Лідскі чыгунна-ліцейны і машынабудаўнічы завод братоў Якава і Эбера Шапіраў у 1914 годзе
101 год назад, 25 ліпеня 1900 г. лідскі мешчанін Юдаль Лейба Мендзялеевіч Шапіра падаў у будаў-нічае аддзяленне Віленскай губернскай управы прашэнне аб будаўніцтве ў горадзе Лідзе ліцейнага завода. Праз восем месяцаў будаўніцтва завода было завершана. Мешчанін Юдаль Лейба Мендзялеевіч Шапіра просіць будаўнічае аддзяленне Віленскай губернскай управы выправіць тэхніка для асведчання. У тыя часы быдавалі хутка, паперы ж афармляліся, як і зараз, тым не менш 5 ліпеня 1901 года дазвол на адкрыццё ліцейнага завода быў падпісаны. У першы ж год было выраблена прадукцыі на 26 тысяч рублёў. На наступны год на заводзе быў пастаўлены паравы рухавік магутнасцю 25 к. с., і завод адзначаны пахвальным лістом на Віленскай сельскагаспадарчай выставе. У 1907 годзе на заводзе працавала 28 рабочых. Неўзабаве памірае заснавальнік завода Юдаль Лейба Шапіра, уладальнікамі становяцца яго дзеці Якаў і Эбер. Перад Першай Сусветнай вайной завод братоў Шапіраў выпускаў конныя прывады, перадатачныя станкі для конных прывадаў, малатарні, сячкарні, карнярэзкі, плугі, плужкі, спрунжыноўкі, арфы (веялкі-сартоўні), чыгунныя крыжы для помнікаў. За 14 гадоў да вайны прадукцыя завода атрымала 12 медалёў на розных выставах.
Завод належаў сям'і Шапіраў да 1939 года. Зараз гэта "Лідсельмаш".
Гістарычную і, нават, этнаграфічную цікавасць сёння мае прадукцыя завода, паколькі ўся яна прызначалася для сельскай гаспадаркі і ўяўляла асобны і цікавы этап механізацыі патрыярхальнай беларускай вёскі. Гэта быў той этап, калі цяга (крыніца энергіі) яшчэ была цалкам ручная, або конная, а канцавы, прадукцыйны аграгат ужо адпавядаў самаму сучаснаму (на той час) узроўню інжынернай думкі.
І зараз на Гарадзеншчыне можна сустрэць сячкарні з маркай ліцейнага завода Шапіраў, якія паспяхова круцяцца, як уручную, так і электрару-хавікамі. Конныя прывады праслужылі ў калгасах да пачатку 70-х гадоў, а плугі, плужкі для абгонкі бульбы і спрунжыноўкі паслужаць у людскіх гаспа-дарках яшчэ не адзін дзесятак гадоў.
Заслугоўвае ўвагі і пласт лексікі, які ўзнік у беларускай мове для назвы гэтых новых прыладаў працы. Сячкарня (саломарэзка), спрунжыноўка (спрунжынная барана), малатарня (але не малаціл-ка), арфа (веялка-сартоўня). Ад слова "арфа" узнік і дзеяслоў "арфаваць", які замяніў у гэтым выпадку слова "веяць". З'явіўся дзеяслоў "спрунжынаваць" і г. д.
Прадукцыя завода братоў Шапіраў паводле прэйскуранту 1914 г.
Конны прывад для 2-х коней маркі Р. 1, які робіць падчас аднаго кругаходу коней 33 абароты. Вага каля 960 фунтаў (1 фунт = 400 гр.). Цана 75 руб.
Конны прывад для 3-х коней сістэмы Беермана № 3, які робіць падчас аднаго кругаходу коней 36 абаротаў. Вага каля 1220 фунтаў. Цана 94 руб.
Усяго завод Шапіраў выпускаў 12 узораў конных прывадаў, якія давалі ад 18 да 40 абаротаў за адзін кругаход коней, коштам ад 67 да 110 рублёў.
Перадатачны станок для конных прывадаў. Дыяметр махавіка 32``. Вага 170 фунтаў. Цана 14 руб. Усяго выпускалася 4 узоры станкоў коштам ад 14 да 27 рублёў.
Ручная карнярэзка "Gem". Рэзала каля 40 пудоў у гадзіну. Вага каля 210 фунтаў. Цана 29 руб.
Сячкарня для коннага прываду сістэмы Бенталя маркі CEI. 2-х нажавая на 3 сарты рэзкі. Рэзала каля 60 пудоў саломы ў гадзіну. Вага каля 600 фунтаў. Цана 96 руб.
Сячкарня барабанная на 4 нажы маркі SL. ручная і для коннага прываду на 2 сарты рэзкі. Рэзала каля 18-25 пудоў саломы ў гадзіну. Вага каля 450 фунтаў. Цана 41 руб.
Сячкарня барабанная для коннага прываду маркі GS. 4-х нажавая на 2 сарты рэзкі. Рэзала каля 40 пудоў саломы ў гадзіну. Вага каля 550 фунтаў. Цана 56 руб.
Сячкарня ручная маркі № 0 англійскай сістэмы, на 2 сарты рэзкі. Рэзала 4-5 пудоў у гадзіну. Вага каля 180 фунтаў. Цана 19 руб.
Сячкарня ручная англійская № 3 (конікавая) з гіраю, на 1 і 2 сарты рэзкі. Рэзала 5-8 пудоў у гадзіну. Вага каля 250 фунтаў. Цана 23 руб.
Усяго выпускалася 18 узораў сячкарняў ручных і для коннага прываду, барабанных і англійскай сістэмы.
Малатарня для коннага прываду, бічавая, маркі IE. Вымалочвала ад 18 да 12 кален збожжа ў дзень. Вага каля 600 фунтаў. Цана 57 руб.
Малатарня ручная і конная штыфтавая, сістэмы Эпеля. Вымалочвала ад 12 - 15 кален збожжа ў дзень. Вага каля 600 фунтаў. Шырыня барабана 18 англ. дзюймаў. Цана 80 руб. Усяго выпускалася 10 узораў малатарняў.
Арфа (амерыканская веялка-сартоўня). Выпускалася пяць узораў. Колькасць сітаў ад 7 да 13. Вага ад 7 да 10 пудоў. Вытворчасць ад 15 да 65 пудоў у гадзіну. Цана ад 30,75 да 51 руб.
Плуг аднаконны сіст. Сухіні для ворыва ад 2 да 7 дм глыбіні і на шырыню 9 дм. Выпускалася 4 узоры. Вага ад 41 да 56 фунтаў. Цана ад 4,55 да 5,50 руб.
Плугі № 2 на два і больш коней сіст. Сухіні для ворыва ад 4 да 10 дм глыбіні і на шырыню 11 дм. Выпускалася 3 узоры: без кола і разца, з разцом, з колам. Вага адпаведна 85, 90 і 105 фунтаў. Цана 8,35, 9,30 і 10,80 руб.
Разец значна аблягчае ворыва, разразаючы перад плугам пласт і па-вінен быць размешчаны так, каб канец яго знайходзіўся перад нарогам і некалькі вышэй яго.
Кола ўплывае на правільнасць ворыва і аблягчае яго.
Яшчэ выпускаліся тры ўзоры плуга № 1, крыху лягчэйшага і таннейшага.
Плужок з рухомымі шчочкамі. Выпускалася 3 узоры, у тым ліку і з колам. Вага ад 45 да 6о фунтаў. Ца-на ад 5 да 6 руб.
Спрунжыноўка (барана спрунжынавая амерыканская) Выраблялася на 9 і 7 зубоў. Вага 9-зубовай 165 фунтаў. Цана 22 руб. Вага 7-зубовай 150 фунтаў. Цана 20 руб.