1. Рэальны сектар эканомікі
1.1. Прамысловы комплекс
На долю раёна прыпадае 9,9 % прамысловай вытворчасці вобласці. Аснову прамысловага комплексу ствараюць 24 арганізацыі, сярэднеспісавая колькасць працаўнікоў на якіх складае 11,9 тыс. чалавек.
Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2022 год выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы цану давальніцкай сыравіны, на суму 1572,7 млн. рублёў, тэмп росту - 110,5 %.
У аб'ёмах вытворчасці Лідскага раёна найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць прадуктаў сілкавання, напояў, хімічных прадуктаў, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.
За 2022 год у раёне павялічыўся выпуск найважнейшых відаў прамысловай прадукцыі (таварны выпуск): комплексаў зернеачышчальна-сушыльных - на 40,0 %, абсталявання складскога для захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі - у 5,0 разоў, радыятараў цэнтральнага ацяплення - на 41,0 %, радыятараў электрычных вадканапоўненых - на 48,0 %, іншыя вырабы са шкловалакна - на 5,8%, малака апрацаванага, вадкага - на 15,4%, малака сухога тлустасцю не больш за 1,5% - на 15,3%, масла сметанковага - на 67,5%, вырабаў макаронных і аналагічных вырабаў мучных - на 16,2%, напояў ферментаваных іншых - на 19,6%, піва - на 4,6%, вады мінеральнай і газаванай непадсалоджанай і неараматызаванай - на 9,0%, піва безалкагольнага - на 13,4%, напояў безалкагольных іншых - на 21,0 % і іншага.
Аб'ём адгружанай прамысловай прадукцыі за 2022 год склаў 1532,7 млн. рублёў, з яго інавацыйнай - 102,2 млн. рублёў ці 6,7 %.
1.2. Сельская гаспадарка
Доля раёна ў агульным аб'ёме валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці - 4,2 %.
За 2022 год выраблена валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 150,6 млн. рублёў, тэмп росту да 2021 года - 110,1 %.
Структура валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склалася наступным чынам: жывёлагадоўля - 47,7 %, раслінаводства - 52,3 %, з іх: мяса - 16,1 %, малако - 30,7%, збожжа - 20,1 %, насенне рапсу - 8,8 %, бульба - 4,5 %, гародніна - 4,1 %, кармы - 8,7 %.
Вытворчасць збожжавых і зернобобовых культур (з улікам зерня кукурузы) у заліковай вазе склала 81,7 тыс. тон, тэмп росту 146,8 % да 2021 года. Ураджайнасць - 36,1 цэнтнера з гектара, што на 9,8 цэнтнера больш ад узроўню 2021 года.
Вытворчасць алеенасення рапсу - 10,2 тыс. тон, тэмп росту 150,1 %. Ураджайнасць склала 20,5 ц/га, больш на 6,4 ц/га ў параўнанні з 2021 годам.
Валавы збор бульбы склаў 16,0 тыс. тон, тэмп росту - 114,2%. Ураджайнасць - 281,0 ц/га, што на 21,0 ц/га больш, чым у 2021 годзе.
Валавы збор гародніны - 12,5 тыс. тон, тэмп росту - 158,7%, ураджайнасць - 303,0 ц/га, на 148,0 ц/га больш, чым у 2021 годзе.
Сабрана пладоў 5,0 тыс. тон, тэмп росту - 137,1%.
Нарыхтавана кармоў па відах: 9,6 тыс. тон сена, 96,1 тыс. тон сенажу, 3,9 тыс. тон зернесенажу, 129,6 тыс. тон сіласу.
Усяго нарыхтавана 68,8 тыс. тон травяных кармоў.
У жывёлагадоўлі па стане на 1 студзеня 2023 г. колькасць буйной рагатай жывёлы склала 29919 галоў.
Пагалоўе свіней - 20445 галоў.
Птушкі - 143017 галоў.
За 2022 год вытворчасць малака склала 56,6 тыс. тон.
Вытворчасць (гадоўля) жывёлы і птушкі склала 8,7 тыс. тон.
1.3. Будаўніцтва
На долю раёна прыпадае 9,1 % аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ вобласці.
Аб'ём будаўніча-мантажных работ за 2022 год склаў 165032 тыс. рублёў.
На будаўніцтва жылля за 2022 год накіравана 85363 тыс. рублёў.
Будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму 140635 тыс. рублёў.
За 2022 год уведзена ў эксплуатацыю 1059 кватэр агульнай плошчай 84,687 тыс. кв. метраў пры заданні на 2022 год - 83,0 тыс. кв. метраў, у тым ліку: 951 кватэра ў шматкватэрных жылых дамах агульнай плошчай 60,454 тыс. кв. метраў, 108 кватэр плошчай 24,233 тыс. кв. метраў індывідуальнай жылой забудовы.
Палепшылі жыллёвыя ўмовы 250 шматдзетных сем'яў.
Усе шматдзетныя сем'і, якія хацелі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, накіраваны для заключэння дамоў долевага будаўніцтва кватэр.
Для грамадзян, якія ажыццяўляюць жыллёвае будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай, здадзена 54,530 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля.
Уведзена арэнднага жылля агульнай плошчай 0,949 тыс. кв. метраў.
Увод у эксплуатацыю жылых дамоў з выкарыстаннем электраэнергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і ежагатоўкі склаў 1,588 тыс. кв. метраў.
1.4. Гандаль
Доля раёна ў агульным аб'ёме рознічнага таваразвароту вобласці - 13,2%.
Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў цэлым па раёне за 2022 год у фактычных цэнах склаў 884,2 млн. рублёў. Тэмп росту ў супастаўных цэнах да 2021 года - 97,8 %.
Тэмп росту рознічнага таваразвароту арганізацый гандлю склаў 100,0 %, па падведамных арганізацыях - 73,5 %.
У структуры таваразвароту арганізацый гандлю раёна пераважаюць харчовыя тавары (53,1 %).
Гандлёвымі арганізацыямі за 2022 год праведзена 1308 распродажаў тавараў па зніжаных коштах і 26 някоштавых промаакцый, 17 кірмашоў. Дадаткова атрыманы таваразварот на суму 4,9 млн. рублёў.
За 2022 год удзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным таваразвароце гандлёвых арганізацый склала 66,6 % (захавалася на ўзроўні 2021 года).
Спажывецкі попыт больш, чым на 90 % задавальняецца за кошт тавараў беларускіх вытворцаў па мясе і мясных прадуктах, яйках, масле сметанковым, сырах, цукру, муцэ, гарэлцы, вінах пладовых, маторным паліве, цэменце.
1.5. Транспартная дзейнасць
Пасажыразварот за 2022 год склаўся на ўзроўні 95502,1 тыс. пасажыракіламетраў. Пасажырскім транспартам супольнага карыстання раёна перавезена 14415,0 тыс. пасажыраў.
Грузазварот за 2022 год склаў 281950,2 тыс. тона-кіламетраў. Грузавым аўтатранспартам раёна перавезена 924,3 тыс. тон грузаў.
2. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата
За студзень-снежань 2022 г. налічаная сярэднемесячная заработная плата па Лідскім раёне склала 1296,5 рублёў, тэмп росту - 116,5 %.
Змена рэальнай заработнай платы да студзеня-снежня 2021 г. - 101,1 %.
3. Інвестыцыі ў асноўны капітал
За 2022 год аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 255,6 млн. рублёў, тэмп росту ў супастаўных цэнах - 87,6 %.
Па арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аб'ём інвестыцый склаў 63,5 млн. рублёў.
Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, скарыстана 120,8 млн. рублёў.
Арганізацыямі, не меўшымі ведамаснай падпарадкаванасці, - 71,3 млн. рублёў.
Тэхналагічная структура інвестыцый:
- аб'ём інвестыцый на выкананне будаўніча-мантажных работ - 165,0 млн. рублёў;
- выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў - 59,4 млн. рублёў;
- іншыя работы і выдаткі - 31,2 млн. рублёў.
4. Сукупныя паступленні прыбыткаў у бюджэт раёна
У цэлым па раёне рост сукупных паступленняў прыбыткаў у кансалідаваны бюджэт раёна на 01.01.2023 склаў 119,8 %.
5. Энергазахаванне
Аб'ём эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў за кошт укаранення энергаэфектыўных мерапрыемстваў па раёне за 2022 год склаў 4620,2 тоны ўмоўнага паліва.
Сумарнае спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў па раёне за 2022 год склала 163978 тон умоўнага паліва.
6. Рынак працы і палітыка занятасці
Сітуацыя ў сферы занятасці і беспрацоўі ў цэлым па раёне застаецца кіраванай.
У кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні за 2022 год звярнуліся 2565 чалавек, з іх 1536 (59,9 %) зарэгістраваных беспрацоўных.
На 1 студзеня 2023 г. лік беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, склаў 107 чалавек, узровень беспрацоўя - 0,2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
Лік вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці, на канец снежня 2022 года склаў 1390 вольных працоўных месцаў.
У сярэднім на адну заяўленую вакансію на 1 студзеня 2023 г. прыпадае 0,1 беспрацоўнага.
З пачатку года з улікам наяўных вакансій працаўладкавана 2182 чалавекі, у тым ліку 1292 беспрацоўных.
Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, - 79,4 %.
Удзельная вага працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі ў вобласці садзейнічання занятасці, - 67,2 %.
Накіравана на прафесійнае навучанне беспрацоўных "пад замову" наймальніка - 84,8 %.
У мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных і іншых незанятых грамадзян арганізоўваліся аплачваныя грамадскія работы, у якіх прынялі ўдзел 154 чалавекі.
Для набыцця досведу практычнай працы на працоўныя месцы працаўладкавана 13 беспрацоўных.
За 2022 год аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый 19-ці беспрацоўным для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
У эканоміцы раёна ў 2022 годзе было занята 54287 чалавек.
ІІ. Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна
1. Фінансавыя вынікі
За 2022 год сума выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у цэлым па раёне склала 2561,0 млн. рублёў, тэмп росту да 2021 года - 114,7%.
Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 247,7 млн. рублёў, тэмп росту да 2021 года - 145,3 %. Чысты прыбытак - 122,5 млн. рублёў, тэмп росту да 2021 года - 234,9 %.
Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі па раёне - (+) 12,4 %, рэнтабельнасці продажаў - (+) 9,7 %.
Удзельная вага рэнтабельных арганізацый - 89,6 %.
Паказчык па зніжэнні ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) па арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Лідскага раёна, і арганізацыях, у статутных фондах якіх 50 і больш адсоткаў акцый (доляў у статутных фондах) належаць раёну, за 9 месяцаў 2022 г. склаў (-) 2,1 %.
2. Малое прадпрымальніцтва
За 2022 г. зарэгістравана 59 юрыдычных асоб, у тым ліку 48 мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, 8 арганізацый з удзелам замежнага капіталу і 327 індывідуальных прадпрымальнікаў.
3. Развіццё сацыяльнай сферы
Адукацыя
У сферы адукацыі выкананы дзяржаўныя сацыяльныя стандарты.
Ахова здароўя
Фінансаванне аховы здароўя за 2022 год склала 64,4 млн. рублёў.
Выканана рэканструкцыя будынка хірургічнага корпуса (2-ая чарга) з набыццём абсталявання, а таксама рэканструкцыя першага паверха тэрапеўтычнага корпуса пад размяшчэнне МРТ па вул. Міцкевіча, 1.
Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме.
Культура
Клубнымі ўстановамі культуры праведзена 2830 мерапрыемстваў, у тым ліку 1169 на платнай аснове, якія наведала 160109 чалавек.
Колькасць наведванняў устаноў культуры па раёне - 443378.
За 2022 год колькасць наведванняў бібліятэчнай сістэмы раёна склала 188680 чалавек.
Дзяржаўнай установай "Лідскі гістарычна-мастацкі музей" праведзены 2343 экскурсіі і заняткі, арганізаваны 44 выставы.
Колькасць наведвальнікаў дзяржаўнай установы "Лідскі гістарычна-мастацкі музей" і Лідскага замка за 2022 год склала 94589 чалавек.
Колькасць канцэртаў, якія былі праведзены дзяржаўнай установай культуры "Лідскі эстрадны аркестр", - 58.
Спорт і турызм
За 2022 год праведзена 204 спартова-масавыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел 13275 чалавек. Выканалі нарматывы: майстра спорту - 5 чалавек, кандыдата ў майстры спорту - 21 чалавек, 1 разраду - 69 чалавек. Сталі пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў - 138 чалавек, абласных - 695 чалавек.
У спіскавым складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту знаходзіцца 44 чалавекі.
З мэтай паляпшэння інфраструктуры Лідскага раёна ўсталяваны таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц.
Экскурсіі для турыстаў прапануюць ААТ "Шклозавод "Нёман", ААТ "Лідскае піва", ААТ "Лідахлебапрадукт", ААТ "Лідахарчканцэнтраты", ААТ "Торфабрыкетны завод "Дзітва", ДЛГУ "Лідскі лясгас" (парк "Гарні") і Цэнтр Бяспекі МНС пры Лідскім РАНС.
Зарэгістравана 36 суб'ектаў аграэкатурызму.
Паводле Прэс-службы Лідскага райвыканкама.