40 гадоў з дня заснавання
УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж" (Лідскае музычнае вучылішча) быў заснаваны 01.09.1973 г. пастановай Савета Міністраў БССР ад 03.12.1973 г. (загад № 39 ад 26.03.1973 г. Міністэрства культуры БССР).
"Міністэрства культуры Беларускай ССР
Загад
26 сакавіка 1973 г. г. Мінск
Змест: Аб адкрыцці Лідскага музычнага вучылішча.
У выкананне пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 81 ад 12 сакавіка 1973 г. Аб адкрыцціЛідскага музычнага вучылішча"
загадваю:
1. Адкрыць з 1 верасня 1973 года ў гор. Лідзе музыкальнае вучылішча на базе вызваленых памяшканняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 з утрыманнем яго на бюджэце вобласці.
Міністр культуры БССР Ю.М. Міхневіч."
9 лістапада 2000 г. Упраўленнем культуры Гарадзенскай вобласці (загад № 84) Лідскае музычнае вучылішчава перайменавана ў УА "Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча".
4 ліпеня 2011 г. Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэтам (пастанова № 491) УА "Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча" перайменавана ў УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж".
У розныя гады навучальную ўстанову узначальвалі:
1973-1977 гг. - Кірыленка Эдуард Васільевіч;
1977-1996 гг. - Баяровіч Мар'ян Андрэевіч;
1996-2011 гг. - Сцяпанаў Канстанцін Мікалаевіч;
з 2011 г. па цяперашні час - Серакова Алена Віктараўна,.
2012 г. - стварэнне сімволікі каледжа;
2013 г. - афіцыйны гімн (аўтар музыкі і тэксту сябар Саюза кампазітараў РБ - Сяргей Бугасаў).
Не гледзячы на сваю маладосць, каледж займае трывалыя пазіцыі ў сістэме музычнага адукацыі, музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, рыхтуючы высокакваліфікаваных спецыялістаў - настаўнікаў дзіцячых музычных школ мастацтваў і дзіцячых школ мастацтваў, артыстаў аркестра, ансамбля, кіраўнікоў творчых калектываў, канцэртмайстраў.
У цяперашні час у каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў па трох спецыяльнасцях:
- інструментальнае выканальніцтва (па кірунках): фартэпіяна, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, інструменты народнага аркестра;
- дырыжыраванне (па кірунках): акадэмічны хор, народны хор;
- музыказнаўства.
Каледж сёння - гэта базавая навучальная ўстанова ў краіне па падрыхтоўцы спецыялістаў галіне культуры. Многія выкладчыкі з'яўляюцца аўтарамі тыповых навучальных праграм, навучальных дапаможнікаў, дыпламантамі рэспубліканскіх выстаў навукова-метадычных матэрыялаў і перадавога педагагічнага досведу. Педагогі каледжа неаднаразова ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх аглядах-конкурсах метадычных і творчых работ, па выніках якіх ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Лідскага раённага выканаўчага камітэта. У навучальнай установе склаўся магутны творчы калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў- аднадумцаў, які ўвабраў у сябе прафесійны досвед, мудрасць, глыбокія веды выкладчыкаў, з якіх большасць мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (71 выкладчык, 32 канцэртмайстры).
Педагагічны склад каледжа фармаваўся з выпускнікоў Беларускай, Маскоўскай, Санкт - Пецярбургскай, Кіеўскай, Львоўскай, Астраханскай, Кішынёўскай, Петразаводскай, Адэскай кансерваторый, Растоўскага музычна-педагагічнага інстытута, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Сярод выкладчыкаў - выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, былыя навучэнцы, якія вярнуліся ў каледж у якасці выкладчыкаў (Анточык С.В., Мішкель С.С., Харашылава Т.П., Гладкі Л.А., Догілева А.І., Вялікіна А.У., Рута Л.У., Аўраменка А.Дз., Дземчанка Н.М., Батура А.А., Садоўская В.У., Масель А.Г. і г.д.).
З моманту стварэння і па сённяшні дзень у каледжы працуюць творчыя музычныя калектывы: аркестр народных інструментаў (кіраўнік Сечка А.Э.), аркестр беларускіх народных інструментаў (кіраўнік Пушкіна Г.Б.), духавы аркестр ( кір. Масюкевіч А.Я . ), камерны аркестр ( кір. Рута Л.У.), камерны жаночы хор (кіраўнік Пясецкая Л.Ф.), народны хор і ансамбль народнай музыкі "Вербіца" (кір. Харашылава Т.П. ).
Акрамя вучэбнай і канцэртнай дзейнасці аркестравыя і харавыя калектывы паспяхова ўдзельнічаюць у Рэспубліканскіх конкурсах аркестравых і харавых калектываў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнародных конкурсах, фестывалях, выязджаюць з канцэртнымі праграмамі за мяжу.
З мэтай паляпшэння падрыхтоўкі маладых спецыялістаў ў 1975 г. была адкрыта музычная школа, у цяперашні час - Школа практыкі (загадчыца Пушкіна Г.Б.) .
За 40 гадоў навучальную ўстанову скончылі каля 4 тысяч выпускнікоў. Сярод сённяшніх навучэнцаў і нядаўніх выпускнікоў ёсць таленавітыя маладыя музыкі, якія ўслаўляюць сваю навучальную ўстанову перамогамі на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, з'яўляюцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (каля 40). Сярод іх - Сушчэня Я., Шпакоўская С., Амбражук Я., Аўчыннікаў М., Барысавец А., Пракоф'еў Р., Радзюк Я., Кукліцкая Я., Савіцкая І., Куліш В., Шкулепа М. і інш. Вучні I - IV курсаў складаюць аснову выдатных выканальніцкіх калектываў - духавога аркестра, камернага аркестра, аркестра народных інструментаў, аркестра беларускіх народных інструментаў, камернага жаночага хору, ансамбля народнай музыкі "Вербіца". Іх выканальніцкае майстэрства прызнана шырокай слухацкай аўдыторыяй у рэспубліцы і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.
Двое навучэнцаў УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж" (Трафілава В. і Маркевіч А.) сталі фіналістамі Рэспубліканскага праекта АНТ "Маладыя галасы Беларусі".
Выпускнікі УА ЛДМК паспяхова працуюць ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, штогод паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі, дзе ўдасканальваюць тэарэтычныя веды і выканальніцкае майстэрства, з гонарам падтрымліваюць рэпутацыю сваёй альма-матэр. За гады існавання каледжа яго выпускнікі сталі студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Гарадзенскага ГрДУ ім. Я. Купалы, а таксама вядучых вышэйшых навучальных устаноў Масквы (П. Пашкін, І. Волчык, І. Трубеева), Санкт-Пецярбурга (В. Жучэнка, Дз. Мазітава, С. Кахоцкі), Мурманска (Г. Івановіч) Германіі (Я. Ларыёнаў), Польшчы (Р. Наркун, А. Данілевіч), Кітая (П. Чымірка). За апошнія гады колькасць вучняў, якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі, складае 85% ад выпуску.
Лідскі дзяржаўны музычны каледж ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх нямала кіраўнікоў рознага ўзроўню, выкладчыкаў (М. Сцяпанаў - выкладчык УА "Гарадзенскі дзяржаўны музычны каледж", В. Станевіч - выкладчык УА "Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж", С. Рудкевіч - старэйшы выкладчык УА БДУК і Н. Ганул - выкладчык БДАМ, кандыдат мастацтвазнаўства, А. Антановіч выкладчык БДАМ, Д. Жураўскі, М. Паўлічэнка - выкладчыкі гімназіі каледжа пры УА БДАМ), кампазітараў (сябры Саюза кампазітараў Беларусі Падгайская В., Ларыёнаў А.Д., Ролік Н. і інш.), выканаўцаў, многія з якіх працуюць у вядомых творчых прафесійных калектывах: дзяржаўным аркестры беларускіх народных інструментаў імя І.І. Жыновіча (С. Грыцук, Т. Хандогая, Т. Духоўнік), дзяржаўным фальклорным харэаграфічным ансамблі "Харошкі" (Н. Браслаўская), дзяржаўным ансамблі народнай музыкі "Свята" (Л. Кірыленка), аркестры нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета РБ (А. Мінойць, А. Антановіч, М. Шкулепа, Я. Амбражук), аркестры "Няміга" (М. Фамін), дзяржаўным акадэмічным хоры ім. Г.І. Цітовіча (Н. Конюх), аркестры і хоры Белдзяржтэлерадыёкампаніі (Н. Данільчык, Б. Красоўскі, Дз. Скшэнскі), аркестры і хоры Музычнага тэатра, Дзяржаўным эстрадна-сімфанічным аркестры РБ пад кіраўніцтвам М. Фінберга (С. Шарапаў, М. Шкулепа), Прэзідэнцкім аркестры пад кіраўніцтвам В. Бабарыкіна (М. Шкулепа), Еўрапескім сімфанічным аркестры (А. Ахрэмка, Г. Такарчук), узорна-паказальным аркестры МУС (Е. Мішкель, І. Накліцкі, П. Троцкі, В. Цехановіч), узорна-паказальным аркестры Узброеных сіл РБ (Ю. Субач, Д. Белахвостаў, І. Якубоўскі, С. Крывуля), ансамблі песні і танцу Беларускай вайсковай акругі (А. Зінаватны), дзяржаўным ансамблі "Песняры" (А. Жых), ансамблі "Чысты голас" (В. Пудзевіч), рок-гурце "Палац" (З. Вайцюшкевіч), "J-Морс" (М. Пенда), "Троіца" (І. Кірчук) і інш.; дырыжораў вайсковых аркестраў (А. Коньшын, І. Бірук, А. Богніс, А. Худзін).
Шмат выпускнікоў каледжа працуе артыстамі ў абласных філарманічных калектывах "Купалінка" (С. Гурэнда), "Белыя росы" (А. Карпічка). Шырока вядомы за выканальніцкае майстэрства стыпендыят Спецыяльнага фонду А. Валошын (Гарадзенская абласная філармонія).
Выпускнік каледжа Вашкевіч В. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за дасягненні ў галіне культуры Рэспублікі Беларусь, адзначаны шматлікімі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Каледж неаднаразова прымаў удзел у грамадска-культурных мерапрыемствах самага высокага ўзроўню: рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі імя І. Жыновіча, рэспубліканскім конкурсе вакалістаў імя Л. Александроўскай, абласным конкурсе для навучэнцаў ДМШМ і ДШМ імя К. Горскага, абласнога Савета дырэктараў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, абласных выніковых нарад дырэктараў ДМШМ і ДШМ.
Лідскі дзяржаўны музычны каледж - сапраўдная творчая лабараторыя выхавання канкурэнтаздольных спецыялістаў, музыкантаў - выканаўцаў і музыказнаўцаў - будучых носьбітаў культуры.
Камерны жаночы хор
Камерны жаночы хор Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа арганізаваны ў 1973 годзе. Да 1981 склад выканаўцаў быў змешаным, затым ён быў ператвораны ў камерны жаночы хор. У складзе калектыву дзяўчаты 15-20 гадоў і выкладчыкі каледжа. З першых гадоў свайго існавання ён стаў самабытным творчым калектывам, які разам з навучальнымі і выхаваўчымі мерапрыемствамі праводзіць вялікую канцэртную дзейнасць у горадзе, краіне і за яе межамі. За гэтыя гады выкананы сотні твораў музычнай класікі розных стыляў і жанраў, бясцэнныя скарбы духоўнай праваслаўнай і каталіцкай музыкі, народныя песні і творы сучасных аўтараў. Творчыя дасягненні харавога калектыву адзначаны шматлікімі ўзнагародамі на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах. Хор з'яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскіх конкурсаў харавых і аркестравых калектываў Беларусі 1978, 1981, 1987, 2001, 2005 гадоў. Узнагароджаны дыпломам лаўрэата VII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Lapskie Te Deum - 2004" (Польшча), з'яўляецца ўладальнікам Гран-Пры Каляднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Слава ў вышынях Богу" Наваградскай епархіі (2009 г.), лаўрэатам X Міжнароднага фестывалю "Каложскі Дабравест" (2011 г.), лаўрэатам INTERNET MUSIC COMPETITION 2012 г. (Бялград, Cербія), лаўрэатам XXXII Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі "Гайнаўка-2013" (Беласток, По-льшча), рэспубліканскіх конкурсаў. З 1992 года і па цяперашні час кіраўніком камернага хору з'яўляецца выкладчык Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Пясецкая Л.Ф.
Ансамбль народнай музыкі "Вербіца"
Калектыў быў створаны ў 1987 годзе. Яго арганізатарам і сталым кіраўніком з'яўляецца Харашылава Т.П., былая выпускніца Лідскага музычнага вучылішча. Ансамбль праводзіць актыўную канцэртную дзейнасць і даўно набыў вялікую папулярнасць у горадзе і Лідскім рэгіёне. Беларускія і рускія народныя песні ў апрацоўцы кампазітараў, выкладчыкаў цыклавой камісіі сталі асновай рэпертуару хору і візітнай карткай канцэртных выступленняў. Яркія, маляўнічыя народныя спевы разам з харэаграфіяй ў суправаджэнні ансамбля народных інструментаў заўсёды прыцягваюць ўвагу слухачоў розных узростаў.
У 2009 годзе народны хор "Вербiца" удзельнічаў у справаздачным канцэрце творчых калектываў і выканаўцаў Гарадзенскай вобласці, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Палацы Рэспублікі (г. Менск). У 2013 годзе калектыў сумесна з муніцыпалітэтам г. Ліль падрыхтаваў канцэртныя праграмы для ўдзелу ў Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Францыі. Народны хор "Вербiца" з'яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестравых калектываў ССНУ РБ 2001 г., Міжнароднага фестывалю "Canto sul Garda" (Рыва дэль Гарда, Італія) 2001 г., Дыпламантам абласнога конкурсу народных хораў "Над Нёманам сінім" 2006 г., Рэспубліканскага конкурсу "Зорка ўзышла над Беларуссю" 2010 г. і многіх іншых.
Аркестр беларускіх народных інструментаў
Аркестр беларускіх народных інструментаў быў заснаваны ў 1984 годзе на базе ансамбля цымбалістаў. Мастацкім кіраўніком і дырыжорам з'яўляліся Саўко Марыя Мікалаеўна (1984-1988 гг.), Вялікін Анатоль Леанідавіч (1988-1992 гг.), Сечка Алена Эдуардаўна (1992-2007 гг.) .
У 1993 г. калектыў становіцца лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу сярод аркестравых і харавых калектываў ССНУ, у 1995 годзе аркестру было прысвоена званне "Народны", якое на працягу многіх гадоў паспяхова пацвярджаецца.
Аркестр беларускіх народных інструментаў (1997 г., 2001 г.) адзначаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца неаднаразовым пераможцам абласных аглядаў-конкурсаў і фестываляў народнай творчасці. У 2000-ым годзе аркестр быў узнагароджаны памятным знакам "2000 год Хрысціянству".
У 2007 годзе мастацкім кіраўніком і дырыжорам становіцца Пушкіна Галіна Барысаўна. Творчае жыццё аркестра напаўняецца новымі фарбамі - стварэнне новых канцэртных праграм, аўтарскіх праектаў, сумесны канцэрт з Нацыянальным аркестрам беларускіх народных інструментаў імя І. Жыновіча пад дэвізам "Гучыць беларуская музыка".
У рамках семінара для кіраўнікоў калектыва нструментальнага жанру дзіцячых музычных школ мастацтваў Лідскага метадычнага аб'яднання стаў удзельнікам прэзентацыі-канцэрта "Асаблівасці сучаснай інструментоўкі для аркестра беларускіх народных інструментаў".
У 2012 годзе аркестр - удзельнік Міжнароднага моладзевага музычнага фестывалю ў г. Браціслава (Славакія). За высокае выканальніцкае майстэрства быў адзначаны дыпломам I ступені , а таксама атрымаў дыплом "Залаты калектыў" за лепшыя канцэртныя касцюмы.
У 2013 годзе становіцца лаўрэатам I ступені II Фларэнційскага Міжнароднага фестывалю інструментальнай музыкі FICF -2013 (Італія).
Аркестр народных інструментаў
Аркестр народных інструментаў - адзін з першых творчых калектываў Лідскага музычнага каледжа (1974 г.), з цікавай гісторыяй, адзначаны шматлікімі дасягненнямі.
У розныя гады на чале калектыву стаялі таленавітыя музыканты: Мякшыла Мікалай Мікалаевіч (1974-1986 гг.), Патапейка Аляксандр Мацвеевіч (1987-2007 гг.). У 1995 калектыву было прысвоена званне "народны".
Значнымі падзеямі ў жыцці аркестра стала падрыхтоўка канцэртнай праграмы пад кіраўніцтвам Патапейкі А.М. з вядучымі салістамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Н. Рудневай і А. Мельнікавай для закрыцця Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Александроўскай (Ліда-2000 г.), а таксама ўдзел у рэспубліканскім праекце " Музычныя вечары ў Мірскім замку" (2003).
З 2007 г. мастацкім кіраўніком і дырыжорам калектыву з'яўляецца Сечка Алена Эдуардаўна. Творчае жыццё аркестра прыкметна актывізуецца - стварэнне новых канцэртных праграм, удзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.
Канцэртнае жыццё вобласці немагчыма ўявіць без аркестра народных інструментаў - пастаяннага ўдзельніка ўсіх святочных праграм , прымеркаваных да дзяржаўных святаў. Салісты калектыву неаднаразова станавіліся ініцыятарамі дабрачынных канцэртных акцый ва ўстановах сацыякультурнай сферы (Лідскі прытулак кругласутачнага знаходжання для састарэлых грамадзян, УА " Радуньская школа-інтэрнат для дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі імя Котава").
Аркестр шырока вядомы за межамі Рэспублікі Беларусь, летапіс яго перамог з году ў год папаўняецца:
2011 год - лаўрэат XXV Міжнароднага фестывалю ўніверсітэцкай музыкі ў г. Бельфор (Францыя).
2012 год - лаўрэат І ступені V Міжнароднага конкурсу баяністаў - акардэаністаў " PERPETUUM MOBILE " (г. Драгобыч, Украіна);
2012 год - лаўрэат I ступені XXII Міжнароднага конкурсу інструментальнай музыкі " Cittу di Lanciano " (г. Ланчыяна, Італія).
2013 год - Абсалютны чэмпіён і ўладальнік прыза "Залаты Арфей" на Сусветным чэмпіянаце па фальклору " World Folk -2013 " у г. Несебр (Балгарыя).
Духавы аркестр
Духавы аркестр - неаднаразовы лаўрэат рэспубліканскіх і абласных конкурсаў ( 2001, 2010 гг.). Гісторыя калектыву пачынаецца з дня заснавання музычнага каледжа - (1973 г.). У розны перыяд часу аркестрам кіравалі таленавітыя музыканты: Лаўрыновіч Аляксандр Васільевіч, Назмееў Генадзь Анатольевіч, Летуноўская Валянціна Аляксандраўна, Цынскі Валянцін Пятровіч.
З 2000-га года мастацкім кіраўніком і дырыжорам духавога аркестра Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа з'яўляецца Масюкевіч Антон Янавіч.
За час свайго існавання творчы калектыў аркестра стаў нязменным удзельнікам раённых, рэгіянальных і абласных мерапрыемстваў: штогадовыя выставы-прэзентацыі "Ліда-рэгіён", рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2010", канцэртна-прапагандысцкіх акцый, ініцыяваных Лідскім райвыканкамам.
Рэпертуар калектыву складаюць класічныя творы для традыцыйнага духавога складу, а таксама музыка сучасных айчынных і замежных кампазітараў розных музычных стыляў, кірункаў і жанраў.
У 2011-ым годзе духавы аркестр музычнага каледжа ўдзельнічаў у сумесным творчым праекце з Баліварыянскай рэспублікай Венесуэлай. Гэты моладзевы праект складаўся з серыі канцэртаў у Доме дружбы народаў у г. Менска.
Камерны аркестр
Камерны аркестр УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж " быў заснаваны ў 1975 годзе. Мастацкім кіраўніком быў Булгакаў Сяргей Аляксандравіч (па 1977 г.) З 1999 г. мастацкім кіраўніком і дырыжорам з'яўляецца Рута Ларыса Уладзіміраўна.
Творчае жыццё аркестра шматграннае - стварэнне новых канцэртных праграм, удзел у разнастайных аўтарскіх праектах, у тым ліку сумесны моладзевы праект з навучэнцамі Рэспубліканскай гімназіі-ліцэя пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2007 г.).
Пацвярджэннем прафесіяналізму і майстэрства ўдзельнікаў калектыву сталі дыпломы: IV фестывалю эстраднай і джазавай музыкі ў г. Гародні "Парад аркестраў " (2007 г. ) і ў г. Ліда (2011 г. ).
Традыцыйнае шматгадовае творчае супрацоўніцтва з жаночым камерным хорам спрыяла стварэнню цэлага шэрагу канцэртных праграм духоўнай музыкі, якія карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў Лідскага рэгіёну.
Значнай падзеяй у дзейнасці калектыву стала падрыхтоўка канцэртнай праграмы ў рамках Рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў сярод ССНУ ў 2005 годзе, а таксама ў 2010 годзе ўдзел у абласным аглядзе - конкурсе творчых калектываў, дзе аркестр становіцца дыпламантам конкурсу.
У 2013 годзе аркестр удзельнічаў у 61 Еўрапейскім маладзёжным фестывалі інструментальнай музыкі ў г. Неерпелт (Бельгія), дзе стаў уладальнікам дыплома I ступені.
Цыклавая камісія "Харавое дырыжыраванне"
Адначасова з адкрыццём УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж" у 1973 была ўтворана цыклавая камісія "Харавое дырыжыраванне".
У розны час у камісіі працавалі таленавітыя выкладчыкі, выпускнікі Беларускай кансерваторыі імя Луначарскага, Адэскай кансерваторыі, Данецкага музычна-педагагічнага інстытута: Князева Н.Н., Князеў В.А., Лакшына Л.У., Лапшына Т.Д., Бубен С.П., Чанышова Л.У., Клецкі А.А, Новікава С.Ф., Жылін Ю.І., Гарачоў В.Ф, Гарачова Т.Г., Будан В.Е.
У наш час у цыклавой камісіі працуе 10 выкладчыкаў: Будай Л.І., Бугасаў С.І. (сябар Саюза кампазітараў), Бугасава Т.А., Булыга М.П., Каск В.Г., Пясецкая Л.Ф., Харашылава Т.П., Цалко А.У., Рабаконь Ю.М., Сілаева А.А.
Асноўнай задачай калектыву выкладчыкаў камісіі з'яўляецца фармаванне прафесійных ведаў і навыкаў навучэнцаў, неабходных у далейшай практычнай дзейнасці. Навучэнцы займаюцца па двух кірунках: "Акадэмічны хор" і "Народны хор". Атрыманыя выпускнікамі веды і ўменні даюць магчымасць працаваць з прафесійнымі музычнымі калектывамі, быць салістамі прафесійных хораў і вакальных ансамбляў, займацца педагагічнай дзейнасцю, выкладаць вакальна-харавыя дысцыпліны і сальфеджыа ў дзіцячых музычных школах мастацтваў, працаваць настаўнікамі музыкі ў агульнаадукацыйнай школе. Вялікая частка навучэнцаў цыклавой камісіі штогод паступае ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Былыя выпускнікі плённа працуюць у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах і творчых калектывах Рэспублікі Беларусь: Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Менскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, Дзяржаўным Акадэмічным народным хоры імя Г.І. Цітовіча, Дзяржаўнай Акадэмічнай харавой капэле імя Шырмы, Дзяржаўным камерным хоры Белдзяржтэлерадыё, ансамблі "Чысты голас", рок-групе "Палац", дзяржаўным фальклорным ансамблі "Харошкі", дзяржаўным ансамблі народнай музыкі "Свята", і мн. інш. Велізарная колькасць выпускнікоў ЦК працуе на ніве адукацыі і культуры ў абласных, раённых цэнтрах, у аграгарадках, захоўваючы і развіваючы культурныя традыцыі беларускага песеннага мастацтва.
Цыклавая камісія "Спецыяльнае фартэпіяна"
Цыклавая камісія "Спецыяльнае фартэпіяна" існуе з дня заснавання Лідскага музычнага вучылішча.
Першапачаткова ў склад камісіі ўваходзілі: Плевін І.В., Анісімава Н.А., Труханава І.В., Скачко Л.П., Вераб'ёва Т.В.
Падчас развіцця камісія папаўнялася выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя Луначарскага, Астраханскай, Горкаўскай, Растоўскай, Алма-Ацінскай кансерваторый, Краснаярскага інстытута мастацтваў. Сярод іх Акімава Т.А., Дрозд Г.Г., Цярмен Б.З., Цярмен В.В., Міхалькова А.М., Чарняк Л.Г., Чарняк С.А., Горгуль Т.А., Сушко Н.М., Кудрашова Л.Ж. У розны час старшынямі цыклавой камісіі былі: Плевін І.В., Анісімава Н.А., Труханава І.В., Цярмен Б.З., Чарняк Л.Г., Кудрашова Л.Ж., Сушко Н.М.
У наш час у яе склад уваходзяць: Горгуль Т.А. - старшыня камісіі, Акімава Т.А., Баброўская В.М., Міхалькова А.М., Сезень Л.А., Тарарака А.А., Максіменка Я.В., Сушко Н.М.
Асноўная мэта працы цыклавой камісіі "Спецыяльнае фартэпіяна" - выхаванне музыкі-прафесіянала, таму першараднай задачай з'яўляецца забеспячэнне якасці навучання.
За 40 гадоў працы выкладчыкамі цыклавой камісіі падрыхтавана больш за трыста прафесійных музыкаў для творчай, выканальніцкай, музычна-асветніцкай і педагагічнай дзейнасці.
Выпускнікі працягваюць сваю адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, краінах блізкага і далёкага замежжа.
Пра высокі прафесіяналізм выкладчыкаў цыклавой камісіі: Горгуль Т.А., Акімавай Т.А., Сушко Н.М., Кудрашовай Л.Ж., Тарарака А.А., Баброўскай В.М. сведчаць дыпломы за педагагічнае і канцэрт-майстарскае майстэрства на розных выканальніцкіх конкурсах.
Наш гонар - нашы навучэнцы!
Радзюк Е. (выкладчык Сушко Н.М.), Кукліцкая Я. (выкладчык Акімава Т.А.) з'яўляюцца стыпендыятамі "Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі".
Навучэнцы цыклавой камісіі неаднаразова станавіліся дыпламантамі Рэспубліканскага конкурсу-фэсту фартэпіяннай музыкі "Творчая моладзь - XXI стагоддзя", ІІ Адкрытага фартэпіяннага конкурсу імя Ф. Шапэна, ІІ Рэспубліканскага конкурсу імя Л. Марголінай, абласнога конкурсу "Новыя імёны".
Выкладчыкі цыклавой камісіі праводзяць планамерную метадычную працу ў ДМШМ Лідскага метадычнага аб'яднання. Праводзяцца семінары і навукова-метадычныя канферэнцыі па праблемах піяністычнага і творчага развіцця навучэнцаў ДМШМ.
Стала традыцыяй праводзіць конкурс імя К. Горскага ў намінацыі "Фартэпіяна", які спрыяе выяўленню таленавітай моладзі і папулярызацыі фартэпіяннай музыкі.
Цыклавая камісія "Струнныя смычковые інструменты і камерны ансамбль"
Цыклавая камісія "Струнныя смычковыя інструменты і камерны ансамбль" заснавана ў 1973 годзе. У наш час у яе складзе выкладчыкі - Антончык С.В. - старшыня, Дзвілянскі М.Я., Гірэнка А.Л., Горгуль Т.А., Міхалькова А.М., Тарарака А.А., Баброўская В.М. Камісіяй падрыхтавана больш за 150 выпускнікоў, большасць з якіх працягнула сваё навучанне ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, у краінах блізкага і далёкага замежжа (Літва, Расія, Польшча, Данія, Нямеччына).
Сярод выпускнікоў лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Логінава В. (2009 г., 2010 г.), Воўкава А. (2010 г.), камерны ансамбль у складзе: Чэкан П., Воўкава А., Дубай Д. (выкл. Гірэнка А.Л.), камерны ансамбль у складзе: Астравушка А., Аўчыннікаў М. (выкл. Тарарака А.А.).
Выпускнікі цыклавой камісіі ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства ў розных вядомых калектывах: сімфанічным аркестры Белдзяржфілармоніі, Нацыянальным канцэртным аркестры пад кіраўніцтвам М. Фінберга, сімфанічным аркестры Белдзяржрадыёкампаніі, аркестры Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, аркестры Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Сярод выпускнікоў нямала выкладчыкаў і музыкаў, якія развіваюць традыцыі беларускай выканальніцкай школы ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Дзякуючы суладнай працы выкладчыкаў камісіі, выпускнікі атрымліваюць добрую прафесійную падрыхтоўку.
Цыклавая камісія "Фартэпіяна і канцэртмайстарства"
Фармаванне цыклавой камісіі пачалося з першых дзён існавання навучальнай установы. Педагогамі, якія ўнеслі свой творчы і прафесійны патэнцыял у развіццё і далейшае станаўленне цыклавой камісіі, былі Макарава Н.І., Слабоднік І.М., Клягіна С.А, Будзілкава А.А., Оська (Міхалькова) А.М., Мядзведзева (Боброўская) В.М., Шаўчук (Гуцалюк) Г.Я. У розны час камісіяй кіравалі Макарава Н.І., Гаўрылава Г.Н., Клягіна С.А., Горгуль Т.А., Баброўская В.М. Усе яны ўнеслі вялікі ўклад у справу станаўлення цыклавой камісіі і ўдасканаленне яе працы. Цяпер у складзе цыклавой камісіі працуюць дзевяць высокапрафесійных педагогаў-канцэртмайстраў.
Педагогі-канцэртмайстры, сумесна з выкладчыкамі іншых цыклавых камісій, ажыццяўляюць вялікую працу па фармаванні музычнага і эстэтычнага светапогляду навучэнцаў, развіцці і ўдасканаленні іх прафесійных навыкаў.
Найвышэйшую ступень прафесіяналізму дэманструюць і канцэртмайстры каледжа. Яны з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі канцэртна-асветніцкай дзейнасці навучальнай установы, накіраванай на папулярызацыю музычнага мастацтва сярод жыхароў рэгіёна, рэспублікі і замежжа. Канцэртмайстры каледжа неаднаразова былі адзначаны дыпломамі прэстыжных выканальніцкіх конкурсаў за канцэртмайстарскае майстэрства: Акімава Т.А., Баброўская В.М., Гуцалюк Г.Я., Кіявіцкая В.Л., Сезень Л.А.
Сфера інтарэсаў педагогаў цыклавой камісіі - гэта не толькі вузка прафесійная дзейнасць. Шырокай папулярнасцю ў Лідскім рэгіёне карыстаецца вакальнае мастацтва педагога цыклавой камісіі Кароль Н.М. Яна паспяхова выступае з сольнымі канцэртнымі праграмамі на сцэнічных пляцоўках Гарадзенскай вобласці і за межамі краіны.
Цыклавая камісія "Духавыя і ўдарныя інструменты"
Цыклавая камісія "Духавыя і ўдарныя інструменты" была створана адначасова з адкрыццём Лідскага музычнага вучылішча ў 1973 годзе. Першапачаткова яна ўкамплектоўвалася выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі: клас трубы - А.В. Лаўрыновіч, клас валторны - С.І. Булгакаў, клас трамбона і фагота - Л.В. Каваленка. Клас кларнета адкрываў - В.І. Цупрыняк. Пазней клас флейты ўзначаліў В.А. Летуноўскі.
У наш час на цыклавой камісіі працуюць выкладчыкі па класе:
- валторны - Л.А. Гладкі - старшыня цыклавой камісіі;
- флейты і габоя - Н.С. Ляшкова;
- кларнета - М.Р. Ткачоў, С.С. Мішкель;
- саксафона - С.С. Мішкель;
- трубы - К.М. Сцяпанаў;
- трамбона - А.Я. Масюкевіч;
- тубы - А.Г. Масель.
Падрыхтавана больш за 200 выпускнікоў, 106 з якіх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы культуры і мастацтваў: Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, кансерваторыі г. Санкт-Пецярбурга і г. Масквы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтвы, у Ленінградскі інстытут культуры імя Н.К. Крупскай. Выпускнікі па класе духавых інструментаў працуюць настаўнікамі дзіцячых музычных школ мастацтваў Гарадзенскай, Берасцейскай, Менскай абласцей, выкладчыкамі музычных каледжаў г. Гародні, г. Ліды, г. Баранавічы, выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, у вядучых прафесійных творчых калектывах Рэспублікі Беларусь:
- сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета;
- Дзяржаўны акадэмічны канцэртны аркестр;
- Дзяржаўны акадэмічны аркестр Музычнага тэатра;
- Дзяржаўны акадэмічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі;
- Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр.
Цыклавой камісіяй падрыхтавана 34 лаўрэатаў міжнародных, рэспубліканскіх, усерасійскіх конкурсаў, 10 стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі: Амбражук Я. - труба; Ахрэмка А. - труба; Кра-соўскі Б. - валторна; Мікялевіч С. - валторна; Аўчыннікаў М. - валторна; Сцяпанаў Я. - труба; Чымірка П. - труба; Шкулепа М. - труба.
Уладальнікі Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі: Чабатар А., Юрэвіч М. - труба, клас выкладчыка Сцяпанава К.М.
Цыклавая камісія "Аркестравае дырыжыраванне"
Гісторыя цыклавой камісіі пачынаецца з прыходам старшыні Мякшылы М.М. За сорак гадоў выкладчыкамі цыклавой камісіі было падрыхтавана больш за 400 спецыялістаў для ўстаноў культуры і мастацтва, кіраўнікоў-дырыжораў самадзейных аркестраў для ДМШМ, якія працягвалі сваю адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а таксама на факультэце ваенных дырыжораў пры музычным педагагічным інстытуце імя Гнесіных (г. Масква).
Дзейнасць цыклавой камісіі "Аркестравае дырыжыраванне" цесна звязана з канцэртным жыццём Лідскага рэгіёна. З першых дзён працы цыклавой камісіі было створана некалькі аркестравых калектываў, якія шырока вядомыя за межамі Рэcпублікі Беларусь. Гэта духавы аркестр, камерны аркестр, аркестр народных інструментаў і аркестр баянаў.
У наш час на цыклавой камісіі працуюць выкладчыкі-аднадумцы, у тым ліку і выпускнікі Лідскага музычнага каледжа: Рута Л.У - старшыня, Сечка А.Э., Пушкіна Г.Б., Мякшыла М.М., Масюкевіч А.Я., Смаргунова А.У., Вялікіна А.У, Ганул Г.М., Кміт В.В., Трубееў У.Л., Сайко М.М., Байкова Н.І., Кукунова А.В.
Гонарам і "візітнай карткай" цыклавой камісіі з'яўляюцца творчыя аркестравыя калектывы са шматгадовай гісторыяй і традыцыямі:
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў аркестр народных інструментаў (мастацкі кіраўнік і дырыжор Сечка А.Э.);
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў аркестр беларускіх народных інструментаў (мастацкі кіраўнік і дырыжор Пушкіна Г.Б.);
Лаўрэат міжнародных і абласных конкурсаў камерны аркестр (мастацкі кіраўнік і дырыжор Руто Л.В.);
Лаўрэат рэспубліканскіх і абласных конкурсаў духавы аркестр (мастацкі кіраўнік і дырыжор Масюкевіч А.Я.).
Педагогі вядуць плённую метадычную працу, вынікам якой з'яўляецца падрыхтоўка тыпавых праграм для УССА па прадметах дырыжорскага цыклу выкладчыкамі Рута Л.У. і Смаргуновай А.У.
Цыклавая камісія штогод праводзіць творчыя конкурсы "Майстэрства маладога дырыжора" і "Мастацтва інструментоўкі" для навучэнцаў III-IV курсаў, а таксама - семінары для кіраўнікоў калектываў інструментальнага жанру дзіцячых музычных школ мастацтваў Лідскага метадычнага аб'яднання.
Цыклавая камісія "Баян-Акардэон"
Цыклавая камісія "Баян-акардэон" была ўтворана ў 1973.
За 40-гадовы перыяд выкладчыкамі камісіі падрыхтавана больш за 400 дыпламаваных спецыялістаў, большасць з якіх скончыла розныя ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і паспяхова працуе ў дзіцячых музычных школах мастацтваў, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, прафесійных творчых калектывах краіны.
У розныя гады ў складзе камісіі працавалі і ўзначальвалі яе выдатныя выкладчыкі Лістратаў В.М., Патапейка Т.Я., Патапейка А.М., Бубен В.П., Акімаў А.М., якія падрыхтавалі вялікую колькасць высокапрафесійных і таленавітых музыкаў.
У гэты момант у складзе цыклавой камісіі "Баян-акардэон" 8 выкладчыкаў. З іх па класе баяна: Ганул Г.М. (старшыня), Байкова Н.І., Пушкіна Г.Б., Рута Л.У., Смаргунова А.У., Трубееў У.Л., Фефелаў І.М., па класе акардэона: Догілева А.І., Ёда В.А.
Адзін з найважнейшых кірункаў працы камісіі на сучасным этапе - канцэртная і конкурсная дзейнасць. Многія навучэнцы ярка заявілі пра сябе на розных выканальніцкіх конкурсах і фэстах:
- Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча: Гойдзь І. (выкл. Патапейка А.М.) - лаўрэат II cтупені (1984 г., г. Ліда); Вайтовіч С. (выкл. Патапейка А.М.) - лаўрэат II cтупені (2003 г., г. Гародня); Пракоф'еў Г., Хітрун П. (выкл. Догілева А.І.) - лаўрэаты III ступені (2006 г., г. Маладзечна, 2012 г., г. Берасце);
- Міжнародны конкурс юных выканаўцаў на народных інструментах імя Н.Н. Калініна "Мяцеліца": Кярней А. (выкл. Догілева А.І.) - лаўрэат I ступені (2007 г., г. Санкт-Пецярбург);
- Міжнародны фестываль-конкурс "Петра-Паўлаўскія асамблеі": Крэнь А. (выкл. Догілева А.І.) - дыпламант конкурсу (2007 г., г. Санкт-Пецярбург, Расія); Шмара А. (выкл. Догілева А.І.) - дыпламант конкурсу (2012 г., г. Санкт-Пецярбург, Расія);
- Міжнародны конкурс юных выканаўцаў на народных інструментах імя В.В. Андрэева: Кярней А. (выкл. Догілева А.І.) - лаўрэат II ступені (2008 г., г. Санкт-Пецярбург);
- Міжнародны фестываль-конкурс "Іграй, баян!": Хітрун П. (выкл. Догілева А.І.) - лаўрэат II ступені (2010 г., г. Ржэў, Расія);
- Міжнародны конкурс баяністаў - акардэаністаў "Шоў "Заходні рэгіён": Падворская І. (выкл. Патапейка А.М., Рута Л.У.) - лаўрэат II cтупені; Роўбуць К. (выкл. Рута Л.У) - лаўрэат III ступені, (2009 г., г. Роўна, Украіна),
- Міжнародны конкурс баяністаў - акардэаністаў "Intersvitiaz accomusic": Шпакоўская С. (выкл. Рута Л.У.) - лаўрэат I ступені; Анікевіч Л. (выкл. Ганул Г.М.) - лаўрэат II ступені (2012 г., Луцк, Украіна);
- Міжнародны конкурс баяністаў - акардэаністаў "Perpetuum mobile": Шпакоўская С. (выкл. Руто Л.У.) - лаўрэат II ступені (2012 г., г. Драгобыч, Укра-іна);
- Міжнародны конкурс выканаўцаў на баяне - акардэоне "Сitta di Lanciano": Адамчык Д. (выкл. Смаргунова А.У.) - лаўрэат II ступені, Шпакоўская С. (выкл. Рута Л.У.) - лаўрэат III ступені, Шмара А., Куней С. (выкл. Догілева А.І.) - лаўрэаты III ступені (2012 г., г. Ланчыяна, Італія);
- Міжнародны конкурс выканаўцаў на баяне - акардэоне, г. Вільня, Літва: Куней С. (выкл. Догілева А.І.) - лаўрэат II ступені (2012 г.)
- Міжнародны конкурс выканаўцаў на народных інструментах "KrimAcco - 2013": Камянецкі М. (выкл. Догілева А.І.) - дыпламант конкурсу (2013 г., г. Сімферопаль, Украіна)
Найболей адораныя навучэнцы: Пракоф'еў Г., Кярней А. (выкл. Догілева А.І.), Савіцкая І., Куліш А. (выкл. Патапейка А.М.), Шпакоўская С. (выкл. Рута Л.У.) з'яўляюцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Выкладчык А.І. Догілева адзначана прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За значны ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў".
Цыклавая камісія "Струнныя народныя інструменты"
Цыклавая камісія "Струнныя народныя інструменты" аб'ядноўвае высокакваліфікаваных выкладчыкаў, канцэртных выканаўцаў і кіраўнікоў творчых калектываў. У розныя гады ЦК "Струнныя народныя інструменты" ўзначальвалі Саўко М.М., Сечка А.Э., Кміт В.У., Вялікіна А.У., Багданёнак Ж.К. Асноўны кантынгент выкладчыцкага складу мае вялікі досвед працы, цалкам аддае свае сілы і веды навучэнцам.
Навучэнцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу ім. І.І. Жыновіча. Лаўрэаты Друцько А., Кахоцкі С., Лазко Д. (кл. выкл. Мякшылы М.М.), Казловіч Т. (кл. Вялікінай А.У.), Хількевіч А. (кл. Булатавай З.М.) паспяхова спалучаюць педагагічную і выканаўчую дзейнасць.
Штогод маладыя таленавітыя музыкі папаўняюць шэрагі студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Санкт-Пецярбургскай акадэміі музыкі, Львоўскай кансерваторыі: Шафар Л., Вінаградава С., Хандогі П., Грыцук С., Бубен А., КарпічкаА., (кл. выкл. Саўко М.М.), Хількевіч А. (кл. выкл. Булатавай З.М.), Праскачылава М., Сільвановіч А., Самускевіч С. (кл. выкл. Сечка А.Э.), Казак Г., Лямкіна І., Комар Т., Здановіч Л., Жыбарт А. (кл. выкл. Кміт В.У.), Друцько А., Кахоцкі С., Лазко Д., Ендза В., Іваноў А. (кл. выкл. Мякшылы М.М.), Новік М. (кл. выкл. Сцефановіча Р.І.), Салькоўскі В., Звярко Т., Карэцкая Я. (кл. выкл. Карпавай С.Д.), Казловіч Т. (кл. выкл. Вялікінай А.У.).
У цяперашні час выхаванцы каледжа Серафінка В. (кл. выкл. Сцефановіча Р.І.) Гародка Е. (кл. выкл. Сечкі А.Э.), Гурэнда С. (кл. выкл. Кміт В.У.) з'яўляюцца студэнтамі Беларускай Акадэміі музыкі.
Выкладчыкі цыклавой камісіі могуць ганарыцца дасягненнямі сваіх выпускнікоў, актыўна праявіўшых свае здольнасці ў сферы культуры, выканальніцкага майстэрства, педагагічнай дзейнасці. Выпускнік каледжа Вашкевіч В. (клас выкладчыка Саўко М.Н.) узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за дасягненні ў вобласці культуры Рэспублікі Беларусь, адзначаны шматлікімі граматамі Міністэрства культуры.
Званне лаўрэата Спецыльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі атрымала Казловіч Т. - цымбалы (кл. выкл. Вялікінай А.У.).
Навучэнцы каледжа Суровіч Д., Бохан Т. (кл. выкл. Вялікінай В.У.), Шчука І. (клас выкл. Булатавай З.М.), прадстаўлялі беларускае нацыянальнае мастацтва на IX В'етнамскім міжнародным гандлёвым кірмашы "В'етнам-Экспа- 2011" (г. Хашымін).
Выкладчыкі неаднаразова прымалі ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах метадычных і творчых прац сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі культуры і мастацтваў, дзе былі ацэнены дыпломамі і граматамі (Сцяфановіч Р.І., Сечка В.В., Чымірка А.В., Мякшыла М.М., Саўко М.М., Кміт В.У., Сечка А.Э., Дубіцкі У.П., Булатава З.М.)
Выкладчыкі ЦК з мэтай аказання метадычнай дапамогі актыўна падтрымліваюць сувязь з выпускнікамі каледжа, настаўнікамі дзіцячых музычных школ мастацтваў, праводзяць прафарыентацыйную працу, выступаюць у складзе выязных канцэртных брыгад.
Цыклавая камісія "Музыказнаўства"
Цыклавая камісія "Музыказнаўства" з'яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў навучальнай установы. У Лідскім музычным каледжы падрыхтоўка па спецыяльнасці "Музыказнаўства" вялася з 1973 па 1981 год і была адноўлена ў 1989 годзе. За мінулыя гады падрыхтавана больш за 120 дыпламаваных спецыялістаў, большасць з якіх скончыла ўстановы вышэйшай адукацыі і паспяхова працуе ў сістэме музычнай адукацыі (ДМШМ, УССА, УВА), Дамах культуры, рэдакцыях перыядычных выданняў, музычных рэдакцыях Белдзяржтэлерадыёкампаніі.
Першым кіраўніком цыклавой камісіі "Тэорыя музыкі" была Л.І. Макравусава (Дзенісюк).
З 1976 цыклавую камісію "Музыказнаўства" ўзначальвае Дзвілянская Б.А.
У розныя гады камісія фармавалася выпускнікамі Маскоўскай, Адэскай, Астраханскай, Саратаўскай, Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі: Папова Л.А., Плотнікава Т.В., Котава Т.Д. Беражная В.В., Юр'ева М.Ю., Яблонская С.Б., Ганін А.А. і многія іншыя.
У наш час у склад камісіі ўваходзіць 12 выкладчыкаў, чацвёра з якіх маюць вышэйшую катэгорыю - Дзвілянская Б.А., Кушаль В.А., Серакова А.В., Фядзюшчанка А.А., а таксама выпускнікі Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа - Васільева С.В., Комінч Г.А., Драпала В.С., Данілевіч А.Ю., Батура А.А., Аўраменка А.Д., Удалых К.В.
Дзейнасць камісіі накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў з шырокапрофільнай адукацыяй. Навучэнцы набываюць глыбокія і трывалыя веды па музычна-тэарэтычных дысцыплінах, авалодваюць навыкамі асэнсавання музычных з'яў мінулага і сучаснасці, рэалізоўваюць сябе ў розных конкурсах і творчых змаганнях, спрабуюць сілы ў складанні музыкі. Найболей таленавітыя з іх працягваюць навучанне на кафедрах тэорыі, гісторыі, беларускай музыкі, кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сярод выпускнікоў: стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай мола-дзі Комінч Г.А., Сідаровіч К.; сябры Саюза кампазітараў Беларусі Падгайская В. (Лаўрэат Міжнароднага конкурсу кампазітараў), Ларыёнаў Я.Д. (выкладчык УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі"). Н. Ролік (сябар Саюза кампазітараў РБ); Н. Ганул - выкладчык УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", кандыдат мастацтвазнаўства; Маркевіч А. - фіналіст Рэспубліканскага праекту АНТ "Маладыя галасы Беларусі" і г.д.
Выкладчыкі цыклавой камісіі вядуць актыўную метадычную, прафарыентацыйную, асветніцкую працу, супрацоўнічаюць з гарадскімі, абласнымі, рэспубліканскімі СМІ, выступаюць з цыкламі лекцый у школах, бібліятэках горада і раёна. Арганізаваныя музычна-тэматычныя вечары па арыгінальных сцэнарыях, творчыя сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь - кампазітарамі Г. Гарэлавай, Я. Паплаўскім, В. Кузняцовым, В. Войцікам, музыказнаўцамі - прафесарам - В. Дадзіёмавай, якія выклікаюць вялікі грамадскі рэзананс. Традыцыйнымі сталі музычна-тэарэтычныя алімпіяды ў рамках абласнога конкурсу імя К. Горскага.
Многія выкладчыкі актыўна займаюцца метадычнай працай, з'яўляюцца распрацоўнікамі аўтарскіх праграм па дысцыплінах тэарэтычнага цыклу, выпушчаных Міністэрствам культуры РБ.
Сёння выкладчыкі цыклавой камісіі вядуць актыўную педагагічную, навучальна-метадычную і асветніцкую працу. Дзякуючы іх прафесіяналізму навучэнцы атрымліваюць значны багаж тэарэтычных і практычных ведаў. У гэтым - заклад поспеху іх будучай прафесійнай дзейнасці.
Цыклавая камісія "Агульнаадукацыйныя дысцыпліны"
Цыклавая камісія "Агульнаадукацыйных дысцыплін" аб'ядноўвае 8 выкладчыкаў: Семяніка І.Я.-старшыня, Венскі І.У., Астраверхава Т.М., Піпко Т.В., Салуянава А.У., Чарняк В.Я., Чумачова Г.М., Жук А.Ю.
Асноўная дзейнасць ціклавой камісіі накіравана на арганізацыю навучальна-выхаваўчага працэсу і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, а таксама метадычнай працы, якая прадстаўлена шматлікімі аўтарскімі распрацоўкамі.
Навучэнцы каледжа прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, дзе становяцца ўладальнікамі прызавых месцаў, у гарадскіх і абласных віктарынах, прысвечаных розным памятным датам гісторыі Беларусі, у раённых і абласных прадметных алімпіядах, а таксама сумесна з СППС у агітбрыгадах.
Пад кіраўніцтвам выкладчыка гісторыі Астраверхавай Т.М. распрацавана і рэалізавана сумесна з навучэнцамі некалькі конкурсных праектаў гістарычнай і літаратурнай скіраванасці.
На базе кабінетаў гісторыі і літаратуры працуюць краязнаўчы і літаратурны гурткі. У рамках гуртковай працы арганізуюцца экскурсійныя маршруты па гістарычных і памятных месцах Рэспублікі Беларусь.
На базе літаратурнага гуртка дзейнічае этнаграфічны музей "Спадчына", створаны выкладчыкам Чарняк В.Я.
Значная частка працы цыклавой камісіі па ініцыятыве выкладчыкаў Салуянавай А.У. і Піпко Т.В. накіравана на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца прапаганда літаратурнай і музычнай творчасці выбітных дзеячаў культуры.
Абласны конкурс імя К. Горскага
Канстанцін Горскі нарадзіўся 13 чэрвеня 1859 года ў горадзе Лідзе. У 1881 годзе закончыў навучанне ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі са срэбным медалём і атрымаў дыпломы па дзвюх спецыяльнасцях: па класу скрыпкі ў Л. Аўэра і па класу кампазіцыі ў М. Рымскага-Корсакава. Працаваў педагогам у музычных вучэльнях Саратава, Тыфліса, Пензы, актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю. Выступіў як саліст-скрыпач з канцэртам для скрыпкі з аркестрам П.І. Чайкоўскага пад кіраўніцтвам аўтара. У 1919 годзе пераехаў у Польшчу. Там працаваў канцэртмайстрам аркестра ў Вялікім тэатры оперы Познані. Памёр у 1924 годзе.
К. Горскі з'яўляецца аўтарам дзвюх опер, некалькіх сімфанічных паэм, твораў для хору з аркестрам, мноства вакальных і скрыпічных сачыненняў.
З 1995 года па ініцыятыве Лідскага музычнага вучылішча штогод праводзіцца конкурс імя К. Горскага ў розных намінацыях: "Фартэпіяна", "Струнныя смычковыя інструменты", "Духавыя і ўдарныя інструменты", "Народныя інструменты", "Харавое дырыжыраванне", "Музычна-тэарэтычная алімпіяда". За час свайго існавання ў конкурсе прыняло ўдзел больш за 2000 чалавек. Больш за 370 удзельнікаў конкурсу сталі навучэнцамі УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж", многія з іх у наступным прадоўжылі адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
Дзінара Мазітава - лаўрэат конкурсу імя К. Горскага 1995 года, намінацыя "Фартэпіяна". Закончыла Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класах "фартэпіяна", "кампазіцыя". У наш час выкладае ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі.
Ірына Трубеева - лаўрэат конкурсу імя К. Горскага 1995 года, намінацыя "Фартэпіяна". У наш час з'яўляецца выкладчыкам Bielefeld (Германія) і канцэртуючым музыкантам.
Максім Шкулепа - лаўрэат Міжнароднага, Усерасійскага, Рэспубліканскага конкурсаў, артыст сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Аляксандр Ахрэмка - лаўрэат Міжнароднага, Рэспубліканскага конкурсаў, саліст Еўрапейскага сімфанічнага аркестра.
Павел Чымірка - лаўрэат Міжнароднага конкурсу, артыст аркестра Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь.
Яўген Амбражук - лаўрэат Міжнароднага, Усерасійскага конкурсаў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Стыпендыяты, лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнтата Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
Амбражук Яўген Генадзевіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Ахрэмка Аляксандр Уладзіміравіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Юрэвіч Міхаіл Леанардавіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Сцяпанаў Ягор Канстанцінавіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Чымірка Павел Анатольевіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Шкулепа Максім Фаміч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Чабатар Аляксандр Канстанцінавіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Барысавец Алена Юр'еўна (балалайка), клас выкл. Сечкі В.В.
Буклярэвіч Уладзіслаў Часлававіч (балалайка), клас выкл. Мякшылы М.М.
Лазко Дзмітры Валянцінавіч (балалайка), клас выкл. Мякшылы М.М.
Гадаева Ірына Сяргееўна (дырыжыраванне), клас выкл. Пясецкай Л.Ф.
Залескі Алег Аляксеевіч (баян), клас выкл. Акімава А.М.
Кярней Анатоль Віктаравіч (акардыён) клас выкл. Догілева А.І.
Лінга Дзмітры Іванавіч (акардыён) клас выкл. Догілева А.І.
Пракоф'еў Рыгор Уладзіміравіч (акардыён), клас выкл. Догілева А.І.
Казловіч Тацяна Віктараўна (цымбалы), клас выкл. Вялікінай А.У.
Красоўскі Браніслаў Браніслававіч (валторна), клас выкл. Гладкага Л.А.
Мікялевіч Станіслаў Валер'евіч (валторна), клас выкл. Гладкага Л.А.
Аўчыннікаў Мікалай Ігаравіч (валторна), клас выкл. Гладкага Л.А.
Радзюк Яўгенія Аляксандраўна (фартэпіяна), клас выкл. Сушко Н.М.
Кукліцкая Яна Станіславаўна (фартэпіяна), клас выкл. Акімавай Т.А.
Куліш Аксана Васільеўна (баян), клас выкл. Патапейкі А.М.
Савіцкая Ніна Пятроўна (баян), клас выкл. Патапейкі А.М.
Юрчук Людміла Валер'еўна (музыказнаўства), клас выкл. Радзівонава В.К.
Падгайская Вольга Сяргееўна (музыказнаўства), клас выкл. Радзівонава В.К.
Сідаровіч Ксенія Аляксандраўна (музыказнаўства), клас выкл. Дзвілянскай Б.А.
Цырусь Ірына Васільеўна (домра), клас выкл. Кміт В.У.
Шпакоўская Святлана Васільеўна (баян), клас выкл. Руты Л.У.
Волкава Дар'я Валер'еўна (музыказнаўства), клас выкл. Дзвілянскай Б.А.
Дудзевіч Кірыл Іванавіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М.
Уладальнікі прэміі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А.І. Дубко
Шпакоўская Святлана Васільеўна (баян), клас выкл. Рута Л.У. (2012 г.)
Сушчэня Ягор Аляксандравіч (труба), клас выкл. Сцяпанава К.М. (2013 г.
Уладальнікі спецыяльных прэмій Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А.І. Дубко "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва"
Пясецкая Людміла Фёдараўна, выкладчык, кіраўнік камернага жаночага хору (2004 г.)
Рута Ларыса Уладзіміраўна, выкладчык, кіраўнік камернага аркестра (2013 г.)
Такім пераступіў Лідскі музычны каледж свой 40-гадовы рубеж.
Паводле матэряылаў, прадстаўленых адміністрацыяй каледжа.