Папярэдняя старонка: Эканоміка

Аптэцы №130 у Лідзе споўнілася 50 гадоў 


Дадана: 28-08-2024,
Крыніца: Аптэцы №130 у Лідзе споўнілася 50 гадоў // Лідскі Летапісец. 2023. № 4(104). С. 10.



У канцы кастрычнікаі ў сценах аптэкі № 130 у Лідзе сустрэлася некалькі пакаленняў прафесіяналаў. Яны "пісалі" яе гісторыю на працягу пяцідзесяці гадоў і стварылі сапраўдны брэнд "аптэкі на Кірава".

Гасцей свята павіншаваў Генадзь Владыка, намеснік старшыні Лідскага райвыканкама. Ён падзякаваў супрацоўнікам за іх прафесіяналізм.

Урачыстае мерапрыемства наведалі калегі з Гарадзенскага РУП "Фармацыя". Гэта начальнік планава-эканамічнага аддзела Ганна Сульжыцкая і начальнік аддзела кадраў Надзея Філіповіч.

- Юбілей - гэта нагода сабрацца разам, успомніць гісторыю. Мы сёння пагарталі альбомы, прасякнуліся гісторыяй гэтай аптэкі. Хачу пажадаць кожнаму захоўваць свае традыцыі, часцей сустракацца ў фармальных і нефармальных абставінах, а таксама жадаю вам моцнага здароўя, - сказала ў сваім віншаванні Надзея Міхайлаўна.

- Так атрымалася, што я аднагодка вашай аптэкі, - адзначыла Ганна Станіславаўна. - Для маладой жанчыны гэта не ўзрост, а для аптэкі - паказчык стабільнасці. Вядома, за гэтымі гадамі стаяць людзі, супрацоўнікі аптэкі. Дзякуй велізарны за тое, што вы захавалі тыя традыцыі, якія захоўваліся на лідскай зямлі, за тое, што вы перадалі досвед і мы ўсе яго адчулі на сабе. Ваша зямля выгадавала трох генеральных дырэктараў. Міхась Ілліч Трусь і Мікалай Мікалаевіч Грыцэвіч працавалі менавіта ў гэтай, 130-й аптэцы. Пад іх кіраўніцтвам наша Гарадзенскае РУП "Фармация" стала лепшым прадпрыемствам у Рэспубліцы Беларусь.

Сярод супрацоўнікаў аптэкі ёсць і сямейныя дынастыі - гэта Таццяна Станцель і Ала Тэхнерадава. Ала Адамаўна ўзначальвала аптэку з 1978 па 1982 год. Таццяна Юр'еўна займае пасаду намесніка загадчыка аптэкай №130. Вось што яна распавядае пра тое, чаму вырашыла абраць прафесію сваёй мамы:

- Калі казаць пра дынастыі, пра шлях, які працягваем мы - дзеці, то адразу хочацца адзначыць, наколькі моцная была любоў да роднай справы, што нашы бацькі змаглі і дзецям перадаць. З самага ранняга дзяцінства я памятаю пах аптэкі, што атачаў маю маму, якая вярталася дахаты з працы. Мне вельмі падабаўся гэты пах. Падрастаючы, я заўважала радасць і прыемнае хвалванне ў вачах роднага чалавека, калі яна дзялілася навінамі, рознымі падзеямі, звязанымі з працай. І ўжо тады мне здавалася, што лепш прафесіі ў свеце няма… І вось ужо 24 гады я працую ў сценах гэтай аптэкі і хачу сказаць, як калісьці казала мне мая мама, што гэта самая лепшая аптэка, што ў нас самы лепшы калектыў, што ў мяне самая лепшая прафесія. Квітней і маладзей, наша аптэка на Кірава! І хай кожны наведвальнік выносіць праменьчык надзеі ў сваю хату!

Дар'я Шэўка на дадзены момант - правізар аптэкі № 51. Яна рабіла першыя крокі ў аптэцы №130 і менавіта тут праходзіла інтэрнатуру.

- Мне тут падабалася працаваць. Я гэта казала, калі ў мяне сканчалася інтэрнатура і трэба было пераходзіць у 51-ю аптэку. Я сыходзіла з невялікім смуткам на сэрца, таму што пасябравала тут з усімі без выключэння, з калегамі старэйшымі за мяне і са сваімі аднагодкамі. Прыходзячы сюды, адчувала сябе як дома, у поўным камфорце, пачувалася тут абароненай. І калі ў сілу сваёй неспрактыкаванасці не ведала нейкіх нюансаў, мне заўсёды дапамагалі. Ніколі не заставалася без дапамогі сваіх калегаў. І калі я рабіла нейкія памылкі, мяне накіроўвалі на правільны шлях, - распавядае Дар'я Андрэеўна.

За 50 гадоў працы аптэка стала знакам прафесіяналізму і клопату пра здароўе жыхароў горада. Яна працягвае развівацца і ўдасканальвацца, захоўваючы свае традыцыі і прыцягваючы новых таленавітых спецыялістаў.

Дар'я Громак, загадчыца аптэкі №130:

- Для нас гэта, вядома, хвалюючая і ўрачыстая падзея. Аптэка адкрылася ў далёкім 1973 годзе ў статусе цэнтральнай. Затым гэтыя паўнамоцтвы былі перададзены аптэцы №146, але для людзей мы ўсё адно застаёмся аптэкай у цэнтры горада. Мы заўсёды рады прыходзіць на працу, імкнёмся дапамагчы кожнаму. Так, можа быць, у нас не заўсёды ўсё атрымліваецца, але мы кожны раз укладваем душу ў нашу агульную справу.

Паводле Цімафея Аўсейчыка

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX