Папярэдняя старонка: Эканоміка

Трэцяя рэгіянальная выстава Ліда-рэгіён-2007 


Аўтар: Скампанавана па матэрыялах лідскага друку,
Дадана: 14-02-2009,
Крыніца: Лідскі летапісец № 39-40.



Дні 3 і 4 ліпеня 2007 года ўвойдуць у гісторыю Ліды як знакавыя. У якія часы да нас ехала такая маса дэлегацый з замежных дзяржаў дзеля дзелавога супрацоўніцтва, а то і проста пераняць досвед, павучыцца добрым справам? Зараз едуць, а аўтарытэт Ліды прызнаны далёка за межамі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым можна было пераканацца на прыкладзе двух дзён, якія ўвабралі ў сябе масу цікавых сустрэч, знаёмстваў, наладжванне дзелавых адносін. Усё гэта адбывалася ў рамках трэцяй рэгіянальнай выставы "Ліда-рэгіён-2007", а таксама міжнароднага эканамічнага форума "Устойлівае эканамічнае развіццё асобных тэрыторый: новыя магчымасці для бізнэсу і інвестыцый".

3 ліпеня адкрылася выстава "Ліда-рэгіён-2007". Летась у такім мерапрыемстве прынялі ўдзел 60 афіцыйных асоб. Сёлета толькі афіцыйных дэлегацый Ліда прыняла з 21 дзяржавы: Расіі, Казахстана, Літвы, ЗША, Кітая, Польшчы, Латвіі, Украіны, Азербайджана і іншых краін. А усяго паўдзельнічаць у выставе і міжнародным эканамічным форуме прыехала каля 200 афіцыйных і дзелавых прадстаўнікоў, таксама госці з раёна Паўночнае Ізмайлава горада Масквы, гарадоў-пабрацімаў Дзімітраўграда, Кашаліна, Екабпілса, а таксама з літоўскага Алітуса, азербайджанскага Геакчая, расійскага Нёмана (Калінінградскай вобласці), украінскага Камянец-Падольскага і іншых гарадоў.

У Ліды неблагія сумесныя напрацоўкі з замежнымі фундатарамі. У горадзе і раёне маецца каля 60 прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу, высокі знешнегандлёвы абарот.

Цікавасць да прадукцыі лідзян падчас выставы вялікая. Запатрабаваныя глебаапрацоўныя агрэгаты, сеялкі, тэхніка, фарбы. З цікавасцю шматлікія госці прыглядаліся на выставе да новага абутку, малочнай прадукцыі, вырабаў з дрэва і бетону. А два прадпрыемствы: ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" і ААТ "Лідскі завод электравырабаў" падпісалі вельмі выгадныя кантракты. Завод электравырабаў паставіць у г. Алітус свяцілень на агульную суму 100 тысяч еўра. Вялікая партыя сухога малака пайдзе ў Санкт-Пецярбург і Польшчу.

Асоба ўрачыста праходзіла падпісанне дамоў аб супрацоўніцтве паміж гарадамі Нёман Калінінградскай вобласці, украінскім Камянец-Падольскім і Лідай. Кіраўнікі дэлегацый гэтых гарадоў, а таксама старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худык адзначылі, што дадзеныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дазваляюць не толькі ўзаемавыгадна гандляваць, але і пашыраць культурныя сувязі паміж расійскім, украінскім і беларускім народамі. А кіраўнік Нёманскай акругі Аляксандр Мельнікаў вобразна сказаў: праз тры дзяржавы цячэ вялікая рака Нёман, яе берагі павінны гуртаваць народы, і добры ўсім ім прыклад падае Лідчына, цэментуючы вакол сябе прыхільнікаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

4 ліпеня ў Лідзе прайшоў міжнародны эканамічны форум "Устойлівае эканамічнае развіццё асобных тэрыторый: новыя магчымасці для бізнэсу і інвестыцый". Яго арганізатарамі сталі Гарадзенскі абласны выканаўчы камітэт, Лідскі раённы выканаўчы камітэт, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, РУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры коштаў", рэдакцыя газеты "Рэспубліка". Удзел у мерапрыемстве, аналагаў якому няма ў Беларусі, прынялі прадстаўнікі 21 дзяржавы. У рамках форума прайшла пленарная сесія, адбылося паседжанне інфармацыйных працоўных груп. Акрамя агляду прадукцыі, якая дэманструецца на выставе "Ліда-рэгіён-2007", удзельнікі форуму пабывалі на шэрагу прадпрыемстваў.

Якая асноўная ідэя форума? Яна наступная. Раз у год у Ліду прыязджаюць прадстаўнікі рэгіёнаў шматлікіх замежных дзяржаў: Расіі, Украіны, Нямеччыны, Славакіі, Польшчы, Літвы і г. д. Прыязджаюць людзі, зацікаўленыя ў пасоўванні сваіх інвестыцый, якія маюць жаданне адкрыць вытворчасць на размешчаных у Лідзе плошчах. Вольныя зносіны, вывучэнне магчымасцяў рэгіёна, прысутнасць на форуме прадстаўнікоў выканаўчай улады самога высокага ўзроўню, навукоўцаў, юрыстаў, бізнэсмэнаў дазваляе не толькі падымаць праблемы супрацоўніцтва, але і аператыўна іх вырашаць.

Відавочны поспех прайшоўшага 4 ліпеня ў Лідзе міжнароднага эканамічнага форума ў тым, што на ім выразна агаворваліся шматлікія важныя пытанні дзелавога супрацоўніцтва і прыводзіліся асобныя прыклады, як не трэба паступаць.

Шмат пра што гаворыць спіс аўтарытэтных асоб, хто 3 і 4 ліпеня пабываў у Лідзе, удзельнічаў у працы выставы і міжнароднага форума, дзяліўся сваімі меркаваннямі. Гэта Пётр Віцязь, першы намеснік старшыні прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук, Ёзэф Мравік, дарадца амбасады Славакіі, Уладзімір Аўгустынскі, кіраўнік прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, Гузін Байар, гандлёвы дарадца амбасады Турцыі ў нашай краіне, Уладзімір Адашкевіч, намеснік міністра эканомікі, Мікалай Кавалёв, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, кіраўнікі шматлікіх замежных кампаній. Па іх меркаванні, горад Ліда стаў пляцоўкай не толькі для абмену дзелавой інфармацыяй і напрацоўкі адносін, але і заключэння выгодных дамоў. У дні працы выставы і міжнароднага форума сур'ёзныя кантракты, акрамя малочна-кансервававага завода і завода электравырабаў, падпісаў завод "Оптык". Вызначылі гарызонты супрацоўніцтва з замежнымі суседзямі завод "Нёман" у Лідзе, ААТ "Лакафарба", шэраг індывідуальных прадпрымальнікаў. Намеснік старшыні райвыканкама Іван Клімовіч звярнуўся да замежных прадпрымальнікаў з цэлым пакетам дзелавых прапаноў у рамках супрацоўніцтва з Лідскім рэгіёнам. Як пазней заўважыў амбасадар Туркменістана Ілля Вельджанаў, прапановы вельмі цікавыя, частка з іх можа быць рэалізаваная і з удзелам дзелавых колаў Туркменістана.

Вельмі карыснымі на форуме былі зносіны яго ўдзельнікаў з аташэ па пытаннях эканомікі амбасады Нямеччыны ў Рэспубліцы Беларусь Гансам Свенам. Спадар Свен быў адкрыты, нават крытычны. Дыпламат заўважыў, што ў нас маюцца дасведчаныя кадры, вольныя плошчы, нядрэнныя магістралі. Чаго бракуе - дык гэтае ўмення пераконваць патэнцыйнага партнёра. Многія такія сустрэчы праходзяць прыхапкам, без дастатковага прадстаўлення эканамічнага і юрыдычнага бакоў справы. А бывае і так. Быццам бы дамовіліся, а далей беларускі бок заяўляе: мы вас знайшлі, далей дакументы афармляйце самі. І... усё. Пахабная чахарда паравалок, узгадненняў. Здараецца, што ад трапіўшага ў палон бюракратыі заходняга бізнэсмэна пачынаюць патрабаваць якіх-небудзь паслуг. Так было, напрыклад, шэсць гадоў назад, калі меркавалася ў Менску адчыніць на ўзроўні сталіцы міжнародны эканамічны форум. Але нічога не выйшла, добрую ідэю сталічныя горадакіраўнікі "зарэзалі".

Праўда, час усё расставіў па сваіх месцах: не выйшла ў Менску - усё вельмі добра атрымалася ў Лідзе.

Ёзаф Мравік, дарадца амбасады Славацкай Рэспублікі, начальнік гандлёва-эканамічнага аддзела сказаў, што прыемна бачыць беларускі народ гатовым да супрацоўніцтва. Галоўны вынік выставы - гэта вольныя зносіны, якія дапамагаюць адчыніць адзін аднаму дзверы для супрацоўніцтва...

Іван Арбузаў, прэзідэнт кампаніі "Sibir Optiks INC" (ЗША) адзначыў, што хаця Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі вельмі розныя краіны ў плане і палітычным, і эканамічным, але гэта не значыць, што мы не можам знайсці агульную мову. Ужо каля дзесяці гадоў, як кампанія займаецца ў Лідзе бізнэсам, маючы прадпрыемства "Белтэкс-Оптык", і думае рабіць гэты бізнэс тут яшчэ вельмі доўга. Што датычыцца мясцовых людзей, яны вельмі добра падрыхтаваныя, перспектыўныя. Яны вельмі творчыя людзі. Ім трэба толькі дапамагчы зарыентавацца ў рынку. У нас ёсць прадпрыемствы і ў іншых краінах, але 70 адсоткаў усёй прадукцыі выпускаецца менавіта ў Лідзе і рэалізуецца пад гандлёвай маркай "Юкон" ва ўсіх дзяржавах свету. Гэта прыборы начнога бачання, біноклі, прыцэлы. Пажаданне патэнцыйным фундатарам такое: пераступіце цераз праблемы і адчыняйце тут сваю справу. У гэтым горадзе вас зразумеюць і падтрымаюць...

Уладзімір Аўгустынскі, кіраўнік прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь заўважыў, што ў гэтыя дні ў Лідзе адбылося сапраўднае эканамічнае свята. Трэба сказаць, што нямецкія вытворцы прадстаўлены ў Лідзе сумеснай вытворчасцю сельгастэхнікі, ёсць напрацоўкі па светлатэхніцы, і галоўнае - вялікі патэнцыял. Прыцягвае кваліфікаваная працоўная сіла, выгоднае геаграфічнае становішча, наяўнасць мытнага саюза з Расійскай Федэрацыяй, развіты навукова-даследчы патэнцыял. Гэта досыць шырокае поле для будучага супрацоўніцтва...

Валерыя Фадзеева, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, міжнароднага дарадцу Міжнароднай фінансавай карпарацыі ўразіў размах праводзімых на раённым узроўні мерапрыемстваў. Пры такім падыходзе да справы бізнэс у горадзе Лідзе будзе развівацца вельмі пазітыўна. Праўда, для прыцягнення інвестыцый неабходна ўдасканальваць заканадаўства, спрасціць адміністрацыйныя працэдуры і працэс рэгістрацыі, зменшыць колькасць праверак і кантроль. Гэта, вядома, справа дзяржаўных службоўцаў, але нават на мясцовым узроўні можна прымаць важныя рашэнні для прыцягнення фундатараў. А галоўнае - іх трэба любіць, дапамагаць наладзіць сваю справу на нашай тэрыторыі, і ўсё абавязкова атрымаецца...

Пётр Віцязь, першы намеснік старшыні прэзідыюма Нацыянальнай акадэ міі навук Рэспублікі Беларусь прызнаў, штофорум арганізаваны на высокім узроўні. Досыць паглядзець спіс яго ўдзельнікаў - гэта прадстаўнікі розных краін, адмыслоўцы-маркетолагі, прафесары, навукоўцы. Усё правільна: навука павінна быць асноўнай вытворчай сілай. Вельмі прыемна, што кіраўнікі лідскіх прадпрыемстваў гэта разумеюць. Практычна ўсё супрацоўнічаюць па сваіх галінах з рознымі інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук, усё выдатна ведаюць, чаго жадаюць, успрымальныя да інавацыйных працэсаў. А працэсы гэтыя сёння прасоўваюцца ў вытворчасць вельмі хутка з дапамогай новых тэхналогій. Калі раней ад распрацоўкі да ўкаранення праходзілі гады, то зараз - месяцы... Мы ўжо супрацоўнічаем з шэрагам калектываў Лідчыны, а ў перспектыве плануецца цэлы пілотны праект з прыцягненнем шматлікіх навукова-даследчых інстытутаў.

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні выставы "Ліда-рэгіён-2007" заснаваў шэраг намінацый. У намінацыі "За актыўную працу па засваенні новых відаў прадукцыі" былі названыя пераможцамі: ААТ "Лідаграпраммаш" (дырэктар У. Круглы), ААТ "Лідсельмаш" (дырэктар Ю. Вашкевіч), ВРУП "Доследны завод "Нёман" (дырэктар С. Руткоўскі) і ДП "Мінойтаўскі рамонтны завод" (дырэктар А. Дзякевіч).

У намінацыі "За арыгінальную арганізацыю рэкламы ўласнай прадукцыі" пераможцамі сталі: ААТ "Лідахлебапрадукт" (в.а. дырэктара М. Гарадко), ААТ "Лідскае піва" (генеральны дырэктар У. Юфа), хлеба-завод (дырэктар І. Чарняк).

У намінацыі "За лепшую дызайнерскую мадэль пры афармленні выставачных экспанатаў" прызнаныя пераможцамі: ААТ "Гандлёвы дом "Лідсельмаш" (дырэктар Г. Скачкоўскі), ЗАТ "Каскад" (дырэктар І. Ус), ААТ "Шклозавод "Нёман" (дырэктар І. Бацян). Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні прамысловай выставы "Ліда-рэгіён-2007" быў узнагароджаны дыпломамі і памятнымі знакамі.

Па агульным меркаванні гасцей, лідзяне годна арганізавалі выставу прамысловай прадукцыі і правядзенне міжнароднага эканамічнага форума. Маецца шэраг складнікаў гэтага поспеху. Вялікая заслуга калектываў, якія ўдзельнічалі ў найважным мерапрыемстве. Практычна ўсе суб'екты гаспадарання шырока і ўмела прадставілі сваю прадукцыю, прыцягнулі да яе ўвагу прадстаўнікоў шматлікіх замежных краін. Лідзяне яшчэ раз давялі: яны ўмеюць не толькі добра працаваць, але і на высокім узроўні праводзіць мерапрыемствы, якія спрыяюць актыўнаму прасоўванню рэгіёна на міжнародны рынак.


Наперадзе "Ліда-рэгіён-2008"

Лідскі раённы выканаўчы камітэт Гарадзенскай вобласці, Рэспублікі Беларусь, ГА "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў" і Саюз юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва", Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь ў рамках традыцыйных "Дзён эканомікі" Лідскага рэгіёна праводзяць ў г. Лідзе (Беларусь, Гарадзенская вобл.) 27-28 чэрвеня 2008 года Другі Міжнародны эканамічны форум "Устойлівае эканамічнае развіццё асобных тэрыторый: глабалізацыя і субкантрактацыя" і IV Рэгіянальную прэзентацыю-выставу "Ліда-рэгіён-2008". На выставе будзе прэзентаваны ўвесь прамысловы комплекс Лідскага раёна, а таксама прапанаваны інвестыцыйныя праекты, у якіх зацікаўлены раён.

Мерапрыемствы праводзяцца пры садзейнічанні Міністэрствы замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр маркетынгу", рэдакцыі газеты "Рэспубліка".

Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы Лідскага раёна

1. ААТ "Лідаграпраммаш" (1100 чалавек).

Дырэктар - КРУГЛЫ Віктар Віктаравіч.

231300, г. Ліда, вул. Ігнатава, 52.

Выпускаецца звыш 25 найменняў і тыпапамераў сельскагаспадарчых машын, многія з якіх не маюць аналагаў у краінах СНД. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма якасці СТБ ІСО 9001-2001, а таксама выконваюцца патрабаванні стандартаў Нямеччыны (D1N).

Асноўныя віды прадукцыі:

камбайн Ліда-1300;

сеялка СЗТМ-3;

сеялка СКС-2;

сеялка СПУ;

сеялка ўгнаенняў СУ-12;

сеялка СТВ;

бульбакапалка СП-2;

пасяўны комплекс АПП-6А;

прычэп г/п 14 тн.

2. ААТ "Лідсельмаш" (800 чалавек).

Генеральны дырэктар - ВАШКЕВІЧ Юры Эдвардавіч.

231300, г. Ліда, вул. Савецкая, 70.

Выпускаецца звыш 45 найменняў сельгасмашын і камунальнай тэхнікі: глебаапрацоўныя машыны; пасадачна-пасяўныя машыны; уборачныя машыны; лесатэхнічныя машыны; камунальная тэхніка.

3. УПВП "Інструментальнік" (65 чалавек).

Дырэктар - ЛІПСКІ Уладзімір Станіслававіч.

231300, г. Ліда, вул. Савецкая, 70.

Прапаноўвае:

тэхналагічнае абсталяванне: штампы, формы літныя, нестандартнае абсталяванне;

механічную апрацоўку: фрэзерныя і такарныя работы;

дзверы ўваходныя, сталёвыя ў жылыя і грамадскія будынкі і памяшканні;

дэкаратыўныя мастацкія вырабы: каваная мэбля, зэдлі (паркавыя, садовыя, дачныя), а таксама краты, агароджы, вароты, платы, казыркі;

мангалы, шампуры.

4. ВРУП "Доследны завод "Нёман" (675 чалавек).

Дырэктар - РУТКОЎСКІ Станіслаў Станіслававіч. 231300. г. Ліда, вул. маршала Жукава, 3.

Ажыццяўляе выпуск аўтобусаў:

аўтобус Нёман-5201 (вялікі гарадскі);

аўтобус Нёман-52012 (прыгарадны);

аўтобус Нёман-52012 (прыгарадны павышанай камфартабельнасці з устаноўкай мяккіх сядзенняў на подыюмах)

5. ДП "Мінойтаўскі рамонтны завод" (300 чалавек).

Дырэктар - ДЗЯКЕВІЧ Антон Паўлавіч.

231311, Лідскі р-н, в. Мінойты.

Выпускае:

паўнавясныя адваротныя 4-х, 5-і, 7-і і 8-і карпусныя плугі з рабочымі органамі і рысорнай аховай фірмы "Квернеланд" ППО-4-40, ППО-5-40, ППО-7-40К, ППО-8-4ОК;

агрэгат камбінаваны шыроказахопны АКШ-6-рыхленне, выраўноўванне і прыкачванне глебы, рабочая стойка - італьянскай фірмы "Bianchi";

агрэгат глебаапрацоўны пасяўны АПП-4-выконвае за адзін праход рыхленне, выраўноўванне, прыкачванне глебы і непасрэдна саму сяўбу.

6. ВТАА "Тэхмаш" (220 чалавек).

Дырэктар - ЦЫРКУНОЎ Пётр Іванавіч.

231300, г. Ліда, зав. Фурманава, 16.

Вытворчасць і рэалізацыя прычэпнай і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі і запасных частак да яе.

7. ЗАТ "Аграпрамсельмаш".

Нам. дырэктары па камерцыйных пытаннях - ДУБЯГА Станіслаў Аляксандравіч.

231300, г. Ліда, вул. Качана, 19.

Вытворчасць і рэалізацыя бульбакапалак і запасных частак да сельскагаспадарчай тэхнікі.

8. ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод" (420 чалавек).

Дырэктар - ШКЕТ Сяргей Мікалаевіч.

231300 г. Ліда, вул. Качана, 4.

Выраб адлівак і нарыхтовак гільз блока цыліндраў і ліцця з шэрага і высокатрывалага чыгуну.

9. РУП "Завод "ОПТЫК" (1100 чалавек).

Дырэктар - ГАЛАВАЧ Тадэвуш Юзафавіч.

231300, г. Ліда, вул. Машэрава, 10.

Вытворчасць акулярных лінз, аптычнага шкла, аптычных дэталяў да прыбораў рознага прызначэння, валаконнай оптыкі.

10. ЗПВУП "Белтэкс-Оптык" (620 чалавек).

Дырэктар - РАБІНЧУК Валерый Сяргеевіч.

231300, г. Ліда, вул. Машэрава, 10.

Вырабляе аптычныя і электронна-аптычныя прыборы цывільнага прызначэння:

біноклі;

глядзельныя трубы;

біноклі, монакуляры і акуляры начнога бачання;

паляўнічыя прыцэлы начнога бачання;

аксэсуары.

11. ААТ "Лідскі завод электравырабаў" (900 чалавек).

Дырэктар - ІВАНЬКО Леанід Уладзіміравіч.

231300, г. Ліда, вул. Фабрычная, 4.

Прапаноўвае больш за 60 найменняў вырабаў:

вулічныя антывандальные для асвятлення вуліц, пляцаў, дарог і паркаў;

энергазахавальныя люмінесцэнтныя;

з электроннымі або электрамагнітнымі пуска-рэгулявальнымі апаратамі для грамадскіх і вытворчых памяшканняў;

падвясную светлавую лінію з рэгуляваннем светлавога струменя для вучэбных устаноў;

для асвятлення вучэбнай дошкі;

з ахоўнай рашоткай для ўсталёўкі ў спартовых залах;

аварыйнага асвятлення;

свяцільні тыпу ЖВП для асвятлення прамысловых і вытворчых памяшканняў.

12. ЗАТ "Каскад" (100 чалавек).

Дырэктар -УС Іван Іванавіч.

231300, г. Ліда, вул. Кірава, 27.

Выпуск светлатэхнікі:

праектаванне і выраб буйнагабарытных жырандоляў і святлотэхнічных кампазіцый;

абсталяванне святлотэхнічнымі вырабамі адміністрацыйных будынкаў, аб'ектаў сацкультбыту, культавых будынкаў;

жырандолі і бра індывідуальнага праектавання;

пастаўка ў рэгіёны блізкага і далёкага замежжа;

мантаж і шэф-мантаж.

Выпуск вырабаў для добраўпарадкавання:

урны вулічныя;

кантэйнеры для бытавых адыходаў, кантэйнеры для паасобнага збору адыходаў;

апоры вулічнага асвятлення;

лавы паркавыя.

13. ААТ "Лакафарба" (1700 чалавек).

Дырэктар - СІДАРАЎ Іван Пятровіч

231300, г. Ліда, вул. Ігнатава, 71.

Асноўныя віды прадукцыі:

лакафарбавыя матэрыялы для будаўніцтва: фасадныя фарбы, эмалі і грунты па метале, дрэву, бетону; водна-дысперсійныя фарбы; шырокі асартымент лакаў; дрэваахоўны састаў;

лакафарбавыя матэрыялы для машына-, авія-, прыборабудавання;

лакафарбавыя матэрыялы адмысловага прызначэння: эмалі, лакі, грунты для аховы абсталявання, трубаправодаў, бетонных і жалезабетонных канструкцый;

фталевы ангідрыд;

дысперсія ПВА;

паўфабрыкатны лак ПФ-060;

фарба для разметкі дарог "Штоль-рефлекс Д-1163".

14. СЗАТ "Ліпласт-СПб" (400 чалавек).

Дырэктар - РЫШКЕВІЧ Ігар Міхайлавіч.

231300, г. Ліда, вул. Качана, 54 Б.

Сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства, выпускае вырабы з шклопластыку. Асноўныя віды прадукцыі:

дэталі ўнутранага і вонкавага аздаблення трактароў МТЗ, аўтамабіляў МАЗ, пагрузчыкаў "Амкадор", аўтобусаў, тралейбусаў;

дэталі ўнутранага і вонкавага аздаблення міжабласных і прыгарадных чыгуначных вагонаў;

дзіцячыя пляцоўкі, урны, скрыні, зэдлі паркавыя, прыпынкавы комплекс;

басейны і водныя горкі, лодкі;

цокалі для апор вулічнага асвятлення;

конусы раздзяляльныя дарожныя;

паўкабіны таксафонаў (2-ух відаў: вонкавыя і ўнутраныя - інтэр'ерныя);

крэслы для трыбун стадыёнаў і іншых відовішчных будынкаў, пачакальняў.

15. СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл".

Генеральны дырэктар - ВЯЛІКІ Анатоль Леанідавіч.

231300, г. Ліда -11, а/я 36.

СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" уваходзіць у групу "Rosіnski i S-ka" створаную ў 1999 годзе, якая з'яўляецца адным з найбуйных у Еўропе вытворцаў паліэтыленавай паліпрапіленавай тары для бытавой хіміі, касметыкі і харчовай прамысловасці. Прадпрыемства выпускае больш за 100 найменняў пластмасавай упакоўкі для бытавой хіміі, клеяў, касметыкі і харчовых прадуктаў. Прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца як на тэрыторыі краін СНД, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" выпускае ўпакоўку для такіх вядомых гандлёвых марак, як: "Vanish", "Vanish OXI", " Dosia", "Cillit Bang", "Fratty", "Kleo", "Aqualon", "Volton", "Solis", "Kondor", "Iris", "Bel Kosmex", "Містэр X", "Вясёлка", "Deny", "Viksan", "Памакс", "Залатая кропля", "Лана", "БРК", "Бархім", "Барбытхім", "Санфор", "Жэмчуг" і інш.

16. ААТ "Шклозавод "Нёман" (3800 чалавек).

Дырэктар - БАЦЯН Ігар Міхайлавіч.

231306, Лідскі раён, г. Бярозаўка, вул. Карзюка, 8.

Завод вырабляе шырокі асартымент прадукцыі з каляровага і бясколернага шкла, крышталю:

посуд і дэкаратыўныя вырабы з натрый-кальцый-сілікатнага шкла і крышталю;

рассейвальнікі для свяцілень;

падсвечнікі для неэлектрычных свечак;

флаконы шкляныя.

17. ЗПВУП "ШКЛОМАДЭРН"

Дырэктар - ІВУЦЬ Фрэд Іванавіч.

231293, Лідскі раён, в. Даліна.

Віды дзейнасці:

апрацоўка ліставога шкла і люстэркаў па замовах прадпрыемстваў мэблевай галіны;

выраб камплектаў шкловырабаў для офіснай і бытавой мэблі;

вытворчасць металашкляной мэблі культурна-бытавога прызначэння.

18. СЗАТ "Белеўратара" (130 чалавек)

Дырэктар - ГОРБАЧ Алег Васільевіч.

231300, г. Ліда, вул. Машэрава, 10.

Спецыялізуецца на вытворчасці бутэлек для лікёра-гарэлачных вырабаў з абязколеранага шкла. За дзесяць гадоў вытворчасці асвоена 23 найменні бутэлек. З іх 12 відаў - бутэлькі эксклюзіўныя, якія вырабляюцца для пэўнага спажыўца. Аб'ем выпусканай прадукцыі 45 млн. штук у год (умоўна 0,5-літровых бутэлек).

19. ААТ "Лідскае піва" (800 чалавек).

Генеральны дырэктар - ЮФА Уладзімір Якаўлевіч.

231300, г. Ліда, вул. Міцкевіча, 32.

Прадпрыемства вырабляе піва ў шкляной бутэльцы 0,5 л., у ПЭТ бутэльках 0,75 і 1,5 л., у кегах. Акрамя асноўнага прадукта - піва - завод вырабляе таксама напоі безалкагольныя на цукры і фруктозе, сокаўтрымальныя напоі з 10%-ым утрыманнем натуральнага соку, квасы на квасным сусле, ваду пітную і слабаалкагольныя напоі. ААТ "Лідскае піва", адзін з найстарэйшых піўзаводаў рэспублікі, адзначыла ў 2006 году свой 130-ты юбілей.

20. ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" (480 чалавек).

Дырэктар - БЛАГАВЕШЧЫК Уладзімір Іванавіч.

231300, г. Ліда, вул. Энгельса, 116.

Вырабляе: сухое суцэльнае малако 25% тлустасці, сухое абястлушчанае малако 1,5% тлустасці, сухія вяршкі 42% тлустасці, тварог замарожаны, натуральнамалочную прадукцыі, заменнікі суцэльнага малака для корму цялятаў і парасятаў, маянэз, масла каровінае вагавое і фасаванае, згушчанае абястлушчанае малако.

21. АУП "Лідскі мясакамбінат" (460 чалавек).

Дырэктар - ЯДЖАК Павел Міхайлавіч.

У цяперашні час на прадпрыемстве вырабляецца больш за 200 найменняў прадукцыі харчовага і тэхнічнага прызначэння:

мяса і мясныя субпрадукты;

каўбасныя вырабы (каўбасы вараныя, паўвэнджаныя, варана-вэнджаныя, ліверныя, вэнджаніна);

мясныя паўфабрыкаты;

харчовыя топленыя тлушчы (ялавічны, свіны);

тэхнічны і кармавы тлушч;

сухія жывёльныя кармы;

гарбарная сыравіна;

кішачная сыравіна і інш.

22. ААТ "Лідахарчканцэнтраты" (320 чалавек)

Генеральны дырэктар - ПЯКАРСКІ Мікалай Мікалаевіч.

231300, г. Ліда, вул. Тавлая, 11.

Вытворчасць харчовых канцэнтратаў:

кісялі і жэле;

супы і кашы;

заправы і прыправы;

віны пладовыя і вінаматэрыялы;

сухія сняданкі і крупяныя камякі;

паслугі па вытворчасці і расфасоўцы сыпкіх прадуктаў.

Сярэднемесячны аб'ём вытворчасці першых і другіх абедзенных страў складае 120 тн., салодкіх страў - 70 тн, запраў і прыпраў - 15 тн, сухіх сняданкаў - 15 тн, крупяных камякоў -80 тн, віна пладовага - 20 тыс. дол.

23. РУВП "Гроднахлебпрам". Філіял "Лідскі хлебазавод" (260 чалавек).

Дырэктар - ЧАРНЯК Іосіф Станіслававіч.

231300, г. Ліда, вул. Шубіна, 14.

Вытворчасць хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

24. ААТ "Лідахлебапрадукт" (730 чалавек).

Генеральны дырэктар - ЯСЬКОЎ Валянцін Іванавіч.

231300, г. Ліда, вул. Булата, 1.

Вырабляецца:

мука пшанічная пякарная вышэйшага, першага і другога гатункаў, крупы манная, камякі пшанічныя зародкавыя, вотрубы пшанічныя пякарныя, крупы пшанічныя вышэйшага гатунку;

мука пшанічная пякарная, узбагачаная фітадабаўкамі;

харчовыя канцэнтраты: "Піца звычайная", "Піца дражджавая", "Блінцы. Рэцэптура 1, 2, 3";

камбікармы для адкорму свіней, курэй, буйнарагатай жывёлы, прэміксы, БВМД, кормасумесь, вотрубы пшанічныя.

25. СТАА "Энарг".

Намеснік дырэктара - ЛІТВІНЕНКА Юрый Аляксеевіч.

231300, г. Ліда, вул. Неўскага.

Вытворчасць марожанага.

26. ААТ "Лідская абутковая фабрыка" (1100 чалавек).

Дырэктар - ЧЫЖЫК Уладзімір Уладзіміравіч.

231300, г. Ліда, вул. Фабрычная, 6.

Вытворчасць хатняга, прагулачнага, спартовага абутку з верхам з тэкстыльных і камбінаваных матэрыялаў для ўсіх полаўзроставых груп, выпуск абутку для працаўнікоў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, абутку з ільняной тканіны "Green Line", праца на ўмовах давальніцкай сыравіны.

27. ААТ "Лідлён" (150 чалавек).

Дырэктар -ГАРАГЛЯД Мікалай Мікалаевіч.

231304, Лідскі раён, в. Даржы.

Робіць першасную перапрацоўку льнотрасты, вырошчвае лён на арандаваных землях сіламі механізаванага атрада з мэтай атрымання льносыравіны і льносем'я.

28. ГАУП "Ветсанутыльзавод" (40 чалавек).

Дырэктар - ШАГУН Часлаў Янавіч.

231304, Лідскі раён, в. Даржы.

Займаецца зборам і ўтылізацыяй трупаў, жывёл, канфіскатаў і адходаў мясаперапрацоўчых цэхаў з мэтай атрымання абагачальніка кармоў бялкова-тлушчавага (мука ОКБЖ), а таксама ветэрынарна-санітарнага дабрабыту і парадку ў абслугоўванай зоне.

29. КУП "Лідская мэблевая фабрыка" (300 чалавек).

Дырэктар - КУРМАН Іван Іванавіч.

Асноўныя віды прадукцыі:

наборы карпусной мэблі;

наборы мэблі для спальні;

наборы офіснай мэблі;

наборы мэблі для пярэдняга пакоя;

сталы пісьмовыя, кампутарныя, часопісныя;

камоды і тумбы для бялізны, тумбы;

ложкі 1,5 спальныя і 2-х спальныя;

мэбля з масіву драўніны: праграма "Вікінг"; праграма "Правінцыя".

30. ААТ "Лідабудматэрыялы" (400 чалавек).

Дырэктар - БІРЫЧ Сяргей Уладзіміравіч.

231300, г. Ліда, вул. Прытыцкага, 22.

Вытворчасць сталярных вырабаў з драўніны (вокны, дзверы -высокая ступень ізаляцыі), паркет.

31. ДП "Лідабудканструкцыя", (250 чалавек).

Дырэктар - БУТРЫМ Іван Альфрэдавіч.

Прадпрыемства вырабляе:

шырокі спектр жалезабетонных вырабаў для жыллёвага і прамысловага будаўніцтва: пліты перакрыцця, блокі бетонавыя для сценаў скляпоў, пліты дарожныя, панэлі плота, вырабы для круглых студняў, пліты істужачных падмуркаў і інш.

бетонавыя вібрапрасованыя вырабы: плітку тратуарную, бардзюрны камень, блокі сценавыя бетонавыя і керамзітабетонавыя.

Новыя віды вырабаў:

поўны камплект жалезабетонных канструкцый для будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў;

дэкаратыўныя панэлі агародж;

блокі сценавыя колатыя;

плітка тратуарная "Крэта".

32. Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Завод Ізатрон" (100 чалавек).

Дырэктар - ДУБІНЧЫК Зміцер Аляксандравіч. 231300, г. Ліда, вул. Качана, 19.

Фармацэўтычнае прадпрыемства.

Асноўныя віды прадукцыі:

раствор перакісу вадароду 3% у расфасоўцы;

раствор з масавай доляю вадароду пераксіду 6%;

раствор хлоргексідыну біглюканату 0,05%;

магнію сульфат, стрэптацыд парашок;

кветкі рамонка, трава сардэчніка:

спецвопратка (10 відаў мадэляў).

33. ЛРСУП "Мажэйкава".

Дырэктар - РАХАТКА Казімір Уладзіслававіч.

231325, Лідскі раён, в. Мажэйкава.

Асноўнымі вытворчымі кірункамі прадпрыемства з'яўляюцца: вытворчасць збожжа і гародніны; вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі; вытворчасць спірту і лікёра-гарэлачнай прадукцыі.

Працуе завод па вытворчасці спірту з гадавой прадукцыйнасцю 100 тыс. дэкалітраў. У чэрвені 1996 года ўведзены ў дзеянне лікёра-гарэлачны завод. У цяперашні час прадпрыемства вырабляе дзесяць відаў гарэлак: "Панскі дом", Лідская арыгінальная", "Беларуская новая", "Дамская", "Мірская крышталёвая", "Смак перамогі", "Мажэйкаўская", "Мажэйкаўская чорная парэчка", "Мажэйкаўская цытрына", "Джын Кардынал", тры віды лікёраў: "Шакаладна-арэхавы", "Шэры-брэндзі", "Кава на каньяку", два віды вінаградных вінаў: "Лідзія" і "Земфіра", брэндзі "Святочны".

Высокая якасць прадукцыі неаднаразова адзначалася на міжнародных дэгустацыйных конкурсах і выставах.

34. ГАУПП "Лідская друкарня" (30 чалавек).

Дырэктар - ЛУЧКО Сцяпан Рыгоравіч.

231300, г. Ліда, вул. Ленінская, 23.

Гарадзенскае абласное ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства "Лідская друкарня" выпускае бланачную, кніжна-часопісную, этыкетачную, газетную прадукцыю. Сярэднемесячны аб'ём вытворчасці 66,0 млн. руб.

35. ГЛУГ "Лідскі лясгас".

Дырэктар - ПАМЯРАНЦАЎ Аляксей Аляксандравіч.

231300, г. Ліда.

У склад лясгаса ўваходзіць 8 лясніцтваў.

Асноўная задача лясгаса - ахова лясоў ад пажараў, абарона ад хвароб, догляд злесу і аднаўленне лясоў пасля суцэльных высечак.

Для аднаўлення лясоў у лясгасе нарыхтоўваюцца жалуды дубу, насенне хвоі, елкі, бярозы і іншых пародаў.

36. УП "Лідскае".

Дырэктар - ТЫРАНАЎ Віктар Васільевіч.

231300, Лідскі раён, пас. Першамайскі, вул. Леніна, 3.

Прадпрыемства выпускае паліўныя брыкеты: на аснове торфу БТ-6 і БТ-7;на аснове сумесі торфу і льнокастрыцы БТК; на аснове сумесі торфу і драўнянага пілавіння БТД-1; на аснове сумесі торфу і мякіны БТП.

Прадпрыемства выпускае тару з гофракардону, любых памераў па жаданні заказчыка.

Можа праводзіцца фасоўка брыкетаў у паліпрапіленавыя мяшкі вагой 40-45 кг, у кардонную тару вагой - 8 кг.

37. ВРУТ "Дзітва".

Дырэктар - БАСЬКО Аркадзь Мікалаевіч

231300, Лідскі раён, пас. Дзітва.

Вырабляе:

паліўныя брыкеты;

угнаенне "Біягумус";

драўняны вугаль.

Інвестыцыйны патэнцыял Лідскага раёна

Укладанне інвестыцый у эканоміку г. Ліды і Лідскага раёна прывабна для бізнэсу краін свету.

Існая заканадаўчая база ў сферы інвестыцый дазваляе паспяхова працаваць замежным партнёрам у Беларусі, забяспечвае роўныя ўмовы для бізнэсу і поўнасцю абараняе камерцыйныя інтарэсы фундатараў.

З 395 прадпрыемстваў, якія працуюць на тэрыторыі Лідскага раёна, 42 з замежным капіталам.

Кадравы патэнцыял рэгіёна дазваляе поўнасцю задаволіць патрэбнасць любога будучага вытворцу ў адмыслоўцах і рабочых.

У горадзе маецца тэхнічны каледж і 3 вучэльні па падрыхтоўцы асноўнага вытворчага персаналу ў сферы метала- і дрэваапрацоўкі, машынабудавання, оптыкі, шкловарэння, аўтасэрвісу і да т.п.

Інжынерна-тэхнічныя кадры рыхтуюцца ў вышэйшых навучальных установах краіны.

Лідскі раён знаходзіцца на перакрыжаванні найважных аўтамабільных і чыгуначных дарог, авіяліній.

Станцыя Ліда Беларускай чыгункі прымае да перавозкі грузы ў унутрарэспубліканскіх, міжнародных, прамых і змешаных зносінах, прапануе рацыянальны варыянт перавозкі грузаў.

На тэрыторыі раёна маецца аэрапорт, здольны прыняць вялікагрузныя самалёты.

Выгоднае геаграфічнае становішча і развітая прамысловая інфраструктура Лідскага раёна найболей прывабныя, з эканамічнага пункта погляду, для ўкладання інвестыцый.

Менавіта таму ўжо сёння замежныя фундатары выяўляюць цікавасць да наяўных на тэрыторыі Лідскага раёна вольных вытворчых плошчаў для будаўніцтва новых заводаў.

Латышскаму прадпрыемству прададзены завод па вытворчасці керамзітавага жвіру.

Вытворчыя карпусы РУВП "Завод "Ізатрон" набытыя кампаніяй з літоўскім капіталам.

Вытворчыя плошчы ААТ "Лідатрансаўта" набытыя латышска-нямецкай фірмай.

На вытворчых плошчах ААТ "Лідская абутковая фабрыка" размешчана швейная вытворчасць літоўскімі фундатарамі.

Пры зацікаўленасці фундатар можа, як набыць ва ўласнасць, так і арандаваць вольныя вытворчыя плошчы, пабудаваць новыя будынкі.

Прывабныя ўмовы для размяшчэння на тэрыторыі г. Ліды аўтамабільнага завода магутнасцю 20-30 тысяч аўтамабіляў у год. Магчымым сузаснавальнікам сумеснага прадпрыемства выступіць Доследны завод "Нёман", які выклікае прыхільнасць неабходнай вытворчай базай, інжынернай інфраструктурай, наяўнасцю вольных плошчаў і падрыхтаванага персаналу для арганізацыі зборачнай вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

Эканамічна выгадна ўкладанне інвестыцый у будаўніцтва жылля і арганізацыю вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Для задавальнення існай на сённяшні дзень у Лідскім раёне патрэбнасці ў жыллі неабходна пабудаваць не меней 340,0 тыс. м2 жылля. Таму вельмі перспектыўным з'яўляецца стварэнне домабудаўнічага сумеснага прадпрыемства з арганізацыяй высокатэхналагічнай вытворчасці будматэрыялаў.

Велізарны патэнцыял для ўкладання інвестыцый маецца ў сферы турызму, у прыватнасці ў развіцці экалагічнага турызму на базе конефермы ў вёсцы Дворышча.

Актуальнымі праектамі могуць стаць: будаўніцтва аквапарка, прыватнай гасцініцы, арганізацыя прыдарожнага сэрвісу. Патрабуецца рэстаўрацыя гістарычна-архітэктурнага помніка XIV стагоддзя - Лідскага замка і ў далейшым выкарыстанне аб'екта, як турыстычнага і культурнага цэнтра.

Зямля пад будаўніцтва спартовых будынкаў у г. Лідзе выдзяляецца бясплатна.

Прыярытэт.

Арганізацыя вытворчасці з выкарыстаннем жаночай працы з заработнай платай у эквіваленце не меней 150 дол. ЗША.

Найважныя інвестыцыйныя праекты

1. Будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

2. Арганізацыя вытворчасці спажывецкіх тавараў з ільновалакна (вытворчасць ільняной тканіны, сувенірнай прадукцыі і да т.п.).

3. Арганізацыя вытворчасці светладыёдаў.

4. Стварэнне домабудаўнічага прадпрыемства з арганізацыяй высокатэхналагічнай вытворчасці будматэрыялаў.

Важныя інвестыцыйныя праекты прадпрыемстваў раёна

1. Арганізацыя вытворчасці пліт пустотнага насцілу метадам безапалубачнага фармавання.

2. Пашырэнне радовішча пяшчана-жвіровай сумесі (ПЖС) кар'ера "Чэхаўцы".

3. Арганізацыя вытворчасці няздымнай палістырольной апалубкі і будаўніцтва будынкаў з яе ўжываннем.

4. Стварэнне вытворчасці абліцовачнага штучнага каменю для аздаблення вонкавых і ўнутраных сценаў і падлог.

5. Вытворчасць сценавых блокаў з цепласупрацівам не меней за 3,5 вт/кв.м.

6. Арганізацыя вытворчасці па выпуску жалезабетонных паль і бэлек асвятляльных слупоў.

7. Будаўніцтва міні-завода па вырабе бетону і рошчынаў для будаўніцтва дамоў сядзібнага тыпу.

8. Арганізацыя вытворчасці харчовых канцэнтратаў, запраў, сушанай гародніны, садавіны, ягад, зеляніны.

9. Будаўніцтва ветэрынарна-санітарнага ўтылізацыйнага завода з устанокай лініі для перапрацоўкі біялагічных адыходаў.

10. Арганізацыя тэхналагічнай лініі па выпуску шчыта з масіву драўніны для вытворчасці мэблі.

11. Арганізацыя вытворчасці мэблевай фурнітуры - пліт МДФ.

12. Арганізацыя вытворчасці абутку еўрапейскай якасці.

13. Будаўніцтва лёдавага палаца з крытым гульнявым манежам і аквапаркам.

14. Рэстаўрацыя гістарычна-архітэктурнага помніка XIV ст. "Замак г. Ліды".

15. Арганізацыя вытворчасці шкло-мікрашарыкаў.

16. Арганізацыя вытворчасці свяцілень вулічнага асвятлення і люмінесцэнтных свяцілень.

17. Пашырэнне магутнасцяў па выпуску збожжа-ўборачных камбайнаў.

18. Арганізацыя вытворчасці пшанічнай клейкавіны і пшанічнага крухмалу.

19. Арганізацыя вытворчасці рассейвальнікаў святла фар.

20. Арганізацыя зборачнай вытворчасці легкавых аўтамабіляў класа "пазадарожнік" на ДЗ "Нёман".

21. Арганізацыя вытворчасці прадукцыі з сухога суцэльнага малака.

Інвестыцыйныя праекты прадпрыемстваў малога бізнэсу

1. Будаўніцтва цяплічнага модуля для вырошчвання садавіна-гароднінавай прадукцыі.

2. Арганізацыя аўтасэрвісу легкавых імпартных аўтамабіляў.

3. Арганізацыя вытворчасці аўтамабільнага біядызельнага паліва з рапсу.

4. Арганізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці.

5. Арганізацыя вытворчасці мясных натуральных прадуктаў.

6. Арганізацыя вытворчасці шкляной бутэлькі.

7. Арганізацыя вытворчасці этыкетачна-пакавальнай і ўлёткава-выяўленчай прадукцыі высокай якасці з ужываннем сучаснага паліграфічнага абсталявання.

8. Будаўніцтва бізнэс-цэнтра.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX