Папярэдняя старонка: Эканоміка

Лідчына ў 2023 годзе 


Дадана: 08-09-2024,
Крыніца: Інфармацыя пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Лідскага раёна ў 2023 годзе // Лідскі Летапісец. 2024. № 1-2(105-16). С. 22-23.



1. Рэальны сектар эканомікі

1.1. Прамысловы комплекс

На долю раёна прыпадае 10,4 % прамысловай вытворчасці вобласці. Аснову прамысловага комплексу ўтвараюць 26 арганізацый

У раёне павялічыўся выпуск найважнейшых відаў прамысловай прадукцыі (таварны выпуск): ангідрыду фталевага - на 13,2%, абсталявання пад'ёмна-транспартнага, пагрузачнага ці разгрузачнага - у 2,4 раза, барон дыскавых - у 1,8 раза, касілак, жатак навясных і прычапных - на 25,4%, бульбакапалак - на 21,0%, абсталявання складскога для захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі - у 2,0 разы, прычэпаў - у 3,7 раза, радыятараў цэнтральнага ацяпленняу без электрычнага нагрэву - на 4,5 %, радыятараў электрычных вадканапоўненых - у 1,5 раза, паслуг па ліцці чыгуну - на 11,7 %, посуду шклянога - на 13,4 %, вокнаў, дзвярэй зашклёных і іх каробак, драўляных - на 6,6 %, дзвярэй не зашклёных, іх каробак і парогаў, драўляных - на 41,9%, абутку з верхам з тэкстыльных матэрыялаў - на 12,4%, абутку вытворчага - на 36,1%, мяса сельскагаспадарчай птушкі парнае - на 10,0%, тлушчаў жывёльных іншых - у 1,5 раза, дадаткаў кармавых для с/г жывёл - на 8,5%, малака апрацаванага, вадкага - на 11,5 %, малака сухога тлустасцю не больш за 1,5% - на 24,7%, тлустасцю больш 1,5% - на 2,7%, масла сметанковага - на 26,0 %, мукі дробнага памолу пшанічнай ці пшанічнаржаной - на 25,2 %, вотруб'я - на 43,5 %, супаў і булёнаў - на 7,3 %, піва - на 7,3 %, вады мінеральнай і газаванай непадсалоджанай і неараматызаванай - на 23,8%, піва безалкагольнага - на 41,6 %, напояў безалкагольных іншых - на 25,0 % і іншага.

1.2. Сельская гаспадарка

Доля раёна ў агульным аб'ёме валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці - 4,6 %.

За студзень-снежань 2023 г. выраблена валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 202,6 млн. рублёў.

Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў найбольшы паказчык па вытворчасці валавай прадукцыі ў разліку на 100 га сельгасдобраў атрыманы ў філіяле "Дзітва" ААТ "Лідахлебапрадукт".

Удзельная вага сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і іншых юрыдычных асоб у вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна склала 17,5 %.

Вытворчасць малака склала 64,9 тыс. тон. Найбольшы рост забяспечаны КСУП "Пескаўцы", КСУП "Ваверка-Агра", ЛРСУП "Мажэйкава".

У 2023 годзе значна палепшыліся паказчыкі па захаванасці жывёлы і ўзнаўленні статка.

1.3. Будаўніцтва

На долю раёна прыпадае 10,3 % аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ вобласці.

Аб'ём будаўніча-мантажных работ за студзень-снежань 2023 г. склаў 221,6 млн. рублёў.

Працягвалася будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у мікрараёне "Поўнач" у г. Лідзе, шматкватэрнага жылога дома ў квартале жылой забудовы па вул. Ленінская ў г. Лідзе, індывідуальных жылых дамоў у мікрараёнах "Чэхаўцы", "Ёдкі", "Маладзёжны" і "Астроўля", будынка Лідскага РАУС і рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-11, аўтамабільнага моста цераз раку "Нёман", чыгуначнага перезда па вул. Чырвонаармейскай. Завершаны рэканструкцыя ГУ "Першамайская сярэдняя школа" і будаўніцтва дзіцячага саду-ясляў на 190 месцаў у мікрараёне "Поўнач".

Будаўнічым комплексам раёна выканана падрадных работ на суму 213,0 млн. рублёў.

Палепшылі жыллёвыя ўмовы 136 шматдзетных сем'яў.

1.4. Гандаль

Доля раёна ў агульным аб'ёме рознічнага таваразвароту Гарадзенскай вобласці складае 13,8 %.

Аб'ём рознічнага таваразвароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў цэлым па раёне за студзень-снежань 2023 г. у фактычных цэнах склаў 1027,3 млн. рублёў.

У структуры таваразвароту арганізацый гандлю раёна пераважаюць харчовыя тавары (52,1%).

Па стане на 01.01.2024 г. колькасць рознічных гандлёвых аб'ектаў склала ў Лідскім раёне 1889 адз. Прырост гандлёвых аб'ектаў за студзень-снежань 2023 г. склаў 15 адз. За кошт новага будаўніцтва адкрыты 23 гандлёвыя аб'екты, у тым ліку крамы буйных гандлёвых сетак "Марка", "Выспа чысціні і смаку", "Святлафор", "ZАRINА", "Веfrее", "Gloria Jеаns", "Аskоnа".

2. Малое прадпрымальніцтва

За студзень-снежань 2023 г. зарэгістраваны 73 юрыдычныя асобы, у тым ліку 66 мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, 5 арганізацый з удзелам замежнага капіталу і 320 індывідуальных прадпрымальнікаў.

3. Развіццё сацыяльнай сферы

Адукацыя

У 2023 годзе навучэнцамі ўстаноў адукацыі заваяваны 72 дыпломы пераможцаў 3-га этапу і 20 дыпламоў пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах.

У 2023 годзе 83 навучэнцы ўзнагароджаны залатым (срэбным) медалём, у 2022 годзе - 80. Па выніках цэнтралізаванага тэставання атрымана 13 стобальных сертыфікатаў, у 2022 годзе - 7.

За 2023 год у аздараўленчых лагерах аздароўлена 9621 дзіця.

Сацыяльныя стандарты ў сферы адукацыі выконваюцца.

Ахова здароўя

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў вобласці аховы здароўя выкананы ў поўным аб'ёме.

Культура

Клубнымі ўстановамі культуры праведзена 3126 мерапрыемстваў, якія наведала прыкладна 160947 чалавек.

Спорт і турызм

Развіццё фізічнай культуры і спорту ў Лідскім раёне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Каляндарным планам раённых спартовых і спартова-масавых мерапрыемстваў, удзелам зборных каманд раёна ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

У Лідскім раёне забяспечанасць фізкультурна-спартовымі збудаваннямі на 1000 жыхароў складае 2,97 адзінак.

За студзень-снежань 2023 г. праведзена 209 спартова-масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 14550 чалавек.

Выканалі нарматывы: майстра спорту - 7 чалавек, кандыдата ў майстра спорту - 18 чалавек, 1 разраду - 66 чалавек. Прызавыя месцы занялі: на міжнародных спаборніцтвах - 6 чалавек, рэспубліканскіх - 129 чалавек, абласных - 665 чалавек.

У спіскавым складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту знаходзіцца 49 чалавек.

Развіццё турызму ў Лідскім раёне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады.

За 2023 год Лідскі раён прыняў 120000 турыстаў, з іх 14000 замежных грамадзян. Па сродках размяшчэння рэгіён наведалі 38304 турысты, з іх 8770 замежных грамадзян.

Экскурсіі для турыстаў прапануюць ААТ "Шклозавод "Нёман", ААТ "Лідскае піва" (Музей лідскага бровара), ААТ "Лідахлебапрадукт", ААТ "Лідахарчканцэнтраты", ААТ "Торфабрыкетны завод Дзітва", ГЛГУ "Лідскі лясгас" (дэндра-парк "Гарні") і Цэнтр Бяспекі МНС пры Лідскім РАНС.

Да станоўчых вынікаў развіцця раёна адносяцца: павелічэнне тэмпу росту намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы; рост сукупных паступленняў прыбыткаў у бюджэт раёна; павелічэнне тэмпу росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах; нарошчванне вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі; устойлівая дынаміка ўводу жылля ў эксплуатацыю; абясцэненне дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX