Папярэдняя старонка: Эканоміка

Лідчына ў 2020 годзе 


Дадана: 23-01-2022,
Крыніца: Інфармацыя пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна за 2020 год // Лідскі Летапісец. 2021. № 1(93). С. 12-14.



1. Рэальны сектар эканомікі

1.1. Прамысловы комплекс

На долю раёна прыпадае 10,9 % прамысловай вытворчасці вобласці. Аснову прамысловага комплексу ствараюць 27 прадпрыемстваў, сярэдняспісавая колькасць працаўнікоў на якіх складае 12,3 тыс. чалавек.

Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2020 год выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 1196,3 млн. рублёў, тэмп росту - 109,1 %.

Індэкс прамысловай вытворчасці па наборы тавараў-прадстаўнікоў у базісных цэнах 2018 года за 2020 год - 105,3 %.

У аб'ёмах вытворчасці Лідскага раёна найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, хімічных прадуктаў, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.

У апрацоўчай прамысловасці ў 2020 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 105,5 %. Вышэй узроўню 2019 года індэкс забяспечаны ў вытворчасці: прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў - 104,5 %, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры - 150,9 %, гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў - 102,3 %, машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі, - 122,8%, транспартных сродкаў і абсталяваннія - 166,8 %, іншых гатовых вырабаў -106,6%.

У горназдабыўной прамысловасці ў 2020 годзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 106,7 %.

У водазабеспячэнні; зборы, апрацоўцы і выдаленні адыходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - 101,8 %.

У раёне за 2020 год павялічыўся выпуск найважнейшых відаў прамысловай прадукцыі (таварны выпуск): радыятараў цэнтральнага ацяплення; прыбораў на вадкіх крышталях, лазераў, іншых аптычных прыбораў і апаратуры, не ўключаных у іншыя групоўкі; частак і прыладдзя бінокляў, манокляў і аптычных тэлескопаў іншых; паслуг па ліцці чыгуну; пасудзін для пітва шкляных са свінцовага крышталю ручной апрацоўкі; бутляў, бутэлек, флаконаў і аналагічных вырабаў з пластмасаў; мяса сельскагаспадарчай птушкі; мукі кармавой, мясакоснай; малака апрацаванага, вадкага; малака сухога тлустасцю не больш за 1,5 %; мукі дробнага памолу пшанічнай ці пшанічна-жытняй; вырабаў макаронных і аналагічных вырабаў мучных; вады мінеральнай і газаванай непадсалоджанай і неараматызаванай; піва; напояў безалкагольных іншых.

Аб'ём адгружанай прамысловай прадукцыі за 2020 год склаў 1175,1 млн. рублёў, з яго аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі - 106,7 млн. рублёў ці 9,1 %.

Найбольшую ўдзельную вагу адгружанай інавацыйнай прадукцыі забяспечылі: ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод", ААТ "Лідаграпраммаш", ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу "Лідсельмаш", ЗАТ "Белтэкс Оптык", ААТ "Завод "Оптык", філіял Лідскі хлебазавод ААТ "Гроднахлебпрам", ААТ "Лідскі завод электравырабаў", ААТ "Лакафарба".

На 1 студзеня 2021 г. у 51 арганізацыі раёна ўкарэнена сістэма менеджменту якасці на адпаведнасць міжнародным стандартам ІСА серыі 9001-2015, з іх у 23 прамысловых арганізацыях.

1.2. Сельская гаспадарка

На долю раёна прыпадае 4,3 % вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці.

За 2020 год вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склала 122,2 млн. рублёў, тэмп росту - 114,2 %, у тым ліку: тэмп росту па прадукцыі раслінаводства - 115,6%, жывёлагадоўлі - 113,2%. Усе арганізацыі павялічылі аб'ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб'ёме валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 45,0 %, прадукцыі жывёлагадоўлі - 55,0 %. У тым ліку: вытворчасць збожжа - 12,8%, алеянасення рапсу - 5,3 %, кармоў - 9,4 %, малака - 31,9 %, ялавічыны - 7,3 %, свініны - 10,6 %, мяса птушкі - 3,8 %.

1.3. Будаўніцтва

Аб'ём будаўніча-мантажных работ за 2020 год склаў 112905 тыс. рублёў.

На будаўніцтва жылля за 2020 год накіравана 53384 тыс. рублёў ці 47,3 % ад фактычнага аб'ёму будаўніча-мантажных работ.

Будаўнічы комплекс раёна выканаў падрадных работ на суму 125255 тыс. рублёў, што склала 100,4% да 2019 года ў супастаўных цэнах.

За 2020 год уведзена ў эксплуатацыю 359 кватэр агульнай плошчай 37,69 тыс. кв. метраў, у тым ліку: 245 кватэр у шматкватэрных жылых дамах агульнай плошчай 16,006 тыс. кв. метраў, 114 кватэр плошчай 21,684 тыс. кв. метраў індывідуальнай жылой забудовы.

1.4. Гандаль

Доля Лідскага раёна ў агульным аб'ёме рознічнага таваразвароту Гарадзенскай вобласці складае 13,1 %.

Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў цэлым па раёне за 2020 год у фактычных цэнах склаў 693,8 млн. рублёў.

У структуры таваразвароту арганізацый гандлю раёна пераважаюць харчовыя тавары (55,4 %).

Гандлёвымі арганізацыямі за 2020 год праведзена 12 кірмашоў, 110 выстаўпродажаў, 1369 распродажаў тавараў па зніжаных цэнах, 50 няцэнавых промаакцый. Дадаткова атрыманы таваразварот на суму 4,5 млн. рублёў.

Спажывецкі попыт больш, чым на 90% задавальняецца за кошт тавараў беларускіх вытворцаў па мясе і мясных прадуктах, масле сметанковым, яйках, гарэлцы, вінах пладовых, маторным паліве, цэменце, піламатэрыялах, плітцы керамічнай.

1.5. Транспартная дзейнасць

Пасажырааварот за 2020 год склаўся на ўзроўні 100,7 млн. пасажыракіламетраў. Пасажырскім транспартам супольнага карыстання раёна перавезена 15,7 млн. пасажыраў.

Грузааварот за 2020 год склаў 389,6 млн. тонакіламетраў. Грузавым аўтатранспартам раёна перавезена 1,4 млн. тон грузаў.

2. Знешнеэканамічная дзейнасць

2.1. Экспарт тавараў

Знешнегандлёвы аварот тавараў арганізацый раёна за 2020 год склаў 548,8 млн. даляраў ЗША.

Аб'ём экспарту - 406,8 млн. даляраў ЗША. Аб'ём імпарту - 142,0 млн. даляраў ЗША.

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры 264,8 млн. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту арганізацый раёна ў экспартных аб'ёмах вобласці - 16,5 %.

Арганізацыі ажыццяўлялі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з 79-ю дзяржавамі свету, пры гэтым тавары экспартаваліся ў 65 краін.

Буйнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Расійская Федэрацыя, Літва, Украіна, Польшча і Казахстан. Прадпрыемствы супрацоўнічаюць з 65-ю рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

З мэтай наладжвання супрацоўніцтва Лідскі раён з пачатку 2020 года наведалі дэлегацыі Украіны, Літвы, Германіі, Польшчы, амбасадар Малдовы, прадстаўнік пасольства Японіі, падпісана дамова пра супрацоўніцтва з г. Ліваны (Латвія).

2.2. Экспарт паслуг

Па выніках працы за 2020 год знешнегандлёвы аварот паслуг арганізацый Лідскага раёна склаў 24770,0 тыс. даляраў ЗША.

Аб'ём экспарту паслуг у цэлым па раёне - 17258,8 тыс. даляраў ЗША. Імпарт паслуг - 7511,2 тыс. даляраў ЗША. Атрымана дадатнае знешнегандлёвае сальда ў памеры 9747,6 тыс. даляраў ЗША.

Удзельная вага экспарту паслуг арганізацый раёна ў экспарце паслуг вобласці складае 6,1 %.

Сярод паслуг найболей значнымі з'яўляюцца транспартныя паслугі.

3. Інвестыцыйная і інавацыйная дзейнасць

3.1. Інвестыцыі ў асноўны капітал

Па выніках 2020 года арганізацыямі раёна скарыстана 211,8 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

Па арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аб'ём інвестыцый склаў 52,7 млн. рублёў.

Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, скарыстана 89,3 млн. рублёў.

Арганізацыямі, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, - 69,8 млн. рублёў.

Тэхналагічная структура інвестыцый:

- аб'ём інвестыцый на выкананне будаўніча-мантажных работ склаў 112,9 млн. рублёў;

- выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў - 75,3 млн. рублёў;

- іншыя работы і выдаткі - 23,6 млн. рублёў.

3.2. Замежныя інвестыцыі

Па выніках 2020 года аб'ём паступлення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці за тавары, работы, паслугі) - 10875,8 тыс. даляраў ЗША.

4. Рынак працы і палітыка занятасці

4.1. Працаўладкаванне грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы

За 2020 год колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы - 419 чалавек.

4.2. Рынак працы і палітыка занятасці

Сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўі ў цэлым па раёне застаецца кіраванай.

У кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні за 2020 год звярнуліся 2612 чалавек, з іх 1492 (57,1 %) зарэгістраваных беспрацоўных.

На 1 студзеня 2021 г. лік беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, склаў 122 чалавекі, узровень беспрацоўя - 0,2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Лік вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці, на канец снежня 2020 года склаў 683 вольныя працоўныя месцы.

У сярэднім на адну заяўленую вакансію на 1 сту зеня 2021 г. прыпадае 0,2 беспрацоўных.

З пачатку года з улікам наяўных вакансій працаўладкавана 2035 чалавек, у тым ліку 1192 беспрацоўных. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці, - 69,4 %.

Удзельная вага працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, - 59,1 %.

Накіравана на прафесійнае навучанне "пад замову" наймальніка 69,6 %.

У мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных і іншых незанятых грамадзян арганізоўваліся аплачваныя грамадскія работы, у якіх прынялі ўдзел 320 чалавек.

Для набыцця досведу практычнай працы на працоўныя месцы працаўладкавана 15 беспрацоўных.

За 2020 год аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый 25-ці беспрацоўным для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

4.3. Прыбыткі і сацыяльная абарона насельніцтва

Сярэднямесячная заработная плата аднаго працаўніка Лідскага раёна за студзень-снежань 2020 г. склала 987,1 рублёў (тэмп росту - 113,8 %), за снежань - 1183,7 рублёў (тэмп росту - 120,4 %).

Тэмп росту рэальнай заработнай платы за студзень-снежань 2020 г. - 107,9%.

5. Энергазахаванне

Паказчык па энергазахаванні з улікам эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў за кошт укаранення энергаэфектыўных мерапрыемстваў за 2020 год склаў (-) 3,1 %.

Аб'ём эканоміі - 5059,5 тоны ўмоўнага паліва.

6. Фінансавы стан арганізацый

За 2020 год сума выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у цэлым па раёне склала 1963,2 млн. рублёў, тэмп росту да 2019 года - 106,1 %.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 153,3 млн. рублёў, тэмп росту да 2019 года - 160,4 %. Чысты прыбытак - 27,8 млн. рублёў.

Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі па раёне - (+)9,6 %, рэнтабельнасці продажаў - (+)7,8%.

7. Развіццё сацыяльнай сферы

Адукацыя

Ахоп дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй складае 97,7 %.

У 2019/2020 навучальным годзе павялічыліся паказчыкі якасці ведаў навучэнцаў: адсотак навучэнцаў, паспяваючых на 5-10 балаў, склаў 78,31 %, сярэдні бал навучэнца - 7,53.

Колькасць навучэнцаў, якія атрымалі атэстаты пра агульную сярэднюю адукацыю адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым (срэбным) медалём, павялічылася з 68 у 2019 годзе да 81 у 2020 годзе.

Па выніках цэнтралізаванага тэставання атрымана 6 стобальных сертыфікатаў.

На абласной алімпіядзе па навучальных прадметах навучэнцамі Лідскага раёна заваявана 83 дыпломы, на рэспубліканскай - 9.

У конкурсных мерапрыемствах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў навучэнцамі заваявана 317 прызавых месцаў.

Ахова здароўя

У амбулаторна-паліклінічныя ўстановы зроблена 1603,7 тыс. наведванняў, хуткай дапамогай абслужана 41,3 тыс. выклікаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання пралечана 2,9 тыс. чалавек, у стацыянарах на хаце - 1,9 тыс. чалавек, у кругласутачных стацыянарах - 24,5 тыс. чалавек.

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме.

Закуплена медыцынскае абсталяванне: апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх (10 штук); танометры ўнутрывокавага ціску (35 штук); аўтамат афарбоўкі мазкоў крыві Аўта ОМК-01 (1 штука); ПЭВМ "МАХІМА" (2 штукі); апарат для інгаляцыйнай анестэзіі з ШВЛ (1 штука); аналізатар імунафлуарэсцэнтны (1 штука); аналізатар АU 80 біяхімічны з прыладдзем (1 штука); сістэма відэаназірання (1 штука); ПЭВМ ВVК з прынтарам (94 штукі); камплекты інструментаў для ўсталёўкі цвікоў для сцегнавой косткі (2 штукі) і іншае.

Культура

Клубнымі ўстановамі культуры праведзена 4573 мерапрыемствы.

За 2020 год колькасць чытачоў бібліятэчнай сістэмы раёна склала 26872 чалавекі.

ДУ "Лідскі гістарычна-мастацкі музей" праведзена 838 экскурсій і заняткаў, арганізавана 30 выстаў.

Колькасць наведвальнікаў ДУ "Лідскі гістарычна-мастацкі музей" і Лідскага замка за 2020 год склала 39897 чалавек.

Спорт

У сферы масавай фізічнай культуры і спорту працягнута праца па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

За 2020 год праведзена 42 спартова-масавыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел 2,4 тыс. чалавек. Выканалі нарматывы: майстра спорту - 4 чалавекі, кандыдата ў майстра спорту - 20 чалавек, 1 разраду - 54 чалавекі, прысвоена трэнерскіх катэгорый - 20 чалавек. У спіскавым складзе зборнай Рэспублікі Беларусь знаходзіцца 44 чалавекі. Сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных спаборніцтваў 3 чалавекі, рэспубліканскіх - 48 чалавек, абласных - 309 чалавек.

Зарэгістраваны 43 суб'екты аграэкатурызму.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX