якасць кіраўніка - рэалізм. І той кіраўнік, які разумее, што на старым абсталяванні і па старажытных тэхналогіях нельга вырабляць якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, можа зрабіць свае прадпрыемствы квітнеючымі, даць працаўнікам годную зарплату. Хачу сказаць, што ў цэлым дырэктарскі корпус у нас досыць моцны. Гэта даказваюць іх справы. Так, у 2012 г. вяліся работы па пераабсталяванні:

- на "Лакафарбе" - тэхпераўзбраенне вытворчасці фталевага ангідрыду, а таксама распрацаваны і ўкарэнены ў вытворчасць новыя лакафарбавыя матэрыялы;

- на "Лідскім піве" завяршаецца мадэрнізацыя дзейснай вытворчасці,

- на "Лідсельмашы" арганізавана вытворчасць механізаваных збожжасховішчаў сіласнага тыпу;

- на "Ліпласце" ўкарэнена вытворчасць размеркавальных шчытоў.

- "Аграпраммаш" наладзіў выпуск ільноўборачнай тэхнікі;

- "Электравырабы" - абсталяванне са светладыёдамі;

- завод "Оптык" працуе над развіццём аптычнага шкловарэння і валаконных вырабаў;

- хлебазавод выпускае 18 відаў імпартазамяшчальнай прадукцыі;

- "Каскад" удзельнічае ў рэстаўрацыі і ўзнаўленні помнікаў архітэктуры Беларусі.

У 2012 годзе ў раёне захавана дадатная дынаміка па фінансавых паказчыках.

Сума выручкі ад рэалізацыі прадукцыі ў цэлым па раёне склала парадку 10 трыльёнаў рублёў (9 782,1 млрд. рублёў), тэмп росту - 173,4%.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі дасягнуў амаль 732 млрд. рублёў, тэмп росту - 134%.

Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі - плюс 9,2%, рэнтабельнасці продажаў - плюс 7,5%.

Атрыманы чысты прыбытак у суме 246 млрд. рублёў, тэмп росту 122,7% (за 2011 год было атрымана 200,1 млрд. рублёў).

За 2012 год пасажырскім транспартам раёна перавезена амаль 24 млн. пасажыраў. Аб'ём перавозак грузаў склаў амаль 920 тыс. тон.

Хачу адзначыць, што ў наш час Навукова-даследчым інстытутам "Белндітранстэхніка" праводзіцца праца па ўдасканаленні маршрутнай сеткі горада Ліда. Хуткім часам мы разгледзім прапановы інстытута па аптымізацыі сеткі пасажырскага транспарту. Гэта дазволіць палепшыць транспартнае абслугоўванне насельніцтва горада.

Тэмп росту рознічнага таваразвароту ў раёне склаў амаль 115%. У рамках жорсткай канкурэнцыі, калектывам гандлёвых арганізацый даводзіцца шукаць новыя, найболей выгадныя для пакупнікоў умовы продажаў. Дзякуючы гэтаму ў 2012 г. насельніцтву рэалізавана тавараў больш, чым на 3 трлн. руб., з іх у крэдыт - амаль на 55 млрд. руб.

Таваразварот на аднаго жыхара склаў амаль 23 млн. рублёў.

Адкрыта 69 новых крам агульнай плошчай 10 тысяч квадратных метраў - гэта 20% ад усёй гандлёвай плошчы, якая была ў нас да гэтага; 7 аб'ектаў грамадскага сілкавання на 164 пасадачныя месцы.

Па выніках працы за 2012 г. у сельскай гаспадарцы забяспечана выкананне большасці прагнозных паказчыкаў.

Рост валавай прадукцыі ў грамадскім сектары да мінулага года склаў 111,4%, пры прагнозным паказчыку - 108,4%.

Вытворчасць прадукцыі раслінаводства павялічылася на 17,2%, жывёлагадоўлі - на 7,3%.

Усе гаспадаркі раёна забяспечылі рост прадукцыі сельскай гаспадаркі. Павялічылася вытворчасць збожжа (на 17,1%), цукровых буракоў (на 22,2%), ільновалакна (на 8,2%), насення рапсу (у 1,6 раза), бульбы і гародніны (у 1,5 раза), пладоў (у 4 разы).

Найболей высокія паказчыкі ў раслінаводстве атрымалі:

- саўгас "Лідскі" - дырэктар Ірчыц Уладзіслаў Браніслававіч;

- "Мажэйкава" - дырэктар Рахатка Казімір Уладзіслававіч;

- "Бердаўка-Агра" - старшыня Мікутайціс Сяргей Станіслававіч.

Сярод вытворчых участкаў высокі ўраджай сельскагаспадарчых культур вырашчаны механізатарамі і паляводамі вытворчага ўчастка "Гуды" - брыгадзір Кеса Віктар Валер'евіч, выхад кармавых адзінак з 1 гектара ворыва склаў каля 70 цэнтнераў.

У цэлым для галіны жывёлагадоўлі за мінулы год характэрна дадатная дынаміка, якая назіралася ў вытворчасці ўсіх відаў прадукцыі.

Так, вытворчасць малака павялічылася да ўзроўню мінулага года амаль на 4%, прадукцыя гадоўлі буйнай рагатай жывёлы - на 6,1%, свіней - на 7,5%, птушак - у 16,5 раза, вытворчасць яйкаў узрасла на 20,8%.

За справаздачны перыяд колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася ад узроўню 2011 г. на 6,3%, дойных кароў - на 4,1%, пагалоўе свіней узрасло - на 11,3%, птушак - на 46,3%.

Павялічылася прадуктыўнасць дойнага статка, сярэдні ўдой малака па раёне склаў 4 323 кілаграмы.

Больш за 5 тысяч кілаграмаў малака ад каровы надаілі жывёлаводы "Мажэйкава" і саўгаса "Лідскі".

Высокія паказчыкі прадуктыўнасці дойнага статка атрыманы працаўнікамі малочна - таварных фермаў:

- "Палубнікі" - загадчык Гінцэвіч Уладзімір Уладзіслававіч;

- "Вялікае Сяло" - загадчыца Марчык Галіна Янаўна;

- "Навасёлкі" загадчык Скляповіч Часлаў Станіслававіч.

У мясной жывёлагадоўлі таксама ёсць поспехі.

Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на гадоўлі і адкорме склалі 621 грам, свіней - 600 грамаў.

Па выніках года больш за 900 грамаў у суткі забяспечылі прывагу маладняка буйной рагатай жывёлы аператары:

- Турлюк Святлана Яўгенаўна са СПК "Беліца-Агра",

- Бурая Ядвіга Браніславаўна са "СПК "Світанак-Мыто",

- Богдан Наталля Лявонаўна з саўгаса "Лідскі".

Аператары свінагадоўчага комплексу "Прагрэс" акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт" Гойдуль Тарэса Антонаўна і Запаснік Ірына Іванаўна атрымліваюць прывагі свіней у адпаведнасці з праграмай мадэрнізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 2012 г. у раёне былі пабудаваны дзве новыя малочна-таварныя фермы, на шасці фермах праведзена рэканструкцыя і тэхнічнае пераабсталяванне.

Праведзена мадэрнізацыя чатырох бульбасховішчаў.

Уведзены ў эксплуатацыю зернесушыльнаачысны комплекс.

У выніку на развіццё сельгасвытворчасці было скарыстана інвестыцый на суму 167 мільярдаў рублёў, тэмп росту - у 2,3 раза.

За 2012 г. па аграпрамысловым комплексе ад рэалізацыі прадукцыі атрымана 62 мільярды рублёў прыбытку, які на 85% забяспечана за кошт галіны жывёлагадоўлі.

Аналіз эфектыўнасці вытворчасці і рэалізацыі асобных відаў прадукцыі за мінулы год паказаў, што найболей высокую рэнтабельнасць рэалізацыі мае малако. Так, ад яго продажаў атрымана 20 мільярдаў рублёў прыбытку, рэнтабельнасць склала 17%.

3,5 млрд. руб. прыбытку атрымана ад свінагадоўлі, рэнтабельнасць - 19%.

Разам з тым узровень развіцця сельскай гаспадаркі ў раёне з'яўляецца адным з самых нізкіх у вобласці, таму аргкамітэтам прынята рашэнне не прысвойваць першае месца арганізацыям у галіне сельскай гаспадаркі.

Аднак мы разумеем і ўлічваем складанасць працы на вёсцы. Таму працаўнікі аграпрамысловага комплексу сёння атрымаюць узнагароды нароўні з прадстаўнікамі іншых сфер.

Спадзяюся, што цяперашні год для нашых сельгаспрадпрыемстваў будзе больш паспяховым.

Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Складана пераацаніць ролю будаўнікоў у нашай агульнай справе. Дзякуючы іх працы будаваліся новыя і рамантаваліся старыя вытворчыя карпусы, гандлёвыя аб'екты, фермы.

Акрамя таго, у 2012 г. было пабудавана 826 кватэр агульнай плошчай 71,1 тыс. м 2.

Працягваліся работы па добраўпарадкаванні вуліц, транспартных развязак. Сіламі жыллёва-камунальнай службы адрамантавана 11 дваровых тэрыторый.

Вядзецца рамонт 3-га паверху тэрапеўтычнага корпуса, шмат зроблена па рамонце кардыялагічнага аддзялення.

Выкананы рамонт дзіцячага рэабілітацыйнага аддзялення на 3-ім паверсе. У наш час гасспосабам завяршаецца рамонт Бярозаўскай гарадской бальніцы, вядуцца працы ў Першамайскай бальніцы.

На адрамантаваныя плошчы першага паверху будынка радзільні пераведзена пульманалагічнае аддзяленне. Сёлета палепшаны стан гінекалагічнага аддзялення, якое размясцілася на плошчах акушэрскага корпуса.

Як бачыце, агульнымі сіламі нам удаецца ствараць умовы, як для найхутчэйшага акрыяння хворых, так і для працы лекараў.

У той жа час кіраўніцтву цэнтральнай раённай бальніцы неабходна шчыльней працаваць над укамплектаванасцю кадрамі, якіх па-ранейшаму ў Лідзе бракуе.

Асобна хачу адзначыць працу аптэчнай сеткі. Па выніках абласнога конкурсу "Аптэка года-2012", які праводзіўся Гарадзенскім прадпрыемствам "Фармацыя", Цэнтральная раённая аптэка №146 Лідскага раёна трэці год запар - пераможца сярод цэнтральных раённых апатэк вобласці.

Пагадзіцеся, медыцына ў значнай ступені затрачвае свой патэнцыял на захаванне жыцця і здароўя цяперашніх працоўных рэсурсаў, сфера адукацыі - фармуе яго будучае аблічча, таму ў развіцці дзяржавы прыярытэтным кірункам з'яўляецца адукацыя. У нас яе падтрымцы надаецца самая пільная ўвага - амаль 40% раённага бюджэту.

Пісьменна накіраваныя ў гэтую сферу сродкі могуць і павінны стаць самымі эфектыўнымі інвестыцыямі. Таму што гэта ўкладанні ў перспектыву, у нашых дзяцей. Рана ці позна яны прыйдуць нам на змену. Адмяніць законы прыроды немагчыма.

Таму я ўдзячны ўсім, хто разумее важнасць сваёй прафесіі, забяспечвае навучальны працэс на належным узроўні. Гэта Зайцава Наталля Андрэеўна (гімназія № 1 г. Ліда), Фонасаў Сяргей Анатолевіч (СШ № 1), Бархярыт Галіна Якаўлеўна (ліцэй № 1), Аляксяевіч Аляксандр Іосіфавіч (СШ № 17), Хвайніцкая Ганна Аляксандраўна (СШ № 11).

Далёка за межамі раёна сваімі вынікамі вядомы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік Ганчар Галіна Анатольеўна).

Годную змену школьнікам выхоўваюць у дашкольных установах № 26 (Шлапік Алеся Аляксандраўна), цэнтр развіцця дзіцяці № 1 (Карней Павел Сцяпанавіч), цэнтр развіцця дзіцяці пасёлка Дзітва (Багатка Іяланта Зыгмундаўна). Гэты спіс можна працягнуць.

Лідзянам ёсць чым ганарыцца. Навучэнцы атрымліваюць бліскучыя перамогі на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, аглядах, конкурсах, фестывалях, спаборніцтвах (27 прызавых месцаў на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, больш за 1000 - у розных конкурсах і спаборніцтвах). Іх поспехі - гэта заслуга педагогаў.

Хочацца назваць Ладыку Альфрэда Антонавіча, Даўляшэвіча Віктара Казіміравіча, Валюка Ўладзіміра Мечыслававіча, Лябецкую Жану Сцяпанаўну, Залескага Іосіфа Іосіфавіча, Сурконт Таццяну Мар'янаўну, Букшу Марыну Пятроўну, Верацілу Сяргея Яўгенавіча і іншых настаўнікаў, якія дапамагаюць раскрыцца дзіцячым здольнасцям у поўным аб'ёме.

Прыемна, што нашы дзеці актыўна выкарыстоўваюць прадстаўленыя ім магчымасці развівацца не толькі ў інтэлектуальным плане, але і ў творчым.

У мінулым годзе 180 навучэнцаў школ мастацтваў раёна прынялі ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах, з іх 62 вучні сталі дыпламантамі і лаўрэатамі.

Тром навучэнцам дзіцячай музычнай школы і двум навучэнцам дзіцячай мастацкай школы прысуджаны заахвочвальныя прэміі адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2012 годзе скончылася будаўніцтва стадыёна па вул. Качана, пабудавана мотатрасса ў мікрараёне "Маладзёжны", праведзены рамонты стайні ў в. Дворышча, у басейне "Дэльфін", ФАКу "Алімп", у "Спарце", на іншых аб'ектах спартовых школ.

У верасні мінулага года адкрыўся Лідскі філіял Гарадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву, у якім функцыянуе 7 аддзяленняў па відах спорту.

Лідскія трэнеры штогод даказваюць свой прафесіяналізм. Яны не толькі знаходзяць новых дзяцей, якія маюць схільнасць да таго ці іншага віду спорту, але і ўмела развіваюць іх здольнасці, даючы ім дарогу ў вялікі спорт.

Думаю, сярод нас не было абыякавых, калі назіралі за выступамі Наталлі Карэйвы і Сяргея Палітэвіча на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Лідскія спартоўцы не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі найбуйнейшых міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. На працягу мінулага года 657 чалавек займалі прызавыя месцы на спаборніцтвах абласнога маштабу, 184 - рэспубліканскага; 11 чалавек - на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню.

Сярод іх:

- Аляксандр Венскель - 3 месца (у суме дваяборства) і 2 месца (у штуршку) на першынстве Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў;

- Іван Клім - 3 месца (у рыўку) на першынстве Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў;

- Яраслаў Кардаш - 2 месца на этапе Кубка свету па грэка-рымскай барацьбе;

- Наталля Паўлюкевіч - 3 месца на першынстве Еўропы па акадэмічным веславанні сярод дзяўчат;

- Аляксандр Рышкевіч - 3 месца на Сусветных студэнцкіх гульнях па акадэмічным веславанні.

Усяго ў 2012 г. 6-ю спартоўцамі раёна выкананы разрад майстра спорту Рэспублікі Беларусь; 36-ю - разрад кандыдата ў майстра спорту; 81 спартовец атрымаў першы разрад.

У вышэйшае звяно падрыхтоўкі перададзена 97 выхаванцаў спартовых школ Лідчыны.

У спіскавым складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту трэніруецца 60 лідзян.


Паважаныя ўдзельнікі сходу!

Годнымі нашчадкамі сваіх бацькоў і дзядоў з'яўляюцца службоўцы вайсковых частак Лідскага гарнізона. Яны дэманструюць высокую баявую гатоўнасць і прафесіяналізм.

Асобныя словы падзякі - працаўнікам органаў правапарадку, МНС, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.

Ад імя Лідскага раённага камітэта, сябе асабіста хачу выказаць падзяку за супрацоўніцтва лідскім калектывам камітэта дзяржаўнай бяспекі, следчага камітэта, пракуратуры, судоў, камітэта дзяржаўнага кантролю, ваеннага камісарыяту.


Усё, што я распавёў у дакладзе - толькі малая крыха ў агульным выніку. Кожны з вас, хто сядзіць у гэтай зале, вашы калегі, родныя і блізкія сваёй працай уносілі пасільны ўнёсак у агульную справу - развіццё нашага рэгіёна, а, значыць, і Беларусі. Але паколькі чалавек ацэньваецца не працай, а яе вынікам, ёсць неабходнасць перыядычна збірацца, каб вызначыць, хто і дзе аказаўся найбольш дзейсным, а таксама азначыць асноўныя задачы на будучыню.

У раёне павінна і будзе працягвацца будаўніцтва жылля. Усяго плануецца ўвесці амаль 100 тыс. м 2, у тым ліку - трэць з дзяржаўнай падтрымкай.

Неабходна завяршыць будаўніцтва дзіцячага садка ў раёне вул. Тухачэўскага, рэканструкцыю філіяла вучэльні Алімпійскага рэзерву і будынка занальнага дзяржаўнага архіву, рэканструкцыю бальніцы "Астроўля".

Вы ведаеце, што гэты год для Ліды - юбілейны. У рамках падрыхтоўкі імпрэзы 690-годдзя г. Ліды плануецца завяршыць работы па будаўніцтве і рэканструкцыі вуліц Чырвонаармейская, Гастэла. Працягнуцца работы па капітальным рамонце жылых дамоў і добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый.

Будзе аднаўляцца галоўная лідская знакамітасць - замак.

Асобна хачу адзначыць, што інфармацыя аб усіх планаваных аб'ектах размяшчаецца на афіцыйным сайце райвыканкаму і ў мясцовых сродках масавай інфармацыі, якія заўсёды імкнуцца аператыўна і якасна данесці пэўную інфармацыю да жыхароў раёна. За што ім хочацца выказаць таксама падзяку.

Думаю, што нават самыя прыдзірлівыя і скептычна настроеныя лідзяне бачаць, што мы не толькі выконваем вызначаныя віды работ, але і імкнёмся іх перавыканаць, бо добра разумеем, што месцаў і аб'ектаў, якія патрабуюць капітальных і бягучых рамонтаў, значна больш.

Аснова эканомікі - прамысловы комплекс.

У рамках даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па мадэрнізацыі эканомікі арганізацыямі прамысловасці прапанавана да рэалізацыі да 2015 года больш за 150 праектаў і мерапрыемстваў, уключаючы замену абсталявання.

Назаву асноўныя:

- "Лакафарба" працягне тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці фталевага ангідрыду. У планах - мадэрнізацыя азотна-кіслароднай станцыі;

- для раёна вельмі важна завяршэнне рэалізацыі праекта па вытворчасці шклаваты;

- "Лідахлебапрадукт" забяспечыць будаўніцтва макароннай фабрыкі;

- "Лідсельмаш" працягне асваенне вытворчасці механізаваных збожжасховішчаў сіласнага тыпу.

Будзе працягнута праца па прыцягненні замежных інвестыцый. На сёння мы маем рэальныя праекты з прыцягненнем замежных фундатараў. Гэта будаўніцтва новага завода па ўтылізацыі адходаў жывёльнага паходжання на "Ветсанутыльзаводе" і будаўніцтва птушкакомплекса па вытворчасці мяса індычкі.

У сельскай гаспадарцы прадугледжана будаўніцтва 4-х новых малочна-таварных фермаў; 2-х свінагадоўчых комплексаў; інкубатара і птушкафабрыкі; цэха па перапрацоўцы гародніны.

У будаўнічым комплексе плануецца стварыць лініі па выпуску сухіх сумесяў, прафіляванага ліста, па падрыхтоўцы фарбавальных саставаў, вытворчасці пліткі, ходнікавага і дарожнага барта "Дэмлер". Будзе набыты мабільны бетонны завод, закуплена новая тэхніка.

Галоўнай задачай 2013 года з'яўляецца нарошчванне вытворчага патэнцыялу. Індэкс фізічнага аб'ёму ў прамысловасці запланаваны на ўзроўні 110%.

Перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі стаіць задача павялічыць вытворчасць валавай прадукцыі на 8,6%.

У гандлі - забяспечыць тэмп росту таваразвароту на ўзроўні 113%.

У 2013 годзе плануецца адкрыццё сеткавай крамы Лідскага РАЙПО, крамы "Еўраопт" па вул. Гагарына, аб'екта грамадскага сілкавання на АЗС "Беларуснафта" у вёсцы Кянці і многіх іншых аб'ектаў.

Як бачыце, планы ў нас вялікія. Быць можа, рэалізаваць іх будзе цяжка, але гэта не значыць, што немагчыма. Таму што вынікі 2012 года паказалі, што лідзянам па сілах выкананне самых амбіцыйных планаў.

Дзякуй тым, хто выпускае якасную, запатрабаваную і канкурэнтаздольную прадукцыю, хто нас корміць, будуе дамы, заводы і дарогі, робіць прыгожымі і чыстымі нашы населеныя пункты. Тым, хто нас лечыць і вучыць нашых дзяцей. Тым, хто сваім талентам і майстэрствам падтрымлівае прэстыж Лідчыны. Тым, хто забяспечвае наш спакой і мірнае жыццё. Усім, каму не абыякавая лёс краіны, хто сваёй працай і розумам гатовы працаваць на тварэнне. Усім: ад шараговых працаўнікоў да кіраўнікоў усіх узроўняў!

Я жадаю кожнаму з вас не згубіць працоўнай заўзятасці. Моцнага вам здароўя, поспехаў, сямейнага дабрабыту, святла і дабра.


ЛІДСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
РАШЭННЕ

25 лютага 2013 г. № 207
г. Ліда, Гарадзенская вобл.

Аб выніках спаборніцтва працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2012 годзе.


Абмеркаваўшы вынікі працы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Лідскага раёна за 2012 год, Лідскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:


1. Уручыць Ганаровы дыплом першай ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэту з грашовай прэміяй у памеры 30 (трыццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 7 (сем) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Лакафарба" (дырэктар Сідараў Іван Пятровіч);

будаўніцтва - даччынаму прадпрыемству "Лідская ПМК-169" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд" (дырэктар Лабецкі Уладзіслаў Юльянавіч);

гандлю - Гарадзенскаму абласному спажывецкаму таварыству (Лідскі філіял) (дырэктар Уласенка Ірына Мікалаеўна);

адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія № 1 г. Ліда" (дырэктар Зайцава Наталля Андрэеўна).


2. Уручыць Ганаровыя дыпламы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэту з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за першае месца сярод арганізацый у сферы:

транспарту - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Гроднааблаўтатранс" (філіял "Аўтобусны парк № 2 г. Ліда, дырэктар Лапуць Андрэй Фёдаравіч);

аховы здароўя - установе аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" (аддзяленне анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, загадчык Гадомскі Сяргей Георгіевіч);

у пастаноўцы ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве - Лідскаму гарадскому ўнітарнаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі (дырэктар Саўко Сяргей Янавіч);

культуры - калектыву дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў" (дырэктар Жылінская Алена Іванаўна);

фізкультурна-аздараўленчай працы - калектыву дзіцяча-юнацкай спартовай школы № 1 (фізкультурна-аздараўленчы цэнтр "Алімпія", дырэктар Самаеў Анатоль Вячаслававіч).


3. Уручыць Ганаровыя дыпломы другой ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэту з грашовай прэміяй у памеры 15 (пятнаццаць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 5 (пяць) базавых велічынь за другое месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - даччынаму прадпрыемству "Лідабудкантрукцыя" (дырэктар Хутны Аляксандр Францавіч);

сельскай гаспадаркі - Лідскаму раённаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Мажэйкава" (дырэктар Рахатка Казімір Уладзіслававіч).


4. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэту з грашовай прэміяй у памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за першае месца сярод арганізацый у сферы:

дашкольнай адукацыі - дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 26 г. Ліда" (загадчык Шлапік Алеся Аляксандраўна);

малога і сярэдняга бізнэсу - таварыству з абмежаванай адказнасцю "Вега" (Бурко Часлаў Вацлававіч);

сельскагаспадарчых падраздзяленняў:

- вытворчаму ўчастку "Гуды" раённага сельска-гаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас "Лідскі" (брыгадзір Кеса Віктар Валер'евіч);

- малочна-таварнай ферме "Навасёлкі" сельска-гаспадарчага вытворчага кааператыва "Світанак-Мыто" (загадчык фермы Скляповіч Часлаў Станіслававіч).


5. Уручыць Ганаровыя дыпломы трэцяй ступені Лідскага раённага выканаўчага камітэта з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 10 (дзесяць) базавых велічынь, у тым ліку кіраўніку - 3 (тры) базавыя велічыні за трэцяе месца сярод арганізацый у сферы:

прамысловасці - адкрытаму акцыянернаму таварыству "Завод "Оптык" (дырэктар Галавач Тадэвуш Юзафавіч);

сельскай гаспадаркі:

- сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву "Ёдкаўскі" (старшыня Буракевіч Надзея Пятроўна);

- раённаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Саўгас "Лідскі" (дырэктар Ірчыц Уладзіслаў Баляслававіч).

6. Занесці на раённую дошку Пашаны працаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, якія дамагліся найлепшых паказчыкаў па выніках года, з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 3 (трох) базавых велічынь:

Атрашэўскага Андрэя Андрэевіча - начальніка змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 5 Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гарадзенскае абласное кіраванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях";

Букшу Марыну Пятроўну - настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 16 г. Ліды";

Верацілу Сяргея Яўгенавіча - педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі";

Гаўрош Дануту Феліксаўну - майстра змены цэха па вытворчасці лакаў на кандэнсацыйных смолах адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба";

Каспаровіча Аляксандра Станіслававіча - начальніка штаба - першага намесніка камандзіра вайсковай часткі 19764;

Коўчык Алену Міхайлаўну - начальніка аддзела тэхнічнага кантролю даччынага прадпрыемства "Лідабудканструкцыя";

Колышку Андрэя Антонавіча - кіраўніка народнага ансамбля народнай музыкі "Гудскі гармонік" Гудскага Цэнтра творчасці і вольнага часу;

Корсака Часлава Войцехавіча - кіроўцу аўтамабіля катэгорыі "Д" філіяла "Аўтобуснага парку № 2 г. Ліда адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс";

Курбачову Сафію Іванаўну - ветэрана працы;

Перапечу Аляксандра Станіслававіча - намесніка начальніка аддзялення сродкаў і сістэм аховы Лідскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Пісарык Людмілу Леанардаўну - прадаўца шостага разраду секцыі прадуктаў УКП крама № 1 "Дом гандлю";

Пуцілу Андрэя Іванавіча - аздобшчыка выдзіманых вырабаў шостага разраду цэха крышталю адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Радзюкевіч Алену Ўладзіміраўну - сацыяльнага работніка першай катэгорыі аддзялення сацыяльнай дапамогі на хаце дзяржаўнай установы "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва";

Родзьку Аляксандра Сямёнавіча - слесара па рамонце аўтамабіляў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс";

Рудзьку Аляксандра Андрэевіча - галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства "Будвектар";

Руму Зміцера Анатолевіча - малодшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Лідскага раённага аддзела ўнутраных спраў;

Садоўскую Алену Браніславаўну - лекара-кардыёлага кардыялагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Санюка Васіля Яўгенавіча - апаратчыка цэха па вытворчасці камбікормавай прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Сарокіна Барыса Барысавіча - вальцоўшчыка пятага разраду нарыхтоўча-зварачнага цэха № 6 адкрытага акцыянернага таварыства "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Сідлярэвіч Святлану Мікалаеўну - тынкоўшчыка чацвёртага разраду спецыялізаванага кіравання №175 адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст №19";

Снапко Юрыя Юр'евіча - трэнера па лёгкай атлетыцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 2 г. Ліды;

Сосіка Юрыя Ўладзіміравіча - трактарыста вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Шалава Віталя Анатолевіча - намесніка начальніка службы - начальніка аддзела службы аператыўнага кіравання вайсковай часткі 1234;

Юшкевіча Рамуальда Людвікавіча - механізатара Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава".

7. Узнагародзіць Ганаровай граматай Лідскага раённага выканаўчага камітэту:

Астравуха Ўладзіміра Ўладзіміравіча - мадэльшчыка па металічных мадэлях адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі ліцейна-механічны завод";

Бубноўскую Валянціну Васільеўну - выдзімальніка шклавырабаў пятага разраду цэха крышталю адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Васкан Рэгіну Вацлаваўну - грузчыка мяса-тлушчавага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі мясакамбінат";

Гінцэвіча Ўладзіміра Ўладзіслававіча - загадчыка малочна-таварнай фермы "Палубнікі" камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская птушкафабрыка";

Казацкага Льва Леанідавіча - лекара-анестэзіёлага-рэаніматолага аддзялення анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца";

Калач Гелену Іосіфаўну - слесара механа-зборачных работ трэцяга разраду ў зборачна-фарбавальным цэху № 1 адкрытага акцыянернага таварыства "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш";

Кот Людмілу Іосіфаўну - аператара сушыльнага абсталявання адкрытага акцыянернага таварыства "Лідлён";

Кудрашову Тарэсу Міхайлаўну - начальніка аддзела інфармацыі дзяржаўнай установы "Рэдакцыя "Лiдская газета";

Нічыпар Наталлю Янаўну - рабочую па комплекснай уборцы і ўтрыманню домаўласніцтваў жыллёва-эксплуатацыйнай службы № 3 Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Тур Ірыну Эдуардаўну - дырэктара Лідскага раённага Палаца культуры.

8. Узнагародзіць Падзячным лістом старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэту:

Аніскевіча Віталя Аляксандравіча - навучэнца трэцяга класа па спецыяльасці "Гітара" дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў", лаўрэата рэспубліканскіх і раённых конкурсаў;

Гебеня Віктара Іванавіча - слесара механа-зборачных работ пятага разраду слясарна-механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскія аўтобусы "Нёман";

Грушу Аліцыю Збігнеўну - майстра ўчастка цэха № 2 адкрытага акцыянернага таварыства "Лідская абутковая фабрыка";

Дыско Святлану Віктараўну - намесніка дырэктара ўнітарнага камунальнага прадпрыемства гандлёвы цэнтр "Патсдам";

Дабранава Юрыя Ўладзіміравіча - старэйшага памочніка пракурора Лідскага раёна, юрыста першага класа;

Дракеля Паўла Станіслававіча - прараба даччынага прадпрыемства "Лідская ПМК - 169" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Кузюту Ірыну Валяр'янаўну - прадаўца пятага разраду з выкананнем абавязкаў загадчыцы крамы "Прадукты" аграгарадка Тарнова Лідскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Леўдаровіча Мечыслава Іванавіча - старшыню раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане";

Лейку Аліцыю Збігнеўну - мастацкага кіраўніка народнага хору адкрытага акцыянернага таварыства "Завод "Оптык";

Лакцевіч Ілону Міхайлаўну - галоўнага спецыяліста землеўладкавальнай службы Лідскага раённага выканаўчага камітэту;

Семенчука Валерыя Мікалаевіча - ляснічага Ваверского лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лідскі лясгас";

Сечку Алену Эдуардаўну - намесніка дырэктара па навучальнай працы ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж";

Сурконт Таццяну Мар'янаўну - настаўніцу гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Ліды";

Швед Ірыну Юзэфаўну - навуковага супрацоўніка дзяржаўнай установы "Лідскі гістарычна-мастацкі музей";

Шпака Рамана Часлававіча - лекара-анколага хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца".


9. Узнагародзіць Дыпломам Лідскага раённага выканаўчага камітэту з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 2 (дзвюх) базавых велічынь:

Андрушкевіч Крысціну Станіславаўну - галоўнага бухгалтара камунальнага даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская дарожна-будаўнічая перасоўная механізаваная калона № 72";

Бельскага Віталя Міхайлавіча - намесніка камандзіра навучальна-трэніровачнай авіяцыйнай эскадрыллі па інжынерна-авіяцыйнай службе вайсковая частка № 97091;

Бірук Алену Віталеўну - спецыяліста па кадрах службы персаналу адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскае піва";

Вашкевіча Аляксандра Лявонавіча - слесара механазборачных работ 4 разраду адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаграпраммаш";

Горбача Сяргея Іосіфавіча - прараба будаўнічага кіравання -133 адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст №19";

Грышкевіч Валянціну Сяргееўну - дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў";

Данюша Яраслава Леанардавіча - інжынера відэамантажу камунальнага інфармацыйна-рэкламнага ўнітарнага прадпрыемства "Лідскае телерадыё-аб'яднанне";

Дрозд Іну Антонаўну - начальніка цэха сухога абястлушчанага малака адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Дудзіцкую Жану Мікалаеўну - начальніка планава-вытворчага бюро філіяла рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Гроднахлебпрам" Лідскі хлебазавод;

Карчэўскага Івана Адасьевіча - начальніка лінейна-тэхнічнага ўчастка сельскай тэлефоннай сувязі Лідскага раённага вузла электрычнай сувязі Гарадзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлеком";

Казлоўскага Сяргея Канстанцінавіча - брыгадзіра муляроў адкрытага акцыянернага таварыства "Будвектар";

Козырава Леаніда Мікалаевіча - галоўнага канструктара адкрытага акцыянернага таварыства "Ліда-будматэрыялы";

Кароль Вольгу Аркадзеўну - начальніка аддзела дэкларавання прыбыткаў і маёмасці кіравання кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лідскім раёне;

Кастылёва Сяргея Ўладзіміравіча - настаўніка фізічнай культуры дзяржаўнай установы адукацыі "Ваверская сярэдняя школа";

Куляша Анатоля Часлававіча - кіроўцу дарожнага пагрузчыка кіравання механізавання і спецработ №163 адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажнага трэста № 19";

Лапату Рэгіну Іванаўну - загадчыцу цэнтральнай раённай аптэкі № 146 Лідскага раёна Гарадзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя";

Мікуць Іосіфа Іванавіча - кіроўцу аўтамабіля першага класа дарожнага рамонтна-будаўнічага кіравання № 48 адкрытага акцыянернага таварыства "Аўтамагістраль";

Новік Вольгу Віктараўну - жывёлавода сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Беліца-Агра";

Пятрову Ядвігу Станіславаўну - выдзімальніка шклавырабаў шостага разраду цэха бясколернага шкла адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман";

Урбялевіча Леаніда Іосіфавіча - муляра чацвёртага разраду даччынага прадпрыемства "Лідская ПМК-169" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд".


10. Узнагародзіць грашовай прэміяй у памеры 2 (дзвюх) базавых велічынь:

Амбражука Лявона Станіслававіча - машыніста свідравальна-кранавай машыны пятага разраду Лідскага раёна электрычных сетак філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Андрушкевіча Валерыя Іосіфавіча - кіроўцу камунальнага даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская дарожна-будаўнічая перасоўная механізаваная калона - 72" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд";

Арышчанку Юрыя Канстанцінавіча - кіроўцу другога разраду даччынага прадпрыемства "Лідская ПМК-170" Гарадзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гродна-аблсельбуд";

Бальцэвіч Алену Васільеўну - майстра аўта-заправачных станцый адкрытага акцыянернага таварыства "Ліданафтапрадукт";

Богдан Наталлю Лявонаўну - жывёлавода раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас "Лідскі";

Бардачову Таццяну Мар'янаўну - настаўніцу біялогіі, старшыню прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г. Ліды";

Бачарову Наталлю Юр'еўну - педагога-псіхолага дзяржаўнай установы адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 п. Дзітва";

Букатку Валяр'яна Іосіфавіча - слясарара-монтніка вытворчасці вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Бумай Мікалая Мікалаевіча - выкладчыка ўстановы адукацыі "Лідскі дзяржаўны прафесійны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва";

Буранкову Валянціну Іванаўну - маляра адкрытага акцыянернага таварыства "Лідарамбуд-4";

Васільца Яна Войцехавіча - кіроўцу другога класа дарожнага рамонтна-будаўнічага кіравання №157 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблдарбуд";

Васілючак Наталлю Вацлаваўну - прадаўца пятага разраду таварыства з абмежаванай адказнасцю "Ліда-Сузор'е";

Вярэтнікава Сяргея Яўгенавіча - начальніка службы па дастаўцы і ўліку звадкаванага газу вытворчага кіравання Лідаміжрайгаз" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз";

Гаўрылаву Тарэсу Вацлаваўну - метрдатэля рэстарана "Гедымін" адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёва-вытворчая фірма "Ліда";

Гудзень Таісію Мікалаеўну - аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ёдкаўскі";

Гурноўскую Алену Мар'янаўну - намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы, спецыяліста па кадрах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Бердаўка";

Дацкевіча Валерыя Ўладзіміравіча - загадчыка мікрабіялагічнай лабараторыі дзяржаўнай установы "Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі";

Дзядуль Наталлю Анатольеўну - кухара шостага разраду рэстарана "Патсдам" унітарнага камунальнага прадпрыемства "Гандлёвы цэнтр "Патсдам";

Дасько Сяргея Міхайлавіча - абліцоўшчыка плітачніка пятага разраду закрытага акцыянернага таварыства "БМК №7";

Драбняка Віктара Станіслававіча - жывёлавода Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава";

Емяльянчык Ганну Іосіфаўну - аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ходараўцы-Агра";

Завадскага Арцёма Леанідавіча - машыніста экскаватара пятага разраду даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская ПМС";

Кветку Зою Дамінікаўну - буфетчыка трэцяга разраду дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 5 г. Ліды" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства "Камбінат школьнага харчавання";

Кетку Сяргея Міхайлавіча - кіроўнага інжынер-энергетыка прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская ПМК";

Клейду Юрыя Міхайлавіча - майстра даччынага прадпрыемства "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гарадзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Воблсельгастэхніка";

Кавалевіч Ірыну Сцяпанаўну - загадчыцу секцыі "Прадукты" ўнітарнага камунальнага прадпрыемства крама № 1 "Дом гандлю";

Кавалеўскую Алу Арсеньеўну - буфетчыцу чацвёртага разраду адкрытага акцыянернага таварыства "Лакафарба";

Лапату Чаславу Іосіфаўну - аператара свінагадоўчага комплексу "Прагрэс" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Мацкевіч Яніну Іосіфаўну - сястру-гаспадыню дзяржаўнай установы "Лідскі домінтэрнат для псіха-неўралагічных хворых";

Мікшу Гелену Чаславаўну - спецыяліста першай катэгорыі аддзела разлікаў аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства "Белаграпрамбанк";

Пясецкага Андрэя Мар'янавіча - трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Бердаўка-Агра";

Развінава Валерыя Аляксандравіча - кіроўцу-пагрузчыка дарожна-будаўнічага кіравання №24 ад-крытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы трэст № 6";

Роўбу Валерыя Юзафавіча - слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання чацвёртага разраду станцыі тэхнічнага абслугоўвання і механізацыі жывёлагадоўчых фермаў адкрытага акцыянернага таварыства "Ліда-агратэхсервіс";

Раманюка Станіслава Аляксеевіча - начальніка брыкетнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Торфабрыкетны завод Дзітва";

Савоня Віктара Фёдаравіча - электраманцёра па абслугоўванні і рамонце апаратуры і прылад сувязі Лідскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі;

Саук Наталлю Рыгораўну - аператара пульта дыстанцыйнага аўтаматычнага кіравання элеватара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлеба-прадукт";

Сямёнаву Ванду Эдвардаўну - складальніка фаршу каўбаснага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі мясакамбінат";

Сёмуху Васіля Антонавіча - электраманцёра па рамонце электраабсталявання камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Лідскі камбінат побытавых паслуг";

Савасцюк Марыю Баляславаўну - дазіроўшчыка харчовай прадукцыі трэцяга разраду ўчастка харчовых канцэнтратаў адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскія харчовыя канцэнтраты";

Стралкоўскага Андрэя Аляксандравіча - электрагазазваршчыка 5 разраду раёна цеплавых сетак філіяла "Лідскія цеплавыя сеткі" Гарадзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга";

Тарасевіча Юрыя Яраслававіча - ацынкоўшчыка рэспубліканскага даччынага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Конус" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі";

Тышкевіча Мікалая Ўладзіміравіча - тынкоўшчыка філіяла будаўніча-мантажнага кіравання № 2 адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст "Белпалівабуд";

Трэмзіну Ірыну Вітольдаўну - прыбіральніцу тэрыторый дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Чарнушэвіч Ірыну Іванаўну - птушніцу камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Лідская птушкафабрыка";

Шапель Яўгенія Георгіевіча - электрагазазваршчыка адкрытага акцыянернага таварыства "Белсантэхмантаж - 2" філіяла "Лідскае мантажнае кіраванне";

Шынкевіча Алега Міхайлавіча - трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Пескаўцы";

Шыпаву Галіну Дзмітрыеўну - майстра ўчастка вырабу актыўных частак трансфарматараў цэха № 6 адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі завод электравырабаў";

Шундрыка Сяргея Сямёнавіча - лекара - псіхіятра ўстановы аховы здароўя "Абласная псіханеўра-лагічная бальніца "Астроўля" Лідскага раёна";

Шуя Аляксандра Канстанцінавіча - слесара-электрыка па рамонце электраабсталявання транспартнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Торфабрыкетны завод Лідскі";

Якшэвіча Івана Аляксандравіча - кіраўніка фізічнага выхавання Лідскага каледжа Ўстановы адукацыі "Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".


11. Прэміяванне ў памеры 64 700 000 (шэсцьдзесят чатыры мільёны семсот тысяч) рублёў зрабіць за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў райвыканкаму паводле каштарысу выдаткаў (прыкладаецца).


12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкаму Глаўніцкага А.Т.

Старшыня А.Н. Астроўскі.

Кіраўнік справамі А.П. Быкоўскі.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX